Бе­рын, Брамс і «Ці­ка-ці­ка»

№ 3 (444) 01.03.2020 - 30.03.2020 г

Для вя­до­ма­га ды­ры­жо­ра Арка­дзя Бе­ры­на 2020 год стаў­ся юбі­лей­ным. У сту­дзе­ні яму споў­ні­ла­ся 75. Гэ­тую зна­мя­на­ль­ную падзею ма­эстра адзна­чыў на ра­дзі­ме. На па­чат­ку лю­та­га ён даў кан­цэрт у за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, у якім удзе­ль­ні­чаў Дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны сім­фа­ніч­ны аркестр Рэ­с­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У якас­ці са­ліс­та вы­сту­піў сла­ву­ты cкры­пач Мак­сім Вен­ге­раў.

Тра­ды­цый­на вы адзна­ча­еце свае юбі­леі кан­цэр­та­мі ў Мін­ску. Ча­му пры­ма­еце та­кое ра­шэн­не?

— Сус­трэ­ча з Мін­скам і бе­ла­рус­кай пуб­лі­кай за­ўсё­ды пры­но­сіць мне вя­лі­кую ра­дасць і за­да­ва­ль­нен­не. Мінск для мя­не асаб­лі­вы го­рад. На­огул уся мая твор­чая дзей­насць не­па­рыў­на звя­за­на з Бе­ла­рус­сю. Я на­ра­дзіў­ся ў Вет­цы Го­ме­льс­кай воб­лас­ці. Му­зы­цы на­ву­чаў­ся ў Го­ме­льс­кім му­зыч­ным ву­чы­ліш­чы, за­тым у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі (ця­пер Бе­ла­рус­кая ака­дэ­мія му­зы­кі). Гэ­тую на­ву­ча­ль­ную ўста­но­ву скон­чыў двой­чы, атры­маў­шы дып­ло­мы па аркес­тра­вым і опер­на-сім­фа­ніч­ным ды­ры­жы­ра­ван­ні.

Ці мож­на ска­заць, што вы прад­стаў­нік бе­ла­рус­кай ды­ры­жор­скай шко­лы?

— Так, вя­до­ма. І не то­ль­кі бе­ла­рус­кай, але і рус­кай. Мне па­шчас­ці­ла ста­жы­ра­вац­ца ў вя­лі­кіх пед­аго­гаў па ды­ры­жы­ра­ван­ні — у Ле­нін­град­скай кан­сер­ва­то­рыі ў Іллі Му­сі­на і ў Мас­коў­скай у Льва Гін­сбур­га.

А як згад­ва­еце ўлас­ную пед­ага­гіч­ную дзей­насць у мін­скай кан­сер­ва­то­рыі?

— Тут я па­чаў пра­ца­ваць з 1968 го­да ў якас­ці асіс­тэн­та і да­йшоў да пра­фе­са­ра, уз­на­ча­ль­ваў ка­фед­ру аркес­тра­ва­га і опер­на-сім­фа­ніч­на­га ды­ры­жы­ра­ван­ня. За трыц­цаць га­доў пад­рых­та­ваў бо­льш за 70 ды­ры­жо­раў, мно­гія з якіх пра­цу­юць у вя­ду­чых му­зыч­ных ка­лек­ты­вах і на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах па ўсім све­це.

У кан­сер­ва­то­рыі вы кі­ра­ва­лі сту­дэн­цкім ду­ха­вым аркес­трам «Фан­фа­ры Бе­ла­ру­сі»...

— Так. У 1998-м аркестр стаў ула­да­ль­ні­кам Гран-пры як леп­шы мо­ла­дзе­вы аркестр све­ту ў Люк­сем­бур­гу на між­на­род­ным кон­кур­се, які пра­во­дзіц­ца ЮНЕС­КА. У тым жа го­дзе ў Гер­ма­ніі быў вы­да­дзе­ны дыск аркес­тра «Фан­фа­ры Бе­ла­ру­сі». Па­сля кон­кур­су ад­бы­ло­ся тур­нэ па Еўро­пе. Му­зы­кан­ты вы­сту­па­лі з кан­цэр­та­мі ў Гер­ма­ніі, Іта­ліі, Люк­сем­бур­гу, за­вяр­шы­лі яго ў Мі­ле­ні­ум-цэн­тры ў Лон­да­не. Гэ­та бы­ла ці­ка­вая падзея.

Мне ўспа­мі­на­ецца так­са­ма вы­ступ­лен­не аркес­тра «Фан­фа­ры Бе­ла­ру­сі» 9 траў­ня 1989 го­да ў свя­точ­ным кан­цэр­це «1000 труб» на плош­чы ля Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі. Па­мя­таю, што аб’­ездзіў усе му­зыч­ныя ву­чэ­ль­ні на­шай рэ­спуб­лі­кі, пад­рых­та­ваў там аркес­тры ду­ха­вых інстру­мен­таў. Усе яны ўдзель­ні­ча­лі ў зга­да­ным кан­цэр­це, а «Фан­фа­ры Бе­ла­ру­сі» за­йма­лі цэн­тра­ль­ную па­зі­цыю.

Праз два га­ды ма­ла­дыя му­зы­кан­ты ігра­лі з аркес­трам «Са­ліс­ты Мас­квы» пад кі­раў­ніц­твам Юрыя Баш­ме­та. Баш­мет та­ды са­лі­ра­ваў, а я ста­яў за ды­ры­жор­скім пу­ль­там. Зна­мя­на­ль­ным ака­за­ла­ся так­са­ма вы­ступ­лен­не аркес­тра «Фан­фа­ры Бе­ла­ру­сі» ў кан­цэр­це, пры­све­ча­ным пят­нац­ца­ці­год­дзю ава­рыі на Чар­но­бы­льс­кай АЭС. Акра­мя та­го, праз два га­ды па­сля чар­но­бы­льс­кай ка­тас­тро­фы аркестр раз­ам з май­стра­мі мас­тац­тваў вы­сту­паў на ста­ды­ёнах Го­ме­льс­кай воб­лас­ці ў ад­чу­жа­ных, за­ра­жа­ных га­ра­дах. Гэ­та быў пра­ект Іга­ра Лу­чан­ка, я быў та­ды га­лоў­ным ды­ры­жо­рам.

Вы за­ўсё­ды ўраж­ва­еце ве­лі­зар­най энер­гі­яй, но­вы­мі ці­ка­вы­мі ідэ­ямі, якія, да­рэ­чы, па­спя­хо­ва ўва­саб­ля­еце ў жыц­цё. Ду­маю, ва­шым су­р’ёз­ным да­сяг­нен­нем бы­ло ства­рэн­не пер­ша­га ў Бе­ла­ру­сі дзяр­жаў­на­га ду­ха­во­га аркес­тра «Ня­мі­га».

— Ад­чу­ваў ся­бе ве­ль­мі шчас­лі­вым, ка­лі здо­леў пе­ра­ка­наць мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры, што та­кі аркестр па­ві­нен быць у Мін­ску. Асаб­лі­ва гэ­та­му да­па­маг­лі кан­цэрт «1000 труб» і пра­фе­сар Ба­рыс Ніч­коў, та­га­час­ны пра­рэк­тар Ака­дэ­міі му­зы­кі. Аркестр, ідэя ства­рэн­ня яко­га бы­ла не­ру­хо­май шмат га­доў, на­рэш­це на­ра­дзіў­ся. Я кі­ра­ваў ім ча­ты­ры га­ды. Склаў­ся ці­ка­вы рэ­пер­ту­ар, мы да­ва­лі кан­цэр­ты ў Мін­ску і ў роз­ных га­ра­дах Бе­ла­ру­сі. У 1991-м лон­дан­ская фір­ма «Алім­пія» вы­да­ла дыск «O Sole Mio».

Ужо ка­ля двац­ца­ці га­доў вы жы­вя­це ў Гер­ма­ніі і па­спя­хо­ва гас­тра­лю­еце ў роз­ных кра­інах све­ту.

