Ро­ба­ты і ку­біс­тыч­ныя пра­ва­ды­ры Да­ві­да Якер­со­на

№ 2 (443) 01.02.2020 - 28.02.2020 г

На жаль, твор­чую спад­чы­ну зо­рак, якія па­кі­ну­лі след на ві­цеб­скім не­бас­хі­ле па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, мож­на ўба­чыць у мно­гіх му­зе­ях све­ту, але не ў са­мім го­ра­дзе. У гэ­тым пе­ра­лі­ку Да­від Якер­сон — рэ­дкае вы­клю­чэн­не.

У 1980-я, ка­лі пра Ві­цеб­скую мас­тац­кую шко­лу ка­за­лі па­ўшэп­там, уда­ва Да­ві­да Аро­на­ві­ча Але­на Ка­біш­чар-Якер­сон пе­рад­ала ў фон­ды аб­лас­но­га кра­язнаў­ча­га му­зея бо­льш за 100 гра­фіч­ных аркушаў, 90 ра­бот дроб­най плас­ты­кі і ску­льп­ту­ры, аса­біс­тыя рэ­чы, фа­таг­ра­фіі і да­ку­мен­ты мас­та­ка. Гэ­та ста­ла маг­чы­мым дзя­ку­ючы на­ма­ган­ням за­гад­чы­цы мас­тац­ка­га ад­дзе­ла му­зея Яўге­ніі Кі­чы­най.

 

Да­від Якер­сон на­ра­дзіў­ся ў Ві­цеб­ску 15 са­ка­ві­ка 1896 го­да. У 1900-я ву­чыў­ся ў ка­мер­цый­ным ву­чы­ліш­чы. Шко­ла Пэ­на ста­ла яго мас­тац­кім пад­мур­кам. За­тым Якер­сон пра­цяг­вае на­ву­чан­не на бу­даў­ні­чым фа­ку­ль­тэ­це Рыж­ска­га по­лі­тэх­ніч­на­га інсты­ту­та, які быў эва­ку­ява­ны ў Мас­кву. З 1918 па 1922 год ву­чыц­ца ў Вы­шэй­шых дзяр­жаў­ных мас­тац­ка-тэх­ніч­ных май­стэр­нях

(ВХУ­ТЕ­МАС) у вя­до­мых ску­льп­та­раў — ака­дэ­мі­каў Сяр­гея Вал­ну­хі­на, Іва­на Яфі­ма­ва і Ба­ры­са Ка­ра­лё­ва. Якер­сон усту­пае ў Мас­коў­скі са­юз ску­льп­та­раў-мас­та­коў і прад­стаў­ляе свае кам­па­зі­цыі на вы­ста­вах. У тыя га­ды ма­ла­ды твор­ца экс­пе­ры­мен­туе, шу­кае са­ма­вы­яўлен­ня ў но­вых мас­тац­кіх плы­нях. Пра гэ­та свед­чаць гра­фіч­ныя ра­бо­ты «Два сі­лу­эты ў рас­лін­ным арна­мен­це», «Ад­аліс­ка», «Дэ­ка­ра­тыў­ны ма­тыў з аркай і ску­льп­ту­рай», «Кам­па­зі­цыя з укры­жа­ван­нем Хрыс­та» — у іх інтэр­прэ­ту­юцца роз­ныя сты­лі і вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца пры­ё­мы ма­дэр­ну. Але аўтар не аб­мя­жоў­ва­ецца гэ­ты­мі кам­па­зі­цы­ямі: тут жа ідуць алоў­ка­выя на­кі­ды ві­цеб­скіх пей­за­жаў і хра­маў, парт­рэ­ты зна­ёмых і бліз­кіх.

 

Уво­сень 1918-га Да­від Якер­сон трап­ляе ў кру­газ­ва­рот ку­ль­тур­ных пе­ра­ў­тва­рэн­няў, якія ажыц­цяў­ляе ў Ві­цеб­ску Марк Ша­гал. Пер­шым гран­ды­ёзным ме­рап­ры­емствам ста­ла аздаб­лен­не го­ра­да да свят­ка­ван­ня га­да­ві­ны Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі. У па­свед­чан­ні, атры­ма­ным Якер­со­нам, сам Ша­гал свед­чыць: «Тав. Якер­сон у быт­насць сваю ў г. Ві­цеб­ску бес­пе­ра­пын­на пра­ца­ваў у гу­бер­нскай ка­мі­сіі па ўпры­гож­ван­ні гор. да Кас­трыч­ніц­кай га­да­ві­ны і лі­чыў­ся сяб­рам азна­ча­най ка­мі­сіі».

