Гу­ле­гі­на. Вяр­тан­не

№ 3 (444) 01.03.2020 - 30.03.2020 г

Кан­цэрт зор­кі сус­вет­най опе­ры
На гас­тро­лі да нас пры­язджае шмат зна­ка­мі­тых артыс­таў. Бо­ль­шасць з іх з Бе­ла­рус­сю ма­ла звя­за­ныя. З Ма­ры­яй Гу­ле­гі­най усё іна­чай. Пэў­ны час яна, та­ды Ма­рыя Му­ра­дзян, з’яўля­ла­ся са­ліс­ткай на­шай опе­ры. Вы­пра­віц­ца ў Мінск вы­ха­ван­цы Ад­эскай кан­сер­ва­то­рыі па­ра­іў яе пед­агог, пра­фе­сар Яўген Іва­ноў, каб ма­ла­дая ва­ка­ліс­тка на­бра­ла­ся во­пы­ту — най­перш у пра­цы з ды­ры­жо­рам Ярас­ла­вам Ваш­ча­ком.

У 1983 го­дзе спя­вач­ка пры­еха­ла пра­слу­хоў­вац­ца ў наш тэ­атр. У 1984-м атры­ма­ла 1-ю прэ­мію на Усе­са­юзным кон­кур­се ва­ка­ліс­таў імя Глін­кі, у на­ступ­ным — 3-ю на між­на­род­ным кон­кур­се у Рыа-дэ-Жа­ней­ра, яшчэ праз год — 3-ю на між­на­род­ным імя Чай­коў­ска­га. Для тых, хто сёе-тое раз­умеў у ва­ка­ль­ным мас­тац­тве, бы­ло ві­да­воч­на: уз­ыхо­дзіць но­вая зор­ка. У Мін­ску Ма­рыя вы­кон­ва­ла Лі­за­ве­ту ў «Дон Кар­ла­се», Тац­ця­ну ў «Яўге­не Ане­гі­не», Ра­зі­ну ў «Се­ві­льс­кім цы­ру­ль­ні­ку». Па­ра­ле­ль­на па­чы­на­ла­ся між­на­род­ная кар’ера. На­прык­лад, у мі­лан­скім Ла Ска­ла, дзе ў 1987 го­дзе раз­ам з Лу­ча­на Па­ва­ро­ці яна спя­ва­ла прэм’еру опе­ры «Баль-мас­ка­рад».

Але стаў­лен­не да Гу­ле­гі­най у мін­скай опе­ры аказ­ва­ла­ся ўсё бо­льш ня­прос­тым. Ве­ра­год­на, яна вы­гля­да­ла за­над­та яркай, маг­чы­ма, вос­трай на язык. У да­да­так пра­па­на­ва­ла вы­кон­ваць опе­ры на мо­ве ары­гі­на­лу, як гэ­та ро­біц­ца ва ўсім све­це. Бо­ль­шасць са­ліс­таў сус­трэ­ла ідэю ў шты­хі. Бо трэ­ба пе­ра­вуч­ваць на­ноў усе парт­ыі, існуе і да­дат­ко­вы кло­пат — пра­ца з коў­ча­мі, каб да­сяг­нуць пра­ві­ль­на­га вы­маў­лен­ня. А для ча­го?!

Хто ж мог уя­віць, што праз ко­ль­кі се­зо­наў і наш тэ­атр па­чне іта­ль­янскія опе­ры спя­ваць ме­на­ві­та па-іта­ль­янску, а фран­цуз­скія па-фран­цуз­ску? Але да той зме­ны тра­ды­цыі яшчэ да­лё­ка. А па­куль у бе­ла­рус­кі ЦК па­ля­цеў ліст ад тых, хто пры­нцы­по­ва не ха­цеў пра­ца­ваць раз­ам з Гу­ле­гі­най. За­меж­ныя гас­тро­лі ёй як са­ліс­тцы тэ­атра за­ба­ра­ні­лі, а парт­ый ста­на­ві­ла­ся ўсё ме­ней. Ма­рыя Ага­саў­на згад­ва­ла па­зней, што дзве­ры ў лю­бы мо­мант маг­лі за­чы­ніц­ца. Бо з кра­іны яе б про­ста не вы­пус­ці­лі. Та­му, атры­маў­шы пра­па­но­ву пра­спя­ваць Аі­ду ў іспан­скім го­ра­дзе Аўе­да, яна і муж афор­мі­лі ту­рыс­тыч­ныя ві­зы і з’еха­лі. Уз­яўшы з са­бой са­мае не­абход­нае, у тым лі­ку ча­ма­дан нот і за­пі­саў.