— Усім вя­до­ма: каб не­шта атры­ма­ла­ся, трэ­ба шмат пра­ца­ваць. У 2003 го­дзе я здо­леў арга­ні­за­ваць аркестр International Symphony Orchestra of Germany, мас­тац­кім кі­раў­ні­ком і га­лоў­ным ды­ры­жо­рам яко­га з’яў­ля­юся і ця­пер. Ся­род шмат­лі­кіх пра­ектаў, звя­за­ных з пра­цай гэ­та­га аркес­тра, асаб­лi­ва ха­чу вы­лу­чыць яго ўдзел у кан­цэр­це «60 га­доў Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі», што пра­хо­дзіў у 2005-м у Бер­лін­скім Konzerthaus. Ад­каз­ны­мі ака­за­лі­ся вы­ступ­лен­ні ў па­со­льс­твах Рас­іі і Бе­ла­ру­сі ў Бер­лі­не, а так­са­ма ў Ге­не­ра­ль­ным кон­су­льс­тве ў Бо­не. Вя­лі­кай падзе­яй для ня­мец­кай пуб­лі­кі стаў фес­ты­валь Юрыя Баш­ме­та. Ідэя пра­вес­ці яго ў Дор­тмун­дзе з’я­ві­ла­ся ў мя­не ў 2003-м. На пра­ця­гу шас­ці га­доў мне па­шчас­ці­ла быць арга­ні­за­та­рам і прэ­зі­дэн­там гэ­та­га фес­ты­ва­лю.

У якіх кра­інах пра­хо­дзі­лі ва­шы кан­цэр­ты?

— На вя­ду­чых кан­цэр­тных пля­цоў­ках Іта­ліі, Гер­ма­ніі, Ні­дэр­лан­даў, Англіі, Вен­грыі, Поль­шчы, Бе­ль­гіі, Фран­цыі, Тур­цыі, Аўстрыі, Люк­сем­бур­га, Ліх­тэн­штэй­на, Рас­іі. Так­са­ма ды­ры­жы­ра­ваў ба­ле­та­мі ў Мас­кве і Санкт-Пе­цяр­бур­гу. У якой бы кра­іне ні вы­сту­паў, па­мя­таю, што па­ві­нен год­на прад­стаў­ляць бе­ла­рус­кую і рус­кую ды­ры­жор­скія шко­лы. І за­ўсё­ды ма­ёй га­лоў­най за­да­чай бы­ла пра­па­ган­да бе­ла­рус­кай і рус­кай ку­ль­тур і ўслаў­лен­не род­най Бе­ла­ру­сі.

У апош­нія га­ды ве­ль­мі інтэн­сіў­на кан­цэр­тую ў Мін­ску і за­ўсё­ды з вя­лі­кай ра­дас­цю кан­так­тую з бе­ла­рус­кай пуб­лі­кай, якая вы­лу­ча­ецца вы­со­кай ку­ль­ту­рай, эма­цы­яна­ль­нас­цю і спа­гад­лі­вас­цю. Перш за ўсё ха­чу адзна­чыць мае кан­цэр­ты ў меж­ах Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю «Ула­дзі­мір Спі­ва­коў за­пра­шае». Сё­ле­та ў са­ка­ві­ку ён ла­дзіц­ца ўжо шос­ты раз. Ці­ка­вым, на мой по­гляд, ака­заў­ся му­зыч­ны фо­рум «Ма­гія ра­яля», што пра­хо­дзіў пад па­тра­на­жам на­род­на­га артыс­та СССР, Прэ­зі­дэн­та Ака­дэ­міі рас­ійска­га мас­тац­тва Мі­ка­лая Пят­ро­ва і за­слу­жа­на­га артыс­та Рас­іі Аляк­сан­дра Гін­дзі­на. У гэ­тым фес­ты­ва­лі пры­ма­лі ўдзел сту­дэн­ты кан­сер­ва­то­рый Мас­квы, Санкт-Пе­цяр­бур­га і Мін­ска. Быў так­са­ма кан­цэрт з гур­том «Ку­атро» і ка­мер­ным аркес­трам «Рым­ская сім­фа­ні­ета», «Па­ла­ца­вы баль» у Ня­сві­жы з удзе­лам сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Бе­ла­рус­ка­га му­зыч­на­га тэ­атра. Свят­ка­ван­ню 950-год­дзя Мін­ска быў пры­све­ча­ны маш­таб­ны пра­ект «Спя­ва­ючыя фан­та­ны» і мно­гія іншыя.

Вы ста­ла су­пра­цоў­ні­ча­еце з Дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным сім­фа­ніч­ным аркес­трам Бе­ла­ру­сі.

