Ча­му ня­ма вя­до­мых мас­та­чак УНО­ВІСа?

№ 2 (443) 01.02.2020 - 28.02.2020 г

Хая Ка­ган і Яўге­нія Ма­га­рыл
У на­зву вы­не­се­на пе­ра­фра­за­ва­нае пы­тан­не Лін­ды Нох­лін «Ча­му не бы­ло вя­лі­кіх мас­та­чак?», што да­кор­лі­вым рэ­фрэ­нам гу­чыць у бо­ль­шас­ці дыс­ку­сій па так зва­ным жа­но­чым пы­тан­ні.

На жаль, у ад­каз за­ўсё­ды вы­свят­ля­юцца не­спры­яль­ныя ўмо­вы дос­ту­пу жан­чын да ад­ука­цыі, пры та­кім ла­дзе вя­лі­кіх мас­та­чак быць не маг­ло. Свет, у якім роў­насць да­сяг­нен­няў ста­не маг­чы­май і бу­дзе актыў­на за­ахвоч­вац­ца гра­мад­скі­мі інсты­ту­та­мі, па­куль не існуе.

Пра­бле­ма ўзні­кае не то­ль­кі ў тым, у якой сту­пе­ні жан­чы­нам да­ступ­ныя ад­ука­цыя і пра­фе­сій­ная рэ­алі­за­цыя, але і ў тым, з які­мі ўста­ноў­ка­мі пі­шац­ца гіс­то­рыя. Доб­ра вя­до­мыя про­звіш­чы вя­ду­чых твор­цаў Ві­цеб­ска­га аван­гар­ду, асаб­лі­ва тых, што ў 1919 го­дзе ўжо бы­лі сфар­ма­ва­ны­мі мас­та­ка­мі: Марка Ша­гала, Ка­зі­міра Ма­ле­віча, Ве­ры Ерма­ла­евай, Эль Лі­сіц­кага.У це­ні май­строў — менш за­ўваж­ныя, ма­ла­дыя сту­дэн­ты і вы­пус­кні­кі Ві­цеб­скай мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні, ура­джэн­цы Ві­цеб­шчы­ны: Аб­рам і Мі­ха­іл Век­сле­ры, Леў Юдзін, Яфім Ро­як, Іван Чар­він­ка, Ілля Чаш­нік і мно­гія іншыя, якія сфар­ма­ва­лі­ся як мас­та­кі па­зней. Але яшчэ менш ува­гі над­аец­ца сту­дэн­ткам і вы­пус­кні­цам ВНМВ, на­ват тым, хто ўва­хо­дзіў у аб’яднан­не УНО­ВІС.

На вя­до­май фа­таг­ра­фіі 1922 го­да, зроб­ле­най у Ві­цеб­ску пад­час ды­рэк­тар­ства Ве­ры Ерма­ла­евай, раз­ам з Ка­зі­мі­рам Ма­ле­ві­чам пры­сут­ні­чае мо­ладзь — Ілля Чаш­нік, Мі­ка­лай Су­эцін, а ў дру­гім шэ­ра­гу ста­яць Яўге­нія Ма­га­рыл і Хая (Ган­на) Ка­ган. Пры­сут­насць сту­дэн­так на фа­таг­ра­фіі са зна­ка­мі­ты­мі вы­клад­чы­ка­мі да­зва­ляе за­ду­мац­ца пра пра­фе­сій­ны лёс жан­чын у мас­тац­кім ася­род­ку.

На сён­ня не ўяў­ля­ецца маг­чы­мым ад­на­віць по­ўны і да­клад­ны спіс на­ву­чэн­цаў у ВНМВ, але па спі­се з кні­гі «Ви­тебск: клас­си­ка и аван­гард» мож­на зра­зу­мець, што з 66 сту­дэн­таў — 22 дзяў­чы­ны ва ўзрос­це 19-20 га­доў, то-бок тра­ці­на ад агу­ль­най ко­ль­кас­ці, у тым лі­ку ўра­джэн­кі Ві­цеб­ска і Ві­цеб­скай гу­бер­ні. Адзна­чым, што для Бе­ла­ру­сі гэ­та сі­ту­ацыя бы­ла да­во­лі рас­паў­сю­джа­най, бо ў бо­ль­шас­ці на­ву­ча­ль­ных уста­ноў, асаб­лі­ва па­чат­ко­ва­га ўзроў­ню, і на­ват у гім­на­зі­ях ву­ча­ніц бы­ло шмат, а ў не­ка­то­рых бе­ла­рус­кіх рэ­гі­ёнах іх ко­ль­касць да­хо­дзі­ла да па­ло­вы. Вы­пус­кні­цы школ і гім­на­зій не маг­лі пра­цяг­нуць ад­ука­цыю ва ўні­вер­сі­тэ­тах і інсты­ту­тах, але ме­лі маг­чы­масць ву­чыц­ца на аку­шэ­рак, ста­ма­то­ла­гаў аль­бо на­стаў­ніц. Ці­ка­вы факт, што ў шко­лах і гім­на­зі­ях на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі дзяў­чын­кі з яўрэй­скіх сем’яў без асаб­лі­вых пра­блем пры­ма­лі­ся ў шко­лы і гім­на­зіі, у той час як для яўрэй­скіх хлоп­чы­каў аб­ме­жа­ван­не, так зва­ная кво­та, вы­кон­ва­ла­ся стро­га, бо яны ме­лі маг­чы­масць пра­цяг­нуць на­ву­чан­не ў ВНУ.

«Ле­вае» мас­тац­тва (і асоб­ныя на­прам­кі суп­рэ­ма­тыз­му ў тым лі­ку) ха­рак­та­ры­за­ва­ла­ся за­ўваж­ным удзе­лам жан­чын (Ве­ра Ерма­ла­ева, Ксе­нія Ба­гус­лаў­ская, Во­ль­га Роз­ана­ва, Ган­на Ляпор­ская і інш). У гру­пе УНО­ВІС, ядро якой скла­да­лі 40 ча­ла­век, жан­чын на­ліч­ва­ла­ся ці не дзя­ся­тая час­тка: гэ­та ўжо зга­да­ная Ве­ра Ерма­ла­ева, Эма Гу­ро­віч, На­тал­ля Іва­но­ва, Хая Ка­ган, Ні­на Ко­ган і Яўге­нія Ма­га­рыл.

З 1919 па 1921 га­ды пра­йшлі пры­нам­сі дзве вы­ста­вы УНО­ВІ­Са, у якіх ся­род іншых уз­ялі ўдзел Хая Ка­ган і Яўге­нія Ма­га­рыл. У гэ­ты ж час пра­во­дзі­лі­ся вы­ста­вы і ў Мас­кве, там бы­лі прад­стаў­ле­ны ра­бо­ты сту­дэн­таў ВНМВ, сяб­роў гру­пы УНО­ВІС. У маі 1922-га ад­быў­ся пер­шы вы­пуск сту­дэн­таў ву­чэ­ль­ні, і знач­ная час­тка вы­пус­кні­коў бы­ла сяб­ра­мі УНО­ВІ­Са (Ілля Чаш­нік, Мі­ка­лай Су­эцін, Ла­зар Хі­дэ­кель, Ган­на Ка­ган, Яўге­нія Ма­га­рыл, Яфім Ро­як).

Па­сля зме­ны кі­раў­ніц­тва ву­чэ­ль­ні Ма­ле­віч і яго ка­ле­гі з’еха­лі ў Пет­раг­рад. З ма­тэ­ры­ялаў пе­ра­піс­кі вы­ні­кае: Ма­ле­віч быў ве­ль­мі за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб пле­яда ві­цеб­скіх вуч­няў ру­шы­ла за ім, та­му Ве­ра Ерма­ла­ева ўзя­ла­ся ўлад­коў­ваць вы­пус­кні­коў у Ака­дэ­мію мас­тац­тваў, а так­са­ма кла­па­ці­ла­ся пра іх раз­мяш­чэн­не — не­ка­то­рыя з на­ву­чэн­цаў па­ся­лі­лі­ся ў яе на ква­тэ­ры. Пе­ра­піс­ка Льва Юдзі­на свед­чыць, што пе­ра­еха­лі дзе­вяць вы­пус­кні­коў, пры­чым вы­ключ­на сяб­ры гру­пы УНО­ВІС. Ад­нак існуе мнос­тва зга­дак пра тое, што ўно­ві­саў­цы бы­лі ў роз­най сту­пе­ні ма­ты­ва­ва­ныя пе­ра­мяш­чац­ца ў Пет­раг­рад. Спа­чат­ку пе­ра­еха­лі Ла­зар Хі­дэ­кель і Аб­рам Век­слер, по­тым — да 14 ве­рас­ня — пе­ра­ехаў Леў Юдзін, Хая Ка­ган і Яўге­нія Ма­га­рыл — па­між 2 і 10 кас­трыч­ні­ка, Мі­ха­іл Век­слер — 21 кас­трыч­ні­ка. У ліс­тах, якія Леў Юдзін рэ­гу­ляр­на на­кі­роў­вае Яфі­му Ро­яку, са­ма­му ма­лод­ша­му сяб­ру УНО­ВІ­Са, што за­стаў­ся ў Ві­цеб­ску, ма­ла­ды мас­так вы­каз­вае не­за­да­ва­ль­нен­не Ха­яй і Яўге­ні­яй, маў­ляў, яны ма­ру­дзяць з да­ку­мен­та­мі для Ака­дэ­міі мас­тац­тваў і пры­ездам, бо за­лі­чыць уно­ві­саў­цаў пла­на­ва­ла­ся гру­пай: «Хая Ка­ган і Жэ­ня [Ма­га­рыл] па­ка­за­лі­ся нам то­ль­кі праз тры дні па­сля пры­езду. Шчас­це іх, што ў час пры­еха­лі, інакш бы мы іх са­мым сур’ёзным чы­нам вы­крас­лі­лі».

Юдзін, Чаш­нік і Су­эцін, мяр­ку­ючы па ліс­тах пер­ша­га, з вя­лі­кім энту­зі­язмам успры­ня­лі пра­па­но­ву Ма­ле­ві­ча пе­ра­ехаць у Пет­раг­рад, каб ідэ­ямі суп­рэ­ма­тыз­му «ўзар­ваць Ака­дэ­мію мас­тац­тваў». У ад­роз­нен­не ад Хаі і Яўге­ніі, хлоп­цы актыў­на ўклю­ча­юцца ў мас­тац­кае жыц­цё ста­лі­цы, спра­бу­юць вы­сту­паць на па­се­джан­нях Та­ва­рыс­тва но­вых плы­няў, якое ства­рыў і якім кі­ра­ваў Тат­лін, па­куль іх, улуч­на з Ерма­ла­евай, не ад­хі­лі­лі ад удзе­лу. У Та­ва­рыс­тве за­стаў­ся то­ль­кі Ма­ле­віч, а «ві­цеб­скі дэ­сант» уно­ві­саў­цаў на­кі­ра­ва­лі ўдзе­ль­ні­чаць у ме­рап­ры­емствах з мас­та­ка­мі «свай­го ўзрос­ту». Леў Юдзін, мас­так-па­чат­коў­ца, і там з за­ўзя­тас­цю і энту­зі­язмам, улас­ці­вы­мі 1919—20-м, агі­туе Ула­дзі­мі­ра Ле­бе­дзе­ва пры­яднац­ца да суп­рэ­ма­тыч­на­га мас­тац­тва, у той час як апош­ні ўжо зра­біў не­ка­ль­кі буй­ных пра­ектаў і атры­маў на іх доб­рыя вод­гу­кі.

Усе ўно­ві­саў­цы бы­лі за­лі­ча­ныя ў Ака­дэ­мію мас­тац­тваў на агу­ль­ны (пад­рых­тоў­чы) курс на­су­пе­рак іх ча­кан­ням ад­ра­зу тра­піць на дру­гі. Пры­чым кан­чат­ко­вы спіс за­лі­ча­ных моц­на ад­роз­ні­ваў­ся ад спі­са, які Ерма­ла­ева пер­ша­па­чат­ко­ва да­сы­ла­ла ў ву­чэ­ль­ню Штыг­лі­ца яшчэ да та­го, як тую ўста­но­ву аб’ядна­лі з Ака­дэ­мі­яй мас­тац­тваў. Гэ­та зна­чыць, што не ўсе з тых, ка­го за­пра­сі­лі ў Пет­раг­рад, вы­ра­шы­лі­ся на пе­ра­езд.

У Пет­раг­ра­дзе мно­гія ўно­ві­саў­цы пе­ра­клю­чы­лі­ся на ку­бізм. Па­вод­ле ўспа­мі­наў Юдзі­на: «Ма­га­рыл: уз­яла­ся за пра­цу, ма­люн­кі, ку­бізм, рэ­кан­струк­цыя «Га­ла­ва», «Шклян­ка з лы­жач­кай» і яшчэ не­шта. Ка­ган: не пра­цуе. Збі­тая ўсё яшчэ; не ве­дае, што ра­біць. На схо­дах бы­вае аку­рат­на». Зу­сім па-інша­му пра Хаю Ка­ган пі­саў Раж­дзес­твен­скі: «У Гін­хук (у ары­гі­на­ле ліс­та так — ма­лы­мі лі­та­ра­мі. — Рэд.) пры­но­сі­ла свае моц­ныя і муж­ныя ку­біс­тыч­ныя ра­бо­ты — ме­та­ліч­ныя ге­амет­ры­за­ва­ныя ў пра­сто­ры аб’ёмы».

У Пет­раг­ра­дзе ў пра­соў­ван­не УНО­ВІ­Са ўцяг­ну­ты ўсе ві­цеб­скія мас­та­кі. Вось як гэ­та апіс­вае Леў Юдзін: «Пра­ца ся­род на­ву­чэн­цаў раз­гор­тва­ецца вя­лі­кая. З на­мі ве­ль­мі лі­чац­ца. Усе раз­мо­вы мо­ла­дзі то­ль­кі пра УНО­ВІС. Мы арга­ні­зу­ем гру­пу спа­чу­ва­ль­ных. Арга­ні­зу­ем клуб. На днях 1-шы клуб­ны дзень. Я вы­сту­паю з кры­ты­кай ра­бот сяб­роў клу­бу. Хая Ка­ган у пер­шы раз бу­дзе ра­біць па­ка­за­ль­ныя ма­люн­кі». Ве­ра­год­на, уно­ві­саў­цы на­ма­га­лі­ся пры­мя­ніць у Ака­дэ­міі ма­дэль «во­пыт­на­га ма­ля­ван­ня», апра­ба­ва­ную ў Ві­цеб­ску. На та­кіх за­нят­ках хто­сь­ці з на­ву­чэн­цаў ма­ля­ваў і ад­на­ча­со­ва тлу­ма­чыў ха­рак­тар сва­іх дзея­нняў. Па­сля за­кан­чэн­ня ла­дзі­ла­ся дыс­ку­сія. За­ха­ва­ла­ся стэ­наг­ра­ма ад­на­го з та­кіх «уро­каў», ска­ро­ча­ны ва­ры­янт якой быў апуб­лі­ка­ва­ны ў аль­ма­на­ху «Уно­вис» №1.

Ня­гле­дзя­чы на агу­ль­ную ўста­ноў­ку вы­стаў­ляць ра­бо­ты ад гру­пы без ука­зан­ня про­звіш­чаў асоб­ных аўта­раў, вя­до­ма, што ра­бо­та Хаі Ка­ган «Бе­лы суп­рэ­ма­тызм» экс­па­на­ва­ла­ся на Вы­ста­ве кар­цін пет­раг­рад­скіх мас­та­коў усіх кі­рун­каў у 1923 го­дзе, і гэ­ты твор ад­нес­лі да лі­ку най­бо­льш ары­гі­на­ль­ных. «Кам­па­зі­цыя» № 78 (па­вод­ле ка­та­ло­га) бы­ла ад­абра­на для пер­шай рус­кай мас­тац­кай вы­ста­вы ў Бер­лі­не ў 1922 го­дзе і ў Амстэр­да­ме ў маі 1923 го­да.

Хая Ка­ган і па­сля пе­ра­езду ў Пет­раг­рад за­ста­ла­ся вер­ная пры­нцы­пам суп­рэ­ма­тыз­му, на­ват ка­лі сам Ма­ле­віч звяр­нуў­ся да жы­ва­піс­на-плас­тыч­на­га рэ­аліз­му і по­стсуп­рэ­ма­тыз­му. Аж да 1930-х яна ства­рае суп­рэ­ма­тыч­ныя кам­па­зі­цыі ў пра­сто­ры. З 1930-х яна ад­ыхо­дзіць ад за­нят­каў жы­ва­пі­сам і пе­ра­клю­ча­ецца на ке­ра­мі­ку. Мно­гія з яе тво­раў тра­пі­лі ў рас­па­ра­джэн­не мас­тач­кі Ган­ны Ля­пор­скай. Дзя­ку­ючы кан­так­там Ля­пор­скай з за­ход­ні­мі мас­тац­тва­з­наў­ца­мі і пі­сь­мен­най арга­ні­за­цый­най пра­цы аб’екты Хаі Ка­ган вы­дат­на прад­аюц­ца на еўра­пей­скім і аме­ры­кан­скім арт-рын­ках і сён­ня. Яе ра­бо­ты ма­юць надзей­ны пра­ве­нанс (а гэ­та рэ­дкасць для аван­гар­ду 1920-х), але зу­сім не вя­до­мыя на ра­дзі­ме.

Ня­гле­дзя­чы на энту­зі­язм ві­цеб­скіх ма­ла­дых мас­та­коў, ідэі УНО­ВІ­Са не ўда­ецца рас­паў­сю­дзіць у Пет­раг­ра­дзе. Ужо да 1923 го­да ўзні­ка­юць кан­флік­ты з Ма­ле­ві­чам, з-за якіх вуч­ні ад­маў­ля­юцца вы­стаў­ляц­ца пад агу­ль­най на­звай «УНО­ВІС», яны атрым­лі­ва­юць маг­чы­масць удзе­ль­ні­чаць у вы­ста­вах ад свай­го імя і са­ма­стой­на вы­зна­чаць пра­фе­сій­ны лёс.

Яўге­нія Ма­га­рыл па­сту­пі­ла ў Ака­дэ­мію ў 1922 го­дзе ў Май­стэр­ню пра­сто­ра­ва­га рэ­аліз­му да Мі­ха­іла Ма­цю­шы­на, і гэ­та ад­да­лі­ла яе ад гру­пы УНО­ВІС, бо Ма­цю­шын хоць і сяб­ра­ваў з Ма­ле­ві­чам, але раз­ві­ваў улас­ны кі­ру­нак, што ні­як не пе­ра­ся­каў­ся з суп­рэ­ма­тыз­мам. На­роў­ні з іншы­мі вуч­ня­мі Яўге­нія Ма­га­рыл удзе­ль­ні­ча­ла ў да­сле­да­ван­нях Ма­цю­шы­на па ўспры­ман­ні ко­ле­ру, якія пра­во­дзі­лі­ся ў Дзяр­жаў­ным інсты­ту­це мас­тац­кай ку­ль­ту­ры (ГІН­ХУК) у меж­ах гру­пы КОРН («кол­лек­тив рас­ши­рен­но­го на­блю­де­ния»).

За­ха­ва­лі­ся свед­чан­ні, што Яўге­нія ўдзе­ль­ні­ча­ла ў рас­пра­цоў­цы і вы­дан­ні «Да­вед­ні­ка па ко­ле­ры» Ма­цю­шы­на ў ГІН­ХУ­Ку. Для Ма­цю­шы­на гэ­та бы­ла адзі­ная пры­жыц­цё­вая пуб­лі­ка­цыя шмат­га­до­вых да­сле­да­ван­няў, звя­за­ных з фі­зі­яло­гі­яй зро­ка­ва­га ўспры­ман­ня. Па­ча­ла­ся пра­ца ў 1923 го­дзе ў Ад­дзе­ле арга­ніч­най ку­ль­ту­ры пад кі­раў­ніц­твам Ма­цю­шы­на ў МХК-ГІН­ХУ­Ка. Па­сля лік­ві­да­цыі ГІН­ХУ­Ка (сне­жань 1926-га) да­сле­да­ван­ні пра­цяг­ва­лі­ся ў Дзяр­жаў­ным інсты­ту­це гіс­то­рыі мас­тац­тваў (1927—1929). Да кра­са­ві­ка 1930-га быў га­то­вы ма­кет, прад­стаў­ле­ны на вы­ста­ве КОРН у Цэн­тра­ль­ным до­ме мас­тац­тва ў Ле­нін­гра­дзе. Па­сля ён быў пе­ра­пра­ца­ва­ны з ары­ента­цы­яй «на ўжы­ван­не ў пра­цы над ко­ле­рам у вы­твор­час­ці: унут­ра­нае і знеш­няе афар­млен­не архі­тэк­ту­ры, тэк­стыль, фар­фор, шпа­лер­ная, па­ліг­ра­фіч­ная і іншыя вы­твор­час­ці» (з уво­дзі­наў у «Да­вед­нік»).

«Да­вед­нік па ко­ле­ры» вы­йшаў у 1932 го­дзе ў Дзяр­жаў­ным вы­да­вец­тве вы­яўлен­чых мас­тац­тваў. Ён скла­даў­ся з арты­ку­ла Ма­цю­шы­на «За­ка­на­мер­насць змен­нас­ці ко­ле­ра­вых спа­лу­чэн­няў» і ча­ты­рох сшыт­каў-таб­ліц — ма­ляў­ні­чых гар­мо­ній-трох­ка­ля­ро­ві­каў. Сап­раў­ды ты­та­ніч­ную пра­цу — 36 ко­ле­ра­вых таб­ліц ты­ра­жом 400 экзэм­пля­раў (уся­го 14 400 таб­ліц) вы­ка­на­лі ўруч­ную па тра­фа­рэ­це ма­ла­дыя мас­та­кі, вуч­ні Ма­цю­шы­на, у тым лі­ку Ма­рыя і Ба­рыс Эндэ­ры, Іры­на Ва­ль­тэр, Во­ль­га Ва­улі­на і Яўге­нія Ма­га­рыл.

Пер­шая вы­ста­ва пад мас­тац­кім дэ­ві­зам «КОРН/кол­лек­тив рас­ши­рен­но­го на­блю­де­ния» пра­йшла ў 1930 го­дзе. Бо­ль­шая час­тка тво­раў знік­ла пад­час бла­ка­ды, сён­ня скла­да­на вы­зна­чыць, якія ме­на­ві­та ра­бо­ты бы­лі вы­стаў­ле­ны. Але да­клад­на вя­до­ма, што Яўге­нія Ма­га­рыл удзе­ль­ні­ча­ла ў вы­ста­ве. У 1941 го­дзе яна бы­ла пры­ня­тая ў Са­юз мас­та­коў, а ў 1952-м — вы­клю­ча­ная з яго за не­адпа­вед­насць па­тра­ба­ван­ням ме­та­ду са­цы­яліс­тыч­на­га рэ­аліз­му, у 1966 го­дзе — ад­ноў­ле­ная. З 1963 го­да пра­ца­ва­ла ў экс­пе­ры­мен­та­ль­най гра­фіч­най май­стэр­ні Ле­нін­град­ска­га ад­дзя­лен­ня Са­юза мас­та­коў, ад­да­ва­ла пе­ра­ва­гу аўтар­скай тэх­ні­цы ка­ля­ро­вай лі­таг­ра­фіі.

За­ха­ва­лі­ся лі­таг­ра­фіі, вы­ка­на­ныя ў 1976—1977 га­дах. У іх пра­соч­ва­ецца кан­цэп­цыя пра­цы з ко­ле­рам, прад­стаў­ле­ная ў да­вед­ні­ку Ма­цю­шы­на. Ко­ле­ры не зме­ша­ны, акцэн­та­ван­не да­ся­га­ецца за кошт су­па­стаў­лен­ня двух ко­ле­раў з да­па­мо­гай ко­ле­ру-звяз­кі. Па­літ­ра з па­стэ­ль­ных то­наў у на­цюр­мор­це вы­гля­дае вы­раз­най і яркай дзя­ку­ючы прад­ума­ным ко­ле­ра­вым спа­лу­чэн­ням.

У тво­ры «Бу­кет» Яўге­нія Ма­га­рыл вы­ка­рыс­тоў­вае ці­ка­вы пры­ём — кон­тур, які акру­жае бу­кет і аб­азна­чае мя­жу па­між ім і фо­нам. Кон­тур цёп­ла­га ко­ле­ру ад­на­ча­со­ва звяз­вае і раз­дзя­ляе ха­лод­ныя бла­кіт­ны ко­лер фо­ну і зя­лё­ны — ліс­то­ты. Ма­цю­шын у сва­ёй тэ­орыі так і не вы­веў пра­ві­ла по­шу­ку «гар­ма­ні­зу­юча­га» ко­ле­ру, што «саш­чэп­лі­вае» іншыя, та­му мас­та­кі кі­ра­ва­лі­ся інту­іцы­яй і па­чуц­ця­мі.

Тэ­орыя ко­ле­ру Ма­цю­шы­на за­свой­ва­ла­ся на ідэі «свя­до­ма­га рас­па­ра­джэн­ня цэн­тра­ль­ным і пе­ры­фе­рый­ным зро­кам у ад­на­ча­со­вых вы­сіл­ках гля­дзен­ня», якое ме­ла на­зы­вац­ца «па­шы­ра­ным зро­кам». «Па­шы­ра­ны зрок дае ў ад­чу­ван­ні пан­яцце су­вя­зі рэ­чаў і іх ста­сун­каў у ася­род­дзі», — пі­ша Ма­цю­шын ва ўво­дзі­нах да «Да­вед­ні­ка».

У «Бу­ке­це» Яўге­ніі Ма­га­рыл цэн­тра­ль­ны аб’ект і цэнтр кам­па­зі­цыі су­па­стаў­ныя па актыў­нас­ці, акцэн­ту­ацыі з фо­нам, і дзя­ку­ючы гэ­та­му мы ўспры­ма­ем твор і цэн­тра­ль­ным, і пе­ры­фе­рый­ным зро­кам, што пры­ўно­сіць у кам­па­зі­цыю ды­на­мі­ку і віб­ра­цыю, якія пры­мно­жа­ны бе­лы­мі по­шу­га­мі па­між штры­ха­мі фо­ну. Як і ў шэ­ра­гу іншых ра­бот, Ма­га­рыл фо­нам фар­муе ўспры­ман­не асноў­на­га сю­жэ­та. У аўтар­скай лі­таг­ра­фіі «Сон-тра­ва» гэ­ты пры­ём уз­моц­не­ны.

Па лі­таг­ра­фі­ях 1970-х за­ўваж­на: для Яўге­ніі по­шу­кі і экс­пе­ры­мен­ты ў га­лі­не ўспры­ман­ня ко­ле­ру і кам­па­зі­цыі, рас­па­ча­тыя ў гру­пе КОРН пад кі­раў­ніц­твам Ма­цю­шы­на, пра­цяг­ва­лі­ся і бы­лі прад­стаў­ле­ныя на пер­са­на­ль­ных вы­ста­вах у 1974 і 1984 га­дах і на шмат­лі­кіх ка­лек­тыў­ных экс­па­зі­цы­ях у Ле­нін­гра­дзе. Дзён­ні­кі і арты­ку­лы да­па­маг­лі б склас­ці спад­чы­ну Яўге­ніі ў цэ­лую кар­ці­ну але бач­на, што кан­цэп­цыя кам­бі­на­ван­ня ко­ле­ру, рас­пра­цоў­кі якой бы­лі рас­па­ча­ты ў гру­пе Ма­цю­шы­на, мас­тач­ка ўжы­ва­ла і раз­ві­ва­ла на пра­ця­гу ўся­го твор­ча­га шля­ху.

Ма­ле­віч і Ма­цю­шын — ха­рыз­ма­тыч­ныя асо­бы, та­ле­на­ві­тыя мас­та­кі з моц­ным аўтар­скім па­чат­кам. Яны бы­лі за­ці­каў­ле­ныя ў пры­цяг­нен­ні ма­ла­дых твор­цаў да су­пра­цоў­ніц­тва. Ма­ла­дыя мас­та­кі атры­ма­лі маг­чы­масць да­лу­чыц­ца да маш­таб­на­га мас­тац­ка­га і да­след­ча­га пра­екта, а так­са­ма аса­цы­явац­ца са знач­ным ру­хам і кі­рун­кам у мас­тац­тве, але — у аб­мен на ад­мо­ву ад аўтар­ства і аўтар­скіх пра­ектаў. У пер­шыя ча­сы гэ­тая стра­тэ­гія бы­вае плён­най для аб­одвух ба­коў: вы­біт­ныя май­стры га­ду­юць ад­да­ных па­сля­доў­ні­каў, а вуч­ні атрым­лі­ва­юць на­сы­ча­ны ася­ро­дак, які са­дзей­ні­чае фар­ма­ван­ню твор­чай спе­лас­ці. Але пе­ра­ход вуч­няў да аўта­ном­на­га твор­ча­га пра­екта ў мно­гіх вя­до­мых бі­ягра­фі­ях су­пра­ва­джа­ецца кан­флік­там, і аўта­но­мію атрым­лі­ва­юць то­ль­кі тыя, хто ад­ва­жы­лі­ся па­йсці на раз­рыў з на­стаў­ні­кам. Ня­дзіў­на, што на та­кі кан­флікт аказ­ва­юцца здо­ль­ны­мі ў асноў­ным муж­чы­ны (гра­мад­ства ста­віц­ца да гэ­та­га з раз­умен­нем). У вы­пад­ку з гру­пай Ма­ле­ві­ча пер­шым сы­шоў Лі­сіц­кі, каб раз­ві­ваць про­ўны, по­тым — Су­эцін і Чаш­нік. Сён­ня скла­да­на ўзна­віць, ча­му Хая Ка­ган сыш­ла ад суп­рэ­ма­тыч­на­га жы­ва­пі­су: ці быў тое знеш­ні ціск пе­ра­йсці да плас­тыч­на­га рэ­аліз­му, аль­бо цяж­кас­ці ў эман­сі­па­цыі і зда­бы­ван­ні твор­чай аўта­но­міі ў стан­ко­вым жы­ва­пі­се ва ўмо­вах уз­мац­нен­ня па­тры­ярха­ль­ных уста­но­вак у са­вец­кім мас­тац­тве. Пе­ра­ход у ке­ра­мі­ку, што тра­ды­цый­на аса­цы­ява­ла­ся з мас­тач­ка­мі, мог быць кам­пра­міс­ным ва­ры­янтам бес­кан­флік­тнай эман­сі­па­цыі, вы­зва­лен­ня ад уплы­ву і апе­ка­ван­ня на­стаў­ні­ка ці вы­сліз­ган­нем ад та­та­ль­нас­ці сац­рэ­аліз­му.

Пы­тан­не «Ча­му не бы­ло вя­до­мых мас­та­чак ру­ху УНО­ВІС?» не сто­ль­кі за­клі­кае пе­ра­гле­дзіць, ка­му на­ле­жаць лаў­ры аван­гар­дыс­цка­га ру­ху, ко­ль­кі апе­люе да аб­ме­жа­ва­ных маг­чы­мас­цей для мас­та­чак твор­чых аўта­но­мій. Ідэя «ле­ва­га» мас­тац­тва ка­лек­тыў­най твор­час­ці на спра­ве апы­ну­ла­ся спры­яль­най для лі­да­раў плы­няў і шмат у чым усклад­ні­ла мас­тац­кую эман­сі­па­цыю як для ма­ла­дых аўта­раў, так і для аўта­рак.

Ала Пігальская