Права ўдзелу было прадастаўлена 81 пераможцу першага тура, які праводзіўся сярод вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў сталіцы, удзельнікаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Удзельнікі, якія прайшлі ў другі этап конкурсу (гэта 17 чалавек), выступалі па загадзя выбраных імі тэмах. На трэцім этапе ўдзельнікі выбіралі білет з апісаннем сітуацыі. Пасля чытання білета на абдумванне алгарытму дзеяння ў надзвычайнай сітуацыі давалася не больш за трыццаць хвілін. Кожны ўдзельнік рашаў і агучваў адну задачу па сітуацыі. Старшакласнікам прапаноўваліся пытанні, якія датычыліся надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, аховы жыцця і здароўя. Навучэнцы 5 — 7 класаў дэманстравалі свае веды па выкананні правілаў бяспекі ў лесе, на дарозе, на вадзе. Сур’ёзнымі былі і заданні для наймалодшых удзельнікаў.
Пераможцы ўзнагароджаны прызамі ды падарункамі. Цяпер, праз месяц, яны будуць прадстаўляць каманду Мінска на рэспубліканскім узроўні.
Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС г. Мінска