— Мне ве­ль­мі пад­аба­ецца пра­ца­ваць з гэ­тым аркес­трам. У яго склад ува­хо­дзяць та­ле­на­ві­тыя му­зы­кан­ты най­вы­шэй­ша­га пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню, якія за­ўсё­ды пры­ма­юць мае ідэі і з по­ўным раз­умен­нем ад­каз­ва­юць на ўсе па­тра­ба­ван­ні. На рэ­пе­ты­цы­ях пе­рад кан­цэр­та­мі па­спя­ва­ем дбай­на ад­та­чыць усе дэ­та­лі.

Якія кан­цэр­ты пра­хо­дзі­лі ў су­пра­ва­джэн­ні Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра?

— Іх бы­ло шмат, на­за­ву не­ка­то­рыя з іх. Кан­цэрт Аляк­сан­дра Гін­дзі­на і Мі­ка­лая Пят­ро­ва ў меж­ах фес­ты­ва­лю «Бе­ла­рус­кая му­зыч­ная во­сень». Ба­рыс Бе­ра­зоў­скі іграў у му­зыч­ным фо­ру­ме «Ма­гія ра­яля». Бы­лі так­са­ма кан­цэр­ты з Мі­ха­ілам Май­скім, Аляк­сан­драм Град­скім, Юры­ем Рэ­ві­чам, Лі­ві­кай Са­ка­лоў, Ха­сэ Ка­рэ­ра­сам. На мой по­гляд, пуб­лі­цы спа­да­баў­ся твор­чы ве­чар кам­па­зі­та­ра Мак­сі­ма Ду­на­еўска­га пры ўдзе­ле Мі­ха­іла Ба­ярска­га і Дзміт­рыя Ха­ра­ць­яна, а так­са­ма кан­цэрт Дзяр­жаў­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра су­мес­на з «вя­се­ль­на-па­ха­ва­ль­ным аркес­трам» Го­ра­на Брэ­га­ві­ча. Ну, і на­рэш­це, пяць га­доў та­му мой юбі­лей­ны кан­цэрт, у якім вы­сту­пі­лі ка­роль рус­ка­га ра­ман­са Аляк­сандр Ма­лі­нін і су­час­ная эстрад­ная зор­ка Сяр­гей Вал­чкоў.

Па­мя­таю, у Мін­ску ды­ры­жы­ра­ва­лі і тэ­атра­ль­ны­мі спек­так­ля­мі.

— Так. Бе­ла­рус­кай пуб­лі­цы бы­лі прад­стаў­ле­ны два ба­ле­ты Чай­коў­ска­га — «Шчаў­ку­нок» і «Ле­бя­дзі­нае воз­ера», ува­соб­ле­ны тан­цо­ра­мі Мас­коў­ска­га тэ­атра Вя­час­ла­ва Гар­дзе­ева. Яны пра­йшлі пры по­ўным аншла­гу. Быў за­про­ша­ны і кі­раў­ніц­твам На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, там ды­ры­жы­ра­ваў опе­рай «Яўген Ане­гін».

Што мо­жа­це ска­заць пра юбі­лей­ны кан­цэрт, які пра­йшоў сё­ле­та ў лю­тым у за­ле Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі?

— Пра­гра­ма кан­цэр­ту бы­ла скла­дзе­на мной з тво­раў Іа­га­не­са Брам­са. Пра­гу­ча­лі яго Чац­вёр­тая сім­фо­нія і Кан­цэрт для скрып­кі з сім­фа­ніч­ным аркес­трам. Гэ­та шэ­дэў­ры му­зыч­най кла­сі­кі. Мне імпа­нуе кам­па­зі­тар­скі стыль, мыс­лен­не і яркая эма­цый­насць Брам­са. Сім­фо­нія № 4 — гэ­та апош­няя сім­фо­нія кам­па­зі­та­ра, вяр­шы­ня яго твор­час­ці. У ёй атрым­лі­вае ўва­саб­лен­не асноў­ны прын­цып Брам­са — спа­лу­чэн­не тра­ды­цый роз­ных му­зыч­ных эпох, ба­ро­ка, ра­ман­тыз­му і кла­сі­цыз­му. Гэ­та скла­да­нае са­чы­нен­не, у якім рух раз­гор­тва­ецца ад ра­ман­тыч­на­га па­чат­ку пер­шай час­ткі, афар­ба­ва­най у лі­рыч­ныя то­ны, да фі­на­ль­най ку­ль­мі­на­цыі з воб­ра­зам ня­ўмо­ль­на­га лё­су, што мо­жа бяз­лі­тас­на зніш­чыць асо­бу або на­ват цэ­лы на­род. Гэ­ты твор ні­бы пад­во­дзіць вы­нік XIX ста­год­дзя. Мяр­ку­ючы па вод­гу­ках пуб­лі­кі, мне і артыс­там аркес­тра ўда­ло­ся рас­крыць ідэю, дра­ма­тур­гію і ха­рак­тар кож­най з час­так сім­фо­ніі.

