Ча­му нам па­ву­чыц­ца ў Ба­ры­са Эйфма­на?

№ 5 (446) 01.05.2020 - 22.05.2020 г

ДЗІЦЯЧЫ ТЭАТР ТАНЦА Ў ПЕ­ЦЯР­БУРГУ
Ака­дэ­мія тан­ца Ба­ры­са Эйфма­на, што існуе ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу, з 2013 го­да рых­туе бу­ду­чых уні­вер­са­ль­ных тан­цоў­шчы­каў. На та­кую з’яву мно­гія па-ра­ней­ша­му па­гля­да­юць са скеп­сі­сам. Маў­ляў, на пра­сто­ры кра­ін СНД існуе дзе­ся­ці­год­дзя­мі вы­пра­ца­ва­ная сіс­тэ­ма ад­ука­цыі артыс­таў ба­ле­та, а тут пер­шы вы­пуск ад­бу­дзец­ца то­ль­кі на­ле­та — вось та­ды вы­нік і ўба­чым.

Але пры гэ­тым на­ват бе­ла­рус­кія ба­ць­кі ўсё час­цей вя­дуць сва­іх дзя­цей на ад­бо­ры, якія пе­цяр­бур­гская Ака­дэ­мія па­ча­ла ла­дзіць у на­шай кра­іне. Пад­час твор­чай ван­дроў­кі ў Пе­цяр­бург я на­ве­да­ла га­ла-кан­цэрт вы­ха­ван­цаў Дзі­ця­ча­га тэ­атра тан­ца, каб зра­зу­мець, што дае су­час­на­му ха­рэ­агра­фіч­на­му мас­тац­тву ары­гі­на­ль­ная сіс­тэ­ма ад­ука­цыі, вы­най­дзе­ная зна­ка­мі­тым ба­лет­май­страм.

БА­ЛЕТ­НЫ КАМ­ПУС

У 2016 го­дзе раз­ам з іншы­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі ба­лет­най сек­цыі Санкт-Пе­цяр­бур­гска­га між­на­род­на­га ку­ль­тур­на­га фо­ру­му я тра­пі­ла на экс­кур­сію ў Ака­дэ­мію тан­ца Ба­ры­са Эйфма­на. Та­ды су­пра­цоў­ні­кі пад­во­дзі­лі нас да акна, якое вы­хо­дзі­ла на бу­даў­ні­чую пля­цоў­ку по­бач, і пе­ра­ка­наў­ча рас­па­вя­да­лі, што хут­ка тут з’явіц­ца Дзі­ця­чы тэ­атр тан­ца. Шчы­ра ка­жу­чы, я сум­ня­ва­ла­ся, бо ве­даю, ко­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў вы­біт­на­му ха­рэ­огра­фу аб­яца­юць уз­вес­ці бу­ды­нак для яго Тэ­атра ба­ле­та, ды ўсё не пе­ра­хо­дзяць ад слоў да спра­вы. Ад­нак тут усе зор­кі сыш­лі­ся: праз тры га­ды Дзі­ця­чы тэ­атр тан­ца Ба­ры­са Эйфма­на сап­раў­ды пры­няў пер­шых гле­да­чоў. По­бач праз пэў­ны час ад­чы­ніц­ца но­вы бу­ды­нак інтэр­на­та для вы­ха­ван­цаў шко­лы — і та­ды на по­ўную моц за­пра­цуе за­ду­ма­ны Ба­ры­сам Якаў­ле­ві­чам уні­­каль­­ны ба­лет­ны кам­пус, які аб’яднае ву­чэб­ны і мас­тац­ка-ад­ука­цый­ны ком­плек­сы.

У чым не­звы­чай­насць гэ­та­га мес­ца? Но­вую пе­цяр­бур­скую сцэ­ну з за­лай на 500 мес­цаў аб­яца­юць зра­біць да­ступ­най для ўсіх, за­ці­каў­ле­ных ха­рэа­гра­фі­яй. Спа­дар Эйфман у шмат­лі­кіх інтэрв’ю па­ўта­рае: ён ства­раў агу­ль­на­га­рад­скі іна­ва­цый­ны ха­рэ­агра­фіч­ны цэнтр, дзе змо­гуць вы­сту­паць ама­тар­скія ка­лек­ты­вы, а так­са­ма бу­дуць ла­дзіц­ца ад­кры­тыя май­стар-кла­сы ад леп­шых ба­лет­май­страў і твор­чыя ла­ба­ра­то­рыі для па­чат­коў­цаў у пра­фе­сіі. Та­кая ад­кры­тасць сап­раў­ды імпа­нуе, бо час­цей ба­лет­ныя ву­чэ­ль­ні — і ў на­шых аб­ша­рах так­са­ма — па­ка­за­ль­на не за­ўва­жа­юць іншыя ха­рэ­агра­фіч­ныя шко­лы, час­ця­ком дыс­тан­цы­ру­юцца ад іх. Між тым ад твор­ча­га су­пра­цоў­ніц­тва і пры на­яўнас­ці зда­ро­вай кан­ку­рэн­цыі кож­ная з ад­у­ка­цый­ных уста­ноў ві­да­воч­на то­ль­кі б вы­йгра­ла. Тэ­атр тан­ца дзей­ні­чае ў Пе­цяр­бур­гу з ліс­та­па­да 2019 го­да, але па­спеў арга­ні­за­ваць га­рад­скі кон­курс «Юны ха­рэ­ограф» для па­ста­ноў­шчы­каў ва ўзрос­це ад 10 да 18 га­доў. Вы­ні­кі яго па­куль не вя­до­мыя, бо з-за ка­ра­на­ві­ру­су фі­нал пе­ра­нес­лі. І ўсё ж па­мкнен­ні знай­сці но­вы імпу­льс для раз­віц­ця мас­тац­тва тан­ца на­ві­да­во­ку.

ПРЫ­БРАЦЬ МА­ТЭ­МА­ТЫ­КУ... З БА­ЛЕТ­НЫХ КЛА­САЎ

Ці­ка­вос­ткі пя­ці­па­вяр­хо­ва­га на­ва­бу­да на Пет­раг­рад­скім ба­ку го­ра­да на гэ­тым не скан­чва­юцца. Уве­ча­ры ў шма­туз­роў­не­вым фае збі­ра­юцца гле­да­чы, каб па­гля­дзець спек­так­лі, бі­ле­ты на якія ма­юцца ва ўсіх ка­сах. А вось

удзень гэ­тая пра­сто­ра пе­ра­тва­ра­ецца ў рэ­крэ­ацыю для вуч­няў Ака­дэ­міі. Та­кім чы­нам адзін бу­ды­нак па­ра­ле­ль­на фун­кцы­януе і як ву­чэ­ль­ня, і як па­ўна­вар­тас­ны тэ­атр.

Для па­ста­но­вак прад­угле­джа­на ўсё, што па­трэб­на: акра­мя га­лоў­най сцэ­ны з су­час­ным тэх­ніч­ным аб­ста­ля­ван­нем і гля­дзе­ль­няй у тры яру­сы над парт­эрам, мож­на ка­рыс­тац­ца рэ­пе­ты­цый­най за­лай, гры­мёр­ка­мі і май­стэр­ня­мі. І ка­лі той жа ву­чэб­ны тэ­атр Бе­ла­рус­ка­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа з’яўля­ецца пра­сто­рай, па­трэб­най пе­ра­важ­на для ўнут­ра­на­га вы­ка­рыс­тан­ня, то на­ва­буд у Пе­цяр­бур­гу пер­ша­па­чат­ко­ва ства­раў­ся ме­на­ві­та як но­вая га­рад­ская тэ­атра­ль­ная пля­цоў­ка.

Ра­дуе, што пры гэ­тым вы­ха­ван­цы Ака­дэ­міі мо­гуць па­ўна­вар­тас­на ка­рыс­тац­ца ўсі­мі па­мяш­кан­ня­мі. Га­вор­ка ідзе не то­ль­кі пра пад­рых­тоў­ку да вы­ні­ко­вых кан­цэр­таў і пуб­ліч­ных вы­ступ­лен­няў: у рэ­кан­стру­ява­ным бу­дын­ку бы­лой шко­лы (ме­на­ві­та да яе бу­даў­ні­кі «да­лу­ча­лі» тэ­атра­ль­ны ком­плекс) з ве­рас­ня вы­кла­да­юць агу­ль­на­аду­ка­цый­ныя дыс­цып­лі­ны. Як па­мя­та­еце, у Ака­дэ­мію на­бі­ра­юць з ся­мі га­доў, та­му да апош­ня­га ча­су ма­тэ­ма­ты­ку і мо­вы вы­ву­ча­лі ў за­лах, дзе ўздоўж сцен пры­ма­ца­ва­ныя ба­лет­ныя стан­кі. Ця­пер ва ўсіх ча­тыр­нац­ца­ці рэ­пе­ты­цый­ных кла­сах і ву­чэб­най за­ле-транс­фор­ме­ры бу­дуць то­ль­кі тан­ца­ваць.

Ка­лі з’яві­ла­ся но­вая да­дат­ко­вая пра­сто­ра, уста­но­ва за­мах­ну­ла­ся на ад­крыц­цё но­вых ад­ука­цый­ных пра­грам. Раз­ам з тан­цоў­шчы­ка­мі Ака­дэ­мія Ба­ры­са Эйфма­на збі­ра­ецца вы­пус­каць спе­цы­яліс­таў з ся­рэд­не-пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кай для па­ста­но­вач­ных цэ­хаў тэ­атраў. Улет­ку ад­бу­дуц­ца пер­шыя ўступ­ныя экза­ме­ны для тых вы­пус­кні­коў 9-х кла­саў, хто ма­рыць стаць мас­та­ком-гры­мё­рам ці за­няц­ца рэ­жы­су­рай асвят­лен­ня. Пер­шых аб­яца­юць зна­ёміць з гіс­то­ры­яй мас­тац­тваў, псі­ха­ло­гі­яй, цы­ру­ль­най спра­вай, ма­кі­яжам, ві­за­жам і шмат­лі­кі­мі мас­тац­кі­мі дыс­цып­лі­на­мі. Ад дру­гіх па­тра­бу­ецца дос­вед у фі­зі­цы і інфар­ма­ты­цы, бо ім бу­дуць вы­кла­даць асно­вы свят­ла­тэх­ні­кі, элек­тро­ні­кі, інжы­нер­най гра­фі­кі.

Та­кім чы­нам, Ака­дэ­мія пе­ра­тва­рыц­ца ў ву­чэ­ль­ню по­ўна­га цык­лу, што вы­пус­кае не то­ль­кі тых, ка­му вы­ха­дзіць пад свят­ло са­фі­таў, ад­нак і тых, хто ве­дае, як гэ­тыя са­мыя асвят­ля­ль­ныя пры­бо­ры вы­ста­віць най­леп­шым чы­нам, як у ад­па­вед­нас­ці з пэў­най за­да­чай за­гры­мі­ра­ваць тан­цоў­шчы­ка. Так яны са­ма­стой­на вы­ра­ша­юць пра­бле­му, з якой да­ў-

но су­тык­ну­лі­ся і бе­ла­рус­кія ка­лек­ты­вы: і ў нас, і ў іх сап­раў­дным га­лаў­ным бо­лем з’яўля­юцца по­шу­кі тэх­ніч­ных спе­цы­яліс­таў, да­свед­ча­ных у спе­цы­фі­цы тэ­атра.

ЭКЗА­МЕН НА ЧЫС­ЦІ­НЮ КЛА­СІ­КІ

Ад­нак вер­нем­ся не­пас­рэд­на да га­ла-кан­цэр­та вы­ха­ван­цаў Ака­дэ­міі. Ён скла­даў­ся з дзвюх час­так. У пер­шай да­ва­лі ІІІ дзею «Па­хі­ты» ў рэ­дак­цыі Юрыя Бур­ла­кі, мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка Ака­дэ­міі тан­ца (рэ­дак­цыя ад­ноў­ле­на па­вод­ле гіс­та­рыч­ных за­пі­саў). У дру­гой прэ­зен­та­ва­лі ба­лет «Му­са­гет» са­мо­га Эйфма­на, пры­све­ча­ны ха­рэ­огра­фу Джор­джу Ба­лан­чы­ну.

Вы­бар та­кіх па­ляр­ных па­ста­но­вак зра­зу­ме­лы: Ака­дэ­міі трэ­ба бы­ло за­свед­чыць, што вы­ха­ван­цы з ад­но­ль­ка­вай упэў­не­нас­цю мо­гуць вы­кон­ваць як кла­сі­ку, так і ма­дэрн. З пер­шым у шэ­ра­гу пра­фе­сій­ных ха­рэ­огра­фаў і ба­ць­коў бу­ду­чых артыс­таў за­ўсё­ды бы­ло звя­за­на най­бо­льш пе­ра­сця­рог. Як па­мя­та­ем, з ся­мі га­доў бу­ду­чыя тан­цоў­шчы­кі па­чы­на­лі вы­ву­чаць рыт­мап­лас­ты­ку, гім­нас­ты­ку, плас­тыч­ную вы­раз­насць, з пя­та­га кла­са ім уво­дзі­лі не то­ль­кі тра­ды­цый­ныя ха­рэ­агра­фіч­ныя дыс­цып­лі­ны, але і пад­клю­ча­лі та­нец-ма­дэрн. Да ўся­го ў аб­авяз­ко­вы рас­клад на ты­дзень ува­хо­дзі­лі спар­тыў­ныя дыс­цып­лі­ны, якія вы­кла­да­лі май­стры спорту па мас­тац­кай, спар­тыў­най гім­нас­ты­цы, а так­са­ма па акра­ба­ты­цы.

Не­ка­то­рыя сум­ня­ва­лі­ся, ці не бу­дзе пры та­кім пад­ыхо­дзе кла­січ­ны склад­нік за­няд­ба­ны? Тлу­ма­чэн­ні, што кла­січ­ны та­нец вы­кла­да­юць вы­пус­кні­кі Ака­дэ­міі рус­ка­га ба­ле­та імя Ва­га­на­вай, не ўсіх су­па­кой­ва­лі. У пер­шыя га­ды зда­ра­лі­ся вы­пад­кі, ка­лі па­сля за­кан­чэн­ня па­чат­ко­вых кла­саў ба­ць­кі вя­лі вы­ха­ван­цаў Эйфма­на на ўступ­ныя экза­ме­ны ў Ва­га­наў­ку. «Па­хі­та», па­стаў­ле­ная па ўсіх ка­но­нах са­ма­га кла­січ­на­га для на­шых кра­ін ха­рэ­огра­фа Ма­ры­юса Пе­ці­па, кра­са­моў­на раз­вей­вае сум­нен­ні. Тут на­ві­да­во­ку зла­джа­насць кар­дэ­ба­ле­ту, эфек­т-

насць са­ліс­таў, чыс­ці­ня ма­люн­ка, да­клад­насць ру­хаў, вы­шы­ня скач­коў і без­да­кор­насць пад­тры­мак. Юрый Бур­ла­ка за­няў у спек­так­лі вуч­няў усіх уз­рос­таў, ад вы­ха­ван­цаў па­чат­ко­вай шко­лы — яны вы­кон­ва­лі дзі­ця­чыя па­ла­нез і ма­зур­ку — да стар­шак­лас­ні­каў. У парт­ыі Па­хі­ты я па­ба­чы­ла Анфі­су Ашчэп­ка­ву: дзяў­чы­не яшчэ па­ўта­ра го­да ву­чыц­ца да атры­ман­ня дып­ло­ма, ад­нак ужо сён­ня бач­на, што вы­дат­ныя фі­зіч­ныя да­ныя і тэх­ніч­насць спа­лу­ча­юцца з акцёр­скім та­лен­там. За­бя­га­ючы на­пе­рад, ска­жу: ста­рэй­шыя кла­сы ўжо рэ­пе­ці­ру­юць «Сі­ль­фі­ду», у пла­нах Ба­ры­са Якаў­ле­ві­ча яшчэ не­ка­ль­кі маш­таб­ных ба­ле­таў для вуч­няў. Ці бу­дзе хто спра­чац­ца, што Ака­дэ­мія зда­ла экза­мен на чыс­ці­ню кла­січ­на­га тан­ца?

БА­ЛАН­ЧЫН «НА ШЧАС­ЦЕ»

Кла­сі­ка па­тра­ба­ва­ла ад вы­ка­наў­цаў по­ўнай кан­цэн­тра­цыі і са­ма­кан­тро­лю. Звы­чай­ная пуб­лі­ка гэ­та на­ўрад ці пры­кме­ці­ла: шмат­лі­кія за­нят­кі па акцёр­скім май­стэр­стве не пра­йшлі да­рэм­на, та­му вы­ха­ван­цы цу­доў­на тры­ма­лі­ся на сцэ­не і на­ват пад­час вы­ка­нан­ня са­мых скла­да­ных пі­ру­этаў не за­бы­ва­лі ўсмі­хац­ца. У «Му­са­ге­це» ж вуч­ні ві­да­воч­на па­ча­лі атрым­лі­ваць за­да­ва­ль­нен­не ад свай­го вы­ступ­лен­ня. Пад­аец­ца, ім бо­льш уту­ль­на ў су­час­най плас­ты­цы.

Без гэ­та­га спек­так­ля пер­шыя вы­сту­пы ў Дзі­ця­чым тэ­атры тан­ца ўя­віць не­маг­чы­ма. Эйфман за­ўсё­ды за­хап­ляў­ся Джор­джам Ба­лан­чы­ным, ад­ным з га­лоў­ных ха­рэ­огра­фаў ХХ ста­год­дзя, дзя­ку­ючы яко­му мас­тац­тва тан­ца так моц­на эва­лю­цы­яна­ва­ла. Ці­ка­ва, што ў са­мой Ака­дэ­міі ўста­ля­ва­ная ску­льп­ту­ра Ба­лан­чы­на, і дзе­ці па ўзнік­лай тра­ды­цыі пад­ыхо­дзяць да яе на­пя­рэ­дад­ні экза­ме­наў ці вы­ступ­лен­няў, каб па­тры­маць ге­нія за ру­ку — «на шчас­це». Па­га­дзі­це­ся, ад­крыць доў­га­ча­ка­ны Тэ­атр тан­ца спек­так­лем, дзе га­лоў­ным ге­ро­ем з’яўля­ецца Ба­лан­чын, бы­ло ве­ль­мі сім­ва­ліч­на.

На­га­даю: пер­ша­па­чат­ко­ва ў 2004 го­дзе Ба­рыс Эйфман свой ба­лет-пры­свя­чэн­не Ба­лан­чы­ну па­ста­віў для New York Сity Вallet, па­сля пе­ра­нёс ва ўлас­ную тру­пу. Жур­на­ліс­там Ба­рыс Якаў­ле­віч пры­зна­ваў­ся, што сум­ня­ваў­ся, ці ад­оле­юць дзе­ці скла­да­ную плас­ты­ку. Зра­зу­ме­ла, спек­такль быў ад­рэ­да­га­ва­ны для юных вы­ка­наў­цаў, а на пар­тыю Ба­лан­чы­на за­пра­сі­лі Але­га Мар­ка­ва, са­ліс­та Тэ­атра ба­ле­та Эйфма­на.

Дзея­нне раз­гор­тва­ецца ў ба­лет­най за­ле, ва ўспа­мі­нах пра па­ста­ноў­кі, по­спе­хі, за­ка­ха­нас­ці і рас­ча­ра­ван­ні. У ро­лі муз ха­рэ­огра­фа вы­сту­па­лі Але­на Угру­ма­ва, Анфі­са Ашчэп­ка­ва і Дар’я Па­по­ва — у кож­най тан­цоў­шчы­цы свае ха­рак­тар, тэм­пе­ра­мент і ад­мет­ная плас­ты­ка. Да­рэ­чы, гэ­тая ві­да­воч­ная роз­ні­ца ва ўзрос­це па­між га­лоў­ным ге­ро­ем і сап­раў­ды юны­мі гра­цы­ямі не­ча­ка­на над­ала спек­так­лю да­дат­ко­вае ад­цен­не смут­ку і пяш­чо­ты па тым, што да­ўно мі­ну­ла і без­на­дзей­на стра­ча­на.

Як вя­до­ма, для па­ста­ноў­кі свай­го «Апа­ло­на Му­са­ге­та» Ба­лан­чын аб­раў парт­ыту­ру Стра­він­ска­га. У Эйфма­на му­зыч­ная асно­ва іншая. Гру­зін­ская на­род­ная му­зы­ка ў спа­лу­чэн­ні з за­ся­ро­джа­нас­цю Ба­ха і тра­пят­лі­вы­мі сум­не­ва­мі Чай­коў­ска­га да­зва­ляе вы­ха­ван­цам Ака­дэ­міі на пра­ця­гу ўся­го дзея­ння змя­няць па­літ­ру эмо­цый і мак­сі­ма­ль­на вы­яўляць улас­ную энер­ге­ты­ку. Яны доб­ра за­сво­ілі скла­да­ны ха­рэ­агра­фіч­ны ма­лю­нак — зра­зу­ме­ла, плас­тыч­ная лек­сі­ка кар­ды­на­ль­на ад­роз­ні­ва­ла­ся ад па­тра­ба­ван­няў пер­шай дзеі га­ла-кан­цэр­та. Зда­ецца, Ака­дэ­міі тан­ца Ба­ры­са Эйфма­на сап­раў­ды ўда­ло­ся да­сяг­нуць сва­ёй мэ­ты: пад­рых­та­ваць тан­цоў­шчы­каў, якія змо­гуць ад­но­ль­ка­ва пе­ра­ка­наў­ча ўва­саб­ляць як су­час­ныя, так і тра­ды­цый­ныя плы­ні ха­рэ­агра­фіі.

 

На­стас­ся Пан­кра­та­ва