«Ка­лі за­пла­чаш, та­ды не да­спя­ва­еш...»

№ 5 (446) 01.05.2020 - 22.05.2020 г

Оперная салістка Ніна Шарубіна
На­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Ні­на Ша­ру­бі­на, улю­бён­ка айчын­на­га гле­да­ча, бліс­ку­ча вы­сту­пае на сцэ­не мін­ска­га Вя­лі­ка­га тэ­атра і на вя­до­мых між­на­род­ных пля­цоў­ках. Пры­ма­ла ўдзел у скла­дзе дэ­ле­га­цый на Днях бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў Іта­ліі, Кі­таі і Тур­кме­ніс­та­не. Вы­сту­па­ла ў Аўстрыі, Гер­ма­ніі, Іспа­ніі, Ні­дэр­лан­дах, Фран­цыі, Швей­ца­рыі. З тру­пай тэ­атра гас­тра­ля­ва­ла ў Гер­ма­ніі, Тай­лан­дзе, Вя­лі­каб­ры­та­ніі. У яе рэ­пер­ту­ары са­мыя скла­да­ныя парт­ыі дра­ма­тыч­на­га сап­ра­на — Аб­ігайль у «На­бу­ка» і лэ­дзі Мак­бет у «Мак­бе­це», Чыа-Чыа-сан у «Ма­дам Ба­тэр­фляй» і Лі­зы ў «Пі­ка­вай да­ме», Не­ды ў «Па­яцах» і Мі­ка­элы ў «Кар­мэн», Ярас­лаў­ны ў «Кня­зі Іга­ры», Іры­ны ў «Сі­вой ле­ген­дзе», Сен­ты ў «Ля­ту­чым га­лан­дцы», Аме­ліі ў «Ба­лі-мас­ка­ра­дзе», Аі­ды і Ту­ран­дот у ад­на­ймен­ных опе­рах.Во­ль­га Са­віц­кая

Ні­на Ула­дзі­мі­раў­на, ве­даю, ва­шы пер­шыя пра­фе­сій­ныя кро­кі ў му­зы­цы звя­за­ны з Ма­гі­лё­вам: му­зыч­ная шко­ла, ву­чэ­ль­ня, пер­шыя пед­аго­гі па ва­ка­ле, пер­шая пра­ца. Рас­ка­жы­це пра той важ­ны для вас пе­ры­яд.

— Сап­раў­ды, ка­лі скон­чы­ла па­чат­ко­вую шко­лу ў род­най вёс­цы Ка­лі­на­вая — най­пры­га­жэй­шай мясц­іне на бе­ра­зе Дняп­ра, — пе­ра­йшла ў дзе­ся­ці­год­ку ў су­сед­ніх Па­лы­ка­ві­чах. Там на ба­зе агу­ль­на­аду­ка­цый­най бы­ла ство­ра­на му­зыч­ная шко­ла. Дзе­ці ву­чы­лі­ся бяс­плат­на, пед­аго­гі пры­язджа­лі да нас з Ма­гі­лё­ва. У шко­ле бы­лі арга­ні­за­ва­ны ду­ха­вы аркестр і аркестр рус­кіх на­род­ных інстру­мен­таў. На асно­ве хо­ру існа­ваў ва­ка­ль­ны квар­тэт пад кі­раў­ніц­твам Тац­ця­ны Ку­зі­най, у якім удзе­ль­ні­ча­ла і я. Мы на­ват ста­на­ві­лі­ся лаў­рэ­ата­мі му­зыч­на­га тэ­ле­кон­кур­су «Чыр­во­ныя гваз­дзі­кі».

Акра­мя за­нят­каў му­зы­кай (па кла­се ба­яна), я лю­бі­ла лі­та­ра­ту­ру і гу­ма­ні­тар­ныя прад­ме­ты. Ма­ры­ла быць юрыс­там і, скон­чыў­шы дзе­ся­ці­год­ку з за­ла­тым мед­алём, спра­ба­ва­ла па­сту­піць на юрфак БДУ. Атры­ма­ла на ўступ­ным экза­ме­не па гіс­то­рыі «ча­ты­ры», а не «пяць», та­му не ста­ла зда­ваць астат­нія прад­ме­ты, за­бра­ла да­ку­мен­ты і па­сту­пі­ла на ад­дзя­лен­не ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня ў Ма­гі­лёў­скае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча, у клас да Тац­ця­ны Ва­сі­ль­еўны, у якой за­йма­ла­ся яшчэ з 4-га кла­са агу­ль­на­аду­ка­цый­най шко­лы.

