Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Эгле Шпакайтэ: «Рух заўжды першасны...»
Яна -- прыма-балерына Літоўскага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Яе імя ведаюць нават тыя, хто мала знаёмы з літоўскім музычным тэатрам. Убачыўшы аднойчы яе вытанчаную, графічна дакладную пластыку і надзіва выразны твар, наўрад ці іх забудзеш.
Альгірдас Латэнас: "Тэатр -- гэта сур'ёзна"
У тэатральным кафэ літоўскага Маладзёжнага тэатра, якое, зрэшты, як і сам Вільнюс, патанала ў безразважнай квецені бэзу, мы ўтульна ўладкаваліся з Альгірдасам Латэнасам. У той жа момант у яго зазваніў тэлефон. Дырэктар Брэсцкага тэатра драмы і музыкі Аляксандр Козак запрасіў прыняць удзел у чарговым, чатырнаццатым па ліку міжнародным фестывалі «Белая Вежа». Адразу атрымаў згоду. Дый нядзіўна. У Брэсце вядомы літоўскі рэжысёр асабліва жаданы госць. Там заўсёды яго прымаюць з бурнай прыязнасцю.
Артурас Блотніс: «Містыка… і бясконцасць майго горада»
Белыя палацы, лабірынты вузкіх вулачак, закрытыя дворыкі, здаецца кожны з іх вабіць сярэднявечнымі таямніцамі, помнікі готыкі, рэнесансу, барока, занесеныя ў Спіс сусветнай спадчыны, -- усё гэта Вільнюс. Ля зліцця рэк Нярыс і Вільняле знаходзіцца сэрца Літвы і яе сталіцы -- Кафедральны сабор, побач ансамбль Вільнюскага ўніверсітэта, адноўлены Палац вялікіх князёў… Аднак сённяшні Вільнюс не абмяжоўваецца старым местам. Узведзены шматпавярховы урбаністычны цэнтр, рэканструююцца старыя і будуюцца новыя мікрараёны. Сучасныя гмахі вельмі тактоўна і пісьменна ўпісваюцца ў навакольнае асяроддзе, не змяняючы і не парушаючы агульны выгляд Вільнюса. У гэтым ёсць і вялікая заслуга галоўнага архітэктара горада Артураса Блотніса.
Эймунтас Някрошус: "Трэба жыць, трэба працаваць..."
Калегі называюць яго Майстрам. Усё наўкол ахутана атмасферай павагі і прызнання. І легендамі, што натуральна для тэатральнага рэжысёра, кожны спектакль якога цягам амаль трыццаці гадоў выклікае незвычайную цікавасць у публікі ва ўсім свеце.
Эмілія Пранскутэ:«Чакаю, калі надыдзе свята»
Каб зразумець тонкасці і асаблівасці тэатральнага працэсу ў Літве і ў Беларусі, трэба, як ні дзіўна, шукаць кропкі перакрыжавання. Пры гэтым немагчыма абмінуць увагай актрысу Нацыянальнага тэатра імя М.Горкага Эмілію Пранскутэ. Яе імпульсіўна-сакавітыя сцэнічныя вобразы захапляюць гледачоў самымі нечаканымі мадуляцыямі. У кожнай ролі актрыса ўпэўнена адпавядае нашым уяўленням пра першакрыніцу, зіхаціць і трапеча фарбамі.
ВІЛЬНЮС -- КУЛЬТУРНАЯ СТАЛІЦА ЕЎРОПЫ
Ідэя праекта «Культурная сталіца Еўропы» належыць міністру культуры Грэцыі Меліне Меркуры. Паводле яе прапановы, якая ўрэшце ўвасобілася ў адно з самых паспяховых пачынанняў Еўрапейскай камісіі, кожны год абраны горад (ці гарады) становіцца цэнтрам культурных падзей міжнароднага маштабу. Першай культурнай сталіцай у 1985 годзе сталі Афіны. У 2009-м Вільнюс падзяляе гэты тытул з аўстрыйскім горадам Лінцам.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
© 2013-2024 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»