 

Пра­екты пано, пра­па­на­ва­ныя Якер­со­нам, ад­роз­ні­ва­юцца ад яго ра­ней­шых ра­бот ла­ка­ніз­мам, рэ­зкас­цю кон­ту­ру і асаб­лі­вай на­пру­жа­нас­цю, што пад­крэс­лі­ва­ецца ка­ла­рыс­тыч­ным ра­шэн­нем («Фі­гу­ра ра­бо­ча­га з мо­ла­там», «Чыр­во­наг­вар­дзей­цы», «Па­бу­до­ва Па­ла­ца пра­цы», «Да ра­дас­ці со­неч­на­га свят­ла»).

 

Яшчэ адзін да­ку­мент, пад­пі­са­ны Ша­га­лам 28 са­ка­ві­ка 1919 го­да, па­цвяр­джае: Да­від Аро­на­віч слу­жыў інструк­та­рам пед­ага­гіч­най сек­цыі пад­аддзе­ла вы­яўлен­чых мас­тац­тваў ад­дзе­ла на­род­най ад­ука­цыі Ві­цеб­ска­га га­рад­ско­га са­ве­та. З 15 траў­ня Якер­сон ста­но­віц­ца кі­раў­ні­ком ску­льп­тур­най май­стэр­ні Ві­цеб­скай на­род­на­й мас­тац­кай ву­чэльні, уста­наў­лі­вае по­мні­кі Кар­лу Мар­ксу ў По­ла­цку і Не­ве­лі, Льву Гар­фун­ке­лю ў Яна­ві­чах.

 

Ка­лі ў ліс­та­па­дзе 1919-га ў Ві­цебск пры­ехаў Ка­зі­мір Ма­ле­віч, жыц­цё мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні змя­ні­ла­ся. Ха­рыз­ма­тыч­ны тэ­арэ­тык суп­рэ­ма­тыз­му за­ха­піў мно­гіх на­ву­чэн­цаў і пед­аго­гаў сва­імі по­гля­да­мі. Якер­сон не за­стаў­ся ўба­ку і стаў актыў­ным сяб­рам аб’яднан­ня УНО­ВІС. Не­ка­то­рыя пра­цы да­зва­ля­юць на­гляд­на пра­са­чыць эва­лю­цыю мас­та­ка: імпрэ­сі­яніс­тыч­ныя «Ля­ль­кі» пе­ра­тва­ра­юцца ў ку­біс­тыч­ную кам­па­зі­цыю, фі­гу­ра ча­ла­ве­ка му­ль­тып­лі­ку­ецца ў амаль суп­рэ­ма­тыч­ныя фор­мы. На жаль, у ві­цеб­скай му­зей­най ка­лек­цыі не прад­стаў­ле­ны ку­ба­суп­рэ­ма­тыч­ныя і суп­рэ­ма­тыч­ныя аб’ёмныя кам­па­зі­цыі, жы­ва­піс­ная архі­тэк­то­ні­ка...

 

Рэ­алі­за­цыя пла­на ма­ну­мен­та­ль­най пра­па­ган­ды ў Ві­цеб­ску за­пом­ні­ла­ся ўста­ноў­кай у маі 1920 го­да по­мні­каў Кар­лу Мар­ксу і Кар­лу Ліб­кнех­ту ра­бо­ты Якер­со­на. Ма­ну­мен­та­ль­ныя суп­рэ­ма­тыч­ныя пастаменты по­мні­каў спа­лу­ча­лі­ся з ку­біс­тыч­ны­мі бюс­та­мі пра­ва­ды­роў пра­ле­та­ры­яту. Тэх­на­ло­гія, ужы­тая скульп­та­рам, бы­ла тан­най і на­ва­тар­скай — бюс­ты вы­ра­за­лі­ся з па­ўзац­вяр­дзе­лай ма­сы цэ­мен­ту. На жаль, гэ­тыя по­мні­кі ака­за­лі­ся не­даў­га­веч­ны­мі, і ў ся­рэ­дзі­не 1920-х іх знес­лі.

 

У сва­іх суп­рэ­ма­тыч­ных кам­па­зі­цы­ях Якер­сон спра­буе экс­пе­ры­мен­та­ваць з ру­хам фі­гур. За­ха­ва­ла­ся се­рыя з 14 пра­ну­ма­ра­ва­ных ра­бот з па­сля­доў­на пе­ра­мен­лі­вым раз­мяш­чэн­нем квад­ра­таў, кру­га, трох­кут­ні­ка, ром­ба.

 

Тэ­ма ру­ху, тран­сфар­ма­цыі рас­пра­цоў­ва­ецца і ў се­рыі суп­рэ­ма­тыч­ных кан­струк­цый ча­ла­ве­чай фі­гу­ры. Сло­ва «ро­бат» упер­шы­ню вы­ка­рыс­таў Ка­рэл Ча­пэк у п’есе то­ль­кі ў 1920 го­дзе, але «ро­ба­та­па­доб­ныя» суп­рэ­ма­тыч­ныя фі­гу­ры Якер­со­на ўжо тран­сфар­ма­ва­лі­ся на па­пе­ры — іх кан­струк­цыі то спраш­ча­лі­ся, то ста­на­ві­лі­ся бо­льш скла­да­ны­мі і пе­ра­тва­ра­лі­ся ў на­гру­ваш­чван­не пра­ста­кут­ні­каў, тра­пе­цый, трох­кут­ні­каў і кру­гоў...

 

У 1921 го­дзе ску­льп­тар быў на не­­каль­кі тыд­няў ка­ман­дзі­ра­ва­ны ў Стаў­­ра­паль для ўста­ноў­кі по­мні­ка Яка­ву Свяр­дло­ву. Не­ўза­ба­ве Якер­сон пе­ра­язджае ў Мас­кву і пра­цяг­вае за­ймац­ца ў ВХУ­ТЕ­МА­Се.

 

Ідэ­ало­гія ўла­ды па­сту­по­ва пад­па­рад­коў­вае мас­тац­тва сва­ім па­тра­ба­ван­ням і ста­віць яго са­бе на служ­бу. Да­від Якерсон апы­нуў­ся ся­род тых, хто быў вы­му­ша­ны існа­ваць у гэ­тых умо­вах. Мас­тац­кая мо­ва май­стра змя­ня­ецца раз­ам са стаў­лен­нем да «ле­ва­га» мас­тац­тва. Ён су­пра­цоў­ні­чае з Дзяр­жаў­ным цэн­тра­ль­ным му­зе­ем на­ро­даз­наў­ства ў Мас­кве — за­ха­ва­ла­ся вя­лі­кая ко­ль­касць ма­люн­каў ты­паў і аб’ектаў архі­тэк­ту­ры Мал­до­вы, ску­льп­ту­ры з дрэ­ва «Тун­гус», «Аб­ісін­ка», «Каў­каз­скі яўрэй». Тэ­ма­ты­ка ма­ну­мен­та­ль­най пра­па­ган­ды пра­цяг­ва­ецца ў воб­ра­зах Сця­па­на Раз­іна, Емя­ль­яна Пу­га­чо­ва, Са­ла­ва­та Юла­ева, Іва­на Мі­чу­ры­на, по­мні­ка Ле­ні­ну ў Та­ган­ро­гу, цэ­лай га­ле­рэі ўвасабленняў лю­дзей пра­цы. Якер­сон тон­ка ад­чу­вае фак­ту­ру дрэ­ва і ста­но­віц­ца вя­до­мым май­страм у гэ­тым кі­рун­ку: «Маё стаў­лен­не да дрэ­ва як да ма­тэ­ры­ялу, — пі­ша ску­льп­тар, — не пад­па­рад­коў­ваць свой воб­раз ма­тэ­ры­ялу, а вы­ка­рыс­тоў­ваць для сва­іх ідэй і ад­чу­ван­няў усе яго пры­род­ныя ўлас­ці­вас­ці». Ад­нак «фар­ма­ль­ныя» пры­ёмы не ві­та­юцца афі­цый­ны­мі кры­ты­ка­мі: «Вя­до­ма, што ха­рак­тэр­най ры­сай сім­ва­ліз­му з’яўля­ецца ад­сут­насць яснай ідэй­най на­кі­ра­ва­нас­ці і пад­крэс­ле­ны ады­ход ад рэ­аль­нас­ці. У Якер­со­на ў на­яўнас­ці і тое, і дру­гое. Упа­да­ба­ны ма­тыў яго тво­раў — зна­ро­чыс­тая дэ­фар­ма­цыя ча­ла­ве­ча­га тва­ру».

 

Ня­гле­дзя­чы на на­пад­кі, ску­льп­тар пра­цяг­вае пра­ца­ваць, удзе­ль­ні­чае ў вы­ста­вах, вы­кон­вае роз­ныя за­ка­зы, у тым лі­ку на ску­льп­тур­нае афар­млен­не са­на­то­рыя «Кур­па­ты» ў Ялце, па­ві­ль­ёна «Баш­кі­рыя» на Вы­ста­ве да­сяг­нен­няў на­род­най гас­па­дар­кі ў Мас­кве. Пад­час вай­ны Якер­сон за­ста­ецца ў ста­лі­цы. У 1943 го­дзе на вы­ста­ве «Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на», якая пра­хо­дзі­ла ў Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, ён прад­ста­віў кам­па­зі­цыю «Аляк­сандр Не­ўскі».

 

Да­від Якер­сон рап­тоў­на па­мёр 28 кра­са­ві­ка 1947 го­да. Яго пра­цы на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзяў за­хоў­ва­ла ўда­ва. І то­ль­кі на вы­ста­вах у 1990—2000-я ў Мас­тац­кім му­зеі Ві­цеб­ска прад­стаў­ля­юцца ра­бо­ты май­стра. За­тым ідуць пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва ў ад­дзе­ле пры­ват­ных ка­лек­цыі Дзяр­жаў­на­га му­зея вы­яўлен­чых мас­тац­тваў (Мас­ква, 2000), вы­ста­ва «У ко­ле Ма­ле­ві­ча» (Рус­кі му­зей, 2000). У 2018—2019-я тво­ры Якер­со­на з Ві­цеб­ска­га му­зея і пры­ват­ных збо­раў экс­па­ну­юцца на вы­ста­ве «Ша­гал, Лі­сіц­кі, Ма­ле­віч. Рус­кі аван­гард у Ві­цеб­ску» (у па­рыж­скім Цэн­тры Жор­жа Па­мпі­ду і Яўрэй­скім му­зеі ў Нью-Ёрку).

 

Не­ка­то­рыя ра­бо­ты мас­та­ка за­хоў­ва­юцца ў Рус­кім му­зеі, Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, шэ­ра­гу іншых му­зе­яў Рас­іі, Му­зеі Мар­ка Ша­га­ла ў Ві­цеб­ску, але Ві­цеб­скі аб­лас­ны кра­язнаў­чы му­зей ва­ло­дае са­мым буй­ным збо­рам тво­раў аўта­ра. Зна­мя­на­ль­на, што пры ства­рэн­ні Му­зея гіс­то­рыі Ві­цеб­скай мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні твор­час­ці Да­ві­да Якер­со­на суп­рэ­ма­тыч­на­га пе­ры­яду бы­ла ад­ве­дзе­ная асоб­ная за­ла.

 

Ця­пер скла­да­на ска­заць, хто быў пер­шым у рас­пра­цоў­цы стэ­рэ­а­мет­рыч­ных суп­рэ­ма­тыч­ных фор­маў — Да­від Якер­сон або Ла­зар Лі­сіц­кі. Маг­чы­ма, гэ­тая пра­ца вя­ла­ся ад­на­ча­со­ва. Але про­ўны Лі­сіц­ка­га і архі­тэк­то­ны Ма­ле­ві­ча ста­лі шы­ро­ка вя­до­мыя, і без іх не­маг­чы­ма ўя­віць гіс­то­рыю сус­вет­на­га мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя. Пры­йшоў час упіс­ваць у гэ­тую гіс­то­рыю но­выя імё­ны…

Валерый Шышанаў