Аркестр ма­ле­нь­кіх лю­дзей

№ 4 (445) 01.04.2020 - 30.04.2020 г

«ФА­НАТ­КІ» РА­ДЗІ­ВО­НА БЯ­ЛЕЦ­КА­ГА Ў ГО­МЕ­ЛЬС­КІМ ГА­РАД­СКІМ МА­ЛА­ДЗЁЖ­НЫМ ТЭ­АТРЫ
Рас­ійская дра­ма­тур­гія 1990-х (Мі­ка­лай Ка­ля­да, Аляк­сей Сла­поў­скі, Ксе­нія Дра­гун­ская, Ра­дзі­вон Бя­лец­кі ды іншыя) руп­лі­ва пра­цяг­вае да­сле­да­ван­не све­ту «ма­ле­нь­ка­га ча­ла­ве­ка», якое рас­па­ча­лі кла­сі­кі рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

Да­ні­іл Фі­лі­по­віч, прад­стаў­ля­ючы пер­са­на­жаў го­ме­льс­кіх «Фа­на­так», пад­хоп­лі­вае гэ­тую тра­ды­цыю па-рэ­жы­сёр­ску. Пе­рад­усім ён ства­рае су­лад­ны ансамбль з адзі­ным на­стро­ем. Жыц­цё лю­дзей, што на­ся­ля­юць сцэ­ніч­ную пра­сто­ру, смеш­нае і не­йкае не­су­р’ёз­нае, яны сла­быя і па­вяр­хоў­ныя. Све­та Бул­кі­на — не­ша­ра­го­вая дзяў­чы­на, якая ма­рыць пра бо­ль­шае, чым тыя, хто по­бач, і ме­на­ві­та цу­доў­ная здо­ль­насць уяў­ляць да фан­та­зі­ра­ваць асу­джае яе па­ўта­рыць лёс улас­най ма­ці. Ды­яна Воз­чы­ка­ва, вы­ка­наў­ца ро­лі Све­ты, за­ча­роў­вае жы­вас­цю, энер­гі­яй і да­ска­на­лай на­ту­ра­ль­нас­цю, а Лі­за­ве­та Астра­ха­ва ў ро­лі Све­ці­най ма­мы вы­яўляе жан­чы­ну пра­нік­лі­вую і моц­ную, хоць і не за­ўсё­ды спра­вяд­лі­вую. Яна не ўні­кае спрэ­чак ды сва­рак, то-бок збо­ль­ша­га ўпэў­не­ная, што кан­флікт па­ка­лен­няў не­паз­беж­ны ў лю­бой су­час­най ся­м’і.

Фан-клуб Юры Кас­ма­наў­та (Ярас­лаў Куб­ліц­кі), эга­цэн­трыч­най і не­да­лё­кай пра­він­цый­най зна­ка­мі­тас­ці, скла­да­ецца з Вер­кі, Га­ра­ні­най (яна — так­са­ма Ве­ра, та­му яе клі­чуць па про­звіш­чы) і Све­ты. Зда­ецца, усё ко­ла пры­хі­ль­ніц гэ­та­га рок-му­зы­кі — хі­ба тры дзяў­чы­ны. Экс­цэн­трыч­ная і на­хаб­ная Вер­ка ў вы­ка­нан­ні Іры­ны Чар­няў­скай — ка­міч­ная лі­дар­ка фан-згур­та­ван­ня, якая з ад­па­вед­ным спры­там і вы­на­ход­лі­вас­цю маг­ла б кі­ра­ваць і арга­ні­за­ва­най зла­чын­най гру­поў­кай. Ва­ле­рыя Ла­гу­та (у па­ста­ноў­ках рэ­жы­сё­ра Ві­та­ля Краў­чан­кі яна на­бы­ла бяс­спрэч­нае пры­знан­не як са­цы­яль­ная ге­ра­іня) па­с­пя­хо­ва пе­ра­ўва­саб­ля­ецца ў вос­тра­ха­рак­тар­ны Вер­чын анты­под (і псі­ха­ла­гіч­ны, і вон­ка­вы) — за­ўсёд­на­га «дру­го­га ну­ма­ра», ча­ла­ве­ка рэ­флек­су­юча­га, схі­ль­на­га ня­доў­га раз­ва­жаць ды пад­па­рад­ка­вац­ца.

