Хто ты, кандыдат?

№ 12 (1138) 22.03.2014 - 28.03.2014 г

Бібліятэка — адзін са складнікаў прававой адукацыі насельніцтва. Асаблівую значнасць кірунак набывае пад час выбарчых кампаній. У Ашмянскай гарадской бібліятэцы № 1 назапашаны досвед працы, які садзейнічае павышэнню грамадзянскай і палітычнай актыўнасці выбаршчыкаў.

Залогам поспеху гарадской бібліятэкі ў падобнай рабоце з’яўляецца паўнацэнны фонд. Аператыўны пошук інфармацыі па выбарчым праве забяспечваюць выдзеленыя ў картатэках рубрыкі, папкі: “У дапамогу выбаршчыку”, “Выбаршчыкам — пра кандыдатаў”, Куток выбаршчыка”... Істотна пашыраюць магчымасці аператыўнага і якаснага доступу да інфармацыі такія сайты, як Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, банк законаў нашай краіны, прававы форум ды іншыя.

Па запытах карыстальнікаў вядзецца падбор, пошук дакументаў, артыкулаў з перыядычных выданняў, складаюцца спісы літаратуры.

Асаблівая ўвага ў гарадской бібліятэцы надаецца рабоце з тымі, хто галасуе ўпершыню. Змястоўна прайшоў Дзень маладога выбаршчыка “Я іду на выбары”. Для такой катэгорыі наведвальнікаў была падрыхтавана літаратура па тэме “Дзяржаўная маладзёжная палітыка”. У рамках Дня маладыя выбаршчыкі здзейснілі падарожжа ў гісторыю беларускіх дэмакратычных выбараў, знайшлі адказ на пытанне “Што такое мясцовае самакіраванне?”, азнаёміліся з афіцыйным сайтам Прэзідэнта краіны.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык Ашмянскай гарадской бібліятэкі № 1