«Сontemporary». Пяць ва­ры­янтаў

№ 5 (446) 01.05.2020 - 22.05.2020 г

Замежная вандроўка айчынных танцораў
Су­час­ны та­нец у Бе­ла­ру­сі на­бі­рае аб­аро­ты. Гэ­та па­цвяр­джае і вы­со­кі мас­тац­кі ўзро­вень зна­ка­ва­га Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску, у меж­ах яко­га ад­бы­вац­ца на­цы­яна­ль­ны кон­курс ба­лет­май­стар­скіх ра­бот. І існа­ван­не асоб­най тру­пы ха­рэ­огра­фаў-су­час­ні­каў са сва­ім рэ­пер­ту­арам у Бе­ла­рус­кім ма­ла­дзёж­ным тэ­атры. І па­ве­лі­чэн­не ко­ль­кас­ці сту­дый гэ­та­га кі­рун­ку і іх удзе­ль­ні­каў у ама­тар­скай сфе­ры. І на­рэш­це, на­яўнасць вя­до­мых да­лё­ка за меж­амі кра­іны са­ма­быт­ных асоб — да­стат­ко­ва на­зваць імё­ны Дзміт­рыя За­лес­ка­га, Во­ль­гі Сквар­цо­вай, Во­ль­гі Ла­боў­кі­най, Дзміт­рыя Бяз­зу­бен­кі. Свят­ла­на Гут­коў­ская

Трэ­ба за­ўва­жыць, што са­мо пан­яцце «су­час­ны та­нец» мае роз­ныя зна­чэн­ні ў роз­ных ку­ль­ту­рах. Для ад­ной і той жа фор­мы мас­тац­тва і для раз­на­від­нас­цей вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца ад­роз­ныя тэр­мі­ны: «су­час­ны та­нец», «по­стма­дэр­ніс­цкі та­нец», «но­вы та­нец», «экс­пе­ры­мен­та­ль­ны та­нец», «імпра­ві­за­цыя тан­ца», а так­са­ма іх экві­ва­лен­ты на роз­ных мо­вах.

Твор­часць бе­ла­рус­кіх ха­рэ­огра­фаў сён­ня арга­ніч­на існуе ў сус­вет­най пра­сто­ры су­час­на­га тан­ца, гэ­та­му шмат у чым спры­яе як па­шы­рэн­не кан­так­таў з за­меж­ны­мі ка­ле­га­мі і ка­лек­ты­ва­мі, так і ажыц­цяў­лен­не ад­ука­цый­ных ста­жы­ро­вак у кра­іны, дзе ў гэ­тай га­лі­не існу­юць моц­ныя тра­ды­цыі.

Сту­дэн­ты і ма­ла­дыя вы­клад­чы­кі ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі Бе­ла­рус­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў на ча­ле з аўтар­кай гэ­тых рад­коў, за­гад­чы­цай ка­фед­ры, за апош­нія па­ўго­да на­ве­да­лі вы­шэй­шыя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы мас­тац­тваў пя­ці еўра­пей­скіх кра­ін.

Ле­тась у ліс­та­па­дзе пры спры­янні пра­екта MOST нам бы­ла прад­стаў­ле­на маг­чы­масць па­бы­ваць у Фран­цыі і пры­няць удзел у май­стар-кла­сах, каб па­зна­ёміц­ца з еўра­пей­скай спад­чы­най су­час­на­га тан­ца ў Цэн­тры пра­фе­сій­на­га на­ву­чан­ня і вы­шэй­шай ха­рэ­агра­фіч­най ад­ука­цыі «OFFJAZZ», што зна­хо­дзіц­ца ў Ні­цы. На пра­ця­гу тыд­ня бе­ла­рус­кія сту­дэн­ты за­йма­лі­ся ў ба­лет­ных кла­сах раз­ам з ма­ла­ды­мі лю­дзь­мі роз­ных кра­ін, якія ву­чац­ца ў прэс­тыж­най на­ву­ча­ль­най уста­но­ве. Ці­ка­вай бы­ла і ку­ль­тур­ная пра­гра­ма. Не­ве­ра­год­нае ўра­жан­не па­кі­нуў ві­зіт у Опе­ру Мон­тэ-Кар­ла, што ста­ла до­мам для ле­ген­дар­най ба­лет­най антрэп­ры­зы «Рус­кі ба­лет Дзя­гі­ле­ва».