Ка­лі б на ма­ім шля­ху не бы­ло сус­трэ­чы з ёю, на­ўрад ці я звя­за­ла б сваё жыц­цё з ва­ка­лам. Ма­ры­ла быць ды­ры­жо­рам, бліс­ку­ча зда­ла дзяр­жэк­за­мен, і да­цэнт на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі, якая стар­шы­ня­ва­ла на экза­ме­не, па­ра­іла аб­авяз­ко­ва па­сту­паць на ха­ра­вое ды­ры­жы­ра­ван­не. І на­ват па­абя­ца­ла, ка­лі па­ступ­лю, уз­яць у свой клас. Ка­лі б Тац­ця­на Ва­сі­ль­еўна пад­тры­ма­ла тую рэ­ка­мен­да­цыю, я б не раз­ва­жа­ла. Але яна ска­за­ла: «Ні­на, я ба­чы­ла твае вы­ступ­лен­ні, та­бе трэ­ба за­ймац­ца спе­ва­мі, на сцэ­не ты — як ры­ба ў ва­дзе». Хоць, ка­лі б я па­сту­пі­ла ў кан­сер­ва­то­рыю на ха­ра­вое ды­ры­жы­ра­ван­не, для яе як для пед­аго­га гэ­та вы­гля­да­ла б прэс­тыж­на. Та­му я ёй ве­ль­мі ўдзяч­ная, гэ­та род­ны ча­ла­век, мы тры­ма­ем су­вязь — ка­лі пры­язджаю, сус­тра­ка­емся, шмат раз­маў­ля­ем.

У ву­чы­ліш­чы бы­лі два лю­бі­мыя прад­ме­ты: ды­ры­жы­ра­ван­не і ва­кал. Па­ста­ноў­ку го­ла­су ў нас вя­ла Люд­мі­ла Бра­ілоў­ская, вы­пус­кні­ца Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі па кла­се ва­ка­лу. Пе­ра­ехаў­шы з му­жам у Ма­гі­лёў з Кір­гі­зіі, яна ста­ла вы­кла­даць спеў­нае мас­тац­тва ў ха­ра­ві­коў-ды­ры­жо­раў. На пер­шых жа за­нят­ках яна «рас­пе­ла» мя­не ве­ль­мі вы­со­ка — у хо­ры я за­ўсё­ды вы­кон­ва­ла парт­ыі для ніз­кіх га­ла­соў, на­ват не ўяў­ля­ла, што ма­гу браць та­кія вы­со­кія но­ты.

Люд­мі­ла Яўге­наў­на арга­ні­за­ва­ла ў ма­гі­лёў­скім Па­ла­цы ку­ль­ту­ры і тэх­ні­кі «Хім­ва­лак­но» гур­ток для са­ліс­таў-ва­ка­ліс­таў «Дняп­роў­ская лі­ра», ся­род удзе­ль­ні­каў саб­ра­лі­ся лю­дзі роз­ных пра­фе­сій — інжы­не­ры, на­стаў­ні­кі, ра­бо­чыя. За­нят­кі бяс­плат­ныя. Мы бы­лі друж­ныя, дый ця­пер з мно­гі­мі пад­трым­лі­ва­ем ста­сун­кі. Алег Ка­ва­леў­скі — са­ліст хо­ру Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі. Тац­ця­на Бе­ду­лен­ка з’е­ха­ла ву­чыц­ца ў Мас­кву, а по­тым пра­ца­ва­ла ў Ка­мер­ным тэ­атры Ба­ры­са Па­кроў­ска­га. Ва­лян­ці­на Сця­па­на­ва, якая пра­ца­ва­ла ў іншай сфе­ры, доў­гі час пра­цяг­ва­ла за­ймац­ца ў сту­дыі. Сяр­гей Фран­коў­скі зра­біў­ся на­род­ным артыс­там Бе­ла­ру­сі.

Па­сля за­кан­чэн­ня ву­чэ­ль­ні вы па-ра­ней­ша­му ма­ры­лі пра опер­ную сцэ­ну і ўпар­та імкну­лі­ся атры­маць вы­шэй­шую му­зыч­ную ад­ука­цыю...

