Час Квад­ра­та

№ 2 (443) 01.02.2020 - 28.02.2020 г

Эсэ мас­та­ка і тэ­арэ­ты­ка су­час­на­га мас­тац­тва, арга­ні­за­та­ра твор­ча­га аб’яднан­ня «Квад­рат»
...Фе­но­мен ку­ль­ту­ры па­ля­гае не ў раз­роз­не­ных акцы­ях і вы­ста­вах, хай са­бе і доб­рых. Ку­ль­ту­ра, не аб’ядна­ная пра­цэ­сам, — гэ­та ку­ль­ту­ра ў кры­зі­се. Аль­бо то­ль­кі эмбры­ён ку­ль­ту­ры бу­ду­чай. Ку­ль­ту­ра — за­ўсё­ды су­куп­насць мас­тац­кіх і эстэ­тыч­ных падзей, якія ад­бі­ра­юць і вы­яўля­юць са­мыя знач­ныя і ўлас­ці­выя ча­су мас­тац­кія каш­тоў­нас­ці. Та­кім чы­нам уз­ні­кае эстэ­тыч­ны і этыч­ны ма­лю­нак эпо­хі. «Квад­рат» — год­ны ду­хоў­ны спад­ка­емца УНО­ВІ­Са. Роз­ні­ца то­ль­кі ў ча­се, рас­ста­ноў­цы акцэн­таў і ўнёс­ку ў мас­тац­тва. Ка­лек­тыў­ная твор­часць «Квад­ра­та» і ўно­ві­саў­цаў — ад­на са­цы­яль­на-гіс­та­рыч­ная лі­нія, адзін го­рад і ад­на кра­іна, ад­на агу­ль­ная ку­ль­ту­ра, што су­пра­цьс­та­ялі раз­бу­ра­ль­най мо­цы та­та­лі­тар­най ідэ­ало­гіі.

Та­та­лі­тар­ная ідэ­ало­гія са­вец­кай дзяр­жа­вы кан­тра­ля­ва­ла ўсе аспек­ты жыц­ця гра­мад­ства, у тым лі­ку і мас­тац­тва. Вы­ста­вы ла­дзі­лі­ся праз вы­стаў­ка­мы, на якіх пры­сут­ні­ча­ла парт­ыйная на­мен­кла­ту­ра, і ад­крыц­цё лю­бой экс­па­зі­цыі пра­хо­дзі­ла праз цэн­зу­ру. Актыў­на вя­ла­ся ба­ра­ць­ба з бур­жу­азны­мі «ізма­мі», бо афі­цый­ная ідэ­ало­гія пры­зна­ва­ла то­ль­кі са­цы­яліс­тыч­ны рэ­алізм. З 1950-х і да па­чат­ку 1960-х у СССР па­чы­на­юць за­ра­джац­ца па­ра­сткі не­афі­цый­на­га мас­тац­тва, ці, як ска­жуць па­зней, «дру­гой ку­ль­ту­ры». Нон­кан­фар­міс­цкі рух Ле­нін­гра­да і Мас­квы, што на­бі­раў сі­лы ў 1970-х, су­пра­цьс­та­яў ідэ­ала­гіч­на­му ма­ло­ху і фар­ма­ваў ку­ль­тур­ную пра­сто­ру для раз­віц­ця не­афі­цый­на­га мас­тац­тва. 15 ве­рас­ня 1974 го­да на ўскрай­ку Мас­квы, у Бя­ля­ева, ад­бы­ла­ся ле­ген­дар­ная «Бу­ль­до­зер­ная вы­ста­ва». Праз тры ме­ся­цы, 22 снеж­ня 1974 го­да, у До­ме ку­ль­ту­ры імя І.І. Га­за ад­кры­ла­ся вы­ста­ва ле­нін­град­скіх нон­кан­фар­міс­таў. Праз год, у вы­ні­ку доў­гіх пе­ра­моў з ула­да­мі, 10 ве­рас­ня ў Ле­нін­гра­дзе, у Па­ла­цы ку­ль­ту­ры «Не­ўскі», зноў ад­кры­ла­ся вы­ста­ва не­афі­цый­ных мас­та­коў. Па­сля гэ­тыя дзве вы­ста­вы атры­ма­лі на­звы «га­за­неў­шчы­на» ці «га­за­неў­ская ку­ль­ту­ра». Па­сля «Бу­ль­до­зер­най вы­ста­вы» мас­коў­скім нон­кан­фар­міс­там не­як уда­ло­ся праз гар­кам вы­біць са­бе за­лу на Ма­лой Гру­зін­скай і час­тко­ва ле­га­лі­за­ваць сваю дзей­насць. Як у Мас­кве, так і ў Ле­нін­гра­дзе гэ­та­му па­пя­рэд­ні­ча­лі ква­тэр­ныя вы­ста­вы. У 1980-я на аван­сцэ­ну не­афі­цый­на­га мас­тац­тва Ле­нін­гра­да вы­йшла аб’яднан­не, ці са­юз не­афі­цый­ных мас­та­коў, «Та­ва­рыс­тва экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва» (ТЭ­ІІ). Мэ­тай аб’яднан­ня бы­ло «пе­ра­адо­лен­не та­го кры­зіс­на­га ста­ну ў рус­кай ку­ль­ту­ры, ка­лі вы­яўлен­чае мас­тац­тва падзя­лі­ла­ся на афі­цый­нае і «не­афі­цый­нае»».

