Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Аксана Волкава. Абранніца лёсу
Чым патлумачыць тую акалічнасць,што жанр оперы, маючы неверагодны мастацкі, музычны, выяўленчы патэнцыял, аказваецца не запатрабаваным значнай часткай публікі? На маю думку, шырока распаўсюджаны некалькі оперных «фобій»: глядач баіцца, што спектакль будзе вельмі доўгім і незразумелым. А значыць, несучасным і неактуальным... Але той, хто сёлета бачыў праект «Опера-мадэрн», паказаны па тэлеканале АНТ у межах фестывалю «Музычныя вечары ў Мірскім замку», пераканаўся, што гэты від мастацтва можа быць і сучасным, і яркім,і хвалюючым...
Перакуленая рэальнасць вялікіх містыфікатараў
Апошнім часам усе міжнародныя фестывалі ўключаюць у парадак дня дыскусіі аб асаблівасцях сучаснага этапу ў развіцці айчыннага і сусветнага тэатра. Сённяшняя практыка і перспектывы, натуральна, больш за ўсё хвалююць людзей, якія маюць адносіны да сцэнічнага мастацтва. Аднак кожны падобны фестываль — яшчэ і свята канкрэтнага горада, нагода для масавага далучэння да творчасці соцень гараджан. Не быў выключэннем чарговы, чатырнаццаты фэст «Белая Вежа-2009».
Warum?
Чаму? Гэтае слова, паўторанае двойчы — «Warum Warum», — было назвай аднаго са спектакляў на афішы Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Кантакт 2009». Яно штораз прыходзіла на розум падчас паказаў у старажытным польскім горадзе Торунь...
Юрый Васільеў: «Твор мацуецца ідэяй»
Зменлівая і няпэўная рэч — майстэрня фатографа. З аднаго боку, да яе няблага стасуецца патэтыка, кшталту: «Майстэрня фатографа — гэта ўвесь свет!» Але ў той жа час ёю можа быць і студыя з расстаўленымі светлавымі прыборамі ды з камп’ютэрам у куце, і проста маленькі цёмны пакойчык з праявіцелямі, фіксатарамі і павелічальнікамі. Ёсць такі цёмны пакойчык і ў Юрыя Васільева. Але мы сабраліся, натуральна, не ў ім, а ў галерэі «Свет фота», сённяшнім яго працоўным памяшканні, дзе ён таксама мае справу з фатаграфіямі, толькі часцей — з чужымі.
Аптымістычная віцебская ўтопія
Віцебскія вулічныя ўрачыстасці на заранку савецкай улады можна аднесці да недаследаваных старонак нашага мастацтва. Грандыёзнасць тых мастацкіх пошукаў не ставіцца пад сумненне нікім: афармленнем святкавання Першай Кастрычніцкай гадавіны кіраваў Марк Шагал, потым да яго далучыўся Казімір Малевіч, а памагатымі — сярод іншых — былі Мінін, Юдовін, Лісіцкі, Ром... Таму фантастычнае хараство славутых віцебскіх рэвалюцыйных імпрэз адносіцца да мастацкіх аксіём. No comment, як кажуць сёння. Без каментарыяў.
© 2013-2018 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»