Ярас­лаў Куб­ліц­кі, артыст і фрон­тмэн го­ме­льс­ка­га гур­та «Імя Ко­да», вы­бу­доў­вае ро­лю Кас­ма­наў­та ў меж­ах свай­го не­спа­дзя­ва­на­га амплуа — упэў­не­на і вы­раз­на, але без ві­да­воч­ных ад­крыц­цяў і пе­ра­адо­лен­няў. У пра­ло­гу гля­дзе­ль­ня ры­зы­куе аша­лець ад зна­ро­чыс­тых, за­цяг­ну­тых пе­ра­апра­нан­няў рок-зор­кі, ад­па­вед­ную атмас­фе­ру лёг­ка­га раз­драж­нен­ня пад­трым­лі­вае і пры­ём са шмат­ра­зо­вым па­ўто­рам ад­ных і тых са­мых рэ­плік амаль кож­ным з пер­са­на­жаў. Га­лі­на Анчыш­кі­на ства­рае ад­мет­ны воб­раз прадзю­сар­кі Ізюм­скай, у якой жы­ве (ква­та­руе) Кас­ма­наўт, раз­умен­нем і трак­та­ван­нем ро­лі зму­ша­ючы за­лу зва­жыць на мі­ну­лае сва­ёй ге­ра­іні (тая яшчэ ня­даў­на маг­ла б слу­жыць рэ­дак­тар­кай яко­гась рэ­гі­яна­ль­на­га СМІ ці чы­ноў­ні­цай у са­вец­кай цэн­зу­ры).

Мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Анас­та­сія Мя­дзе­лец на­паў­няе пра­сто­ру інфан­ты­ль­ны­мі ра­ман­тыч­ны­мі вы­ява­мі, але, ня­гле­дзя­чы ні на што, па­трап­ляе пад­тры­маць псі­ха­ла­гіч­ны кі­ру­нак агу­ль­на­га вы­ра­шэн­ня па­ста­ноў­кі (пры­кла­дам, уста­лёў­вае ве­лі­зар­ную по­ўню з фак­ту­рай вап­на­вай сця­ны — ця­гам уся­го ча­су яна асвят­ляе сне­га­пад; хруш­чоў­ка, якая за­ймае цэн­тра­ль­нае мес­ца на пля­цоў­цы, ні­бы на­ма­ля­ва­ная дзі­ця­чай ру­кой, і да та­го пад­обнае). Гэ­тая сцэ­наг­ра­фія пад­крэс­лі­вае вы­ра­шэн­не асоб­ных сцэн пры­ёма­мі ві­зу­аль­на-фі­зіч­на­га тэ­атра; да­рэ­чы, спек­такль су­пра­ва­джа­ла ўда­лая пе­рад­прэм’ерная PR-кам­па­нія, вы­ра­ша­ная та­кі­мі са­мы­мі пры­ёма­мі — з ілюс­тра­цы­ямі па­вод­ле воб­ра­заў пер­са­на­жаў і на­ват іра­ніч­ны­мі інтэр­прэ­та­цы­ямі пер­со­ны рэ­жы­сё­ра.

Рас­крыць, аль­бо, ле­пей ска­заць, пра­чы­таць воб­ра­зы пер­са­на­жаў да­па­ма­га­юць гар­ні­ту­ры, вы­ка­на­ныя ў эстэ­ты­цы вы­тан­ча­на­га і ві­до­віш­чна­га еўра­пей­ска­га цыр­ка: Кас­ма­наўт і яго­ныя фа­нат­кі — арле­кін і п’ерэ­ты, ма­ці — шпрэх­штал­мей­ста­ры­на, Ізюм­ская (у дру­гой дзеі) — дзі­ва-на­езні­ца. Та­кім чы­нам, свет ва­кол Све­ты — цыр­ка­вое прад­стаў­лен­не. У пер­шым дзеян­ні за­яўле­на вы­ява ку­ры­цы, якая зра­бі­ла­ся сво­еа­саб­лі­вай эмбле­май па­ста­ноў­кі (згад­ва­ецца фла­мін­га з «Го­галь. Fatum» Юры Дзі­ва­ко­ва ў Го­ме­льс­кім аб­лас­ным драм­тэ­атры): дур­ныя «ку­ры­цы» Вер­ка і Га­ра­ні­на; Ізюм­ская, чый сцэ­ніч­ны строй вы­дае на кар­на­ва­ль­ны і ро­біць з яе гэт­кую сі­нюю ку­ры­цу шчас­ця. Знач­нае мес­ца за­ймае гэ­ты воб­раз і ў ві­дэ­апра­екцыі (апе­ра­тар Яўген Чар­няў­скі), ад­нак у дру­гой дзеі ён не атрым­лі­вае раз­віц­ця.

«Фа­нат­кі» — дра­ма­тыч­ны спек­такль з вы­яўле­най унут­ра­най му­зыч­нас­цю (афар­млен­не Да­ні­іла Фі­лі­по­ві­ча), але ў яго­най парт­ыту­ры амаль не чу­ваць рок-му­зы­кі, та­му па­ста­но­вач­ны жанр «рок-ка­ме­дыя» вар­та чы­таць як «ка­ме­дыя лё­су» (у тэ­атры ня­мец­ка­га ра­ман­тыз­му быў рас­паў­сю­джа­ны жанр «тра­ге­дыя лё­су»), дый жанр іра­ніч­на-лі­рыч­най ка­ме­дыі ў да­дзе­ным вы­пад­ку не вы­клі­кае спрэ­чак. Кож­ны пер­са­наж мае со­ль­ны ну­мар: Све­та — верш Ган­ны Ахма­та­вай «Сжа­ла ру­ки под тём­ной ву­алью...» і пес­ню «Па­га­ва­ры са мной» з рэ­пер­ту­ару Ма­рыі Чай­коў­скай, чыё вы­ка­нан­не артыс­тка ўда­ла пе­ра­ймае; Кас­ма­наўт — рок-кам­па­зі­цыю; Вер­ка з Га­ра­ні­най — ві­дэ­апан­та­мі­му; Ізюм­ская — дра­ма­тыч­ны ма­на­лог. Све­ці­на ма­ма так­са­ма вы­кон­вае ад­па­вед­ны ма­на­лог, цу­доў­ны ў сва­ёй шчы­рас­ці: у ім яна ад­кры­вае та­ямні­цу на­ра­джэн­ня да­чкі, упер­шы­ню ро­біц­ца жы­вой, быц­цам рас­шпі­ль­вае свой звык­лы фрэнч. Яе сло­вы на­кла­да­юцца на ман­тру ка­хан­ня і шчас­ця, у іх сак­ра­ль­на ўпля­та­ецца ўкра­інская на­род­ная пес­ня «Ой, у виш­не­во­му са­ду...» — так лё­сы ма­ці і да­чкі зні­тоў­ва­юцца, так пад­крэс­лі­ва­ецца на­ка­на­ван­не гэ­тых ка­бет, ад­нак за­мест укра­інскай маг­ла б пра­гу­чаць бе­ла­рус­кая на­род­ная пес­ня з вя­се­ль­на­га цык­лу.

Дру­гую дзею рас­па­чы­нае та­нец-фан­та­зія Све­ты, якая ў інтым­най сцэ­не з Кас­ма­наў­там пры­мя­рае воб­раз Май­кла Джэк­са­на — існа­га ку­мі­ра 1980—1990-х, так што ве­ль­мі на­ту­ра­ль­на по­бач з ім Све­ці­на за­хап­лен­не (за­ка­ха­насць) без­на­дзей­на цьмя­нее. У фі­на­ле, ка­лі ма­ма пад­трым­лі­вае ця­жар­ную Све­ту з яе ра­шэн­нем за­ха­ваць дзі­ця ад Кас­ма­наў­та, гу­чыць «Earth Song», за­пі­са­ная Джэк­са­нам у пад­трым­ку аб­аро­ны пра­воў дзя­цей.

Сту­дэнт вы­пус­кно­га кур­су рэ­жы­сёр­ска­га фа­ку­ль­тэ­та РИ­ТИ-ГИ­ТИС Да­ні­іл Фі­лі­по­віч па­ста­віў, ма­быць, леп­шы ў сва­ёй аса­біс­тай бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі спек­такль — цэ­лас­ны, ёміс­ты, на­поў­не­ны іро­ні­яй і гу­ма­рам, да­клад­ны па рэ­жы­сёр­скім па­слан­ні (сап­раў­днае жыц­цё і аб­аро­на Све­ты — у ся­м’і, а яе ся­м’я — гэ­та ма­ма) і ад­ра­са­та ў аб­ліч­чы пад­лет­каў і юнац­тва (уз­рос­та­вы цэнз па­ста­ноў­кі — 14+