Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Галоўны, нацыянальны, мастацкі...
«Званне “Нацыянальны” абавязвае», — кажа дырэктар галоўнага мастацкага музея краіны Уладзімір Пракапцоў. Сапраўды, будынак на вуліцы Леніна, 20, пабудаваны спецыяльна для гэтай установы ў 1957 годзе (паводле праекта архітэктара Міхаіла Бакланава), класіцыстычнымі формамі сімвалічна пазначае сваю ролю — збіральніка, захавальніка, інтэрпрэтатара культурнага набытку.
Свае ці чужыя?
З рэдакцыйнага «круглага стала» вакол праблем ідэнтыфікацыі беларускага мастацтва канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя
Сяргей Лішчэнка. Дырыжор і асветнік
Магілёўшчына заўжды мела даўнія і моцныя музычныя традыцыі. У XVI стагоддзі навучанне харавым спевам было адной з асноўных дысцыплін у школах пры праваслаўных брацтвах. У XVII стагоддзі Магілёўская брацкая друкарня выдавала нотныя зборнікі. Пазней у Шклове існаваў прыгонны тэатр графа Зорыча, дзе меліся спевакі, інструменталісты, хор. З нагоды сустрэчы імператрыцы Кацярыны ІІ у Магілёве выступала італьянская опера і прыдворная капэла, выпісаная графам Чарнышовым з Пецярбурга. На мяжы XVIII і XIX стагоддзяў у чачэрскім тэатры Чарнышова працаваў прыгонны аркестр.
Не памерці ад невуцтва
Тэатральнае жыццё Украіны здзівіла не толькі вялікай колькасцю сцэнічных калектываў, высокай мастацкай якасцю спектакляў, але і фанатычнай цікавасцю публікі. Тыдзень, праведзены ў Кіеве, быў перанасычаны ўражаннямі, якія настойліва нагадвалі пра тое, што ў нас, у Беларусі, іначай.
Абраннікі лёсу, нявольнікі часу
Спачатку гэта гучала высакамоўна: дынастыя. У Купалаўскім тэатры здавён квітнела сямейнасць; кагосьці яна раздражняла, але, на шчасце, доўжыцца і па сёння. Здаецца, першымі так — дынастыяй — назвалі менавіта іх, Уладамірскіх. Бацька, заснавальнік — Уладзімір Іосіфавіч, сын — Барыс Уладзіміравіч, унук — Аляксандр Барысавіч. І іхнія жонкі.
Прыступкі творчасці. Пачатак
Пра важнасць і сэнс дзіцячай творчасці разважалі псіхолагі і педагогі. І нездарма: дзіцячыя ўражанні і вопыт вызначальныя для лёсу любога чалавека, надзвычай важныя яны і для мастака. Зберагчы іх, пераплавіць у новую творчую энергію, запомніць гэта першаснае, свежае, непасрэднае бачанне свету — значыць захаваць творчы імпэт і плённую непасрэднасць нараджэння новых вобразаў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
Увогуле кінапрапаноў у мяне было шмат. І дастаткова сур’ёзных... Адна з іх — магчымы ўдзел у фільме «Крэйцэрава саната», які здымаў Міхаіл Швейцэр. У свой час пра тое мяне асабіста вельмі прасіў Алег Янкоўскі. Другая прапанова — «Вочы чорныя», стужка Мікіты Міхалкова. Была таксама думка здымаць фільм «Альтыст Данілаў». У двух праектах я нават прайшоў пробы. Потым прызначаюць здымкі, напрыклад, на ўвесь лістапад. А ў мяне ў гэты час — 20 дзён гастроляў па Японіі. Пасунуць тэрмін здымак немагчыма. А для мяне ўсё-такі прыярытэтная мая непасрэдная музыканцкая дзейнасць. Артыст кіно — гэта прафесія, якой трэба вучыцца.

