ЖЫ­ВЫЯ СТА­РОН­КІ ПА­МЯ­ЦІ

№ 3 (444) 01.03.2020 - 30.03.2020 г

Фі­лар­ма­ніч­ны праект «Жоў­тыя зор­кі» пры­све­ча­ны па­мя­ці ахвяр Ха­ла­кос­ту, і фес­ты­валь «Па­куль не ідуць ціт­ры» па­мя­ці пі­яніс­ткі Але­ны Ца­гал­ка — ча­ка­ныя му­зыч­ныя падзеі, да якіх за­доў­га рых­ту­юцца па роз­ныя ба­кі сцэ­ны. Арга­ні­за­тар­ка гэ­тых пра­ектаў Ган­на Ля­нь­ко­ва на пра­ця­гу го­да збі­рае му­зы­кан­таў, прад­умвае ідэю-кан­цэп­цыю, вы­ра­шае ня­прос­тыя ме­не­джар­скія за­да­чы. Для вы­ка­наў­цаў, удзе­ль­ні­каў кан­цэр­таў за­ўсё­ды ёсць но­выя парт­ыту­ры, прэ­м’ер­ныя опу­сы. Ну і, вя­до­ма, для нас, гле­да­чоў, гэ­та доў­га­ча­ка­ны час па­глыб­лен­ня ў твор­чы пра­цэс, раз­ва­жан­не-ды­ялог на тэ­му веч­нас­ці і акту­аль­нас­ці.

Кан­цэр­тныя пра­гра­мы гэ­та­га го­да раў­наз­нач­на скла­да­лі­ся з кла­січ­ных і прэ­м’ер­ных вы­ка­нан­няў. Ха­рак­тэр­най асаб­лі­вас­цю сім­фа­ніч­ных пра­ектаў Ган­ны Ля­нь­ко­вай з’яў­ля­юцца спе­цы­яль­на ство­ра­ныя для іх пра­вя­дзен­ня аркес­тра­выя ка­лек­ты­вы, у якіх пры­ма­юць удзел усе за­ці­каў­ле­ныя му­зы­кан­ты, сап­раў­дная айчын­ная вы­ка­на­ль­ніц­кая элі­та. За ды­ры­жор­скім пу­ль­там «Жоў­тых зо­рак» вы­сту­піў за­про­ша­ны ма­эстра Бом­сак Йі (Аўстрыя), дзя­ку­ючы та­лен­ту яко­га атры­ма­ла­ся цэ­лас­нае сім­фа­ніч­нае па­лат­но, глы­бо­кае па дум­цы і вы­со­кап­ра­фе­сій­нае па якас­ці.

«Жоў­тыя зор­кі» ад­кры­лі­ся зна­ка­мі­тым саў­ндтрэ­кам Вой­цэ­ха Кі­ля­ра да філь­­ма «Пі­яніст», этап­на­га для су­час­на­га кі­не­ма­тог­ра­фа. У му­зыч­най тэ­ме Кі­ляр пад­крэс­лі­вае ха­рак­тэр­ную на­цы­яна­ль­ную афар­боў­ку і спе­цы­фіч­ны пры­ём, па­ка­за­ль­ны для яўрэй­скіх на­пе­ваў: па­сту­по­вае ўзмац­нен­не ма­ты­ваў, што на­гад­вае сціс­ну­тую спру­жы­ну, з на­ступ­ным энер­ге­тыч­ным «вы­ха­дам» на крэш­чэн­да.

