Па­між фі­гу­ра­ты­вам і аб­страк­цы­яй

№ 5 (446) 01.05.2020 - 22.05.2020 г

Мікалай Казак і яго ідэнтыфікаваны твор
Пан­ара­ма бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя ў мно­гіх вы­пад­ках — terra incognitа для нас. Так бы­ло, ёсць і яшчэ доў­га бу­дзе.

Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на, раз­граб­лен­не фон­даў Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі ня­мец­кі­мі вой­ска­мі, ад­сут­насць раз­ві­то­га му­зей­на­га спра­ва­вод­ства аб­умо­ві­лі бе­лыя плямы, якія мы ўжо ў ХХI ста­год­дзі пра­цяг­ва­ем да­сле­да­ваць і вы­ву­чаць, па­сту­по­ва сці­ра­ючы іх з на­шай ку­ль­тур­най кар­ты. На жаль, ня­гле­дзя­чы на знач­ныя на­ма­ган­ні, ад шэ­ра­гу аўта­раў за­ста­лі­ся то­ль­кі імё­ны, а мно­гія пра­грам­ныя тво­ры стра­ча­ны на­заў­жды. Але ча­сам зда­ра­юцца цу­доў­ныя ад­крыц­ці. Та­кім стаў Мі­ка­лай Ка­зак — бе­ла­рус­ка-аме­ры­кан­скі мас­так, адзін з вя­ду­чых прад­стаў­ні­коў ге­амет­рыч­най аб­страк­цыі дру­гой па­ло­вы ХХ ста­год­дзя.

 

На пра­ця­гу не­ка­ль­кіх дзе­ся­ці­год­дзяў су­пра­цоў­ні­кам На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі не да­ваў спа­кою жы­ва­піс­ны твор з па­ста­яннай экс­па­зі­цыі за­лы бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя. На ім быў ува­соб­ле­ны ма­ла­ды муж­чы­на, у раз­ва­ро­це на тры чвэр­ці ён на­кі­ра­ваў ха­рак­тэр­ны для аўта­пар­трэ­таў «на­сця­ро­жа­ны ка­сы» по­зірк на гле­да­чоў, па­кі­да­ючы іх у ня­ве­дан­ні. На парт­рэ­це ўні­зе ма­ецца под­піс чыр­во­най фар­бай «Н. Ка­зак. 1940» і кры­ху пра­вей — жоў­та-ка­рыч­не­вай «Autopor». На ад­ва­рот­ным ба­ку зле­ва ўні­зе так­са­ма ма­ецца над­піс: «Пин­ская обл. Ган­це­вич­ский р-н Ха­ты­ни­чи дер. худ. Ка­зак». Твор быў пе­рад­адзе­ны ў 1960 го­дзе з му­зея Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, дзе быў інвен­та­ры­за­ва­ны ў 1953 го­дзе (№ 2849) на пад­ста­ве во­пі­су 1948 го­да (№ па во­пі­се 2399). Гэ­тыя ску­пыя звес­ткі — адзі­ная інфар­ма­цыя, якую ме­лі му­зей­шчы­кі, і зда­ва­ла­ся, што ў най­блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні но­выя ад­крыц­ці ў вы­ву­чэн­ні гэ­та­га муж­чын­ска­га парт­рэ­та ма­ла­ве­ра­год­ныя...

 

Ма­не­ра пі­сь­ма, ува­га да свят­ло­це­ня­во­га ма­дэ­ля­ван­ня аб’ёмаў і пе­ра­ка­наў­часць парт­рэт­най ха­рак­та­рыс­ты­кі не па­кі­да­лі сум­не­ву: аўта­рам з’яўля­ецца пра­фе­сій­ны мас­так, які пра­ца­ваў у тра­ды­цы­ях рэ­аліс­тыч­на­га жы­ва­пі­су. У пы­тан­нях ідэн­ты­фі­ка­цыі імя май­стра, по­шу­каў звес­так пра яго па­хо­джан­не, аду­ка­цыю і твор­чы шлях за­гад­чы­ца ад­дзе­ла су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва Ва­лян­ці­на Вай­цэ­хоў­ская ра­бі­ла за­ха­ды, што, на жаль, не пры­нес­лі вы­ні­каў.

 

Сі­ту­ацыя кар­ды­на­ль­на змя­ні­ла­ся 21 кра­са­ві­ка 2016 го­да. У му­зей пры­йшоў пля­мен­нік ува­соб­ле­на­га на парт­рэ­це 23-га­до­ва­га мас­та­ка і пры­нёс ка­та­лог аме­ры­кан­ска­га аб­страк­цы­яніс­та Nikolajа Kasaka, вы­да­дзе­ны ў Солт-Лэйк-Сі­ці ў 1991-м пад аўтар­ствам вя­до­ма­га аме­ры­кан­ска­га мас­тац­тваз­наў­цы, спе­цы­яліс­та па гіс­то­рыі рус­ка­га аван­гар­да Джо­на Боў­лта.

 

Сум­нен­ні ў тым, што га­вор­ка ідзе пра ад­на­го і та­го ж твор­цу, прад­стаў­ле­на­га сва­ёй адзі­най пра­цай у ка­лек­цыі му­зея, на­пі­са­най у леп­шых тра­ды­цы­ях рэа­ліз­му, і вя­до­ма­га ў ЗША мас­та­ка, што пра­ца­ваў у ге­амет­рыч­най аб­страк­цыі, знік­лі пра­ктыч­на ад­ра­зу. Па-пер­шае, у аль­бо­ме бы­ло шмат фа­таг­ра­фій, якія па­цвяр­джа­юць фі­зі­ягна­міч­нае пад­абен­ства з на­шым парт­рэ­там, па-дру­гое, раз­меш­ча­ныя ў ка­та­ло­гу бі­ягра­фіч­ныя звес­ткі пра мас­та­ка цал­кам ад­па­вя­да­лі под­пі­су на жы­ва­піс­ным парт­рэ­це.

 

Як жа так ста­ла­ся, што ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва вя­до­мы аван­гар­дыст, прад­стаў­нік аме­ры­кан­скай ге­амет­рыч­най аб­страк­цыі дру­гой па­ло­вы ХХ ста­год­дзя ака­заў­ся аўтсай­да­рам, ні­як не ўпі­са­ным у айчын­ны мас­тац­кі пра­цэс? Як жа так атры­ма­ла­ся, што, на­быў­шы тра­ды­цый­нае ака­дэ­міч­нае май­стэр­ства, мас­так рап­тоў­на ад­маў­ля­ецца ад рэ­аліс­тыч­на­га бэк­граў­нду на ка­рысць квад­ра­та, кру­га і трох­ву­го­ль­ні­ка, на ка­рысць аб­страк­цыі — та­го фе­но­ме­на, які на­огул змя­ніў уяў­лен­не пра мас­тац­тва ў ХХ ста­год­дзі?

 

Ні­чо­га дзіў­на­га тут ня­ма. З ад­на­го бо­ку, дра­ма­тыч­ныя падзеі ад­на­го з са­мых ка­тас­тра­фіч­ных за ўсю гіс­то­рыю ча­ла­вец­тва ХХ ста­год­дзя, што пры­му­ша­лі мно­гіх ра­та­вац­ца, бег­чы і па­кі­даць сваю ра­дзі­му, уся­ля­кія су­вя­зі з якой аказ­ва­лі­ся аб­арва­ны­мі па па­лі­тыч­ных пры­чы­нах. З дру­го­га бо­ку, не менш дра­ма­тыч­ныя і за­хап­ля­ль­ныя баі аб­страк­тна­га і фі­гу­ра­тыў­на­га, рэ­аль­на­га і ме­та­фі­зіч­на­га ад­бы­ва­лі­ся ў та­га­час­ным мас­тац­тве. Улас­на ка­жу­чы, жыц­цё і твор­часць Мі­ка­лая Ка­за­ка мо­жа раз­гля­дац­ца як яркая ілюс­тра­цыя са­цы­яль­на-гра­мад­скіх і мас­тац­кіх пе­ры­пе­тый мі­ну­ла­га ста­год­дзя.