Твор­чае аб’яднан­не «Квад­рат» бы­ло арга­ні­за­ва­на 17 са­ка­ві­ка 1987 го­да. У яго склад увай­шлі аўтар гэ­та­га тэк­сту (стар­шы­ня і арга­ні­за­тар), Мі­ка­лай Дун­дзін (ад­каз­ны сак­ра­тар), Аляк­сандр Сле­паў, Аляк­сандр Да­су­жаў, Вік­тар Мі­хай­лоў­скі, Ва­ле­рый Чу­кін, Ва­ле­рый Счас­ны, Вік­тар Шыл­ко, Тац­ця­на і Юрый Ру­дэн­кі. Мі­хай­лоў­скі і Ру­дэн­кі вы­йшлі з «Квад­ра­та» праз два з па­ло­вай га­ды, і бо­льш за ча­ты­ры га­ды аб’яднан­не пра­ца­ва­ла ў скла­дзе ся­мі ча­ла­век — да 17 са­ка­ві­ка 1994 го­да. У «Квад­рат» ува­хо­дзі­лі твор­цы, якія за­йма­лі­ся жы­ва­пі­сам, гра­фі­кай, ску­льп­ту­рай, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ным мас­тац­твам у аб­страк­тнай і фі­гу­ра­тыў­най эстэ­ты­цы. Іх аб’ядноў­ва­ла апа­зі­цыя афі­цы­ёзу і ары­ента­цыя на мас­тац­тва 1910—1920-х. Сяб­рам «Квад­ра­та» ха­це­ла­ся са­ма­стой­на вы­зна­чаць улас­ны твор­чы лёс і эстэ­тыч­ны змест тво­раў. У 1987 го­дзе не бы­ло і на­мё­ку на рас­пад КПСС, не ка­жу­чы пра рас­пад дзяр­жа­вы. Пар­тыйны апа­рат быў яшчэ ве­ль­мі моц­ным, і ніх­то не спа­дзя­ваў­ся на яго­ны хут­кі скон. Ка­му­ніс­ты імкну­лі­ся рэ­фар­ма­ваць існу­ючы лад, ства­рыць «са­цы­ялізм з ча­ла­ве­чым аб­ліч­чам», але ідэ­ала­гіч­ная струк­ту­ра пра­ца­ва­ла спраў­на. Та­му та­кім моц­ным бы­ло жа­дан­не ад­ва­яваць не­за­леж­ную ку­ль­тур­ную пра­сто­ру і па­зна­чыць межы сва­ёй сва­бо­ды.

«Квад­рат», як і УНО­ВІС, — гэ­та парт­ыі ў мас­тац­тве, струк­ту­ра­ва­ныя як арга­ні­за­цыі. Так­са­ма як і УНО­ВІС, «Квад­рат» не быў пад­обны да не­фар­ма­ль­ных аб’яднан­няў свай­го ча­су, у пер­шую чар­гу ме­на­ві­та з-за струк­тур­най па­бу­до­вы. Так­са­ма як і УНО­ВІС, «Квад­рат» ла­дзіў ме­рап­ры­емствы ў фор­ме акцый і арга­ні­зоў­ваў твор­чы пра­цэс у вы­гля­дзе ка­лек­тыў­най твор­час­ці. Так­са­ма як і УНО­ВІС, «Квад­рат» меў сваю эмбле­му: УНО­ВІС — чор­ны квад­рат з бе­лым аб­рам­лен­нем, які на­сі­лі на ру­ка­ве, «Квад­рат» — чор­ны квад­рат з за­ла­тым аб­рам­лен­нем, у вы­гля­дзе знач­ка на гру­дзях. Пры­чым ні струк­ту­ра аб’яднан­ня, ні фор­ма дзей­нас­ці «Квад­ра­та» не бы­лі свя­до­ма за­па­зы­ча­ны ва УНО­ВІ­Са, бо на той час сяб­рам «Квад­ра­та» не бы­ло ні­чо­га вя­до­ма пра та­кія дэ­та­лі.

Аляксандр Малей

 

УНО­ВІС зра­біў ве­лі­зар­ны ўнё­сак у сус­вет­нае мас­тац­тва: сфар­ма­ваў асно­вы ды­зай­ну і су­час­най архі­тэк­ту­ры, но­вую арга­ні­за­цыю пра­сто­ра­ва­га ася­род­ка, но­вае ра­шэн­не пла­ка­та, экс­тэр’ера і інтэр’ера. Бы­ло б штуч­ным і над­ума­ным, ка­лі б мас­та­кі на­пры­кан­цы ХХ ста­год­дзя спра­ба­ва­лі вы­да­ваць сты­лё­вую інтэр­прэ­та­цыю суп­рэ­ма­тыз­му за ўлас­нае ад­крыц­цё або вы­зна­чаць як раз­віц­цё ідэй УНО­ВІ­Са та­га­час­ныя архі­тэк­тур­ныя і ды­зай­нер­скія на­ва­цыі, ука­ра­нё­ныя ў су­час­нае ася­род­дзе. Ві­да­воч­на, каб за­ха­ваць пе­ра­емнасць, вар­та ства­рыць не­шта трэ­цяе. На­пры­кан­цы ХХ ста­год­дзя ў еўра­пей­скім жы­ва­пі­се сфар­ма­ва­ла­ся мас­тац­кая плынь, для якой улас­ці­вае су­мяш­чэн­не аван­гар­да і тра­ды­цый, — тран­са­ван­гард (тэр­мін увёў іта­ль­янскі ку­ра­тар і кры­тык Акі­ле Ба­ні­та Алі­ва). Тран­са­ван­гард вы­ка­рыс­тоў­вае спад­чы­ну ку­біз­му, фу­ту­рыз­му, кан­струк­ты­віз­му, сюр­рэ­аліз­му і іншых кла­січ­ных кі­рун­каў, вяр­тае да жыц­ця сты­лі мі­ну­ла­га, але не гу­ляе з імі, а ства­рае но­выя фор­мы і пра­сто­ра­выя вы­ра­шэн­ні.

УНО­ВІС даў асно­ву для ста­наў­лен­ня ві­цеб­ска­га тран­са­ван­гар­да. Усе мас­та­кі аб’яднан­ня сфар­ма­ва­лі­ся ў «Квад­ра­це» як асо­бы. «Зва­рот­ная інфар­ма­цыя» Ма­лея, «ПЛІП» («па­вер­хня, лі­нія, пля­ма») Аляк­сан­дра Да­су­жа­ва бя­руць па­ча­так ме­на­ві­та тут. У «Квад­ра­це» ад­быў­ся зна­ка­вы кан­струк­ты­візм Ва­ле­рыя Счас­на­га, што па­сля раз­віў­ся ў ду­хоў­нае асэн­са­ван­не эку­ме­ніз­му. Вік­тар Шыл­ко ды­на­міч­на раз­ві­вае су­час­ную аб­страк­цыю. Асно­вы фі­гу­ра­тыў­на­га су­час­на­га жы­ва­пі­су Мі­ка­лай Дун­дзін так­са­ма знай­шоў у аб’яднан­ні. Ад­чу­ван­не як фор­ма і змест у тво­рах Ва­ле­рыя Чу­кі­на і плас­тыч­ныя по­шу­кі ску­льп­тур­на­га аб’ёму Аляк­сан­дра Сле­па­ва так­са­ма бы­лі за­кла­дзе­ны ў «Квад­ра­це».

Мой улас­ны пра­ект «Зва­рот­ная інфар­ма­цыя» за­сна­ва­ны на суп­рэ­ма­тыз­ме і раз­ві­вае яго ідэі. «Чор­ны квад­рат» Ма­ле­ві­ча з пун­кту гле­джан­ня пра­сто­ра­вай кан­струк­цыі ўтрым­лі­вае не­рас­кры­тыя маг­чы­мас­ці і ўяў­ляе з ся­бе два­істую мас­тац­кую сут­насць. У бе­лую тран­сцэн­дэн­тную пра­сто­ру (па­вод­ле Ма­ле­ві­ча, «по-за пред­ель­ное про­стран­ство», «ад­чу­ван­не пус­ты­ні») сха­ва­на­га све­ту ўпі­са­ная пра­сто­ра Сус­ве­ту ў вы­гля­дзе чор­на­га квад­ра­та. Па сут­нас­ці, у бе­лы квад­рат упі­са­ны чор­ны. Ма­ле­віч прад­стаў­ляе гэ­тыя два квад­ра­ты як «пер­ша-фор­му» і «пер­ша-пра­сто­ру». Я вы­ка­рыс­тоў­ваю тэ­орыю Ма­ле­ві­ча аб пры­ба­вач­ным эле­мен­це і ўво­джу ў пра­сто­ру «Чор­на­га квад­ра­та» пры­ба­вач­ны эле­мент «час». У вы­ні­ку ад­бы­ва­ецца раз­дзя­лен­не пра­сто­ры стан­ко­ва­га тво­ра. Чор­ны квад­рат зда­бы­вае ра­ней стра­ча­ную трох­мер­насць і ста­но­віц­ца ку­бам. Бе­лая суп­рэ­ма­тыч­ная пра­сто­ра за­ста­ецца квад­ра­там, бо яна ўяў­ляе з ся­бе ме­та­фі­зіч­ную ду­хоў­ную энер­гію (па­вод­ле Ма­ле­ві­ча — «бе­лую сі­лу») і ві­зу­аль­на мо­жа быць прад­стаў­ле­на то­ль­кі плос­кас­цю. Сфар­ма­ва­ла­ся но­вая пра­сто­ра­вая струк­ту­ра — ку­бак­вад­рат, якая скла­да­ецца з суп­рэ­ма­тыч­на­га квад­ра­та і ку­ба. У аб’ёмнай пра­сто­ры ку­бак­ва­д­ра­та куб і квад­рат раз­дзе­ле­ныя, але існу­юць як адзі­нае цэ­лае. Пры рэ­алі­за­цыі ідэі на пра­кты­цы квад­рат — гэ­та кар­ці­на, куб — трох­мер­ны аб’ект, спа­лу­ча­ны з кар­ці­най. Ад­на вы­ява ад­на­ча­со­ва зна­хо­дзіц­ца ў дзвюх пра­сто­рах — у плос­кас­ці кар­ці­ны і ў сва­ёй аб’ёмнай пра­екцыі, вы­ка­на­най у ма­тэ­ры­яле.

Кан­цэп­цыя ПЛІ­Па Аляк­сан­дра Да­су­жа­ва бу­ду­ецца на асноў­ных срод­ках вы­яўлен­ня: па­вер­хня (плос­касць), лі­нія і пля­ма. Да­су­жаў вы­ка­рыс­тоў­вае пры­нцып «эка­но­міі» Ма­ле­ві­ча, то-бок ла­ка­ніч­нас­ці, і ства­рае эстэ­тыч­ную кан­цэп­цыю ме­та­фі­зіч­на­га све­та­ра­зу­мен­ня. Мас­так пе­ра­ўтва­рае пей­заж у гар­ма­ніч­нае спа­лу­чэн­не плос­кас­ці, лі­ніі і пля­мы і пры­му­шае гле­да­ча па­шы­рыць да­ляг­ля­ды све­та­ра­зу­мен­ня і вы­чле­ніць з рэ­аліс­тыч­на­га пей­за­жу ду­хоў­ную суб­стан­цыю. Аўтар ства­рае рэ­аль­насць, якая на­ле­жыць мас­тац­тву, што рас­па­вя­дае пра існа­ван­не інша­га све­ту («Ба­бі­на ле­та ў го­ра­дзе», «Чор­ная быль», «ПЛІП» і інш.).

У твор­час­ці Ва­ле­рыя Счас­на­га асно­ва мас­тац­ка­га мыс­лен­ня — знак, кан­струк­цыя, дух. Мас­так сво­еа­саб­лі­ва ўспры­няў спад­чы­ну суп­рэ­ма­тыз­му, уз­яў з яе «бе­лую сі­лу» — ду­хоў­ную энер­гію — і сін­тэ­за­ваў яе з кан­струк­цы­яй, ад­нак не з плас­ты­кай кан­струк­ты­віз­му, а са зна­кам. Зда­ва­ла­ся б, тут ха­ва­ецца вя­до­мая су­пя­рэч­насць па­між кан­струк­ты­віз­мам і суп­рэ­ма­тыз­мам. Але знак сам па са­бе, ня­гле­дзя­чы на кан­струк­цыю, утрым­лі­вае ду­хоў­ны па­ча­так — ці тое рэ­лі­гій­ны або на­род­ны сім­вал. Та­кім чы­нам, аўтар ства­рыў інды­ві­ду­аль­ную мас­тац­кую кан­цэп­цыю — зна­ка­вы кан­струк­ты­візм.

