Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
«У будучыню -- з аптымізмам»
Гутарка з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Рычардам Смольскім
Чалавек тэатра
У кожнай галіне навукі ёсць людзі, чые працы вызначаюць яе найвышэйшы ўзровень і найбольш буйныя дасягненні. У беларускім тэатразнаўстве такой асобай з’яўляецца доктар мастацтвазнаўства, прафесар Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі. Яго даследчая, крытычная і педагагічная дзейнасць -- гэта важкі ўклад у нацыянальную гуманітарную навуку і культуру.
Мы былі першымі...
Незабыўны 1945-ы. 9 мая. Шпіталь, у якім служаць мае маці і цётка, знаходзіцца ў дрымучым слонімскім лесе. Яркі сонечны дзень ззяе падснежнікамі і пралескамі. Параненыя, медперсанал, усе, хто лечыцца і працуе ў шпіталі, высыпаюць з баракаў. Смех, слёзы, абдымкі, песні, салют! Перамога! Надышоў доўгачаканы мір.
Уладзімір Мішчанчук. Вучыць хадзіць і … лятаць
Сярод шматлікай акцёрскай браціі відавочна існуюць асобы, да якіх прафесія нібы прырастае. Быццам у прынцыпе яны неадлучныя ад тэатра. Гэта выразна выяўляецца ў ледзь перабольшаных рухах і жэстах, якія падкрэсліваюць кожнае слова; ва ўзбуйненай міміцы, што адмыслова афарбоўвае кожную фразу. Здаецца, такія акцёры няздатныя да інтымнай гаворкі твар у твар -- ім абавязкова патрэбны аўдыторыя і адлегласць ад суразмоўцы. Калі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук ляціць па калідорах акадэміі, мімаходам вітаючы ўсіх усмешкамі і шырокімі жэстамі, робіцца зразумела, што ролі, якіх ён за сваё жыццё перайграў вялікую колькасць на розных сцэнічных пляцоўках, ягоную прыродную патрэбу ў відачынстве не задаволілі. Дый на сцэне ён неўтаймоўны ў выразных акцёрскіх праявах, усе прапанаваныя ім нюансы ніколі не паспяваеш адсочваць. Затое атрымліваеш асалоду. Заўсёды цікава, калі акцёрства б’е цераз край. Уладзімір Мішчанчук не проста выдатны акцёр, на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў ён -- дэкан тэатральнага факультэта. Пасада адказная і паважная. Міжволі думаеш: што ў ім пераважае -- творца ці адміністратар? Як свабодная і палётная натура спалучаецца з ментарствам і адміністраваннем? Зрэшты, не толькі пра гэта была наша гаворка.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
© 2013-2024 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»