Шэсць разоў кінапраекты не атрымліваліся. Сяргей Салаўёў, мой даўні сябра, прапанаваў аднойчы папіць кавы і пагутарыць. Ён падкупіў мяне тым, што адшукаў мой гастрольны графік на цэлы год і прыйшоў на сустрэчу падрыхтаваным. «Ты з Парыжы прылятаеш 12-га чысла? А 13-га і 14-га ў нас першыя здымкі. А потым праз паўтара месяца ты прылятаеш з Новасібірска, у цябе ёсць адзін дзень. Там у нас будуць здымкі начныя...» Так Салаўёў распісаў мне ўвесь год. І я вымушаны быў пагадзіцца. У працэсе здымак атрымаў велізарнае задавальненне ад стасункаў з таленавітымі артыстамі. Наогул кіно — гэта зусім іншы свет...

Лёгка ці складана вам сумяшчаць дзейнасць саліста, педагога і дырыжора?

— Якраз учора мы гутарылі пра тое з Расціславам Крымерам. І з пазіцыі старэйшага калегі я пераконваў яго, што як бы добра ў яго ні атрымлівалася быць арганізатарам і мастацкім кіраўніком фестывалю, трэба не забываць пра галоўнае — пра сваё месца на сцэне і магчымасць быць канцэртуючым піяністам. Я нагадаў пра сваю даўнюю ўжо размову з Мсціславам Растраповічам у Вашынгтоне. Неяк увечары ён запрасіў мяне ў госці. Быў не ў гуморы, што з ім здаралася рэдка. Як высветлілася, Мсціславу Леапольдавічу не прадоўжылі кантракт з Вашынгтонскім сімфанічным аркестрам, дзе ён з’яўляўся галоўным дырыжорам больш за 14 гадоў. Растраповіч быў засмучаны гэтай акалічнасцю. А потым сказаў мне: «Ніколі не кідай свой інструмент! Іграй на ім столькі гадоў, колькі зможаш. Бо з аркестрамі рознае здараецца, а мы заўсёды можам узяць нашы інструменты і ўсё роўна іграць лепш, чым астатнія...» І Славу Крымера я пераконваў, каб ён не пакідаў свой раяль...

У вас надзвычай насычаны графік канцэртаў, майстар-класаў, выступленняў — сольных і з аркестрамі, сваімі і чужымі. Самалёты, цягнікі, пераезды... Такое вандроўнае жыццё патрабуе вялікіх фізічных намаганняў, не кажучы ўжо пра эмацыйныя і духоўныя. Што вы робіце, калі іграць не хочацца, а не іграць нельга?

— Калі сцісла, дык апетыт прыходзіць у час яды. Трэба — значыць трэба! Пачынаеш іграць, і нехаценне сыходзіць. Уласна кажучы, выканальніцтва і ёсць сэнс жыцця... Іншым разам я блытаю тое, што ўяўляю падчас музіцыравання на сцэне, з рэальнымі дэталямі і фактамі. Здараецца, гэтая мяжа знікае, і я не зусім дакладна ведаю: дзе жыццё, а дзе не-жыццё? Што цяпер адбываецца на самай справе? Калі не іграеш, дык вельмі часта гэта — не-жыццё. А ў працэсе ігры ранейшыя ўражанні дзіўным чынам афарбоўваюцца і робяцца непараўнальна больш глыбокімі. У іх адкрываецца раней невядомы табе сэнс.

У Шостай сімфоніі Чайкоўскага ёсць знакамітая тэма, кульмінацыя — яе прынята называць тэмай кахання. Але можна таксама назваць страсцю, трагедыяй, споведдзю. Гэта мацней, чым калі ў аднаго чалавека ў жыцці здарыцца няшчасце. Бо геній аб’ядноўвае ў сваім творы няшчасці, драмы і трагедыі ўсіх. Іх аказваецца мільярд — у трох нотах... І калі ты ўнутры такой музыкі, дык галоўнае — сысці са сцэны жывым. Ад гэтага неверагоднага напружання... Для мяне не існуе такога: «Не хачу, а трэба!» Гэта ўсё-такі прафесія, і дзеля яе ў маім жыцці адбываецца ўсё астатняе...

Запісала Таццяна Міхайлава.

 
 
Падзяліцца

Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:

Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

АРХІЎ
часопіса "Мастацтва"

АЎТАРЫ
часопіса "Мастацтва"

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2013-2024 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»