 

Бу­ду­чы мас­так на­ра­дзіў­ся 24 ве­рас­ня 1917 го­да ў шмат­дзет­най сям’і Мак­сі­ма і Па­ўлі­ны Ка­за­коў. У яго аўта­бі­ягра­фіі мес­ца на­ра­джэн­ня не па­зна­ча­на, на­пі­са­на, што ён на­ра­дзіў­ся пад­час ад­ысеі сям’і па­між усход­няй і за­ход­няй час­тка­мі са­вец­кай Рас­іі. Хрыс­ці­лі яго ўжо ў вёс­цы Луш­ча Лу­ні­нец­ка­га ра­ё­на, а ў да­лей­шым ба­ць­кі пра­жы­ва­лі ў па­лес­кай вёс­цы Ха­ты­ні­чы. У 1935 го­дзе Мі­ка­лай Ка­зак атры­маў сты­пен­дыю і ад­пра­віў­ся ву­чыц­ца ў Вар­шаў­скую Ака­дэ­мію пры­го­жых мас­тац­тваў па спе­цы­яль­нас­ці «фрэс­ка­вы жы­ва­піс», дзе на­вед­ваў клас пра­фе­са­ра Ме­чыс­ла­ва Шу­ль­ца, а ў 1939-м па­сту­піў на кур­сы сябра Фла­рэн­тый­скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў, вя­до­ма­га поль­ска­га жы­ва­піс­ца і гра­фі­ка Та­дэ­ву­ша Ку­лі­се­ві­ча.

 

Па­сля за­кан­чэн­ня на­ву­чан­ня, у па­чат­ку 1940-х, Мі­ка­лай Ка­зак пра­ца­ваў у ад­ной са школ Ган­ца­віц­ка­га ра­ёна асіс­тэн­там, а ў 1942 го­дзе, пад­час вай­ны, ад­бы­ла­ся пер­шая і, хут­чэй за ўсё, адзі­ная яго вы­ста­ва на бе­ла­рус­кай зям­лі — у Ба­ра­на­ві­чах, дзе ён вы­кла­даў жы­ва­піс і ма­лю­нак у га­рад­ской мас­тац­кай шко­ле. У гэ­ты ж час ён так­са­ма атрым­лі­вае пер­шы прыз за фрэс­ка­вы жы­ва­піс «Ара­ты», а дзве не­вя­лі­кія жы­ва­піс­ныя яго пра­цы на­бы­ва­юцца для ка­лек­цыі му­зея ў Ба­ра­на­ві­чах. Парт­рэт з на­шай ка­лек­цыі ад­но­сіц­ца ме­на­ві­та да гэ­та­га ран­ня­га рэ­аліс­тыч­на­га пе­ры­яду твор­час­ці, хоць ужо ў 1942—1943 га­дах Ка­зак ства­рае ча­ты­ры не­вя­лі­кія, але важ­ныя для да­лей­ша­га яго раз­віц­ця як аб­страк­цы­яніс­та ма­люн­кі пад ха­рак­тэр­ны­мі для бес­прад­мет­на­га мас­тац­тва на­зва­мі № 1, № 2, № 3, № 4, а так­са­ма аб­страк­тныя жы­ва­піс­ныя ра­бо­ты «Не­ба ле­нін­град­скіх бе­лых на­чэй», «Этра­пій­нае ба­чан­не форм і лі­ній», «Чор­нае і Ка­ля­ро­выя пля­мы», у якіх па­чы­нае раз­ві­ваць сваю ідэю «Фі­зіч­на­га мас­тац­тва». Гэ­та не дзіў­на, бо яго на­стаў­нік Ме­чыс­лаў Шу­льц быў чле­нам вя­до­ма­га поль­ска­га аван­гар­дна­га аб’яднан­ня «Блок», што вы­зна­ваў ідэі ку­біз­му, суп­рэ­ма­тыз­му і кан­струк­ты­віз­му. На пры­кла­дзе мно­гіх прац 1940-х Ка­за­ка мож­на пра­са­чыць пра­цэс пра­хо­джан­ня пэў­ных эта­паў праз роз­ныя «ізмы», раз­ла­жэн­ні фі­гу­ра­тыў­на­га ад­люс­тра­ван­ня, ка­лі рэ­аліс­тыч­ны воб­раз робіц­ца экс­прэ­сі­яніс­тыч­ным, ку­біс­тыч­ным і да­лей пе­ра­тва­ра­ецца ў кра­ты. Дрэ­вы імкнуц­ца да гра­фіч­нас­ці, плос­кас­нас­ці, а жа­но­чая по­стаць становіцца кан­струк­цыяй.