— У пер­шы год па­сля ву­чэ­ль­ні пры­еха­ла на кан­су­ль­та­цыю ў Мін­скую кан­сер­ва­то­рыю і пра­слу­хоў­ва­ла­ся ў пед­аго­га, які ча­му­сь­ці па­тра­ба­ваў ад мя­не не­йкі без­абліч­ны гук. Гэ­та ве­ль­мі за­сму­ці­ла, на­ват не зда­ва­ла экза­ме­ны, за­бра­ла да­ку­мен­ты і вяр­ну­ла­ся да­до­му. Па раз­мер­ка­ван­ні па­еха­ла ў Клі­ма­віц­кі ра­ён пра­ца­ваць на­стаў­ні­кам му­зы­кі ў вяс­ко­вай му­зыч­най шко­ле за 160 кі­ла­мет­раў ад Ма­гі­лё­ва. Два га­ды пра­ца­ва­ла і жы­ла там, а яшчэ год у му­зыч­най шко­ле ў саў­га­се «Ма­ха­ва», што зна­хо­дзіў­ся блі­жэй да Ма­гі­лё­ва. І пра­цяг­ва­ла кож­ны ты­дзень ездзіць у Ма­гі­лёў, каб за­ймац­ца ва­ка­лам.

Ча­ты­ры га­ды за­пар, па­ра­ле­ль­на з пра­цай, спра­ба­ва­ла па­сту­паць у Мас­коў­скую кан­сер­ва­то­рыю і Гне­сін­скі інсты­тут. Кон­курс быў ве­лі­зар­ны, і ка­лі пас­ля чар­го­вай ня­ўда­лай спро­бы, ве­ль­мі за­сму­чо­ная, я вяр­ну­ла­ся ў Ма­гі­лёў, вы­пад­ко­ва сус­трэ­ла­ся з Ле­ані­дам Іва­но­вым, ды­рэк­та­рам му­зыч­на­га ву­чы­ліш­ча. Ён па­ра­іў пад­аць да­ку­мен­ты ў кан­сер­ва­то­рыю ў Мінск. І вось у 1989 го­дзе па­сту­пі­ла ў клас Ва­лян­ці­ны Ра­го­віч. У яе на за­нят­ках скла­ла­ся вы­дат­ная атмас­фе­ра, што важ­на для на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су, сту­дэн­ты ўсіх кур­саў сяб­ра­ва­лі. У кан­сер­ва­то­рыі ву­чы­ла­ся раз­ам з артыс­та­мі на­ша­га хо­ру — Іллёй Пеў­зне­рам, Лі­лі­яй Круч­коў­скай, Во­ль­гай Та­та­ру­нас; з Тац­ця­най Ва­ра­пай, бы­лой са­ліс­ткай тэ­атра, по­тым яна з’е­ха­ла ў Фран­цыю; Іры­най Ця­рэн­ць­евай, якая з’яўля­ла­ся вя­ду­чай са­ліс­ткай Му­зыч­на­га тэ­атра (на жаль, ра­на па­йшла з жыц­ця). З Сяр­ге­ем Фран­коў­скім, ма­ім ця­пе­раш­нім парт­нё­рам па сцэ­не, зда­ва­лі іспы­ты ў адзін год, але ён па­сту­піў на пад­рых­тоў­чае ад­дзя­лен­не, а я на пер­шы курс. Ад­на­кур­сні­кам ака­заў­ся мой муж — Аляк­сандр Пра­ха­рэн­ка.

Па­сля кан­сер­ва­то­рыі і асіс­тэн­ту­ры-ста­жы­роў­кі ў пра­фе­са­ра Ле­ані­да Іваш­ко­ва вас за­пра­сі­лі на пра­цу са­ліс­ткай у Ма­гі­лёў­скую фі­лар­мо­нію. Як доў­га там пра­ца­ва­лі, якім быў рэ­пер­ту­ар? Ці пры­язджа­лі на пра­слу­хоў­ван­ні ў Тэ­атр опе­ры і ба­ле­та?

— У Ма­гі­лёў­скую фі­лар­мо­нію мя­не пры­ня­лі на па­ло­ву стаў­кі ў 1997-м, ка­лі сы­ну споў­ні­ла­ся па­ўго­да. Як са­ліс­тка я аб’­ездзі­ла ўсю Бе­ла­русь. Мы пра­во­дзі­лі кан­цэр­ты не то­ль­кі для да­рос­лых гле­да­чоў, але і для дзя­цей, час­та вы­сту­па­лі ў му­зыч­ных і агу­ль­на­аду­ка­цый­ных шко­лах. Ча­сам са­ма вя­ла кан­цэр­ты, рас­па­вя­да­ла шко­ль­ні­кам пра кам­па­зі­та­раў, спя­ва­ла лёг­кія арыі, а так­са­ма са­вец­кія пес­ні, на­прык­лад Іса­ка Ду­на­еўска­га. Пуб­лі­ка пры­ма­ла нас вы­дат­на.