Упер­шы­ню пра­гу­чаў у Мін­ску твор ма­ла­дой кам­па­зі­тар­кі Ган­ны Дру­біч, дачкі вя­до­мых рас­ійскіх дзея­чаў ку­ль­ту­ры і кі­но — актры­сы Тац­ця­ны Дру­біч і рэ­жы­сё­ра Сяр­гея Са­лаў­ёва. Аркес­тра­вая ма­літ­ва-пес­ня «Ка­дзіш» з со­ла ві­ялан­чэ­лі, вы­раз­на вы­ка­на­ная Аляк­сан­драм Ра­мам, лаў­рэ­атам XV Між­на­род­на­га кон­кур­су імя Чай­коў­ска­га, лі­та­ра­ль­на пе­ра­нес­ла слу­ха­чоў у іншае вы­мя­рэн­не. Дру­біч за­хоў­вае тра­ды­цый­ныя асно­вы яўрэй­скіх ма­ты­ваў, але мак­сі­ма­ль­на ўзмац­няе дэк­ла­ма­цый­ную вы­раз­насць кож­на­га па­ва­ро­ту інта­на­цыі-дум­кі і за­хап­ляе на­ту­ра­ль­ным сю­жэт­ным раз­віц­цём му­зыч­най тэ­мы. Яшчэ ад­на прэ­м’е­ра кан­цэр­та — «Lullaby (Ка­лы­хан­ка)» Але­ны Лан­гер, вя­до­май бры­тан­скай кам­па­зі­тар­кі, якая на­ра­дзі­ла­ся ў Рас­іі, атры­ма­ла пра­фе­сій­ныя асно­вы ад­ука­цыі ў Му­зыч­най шко­ле пры Рас­ійскай ака­дэ­міі му­зы­кі імя Гне­сі­ных і Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі. Опу­сы Лан­гер у роз­ных жан­рах (опе­ры, ва­ка­ль­ныя цык­лы, ка­мер­ныя тво­ры) гу­чаць па ўсім све­це, яна з’яў­ля­ецца ўла­да­ль­ні­цай прэс­тыж­ных прэ­мій. У «Ка­лы­хан­цы» Лан­гер перш за ўсё ска­ла­нае аб­ра­ны склад вы­ка­наў­цаў — со­ла скрып­кі на фо­не ва­ка­лі­зу муж­чын­ска­га хо­ру. Гэ­та імгнен­на раз­бу­рае слы­ха­вы стэ­рэ­атып, ка­лі ка­лы­хан­кі спя­ва­юць ма­ці, і вы­во­дзіць на іншы ўзро­вень раз­умен­ня цэ­ла­га. Стры­ма­на-на­пру­жа­ную, за­ся­ро­джа­ную ха­ра­вую ма­літ­ву-плач (у вы­ка­нан­ні артыс­таў Ха­ра­вой ка­пэ­лы імя Шыр­мы) ад­ця­ня­лі пра­ніз­лі­вая ме­ло­дыя і шчым­лі­вы тэмбр скрып­кі ў вы­раз­на-да­клад­ным вы­ка­нан­ні Ра­ма­на Мін­ца. У гэ­тым тра­гіч­на-жур­бот­ным па­мі­нан­ні жы­выя раз­віт­ва­юцца з ты­мі, хто па­йшлі з жыц­ця, але іх імё­ны на­заў­сё­ды за­ста­юцца за­пі­са­ны­мі на скры­жа­лях сэр­ца.

Да гэ­тай жа тэ­мы па­мя­ці звяр­таў­ся і кла­сік бе­ла­рус­кай му­зы­кі ХХ ста­год­дзя Ген­рых Ваг­нер, які аса­біс­та пе­ра­жыў тра­гіч­ныя падзеі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Вос­тры дра­ма­тызм і глы­бо­кія лі­ры­ка-псі­ха­ла­гіч­ныя ма­ты­вы, ад­кры­тая эма­цый­насць ля­жаць у асно­ве кан­цэп­цыі яго ва­ка­ль­на-сім­фа­ніч­най па­эмы «Веч­на жы­выя».

Опус быў на­пі­са­ны ў 1959 го­дзе, ка­лі ва­енная тэ­ма­ты­ка на­бы­ва­ла асаб­лі­вае гу­чан­не, ка­лі ішло яе асэн­са­ван­не праз пры­зму агу­ль­на­ча­ла­ве­чых каш­тоў­нас­цяў і да­мі­на­ваў эпіч­ны па­ча­так. Па­мяць як го­лас со­цы­уму, па­мяць як ле­та­піс ча­су (не вы­пад­ко­ва кам­па­зі­тар уклю­чае ў парт­ыту­ру інта­на­цый­ны архе­тып — на­род­ны на­пеў «Па­вей, вет­рык»), па­мяць вы­кон­вае фун­кцыю сво­еа­саб­лі­ва­га звыш­за­ко­ну за­ха­ван­ня ўся­го жы­во­га як не­абход­най умо­вы жыц­ця ча­ла­ве­ка. Па­эма «Веч­на жы­выя» Ваг­не­ра і сён­ня гу­чыць аб­вос­тра­на су­час­на — і ў да­чы­нен­ні да глы­бо­ка сім­ва­ліч­най ідэі, і ў сэн­се му­зыч­най лек­сі­кі.

На­цы­яна­ль­ная ідэя па­мя­ці ахвяр Ха­ла­кос­ту бы­ла так­са­ма рас­кры­тая праз яўрэй­скую рап­со­дыю для ві­ялан­чэ­лі з аркес­трам «Шэ­ло­ма» Эрнэс­та Бло­ха. Яе інтэр­прэ­та­цыя Аляк­сан­драм Ра­мам рас­кры­ла най­ба­га­цей­шыя тэм­бра­выя маг­чы­мас­ці інстру­мен­та, тон­кую ню­ансі­роў­ку, ва­ло­дан­не ха­рак­тэр­ны­мі сты­ля­вы­мі ма­не­ра­мі.

Сім­фа­ніч­ная сю­іта «Эскі­зы да За­ха­ду» Ле­ані­да Дзя­сят­ні­ка­ва бы­ла на­пі­са­на на асно­ве му­зы­кі да фі­ль­ма «За­хад» па ад­на­ймен­най п’е­се Іса­ака Ба­бе­ля. У яе вя­до­мым мік­сце, так зва­най клез­мер­скай му­зы­цы, рыт­мы тан­га, «ад­эскі ка­ла­рыт» (гіс­то­рыя Мен­дэ­ля Кры­ка) пе­ра­пля­та­юцца з біб­лей­скі­мі ма­ты­ва­мі, дра­ма­тыч­най інта­на­цы­яй, лёг­кас­цю і іро­ні­яй, якія ўво­гу­ле ўлас­ці­выя кам­па­зі­тар­ска­му по­чыр­ку Дзя­сят­ні­ка­ва.

У вя­лі­кім сім­фа­ніч­ным пра­екце ў меж­ах фес­ты­ва­лю «Па­куль не ідуць ціт­ры» за ды­ры­жор­скім пу­ль­там вы­сту­паў Юрый Ка­ра­ва­еў. Яго ма­не­ры ўлас­ці­выя дэ­та­лі­за­цыя і здо­ль­насць бу­да­ваць цэ­лае, тон­кі ды­ялог з са­ліс­там і ба­гац­це аркес­тра­ва­га tutti.

Ві­ялан­чэ­ль­ны кан­цэрт Шу­ма­на пра­гу­чаў у вір­ту­озным вы­ка­нан­ні са­ліс­ткі Юліі Раж­коў­скай. Ра­ман­тыч­ныя па­ры­вы, па­чуц­цё­васць і вы­тан­ча­насць ад­роз­ні­ва­юць вы­ка­нан­не бе­ла­рус­кай ві­ялан­чэ­ліс­ткі, якая прад­эман­стра­ва­ла глы­бо­кае раз­умен­не парт­ыту­ры ня­мец­ка­га ге­нія.

Прэ­м’ер­ным ад­крыц­цём гэ­та­га кан­цэр­та зра­бі­ла­ся Пер­шая сім­фо­нія «April Song» ма­ла­дой рас­ійскай кам­па­зі­тар­кі Па­лі­ны На­зай­кін­скай (ця­пер жы­ве і пра­цуе ў Нью-Ёрку). Па­вод­ле за­ду­мы са­мой аўтар­кі, яе сім­фо­нія — «гімн усім, хто жы­ве, хто не зда­ецца, хто ў на­шых сэр­цах». Атры­ма­ла­ся сап­раў­дная ода лю­бо­ві да жыц­ця, яго гар­ма­ніч­нас­ці і пры­га­жос­ці. У ча­ты­рох час­тках цык­ла па­сля­доў­на раз­ві­ва­ецца ідэя «на­ра­джэн­ня жы­во­га імпу­ль­су» энер­гіі. У пер­шай — у ма­гут­ным па­ўнак­роў­ным гу­чан­ні аркес­тра ні­бы ад­чу­ва­еш, як праз тоў­шчу зям­лі пра­бі­ва­юцца па­ра­сткі но­ва­га жыц­ця. Дру­гая час­тка — сво­еа­саб­лі­вая мед­ыта­цыя, яна аку­му­люе ў са­бе плынь со­неч­най энер­гіі, праз яснае ха­ра­ль­нае аркес­тра­вае гу­чан­не і кас­міч­ную кан­ты­ле­ну со­ла тру­бы. У трэ­цяй час­тцы энер­гія жыц­ця вы­яўля­ецца праз тан­ца­ва­ль­ныя рыт­мы, а фі­нал сім­фо­ніі ў ма­гут­ным гу­чан­ні сцвяр­джае сім­вал ве­ры і надзеі.

Ад­ной з га­лоў­ных ідэй фес­ты­ва­лю па­мя­ці Але­ны Ца­гал­ка ста­но­віц­ца да­бра­чын­ная да­па­мо­га та­ле­на­ві­тым му­зы­кан­там. Сё­ле­та срод­кі ад пра­вя­дзен­ня кан­цэр­таў бы­лі на­кі­ра­ва­ны на пад­трым­ку кон­кур­су «Па­лес­кі аге­нь­чык», арга­ні­за­ва­на­га Юры­ем Блі­но­вым. На кан­цэр­це ажыц­ця­ві­ла­ся і ма­ра Анас­та­сіі Гу­ран­ко­вай, та­ле­на­ві­тай сла­ба­ві­душ­чай пі­яніс­ткі, — вы­ступ­лен­не з аркес­трам. У яе вы­ка­нан­ні пра­гу­ча­ла пер­шая час­тка Кан­цэр­та фа мі­нор Іа­га­на Се­бас­ць­яна Ба­ха. Гля­дзе­ль­ная за­ла, зда­ва­ла­ся, ды­ха­ла раз­ам з юнай пі­яніс­ткай, якая лі­та­ра­ль­на па­гру­зі­ла­ся ў му­зыч­ны сус­вет.

У за­вяр­шэн­ні кан­цэр­та слу­ха­чы змаг­лі атры­маць аса­ло­ду ад бліс­ку­ча­га вір­ту­озна­га пі­яніз­му са­ліс­ткі Вар­ва­ры Ня­пом­няш­чай. Яна ўжо чац­вёр­ты раз удзе­ль­ні­чае ў пра­ектах фэс­ту і гэ­тым раз­ам прад­ста­ві­ла ўзру­ша­ль­ную інтэр­прэ­та­цыю Дру­го­га фар­тэ­пі­янна­га кан­цэр­та Пра­ко­ф’е­ва.

Дру­гі кан­цэрт фес­ты­ва­лю «Ве­чар но­вай му­зы­кі» быў цал­кам арга­ні­за­ва­ны сі­ла­мі на­ву­чэн­цаў і вы­пус­кні­коў Рэ­спуб­лі­кан­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. У гэ­тым пра­екце пра­гу­ча­лі тво­ры, на­пі­са­ныя аўта­ра­мі ў апош­няе двац­ца­ці­год­дзе, што да­зво­лі­ла пра­вес­ці ці­ка­выя мас­ты-па­ра­ле­лі па­між твор­чы­мі по­шу­ка­мі фран­цуз­скіх кам­па­зі­та­раў (Жэ­ром Дзюк­ро, Гі­ём Ка­не­сон, Шарль Ман­дон), рас­ійска­га аўта­ра Аляк­сея Кур­ба­та­ва, чэ­ха Ата­ма­ра Кве­ча, бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра і ба­яніс­та Аляк­сан­дра Па­жа­рыц­ка­га. Важ­най му­зыч­най падзе­яй ста­ла вы­ка­нан­не опу­саў ма­ла­дых аўта­раў, у лі­ку якіх Да­ні­ла Ба­лан, Мі­кі­та Шас­та­коў і Ёха­нэс Ба­сэ (псеў­да­нім ад­на­го з удзе­ль­ні­каў пра­екта).

Са­мі вы­ка­наў­цы па­зна­чы­лі свой пра­ект як Му­зыч­ная сад­руж­насць «LES PASSIONNES», пад­крэс­ліў­шы на­кі­ра­ва­насць у бу­ду­чы­ню і ідэй­нае адзін­ства. У гэ­ты ве­чар яны ад­кры­ва­лі но­выя гу­ка­выя пра­сто­ры, не ба­ялі­ся раз­маў­ляць з пуб­лі­кай скла­да­най су­час­най мо­вай, прад­стаў­ля­лі роз­ныя скла­ды ка­мер­ных ансам­бле­вых са­чы­нен­няў. У лі­ку му­зы­кан­таў-арга­ні­за­та­раў і яркіх са­ліс­таў кан­цэр­та на­за­вём імё­ны, якія сён­ня па­цвяр­джа­юць вы­со­кі ўзро­вень айчын­най вы­ка­на­ль­ніц­кай шко­лы: Ра­ман Пе­тух (ба­ян), Мі­кі­та Кра­вец і Ян Хмя­леў­скі (ві­ялан­чэль), Ве­ра Фо­кі­на (флей­та), Аляк­сан­дра Па­ўлю­ка­вец, Крыс­ці­на Ва­ві­лон­ская і Анас­та­сія Пі­ута (фар­тэ­пі­яна), Па­лі­на Пра­та­соў­ская (скрып­ка). Спа­дзя­емся, што за­да­дзе­ны твор­чы век­тар бу­дзе пра­цяг­ну­ты і мы ста­нем свед­ка­мі но­вых пра­ектаў та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі, а жы­выя ста­рон­кі па­мя­ці не змоў­кнуць.