 

Ака­ліч­нас­ці яго жыц­ця і лё­су бліз­кіх у гэ­ты пе­ры­яд склад­ва­юцца тра­гіч­на. Рас­ку­лач­ван­не і на­ступ­ная дэ­пар­та­цыя ба­ць­коў раз­ам з ма­лод­шы­мі дзе­ць­мі ў Алтай­скі край; за­бой­ства ня­мец­кі­мі вайскоўцамі ста­рэй­шай сяс­тры, яе му­жа і дзі­ця­ці; аб­ві­на­вач­ван­ні ў шпі­яна­жы са­мо­га мас­та­ка ў вы­ні­ку аві­яна­лё­ту на стан­цыю Лу­ні­нец, у якім за­гі­ну­лі трое яго сяб­роў; рас­стрэл са­вец­кі­мі сал­да­та­мі бра­та Іва­на ў 1944 го­дзе зму­ша­юць мас­та­ка пе­ра­брац­ца ў 1944-м у Ве­ну, а ад­туль праз год у Рым.

 

Гэ­ты пе­ры­яд твор­час­ці звя­за­ны то­ль­кі з аб­страк­тным мас­тац­твам, хоць ву­чо­ба ў рым­скай ака­дэ­міі грун­та­ва­ла­ся на пра­цы з на­ту­рай. Ка­зак раз­ві­вае сваю кан­цэп­цыю «Фі­зіч­на­га мас­тац­тва», вы­ву­чае ра­бо­ты вя­ду­чых еўра­пей­скіх аб­страк­цы­яніс­таў, за­во­дзіць зна­ёмства з мно­гі­мі вя­до­мы­мі мас­та­ка­мі, пі­сь­мен­ні­ка­мі і кры­ты­ка­мі та­го ча­су, уклю­ча­ючы Дэ Кі­ры­ка, Аль­бер­та Ма­ра­вія, П’ера Да­ра­зіа і Энры­ка Пра­мпа­лі­на — ад­на­го з са­мых яркіх прад­стаў­ні­коў іта­ль­янска­га архі­тэк­тур­на­га фу­ту­рыз­му, за­сна­ва­ль­ні­ка аэ­ра­жы­ва­пі­су і «па­лі­рэ­чыў­най архі­тэк­ту­ры». Ме­на­ві­та ў Ры­ме Ка­зак ства­рае свае пер­шыя 3D-кан­струк­цыі і пуб­лі­куе ка­рот­кае эсэ-ма­ні­фест «Фі­зіч­нае мас­тац­тва — дзея­нне па­зі­тыў­на­га і не­га­тыў­на­га».

 

У чым сут­насць кан­цэп­цыі «Фі­зіч­на­га мас­тац­тва» па­вод­ле Мі­ка­лая Ка­за­ка? Пры­вя­дзём то­ль­кі яе азна­чэн­не і асноў­ныя па­ла­жэн­ні яго ма­ні­фес­таў 1945—1946 га­доў:

 

«Фі­зіч­нае мас­тац­тва — гэ­та кан­крэт­нае ві­зу­аль­нае ад­люс­тра­ван­не ары­гі­на­ль­най ДУМ­КІ, на­тхнё­нае міс­тыч­най, а так­са­ма на­ву­ко­вай фі­ла­соф­скай сіс­тэ­май све­ту... Гэ­тая кан­цэп­цыя не з’яўля­ецца вы­ра­зам не­йка­га ад­на­го на­строю мас­та­ка і не на­тхнё­ная мо­дай, але ўяў­ляе з сябе ла­гіч­нае і не­паз­беж­нае твор­чае раз­віц­цё су­час­на­га мас­тац­тва, фі­ла­соф­ска­га мыс­лен­ня і на­ву­ко­вых ве­даў у цэ­лым. Гэ­та ары­гі­на­ль­ная твор­чая спро­ба су­па­ста­віць фун­да­мен­та­ль­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі кас­міч­най арга­ні­за­цыі і су­цэ­ль­ную пры­ро­ду бос­кай рэ­аль­нас­ці. Гэ­та спро­ба ўба­чыць, спаз­наць і вы­явіць ня­бач­нае; на­ву­чыц­ца су­зі­раць свет, па­куль яго мо­ва і зна­ёмае аб­ліч­ча не ад­сту­пяць і ён не па­ўста­не пе­рад унут­ра­ным по­гля­дам у сва­ім пер­ша­род­ным адзін­стве і твор­чай не­пас­рэд­нас­ці. Та­кім чы­нам, гэ­та мас­тац­тва інтэ­лек­ту­аль­на і ду­хоў­на пры­цяг­вае як на­ву­ко­вае, так і інту­ітыў­нае раз­умен­не.

 

Яго асно­ву скла­да­юць на­ступ­ныя тэ­зі­сы:

 

1. Вы­зва­лен­не ад аб­ме­жа­ван­няў тра­ды­цый­на­га вы­зна­чэн­ня тво­ра мас­тац­тва, у пры­ват­нас­ці — уяў­лен­ня аб кар­ці­не як аб пра­ма­ву­го­ль­ным двух­мер­ным плос­кім па­лат­не.

 

2. Аб’яднан­не жы­ва­пі­су і ску­льп­ту­ры: ад­мо­ва ад ідэі жы­ва­пі­су і ску­льп­ту­ры як дзвюх асоб­ных форм су­час­на­га мас­тац­тва.

 

3. Вы­ка­рыс­тан­не Не­га­тыў­най Пра­сто­ры-Энер­гіі раз­ам са Ста­ноў­чай Пра­сто­рай-Энер­гі­яй як арга­ніч­на струк­тур­на­га і не­за­мен­на­га склад­ні­ка тво­ра мас­тац­тва.

 

4. Па­тра­ба­ван­не, каб твор мас­тац­тва з’яўляў­ся са­ма­стой­най і актыў­най рэ­аль­нас­цю сам па са­бе, гэ­та зна­чыць цал­кам вы­най­дзе­ным фі­зіч­ным арга­ніз­мам, а не апі­сан­нем, пе­ра­йман­нем або дэ­фар­ма­цы­яй ча­го-не­будзь».

 

З фар­ма­ль­на­га пун­кту гле­джан­ня Ка­зак рас­пра­цоў­вае ды­на­міч­ную шмат­мер­ную 3D-кан­струк­цыю, якая ства­рае бяс­кон­цы цыкл су­тык­нен­няў/тран­с­фар­ма­цый. Ён вы­сту­пае су­праць пан­яцця вы­ні­ко­вас­ці, за­вер­ша­нас­ці тво­ра мас­тац­тва і імкнец­ца за­мя­ніць су­зі­ра­ль­нае мас­тац­тва актыў­ным і пра­грэ­сіў­ным. Услед за Ула­дзі­мі­рам Тат­лі­ным, Ла­за­рам Лі­сіц­кім, Аляк­сан­драм Род­чан­кам, На­ву­мам Га­бо, Лю­боў­ю Па­по­вай і іншы­мі ён зра­біў крок ад кам­па­зі­цыі да кан­струк­цыі, але ўдас­ка­на­ліў яе, уста­лёў­ва­ючы элек­тра­ру­ха­вік або вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы асвят­лен­не, што да­ло маг­чы­масць ства­раць рух унут­ры фор­мы, множ­насць пер­спек­ты­вы, та­кім чы­нам па­вя­ліч­ва­ючы па­ста­янную ня­ўстой­лі­васць. Мно­гія яго кан­струк­цыі мяр­ку­юць на­яўнасць ру­ха­ль­ных час­так, як у яго пра­цах «Ства­рэн­не свет­ла­га» (1962) і «Са­мая пры­го­жая зор­ка» (1968—1969).

 

Ка­зак рас­пра­цоў­вае тэ­му, акту­аль­ную ў ася­род­дзі рус­кіх аван­гар­дыс­таў, — пы­тан­не ды­на­міч­най пры­ро­ды но­ва­га мас­тац­тва і яго су­вя­зі са све­там тэх­на­ло­гій і пра­екта­ван­ня. Та­му Мі­ка­лая Ка­за­ка вар­та лі­чыць архі­тэк­та­рам або інжы­не­рам, які ства­раў артэ­фак­ты.

 

Ма­гут­ны­мі кры­ні­ца­мі энер­гіі для яго з’яўля­юцца так­са­ма ды­ямет­ра­ль­на су­пра­ць­лег­лыя сі­лы: чор­нае і бе­лае, ця­жар і бяз­важ­касць, сі­мет­рыя і асі­мет­рыя, рытм і арыт­міч­насць, што рас­кры­ва­юць кан­цэпт мас­та­ка пра па­зі­тыў­нае і не­га­тыў­нае дзея­нні. На дум­ку Ка­за­ка, сап­раў­дную эстэ­тыч­ную падзею, «жы­вы» твор мас­тац­тва мож­на зра­біць то­ль­кі з вы­ка­рыс­тан­нем па­зі­тыў­най і не­га­тыў­най пра­сто­раў. «Доб­рае і дрэн­нае, чор­нае і бе­лае ёсць пра­явы ад­на­го пры­нцы­пу, і гэ­тыя су­пра­ць­лег­лас­ці на вя­кі вя­коў не­аддзе­ль­ныя ад­на ад ад­ной. З да­па­мо­гай ру­ху яны пе­ра­тва­ра­юцца ў пун­кты сі­лы, ге­не­рыру­ючы асноў­ны рытм, які пад­трым­лі­вае з’яўлен­не форм. Гэ­та не­ад’емны кам­па­нент фун­кцы­яна­ван­ня Бос­ка­га твор­ча­га пра­цэ­су», — пі­ша Мі­ка­лай Ка­зак. У фі­ла­соф­скім стаў­лен­ні да мас­тац­тва Ка­зак, маг­чы­ма, бліз­кі да Ма­ле­ві­ча (бо спра­ба­ваў вы­йсці за межы кан­крэт­най рэ­аль­нас­ці, каб да­сяг­нуць «скры­та­га», або «сут­нас­ці»), але са сва­ім пра­ктыч­ным кан­струк­тыў­ным пад­ыхо­дам ён блі­жэй да Тат­лі­на і яго тра­ды­цыі кон­тррэ­ль­ефаў.

 

На дум­ку мно­гіх да­след­чы­каў і, у пры­ват­нас­ці, вы­шэй­зга­да­на­га Джо­на Боў­л­та, Ка­зак аб­агу­ль­няе і аб’ядноў­вае ў сва­ёй кан­цэп­цыі во­пыт перш за ўсё двух па­тры­ярхаў рус­ка­га аван­гар­да — кан­струк­ты­віс­та Ула­дзі­мі­ра Тат­лі­на і суп­рэ­ма­тыс­та Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча, а так­са­ма мі­ні­ма­ліз­му, кі­не­тыч­на­га мас­тац­тва, тэх­ніч­на­га ды­зай­ну і пры­нцы­паў кас­міч­най ме­ха­ні­кі. Ка­зак — мас­так мно­гіх сты­ляў і мно­гіх пры­хі­ль­нас­цей, але яго пра­цы бес­па­мыл­ко­ва па­зна­юцца як «Ка­за­кі­ян», — адзна­чае Джон Боўлт. У яго тэ­орыі і пра­кты­цы вы­раз­на вы­яві­ла­ся ўза­ема­су­вязь па­між ста­рым і но­вым, еўра­пей­скім і аме­ры­кан­скім мас­тац­твам, ма­дэр­ніс­цкім і по­стма­дэр­ніс­цкім ба­чан­нем.

 

Ся­род най­важ­ней­шых рыс, улас­ці­вых аб­страк­тным па­лот­нам і аб’ектам Ка­за­ка, мож­на на­зваць на­ступ­ныя: па-пер­шае, вы­тан­ча­ная ку­ль­ту­ра пра­цы з ма­тэ­ры­ялам, пэў­ны «ака­дэ­міч­ны гля­нец», вы­со­кі ўзро­вень «зроб­ле­на­га», па­вы­ша­ны «эстэ­тызм»; па-дру­гое, ве­ль­мі час­ты сін­тэз плос­кас­це­ва­га і аб’ёмна­га ма­люн­каў, ужы­ван­не ў жы­ва­пі­се не­тра­ды­цый­ных ма­тэ­ры­ялаў, рэ­ль­ефу.

 

Рас­пра­ца­ва­ная ў пе­ры­яд на­ву­чан­ня ў Іта­ліі кан­цэп­цыя «Фі­зіч­на­га мас­тац­т­ва» зна­хо­дзіць сваё актыў­нае ўва­саб­лен­не ў ЗША, ку­ды творца пе­ра­язджае ў 1951 го­дзе. У Нью-Ёрку — го­ра­дзе, які па­сля Дру­гой сус­вет­най вай­ны ста­но­віц­ца но­вай сус­вет­най ста­лі­цай мас­тац­тва, — ён пра­жы­ве со­рак з ліш­нім га­доў жыц­ця, аж да са­май смер­ці ў 1994-м. Мі­ка­лай Ка­зак жыў і пра­ца­ваў у ра­ёне Ры­вер­дэйл, у до­ме з яго ўлас­ным ды­зай­нам. У гэ­тым го­ра­дзе ідэ­аль­най пла­ні­роў­кі і ву­ліц, што пе­ра­ся­ка­лі­ся пад пра­мым вуг­лом, Ка­зак, ве­ра­год­на, уба­чыў сваю ге­амет­рыч­ную аб­страк­цыю. Са­ма архі­тэк­ту­ра Нью-Ёрка як най­лепш ад­па­вя­да­ла яго но­ва­му мас­тац­ка­му мыс­лен­ню, ад­сы­ла­ла да рэ­аль­нас­ці яго кар­цін.

 

Ідэі Ка­за­ка доб­ра кла­лі­ся ў агу­ль­ную кан­ву: аж да па­чат­ку 1950-х ге­амет­рыч­ная аб­страк­цыя за­йма­ла ад­но з пры­нцы­по­вых мес­цаў ся­род акту­аль­ных тэн­дэн­цый аме­ры­кан­ска­га жы­ва­пі­су. У гэ­тым кі­рун­ку пра­ца­ва­лі Сцю­арт Дэ­віс, Ханс Хоф­ман, Джо­зэф Алберс, Джон Грэ­хем. У 1955 го­дзе Ка­зак да­лу­ча­ецца да Аса­цы­яцыі аме­ры­кан­скіх аб­страк­цы­яніс­таў (ААА) у Нью-Ёрку і па­чы­нае ўдзе­ль­ні­чаць у іх вы­ста­вах.

 

Мас­так вы­стаў­ляў­ся ў та­кіх прэс­тыж­ных інсты­ту­цы­ях, як му­зей Гу­ген­хай­ма, га­ле­рэя Бэ­ці Па­рсанс, мас­тац­кі му­зей Х’юста­на, му­зей Ві­тэ ў Сан-Анто­ніа; яго пра­цы бы­лі ад­абра­ны для ўдзе­лу ў зна­ка­мі­тай пе­ра­соў­най вы­ста­ве ка­лек­цыі Мак­Кро­ры Кар­па­рэйшн «Кан­струк­ты­візм і ге­амет­рыч­ная тра­ды­цыя»; у лі­ку па­тры­ярхаў аб­страк­цыі Лі­сіц­ка­га, Ма­ле­ві­ча, Род­чан­кі, Кан­дзін­ска­га, Дэ­ло­не і інш. у му­зеі Нью-Джэр­сі ў 1983 го­дзе ўдзе­ль­ні­чаў у вы­ста­ве «За са­ма­лё­там: аме­ры­кан­скія кан­струк­цыі 1930—1965» і «Жы­вая тра­ды­цыя» ў му­зеі мас­тац­тваў Брон­кса ў Нью-Ёрку.

 

Акра­мя не­пас­рэд­на твор­чай пра­цы ў Нью-Ёрку, Мі­ка­лай Ка­зак за­ймаў­ся тэ­арэ­тыч­най і асвет­ніц­кай дзей­нас­цю, чы­таў лек­цыі па мас­тац­тве ў Брук­лі­не, пуб­лі­ка­ваў арты­ку­лы і эсэ. У 1968 го­дзе вы­йшла яго кні­га «Art of Kasak», у 1977 ён пад­рых­та­ваў фун­да­мен­та­ль­нае вы­дан­не сва­іх фі­ла­соф­скіх ідэй, якія рас­пра­цоў­ваў з па­чат­ку 1940-х «On Art and related Matters», а ў 1991 го­дзе па­ба­чы­ла свет яго апош­няя кні­га «The Action to Dynamic Silence: The Art of Nikolai Kasak».

 

Да­ку­мен­ты і фа­таг­ра­фіі Мі­ка­лая Ка­за­ка бы­лі на­бы­ты Архі­вам аме­ры­кан­ска­га мас­тац­тва, Сміт­са­наў­скім інсты­ту­там, Му­зе­ем су­час­на­га мас­тац­тва ў Нью-Ёрку і іншы­мі аме­ры­кан­скі­мі і між­на­род­ны­мі інсты­ту­цы­ямі. На сён­няш­ні дзень ка­лек­цы­яй мас­та­ка ва­ло­дае яго да­чка Крыс­ці­на-Ма­рыя Ка­зак. У 2005 го­дзе бы­ла арга­ні­за­ва­на вя­лі­кая па­смя­рот­ная вы­ста­ва яго ра­бот.

 

Рам­кі арты­ку­ла да­зва­ля­юць то­ль­кі да­кра­нуц­ца да та­го но­ва­га ма­тэ­ры­ялу, якім ад­арыў да­след­чы­каў і мас­тац­тваз­наў­цаў ка­та­лог тво­раў мас­та­ка. Па­трэб­на вя­лі­кая пра­ца па ад­на­ўлен­ні ў на­шым мас­тац­тваз­наў­чым по­лі яшчэ ве­ль­мі ня­яснай фі­гу­ры Мі­ка­лая Ка­за­ка — бе­ла­ру­са па на­цы­яна­ль­нас­ці, вы­ха­ван­ца поль­скай ака­дэ­міч­най шко­лы, ад­на­го з вя­до­мых прад­стаў­ні­коў аме­ры­кан­скай ге­амет­рыч­най аб­страк­цыі дру­гой па­ло­вы ХХ ста­год­дзя. На сён­няш­ні дзень істот­на ўжо тое, што не­ўдак­лад­нё­ны над­піс на эты­ке­та­жы парт­рэ­та сас­ту­піў мес­ца по­ўна­му імю ўжо вя­до­ма­га аўта­ра.

Кацярына Ізафатава