Шмат раз­оў пра­слу­хоў­ва­ла­ся ў бе­ла­рус­кі Вя­лі­кі. У 1998-м у тэ­атры ў мя­не ад­быў­ся дэ­бют у парт­ыі Мі­ка­элы, у штат не ўзя­лі, але не­ка­ль­кі раз­оў за­пра­ша­лі за­мя­ніць ка­го­сь­ці. У 2002-м мя­не па­чуў ды­ры­жор Мі­ка­лай Ка­ляд­ка. Ён та­ды пра­слу­хоў­ваў тэ­на­ра на парт­ыю Ту­ры­ду ў «Сель­скім го­на­ры», яко­му я пад­пя­ва­ла. Ды­ры­жор пад­ра­бяз­на рас­пы­таў, дзе спя­ваю, а ка­лі па­чаў­ся но­вы се­зон, пры­йшоў да Мар­га­ры­ты Ізвор­скай-Елі­за­р’е­вай, яна якраз уз­на­ча­лі­ла опе­ру і за­пра­сі­ла мя­не на раз­мо­ву. Я ска­за­ла: «Га­то­вая хоць за­ўтра пры­йсці на пра­слу­хоў­ван­не». Але пра­па­на­ва­лі на­шмат ці­ка­вей­шае: вы­ка­наць парт­ыю Аме­ліі ў спек­так­лі «Баль-мас­ка­рад» Вер­дзі. Парт­ыю я ве­да­ла і на­ват зда­ла яе цал­кам кан­цэр­тмай­стру і ды­ры­жо­ру. Не з’яўля­ла­ся яшчэ са­ліс­ткай, але гэ­та ака­заў­ся сап­раў­дны дэ­бют, ён ад­быў­ся ў кас­трыч­ні­ку, і па­сля гэ­та­га зра­бі­ла­ся са­ліс­ткай тэ­атра.

Вы пра­ца­ва­лі з ле­ген­да­мі бе­ла­рус­кай опе­ры...

— У дэ­бют­ным спек­так­лі «Баль-мас­ка­рад» ма­імі парт­нё­ра­мі бы­лі На­тал­ля Руд­не­ва, Эду­ард Пе­ла­гей­чан­ка, Мі­ка­лай Ма­ісе­енка. У сту­дзе­ні ўвя­ла­ся ў спек­такль «Ма­дам Ба­тэр­фляй», у якім зі­ха­це­лі як артыс­ты На­гі­ма Га­ле­ева і Аляк­сандр Жы­люк. Цу­доў­ны тэ­нар Эду­ард Пе­ла­гей­чан­ка з’яўляў­ся ма­ім ня­змен­ным парт­нё­рам у опе­рах «Пі­ка­вая да­ма», «Баль-мас­ка­рад», «Ма­дам Ба­тэр­фляй». Кры­ху па­зней па­сту­по­ва ў гэ­тыя спек­так­лі па­чаў уво­дзіц­ца Сяр­гей Фран­коў­скі, з ім мы по­тым шмат спя­ва­лі ў ад­ных і тых жа спек­так­лях.

Што ўлас­ці­ва ўсім мэт­рам: ніх­то з іх ні­ко­лі не спаз­ніў­ся ні на ад­ну рэ­пе­ты­цыю. За­ўсё­ды ве­ль­мі хва­ля­ва­ла­ся, дзе­ля­чы з імі сцэ­ну, уя­ві­це — рэ­пе­ты­цыі з Арка­дзем Саў­чан­кам ці На­тал­ляй Руд­не­вай. Але па­чы­на­ла­ся пра­ца — і хва­ля­ван­не зні­ка­ла, бо да мя­не ста­ві­лі­ся ве­ль­мі пры­язна: ка­лі трэ­ба бы­ло 25 раз­оў пра­йсці тую ці іншую сцэ­ну, ніх­то на­ват не­за­да­во­ле­на­га по­зір­ку са­бе не да­зва­ляў. Вя­до­ма, я пры­йшла ў тэ­атр па­зна­ва­та. Але за­тое ад­ра­зу па­ча­ла спя­ваць вя­ду­чы рэ­пер­ту­ар, за пер­шы год вы­ву­чы­ла і вы­ка­на­ла пяць парт­ый: Аме­лія, Чыа-Чыа-сан, Лі­за, Аі­да, Тос­ка. На­пэў­на, про­ста бы­ла га­то­вая — не то­ль­кі з пун­кту гле­джан­ня ва­ка­лу, але і псі­ха­ла­гіч­на.

Якія з парт­ый пры­му­ша­юць па­глыб­ляц­ца ў іх, вы­клі­ка­юць ма­гут­ны эма­цый­ны вод­гук у вы­ка­наў­цаў? Ці ёсць лю­бі­мыя ро­лі і тыя, дзе­ля якіх трэ­ба пе­ра­адо­ль­ваць ся­бе? Ці ёсць парт­ыі, якія вы лі­чы­це сва­ёй ві­зі­тоў­кай?

— Скла­да­ная і дра­ма­тыч­ная парт­ыя Чыа-Чыа-сан. Эма­цый­на ве­ль­мі стам­ля­юся па­сля спек­так­ля, хоць і імкну­ся пра­ца­ваць з ха­лод­най га­ла­вой, ве­да­ючы, што ні ў якім разе не­ль­га пад­да­вац­ца па­чуц­цям. Гэ­тая парт­ыя, якую я ра­ней спя­ва­ла да­во­лі час­та, за­бі­рае цал­кам — і му­зы­кай, і воб­ра­зам. Ад­ной­чы, усвя­до­міў­шы, што спя­ваю, дум­кі па­ля­це­лі, і слё­зы вось-вось лі­нуць, ска­за­ла са­бе: «Стоп!» Бо та­кія сі­ту­ацыі артыст не па­ві­нен са­бе да­зва­ляць, не­ль­га цал­кам пад­па­рад­коў­вац­ца эмо­цы­ям, гэ­та пе­ра­шка­джае спя­ваць. У «Ма­дам Ба­тэр­фляй» вар­та то­ль­кі тар­ма­зы ад­пус­ціць...

Але блі­жэй да фі­на­лу ёсць та­кі па­ва­рот сю­жэ­та, ка­лі Пін­кер­тон з Кэт сы­хо­дзяць, а Чыа-Чыа-сан, амаль бес­пры­том­ная, пад­ае і па­чы­нае га­ла­сіць. Тут я даю во­лю сля­зам і пла­чу па-сап­раў­дна­му, бо ў гэ­ты час спя­вае Су­зу­кі, і ў мя­не ёсць час су­па­ко­іцца. Па­мя­таю, як Тац­ця­на Ці­ву­но­ва, якая ўпер­шы­ню пра­ца­ва­ла раз­ам са мной у спек­так­лі і вы­кон­ва­ла ро­лю Су­зу­кі, рас­па­вя­ла: уба­чыў­шы, як у мя­не ру­ча­іна­мі ця­куць слё­зы, так раз­гу­бі­ла­ся, што ледзь саб­ра­ла­ся, каб пра­спя­ваць сваю фра­зу. Андрэй Ма­ро­заў, вы­ка­наў­ца парт­ыі Шар­пле­са, яко­му па сю­жэ­це мая ге­ра­іня кі­да­ла­ся ў но­гі, па­сля спек­так­ля вы­даў: «Ні­на, трэ­ба ж па­пя­рэ­джваць! Бы­ло шка­да ця­бе про­ста да слёз». Раз­уме­еце, пра кан­троль трэ­ба ўвесь час па­мя­таць: ка­лі рас­пла­чаш­ся, та­ды не да­спя­ва­еш. Але, з інша­га бо­ку, ка­лі артыст не ўкла­дае жы­выя па­чуц­ці, ён за­лу эма­цый­на не раз­ва­ру­шыць, ве­даю гэ­та па са­бе. Я ча­ла­век эма­цый­ны, пра­цу­ючы на сцэ­не, ад­чу­ваю, як за­ла ад­каз­вае. У «Ма­дам Ба­тэр­фляй» пад­час дзвюх вя­лі­кіх паўз чую, як у за­ле лю­дзі хлі­па­юць на­са­мі: гле­да­чы пла­чуць на спек­так­лі.

Не­адной­чы чу­ла ад гле­да­чоў: яны пла­чуць, ка­лі вы вы­кон­ва­еце «Авэ Ма­рыя».

— Кож­ны ўспа­мі­нае што-не­будзь ці ка­го-не­будзь. Му­зы­ка, вя­до­ма, мае вя­лі­кую сі­лу.

Ва­шы парт­ыі ве­ль­мі раз­на­стай­ныя і раз­на­пла­на­выя. Ярас­лаў­ну, Сен­ту, Аіду ляг­чэй спя­ваць, чым ад­моў­ных ге­ра­інь, ці на­адва­рот?

— Ярас­лаў­на — ве­ль­мі скла­да­ная ро­ля. На­огул рус­кая му­зы­ка для мя­не і, як вы­свет­лі­ла­ся, не то­ль­кі для мя­не ста­іць кры­ху асоб­на па скла­да­нас­ці. Не ма­гу зра­зу­мець, у чым сак­рэт. Быц­цам бы тэ­сі­ту­ра не за­воб­лач­ная, але спя­ва­ецца цяж­ка, маг­чы­ма, з-за фа­не­ты­кі. Мы на­ват аб­мяр­коў­ва­лі гэ­та з Ма­ры­яй Гу­ле­гі­най, ка­лі ад­ной­чы на­ве­да­лі яе спек­такль у Вен­скай опе­ры. Яна та­ды ска­за­ла, што не час­та зга­джа­ецца спя­ваць рус­кія опе­ры. Ярас­лаў­на, вя­до­ма, са­мая ста­ноў­чая мая ге­ра­іня, сап­раў­дная жан­чы­на, спра­вяд­лі­вая, лю­біць і кня­зя, і рус­кую зям­лю. Гэ­та моц­ны, свет­лы, пры­го­жы воб­раз. Мне пад­аба­ецца апош­няя па ча­се па­ста­ноў­ка Га­лі­ны Гал­коў­скай. Дый на­огул люб­лю ха­ра­выя опе­ры.

А ка­лі зга­даць Сен­ту ў «Ля­ту­чым га­лан­дцы», дык гэ­та пер­шая парт­ыя на ня­мец­кай мо­ве. Не ду­ма­ла, па­куль не ўзя­ла­ся яе ву­чыць, што бу­дзе так ня­прос­та, бы­ла ўпэў­не­ная: ка­лі за тры тыд­ні вы­ву­чы­ла Аі­ду, то Сен­ту за­сво­іць на­шмат ляг­чэй. У да­да­так па­ста­ноў­шчы­кі — і ды­ры­жор, і рэ­жы­сёр — з’яўля­лі­ся но­сь­бі­та­мі мо­вы. У шко­ле я ву­чы­ла ня­мец­кую, яна не бы­ла для мя­не зу­сім не­зна­ёмай мо­вай. У вы­ні­ку тэкст за­пом­ні­ла хут­ка, але чыс­та ва­ка­ль­на асвой­ва­ла парт­ыю доў­га. Пра­цэс ава­лод­ван­ня парт­ыяй, вя­до­ма, інды­ві­ду­аль­ны, але ця­пер ка­жу ўсім, і сту­дэн­там у тым лі­ку, што па­чы­наць ву­чыць ро­лі на ня­мец­кай трэ­ба як ма­га ра­ней. Уво­гу­ле Сен­та до­сыць ад­на­пла­на­вы воб­раз, як і Аі­да. Іх па-інша­му пра­чы­таць не­ль­га, то­ль­кі ка­лі істот­на змя­ніць сю­жэт­ную лі­нію. У не­чым пад­обная і Лі­за ў «Пі­ка­вай да­ме» — пяш­чот­ная, за­ка­ха­ная.

Што ж ты­чыц­ца лэ­дзі Мак­бет ці Аб­ігайль, гэ­тыя воб­ра­зы мож­на трак­та­ваць ве­ль­мі па-роз­на­му. Тут мож­на ка­паць глы­бо­ка. Ка­лі вы­ка­на­ла парт­ыю лэ­дзі Мак­бет у кан­цэр­тнай вер­сіі, з’я­ві­ла­ся ма­ра ўва­со­біць ро­лю і ў спек­так­лі. Ма­ра ў рэ­шце рэшт спраў­дзі­ла­ся. Ка­лі па­глыб­ля­ешся ў псі­ха­ло­гію ге­ра­іні, раз­уме­еш: гэ­та ка­вар­ная жан­чы­на і ве­ль­мі ня­шчас­ная. Яна га­то­вая на ўсё, каб да­маг­чы­ся ўла­ды для го­ра­ча ка­ха­на­га му­жа, да­па­маг­чы яму за­няць трон. Мне надзвы­чай ці­ка­выя та­кія парт­ыі, якія да­зва­ля­юць раз­на­пла­на­ва вы­яўляць го­лас, та­му лэ­дзі — ад­на з са­мых лю­бі­мых ро­ляў.

Аб­ігайль з «На­бу­ка» менш раз­на­пла­на­вая, яна ва­яўні­чая жан­чы­на, зма­га­ецца за ўла­ду, то­ль­кі ў апош­нім ары­ёза па­ўстае іншай. Я імкну­ся зна­хо­дзіць апраў­дан­не для ўчын­каў сва­іх ге­ра­інь. Аб­ігайль уз­бун­та­ва­ла­ся су­праць ба­ць­кі, бо ён не пры­знаў яе, ска­заў, што яна ра­бы­ня, на­ро­джа­ная па-за шлю­бам. Але та­кую моц­ную жан­чы­ну зла­ваць не­ль­га. «На­рэш­це ты ігра­еш жор­сткую жан­чы­ну, а не та­кую, якая пла­ча і па­ку­туе», — пра­ка­мен­та­ва­лі сяб­ры, уба­чыў­шы мя­не ўпер­шы­ню ў гэ­тай ро­лі. А На­та­ша Цы­лін­ская, спар­тсмен­ка, ве­ла­гон­шчы­ца, з якой сяб­ру­ем па­сля тэ­ле­пе­ра­да­чы «Мы раз­ам», пра маю ге­ра­іню ска­за­ла: «Аб­ігайль — бед­ная, ад­ры­ну­тая жан­чы­на, яна зма­га­ецца за сваю лю­боў». Уво­гу­ле мне бліз­кі Вер­дзі. Ка­лі­сь­ці ды­ры­жор Мі­ка­лай Ка­ляд­ка на­зваў мя­не «вер­дзі­еўскай спя­вач­кай». Парт­ыя Аб­ігайль доб­ра «кла­дзец­ца» на мой го­лас, хоць яна лі­чыц­ца ад­ной з са­мых скла­да­ных для сап­ра­на.

Не­да ў «Па­яцах» Ле­анка­ва­ла... Яе ўчын­кі так­са­ма па-роз­на­му мож­на трак­та­ваць. Мы ж не ве­да­ем, якія ў іх з Ка­ніа ад­но­сі­ны. У ба­ла­дзе, якую Не­да спя­вае, яна за­йздрос­ціць птуш­кам, ма­рыць ру­шыць з імі на во­лю. На­пэў­на, ня­лёг­ка ёй жы­вец­ца, та­му і кі­ну­ла­ся яна ў аб­дым­кі да Сі­ль­віа.

Ад­на з са­мых лю­бі­мых ро­ляў — Сан­ту­ца з «Сель­ска­га го­на­ру» Мас­ка­ньі, дра­ма­тыч­ная з пер­ша­га вы­ха­ду і пер­шай но­ты. Я так­са­ма яе аб­ара­няю, яе ка­хан­не не­ве­ра­год­нае, та­му яна спя­вае: «Ра­бі, што хо­чаш, але то­ль­кі не кі­дай». А Ту­ры­ду: «Па­йшла прэч...» І з па­чуц­цяў зня­ва­жа­най Сан­ту­цы па­чы­на­ецца лан­цу­жок падзей, які пры­вя­дзе да за­бой­ства Ту­ры­ду.

Хто­сь­ці з на­шых вя­до­мых опер­ных вы­ка­наў­цаў ска­заў, што для са­ліс­та не мае зна­чэн­ня, у якіх кас­цю­мах і дэ­ка­ра­цы­ях, гіс­та­рыч­ных ці акту­алі­за­ва­ных, вы­кон­ва­ецца опе­ра «Кар­мэн», усё роў­на ён спя­вае му­зы­ку Бі­зэ. Ці згод­ныя вы з гэ­тым?

— Га­лоў­нае, каб кас­цю­мы і атры­бу­ты бы­лі зруч­ныя, каб чыс­та фі­зіч­на ні­чо­га не пе­ра­шка­джа­ла. Парт­ыі пра­цяг­лыя, ча­сам да­во­дзіц­ца і бе­гаць, і пад­аць, і ўзды­мац­ца, і ска­каць. Ка­лі бы­лі яшчэ то­ль­кі на­ма­ля­ва­ныя эскі­зы кас­цю­маў Аб­ігайль, мас­так пра­па­ноў­ваў ва­ры­янт з га­лі­фэ, але я ад­мо­ві­ла­ся ка­тэ­га­рыч­на — аж да та­го, што зды­май­це мя­не з ро­лі! Уя­ві­це, я са сва­ім не­вя­лі­кім рос­там — і ў га­лі­фэ?! У вы­ні­ку мне па­шы­лі ла­сі­ны і пра­мую спад­ні­цу з раз­рэ­зам, у якой ад­чу­ва­ла ся­бе кам­фор­тна. Для мя­не важ­на, як вы­гля­даю на сцэ­не. Анту­раж надзвы­чай істот­ны для ства­рэн­ня воб­ра­за: на­прык­лад, ка­лі лэ­дзі Мак­бет у сцэ­не сам­нам­бу­ліз­му вы­хо­дзіць на сцэ­ну ў на­чной са­роч­цы, з рас­куд­ла­ча­ны­мі ва­ла­са­мі, ба­са­нож і цяг­не па зям­лі фут­ра або ка­лі Аб­ігайль з’яў­ля­ецца ў ла­тах і мя­чом.

Рас­па­вя­дзі­це, ка­лі лас­ка, пра ва­шых парт­нё­раў.

— Сяр­гей Фран­коў­скі — мой га­лоў­ны парт­нёр з тэ­на­раў. Ця­пер у не­ка­то­рыя парт­ыі па­сту­по­ва ўво­дзіц­ца Аляк­сей Мі­ку­цель. Ба­ры­то­ны, з які­мі час­цей за ўсё пра­цую на сцэ­не — Мак­бет і На­бу­ка, Ігар і Га­ліц­кі і, вя­до­ма, Скар­піа, — гэ­та Ула­дзі­мір Пят­роў, Ста­ніс­лаў Тры­фа­наў, Ула­дзі­мір Гро­маў. Мя­не час­та пы­та­юцца, з кім ці­ка­вей пра­ца­ваць. Але я не ма­гу па­ра­ўноў­ваць, яны ў та­кой сту­пе­ні роз­ныя! Кож­ны з іх уні­ка­ль­ны. І гэ­та ўзру­шае.

Вы ад­на з вя­ду­чых са­ліс­так опе­ры. Ад­на­ча­со­ва — да­цэнт Ака­дэ­міі му­зы­кі, вы­кла­да­еце і кі­ру­еце ста­жор­скай гру­пай у тэ­атры. Рас­ка­жы­це пра ва­шых сту­дэн­таў і ста­жо­раў.

— На сён­ня дзве мае сту­дэн­ткі за­йма­юцца на чац­вёр­тым кур­се, ад­на — вы­пус­кні­ца, і ма­гіс­тран­тка, якая ву­чы­ла­ся не ў мя­не, але ў ма­гіс­тра­ту­ру на­пі­са­ла за­яву да мя­не. Што ты­чыц­ца ма­іх вы­пус­кніц, у тэ­атры ця­пер пра­цуе Во­ль­га Ма­лі­ноў­ская, ужо са­ліс­тка. У ста­жор­скай гру­пе за­йма­юцца Анас­та­сія Хра­піц­кая і Вік­то­рыя Кра­сін­ская, яны за­ня­тыя ў бя­гу­чым рэ­пер­ту­ары і ў прэ­м’ер­ных спек­так­лях, на­прык­лад бу­дуць спя­ваць у «Пер Гюн­це». Ця­пер у тэ­атры дзе­сяць ста­жо­раў: тры мец­ца-сап­ра­на, не­ка­ль­кі сап­ра­на, у тым лі­ку ка­ла­ра­тур­нае, ёсць дра­ма­тыч­ны тэ­нар, ба­ры­тон, бас — ве­ль­мі пер­спек­тыў­ныя хлоп­цы.

Ні­на Ша­ру­бі­на, лаў­рэ­атка Дзяр­жаў­най прэ­міі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у га­лі­не лі­та­ра­ту­ры, мас­тац­тва і архі­тэк­ту­ры, у 2017-м бы­ла пры­зна­ча­ная стар­шы­нёй Са­ве­та фон­ду Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі па пад­трым­цы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва.

— Гэ­та вы­со­кае пры­зна­чэн­не, ве­ль­мі га­на­ро­вае і ад­каз­нае. У скла­дзе Са­ве­та фон­ду ёсць прад­стаў­ні­кі пра­ктыч­на кож­на­га рэ­гі­ёна на­шай кра­іны. У нас ве­лі­зар­ны аб’ём пра­цы, звя­за­ны з біб­лі­ятэ­ка­мі і му­зе­ямі, тэ­атра­мі, архі­тэк­тур­ны­мі і лі­та­ра­тур­ны­мі по­мні­ка­мі, на­ву­ча­ль­ны­мі ўста­но­ва­мі, ме­ма­ры­яль­ны­мі ком­плек­са­мі і гіс­та­рыч­ны­мі по­мні­ка­мі. На­прык­лад, за кошт срод­каў Фон­ду быў ад­рэс­таў­ра­ва­ны Му­зей Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі ў Ма­гі­лё­ве. На­ват не ве­да­ла ра­ней, што ў Бе­ла­ру­сі сто­ль­кі гіс­та­рыч­ных за­мкаў і ма­ёнткаў. Па­сту­по­ва яны рэ­стаў­ру­юцца, не­йкія ча­со­ва кан­сер­ву­юцца, Га­ль­ша­ны, на­прык­лад. Па­ся­джэн­ні Са­ве­та фон­ду пра­хо­дзяць пры­бліз­на ча­ты­ры разы на год. Асаб­лі­ва скла­да­на вы­бі­раць кан­ды­да­таў на прэ­мію «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», бо вель­­мі год­ныя і пра­екты, і лю­дзі. У сва­ёй пра­цы імкнём­ся, каб бы­лі ад­но­ль­ка­ва ахоп­ле­ныя ўсе рэ­гі­ёны на­шай кра­іны.

Во­ль­га Са­віц­кая