Як скла­ла­ся ва­ша пра­ца з Мак­сі­мам Вен­ге­ра­вым, які вы­сту­паў у якас­ці са­ліс­та ў скры­піч­ным кан­цэр­це Брам­са? Вы ка­лі-не­будзь кан­цэр­та­ва­лі раз­ам з гэ­тым скры­па­чом?

— Вен­ге­раў — цу­доў­ны скры­пач. Яго на­зы­ва­юць «Па­га­ні­ні но­ва­га ча­су». З ім я пра­ца­ваў упер­шы­ню. Мы рэ­пе­ці­ра­ва­лі пе­рад кан­цэр­там уся­го то­ль­кі адзін дзень, але аб­одва ад­чу­ва­лі ся­бе так, як быц­цам зна­ёмыя шмат га­доў і ўвесь час вы­сту­па­ем раз­ам. Скры­піч­ны кан­цэрт Брам­са — гэ­та адзін з са­мых вір­ту­озных і яркіх тво­раў у гэ­тым жан­ры. Ду­маю, мы здо­ле­лі пе­рад­аць атмас­фе­ру свет­лай ура­чыс­тас­ці му­зы­кі, па­ка­заць чар­га­ван­не дра­ма­тыч­ных і лі­рыч­ных воб­ра­заў і на­рэш­це сты­хію вен­гер­скіх на­род­ных на­пе­ваў і тан­цаў. Я ве­даў, што ўсю­ды, дзе б ні вы­сту­паў Вен­ге­раў, яго кан­цэр­ты пра­хо­дзяць пры за­хоп­ле­ных ава­цы­ях пуб­лі­кі. У Мін­ску бы­ло тое ж са­мае. Пуб­лі­ка па­сля вы­ка­нан­ня Кан­цэр­та Брам­са апла­дзі­ра­ва­ла сто­ячы і кры­ча­ла: «Бра­ва!»

Мак­сім Вен­ге­раў са сцэ­ны ска­заў, што пры­ехаў па­він­ша­ваць вас з юбі­ле­ем.

— Так. Ве­даю, які скла­да­ны гра­фік яго пра­цы ў роз­ных кра­інах све­ту. Та­му вель­мі пры­емна, што ён знай­шоў час вы­сту­піць у мін­скім кан­цэр­це. Яго пры­езд ака­заў­ся для мя­не сап­раў­дным пад­арун­кам.

У фі­на­ле кан­цэр­та бы­лі вы­дат­на вы­ка­на­ныя на біс два вен­гер­скія тан­цы Брам­са. І рап­там не­ча­ка­на пра­гу­ча­ла аркес­тра­вая вер­сія пес­ні бра­зі­льс­ка­га кам­па­зі­та­ра Зе­кі­нья дэ Аб­рэу «Ці­ка-ці­ка», ад якой пуб­лі­ка пры­йшла ў за­хап­лен­не.

— Я ад­мыс­ло­ва зла­дзіў та­кі сюр­прыз. По­бач з кла­січ­ны­мі тво­ра­мі Брам­са па­ста­віў «на дэ­серт» «Ці­ка-ці­ка». За­ха­це­ла­ся, каб кан­цэрт стаў свя­там не толь­кі для мя­не, але і для пуб­лі­кі. Ве­ль­мі ра­ды, што быў по­ўны аншлаг і шмат лю­дзей па­бы­ва­ла ў той ве­чар у фі­лар­мо­ніі.

Эле­ано­ра Ску­ра­та­ва