Сухая рэшта

№ 3 (444) 01.03.2020 - 30.03.2020 г

«Кароль Лір» Уільяма Шэкспіра на сцэне Беларускага нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы
У ад­каз на якое са­цы­яль­нае за­пат­ра­ба­ван­не з’явіў­ся най­ноў­шы Лір? Якая агу­ль­на­ту­тэй­шая ча­ла­ве­чая вы­мо­га яго па­клі­ка­ла? Што ха­це­лі ска­заць са сцэ­ны, пра­маў­ля­ючы Шэк­спі­раў тэкст? Што ме­лі на ўва­зе, апра­на­ючы Лі­ра ў фрэнч і га­лі­фэ? Ня­ўжо тра­ге­дыю рап­тоў­най ві­душ­час­ці ка­то­ра­га па лі­ку ўла­да­ра?

Шэк­спір у «Ка­ра­лі Лі­ры» вы­кла­дае са­ма менш па­ўту­зі­на ча­ла­ве­чых тра­ге­дый; най­бо­льш буй­ныя па маш­та­бе — ка­ра­ля Лі­ра і гра­фа Глос­тэ­ра. Аб­одва ў ве­ку, аб­одва (пра­ўда, у роз­най ме­ры) стра­ці­лі па­чуц­цё рэ­аль­нас­ці, ака­за­лі­ся да­вер­лі­вы­мі, ку­пі­лі­ся на са­мую не­пры­ха­ва­ную і ві­да­воч­ную ма­ну. Пер­шы — пад уплы­вам і ў пры­сут­нас­ці шы­ро­кай пуб­лі­кі: у па­ста­ноў­цы Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на сцэ­ну падзе­лу ма­ёмас­ці Лі­ра­вы доч­кі пры­па­даб­ня­юць да ток-шоу — ду­жа спа­нат­ра­на спа­бор­ні­ча­юць, пра­маў­ля­ючы ў мік­ра­фо­ны. Дру­гі — на­кру­ча­ны плет­ка­ра­мі і пэў­най бліз­кас­цю да ка­ра­на­ва­на­га ўла­да­ра: Эдмунд, рых­ту­ючы­ся пад­сту­піц­ца да ба­ць­кі з фа­ль­шы­вым ліс­том бра­та Эдга­ра, га­туе лок­шы­ну і про­ста­лі­ней­на (лі­та­ра­ль­на) упры­гож­вае ёю гра­фа Глос­тэ­ра. Га­вор­ка ідзе пра ста­рую за­вя­дзён­ку дзяр­жаў­цаў на­сто­ль­кі ад­цяг­нуц­ца, ад­кас­нуц­ца ад пад­улад­ных, што са­мыя на­блі­жа­ныя му­сяць тры­маць ула­да­роў у ня­ве­дан­ні і «аку­рат­не­нь­ка маў­чаць»? Дык гэ­та з’явы ша­ра­го­выя, рас­паў­сю­джа­ныя, сён­ня з іх на­ват дра­мы не вы­ціс­неш, адзін фарс. Эдмунд ліс­том сце­лец­ца, ву­жа­кам кру­ціц­ца, ажно па­ста­вай сва­ёй на­гад­вае пра крыў­ду на­ра­джэн­ня (не­за­кон­ны сын, па­боч­ны), але ж так­са­ма мае пра­ва, бо, пры­нам­сі, не гор­шы. Нам хо­чуць да­вес­ці, што спра­вяд­лі­васць не ад­на­ўля­ецца праз зла­чын­ства? Яшчэ як ад­­наў­ля­ецца (свед­чыць акцёр­ская пе­ра­ка­наў­часць Іва­на Тру­са), дый сам Шэкс­пір гэ­та сцвяр­джае вус­на­мі Лі­ра, пра­па­ну­ючы Кар­дэ­ліі ўзяць «сваю пра­ўду са­бе ў па­саг».

