Клю­ча­вое сло­ва

№ 3 (444) 01.03.2020 - 30.03.2020 г

Па­куль вы­ра­ша­ла­ся пы­тан­не з гра­шы­ма на вы­твор­часць «Аб­хо­ду», яго ге­рой, учас­тко­вы Аляк­сандр Клі­мя­та, не то­ль­кі атры­маў чар­го­вае зван­не, але і змя­ніў па­са­ду — стаў за­гад­ваць усі­мі ўчас­тко­вы­мі інспек­та­ра­мі свай­го ра­ёна. Та­му, ад­мыс­ло­ва для зды­мак (не­ве­ра­год­ны вы­па­дак у айчын­най кі­не­ма­таг­ра­фіч­най пра­кты­цы!), ча­со­ва быў пе­ра­ве­дзе­ны спе­цы­яль­ным за­га­дам кі­раў­ніц­тва на ра­ней­шае мес­ца. Бо ў сва­ім краі ён сап­раў­дны гас­па­дар — ве­дае ўсё і ўсіх, ды іншы ге­рой на экра­не ў гэ­тым амплуа вы­гля­даў бы па­прос­ту не­да­рэч­на.

Ма­ёр, а ця­пер, на мо­мант вы­ха­ду стуж­кі на экран, ужо пад­пал­коў­нік, Аляк­сандр Клі­мя­та быц­цам ува­саб­ляе ста­ноў­чы воб­раз з рэ­клам­на­га пла­ка­та да Дня мі­лі­цыі. І сап­раў­ды, ме­на­ві­та та­кіх да­свед­ча­ных, вы­тры­ма­ных, пра­фе­сій­ных пра­ва­ахоў­ні­каў хо­чуць ба­чыць жы­ха­ры лю­бой кра­іны. Га­лоў­ны ге­рой «Аб­хо­ду» стры­ма­ны, во­пыт­ны, вы­кон­вае звы­чай­ную пра­цу вяс­ко­ва­га ўчас­тко­ва­га — пра­вя­рае асоб з г.зв. «пан­іжа­най са­цы­яль­най ад­каз­нас­цю»: алка­го­лі­каў, су­дзі­мых. Збо­ль­ша­га апус­ціў­шых­ся, за­няд­ба­ных і ня­шчас­ных лю­дзей. На служ­бо­вым аўта­ма­бі­лі ездзіць па вёс­ках, хо­дзіць па ха­тах, сус­тра­ка­ецца з пад­апеч­ны­мі. Раз­ам з учас­тко­вым Клі­мя­там гля­дач на со­рак хві­лін за­зі­рае па той бок да­бра і зла, ба­чыць сі­ту­ацыі ды по­ста­ці, ад якіх за­ко­на­пас­лух­мя­ны аб­ыва­цель у па­ўся­дзён­ным жыц­ці звы­чай­на ад­ва­роч­ва­ецца.

Як і ўсе стуж­кі Вік­та­ра Аслю­ка, «Аб­ход» ве­ль­мі да­лё­кі ад про­ста­га на­ры­са пра су­во­рыя но­ра­вы ды за­ня­пад айчын­най вёс­кі, як тое час­ця­ком аказ­ва­ецца ў іншых аўта­раў. Рэ­жы­сёр, і гэ­та звы­чай­нае крэ­да Вік­та­ра Аслю­ка, не дае не­йкіх пуб­лі­цыс­тыч­ных ацэ­нак. Яго ра­бо­та ку­ды глы­бей­шая па змес­це, хоць спа­чат­ку мо­жа пад­ацца над­та про­стай па фор­ме. Ві­да­воч­ная струк­ту­ра і ла­гіч­ная бу­до­ва сю­жэ­та «Аб­хо­ду» на­сам­рэч да­лі­ся ня­лёг­ка: апра­ча арга­ні­за­цый­ных пра­блем, фі­льм меў тры ман­таж­ныя вер­сіі. Рэ­жы­сёр пе­ра­стаў­ляў мес­ца­мі эпі­зо­ды, ска­ра­чаў лі­ніі ад­ных пер­са­на­жаў і да­баў­ляў іншых. У вы­ні­ку атры­ма­ла­ся га­ле­рэя парт­рэ­таў, лё­саў, дра­маў і крыў­даў, якія трэ­ба вы­тры­маць га­лоў­на­му ге­рою і якія ён вы­трым­лі­вае кож­ны дзень двац­цаць год сва­ёй служ­бы. «Аб­ход» мож­на раз­гля­даць у якас­ці ка­рот­ка­га антра­па­ла­гіч­на­га да­сле­да­ван­ня. Кож­ны ві­зіт учас­тко­ва­га Клі­мя­ты, кож­ны пер­са­наж, кож­ная но­вая ха­та на шля­ху мі­лі­цэй­ска­га аўто — асоб­ная мі­ні-гіс­то­рыя з імгнен­ным сю­жэ­там, сва­ёй тра­ге­дый, ге­ро­ямі ды анты­ге­ро­ямі. Пры гэ­тым Вік­тар Аслюк і яго ста­лыя су­пра­цоў­ні­кі пад­ыхо­дзяць да сва­іх пер­са­на­жаў ве­ль­мі раз­важ­лі­ва, мож­на ка­заць — так­тоў­на. Аб’­ектыў ка­ме­ры ў не­ка­ль­кіх эпі­зо­дах пры­кмет­на на­кі­ра­ва­ны ў бок ад дэ­та­ляў по­бы­ту, што маг­лі б яшчэ бо­льш ад­моў­на ха­рак­та­ры­за­ваць лад жыц­ця «клі­ентаў» Аляк­сан­дра Клі­мя­ты. Рэ­жы­сёр па­кі­нуў най­бо­льш эма­цый­ныя, пра­ва­ку­ючыя мо­ман­ты па-за меж­амі стуж­кі. Хоць шмат хто з яго менш во­пыт­ных ка­лег з за­да­ва­ль­нен­нем па­ста­віў бы дэ­та­лі жаб­рац­ка­га по­бы­ту і не­ахай­насць у цэнтр кам­па­зі­цыі. І, ві­даць, атры­маў бы пэў­ны роз­га­лас з бо­ку ўра­жа­най пуб­лі­кі на якім­сь­ці з між­на­род­ных кі­на­фэс­таў.

Не, «Аб­ход» не пра жаб­рац­тва ды не­ахай­насць, не пра алка­га­лізм і дэг­ра­да­цыю ча­ла­ве­чай асо­бы. Фі­льм і яго аўта­ры не спе­ку­лю­юць на са­цы­яль­най экзо­ты­цы, што ста­ла­ся агу­ль­ным мес­цам для цэ­ла­га шэ­ра­гу пэў­ных май­строў-да­ку­мен­та­ліс­таў. Як тое ні па­ра­дак­са­ль­на, раз­ам са сва­ім га­лоў­ным ге­ро­ем Вік­тар Аслюк шу­кае пры­кме­ты ме­на­ві­та ча­ла­ве­ча­га, та­го са­ма­га, што пра­бі­ва­ецца праз бруд і не­пры­го­жую лек­сі­ку пер­са­на­жаў. Па­сля­доў­на і, на пер­шы по­гляд, не­та­роп­ка, праз пры­пын­кі і пе­ра­шко­ды, пры­красць і рас­ча­ра­ван­не рэ­жы­сёр ад­кры­вае чар­го­вую «бе­ла­рус­кую Атлан­ты­ду», гэ­так­са­ма, як учас­тко­вы Клі­мя­та праз дождж і ве­цер па­сля­доў­на і ме­та­дыч­на аб’­язджае свой род­ны кут. Мя­дзе­льш­чы­на — край ма­ляў­ні­чы, за­па­вед­ны. Та­кім ён вя­до­мы бо­ль­шас­ці бе­ла­ру­саў. Га­лоў­ны ге­рой «Аб­хо­ду» то­ль­кі кры­ху чап­ляе во­кам тую, іншую Бе­ла­русь — на­ра­чан­скую, ку­рор­тную, з ку­па­льш­чы­ка­мі на пля­жы. Або ма­ла­дую Бе­ла­русь Буд­слаў­ска­га ка­та­ліц­ка­га фэс­ту, у якой усё на­пе­ра­дзе, на якую ўсе спа­дзя­ван­ні і якую сус­тра­кае на шля­ху аўта­ма­біль учас­тко­ва­га.

З усіх шмат­лі­кіх ге­ро­яў сту­жак Вік­та­ра Аслю­ка ўчас­тко­вы Клі­мя­та ці не са­мы сім­па­тыч­ны і ці не са­мы пад­обны па ха­рак­та­ры і тэм­пе­ра­мен­це да са­мо­га рэ­жы­сё­ра. Пі­ль­на ўгляд­ва­ецца за стыр­ном ма­ёр мі­лі­цыі ў да­ляг­ляд і, ві­да­воч­на, ба­чыць не то­ль­кі па­сі­ве­лыя ся­дзі­бы, сель­скія мо­гіл­кі ды на­ра­чан­скія кра­яві­ды. Ба­чыць не­шта бо­ль­шае. Мо тое са­мае, пра што ка­жа адзін з пад­а­печ­ных учас­тко­ва­га: «Клю­ча­вое сло­ва — жыць»

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно