Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
ГРУНТ І ТРАДЫЦЫЯ
Гутарка з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Рычардам Смольскім
МАСТАЦКАЯ ШКОЛА:ЗМЕНЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ
з рэдакцыйнага «круглага стала»
МАЙ ДАНЦЫГ. МЫСЛІЦЬ КОЛЕРАМ
Пасля заканчэння Маскоўскага мастацкага інстытута імя Васіля Сурыкава малады жывапісец Май Данцыг выставіў у Мінску вялізную — тры на чатыры метры — карціну з выявай гронкі бэзу. Не куста, не букета — менавіта гронкі. Карціна ўражвала неверагодным буяннем фарбаў, яскравай вясновай прыгажосцю. Гэта здзіўляла і зачароўвала. Яркія, экспрэсіўныя, буйныя (мастак заўжды меў схільнасць да вялікіх памераў), амаль манументальныя кампазіцыі, перспектывы мінскіх плошчаў, рэпартажы з новабудоўляў, імпазантныя партрэты і сёння выклікаюць цікавасць даследчыкаў і гледачоў.
ПАКАЛЕННЕ НАВАТАРАЎ
Выстава «Новы час», якая адбылася ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» ў ліпені 2008 года, шырока прадставіла творчасць выпускнікоў мастацкага факультэта 2002—2007 гадоў. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў. Экспазіцыю склалі сто трыццаць работ шасцідзесяці аўтараў.
ЦЕРАЗ ЖАНРЫ ДА ЗОРАЎ
За вядомым мастацкім тэрмінам «жанр» (ад франц. «genre» — род, від) паўстае больш як пяцісотгадовая гісторыя еўрапейскага жывапісу, графікі, скульптуры. У нашым сучасным разуменні жанрамі называюцца ўнутраныя падраздзяленні пэўных відаў мастацтва, якія адрозніваюцца адно ад аднаго па тэмах, аб’ектах і формах адлюстравання. Жанры спрыяюць больш глыбокаму пранікненню ў свет аб’ектыўнай матэрыяльнай рэчаіснасці, дапамагаюць выпрацаваць неабходныя для гэтага выразныя сродкі.
ЗАМЕР ПАТЭНЦЫЯЛУ
Сотні эскізаў, тысячы дотыкаў пэндзлем або разцом, выпрабаванне ідэй «на трываласць» і пошукі галоўнага... Адоранасць, спалучаная з прафесійным майстэрствам, закладзеным настаўнікамі за гады вучобы, можа дапамагчы маладому мастаку пераадолець цяжкасці, амаль непазбежныя ў пачатку самастойнага шляху, захаваць натхненне і настойлівасць.
УЛАДЗІМІР СЛАБОДЧЫКАЎ: «РАСКРЫЦЬ АСОБУ, ВЫХАВАЦЬ ТАЛЕНТ»
Уладзімір Слабодчыкаў загадвае кафедрай скульптуры Акадэміі мастацтваў ужо дваццаць гадоў. За гэты час ён выхаваў шмат таленавітых майстроў, менавіта яны сёння ствараюць ці, лепш сказаць — лепяць, высякаюць і адліваюць — гісторыю беларускай скульптуры. У творчай майстэрні Уладзіміра Іванавіча сабраліся яго сённяшнія студэнткі Вольга Высоцкая і Алена Ліпінская, а таксама — былыя вучні з яго першага акадэмічнага выпуску Віктар Копач і Валянцін Борзды.
З ЭЦЮДНІКАМ ПА БЕЛАРУСІ
Пётр Крохалеў (1919—1998) нарадзіўся ў Расіі, але большую частку жыцця правёў у Беларусі. Тут напісаў свае лепшыя палотны, тут атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў. Трыццаць з лішнім гадоў Пётр Крохалеў выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, быў загадчыкам кафедры жывапісу. Развіваў у сваіх вучнях увагу да жывой дэталі, пластыкі і каларыстыкі. І любіў ім паўтараць: «Перад чыстым палатном кожны з нас роўны Рэмбранту».
© 2013-2018 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»