Ге­амет­рыч­ная эстэ­ты­ка Ма­ле­ві­ча і УНО­ВІ­Са са­дзей­ні­ча­ла ўзнік­нен­ню ў Ві­цеб­ску ге­амет­рыч­най аб­страк­цыі. Гэ­ты від стан­ко­ва­га жы­ва­пі­су па-роз­на­му пра­яўляў­ся ў ра­бо­тах роз­ных мас­та­коў, але най­бо­льш цэ­лас­на і по­ўна — у твор­час­ці Га­лі­ны Ва­сі­ль­евай. Аўтар­ка сін­тэ­зуе мі­ні­ма­лізм, кан­струк­ты­візм і суп­рэ­ма­тызм і вы­пра­цоў­вае ўлас­нае раз­умен­не аб­страк­цыі, сут­насць якой вы­яві­ла­ся ў се­рыі тво­раў «Квад­ра­ты». Ва­сі­ль­ева ства­рае ўлас­ны квад­рат, на­плас­тоў­вае на ары­гі­нал Ма­ле­ві­ча энер­гію ко­ле­ру, гу­ляе з раз­на­стай­нас­цю кож­най плос­кас­ці ге­амет­рыч­най фі­гу­ры.

З пер­шых ме­ся­цаў свай­го існа­ван­ня «Квад­рат» актыў­на ўвай­шоў ва ўсе­са­юзны нон­кан­фар­міс­цкі рух, што ў той час быў у сі­ле, сла­ве і надзеі. Праз мін­ска­га мас­та­ка Ві­та­ля Чар­наб­ры­са­ва сяб­ры аб’яднан­ня зна­ёмяц­ца з ле­нін­град­скім ка­лек­цы­яне­рам андэг­раў­нду Мі­ка­ла­ем Бла­га­да­та­вым, які ў сваю чар­гу звёў іх з лі­да­ра­мі ТЭ­ІІ, у пры­ват­нас­ці з Сяр­ге­ем Ка­ва­льс­кім. Ужо ў 1988-м пра­ект «Квад­ра­та», пры­све­ча­ны 110-год­дзю Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча, быў ажыц­цёў­ле­ны раз­ам з мас­та­ка­мі Та­ва­рыс­тва. Ра­біў­ся пра­ект у два эта­пы — у Ві­цеб­ску і ў Мін­ску. По­тым па за­пра­шэн­ні Та­ва­рыс­тва «Квад­рат» удзе­ль­ні­чаў у 12-й аб’ядна­най вы­ста­ве ТЭ­ІІ «Вяс­на-88», што пра­хо­дзі­ла ў ле­нін­град­скім Па­ла­цы мо­ла­дзі. І ў тым жа го­дзе па за­пра­шэн­ні мас­коў­скіх мас­та­коў аб’яднан­не ўдзе­ль­ні­ча­ла ў ад­крыц­ці па­мят­на­га зна­ку Ка­зі­мі­ру Ма­ле­ві­чу ў Ня­мчы­наў­цы. Ле­там 1988-га «Квад­рат» стаў удзе­ль­ні­кам усе­са­юзна­га фес­ты­ва­лю не­афі­цый­на­га мас­тац­тва ў На­рве (Эсто­нія), які саб­раў мас­та­коў з роз­ных са­юзных рэ­спуб­лік. У 1991 го­дзе «Квад­рат» вы­стаў­ляў­ся ў Мас­кве, у Цэн­тра­ль­ным до­ме мас­та­ка — га­лоў­най вы­ста­вач­най пля­цоў­цы кра­іны. Бы­лі вы­ста­вы і за мя­жой — у Зя­лё­най Гу­ры, Вар­ша­ве і Гда­ньс­ку (Поль­шча, 1990) і ў Тэ­ру­але (Іспа­нія, 1991).

Але ўсё па­ча­ло­ся ў Ві­цеб­ску з пер­шай вы­ста­вы «Квад­ра­та» 12 чэр­ве­ня 1987 го­да, якую з цяж­кас­ця­мі ад­кры­лі ў за­ле Са­юза мас­та­коў. Па­сля гэ­тай вы­ста­вы аб’яднан­не атры­ма­ла афі­цый­нае пры­знан­не, і во­сен­ню 1987-га «Квад­рат» уклю­чы­лі ў ку­ль­тур­ную пра­гра­му га­ра­доў-па­бра­ці­маў — Каў­на­са і Ві­цеб­ска.

У 1987 го­дзе ў мін­скім Па­ла­цы мас­тац­тва ад­быў­ся пер­шы пра­гляд не­фар­ма­ль­ных аб’яднан­няў рэ­спуб­лі­кі — «Квад­рат», «Га­лi­на», «Фор­ма» і «Ня­мі­га». Вы­ста­ва ме­ла аша­лам­ля­ль­ны по­спех у гле­да­чоў. Ві­цеб­скія «не­фар­ма­лы» з «Квад­ра­та» па­зна­ёмі­лі­ся з мін­скі­мі — Іга­рам Каш­ку­рэ­ві­чам, Люд­мі­лай Ру­са­вай, Аляксеем Жда­на­вым, Андрэ­ем Пля­са­на­вым, Аляк­сан­драм Та­ра­но­ві­чам,

з які­мі по­тым ра­бі­лі су­мес­ныя пра­екты. Адзін з іх — «Пан­ара­ма» 1989 го­да — пер­шая рэ­спуб­лі­кан­ская вы­ста­ва не­тра­ды­цый­на­га мас­тац­тва, што пра­хо­дзі­ла ў Мін­ску ў за­кі­ну­тым на­паў­раз­бу­ра­ным трох­па­вяр­хо­вым бу­дын­ку. У мно­гіх вок­нах не бы­ло шкла, але гэ­та не за­сму­ча­ла мас­та­коў — яны крэ­атыў­на вы­ка­рыс­та­лі анту­раж аб­шар­па­ных сцен пад свае інста­ля­цыі і пер­фор­ман­сы. На на­ступ­ны год «Пан­ара­му» па­ка­за­лі ў Вар­ша­ве, да вы­ста­вы быў над­ру­ка­ва­ны ка­та­лог.

1988 — год Ма­ле­ві­ча, юбі­лей з дня на­ра­джэн­ня май­стра. Та­ды па ўсім Са­вец­кім Са­юзе пра­йшлі вы­ста­вы ў яго го­нар. Пра­ект да 110-год­дзя Ма­ле­ві­ча стаў пер­шым сур’ёзным ка­лек­тыў­ным тво­рам «Квад­ра­та». Гэ­та бы­ла шы­ро­ка­маш­таб­ная акцыя са збо­рам ма­тэ­ры­ялаў і пад­рых­тоў­кай да вы­ста­вы, з па­ездка­мі і сус­трэ­ча­мі з лю­дзь­мі, што ме­лі да­чы­нен­не да мас­та­ка. (На­прык­лад, «Квад­рат» рас­шу­каў уда­ву Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча На­тал­лю Андрэ­еўну, яна жы­ла ў Ле­нін­гра­дзе. Раз­маў­ля­лі з ёй пра Ма­ле­ві­ча, пра мі­ну­лы час і за­пі­са­лі на маг­ні­та­фон пры­ві­тан­не Ві­цеб­ску, якое агу­чы­лі на ад­крыц­ці вы­ста­вы. Ле­там 1988 го­да на ад­крыц­ці па­мят­на­га зна­ка Ма­ле­ві­чу «квад­ра­таў­цы» па­зна­ёмі­лі­ся з да­чкой Унай. Два яе ліс­ты аўта­ру гэ­тых рад­коў за­хоў­ва­юцца ў Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі.) Пер­ша­па­чат­ко­ва пра­ект быў за­ду­ма­ны як су­мес­ная акцыя з мін­скі­мі мас­та­ка­мі аб’яднан­ня «Плю­ра­ліс» Іга­рам Каш­ку­рэ­ві­чам, Люд­мі­лай Ру­са­вай, Аляксеем Жда­на­вым і Андрэ­ем Пля­са­на­вым. Афі­шы УНО­ВІ­Са, фо­та ўно­ві­саў­цаў і Ма­ле­ві­ча, дэк­ла­ра­цыі, зва­ро­ты і іншы гіс­та­рыч­ны ма­тэ­ры­ял бы­лі раз­меш­ча­ны па вы­ста­вач­най за­ле ў вы­гля­дзе інфар­ма­цый­ных інста­ля­цый. Вы­ста­ва «Квад­ра­та» як час­тка пра­екта ме­ла на­зву «Экс­пе­ры­мент», та­му кож­ны з сяб­роў су­пол­кі імкнуў­ся ства­рыць ары­гі­на­ль­ныя ра­бо­ты.

На ад­крыц­ці вы­ста­вы ў ві­цеб­скім кі­на­тэ­атры «Спар­так» Ігар Каш­ку­рэ­віч і Люд­мі­ла Ру­са­ва (пры ўдзе­ле мас­та­коў з Мін­ска і Ле­нін­гра­да) па­ка­за­лі пер­фор­манс «Увас­кра­шэн­не Ка­зі­мі­ра» (у лю­тым 1989-га пра­ект па­ўта­ры­лі ў Мін­ску ў Па­ла­цы мас­тац­тва).