Так сіс­тэ­ма яе ад­прэч­ва­ла і вы­штур­хоў­ва­ла. Але ад­на­ча­со­ва пе­ра­кон­ва­ла, што бу­да­ваць улас­ную ва­ка­ль­ную кар’еру трэ­ба на іншай тэ­ры­то­рыі, у іншай пра­сто­ры, на іншых сцэ­нах. Ця­пер зра­зу­ме­ла: та­кім чы­нам лёс, ня­хай праз не­пры­ман­не і аб­струк­цыю бы­лых ка­лег, да­па­мог рэ­алі­за­вац­ца ёй на­поў­ні­цу. Раз­гар­нуц­ца як вы­дат­най спя­вач­цы на са­мых зна­ка­мі­тых сцэ­нах све­ту — Мет­ра­по­лі­тэн, Ла Ска­ла, Ко­вент-гар­дэн, Вен­ская опе­ра. Да­да­мо ў гэ­ты спіс Мюн­хен, Цю­рых, Лос-Анджэ­лес. Як ча­ла­век вы­са­ка­род­ны і за­хоп­ле­ны спра­вай, Ма­рыя Гу­ле­гі­на не­адной­чы і ў ра­ней­шых інтэрв’ю, і з на­го­ды со­ль­ні­ка ў Мін­ску ка­за­ла, што да­ўно ўсім да­ра­ва­ла. А свой пра­ект пры­свя­чае па­мя­ці ды­ры­жо­ра Ярас­ла­ва Ваш­ча­ка, спя­вач­кі Свят­ла­ны Да­ні­люк, якая за­ўжды ёй спры­яла, і ад­эска­га пед­аго­га, пра­фе­са­ра Яўге­на Іва­но­ва.

 

Ха­рак­тар

Маш­таб­ная асо­ба ці­ка­вая сва­ім ха­рак­та­рам. Тым, які вы­яўля­ецца не толь­кі на сцэ­не, але і па-за ёй. Тым, як яна вы­гля­дае, пра што яна га­во­рыць, якая ў яе лек­сі­ка і тэмбр го­ла­су.

Ура­жан­не, што жыц­цё бу­ду­чай зор­кі опе­ры ні­ко­лі не бы­ло лёг­кім, про­стым і су­цэ­ль­на ра­дас­ным. У дзя­цін­стве вы­яві­ла­ся сур’ёзнае за­хвор­ван­не ног. Артыс­тка згад­ва­ла: так гуч­на кры­ча­ла, ка­лі яе но­гі пе­ра­бін­тоў­ва­лі, што, ві­даць, ме­на­ві­та так і ад­крыў­ся го­лас. Пад­лет­кам бы­ла тан­кля­вым, зграб­ным і ма­ры­ла пра­фе­сій­на за­ймац­ца тан­ца­мі. Але яе ба­ць­ка не лі­чыў за­ня­так пер­спек­тыў­ным і вар­тым ува­гі.

У 18 га­доў Ма­рыя (да­рэ­чы, сап­раў­днае імя артыс­ткі Ма­ры­на) вы­йшла за­муж, а по­тым на­ра­дзі­ла да­чку На­тал­лю (да­чка пры­язджа­ла раз­ам са спя­вач­кай у Мінск. Яна для ма­ці імпрэ­са­рыа і сак­ра­тар­ка, якая да­па­ма­гае ва ўсіх твор­чых спра­вах). А та­ды збі­ра­ла­ся на­огул кі­нуць за­нят­кі ў кан­сер­ва­то­рыі. Бо для ўсход­няй жан­чы­ны (па ба­ць­ку яна армян­ка) сям’я па­він­на быць на пер­шым пла­не! Пра­ўда, па­сля на­ра­джэн­ня да­чкі го­лас з мец­ца не­ча­ка­на пе­ра­тва­рыў­ся ў сап­ра­на. І ў Ад­эскую кан­сер­ва­то­рыю яна ўсё-та­кі вяр­ну­ла­ся. Пры­ехаў­шы ў Мінск, з сям’ёй жы­ла ў інтэр­на­це. І то­ль­кі па­сля та­го, як пе­ра­маг­ла на не­­каль­­кіх кон­кур­сах і за­йме­ла зван­не за­слу­жа­най артыс­ткі Бе­ла­ру­сі, атры­ма­ла асоб­ную ква­тэ­ру.

Каб зра­зу­мець сту­пень яе апан­та­нас­ці пра­фе­сі­яй, зга­даю не­ка­ль­кі сі­ту­ацый. Ка­лі ўзнік­ла пра­па­но­ва дэ­бю­та­ваць у мі­лан­скім Ла Ска­ла, Гу­ле­гі­на вы­ву­чы­ла сваю парт­ыю за ты­дзень. Яна ве­да­ла яе, але па-рус­ку, а ця­пер трэ­ба на­ноў, па-іта­ль­янску. З усі­мі ад­цен­ня­мі фа­не­ты­кі і сэн­су. Хоць кож­ны ва­ка­ліст ве­дае — пра­цэс так зва­на­га «ўпя­ван­ня» да­стат­ко­ва доў­гі і ня­спеш­ны. (На мін­скай прэс-кан­фе­рэн­цыі артыс­тка ска­за­ла, што сва­бод­на ва­ло­дае мно­гі­мі мо­ва­мі. Бо для сап­раў­дна­га за­сва­ення ро­лі ва­ка­ліст па­ві­нен не про­ста ме­ха­ніч­на вы­ву­чыць фа­не­ты­ку, а дэ­та­лё­ва раз­умець ад­цен­ні сэн­су. Та­го, які спя­ва­ецца.)

Ка­лі ча­ка­ла сваё дру­гое дзі­ця (па­між яе да­чкой і сы­нам роз­ні­ца ў 20 га­доў), дык спя­ва­ла ажно да шос­та­га ме­ся­ца ця­жар­нас­ці. У 2015-м да­кта­ры вы­яві­лі ў Гу­ле­гі­най па­рок сэр­ца, спат­рэ­бі­ла­ся апе­ра­цыя, а праз тры ме­ся­цы па­с­ля хі­рур­гіч­на­га ўмя­ша­ль­ніц­тва яна спя­ва­ла на сцэ­не Мет­ра­по­лі­тэн. Так што тры­ва­лас­ці ў спа­да­ры­ні Ма­рыі мож­на па­ву­чыц­ца. А здо­ль­нас­цю рэ­алі­за­ваць ся­бе мож­на то­ль­кі за­хап­ляц­ца. Пра сту­пень яе за­пат­ра­ба­ва­нас­ці свед­чыць той факт, што па­вод­ле мно­гіх опер­ных па­ста­но­вак з яе ўдзе­лам («Пі­ка­вая да­ма», «Ма­нон Ляс­ко», «Тос­ка», «На­бу­ка», «Мак­бет», «Андрэ Шэ­нье») ство­ра­ны фі­ль­мы.

Артыс­тка пры­еха­ла ў Мінск не за дзень ці два да кан­цэр­та, як звы­чай­на зда­ра­ецца, а ледзь не за ты­дзень. Каб агле­дзіц­ца, як след пра­рэ­пе­ці­ра­ваць з аркес­трам, з якім ра­ней не пра­ца­ва­ла, вы­ве­рыць усю пра­гра­му.

За не­ка­ль­кі дзён да со­ль­ні­ка ад­бы­ла­ся прэс-кан­фе­рэн­цыя ў за­ле імя Алек­сан­дроў­скай. Да­клад­ней, дзве. Пер­шая для жур­на­ліс­таў, а ўслед — з бу­ду­чы­мі ва­ка­ліс­та­мі з на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі.

Раз­мо­ва, на якую атры­ма­ла­ся тра­піць, па­кі­ну­ла пры­емныя і моц­ныя ўра­жан­ні. Рэ­дка зда­ра­ецца, ка­лі га­вор­ка ўжо скон­ча­на, а на­ват па­сля яе за­ста­ецца шлейф, по­смак, ад­чу­ван­не све­жа­га па­вет­ра. Яно ўзні­кае, ка­лі чу­еш і ба­чыш са­ма­быт­ную асо­бу. Жан­чы­ну і спя­вач­ку, якая па­збя­гае ба­на­ль­нас­ці і агу­ль­ных слоў, за­ста­ецца са­бой і ве­дае, што ме­на­ві­та гэ­тым ці­ка­вая гра­мад­ству. Гу­ле­гі­на па­ўста­ва­ла рас­ка­ва­най. Удзяч­най усім, хто да­па­мог, пад­тры­маў, па­ўплы­ваў на яе твор­чы лёс.

Яна па-ра­ней­ша­му мае бе­ла­рус­кі па­шпарт. Жы­ве ў Люк­сем­бур­гу, ад­куль лёг­ка да­бі­рац­ца ў тэ­атры мно­гіх еўра­пей­скіх кра­ін. На­бы­ла ква­тэ­ру ў Нью-Ёрку. Гра­фік гас­тро­ляў та­кі на­сы­ча­ны, што да­до­му за­язджае лі­та­ра­ль­на на не­ка­ль­кі дзён, а по­тым вы­праў­ля­ецца ў но­вую ван­дроў­ку. У во­ль­ны час лю­біць збі­раць гры­бы і з за­хап­лен­нем пра гэ­та рас­па­вя­дае. Пе­рад слу­ха­ча­мі па­ўста­ваў ча­ла­век, які лю­біць жыц­цё і яко­му ці­ка­выя ўсе яго­ныя пра­явы.

 

Аі­да, Аме­лія, Тос­ка...

Па­мя­таю кан­цэрт Ма­рыі Гу­ле­гі­най у 1992-м на сцэ­не на­ша­га Опер­на­га. Мая ка­рот­кая рэ­цэн­зія ў «Мас­тац­тве» з на­го­ды той му­зыч­най акцыі на­зы­ва­ла­ся «Мы бу­дзем ча­каць вас, пані Ма­рыя!». Пры­емна, што ўсё-та­кі мы да­ча­ка­лі­ся. Як і мож­на бы­ло прад­ба­чыць, за­ла Вя­лі­ка­га тэ­атра пад­час сё­лет­ня­га со­ль­ні­ка ака­за­ла­ся па­ўнют­кай. Бо­льш за чвэрць ста­год­дзя спя­вач­ка ў Мін­ску не вы­сту­па­ла. У да­да­так не­вя­до­ма, ка­лі па­чу­ем яе на­ступ­ным раз­ам «ужы­вую» і ці на­огул па­чу­ем. Аркестр быў наш, ды­ры­жор іта­ль­янскі — Аль­бер­та Ве­ра­нэ­зі. Ён му­зыч­ны кі­раў­нік фес­ты­ва­лю Джа­ка­ма Пу­чы­ні ў То­рэ дэль Ла­га ў Іта­ліі. Фэст прэс­тыж­ны, існуе з 1930 го­да, мае не­ка­ль­кі шы­коў­ных, спе­цы­яль­на па­бу­да­ва­ных пля­цо­вак. Ле­тась ад­быў­ся 65-ы фо­рум.

Пра­гра­ма, пра­па­на­ва­ная Гу­ле­гі­най, ака­за­ла­ся цал­кам іта­ль­янская. Як за­ўва­жы­ла спя­вач­ка на прэс-кан­фе­рэн­цыі, не вар­та ў ад­ным кан­цэр­це яднаць кла­сі­ку іта­ль­янскую і, на­прык­лад, рус­кую. Пад­тэкст та­кі: спя­ва­юцца та­кія са­чы­нен­ні па-роз­на­му, бо ад­мет­ныя сты­ліс­ты­кай, ва­ка­ль­ны­мі пры­ёма­мі, гу­ка­вя­дзен­нем. Ад не­ка­то­рых фраг­мен­таў у пра­цэ­се рэ­пе­ты­цый з аркес­трам яна ад­мо­ві­ла­ся, ме­на­ві­та ад тых, якія мін­скія му­зы­кан­ты ра­ней не вы­кон­ва­лі. На­што ліш­няе хва­ля­ван­не? Пер­шая дзея — вы­ключ­на Вер­дзі, арыі з опер «Аі­да», «Баль-мас­ка­рад», «Мак­бет», «Сі­ла лё­су». Дру­гая дзея — Ле­анка­ва­ла, Пу­чы­ні, Чы­леа, Джар­да­на. Да­стат­ко­ва раз­гор­ну­тыя ва­ка­ль­ныя фраг­мен­ты чар­га­ва­лі­ся з аркес­тра­вы­мі ну­ма­ра­мі.

