Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
2008: ПАДЗЕІ І ТЭНДЭНЦЫІ
Мінулы год для кожнага віду мастацтва складваўся па-свойму. На фоне разгорнутай у часопісе панарамы найбольш значных леташніх падзей выразна акрэслілася многае: першыя спробы пачаткоўцаў узняцца на запаветныя прафесійныя вышыні, досвед прызнаных майстроў, новыя разнавіднасці творчых практык, упартае змаганне за месца на Парнасе, бліскучыя ўзлёты і крыўдныя правалы... Для часопіса «Мастацтва» гэта быў своеасаблівы перыяд «пераасэнсавання каштоўнасцей», праверкі іх наяўнасці на духоўным полі краіны. Летась многія творцы былі заклапочаны пошукамі новых стасункаў з гледачамі. Але ж, як вядома, з пытання: «Навошта ўвогуле займацца мастацтвам і што ў ім самае галоўнае?» — штораз пачынаецца шлях да адкрыццяў. У першым нумары «Мастацтва» вынікі 2008 года падводзяць аглядальнікі часопіса.
АЛЯКСАНДР ТКАЧОНАК: ЧАКАЕМ ГАДО
Ёсць акцёры, павага да якіх узнікае натуральна, а пашана і любоў з боку публікі замацоўваюцца кожнай сыгранай роллю. Выклікаць такія пачуцці — таксама дар. Калі ж ён спалучаецца з дарам акцёрскім, існуюць усе падставы разважаць пра адметны творчы лёс. Народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак заўсёды падобны толькі да самога сябе.
ПРАВАКАВАЦЬ НА ТВОРЧАСЦЬ
З рэдакцыйнага «круглага стала» Найбольш складаная для вызначэння ўласцівасць фатаграфіі — гэта яе мастацкасць. што такое вобраз у дачыненні да здымка? Гэта не толькі знешнія артэфакты, адлюстраваныя ў ім. Дакладнасць перадачы падзей даўно ўжо стала неаддзельнай ад эстэтычнага, эмацыйнага боку твора. І менавіта такая якасць робіць святлапіс унікальным відам творчасці.
ЛЮДЗІ І СТУЖКІ
«Кіно вышэй за мастацтва, кінематограф — гэта не жыццё і ніяк не можа існаваць як “адлюстраванне жыцця”. Гэта асобная форма быцця, паміж Богам і чалавекам...» Так фармулюе ўласны творчы маніфест расійскі рэжысёр Аляксандр Сакураў, госць Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», які праходзіў з 15 па 22 лістапада.
АД ТОЛІ ДА ЛОТМАНА
Дакументальны конкурс на Мінскім міжнародным кінафестывалі праводзіўся другі год запар. На жаль, сярод шматлікіх падзей «Лістапада» неігравыя паказы амаль згубіліся. СМІ ў сваіх рэпартажах асноўнае месца аддавалі ігравому конкурсу ў кінатэатры «Кастрычнік», а дакументальныя сеансы ў невялічкай, на паўсотні чалавек, падземнай зале «Цэнтр-відэа» зноў засталіся па-за ўвагай.
ГУЛЬНЯ Ў КВЭСТ
«Квэст» (quest) (з англійскай — пытанне, пошук, выкананне рыцарскага зароку ці рытуал) — адзін з галоўных тэрмінаў у асяродку аматараў камп’ютэрных гульняў побач з такімі паняццямі, як level (узровень), code (код), tutorial (этап, які дазваляе засвоіць ігравы рэжым), local (месца), profile (ПЕРСАНАЖ).
НАКАНАВАНАЕ ЛЁСАМ
Народны мастак Беларусі, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Шаранговіч сваё 70-годдзе адзначыў персанальнай выставай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
© 2013-2024 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»