Па­сля за­кан­чэн­ня зі­мо­вай се­сіі сту­дэн­ты-ха­рэ­огра­фы раз­ам з пед­аго­га­мі па кі­рун­ку «су­час­ны та­нец» вы­ка­рыс­та­лі ка­ні­ку­ляр­ны час для ўдас­ка­на­ль­ван­ня пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню. Гэ­та ста­ла маг­чы­мым дзя­ку­ючы ўдзе­лу ў ву­чэб­на-ад­ука­цый­най пра­гра­ме на тэ­му «Су­час­ная ха­рэ­агра­фія ў кра­інах Бал­тыі і Скан­ды­на­віі: тэн­дэн­цыі раз­віц­ця». У меж­ах пра­гра­мы ўдзе­ль­ні­кі атры­ма­лі пра­ктыч­ныя май­стар-кла­сы па contemporary dance і кам­па­зі­цыі су­час­на­га тан­ца ад вя­до­мых за­меж­ных спе­цы­яліс­таў, на­ве­да­лі за­нят­кі па ха­рэ­агра­фіч­ных дыс­цып­лі­нах, рэ­пе­ты­цыі, па­зна­ёмі­лі­ся з ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зай вя­ду­чых цэн­траў у сфе­ры вы­шэй­шай ха­рэ­агра­фіч­най ад­ука­цыі не­ка­ль­кіх кра­ін. Ся­род іх Лат­вій­ская ака­дэ­мія ку­ль­ту­ры, Інсты­тут пры­го­жых мас­тац­тваў Та­лін­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та (Эсто­нія), Уні­вер­сі­тэт мас­тац­тваў у Хе­ль­сін­кі (Фін­лян­дыя), Уні­вер­сі­тэт тан­ца і цыр­ка Стак­го­льм­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та мас­тац­тваў (Шве­цыя). Ве­ль­мі ка­рыс­ны­мі ака­за­лі­ся сус­трэ­чы пед­аго­гаў БДУ­КіМ з вы­клад­чы­ка­мі ВНУ, а на­шы сту­дэн­ты па­зна­ёмі­лі­ся са зна­ка­вы­мі фі­гу­ра­мі еўра­пей­ска­га тан­ца і ад­на­год­ка­мі, за­вя­заў­шы но­выя ка­рыс­ныя кан­так­ты.

Ад­нак пра ўсё па па­ра­дку.

Ба­ка­лаў­рскую пра­гра­му па спе­цы­яль­нас­ці «ха­рэ­агра­фія су­час­на­га тан­ца» Лат­вій­скай ака­дэ­міі ку­ль­ту­ры ўзна­ча­ль­вае Во­ль­га Жыт­лу­хі­на, ха­рэ­ограф­ка, тан­цоў­шчы­ца, пра­фе­сар­ка ака­дэ­міі, аўтар­ка, іні­цы­ятар­ка і ня­змен­ная кі­раў­ні­ца пра­гра­мы. Яе твор­чая бі­ягра­фія ба­га­тая і ці­ка­вая. Во­ль­га, без уся­ля­ка­га пе­ра­бо­ль­шан­ня, — га­лоў­ная дзей­ная асо­ба лат­вій­ска­га contemporary dance і пер­ша­адкры­ва­ль­ні­ца но­вых шля­хоў яго раз­віц­ця, за­сна­ва­ль­ні­ца і мас­тац­кая кі­раў­ні­ца сус­вет­на вя­до­ма­га ка­лек­ты­ву «Olga Zitluhina Dance Company», што мае двац­ца­ці­пя­ці­га­до­вую гіс­то­рыю.

 

Ме­на­ві­та яна зра­бі­ла­ся пер­шай ха­рэ­ограф­кай, якая па­ста­ві­ла су­час­ны тан­ца­ва­ль­ны спек­такль у Лат­вій­скай на­цы­яна­ль­най опе­ры. Не дзіў­на, што Во­ль­гу за­пра­ша­юць на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы роз­ных кут­коў све­ту. Так, ха­рэ­ограф­ка ства­ры­ла пра­екты ў Ка­лі­фар­ній­скім уні­вер­сі­тэ­це Сан-Ды­ега і Уні­вер­сі­тэ­це шта­та Агая ў ЗША, у Лі­вер­пу­льс­кім інсты­ту­це тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва Hope University ў Вя­лі­каб­ры­та­ніі ды іншых кра­інах. Бе­ла­рус­кім сту­дэн­там па­шчас­ці­ла: ня­гле­дзя­чы на вя­лі­кую за­ня­тасць і пра­фе­сій­ную за­пат­ра­ба­ва­насць, Во­ль­га Жыт­лу­хі­на знай­шла ў шчы­ль­ным гра­фі­ку час і са­ма да­ла ім май­стар-клас.

Ве­ль­мі ка­рыс­най зра­бі­ла­ся так­са­ма раз­мо­ва пра Між­на­род­ны фес­ты­валь су­час­на­га тан­ца «Час тан­ца­ваць», які з 2006 го­да тра­ды­цый­на ад­бы­ва­ецца ў Ры­зе па іні­цы­яты­ве гэ­тай апан­та­най жан­чы­ны. Асаб­лі­васць фес­ты­ва­лю, па­вод­ле слоў Во­ль­гі, у тым, што «мы ро­бім моц­ны акцэнт на сцэ­наг­ра­фію (пра­цы су­мес­ныя з май­стра­мі ві­зу­аль­на­га мас­тац­тва, імпра­ві­за­цый­ны спек­такль са свет­ла­вой уста­ноў­кай), акра­мя та­го, асаб­лі­ва вы­лу­ча­ем ме­рап­ры­емствы з удзе­лам лю­дзей, якім бо­льш за пя­ць­дзя­сят га­доў».

Спек­так­лі ў меж­ах апош­ня­га фес­ты­ва­лю пра­йшлі ў са­дзе Дом­ска­га са­бо­ра, на плы­ву­чай га­ле­рэі-дэ­бар­ка­да­ры Noass на да­мбе, у му­зеі тэ­атра імя Смі­ль­гі­са. «Зрэш­ты, хі­ба мож­на да­клад­на ска­заць, у чым ме­на­ві­та сэнс тан­ца? — раз­ва­жае ха­рэ­ограф­ка. — Трэ­ба про­ста гля­дзець і атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад сва­бо­ды ру­хаў ча­ла­ве­ча­га це­ла».

Інсты­тут пры­го­жых мас­тац­тваў Та­лін­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та ў Эсто­ніі, які ака­заў­ся на­ступ­ным у на­шай ад­ука­цый­най ван­дроў­цы, з’яў­ля­ецца актыў­ным пры­хі­ль­ні­кам між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, мае інтэр­на­цы­яна­ль­ны склад пед­аго­гаў, што­год за­пра­шае вя­до­мых на­ву­коў­цаў і пра­кты­каў з уся­го све­ту. Тут ад­бы­ла­ся не­за­быў­ная сус­трэ­ча з ха­рыз­ма­тыч­ны­мі вы­клад­чы­ка­мі пра­гра­мы су­час­на­га тан­ца Рэ­нэ Ны­мі­кам і Ці­най Олеск. Апош­няя пра­вя­ла прак­тыч­ныя за­нят­кі з на­шы­мі сту­дэн­та­мі.

Тэ­ма бы­ла па­зна­ча­ная як «Се­сія ру­хаў, якія фа­ку­су­юцца на пры­сут­нас­ці ў ча­се і пра­сто­ры». Су­р’ёз­ная ўва­га над­ава­ла­ся зда­ро­вым спо­са­бам ру­ху сус­та­ваў з вы­ка­рыс­тан­нем па­тэн­цы­ялу энер­гіі ру­хаў це­ла і яе пра­екцыі ў пра­сто­ру з да­па­мо­гай інды­ві­ду­аль­най пластычнай мо­вы на­стаў­ні­ка.

Рэ­нэ і Ці­на — та­ле­на­ві­тыя ха­рэ­огра­фы, не­адна­ра­зо­ва адзна­ча­ныя прэ­мі­яй Са­юза тэ­атральных дзеячаў Эсто­ніі за леп­шую тан­ца­ва­ль­ную па­ста­ноў­ку, лаў­рэ­аты прэс­тыж­ных твор­чых кон­кур­саў. Яны ў тан­дэ­ме з’яў­ля­юцца ства­ра­ль­ні­ка­мі і клю­ча­вы­мі фі­гу­ра­мі тэ­атра і шко­лы тан­ца пад на­звай «Fine 5 Dance Theatre», ад­на­го з са­мых вя­до­мых эстон­скіх тан­цтэ­атраў і ўплы­во­вых не­за­леж­ных тан­ца­ва­ль­ных кам­па­ній. Тру­па вы­сту­пае як з не­вя­лі­кі­мі сцэ­ніч­ны­мі, так і з экс­пе­ры­мен­та­ль­ны­мі па­ста­ноў­ка­мі, ства­рае спек­так­лі для вя­лі­кіх сцэн, су­пра­цоў­ні­ча­ючы з дзяр­жаў­ны­мі тэ­атра­мі. То­ль­кі ў 2019 го­дзе «Fine 5 Dance Theatre» да­ла 50 спек­так­ляў, па­ка­заў­шы пяць роз­ных па­ста­но­вак у пя­ці кра­інах. Ма­гія ліч­бы «пяць»? З англій­скай мо­вы «Fine 5» — «вы­дат­ная пя­цёр­ка».

Пад­час на­шай сус­трэ­чы, раз­ва­жа­ючы пра акту­аль­ную тэ­ма­ты­ку су­час­ных ха­рэ­агра­фіч­ных тво­раў, Рэ­нэ Ны­мік па­ра­іў ма­ла­дым бе­ла­рус­кім ка­ле­гам: «За­ся­ро­дзь­це­ся на да­сле­да­ван­нях ру­ху — праз мас­тац­кі роз­дум аб раз­на­стай­нас­ці су­час­на­га жыц­ця». Ме­на­ві­та на тым вы­клад­чык акцэн­туе ўва­гу сту­дэн­таў на за­нят­ках па тан­ца­ва­ль­най кам­па­зі­цыі. Усё ве­ль­мі про­ста? Так. Зда­ецца, дум­ка ля­жыць на па­вер­хні. Але час­та за звыш­кан­цэп­ту­аль­нас­цю ідэі су­час­ных ха­рэ­огра­фаў не­маг­чы­ма раз­гле­дзець воб­раз і раз­га­даць яго за­ду­му, што за­мі­нае гле­да­чу аца­ніць твор.

 

Па­сля Эсто­ніі мы на­ве­да­лі Фін­лян­дыю і Шве­цыю. Уні­вер­сі­тэт мас­тац­тваў Хель­­сін­кі на сён­ня з’яў­ля­ецца най­буй­ней­шай арт-ВНУ ў Скан­ды­на­віі. Уні­вер­сі­тэт быў за­сна­ва­ны то­ль­кі на па­чат­ку 2013 го­да, але аб’­яднаў тры вы­шэй­шыя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы кра­іны з ба­га­тай гіс­то­ры­яй і да­ўні­мі тра­ды­цы­ямі, якія ма­юць вы­со­кі рэ­йтынг у све­це — Ака­дэ­мію вы­тан­ча­ных мас­тац­тваў, Ака­дэ­мію Сі­бе­лі­уса і Тэ­атра­ль­ную ака­дэ­мію. Кож­ная з іх мае ад­но­ль­ка­выя пра­вы і ўлас­ныя ад­ука­цый­ныя пра­гра­мы. Ва Уні­вер­сі­тэ­це на­ву­ча­юцца бо­льш за дзве ты­ся­чы сту­дэн­таў і пра­цу­юць шэс­ць­сот вы­клад­чы­каў.

Тэ­атра­ль­ная ака­дэ­мія, якая нас ці­ка­ві­ла, мае ба­ка­лаў­ры­ят, ма­гіс­тра­ту­ру, лі­цэн­цы­ят і да­кта­ран­ту­ру, рых­ту­ючы спе­цы­яліс­таў у га­лі­не акцёр­ска­га май­стэр­ства, рэ­жы­су­ры, дра­ма­тур­гіі, тан­цаў, асвят­лен­ня і гу­ка­во­га афар­млен­ня, тан­ца­ва­ль­най пед­аго­гі­кі. Да­рэ­чы, лі­цэн­цы­ят (ня­звык­лае для нас сло­ва) — пер­шая на­ву­ко­вая сту­пень, пры­ня­тая то­ль­кі ў фран­цуз­скай сіс­тэ­ме вы­шэй­шай ад­ука­цыі, ва ўні­вер­сі­тэ­тах Фін­лян­дыі, Швей­ца­рыі і не­ка­то­рых ла­ці­на­аме­ры­кан­скіх кра­ін, — дае пра­ва вы­кла­даць у лі­цэі і, як пра­ві­ла, у пра­він­цыі.

До­мам для Тэ­атра­ль­най ака­дэ­міі зра­біў­ся бу­ды­нак бы­ло­га за­во­да, па­ме­ры яко­га да­зво­лі­лі аб­ста­ля­ваць не­ка­ль­кі вя­лі­кіх тэ­атра­ль­ных сту­дый з най­ноў­шай гу­ка­вой і свет­ла­вой апа­ра­ту­рай. Яны прад­уктыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца як для ву­чэб­ных за­нят­каў і рэ­пе­ты­цый, так і для прэ­зен­та­цыі спек­так­ляў, ку­ды за­пра­ша­юцца гле­да­чы. За год тут па­каз­ва­ецца ка­ля 60 тэ­атра­ль­ных і тан­ца­ва­ль­ных пра­ектаў. Ліч­ба ўраж­вае!

Спа­да­ба­лі­ся так­са­ма пра­стор­ная кас­цю­мер­ная, улас­нае швей­нае атэ­лье, ве­лі­зар­ныя скла­ды з дэ­ка­ра­цы­ямі і інвен­та­ром для спек­так­ляў. На­шы сту­дэн­ты ме­лі маг­чы­масць пры­ме­раць ка­ла­рыт­ныя тэ­атра­ль­ныя мас­кі, якія тут бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­юць, і гэ­та да­зво­лі­ла ім на імгнен­не апы­нуц­ца ў роз­ных мас­тац­кіх эпо­хах. Не дзіў­на, што ў апош­нія га­ды мас­тац­тва Фін­лян­дыі ці­ка­віць мно­гіх у Еўро­пе і ў све­це, а кра­іна ста­ла мес­цам, ку­ды з’яз­джа­юцца на фес­ты­ва­лі і арт-свя­ты прад­стаў­ні­кі роз­ных кра­ін.

Уні­вер­сі­тэт тан­ца і цыр­ка Стак­го­льм­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та мас­тац­тваў — апош­ні пункт на­ша­га зі­мо­ва­га ад­ука­цый­на­га пад­арож­жа — адзі­ная на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва пад­обна­га ро­ду сіс­тэ­мы вы­шэй­шай ад­ука­цыі ў Еўро­пе, якая пад ад­ным да­хам аб’­ядна­ла та­нец і цырк. Ва ўні­вер­сі­тэ­це вы­кла­да­юць прад­стаў­ні­кі са­мых роз­ных арт-на­прам­каў. Ад­сюль вы­пус­ка­юць уні­вер­са­ль­ных спе­цы­яліс­таў: па­сля за­кан­чэн­ня ву­чо­бы сту­дэнт доб­ра пад­рых­та­ва­ны для пра­цы ў якас­ці не­за­леж­на­га мас­та­ка ў роз­ных сцэ­ніч­ных мас­тац­твах. Не­абход­най умо­вай для ўсіх тво­раў і на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў тут з’яў­ля­ецца жа­дан­не вы­йсці за межы та­го, што ўжо вя­до­ма. На­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва мае за мэ­ту кар­ды­на­ль­на змя­ніць аб­ліч­ча як тэ­атра су­час­на­га тан­ца, так і цыр­ка, сін­тэ­зу­ючы іх срод­кі вы­раз­нас­ці, да­сяг­нен­ні ў вы­ка­на­ль­ніц­кай тэх­ні­цы, тэх­на­ла­гіч­ныя пад­ыхо­ды. У гэ­тай шко­ле ві­та­юцца якія за­ўгод­на экс­пе­ры­мен­ты, што і пры­цяг­вае сю­ды сту­дэн­таў з уся­го све­ту.

«Пры­клад­на па­ло­ва ча­су ў на­ву­ча­ль­ных пла­нах ад­ве­дзе­на вы­ву­чэн­ню цыр­ка­во­га май­стэр­ства, — удак­лад­няе ад­на з вы­клад­чыц пра­гра­мы, бы­лая артыс­тка сус­вет­на вя­до­ма­га тэ­атра Цыр­ка дзю Са­лей, — іншую па­ло­ву за­паў­ня­юць та­кія дыс­цып­лі­ны, як тэ­атр, та­нец, му­зы­ка і вы­яўлен­чае мас­тац­тва». Сус­трэ­чы з прад­стаў­ні­ка­мі са­мых роз­ных га­лін і кі­рун­каў мас­тац­тва — яшчэ адзін моц­ны бок на­ву­ча­ль­най уста­но­вы, якая не шка­дуе срод­каў на арга­ні­за­цыю та­кіх се­мі­на­раў і лек­цый.

 

У Стак­го­льм­скім уні­вер­сі­тэ­це мы тра­пі­лі на за­нят­кі па кам­па­зі­цыі су­час­на­га тан­ца да за­про­ша­на­га пе­да­го­га, вя­до­ма­га ня­мец­ка­га ха­рэ­огра­фа Мар­ці­на Сан­дэр­кам­па. У сва­ёй ха­рэ­агра­фіч­най ра­бо­це і твор­чай пра­кты­цы ён, цес­на су­пра­цоў­ні­ча­ючы з ві­зу­аль­ны­мі мас­та­ка­мі, кам­па­зі­та­ра­мі і му­зы­кан­та­мі, імкнец­ца па­шы­рыць і пе­ра­адо­лець дыс­цып­лі­нар­ныя і эстэ­тыч­ныя межы па­між тан­цам, вы­яўлен­чым мас­тац­твам і му­зы­кай. Яго ме­то­ды­ка пра­вя­дзен­ня за­нят­каў, дзе сту­дэн­ты не сто­ль­кі тан­ца­ва­лі, ко­ль­кі «вы­ра­ша­лі» твор­чыя рэ­бу­сы, у тым лі­ку і на па­пе­ры, ака­за­ла­ся не зу­сім звык­лая, але ве­ль­мі па­зна­ва­ль­ная.

Пад­во­дзя­чы вы­ні­кі, мож­на адзна­чыць агу­ль­нае, што ха­рак­тэр­на для ўсіх ВНУ мас­тац­тваў, з які­мі мы па­зна­ёмі­лі­ся. Крэ­да на­ве­да­ных бал­тый­скіх і скан­ды­наў­скіх на­ву­ча­ль­ных уста­ноў мож­на сфар­му­ля­ваць так: «Га­лоў­нае для вы­ха­ван­ня асо­бы сту­дэн­та — ства­рэн­не ды­на­міч­на­га і твор­ча­га ася­род­дзя, у якім мас­тац­тва і да­сле­да­ван­ні ідуць по­бач». Твор­чая аль­ма-ма­тар аб­авяз­ко­ва з’яўля­ецца мес­цам сус­трэ­чы мас­тац­тва, пед­аго­гі­кі і на­ву­кі, ра­ней­шых і но­вых тэ­арэ­тыч­ных кан­цэп­цый. Тра­ды­цыі атрым­лі­ва­юць тут но­вы сэнс і но­вае ўва­саб­лен­не, змя­ня­ючы ўяў­лен­ні пра тое, што да­ўно вя­до­ма.

Ве­ль­мі па­пу­ляр­ныя там спе­цы­ялі­за­ва­ныя пра­гра­мы, на­прык­лад «тэ­ра­пія-та­нец» і «ру­ха­ль­ная тэ­ра­пія». Вы­кла­дан­не тан­ца за­сна­ва­на не на па­сля­доў­ным па­ўто­ры знеш­няй фор­мы ру­ху, а пе­ра­соў­ваецца ва ўнут­ра­ны змест, да­зва­ля­ючы атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад улас­най кры­ні­цы ру­ху, уваж­лі­ва пры­слу­хоў­ва­ючы­ся да імпу­ль­саў свай­го це­ла.

Па­мяш­кан­ні для за­нят­каў і прэ­зен­та­цыі пра­ектаў усю­ды ўяў­ля­юць са­бой blackbox, так зва­ную «чор­ную скры­ню», якая мае свае ка­ра­ні ў еўра­пей­скім аван­гар­дзе па­чат­ку XX ста­год­дзя. Уні­вер­сі­тэ­ты і тэ­атры з на­ву­ча­ль­ны­мі пра­гра­ма­мі па су­час­ным тан­цы вы­ка­рыс­тоў­ва­юць чор­ную скры­ню ў якас­ці экс­пе­ры­мен­та­ль­най пра­сто­ры, бо яна з’яў­ля­ецца ўні­вер­са­ль­най, лёг­ка змя­ня­ецца і спры­яе ства­рэн­ню гнут­ка­га ўза­ема­дзе­яння артыс­таў і аўды­то­рыі. Ад­сут­насць ко­ле­ру ў blackbox не то­ль­кі дае гле­да­чу ад­чу­ван­не «яко­га заў­год­на мес­ца», але так­са­ма «штур­хае» аўта­раў да іна­ва­цый­на­га ды­зай­ну асвят­лен­ня. Свет­ла­выя пры­бо­ры, раз­меш­ча­ныя на вер­хняй га­ле­рэі па ўсім пе­ры­мет­ры пра­сто­ры, да­зва­ля­юць вы­ка­рыс­тоў­ваць лю­быя кам­бі­на­цыі асвят­лен­ня, што на­ра­джае вя­лі­кія маг­чы­мас­ці для атры­ман­ня жа­да­най свет­ла­вой ві­зу­алі­за­цыі. Гэ­тым за­йма­юцца спе­цы­яліс­ты-«свет­ла­ві­кі» вы­со­ка­га кла­са, якія пра­цу­юць у на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах на па­ста­яннай асно­ве. За­хоў­ва­ючы спе­цы­яль­ныя пры­нцы­пы па­бу­до­вы сцэ­ніч­на­га асвят­лен­ня, яны да­ся­га­юць ад­чу­ван­няў, што вы зна­хо­дзі­це­ся ў за­ле і на­зі­ра­еце тэ­атра­ль­нае прад­стаў­лен­не, на­ват ка­лі та­ко­га на­сам­рэч ня­ма.

Сту­дэн­ты, якія на­ву­ча­юцца па пра­гра­ме «Тан­ца­ва­ль­нае прад­стаў­лен­не», цес­на су­пра­цоў­ні­ча­юць са сту­дэн­та­мі бліз­кіх на­прам­каў — тэ­атра­ль­нае і аўдыя­ві­зу­аль­нае мас­тац­тва, ства­ра­ючы су­мес­ны прад­укт. Па­ста­яннай з’яў­ля­ецца пра­кты­ка пры­цяг­нен­ня да на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су вы­клад­чы­каў і пра­кты­каў-пра­фе­сі­яна­лаў з роз­ных кра­ін.

У чар­го­вы раз мы пе­ра­ка­на­лі­ся: скла­да­на пе­ра­аца­ніць зна­чэн­не пад­обных ста­жы­ро­вак для на­шых вы­клад­чы­каў і сту­дэн­таў. З’я­ві­ла­ся шмат інфар­ма­цыі для роз­ду­му, да­сяг­ну­тая да­моў­ле­насць на­конт пра­ця­гу су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры ха­рэ­агра­фіч­най ад­ука­цыі. Та­му мы ўжо бу­ду­ем но­выя пла­ны.

Свят­ла­на Гут­коў­ская