Мож­на зда­га­дац­ца, што Лі­ра­ва ка­ра­леў­ства ма­ле­нь­кае, а ка­роль асвой­таў­ся з вя­лі­кай сла­вай, та­му па­ма­га­тыя на­лаў­чы­лі­ся лю­бую імі­та­ва­ную дзей­насць вы­да­ваць за важ­ную дзяр­жаў­ную; што не гра­ніч­ная скнар­лі­васць па­тра­буе ад Лі­ра­вых да­чок ашча­джаць кож­ную драб­ні­цу, а на­ту­ра­ль­ная ня­ста­ча, бо «ні­вы за­ла­тыя, / квя­ціс­тыя пра­сто­ры се­на­жа­цей» вы­ма­га­юць над­та вя­лі­кіх вы­сіл­каў па ўтры­ман­ні ў апі­са­ным ста­не. Ве­ра­год­на, ві­на­ва­ты час і но­ра­вы: па­ко­ль­кі на­шы ко­ліш­нія бой­кі з фран­цу­за­мі скон­чы­лі­ся ства­рэн­нем ме­ма­ры­ялу на Бя­рэ­зі­не, а па­гро­за за­ста­ецца хі­ба ў вы­гля­дзе вы­со­кай мо­ды і вы­со­кай кух­ні, зда­рэн­не з Лі­рам, які сам ся­бе па­зба­віў ка­ро­ны і го­на­ру, вы­па­дак з Глос­тэ­рам, што даў ве­ры пад­ступ­ні­ку і ані­як не па­ру­піў­ся пра­ве­рыць сы­наў да­нос на сы­на, сён­ня вы­да­юць ба­дай на аса­біс­тыя тра­ге­дыі стар­ча­коў. Аль­бо так: тра­ге­дыі пад­ма­ну­тай, зня­ва­жа­най, пры­ні­жа­най ста­рас­ці. Ад­нак за­глы­біц­ца ў іх не вы­па­дае ні Вік­та­ру Ма­на­еву (ка­роль Лір), ні Але­гу Гар­бу­зу (граф Глос­тэр): як кво­лай па­за­ло­тай іржы, па­ста­ноў­ка зі­ха­ціць па­блаж­лі­вай рэ­жы­сёр­скай іро­ні­яй. У сцэ­не бу­ры сам Лір на­кі­дае на вен­ты­ля­тар па­пкорн — так плой­ма са ста ры­ца­раў сві­ты ўва­саб­ля­ецца ў про­сь­бу пра «кры­ху цяп­ла і со­н­ца»? Аль­бо ў тое, што не­ба не за­па­ліць у ка­ра­лі «вы­со­кі гнеў»? Гра­фу Глос­тэ­ру дзе­ла­ві­та вы­дзі­ра­юць во­чы; чыр­во­ныя (кры­ва­выя?) яблы­кі ад­па­вя­да­юць па­ме­рам са­да­ві­ны, каб ві­даць бы­ло з апош­ня­га шэ­ра­гу парт­эра; уз­на­га­род­нае зо­ла­та Глос­тэ­ра (за тое, што ад­вя­лі на вы­спу) сур’ёзна вы­луз­ва­ецца з кі­шэ­ні, але па­блаж­лі­ва ад­скок­вае ад сцэ­ны. З шэк­спі­ра­вых інтрыг і ма­ты­во­вак так дых­тоў­на вы­ціс­ну­ты страх, ка­хан­не, пра­га по­мсты і аса­ло­ды, а з інта­на­цый — го­рыч, пры­ўзнёс­ласць і шчы­расць, што ўся сцэ­ніч­ная дзей­насць зве­дзе­на да пра­цэ­су ўпа­рад­ка­ван­ня і ахвя­рап­ры­на­шэн­ня — ува­саб­лен­ня сла­ву­тай «су­хой рэ­шты».

На «Ка­ра­ля Лі­ра» тры­ва­ла ад­гу­ка­ецца гля­дац­кая ці­каў­насць: якім ма­не­рам хо­дзяць па сцэ­не, ува што адзе­тыя-аб­утыя, як існу­юць, як дзе­ляць... І наколькі рэжысёрскае шчыраванне над матэрыялам п'есы не дайшло да яснага чаканага вырашэння, настолькі мас­тач­ка Ка­ця­ры­на Шы­ма­но­віч пра­па­нуе і ўва­саб­ляе ўлас­ную дра­ма­тур­гіч­ную лі­нію сла­ву­тай п’есы, дзе пры­ўкрас­ныя ка­бе­ты ў яркіх сук­нях і вы­со­кіх мя­дзве­джых шап­ках ха­ва­юць гру­дзі за сты­лі­за­ва­ны­мі гар­жэ — звык­лы­мі дэ­та­ля­мі ры­цар­ска­га ўбо­ру. (І яны, жан­чы­ны са збро­яй, на­лаў­чо­ныя жыць па-муж­чын­ску, у бой­цы за ка­хан­ка Эдмун­да ця­га­юць ад­на ад­ну за ва­ла­сы?! І чы­ёй гэ­та во­ляй рап­тоў­на за­бы­лі­ся на ўсё, ча­му на­ву­ча­ныя з дзя­цін­ства? А мо так ува­со­бі­лі ка­ра­леў­скі пра­клён: «Яна учэ­піц­ца ў твой воў­чы твар / Зу­ба­мі, кіп­ця­мі...») Упа­ля­ва­ныя за­йцы ў Лі­ра­вых лоў­чых пан­аве­ша­ны як вя­ліз­ныя ня­зруч­ныя бі­ру­ль­кі (аль­бо для па­ля­ван­ня, пад­па­рад­ку­ючы­ся ка­ра­леў­скай бзду­ры, ства­ры­лі ўні­фор­му?). Кар­та ка­ра­леў­ства тры­ма­ецца на стуж­цы вэл­кро і з ха­рак­тэр­ным гу­кам падзя­ля­ецца на па­трэб­ную ко­ль­касць ка­вал­каў; вы­твор­чая аль­бо па­ста­но­вач­ная іро­нія су­пра­ва­джае па­ка­за­ль­ную ка­ра­леў­скую дзя­ль­бу, бо ці не кож­ная рэч раз­ры­ва­ецца, раз­ыма­ецца і рас­па­да­ецца то­ль­кі на дзве (пад­рых­та­ва­ныя) час­ткі (вы­дае, што ад­ну з да­чок на­ват пад ува­гу не бра­лі і ўсё вы­ра­шы­лі, ве­да­ючы яе шчы­рую на­ту­рыс­тасць?); апош­нім у шэ­ра­гу стае трон­ны фа­тэль ка­ра­ля — Га­нэ­ры­лья і Рэ­га­на, аб­мя­няў­шы­ся тры­вож­ны­мі рэ­плі­ка­мі, ве­ль­мі эфек­тна рас­цяг­ва­юць ка­вал­кі (і над­та шка­да, што гэ­ты эфект не за­ма­ца­ва­ны пра­ця­гам). Ве­лі­зар­ныя (пад ка­лас­ні­кі) ру­хо­мыя пан­элі ўтва­ра­юць і ве­ль­мі про­ста пе­ра­крой­ва­юць сцэ­ніч­ную пра­сто­ру — няў­ту­ль­ныя вы­со­кія па­коі імгнен­на ад­кры­ва­юць умоў­ную да­ля­чынь. У кож­най дзір­цы, пра­свід­ра­ва­най на пан­элях з пэў­най па­сля­доў­нас­цю, утрым­лі­ва­ецца ка­ва­лак тру­бы — аб­рэ­зак, які ад­ыграе ро­лю ме­ча, та­кім чы­нам кож­ны ўмоў­ны па­кой во­кам­гнен­на ро­біц­ца не ўмоў­най зброй­няй. Су­час­ная тэ­атра­ль­ная эстэ­ты­ка ўтва­рае цэ­лую дра­ма­тур­гію пад­обна­га аб­рэз­ку: дзе мож­на яго пад­ха­піць (ды па­ўсюль, дзе не­шта бу­ду­ецца), як мож­на яго ўжы­ваць (спа­нат­ра­на аль­бо як вы­пад­ко­вую зброю), яко­га кштал­ту бой­ку мож­на з ім спраў­дзіць (два­ро­вую су­тыч­ку, уплы­во­вае зма­ган­не за квар­тал або цэ­лае ра­ённае ка­ра­леў­ства). Бой­ка аб­рэз­кам тру­бы — не­вы­са­ка­род­ная, ча­сам под­лая ці ад­мыс­ло­ва пад­ла­джа­ная, аб­са­лют­на ў ду­ху п’есы і так зва­най суб­ку­ль­ту­ры. Але на сцэ­не кож­нае скры­жоў­ван­не труб су­пра­ва­джа­ецца фа­наг­рам­ным браз­га­там ме­чаў. Свя­жут­кія Шэк­спі­ра­вы ва­яры па­сля бою з фран­цу­за­мі дэ­ман­стра­тыў­на скі­да­юць сваю зброю ў скры­ню — тыя са­мыя аб­рэз­кі труб, але на тра­ці­ну па­фар­ба­ва­ныя ў за­ўваж­ны пун­со­вы ко­лер. Та­кім чы­нам пун­са­вее на­ват за­ла­ціс­тая іржа ўсю­ды­існай іро­ніі?

...Жы­выя шых­ту­юць па­мер­лых на ваз­ках-па­ха­ва­ль­нях — ага, трэ­ба ж звес­ці тру­пы са сцэ­ны! Але не. Бла­зен вы­но­сіць мя­шэ­чак з аб­рэз­ка­мі труб і кож­ны пры­ма­цоў­вае як на­вер­ша да ваз­ко­вых дзяр­жа­ль­наў — та­кім чы­нам атрым­лі­ва­ецца крыж.

Па-над усі­мі бла­зен «аку­рат­не­нь­ка маў­чыць» і аку­рат­не­нь­ка са­ма­ўкры­жоў­ва­ецца на ад­ной з плос­кас­цяў між ка­вал­ка­мі труб-па­тар­ча­каў. Сім­ва­ліч­на. І фі­гу­рыс­та пад­ціс­кае ка­ле­ні.

Ну, «на ўся­кае ша­лен­ства не ўна­ро­віш». Ве­ра­год­на, аса­біс­тыя тра­ге­дыі Шэк­с­пі­ра­вых ста­рых му­сяць, на­рэш­це, сас­ту­піць мес­ца — «нам, но­вым лю­дзям». А нам, як пе­ра­клаў з Шэк­спі­ра Юрка Гаў­рук, «на­ўрад ці да­вя­дзец­ца сто­ль­кі жыць, / і гэ­так му­чыц­ца, і так ту­жыць». Хі­ба іра­ні­за­ваць.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра