«Плас­тфор­ма», со­нца і жан­чы­ны

№ 5 (446) 01.05.2020 - 22.05.2020 г

ІНА АСЛА­МА­ВА І ІРЭ­НА КАТ­ВІЦ­КАЯ ПРА СВОЙ ТВОР­ЧЫ ПРА­ЕКТ
Фо­рум плас­тыч­ных тэ­атраў «Плас­тфор­ма», што сё­ле­та пра­хо­дзіў во­сь­мы раз, да­ўно за­ймеў пры­хі­ль­ні­каў.

Ця­пе­раш­ня­му фэс­ту не па­шан­ца­ва­ла: з-за ка­ра­на­ві­ру­су бы­лі ад­ме­не­ны ўсе па­ка­зы з удзе­лам за­меж­ных гас­цей. У вы­ні­ку фо­рум ска­ра­ціў­ся да двух спек­так­ляў: «Ві­та­ючы со­нца» і, праз га­дзі­ну, надзвы­чай гар­ма­ніч­ны ў сін­тэ­зе мас­тац­тваў, глы­бо­кі па дум­цы «Arche & Ket» ад «ART Corporation».

Але ў но­вых аб­ста­ві­нах аўды­то­рыя фо­ру­му, пад­обна на тое, маг­ла па­шы­рыц­ца да сус­вет­ных маш­та­баў. Бо спек­такль ад­крыц­ця, што пра­йшоў на Ка­мер­най сцэ­не На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы, меў анлайн-тран­сля­цыю і да­лей­шую маг­чы­масць пра­гля­ду ў інтэр­нэт-пра­сто­ры.

Со­нца ві­та­лі ха­рэ­ограф­ка Іна Асла­ма­ва і этна­му­зы­ко­лаг Ірэ­на Кат­віц­кая. Раз­ам яны скла­лі не то­ль­кі аўтар­скі, але і вы­ка­на­ль­ніц­кі ду­эт — та­нец і плас­ты­ка Іны, спе­вы і му­зы­ка Ірэ­ны. Раз­ам пра­дум­ва­лі ўсе дэ­та­лі, уклю­ча­ючы афі­шу і на­ват на­зву на роз­ных мо­вах: па-бе­ла­рус­ку — «Ві­та­ючы со­н­ца», па-рус­ку — «При­гла­шая солнце», па-англій­ску — «Welcom the Sun». Як ба­чым, у пе­ра­кла­дах ад­чу­ва­ецца жа­дан­не як ма­га бо­льш да­клад­на да­нес­ці мас­тац­кі і сэн­са­вы змест па­ста­ноў­кі. Са­п­раў­ды, хто, як не яго­ныя твор­цы, ле­пей за іншых раз­уме­юць, што і як па­він­на быць, каб ле­пей да­нес­ці аўтар­скую за­ду­му? Тым бо­льш у спек­так­лі ма­юцца фраг­мен­ты, раз­лі­ча­ныя на імпра­ві­за­цый­насць, да­ся­га­ль­ную то­ль­кі пры по­ў­ным ад­чу­ван­ні парт­нё­ра.

— Ірэ­на ха­це­ла па­пра­ца­ваць з прад­стаў­ні­ка­мі су­час­най ха­рэ­агра­фіі і вы­йшла на мя­не, — рас­ка­за­ла арт-ды­рэк­тар­ка фес­ты­ва­лю Іна Асла­ма­ва. — Мне, у сваю чар­гу, так­са­ма пад­ало­ся ці­ка­вым су­мяс­ціць этніч­ныя тра­ды­цыі, звя­за­ныя з ва­ка­лам, і пра­сто­ру су­час­най плас­ты­кі і тан­ца­ва­ль­нас­ці. Гэ­та роз­ныя мас­тац­кія сты­хіі, але на скры­жа­ван­ні эпох і ві­даў творчасці на­ра­дзі­ла­ся но­вая энер­ге­ты­ка, здо­ль­ная пры­цяг­нуць гле­да­ча, ад­крыць яму су­вязь ча­соў. Бо ў кож­най тра­ды­цыі ёсць што­сь­ці ве­ль­мі бліз­кае су­час­нас­ці, ме­на­ві­та яно і над­ае тра­ды­цы­ям тры­ва­ласць. І ад­на­ча­со­ва ў кож­ным, са­мым но­вым мас­тац­кім кі­рун­ку за­ўсё­ды пры­сут­ні­чае глы­бін­нае, да­ўно зна­ёмае — пра­ўда, у іншым аб­ліч­чы. Гэ­тыя ры­сы і за­бяс­печ­ва­юць мас­тац­тву па­ста­яннае раз­віц­цё. На­ват ка­лі зда­ецца, што лан­цу­жок пе­ра­ры­ва­ецца, гэ­та зна­чыць, што праз не­ка­то­ры час ён бу­дзе ад­ноў­ле­ны.

Мас­тац­тва не тры­вае пе­ра­пы­не­ных су­вя­зей — гэ­так жа, як і аб­са­лют­на ідэн­тыч­ных па­ўто­раў. Усё з усім звя­за­на, усё ва ўсім «пра­рас­тае» но­вы­мі ад­цен­ня­мі. Фа­льк­лор жа ўво­гу­ле — па­ча­так усіх па­чат­каў. Ірэ­на дэ­та­лё­ва вы­ву­ча­ла бе­ла­рус­кую аб­ра­да­васць, вяс­но­выя за­кліч­кі. Ад­нак у пра­цэ­се су­мес­най ра­бо­ты мы вы­йшлі на бо­льш шы­ро­кую сім­во­лі­ку, уз­нік спек­такль-аб­рад, дзе кож­ны сім­вал, які я ма­люю на экра­не, азна­чае но­вую сцэ­ну. А раз­ам з Ірэ­най і яе спе­ва­мі мы вы­пра­ме­нь­ва­ем ма­гут­ную жа­но­чую энер­гію, што ў ста­не не то­ль­кі па­клі­каць со­ней­ка, але і за­па­ліць яго ў ду­шы кож­на­га гле­да­ча.