У пе­ры­яд твор­ча­га жыц­ця «Квад­ра­та» бы­ло ство­ра­на мнос­тва ці­ка­вых пра­ектаў, акцый і пер­фор­ман­саў. Адзна­чым пра­екты «Пры­ро­да і ку­ль­ту­ра» (1989), «Мас­тац­тва і пры­ро­да» (1992), «Сця­на Ма­ле­ві­ча» (1992), «70 га­доў УНО­ВІ­Су» (1990), «Пры­свя­чэн­не Ша­га­лу» (1990), «120-год­дзе Ма­ле­ві­ча» (1998). Ха­це­ла­ся б звяр­нуць асаб­лі­вую ўва­гу на пра­ект «Пры­ро­да і ку­ль­ту­ра», у якім акцэн­та­ва­ла­ся су­вязь пры­ро­ды з пра­сто­рай, зроб­ле­най ча­ла­ве­кам, каб пра­са­чыць ана­ло­гію фор­маў­тва­рэн­ня ў пры­ро­дзе і ства­рэн­не мас­тац­ка­га аб’екта. Акцыі і пер­фор­ман­сы ў рам­ках пра­екта ажыц­цяў­ля­лі­ся ка­ля Га­рад­ка Ві­цеб­ска­га ра­ёна, у пры­ват­нас­ці — на га­рад­ской звал­цы і ў ле­се. А са­ма вы­ста­ва пра­хо­дзі­ла ў арт-цэн­тры Мар­ка Ша­га­ла. Пе­рад вер­ні­са­жам быў па­стаў­ле­ны пер­фор­манс «Све­жы ве­цер» (аўтар Мі­ка­лай Дун­дзін), у ім удзе­ль­ні­чаў увесь «Квад­рат». Мы тры­ма­лі доў­гі скле­ены цэ­ла­фан на пэў­най ад­лег­лас­ці ад­но ад ад­на­го. Адзін з удзе­ль­ні­каў, рас­су­нуў­шы краі цэ­ла­фа­ну, ла­віў све­жы ве­цер, што дзь­муў з бо­ку ра­кі. Цэ­ла­фан імгнен­на на­поў­ніў­ся па­вет­рам, уз­нік­ла тоў­стая па­ўта­ра­мет­ро­вая тру­ба. Све­жы ве­цер ура­чыс­та ўнес­лі ў вы­ста­вач­ную за­лу пад апла­дыс­мен­ты гле­да­чоў — так бы­ла ад­кры­тая вы­ста­ва.

У 1994 і 1996 гадах пры падтрымцы Фонду Сораса ў Віцебску прайшлі два міжнародныя пленэры. Я быў аўтарам праекту і старшынёй арганізацыйнага камітэту, у склад якога ўвайшлі таксама Таццяна Катовіч і Валянціна Кірылава.Удзе­ль­ні­ка­мі пер­ша­га пле­нэ­ру «Ма­ле­віч. УНО­ВІС. Су­час­насць» бы­лі Мі­ка­лай Дун­дзін, Аляк­сандр Да­су­жаў, Аляк­сандр Ма­лей, Аляк­сандр Сле­паў, Ва­ле­рый Счас­ны, Ва­ле­рый Чу­кін, Вік­тар Шыл­ко, Аляк­сей Айгі і Леў Сця­па­наў (Мас­ква), Аляк­сандр Баб­роў, Пётр Кі­ры­лін, Іван Ка­зак, Га­лі­на Ва­сі­ль­ева, Ва­сіль Ва­сі­ль­еў і Аляк­сандр Са­лаў­ёў. Рэ­за­нанс ад пле­нэ­ру быў ура­жа­ль­ным, пра яго шмат рас­па­вя­да­лі ў СМІ, а ча­со­піс «Мас­тац­тва» ад­даў падзеі знач­ную час­тку ну­ма­ра, кан­ста­ту­ючы факт вяр­тан­ня Ві­цеб­ску імя Ма­ле­ві­ча і аб’яднан­ня УНО­ВІС. У пле­нэ­ры 1996 го­да пры­ма­лі ўдзел мас­та­кі не то­ль­кі з Бе­ла­ру­сі і Рас­іі, але і з Поль­шчы, Укра­іны і Літ­вы. Вы­ні­ко­выя пле­нэр­ныя вы­ста­вы пра­хо­дзі­лі ў за­ле Са­юза мас­та­коў і Арт-цэн­тры му­зея Мар­ка Ша­га­ла. Па­сля пра­вя­дзен­ня двух між­на­род­ных пле­нэ­раў эста­фе­ту арт-пра­ектаў пры­няў Ва­сіль Ва­сі­ль­еў, і да кан­ца ХХ ста­год­дзя яго­ны між­на­род­ны пра­ект «In-formation» ро­біц­ца га­лоў­най экс­пе­ры­мен­та­ль­най пля­цоў­кай су­час­на­га мас­тац­тва Ві­цеб­ска і Бе­ла­ру­сі. У «In-formation» не па­він­ны бы­лі экс­па­на­вац­ца жы­ва­піс ці гра­фі­ка, эстэ­тыч­ная ідэя бу­да­ва­ла­ся на «па­глыб­ле­ных по­шу­ках у фор­маў­тва­рэн­ні». У 1995 го­дзе Андрэй Вя­рэ­ніч атры­маў грант Фон­ду Со­ра­са і за­пра­сіў у пра­ект «In-formation» мас­та­коў з Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы, Рас­іі, Швей­ца­рыі, На­рве­гіі, ЗША і Фран­цыі. Акра­мя ўдзе­ль­ні­каў 1994 го­да, бы­лі Ля­вон Та­ра­сэ­віч (Польшча), Аляк­сей Ве­лік­жа­нін (Мінск), Алег Ла­дзі­саў (По­лацк). З 1994 па 2000 га­ды вы­ста­вы-пра­екты ла­дзі­лі­ся што­год. З 1996-га па 1998-ы ад­мыс­ло­ва для «In-formation» Ва­сіль Ва­сі­ль­еў арга­ні­за­ваў га­ле­рэю су­час­на­га мас­тац­тва «Са­ля­ныя скла­ды», якая мес­ці­ла­ся ў сап­раў­дных ста­рых скла­дах для со­лі кан­ца XVIII ста­год­дзя (так зва­ных «Бе­лых ка­зар­мах»), што за­ха­ва­лі­ся да на­шых дзён. 2000 год ака­заў­ся для «In-formation» апош­нім. Пра­ект прад­эман­стра­ваў са­ма­каш­тоў­насць мас­тац­тва як уні­вер­са­ль­най эстэ­тыч­най рэ­аль­нас­ці, во­льнай ад са­цы­яль­най ло­гі­кі раз­віц­ця.

На па­чат­ку 1990-х у Оршы ўзнік­ла аб’яднан­не мас­та­коў «Аршы­ца», у якое ўвай­шлі Ге­надзь Фа­лей, Аляк­сандр Фа­лей, Ана­толь Жу­раў­лёў, Ба­рыс Іва­ноў і інш. І хоць, за вы­клю­чэн­нем Ге­на­дзя Фа­лея, яны не бы­лі ві­цеб­скі­мі мас­та­ка­мі, але я лі­чу, што іх твор­часць на­ле­жыць да ві­цеб­скай ку­ль­ту­ры, бо леп­шыя вы­ста­вы «Аршы­цы» пра­хо­дзі­лі ў Ві­цеб­ску, а са­мі мас­та­кі сяб­ра­ва­лі і ка­му­ні­ка­ва­лі з ві­цеб­скі­мі ка­ле­га­мі. Ва­сіль Ва­сі­ль­еў на­ра­дзіў­ся ў Оршы і не раз вы­стаў­ляў­ся ў «Аршы­цы». Так­са­ма су­пра­цоў­ні­чаў з імі і Вік­тар Шыл­ко.

На­пры­кан­цы 1990-х пад­рас­ла мо­ладзь, якая вы­хоў­ва­ла­ся ўжо на іншым ку­ль­тур­ным ма­тэ­ры­яле. З мо­лад­дзю актыў­на пра­ца­ваў мас­так Аляк­сандр Па­ў­лоў­скі. У 1999 го­дзе ў Ра­ту­шы пра­йшла пер­шая вы­ста­ва яго­на­га мо­ла­дзе­ва­га пра­екту «В-99», дзе дэ­ман­стра­ва­лі­ся тво­ры Вік­то­рыі Круп­скай, Дзміт­рыя Мша­ра, Мак­сі­ма Осі­па­ва, Тац­ця­ны Якаў­ле­вай, Свят­ла­ны Ба­ран­коў­скай, Тац­ця­ны Бе­ра­гей­ка, Андрэя і Тац­ця­ны Піс­ку­ноў. Усе яны — спад­ка­емцы тра­ды­цый су­час­на­га ві­цеб­ска­га аван­гар­дна­га мас­тац­тва.