Bazinato

№ 5 (446) 01.05.2020 - 22.05.2020 г

Не бы­ло i не мер­ка­ва­ла­ся
Мас­так Bazinato за­йма­ецца не­га­ле­рэй­най арт-пра­кты­кай. З 2004 го­да яго­ныя пра­екты мож­на ба­чыць у ад­кры­тых гра­мад­скіх мес­цах. І ця­пер, ка­лі пан­дэ­мія рап­там па­зба­ві­ла нас маг­чы­мас­ці бяс­печ­на ба­віць час у го­ра­дзе, мас­так пра­па­нуе нам сваё поле на­зі­ран­няў. Па­блік-арт і лэнд-арт па­каз­ва­юць і ста­вяць пы­тан­ні пра тое, што ж гэ­тае на­ва­ко­ль­нае ася­род­дзе для нас зна­чыць?

Ляс­ны во­пыт

Шмат ча­су ў ле­се — гэ­та зна­чыць, што ўсе ка­ні­ку­лы на да­чы ці ў вёс­цы. Гэ­та Ві­лей­ка і Па­лес­се, дзе жы­ла ба­бу­ля. Та­ды яшчэ аўтэн­тыч­нае Па­лес­се, ста­ра­жыт­ная вёс­ка, драў­ля­ныя ха­ты і, па­мя­таю, не­йкія мас­ткі. Ува­ход­ная кроп­ка — «у гры­бы», «у яга­ды», ка­лі ўсе ха­дзі­лі ў лес раз­ам і час­та, але я ма­ла збі­раў, а бо­льш ка­лу­паў­ся: гля­дзеў, кра­наў, слу­хаў, ню­хаў тра­ву, мох, дрэ­вы і пні.

Мая ба­бу­ля ве­ль­мі па­ўплы­ва­ла на мя­не — сва­ім успры­ман­нем жы­вёл, апты­міз­мам і ве­рай на ўзроў­ні ка­зак і мі­фаў. Ся­род іх бы­ло шмат смеш­ных, зда­ва­ла­ся, што нам не да­дзе­на зра­зу­мець рэ­аль­насць, што ёсць свет апроч нас: не­йкі ха­ос, і ў той жа час — не ха­ос.

По­тым за­ха­піў­ся стрыт-артам у са­мым пі­рац­кім сэн­се, цал­кам не­свя­до­ма, але акцыі і пер­фор­ман­сы бы­лі ве­ль­мі ці­ка­выя. Сты­ке­ры і тра­фа­рэ­ты яшчэ да­лё­кія ад мас­тац­тва, ад­нак я стаў удзе­ль­ні­кам му­зыч­най гру­пы. Ха­це­ла­ся здзіў­ляць гле­да­чоў, ха­це­ла­ся пуб­ліч­нас­ці, і мы да­да­лі да кан­цэр­таў і па­ездак са­ма­роб­ны ча­со­піс («Дом бы­ту»), дзе прад­стаў­ля­лі пра­цы 15-20 мас­та­коў, і што­ме­сяч­ную га­зе­ту. А4 фар­мат, на­ма­ля­ва­на і па­шы­та ўруч­ную — гэ­та бы­ло пры­ко­ль­на, ся­рэ­дзі­на 2000-х, там бы­ла ку­ча ўні­ка­ль­ных гіс­то­рый з фес­ты­ва­ля­мі, экс­пе­ры­мен­та­мі ў элек­трон­най му­зы­цы.

І го­дзе ў 2010-м з’я­віў­ся Лес — з вы­езда­мі на пле­нэ­ры, шмат­га­дзін­ны­мі шпа­цы­ра­мі, ка­лі мож­на бы­ло про­ста гля­дзець і пра­ца­ваць з ма­тэ­ры­ялам. Лес за­ўсё­ды ра­біў ура­жан­не. Спе­цы­яль­на я не ду­маў, як «ука­ра­ніц­ца», я про­ста ад­чу­ваў, што са­мо ася­род­дзе — па­ўна­вар­тас­нае, у ім усё ёсць, і ні­чо­га свай­го пры­ўно­сіць не хо­чац­ца. Спа­чат­ку гэ­та бы­лі рэ­зі­дэн­цыі і фес­ты­ва­ль­ныя пра­гра­мы, а по­тым я пе­ра­йшоў да аса­біс­тых да­сле­да­ван­няў, да ўлас­ных пра­ектаў.

 

Пра­ца ў лан­дшаф­це: маё і іншае

У ад­роз­нен­не ад кла­січ­на­га аме­ры­кан­ска­га лэнд-арту, мае пра­цы грун­ту­юцца на жа­дан­ні не змя­няць, а ад­чу­ваць ся­бе ў пры­род­най пра­сто­ры, пра­яўляць сваю па­зі­цыю. Ёсць на­ват аб’­екты, якія ства­ра­юцца то­ль­кі для фа­та­г­ра­фіі або ві­дэа, тут са­ма да­ку­мен­та­цыя і ёсць мас­тац­тва. Іншыя па­во­ль­на ста­рэ­юць, для іх так­са­ма важ­ны не сам аб’­ект, а яго ста­сун­кі з ася­род­дзем. Па­ста­янна, у роз­ныя по­ры го­да, на пра­ця­гу свет­ла­во­га дня яны мя­ня­юцца.

Пры­ро­да дае бо­льш маг­чы­мас­цей, чым лю­бая інсты­ту­цыя з яе нор­ма­мі і пра­ві­ла­мі. Тут мож­на быць сва­бод­ным, не­за­леж­ным і так, у пры­сут­нас­ці не­ча­га інша­га. Гэ­тае іншае хо­чац­ца да­сле­да­ваць, уз­ае­ма­дзей­ні­чаць з ім. І мо­жа быць, ка­лі­сь­ці ска­рыс­таць і ў го­ра­дзе, у га­ле­рэй­ным бе­лым ку­бе. Ці­ка­ва, што ў ле­се мож­на ўсё саб­раць, знай­сці фор­му, аб’­ём, уклю­чыць у лан­дшафт, які ста­не іншым, а по­тым уз­ні­кае пы­тан­не: дзе па­чы­на­ецца маё, мас­та­ка, і кан­ча­ецца іншае, на­ту­ра­ль­нае?

Па­ра­ле­ль­на я стаў вы­ву­чаць гіс­то­рыю мас­тац­тва. Мно­гае мы зра­бі­лі ў «Мас­тац­кай май­стэр­ні» га­ле­рэі «Ў», ка­лі рых­та­ва­лі лек­цыі і пра­ктыч­ныя за­нят­кі для дзя­цей. Та­ды ж я па­зна­ёміў­ся з эка­ла­гіч­ны­мі арга­ні­за­цы­ямі: «Эка­до­мам», «Агра­эка­ку­ль­ту­рай», «Зя­лё­най сет­кай», стаў чле­нам «Баг­ны», якая за­йма­ецца ахо­вай ба­лот.

 

Гэ­та бліз­кія мне тэ­мы, ча­ла­вец­тва ўжо ба­чыць: у све­це ад­бы­ва­ецца не­шта не тое. Мы не раз­уме­ем, што ме­на­ві­та, гіс­то­рыя ні­чо­му лю­дзей не ву­чыць. А вось пры­ро­да дае на­тхнен­не, але за ёй трэ­ба на­зі­раць. Ча­сам ня­ма мэ­ты ства­рыць вы­каз­ван­не, ад­нак ёсць за­да­ча атры­маць во­пыт і пры гэ­тым не па­ру­шыць на­ва­ко­ль­нае ася­род­дзе. Яно па­тра­буе да­лі­кат­ных ад­но­сін, з гэ­та­га на­ра­джа­ецца сво­еа­саб­лі­вая ідэ­ало­гія. На воз­еры Бал­дук, пра­во­дзя­чы арт-рэ­зі­дэн­цыі (2013—2019), мы ства­ра­лі са­мыя роз­ныя інста­ля­цыі, уклю­ча­ючы ў іх усё — ад дрэў да ягад, і два-тры га­ды са­чы­лі за зме­на­мі. За гэ­ты час пры­ро­да цал­кам усё зніш­ча­ла: вы­лі­нь­ва­лі фар­бы, з’яў­ля­лі­ся рас­ко­лі­ны, усё за­сы­ха­ла. На­зі­раць за тым, як рэ­агуе ася­род­дзе на аб’­ект, ве­ль­мі важ­на і ці­ка­ва. «Ад­чуй маё ляс­ное» (2014) — з пад­ве­ша­ны­мі ка­мя­ня­мі, пі­ра­мі­да­мі, ма­люн­ка­мі — быў та­кім пра­ектам. Яго змя­ня­лі ве­цер, ліс­це, жу­кі, лёд, га­лін­кі, там фі­зіч­на ад­чу­ва­ла­ся ды­хан­не ва­ды і ле­су. І ты раз­уме­еш, што з імі па­трэб­ная да­лі­кат­насць лю­бо­ві.

Ёсць рэ­чы, якія за­ста­юцца на ўзроў­ні пра­кты­кі, асаб­лі­ва на ва­дзе: ім не на­даеш вя­лі­ка­га зна­чэн­ня — збі­ра­еш не­йкія ра­ка­він­кі, ка­мя­ні, ліс­це. Але ў той жа час мне ўда­ва­ла­ся вы­ка­рыс­тоў­ваць ляс­ны во­пыт для ка­мер­цый­ных за­ка­заў: у афар­млен­ні ка­вя­рань, клу­баў.

 

Ня­про­ша­ныя інста­ля­цыі

Мно­гія пра­цы ў лэнд-арце я раб­лю до­сыць да­лё­ка ад лю­дзей, і яны не раз­лі­ча­ны на тое, што іх хто­сь­ці ўба­чыць. Хоць за­ўсё­ды ці­ка­ва, што ад­бу­дзец­ца, ка­лі ў ле­се ча­ла­век зна­хо­дзіць та­кі аб’­ект — зме­не­ны ці не зме­не­ны са­мой пры­ро­дай. Як пра­ві­ла, лю­дзі руй­ну­юць іх хут­чэй, чым жы­вое ася­род­дзе. Пры­чым на­ват у са­мых да­лё­кіх мес­цах, ка­лі ча­ла­век рап­там зна­хо­дзіць не­шта не­ча­ка­нае, не­ве­ра­год­нае для пры­ро­ды. Гэ­та сюр­прыз, ка­лі не шок, — і яго зніш­ча­юць з та­кім жа ван­да­ліз­мам, як у го­ра­дзе. Так што лэнд-арт — гэ­та да­клад­на не пра веч­насць, гэ­та пра ві­та­ль­насць, пра тран­сфар­ма­цыі.

На­прык­лад, «Пні» (2018—2019) — доў­га я на­ват не да­ваў ім на­звы, та­му што не ве­даў, як па­каз­ваць: ста­рыя кар­ча­кі, пні, тое, што за­ста­ецца ад спі­ла­ва­ных дрэ­ваў... У ве­ль­мі пры­го­жае мес­ца ўва­хо­дзяць лю­дзі, што­сь­ці бя­руць на свае гас­па­дар­чыя па­трэ­бы, і я ба­чу ў гэ­тых пнях свай­го ро­ду над­ма­гіл­лі. Зра­біў пяць аб’­ектаў, але і іх знай­шлі! Час­тку па­сек­лі ся­ке­рай, час­тку па­рэ­за­лі, спра­ба­ва­лі спа­ліць — не­зра­зу­ме­ла на­вош­та. Бо­льш за год на­зі­раў за гэ­тым мес­цам, ад вяс­ны да кан­ца на­ступ­най вяс­ны. Вя­до­ма, тут па­трэб­ная бы­ла фо­та­да­ку­мен­та­цыя, як іх мя­ня­ла пры­ро­да, як зніш­ча­лі лю­дзі.

Ад­ной­чы я раз­ма­ля­ваў не­ка­ль­кі ка­мя­нёў на мар­скім бе­ра­зе, бы­лі там не­йкія сю­жэ­ты і аб­страк­цыі. Ста­раў­ся доб­ра ўпі­саць іх у пра­сто­ру. Лі­та­ра­ль­на на на­ступ­ны дзень бы­ло ві­даць, што лю­дзі іх ру­ха­лі, спра­ба­ва­лі па­цяг­нуць. Але яны цяж­кія, іх не пад­ымеш, ды і што з імі ра­біць?

Хоць у пры­ро­дзе мне пад­аба­ецца на­зі­раць, як аб’­ект лі­няе, раз­лом­ва­ецца, раз­ва­ль­ва­ецца, зні­кае. У яго як быц­цам ня­ма па­чат­ку, ня­ма пун­кту ад­лі­ку і ня­ма кан­ца.

 

Ву­чо­ба — гэ­та за­ўсё­ды экс­пе­ры­мент

На­ту­ра­ль­на, бы­лі і ёсць лю­дзі, якія па­ўплы­ва­лі на мя­не, але і без­аднос­на да лю­дзей ад­бы­ва­юцца падзеі, якія так ці інакш уз­дзей­ні­ча­юць. Час­та гэ­та са­мыя роз­ныя пра­цэ­сы, на­прык­лад ве­ль­мі важ­нае ўза­ема­дзе­янне з мас­та­ка­мі, му­зы­ка­мі, прадзю­са­ра­мі. Я б на­зваў Юру Шус­та. У ася­род­дзі мас­та­коў ёсць і ўплыў, і зда­ро­вае су­пер­ніц­тва. Я за­хап­ляў­ся ву­ліч­ным мас­тац­твам, ды­зай­нам і ві­дэа-артам, архі­тэк­ту­рай, ані­ма­цы­яй — ва ўсіх гэ­тых сфе­рах ёсць моц­ныя мас­та­кі. Ска­жам, мя­не ўраж­вае Ма­ры­на Аб­ра­ма­віч — тым, як яна пра­цуе з улас­ным це­лам, ад­маў­ля­ючы­ся ад іншых фор­маў. У лэнд-арце мне ці­ка­ва, што ро­біць бры­тан­скі мас­так Эндзі Гал­су­орсі. Ча­сам ён пра­цуе для інсты­ту­цый, у яго ёсць за­каз­ныя пра­екты, але ў асноў­ным яны ўза­ема­дзей­ні­ча­юць з ася­род­дзем.

Да­ўно са­чу за стрыт-артам, ад мо­ман­ту яго з’яў­лен­ня. Там шмат мас­та­коў, ёсць но­выя пра­кты­кі, мне ўво­гу­ле ці­ка­ва, як па­во­дзіць ся­бе ву­лі­ца. На­прык­лад, флэш­мо­бы: лю­дзі пад­клю­ча­юцца імгнен­на і раз­ам ства­ра­юць не­шта но­вае. У 2012 го­дзе вя­до­мы поль­скі мас­так Па­вел Альт­ха­мер пра­вёў у Мін­ску акцыю пад на­звай «Пра­мень со­нца»: па­сля кан­цэр­та сто ча­ла­век у за­ла­тых кас­цю­мах пра­йшлі па цэн­тры го­ра­да і сус­трэ­лі сві­та­нак. За­ду­ма Альт­ха­ме­ра бы­ла, у пры­ват­нас­ці, звя­за­на з ідэ­яй Арту­ра Клі­на­ва пра «Го­рад Со­нца».

Ве­ль­мі ці­ка­вы са­енс-арт, асаб­лі­ва ка­лі ёсць су­вязь з бі­яло­гі­яй. На­прык­лад, ня­мец­кі мас­так Юлі­ус фон Біс­марк ства­рыў та­кую па­стку для пту­шак, дзе аўта­ма­тыч­на (бяс­печ­на!) афар­боў­ваў іх у не­звы­чай­ныя ко­ле­ры, — пра­ект быў па­ка­за­ны ў не­бе Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле так­са­ма ў 2012 го­дзе. Біс­марк пра­цуе з ліч­ба­вы­мі тэх­на­ло­гі­ямі, з big data, ён ства­рыў но­выя пры­ёмы транс­ля­цыі ма­люн­каў, ча­сам ві­да­воч­ных, а ў іншых вы­пад­ках не бач­ных во­ку.

З гэ­та­га пун­кту гле­джан­ня ста­ра­юся ўзірацца ў бія­гра­фіі мас­та­коў, бо мно­гае рас­ка­за­на, але шмат ча­го і ўто­ена ў гіс­то­ры­ях іх жыц­цяў. І за­ў­сё­ды ці­ка­ва тое, што не ві­даць ад­ра­зу. Так ад­бы­ва­ецца мая ву­чо­ба: не ве­ль­мі пры­кмет­на, ды я за­ўсё­ды ду­маю, што з гэ­тых кей­саў мож­на ўзяць для ся­бе.

У ся­дзі­бе Утры­на мне ўда­ло­ся зра­біць гі­ган­цкі ко­кан, пад­ве­сіць яго, і ноч­чу ён свя­ціў­ся. Аб’­ект так­са­ма быў у ле­се, вы­гля­даў зу­сім ма­гіч­на, ве­ль­мі пры­го­жа. Я доў­га ду­маў пра элек­трыч­нае свят­ло, пра тое, як по­тым бу­дзе ад­бы­вац­ца са­ма­раз­бу­рэн­не. З ад­на­го бо­ку, ко­кан упі­саў­ся ў ася­род­дзе амаль на­ту­ра­ль­на, з дру­го­га — сус­тра­каў ча­ла­ве­ка як міс­тыч­ны та­тэм, мож­на бы­ло пры­дум­ляць не­йкія гіс­то­рыі. І гас­па­да­ры ху­та­ра гэ­та аца­ні­лі, іх гос­ці мо­гуць вы­йсці ноч­чу і ўба­чыць не­шта фан­тас­тыч­нае.

У мя­не на­огул ёсць ма­ра ства­рыць та­кі свет­ла­вы парк, дзе ску­льп­ту­ры свя­ці­лі­ся б у цем­ры.

 

Парт­ысі­па­тыў­ная пра­кты­ка

У 2018 го­дзе на фес­ты­ва­лі «Спра­ва» мы па­ка­за­лі свой пра­ект, а да гэ­та­га зла­дзі­лі рэ­зі­дэн­цыю. Там ёсць воз­ера і ве­ль­мі пры­го­жыя дрэ­вы на бе­ра­зе. Мы вы­ра­шы­лі пад­агля­даць іх — зра­біць ім ма­саж, мас­кі. У якас­ці ма­тэ­ры­ялу аб­ра­лі глі­ну, і так­са­ма на­зі­ра­лі: яна со­хла, трэс­ка­ла­ся, мя­ня­ла ко­лер. На са­мім фес­ты­ва­лі пра­вя­лі экс­кур­сію — саб­ра­ла­ся шмат лю­дзей, да 100 ча­ла­век. Зра­бі­лі та­кую мед­ыта­цыю-ма­літ­ву: кож­ны пра­маў­ляў сло­вы пра сваю ма­ру і ўсе раз­ам іх па­ўта­ра­лі.

На Бай­ка­ле ў арт-рэ­зі­дэн­цыі (2019) бы­ло яшчэ бо­льш ці­ка­ва: там іншыя ла­­каль­­ныя су­по­ль­нас­ці, іншыя важ­ныя лю­дзям тэ­мы. Гэ­та і по­стка­ла­ні­ялізм (пры­ход Рас­іі ў Бу­ра­цію), і ад­га­лос­кі фе­мі­ніз­му, ша­ма­ніз­му. Мя­не за­ўсё­ды ва­біць та­кі кан­тэкст: свая гіс­то­рыя, архі­тэк­ту­ра, звя­за­ная з умо­ва­мі над­во­р’я, іншая эстэ­ты­ка пра­сто­ры. Па­чаў я з «ля­ту­чых ка­мя­нёў» і не­йкія рэ­чы на­ват не да­ку­мен­та­ваў. Нам уда­ло­ся за­няць адзін пус­ты дом у вёс­цы і лі­та­ра­ль­на за­ха­піць яго для га­ле­рэі. Нам — та­му што мне ха­це­ла­ся па­пра­ца­ваць з мяс­ц­о­вы­мі жы­ха­ра­мі. Доб­ра ад­гук­ну­лі­ся дзе­ці, яны бо­льш плас­тыч­ныя, га­то­выя да ды­я­ло­гу, у іх ёсць во­ль­ны час. Мы аб­ыгра­лі ў гэ­тым до­ме вок­ны — зра­бі­лі віт­ра­жы, для сцен — ма­люн­кі, у ход па­йшлі шыш­кі, на­сен­не, квет­кі, гры­бы. У са­мой вёс­цы на сце­нах і пла­тах так­са­ма ра­бі­лі аб’­екты, рос­пі­сы. Бы­ло шмат роз­ных зна­каў, гіс­то­рый — у ка­му­ні­ка­цыі з дзе­ць­мі мно­гае да­вед­ва­ешся пра іх жыц­цё. Яны вы­йшлі на ву­лі­цу, не­шта тлу­ма­чы­лі жы­ха­рам, без уся­ля­кіх пра­ві­лаў — і вон­ка­ва вёс­ка змя­ні­ла­ся, хай на час. А ідэ­яй у іх бы­ло тое, што пры­га­жосць мя­няе свет. Яны са­мі ўсё зра­бі­лі, уста­ля­ва­лі, па­ка­за­лі, што ёсць аль­тэр­на­ты­ва пус­то­му До­му ку­ль­ту­ры. Хоць для мя­не за­ста­ецца пы­тан­не, ці бу­дзе гэ­тае ася­род­дзе па-ра­ней­ша­му аўтэн­тыч­ным, ка­лі мы ўклю­ча­ем у яго свае вы­каз­ван­ні.

 

Вя­лі­кія га­ра­ды... Усё па­чы­наць спа­чат­ку

З рос­пі­сам і аб’­екта­мі ў го­ра­дзе пра­блем бо­льш. Па­трэб­ныя ўзгад­нен­ні, і атрым­лі­ваць іх доў­га, але па-свой­му гэ­та доб­ра: для маш­таб­ных рэ­чаў трэ­ба шмат рэ­сур­саў, пад’­ёмні­кі, ка­ман­да, пра­ца па­тра­буе шмат ча­су, і ў аб’­екта на ўвесь гэ­ты час з’яў­ля­ецца аб­аро­на. На фес­ты­ва­лі Vulica Brasil мне па­трэб­ная бы­ла сця­на 700-800 м2. Тэ­ма там бы­ла пра свет, які за­ста­нец­ца па­сля ча­ла­ве­ка: іншап­ла­нет­ныя сут­нас­ці пры­йдуць на Зям­лю, каб па­ка­заць лю­дзям, як жыць у гар­мо­ніі. У Зве­ра­наў­та шы­ро­ка рас­кі­ну­тыя ру­кі — гэ­та знак по­ўнай ад­кры­тас­ці і да­ве­ру да све­ту, на яго це­ле вок­ны, там не­шта ўнут­ры ад­бы­ва­ецца. У той жа час по­бач слі­ма­кі-тан­кі — гэ­та тое, што спра­буе зра­біць ча­ла­век. Яны ма­ле­нь­кія, па­во­ль­ныя, а па­він­ны быць збро­яй, як дэ­ль­фі­ны, са­ба­кі, ко­ні, якіх вы­ка­рыс­тоў­ва­юць у ва­енных дзея­ннях. Усё гэ­та мар­ныя, ва­р’яц­кія на­ма­ган­ні лю­дзей...

Дык вось, ва ўзгод­не­ных пра­ектах інсты­ту­цыя ста­ра­ецца аб­ара­ніць інста­ля­цыю ад ван­да­ліз­му: так зда­ры­ла­ся з «Вя­лі­кай істо­тай» (2017) на вуліцы Кас­трыч­ніц­кай. Ёй не раз ад­лом­лі­ва­лі ру­кі, але іх ад­на­ўля­лі, не­шта да­раб­ля­лі. Та­ды бы­ло шмат спрэ­чак, у вы­ні­ку пя­ці­мет­ро­вы аб’­ект вы­ры­лі раз­ам з пад­мур­кам і ця­пер ён зна­хо­дзіц­ца ля «Ок16». Яго збі­ра­юцца яшчэ вы­стаў­ляць, і мне ў лю­бым вы­пад­ку ці­ка­вая рэ­акцыя лю­дзей: мож­на аб­ды­маць, пі­саць на ім, за­ла­зіць і ра­біць сэл­фі, а мож­на раз­бу­раць і рэ­стаў­ра­ваць.

 

У стрыт-арце важ­нае пра­ва на го­рад

Быць не­за­леж­ным не зна­чыць ісці на кан­флікт. Але мас­так мае пра­ва на го­рад, на час, на ма­тэ­ры­ял, на не­ча­ка­насць: там, дзе ёсць звы­чай­ны тра­фік, ча­ла­век рап­там ба­чыць не­шта дзіў­нае. І гэ­та не кла­січ­ная ску­льп­ту­ра або по­мнік, пры­све­ча­ны ге­рою, і не дэ­ка­ра­тыў­ны аб’­ект. Гэ­та су­час­нае вы­каз­ван­не на важ­ную для ча­ла­ве­ка тэ­му. У гэ­тым сут­насць. І ву­ліч­нае мас­тац­тва не раз­лі­ча­нае на доў­гі тэр­мін.

Лын­ту­пы і Сла­ву­ціч — асаб­лі­выя мес­цы, дзе мі­ну­лае пе­ра­ця­кае ў ця­пе­раш­няе

«Па­ля­вая ма­бі­ль­ная ды­ві­зія 0112» (ку­ра­тар­ка Са­фія Са­доў­ская, інста­ля­цыя Аляк­сан­дра Ве­ле­дзі­мо­ві­ча) ста­ла пры­кла­дам ра­бо­ты ў вёс­цы, дзе ася­род­дзе не га­то­вае і ў лю­дзей ня­ма звыч­кі ха­дзіць на вы­ста­вы. У што­дзён­нас­ці сель­ска­га жыц­ця — па­ход на ры­нак, але да­клад­на не ў га­ле­рэю, тут дзей­ні­ча­юць зу­сім іншыя па­тэр­ны. А мы зра­бі­лі гэ­тую вы­ста­ву: пе­ра­асэн­са­ва­лі фа­таг­ра­фіч­ны архіў (1914) ня­мец­ка­га сал­да­та Краў­дскоп­фа, які за­ха­ваў кра­яві­ды вёс­кі і воб­ра­зы яе жы­ха­роў. Якім быў лад жыц­ця ў Лын­ту­пах, як вы­гля­да­лі лю­дзі і ха­ты 100 га­доў та­му і што ад­бы­ва­ецца сён­ня? Та­ды не­мцы па­бу­да­ва­лі шко­лу, ка­зі­но, пра­вя­лі элек­трыч­насць — вя­до­ма, усё гэ­та за­бы­та. Тых, хто мог рас­па­вес­ці, ня­ма ў жы­вых, а з ідэ­ала­гіч­ных пры­чын пра во­ра­гаў не бы­ло пры­ня­та ка­заць доб­ра. Але па­гля­дзець і па­ра­ўнаць з су­час­ны­мі фа­таг­ра­фі­ямі вяс­коў­цам усё роў­на бы­ло ці­ка­ва — пра­ект ра­біў­ся ў фар­ма­це ла­ба­ра­то­рыі, успа­мі­наў, за­пі­саў гіс­то­рый і мі­фаў. Ве­ль­мі про­сты пры­ём су­па­стаў­лен­ня, і па сут­нас­ці гэ­та два асоб­ныя пра­екты, ад­нак мі­нуў­шчы­на пе­ра­ця­кае ў су­час­насць. А знеш­не ў не­ка­то­рых мес­цах ні­чо­га не змя­ні­ла­ся. Па­ка­за­лі пра­ект у ста­рым До­ме ку­ль­ту­ры — з ліс­та­мі вы­ду­ма­на­га ге­роя, з анке­та­мі: гэ­та бы­ла спро­ба змя­ніць атмас­фе­ру, ад­чу­ва­ль­насць да пра­ўды, да меж­аў ча­су.

Да­рэ­чы, у Лын­ту­пах ёсць су­по­ль­насць мас­та­коў, эко­ла­гаў, там ве­ль­мі ці­ка­вае мес­ца.

У го­рад Сла­ву­ціч (1986) я ўсім раю па­ехаць, ён зу­сім уні­ка­ль­ны. Яго бу­да­ва­лі для тых, хто лік­ві­да­ваў на­ступ­ствы Чар­но­бы­льс­кай ка­тас­тро­фы: пры­бі­раў за­ра­жэн­ні, за­кры­ваў сар­ка­фаг. Гэ­та го­рад без гра­мад­ска­га тран­спар­ту і рэ­кла­мы, але за­тое яго ўзво­дзі­лі шэсць рэ­спуб­лік та­га­час­на­га СССР — і па­бу­да­ва­лі аб­са­лют­на роз­ныя квар­та­лы. Азер­бай­джан і Лат­вія, усе іншыя кра­іны — гэ­та роз­ная ге­амет­рыя, лан­дшаф­ты, архі­тэк­ту­ра. Тут ла­дзіц­ца арт-фес­ты­валь, ку­ды збі­ра­юцца кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты, му­зы­кі, мас­та­кі з уся­го све­ту. Мы знай­шлі там мес­ца, вы­па­ле­нае па­жа­рам, і ўста­ля­ва­лі ску­льп­ту­ру «Бліз­касць» (2017). Гэ­та воб­раз ча­ла­ве­ка, які пры­хі­нуў­ся да дрэ­ва. Ёсць пры­сут­насць ка­тас­тро­фы, і ад­чу­ва­ецца бліз­касць пры­ро­ды. І як бы дрэ­ва аб­ара­ні­ла яго ад па­жа­ру. На спі­не ў яго з’я­віў­ся мох, умоў­на гэ­та быў бы но­вы па­ча­так, але раз­ла­ма­лі яго лю­дзі — у гэ­тым мес­цы шпа­цы­ру­юць з са­ба­ка­мі, ёсць пра­ход да да­чна­га па­сёл­ка. Сам воб­раз та­ды шмат аб­мяр­коў­ва­лі, ка­му­сь­ці ён на­гад­ваў пу­дзі­ла, ка­му­сь­ці бер­вя­но — і яго про­ста бі­лі. Ча­му? За што? Тры дні я лі­та­ра­ль­на «зды­маў па­боі».