Ця­гам дзея­ння артыс­тка не сто­ль­кі тан­цуе, ко­ль­кі «ва­ро­жыць» свай­мі ру­ха­мі. Спля­тае чыр­во­ныя ні­ці-сту­жач­кі. У ці­шы ма­люе чыр­во­ным дэ­та­лі бе­ла­рус­ка­га арна­мен­ту. Кож­ная на­ступ­ная сцэ­на — бы асоб­ны ну­мар. І раз­ам з тым — не­па­руш­ны пра­цяг агу­ль­най атмас­фе­ры гэт­ка­га «ша­ман­ства».

Спек­такль ака­заў­ся зу­сім не тым «гу­кан­нем вяс­ны», якое здаў­на пра­кты­ка­ва­ла­ся ў вёс­ках і за­ха­ва­ла­ся ў не­ка­то­рых на­шых рэ­гі­ёнах да­гэ­туль. Бо­льш за тое, уба­ча­нае і па­чу­тае вы­му­ша­ла за­ду­мац­ца пра не­йкія агу­ль­ныя та­ямні­цы све­та­бу­до­вы, што ў той ці іншай ме­ры ад­бі­ва­юцца ва ўсіх этна­ку­ль­ту­рах, але па-роз­на­му.

Пры­ві­тан­не со­нцу бы­ло не го­лас­ным, мож­на на­ват ска­заць, не­пуб­ліч­ным. У сцэ­ніч­ным дзея­нні бы­ла не­йкая інтым­насць, за­ва­ро­жа­насць, быц­цам со­нца пры­хо­дзі­ла не да ўсіх раз­ам, а да кож­на­га па­асоб­ку. Але ў гэ­тым і ад­чу­ва­ла­ся ад­мет­насць ві­до­віш­ча.

— Бы­лі вы­ка­рыс­та­ны, — да­да­ла Ірэ­на Кат­віц­кая, — інта­на­цыі, сло­вы, асоб­ныя ма­ты­вы, пес­ні не то­ль­кі ка­лян­дар­на-аб­ра­да­ва­га, але і ся­мей­на­га цык­лу — да пры­кла­ду, вя­се­ль­ныя. Пры­чым не з ад­на­го рэ­гі­ёна Бе­ла­ру­сі, а з роз­ных, уклю­ча­ючы Па­лес­се, Пад­няп­роў­е. Атры­маў­ся сво­еа­саб­лі­вы му­зыч­ны атлас: ге­агра­фіч­ны, жан­ра­вы, інта­на­цый­ны. Асаб­лі­вая ўва­га над­ава­ла­ся най­бо­льш ста­ра­даў­нім, арха­ічным да­хрыс­ці­янскім тра­ды­цы­ям. Пры гэ­тым я аб­апі­ра­ла­ся і на ўлас­ны во­пыт фа­льк­лор­ных экс­пе­ды­цый, і на пры­кла­ды, на­за­па­ша­ныя ву­чо­ны­мі. Бо я ж пра­фе­сій­ны этна­му­зы­каз­наў­ца, бо­льш за 15 га­доў вы­кла­даю фа­льк­лор, на­род­ны ва­кал, ажыц­цяў­ля­ла шмат пра­ектаў, дзе бе­ла­рус­кі фа­льк­лор спа­лу­чаў­ся з джа­зам.

Гэ­тым раз­ам мне ха­це­ла­ся пад­крэс­ліць ген­дар­ную тэ­му. На жан­чы­ну псі­ха­ла­гіч­на ціс­нуць і ў сям’і, і ў гра­мад­стве: яна па­ўсюль па­він­на ад­па­вя­даць пэў­ным ча­кан­ням, на яе ўскла­дзе­ным, але за­ста­вац­ца жан­чы­най. Мно­гае з та­го, што, як нам зда­ецца, ад­бы­ва­ецца быц­цам са­мо па са­бе, на­сам­рэч з’яўля­ецца вы­ні­кам не за­ўсё­ды за­ўва­жа­ных жа­но­чых на­ма­ган­няў. Каб пе­рад­аць гэ­ты мэ­сэдж, па­трэб­на бы­ла не то­ль­кі му­зы­ка, якая ад­каз­ва­ла б за эмо­цыі, але і ця­лес­наць, здо­ль­ная да­нес­ці асэн­са­ван­не ро­лі жан­чы­ны ў твор­час­ці. Ха­це­ла­ся па­ка­заць, што гэ­тая твор­чая струн­ка вы­яўля­ецца не то­ль­кі ў ад­па­вед­ных пра­фе­сі­ях, але і ў по­бы­це, па­ўся­дзён­ным жыц­ці. Над­алей ду­ма­ем пра­цяг­ваць зной­дзе­ны ме­тад спа­лу­чэн­ня роз­ных плас­тоў і жан­раў, ру­шыць у бок сін­тэ­зу з digital art — мас­тац­тва з актыў­ным вы­ка­рыс­тан­нем камп’ютар­ных тэх­на­ло­гій, каб яшчэ бо­льш раз­на­стай­на пра­ца­ваць і з му­зы­кай, і са сцэ­ніч­най пра­сто­рай.

Што да «Плас­тфор­мы», дык арга­ні­за­та­ры спа­дзя­юцца: да кан­ца го­да астат­нія за­пла­на­ва­ныя спек­так­лі ўсё ж ад­бу­дуц­ца, бо за­меж­ныя гран­ты на іх пра­вя­дзен­не за­ха­ва­ныя.