Што асаб­лі­ва ўра­зі­ла? Пры­га­жосць і моц га­ла­су. Роў­насць рэ­гіс­траў і іх на­сы­ча­насць. Вы­нос­лі­васць яе сап­ра­на. Бо і на­пры­кан­цы кан­цэр­та го­лас не зда­ваў­ся стом­ле­ным, не губ­ляў яркас­ці. На­ват па­сля пер­шых ну­ма­роў зра­бі­ла­ся зра­зу­ме­ла, ча­му Гу­ле­гі­на (якой, між іншым, 60 га­доў) і да­гэ­туль за­пат­ра­ба­ва­ная на леп­шых сцэ­нах све­ту. А там, па­вер­це, ёсць з ка­го вы­бі­раць. Для со­ль­ні­ка ў Мін­ску спя­вач­ка вы­бра­ла са­мыя скла­да­ныя ў опер­ным рэ­пер­ту­ары і са­мыя «кры­ва­выя» парт­ыі. І тое, што лю­бяць драм­сап­ра­на (Аі­да, лэ­дзі Мак­бет, Тос­ка), і тое, што спя­ва­юць лі­ры­ка-ка­ла­ра­тур­ныя (Ма­нон, Ад­ры­яна). Арыя Эба­лі, якая вы­кон­ва­ла­ся на біс, — на­огул з рэ­пер­ту­ару мец­ца. Раз­іна з «Се­ві­льс­ка­га» мо­жа быць і ка­ла­ра­тур­най, і мец­цо­вай. Інакш ка­жу­чы, ды­япа­зон фан­тас­тыч­ны. Не менш ура­зі­лі і ма­гут­ны тэм­пе­ра­мент, улас­на артыс­тыч­ныя та­лен­ты спя­вач­кі. Яе здо­ль­нас­ці праз ва­кал, плас­ты­ку, ад­цен­ні го­ла­су, вы­раз тва­ру пе­рад­аць па­чуц­ці і роз­ны эма­цый­ны стан ге­ра­іні. Ві­да­воч­на: най­бо­льш бліз­кія Гу­ле­гі­най жан­чы­ны моц­ныя, ула­дар­ныя, якія ста­яць на вы­со­кіх пры­ступ­ках са­цы­яль­най лес­ві­цы.

У гэ­тым пла­не вы­ключ­най па вір­ту­ознас­ці, на­сы­ча­нас­ці і маш­та­бе пад­алі­ся два фраг­мен­ты з «Мак­бе­та». Пер­шы ўры­вак — рэ­чы­та­тыў і ка­ва­ці­на лэ­дзі «Nel di della vittoria» — гэ­та мо­мант яе пе­ра­мо­гі, яшчэ ад­на пры­ступ­ка на шля­ху да бяз­меж­най ула­ды. Сцэ­на, дзе ў фі­на­ле ге­ра­іня не­прык­мет­на, з усмеш­кай і ці не са­та­нін­скай ра­дас­цю за­кол­вае но­жы­кам чар­го­вую ахвя­ру. А ўслед ідзе сцэ­на сам­нам­бу­ліз­му лэ­дзі «Una macchia», якая ад­люс­троў­вае рас­пад псі­хі­кі і пра­цэс па­сту­по­ва­га вар’яцтва. І гэ­та ўспры­ма­ецца як рас­пла­та за ра­ней­шыя зла­чын­ствы.

У дру­гой па­ло­ве со­ль­на­га кан­цэр­та не­ве­ра­год­на моц­най успры­ма­ла­ся арыя Тос­кі з 2-й дзеі опе­ры. І не­здар­ма: спя­вач­ка лі­чыц­ца ад­ной з леп­шых у све­це вы­ка­наў­цаў гэ­тай парт­ыі. Па­сля тра­гіч­ных фраг­мен­таў дзі­вос­ным, амаль не­маг­чы­мым кан­трас­там па­ўста­ва­ла ка­ва­ці­на Раз­іны з «Се­ві­льс­ка­га цы­ру­ль­ні­ка», пра­спя­ва­ная на «біс» з жа­но­чым ка­кец­твам і га­рэз­лі­вай лёг­кас­цю. А са­п­раў­днай ку­ль­мі­на­цы­яй ве­ча­ры­ны стаў­ся твор Шу­бер­та «Ave Maria». Вя­до­мы, чу­ты сто раз­оў. Але тут ён успры­маў­ся як вы­нік доў­га­га ду­хоў­на­га шля­ху, як вы­зва­лен­не ад па­кут­лі­вых жар­сцяў, з сіл­коў ці за­ча­ра­ва­нага ко­ла якіх не мо­гуць вы­брац­ца яе ге­ра­іні — Аб­іга­іль, Ма­нон, Ад­ры­яна, Мад­лен. Так і ўяў­ля­еш: са­бор, му­зы­ка, жан­чы­на, ма­літ­ва. Уз­нёс­ласць і пра­свет­ле­насць, што не мо­жа не кра­наць, — аж да не­ча­ка­ных слёз.

Ду­маю, ура­жан­ні ад кан­цэр­та Ма­рыі Гу­ле­гі­най, маг­чы­масць на­яве па­ба­чыць і па­чуць зна­ка­мі­тую спя­вач­ку над­оўга за­ста­нуц­ца ў па­мя­ці бе­ла­рус­кіх ме­ла­ма­наў. Мож­на то­ль­кі па­шка­да­ваць, што пад­обная маг­чы­масць усё ні­як не над­ара­ла­ся сто­ль­кі га­доў. Але ж мож­на і па­ра­да­вац­ца, што на­ша жа­дан­не на­рэш­це ўва­со­бі­ла­ся ў рэ­аль­насць.

 

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі