Га­лі­на Ра­ма­на­ва.

№ 3 (444) 01.03.2020 - 30.03.2020 г

Ма­ля­ваць кож­ны дзень, лёг­кае не­вы­пад­ко­вае
Мас­тач­ка, апан­та­ная вы­клад­чы­ца Гле­баў­кі ле­ген­дар­ных 1990-х, Га­лі­на Ра­ма­на­ва ў 2018 го­дзе атры­ма­ла На­цы­яна­ль­ную прэ­мію — рап­тоў­на для тых, хто не ў тэ­ме, як мас­так-па­ста­ноў­шчык у на­мі­на­цыі «Леп­шы фі­льм у ані­ма­цый­най фор­ме». Гэ­та быў «Ваў­чыш­ка», але ра­ман Га­лі­ны з му­ль­ты­плі­ка­цы­яй рас­па­чаў­ся ра­ней.

Мас­так уклю­ча­ецца ў сіс­тэ­му мыс­лен­ня рэ­жы­сё­ра

 

На свой пер­шы ані­ма­цый­ны пра­ект я па­тра­пі­ла не­ча­ка­на і са спаз­нен­нем: сяб­роў­ка, якая пра­ца­ва­ла ў гу­ль­ня­вым кі­но на сту­дыі «Бе­ла­ру­сь­­фільм», рас­па­вя­ла пра рэ­жы­сё­ра, які шу­кае мас­та­ка. Я не ве­да­ла рэ­жы­сё­ра, не ма­ры­ла пра ані­ма­цыю. У мя­не ўсё бы­ло доб­ра — мас­тац­кая шко­ла, вуч­ні, май­стэр­ня. Слу­ха­ла яе і ду­ма­ла: пры чым тут я?

 

Ад­ыгра­ла сваю ро­лю вы­пад­ко­вая рэ­плі­ка: «Яму па­трэб­ны мас­так іра­ніч­ны». Ну а да­лей усё раз­ві­ва­ла­ся імклі­ва: зна­ёмства з Іга­рам Вол­ча­кам, які сва­ім аб­аян­нем шмат­гран­най асо­бы, ды яшчэ з гу­ма­рам, ска­рыў з пер­шай гу­тар­кі; за­да­ва­ль­нен­не ад ма­ёй ву­ча­ні­цы, што ўжо пра­ца­ва­ла ў зды­мач­най гру­пе; і мае эскі­зы, якія ака­за­лі­ся не­арды­нар­ным ра­шэн­нем. Якраз не­за­доў­га да та­го, пра­цу­ючы з дзе­ць­мі, пад­ума­ла: як бы гэ­та са­мой ма­ля­ваць кож­ны дзень? Вось ужо бой­ся сва­іх жа­дан­няў! У на­шым пер­шым фі­ль­ме «Рон­да-кап­ры­чы­ёза» (2014) мне да­вя­ло­ся ма­ля­ваць цэ­лы­мі дня­мі i без вы­хад­ных — пра­ект быў «пад­па­ле­ным». Бы­ло не­рво­ва і не без кан­флік­таў, але ця­пер успа­мі­наю вя­лі­кае, ве­лі­зар­нае за­да­ва­ль­нен­не, ка­лі пры­дум­ля­ла не­шта но­вае і чу­ла ад хлоп­цаў-кам­п’ю­тар­шчы­каў пад­га­ня­ль­нае: «О, які све­жы ма­тэ­ры­ял!» Так на­ра­джаў­ся гэ­ты фі­льм — у ка­ман­днай, не­нар­ма­ва­най, скла­да­най аб­ста­ноў­цы, ка­лі ў ця­бе з рук за­бі­ра­юць яшчэ не здзей­сне­нае і «не та­кое», ад­да­юць у пра­цу і — о цуд! — твае ге­роі па­чы­на­юць ру­хац­ца і жыць сва­ім жыц­цём.

 

«Рон­да-кап­ры­чы­ёза» мож­на на­зваць па­спя­хо­вым: ён атры­маў не­ка­ль­кі пры­зоў на на­цы­яна­ль­ных і між­на­род­ных фес­ты­ва­лях. Ад­ной з са­мых пры­емных адзнак стаў па­каз фі­ль­ма ў пра­гра­ме «Леп­шая ані­ма­цыя све­ту» на фес­ты­ва­лі ў Хі­ра­сі­ме (Япо­нія, 2014). За час пра­цы на кі­нас­ту­дыі мне да­вя­ло­ся ба­чыць шмат ані­ма­цый­ных сту­жак роз­ных школ, у тым лі­ку і са­мых на­ва­тар­скіх, фес­ты­ва­ль­ных. Мяр­кую, у на­шым фі­ль­ме аўта­ры­тэт­нае япон­скае жу­ры аца­ні­ла ў тым лі­ку «руч­ную пра­цу»: у нас не бы­ло ні­якіх кам­п’ю­тар­ных «за­лі­вак» і эфек­таў, хоць апра­цоў­ка шмат­слой­на­га ма­люн­ка бы­ла ве­ль­мі скла­да­най. І гэ­та яшчэ адзін рэ­ве­ранс хлоп­цам з кам­п’ю­тар­на­га цэ­ха, са­п­раў­дным фа­на­там сва­ёй спра­вы. Фі­льм наш мы, тыя, хто над ім пра­ца­ваў, па­лю­бі­лі. І гле­да­чы так­са­ма пры­ма­юць яго — за гэ­тым я на­зі­раю ўжо не­­каль­­кі га­доў.

 

Ка­жу тут то­ль­кі пра вы­яўлен­чы бок, пра тое, за што ў ад­ка­зе мас­так-па­ста­ноў­шчык. Га­лоў­ны ча­ла­век у пра­екце, без­умоў­на, рэ­жы­сёр. Гэ­та ча­ла­век-аркестр, які мо­жа саб­раць раз­ам ма­лю­нак і гук, які зна­хо­дзіць і звяз­вае ўсіх, хто ажыц­цяў­ляе яго за­ду­му. У «Рон­да-кап­ры­чы­ёза» Ігар Вол­чак — аўтар яшчэ і вы­дат­ных му­зыч­ных тэм.

 

Па­зней мы зра­бі­лі дзве су­мес­ныя ані­ма­цый­ныя стуж­кі: «Дур­ная пані і ра­з­умны пан» (2015) і «Ваў­чыш­ка» (2018). Па­га­джа­ючы­ся на но­вы пра­ект, я спа­чат­ку ве­ль­мі ха­це­ла вы­ка­рыс­тоў­ваць да­сяг­нен­ні па­пя­рэд­ніх ра­бот. Маю на ўва­зе тэх­на­ло­гію апра­цоў­кі ма­люн­ка. Але Ігар Вік­та­ра­віч да­лі­кат­на пра­па­ноў­ваў мне па­спра­ба­ваць но­вы ма­тэ­ры­ял. На­прык­лад, у па­чат­ку ра­бо­ты над дру­гім фі­ль­мам па­ка­заў мне сцёр­ты — да трох ва­ла­сін — пэн­дзлік і ка­жа: «А мо­жа, гэ­тым па­спра­бу­еце?» У вы­ні­ку фі­льм быў на­ма­ля­ва­ны чор­най туш­шу, жы­вы­мі рва­ны­мі лі­ні­ямі. А «Ваў­чыш­ка» на­ра­джаў­ся ў «ву­га­ль­най шах­це», як ка­заў Ігар Вік­та­ра­віч. Да­клад­ней, я ма­ля­ва­ла «чор­ным со­усам», а ка­ля­ро­выя час­ткі фі­ль­ма — па­стэл­лю, якую да та­го не раз­уме­ла і не лю­бі­ла. Так, гэ­та ад­мыс­ло­вая за­да­ча — знай­сці кан­такт з ма­тэ­ры­ялам.

 

Яшчэ пра адзін аспект пра­цы ў ані­ма­цыі, не­праг­рам­ны. Ка­лі сто­міш­ся да ве­ча­ра ці дзень склаў­ся не та­кі, ад­во­дзіш ду­шу, ма­лю­ючы ге­ро­яў у якой-не­будзь смеш­най або кра­на­ль­най сі­ту­ацыі. Не­ка­ль­кі раз­оў гэ­тым ма­ім воль­­нас­цям да­вя­ло­ся-та­кі тра­піць у фі­льм. Так, у «Ваў­чыш­ку» каў­ба­са ві­сіць на цвіч­ку, на сця­не — та­кое вось ху­лі­ган­ства. Пра кі­нас­ту­дыю ма­гу шмат рас­каз­ваць. Цяж­ка бы­ло, але тых, з кім да­вя­ло­ся пра­ца­ваць, шчы­ра люб­лю.

 

У ані­ма­цыі ўсё па­він­на быць жы­вое

 

Спе­цы­фі­ка пра­цы мас­та­ка ў ані­ма­цыі ў тым, што гэ­та як быц­цам па­ра­­лель­­ная гіс­то­рыя. Са­мы ці­ка­вы пе­ры­яд для мя­не — пад­рых­тоў­чы, у па­чат­ку фі­ль­ма. Ка­лі яшчэ ня­ма гру­пы, то­ль­кі мас­так і рэ­жы­сёр. У гэ­ты час — ка­лі ро­бяц­ца сты­ліс­тыч­ныя эскі­зы і пер­са­на­жы, вы­ра­ша­ецца, якім ма­тэ­ры­ялам ма­ля­ваць, — Ігар Вік­та­ра­віч амаль не аб­мя­жоў­ваў. Усе тры на­шы фі­ль­мы зроб­ле­ны ў аб­са­лют­на роз­ных гра­фіч­ных тэх­ні­ках.

 

Важ­на ся­бе на­стро­іць, што ство­ра­ныя та­бой пер­са­на­жы і фо­ны бу­дуць у ру­ху. А ста­тыч­ны ма­лю­на­чак, та­бой за­ду­ма­ны, час­та страч­вае вы­ве­ра­ную фар­ма­ль­ную кам­па­зі­цыю. І ты пе­ра­жы­ва­еш, вя­до­ма, твой унут­ра­ны Эйзен­штэйн не­за­да­во­ле­ны. Я аса­біс­та раз­умею, што тра­екто­рыя ру­ху — гэ­та так­са­ма кам­па­зі­цыя, але гэ­та ўжо не ў ма­ёй ула­дзе, бо за­дан­не ані­ма­та­рам дае рэ­жы­сёр.

 

І пе­рад гэ­тым ты ўжо не­йкі час не вы­клю­ча­ны: пра што б ні ду­маў, што б ні ба­чыў, днём і ноч­чу ў тва­ёй га­ла­ве ідзе пра­ца. Па­трэб­на «на­за­па­сіць» кар­цін­кі, якія на­тхня­юць, у тэ­ле­фо­не, яны мо­гуць быць зу­сім з іншай опе­ры, але не­шта та­бе пад­каз­ва­юць, не­йкі ход, стан ці ка­ла­рыт. А ка­лі па­чы­на­еш ма­ля­ваць, ты ўжо ні­ку­ды не гля­дзіш, усё ў тва­ёй га­ла­ве. Не­вы­моў­нае за­да­ва­ль­нен­не — пры­дум­ляць цэ­лы свет.

 

Дру­гое — гэ­та гу­мар, якім мне хо­чац­ца кож­ны воб­раз уз­на­га­ро­дзіць. Без яго не ўяў­ляю ані­ма­цыю. Без яго не зра­біць воб­раз жы­вым ці кра­на­ль­ным, пра су­р’ёз­нае без гу­ма­ру так­са­ма не ска­жаш! У сва­іх стан­ко­вых ра­бо­тах пра гэ­та я зу­сім не ду­маю і лі­чу не­да­рэч­ным.

 

Усе тры фі­ль­мы, над які­мі мне да­вя­ло­ся пра­ца­ваць, зроб­ле­ны ў тэх­на­ло­гіі кам­п’ю­тар­най пе­ра­клад­кі. Не бу­ду, ка­лі мож­на, ка­заць пра 3D-ані­ма­цыю і маё да яе стаў­лен­не. Але тро­хі рас­па­вя­ду, чым пе­ра­клад­ка ад­роз­ні­ва­ецца ад ма­ля­ва­на­га кі­но, якое ўсе мы лю­бім. Дык вось, пе­ра­клад­ка да­зва­ляе «па­рэ­заць на ка­ва­лач­кі» і ру­хаць у кам­п’ю­тар­най пра­гра­ме аўтар­скі ма­лю­нак, з усі­мі яго ню­анса­мі і рыс­ка­мі.

 

У кла­січ­най пе­ра­клад­цы зды­мае на спе­цы­яль­ным стан­ку пад ка­ме­рай гу­ру ані­ма­цыі Юрый На­рштэйн. На не­ка­ль­кіх плас­тах шкла вы­клад­ва­юцца дэ­ка­ра­цыі і пер­са­на­жы, уз­ні­кае глы­бі­ня і скла­да­насць пра­сто­ры. Воб­ра­зы пра­пра­цоў­ва­юцца і рэ­жуц­ца на час­ткі, не­йкія — на мнос­тва дроб­ных дэ­та­ляў. На­прык­лад, лап­ка з ва­сь­мі час­так, ма­ле­неч­кія воч­кі і ра­ток... Па апо­ве­дах ве­даю, як скла­да­на ўсё гэ­та ма­ца­ваць і не стра­ціць. Ад­нак за­тое цу­доў­ныя ма­люн­кі Фран­чэс­кі Ярбу­са­вай за­ха­ва­лі ўсю пры­га­жосць і мас­тац­касць. Кам­п’ю­тар­ная пе­ра­клад­ка спрас­ці­ла тэх­на­ла­гіч­ны пра­цэс, на шчас­це ці на жаль. Ліч­ба­выя эфек­ты за­мест ва­зе­лі­ну, змяк­ча­ючы пла­ны, ча­сам так­са­ма спраў­ля­юцца з за­да­чай глы­бі­ні кад­ра. Але мы на­ма­га­лі­ся ту­ма­ны і це­ні зра­біць руч­ны­мі фак­ту­ра­мі — гэ­так бо­льш жыц­ця.

 

Пру­жа­ны: вяр­нуц­ца да дзі­ця­чай ду­шы не­маг­чы­ма

 

Маё дзя­цін­ства пра­йшло ў Пру­жа­нах, да 14 га­доў. По­тым я з’е­ха­ла ў Мінск, па­сту­пі­ла ў мас­тац­кую ву­чэ­ль­ню. Шко­лу я не ве­ль­мі лю­бі­ла, хоць бы­ла вы­дат­ні­цай. Яна бы­ла для мя­не бес­па­вет­ра­най пра­сто­рай. Та­ды ў Пру­жа­нах не бы­ло ні сту­дыі, ні мас­тац­кай шко­лы, дзе мож­на бы­ло б ву­чыц­ца вы­яўлен­ча­му мас­тац­тву. Пры­язджа­лі на­стаў­ні­кі (ра­ней та­кое прак­ты­ка­ва­ла­ся) са шко­лы-інтэр­на­та імя Ахрэм­чы­ка з Мін­ска, мя­не ад­абра­лі, але ў той год па­мёр мой ба­ць­ка і ма­ма мя­не не ад­пус­ці­ла. У ву­чэ­ль­ню, у Гле­баў­ку, я па­тра­пі­ла, як ка­жуць, быц­цам ры­ба ў сваю ва­ду. Шчас­лі­выя га­ды!

 

Але ця­пер пра Пру­жа­ны: не­ка­ль­кі га­доў ездзі­ла да­па­ма­гаць ма­ме, а сяб­роў ужо амаль не бы­ло. Сяб­роў­кі з’е­ха­лі: ад­на ў Мас­кву, іншая на По­ўнач, а ў Пру­жа­нах за­ста­ва­ла­ся стро­гая ма­ма і «што лю­дзі ска­жуць». Пра які жы­ва­піс мож­на бы­ло ду­маць? То­ль­кі лі­ча­ныя разы я бра­ла з са­бой фар­бы!

 

Па­ўта­ра го­да та­му мы за­бра­лі ма­му ў Мінск, і вось гэ­тым ле­там я на­ве­да­ла пус­тую ква­тэ­ру і па­ба­чы­ла­ся з сяб­роў­кай, якая пры­еха­ла ў ад­па­чы­нак. У гэ­ты час — так су­па­ла — у Пру­жа­нах бы­ла яшчэ ад­на мая сяб­роў­ка — мас­тач­ка Ні­на Чу­ра­ба з Грод­на. Яна ўдзе­ль­ні­ча­ла ў пле­нэ­ры імя Ста­ніс­ла­ва Жу­коў­ска­га, ад­на­го з ма­іх лю­бі­мых жы­ва­піс­цаў. А пле­нэр пра­хо­дзіць ужо ў пя­ты раз! Так мне да­вя­ло­ся па­зна­ёміц­ца з яго арга­ні­за­та­ра­мі Свят­ла­най і Іо­сі­фам Маш­ка­ла­мі. Яны ку­пі­лі цу­доў­ны ста­ры дом, пра­ма на­суп­раць на­ша­га, зра­бі­лі там га­ле­рэю і ства­ра­юць цёп­лае, твор­чае ася­род­дзе, за­пра­ша­ючы жы­ва­піс­цаў з блі­жэй­шых мес­цаў Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма з Мас­квы і з Пе­цяр­бур­га. Ця­пер ужо саб­ра­ная ня­дрэн­ная ка­лек­цыя кар­цін. Пра­ўда, ра­ённыя ўла­ды па­куль ні­як іх не пад­трым­лі­ва­юць, і гэ­та шка­да.

 

Па­зна­ёмі­лі­ся мы і з ды­рэк­та­рам му­зея «Пру­жан­скі па­ла­цык» Юры­ем Зя­ле­ві­чам і яго жон­кай Але­най, жур­на­ліс­ткай мясц­овай га­зе­ты. Дзя­ку­ючы гэ­тым цу­доў­ным лю­дзям мне ўда­ло­ся ад­чуць і пра­нік­нуц­ца пры­га­жос­цю краю май­го дзя­цін­ства. Мя­не па­пра­сі­лі пра­вес­ці твор­чую сус­трэ­чу з па­ка­зам ані­ма­цый­ных фі­ль­маў, якая пра­йшла ў дзі­вос­най атмас­фе­ры, з экра­нам на фо­не за­ход­ня­га не­ба. На­рэш­це па­ча­ло ажыц­цяў­ляц­ца маё да­ўняе жа­дан­не — падзя­ліц­ца з зем­ля­ка­мі тым, што ўда­ло­ся зра­біць.

 

Мы шмат пад­арож­ні­ча­лі па на­ва­кол­лі, па­гля­дзе­лі раз­бу­ра­ныя ся­дзі­бы мяс­ц­овай шлях­ты, якой бы­ло ня­ма­ла. Гэ­та сум­на і не­звы­чай­на пры­го­жа на­ват у ру­інах. Але са­мае моц­нае і на­ват тра­гіч­нае ўра­жан­не бы­ло ад на­вед­ван­ня до­ма ма­іх ба­бу­лі і дзя­ду­лі. Дом да­ўно не наш, гас­па­да­ры там так­са­ма не жы­вуць. А ў два­ры вы­рас­ла вы­са­чэз­ная дзя­ду­ле­ва елка з вя­ліз­ны­мі ла­па­мі га­лін... І жы­выя ад­рын­кі дзя­ду­ле­вы, гру­шы, на­ват ба­бу­лі­ны клуб­ні­цы на тым са­мым мес­цы. Так пры­го­жа бы­ло і так ба­лю­ча...

 

Ця­пер, па­сля па­ездкі, ка­ла­ры­ты, ад­кры­тыя зноў­ку, не да­юць мне спа­кою. Спа­дзя­юся, у блі­жэй­шы час но­вая тэ­ма з’я­віц­ца ў ма­іх кар­ці­нах.

 

З вы­шы­ні ця­пе­раш­ня­га во­пы­ту ты ба­чыш гэ­тыя мес­цы, ба­чыш у цэ­лым кам­па­зі­цыю твай­го жыц­ця. Воб­ра­зы дзя­цін­ства за­ўсё­ды ўзні­ка­лі, яны важ­ныя і сіл­ку­юць ця­бе. Ад­нак ты не зной­дзеш іх там, ка­лі вер­неш­ся. Ты ж вер­неш­ся на ма­гі­лы про­дкаў, там ужо бо­льш бо­лю, чым іншых па­чуц­цяў, па­трэб­ных для жыц­ця. Та­му ні пра якое вяр­тан­не га­вор­кі быць не мо­жа — гэ­та то­ль­кі ідэ­аль­нае ўяў­лен­не, што мож­на вяр­нуц­ца, каб рэ­алі­за­ваць тое, чым ты на­поў­не­ны. У бо­ль­шай сту­пе­ні гэ­та ідэя вяр­тан­ня тва­ёй дзі­ця­чай ду­шы ў свет, які там быў, але ця­пер, у рэ­аль­нас­ці, яго ўжо ня­ма! Як ня­ма і за­ці­каў­ле­на­га ася­род­дзя, мо­ла­дзі, якая б ве­да­ла, што тут ад­бы­ва­ецца не­шта важ­нае.

 

У ву­чо­бе па­ві­нен быў па­мер­ці ды­ле­тант і на­ра­дзіц­ца мас­так

 

На­пэў­на, я маг­ла б ска­заць, што на­стаў­ні­ка­мі ў ма­ім жыц­ці бы­лі ўсе — я маю на ўва­зе пед­аго­гаў, са­му атмас­фе­ру ву­чэ­ль­ні. Па-ча­ла­ве­чы гэ­та бы­лі ве­ль­мі доб­рыя лю­дзі, і яны ста­лі знач­ны­мі для мя­не. І сап­раў­ды лю­дзі мас­тац­тва, хоць, мо­жа быць, не ста­лі вы­біт­ны­мі мас­та­ка­мі. Асноў­ная ву­чо­ба бы­ла ўжо ў інсты­ту­це, на ка­фед­ры ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тацт­ва. Гаў­ры­ла Ваш­чан­ка, за­гад­чык ка­фед­ры, пад­трым­лі­ваў мя­не лі­та­ра­ль­на як ба­ць­ка.

 

Гэ­та бы­ло па­ка­лен­не вы­дат­ных мас­та­коў, з вя­лі­кім жыц­цё­вым во­пы­там, вя­лі­кай ча­ла­ве­чай вы­са­ка­род­нас­цю. Свет­лая ім па­мяць! Га­лоў­ным сва­ім на­стаў­ні­кам лі­чу Ула­дзі­мі­ра Ста­ль­ма­шон­ка, які быў на­шым ку­ра­та­рам ча­ты­ры га­ды. Яго ме­тад вы­кла­дан­ня ве­ль­мі ад­роз­ні­ваў­ся ад ака­дэ­міч­на­га. У пер­шыя ж дні дру­го­га кур­са ён пры­йшоў да нас са сло­ва­мі: «Я бу­ду вам пе­ра­шка­джаць!» Мы ра­бі­лі ве­ль­мі шмат на­кі­даў, по­тым, раз­бі­ра­ючы іх, Ула­дзі­мір Іва­на­віч ву­чыў нас ду­маць, раз­ві­ваў твор­чае мыс­лен­не і на­сам­рэч даў нам моц­ны старт.

 

І, вя­до­ма, Алег Ха­ды­ка — гэ­та асоб­ная тэ­ма. Ду­маю, сён­ня сту­дэн­там не ха­пае та­ко­га ча­ла­ве­ка — з яго глы­бо­кай ад­ука­ва­нас­цю ва ўсіх сфе­рах, па­трэб­ных мас­та­ку. Мо­жа быць, яго сіс­тэ­ма бы­ла для ка­го­сь­ці скла­да­най, але ка­лі ад­ны па­спя­ва­лі за­сво­іць яе ад­ра­зу, то дру­гія пра­цяг­ва­лі пра­ца­ваць, ісці да­ро­гай да­сле­да­ван­няў яшчэ доў­гія га­ды. Нам трэ­ба бы­ло па­мер­ці ды­ле­тан­та­мі і на­ра­дзіц­ца мас­та­ка­мі. А гэ­та ба­лю­чы пра­цэс.

 

Па­сля інсты­ту­та я вяр­ну­ла­ся ў Гле­баў­ку ў якас­ці пед­аго­га. У ву­чэ­ль­ні 1980—90-х бы­лі ідэ­аль­ныя атмас­фе­ра для твор­час­ці і ад­но­сі­ны па­між вы­клад­чы­ка­мі і сту­дэн­та­мі. Мае пед­аго­гі ста­лі ка­ле­га­мі. На­ват ка­лі ўзні­ка­лі спрэч­кі ў на­стаў­ніц­кай або на пра­гля­дах, усе па-доб­ра­му ад­но да ад­на­го ста­ві­лі­ся.

 

Та­ды ў ву­чы­ліш­чы вы­кла­да­лі Ігар Ці­шын, На­та­ша За­лоз­ная, Ала Бліз­нюк, так­са­ма вуч­ні Ха­ды­кі. Мне бы­ло ці­ка­ва, якія за­да­чы яны ста­ві­лі вуч­ням. Гэ­та бы­ла но­вая шко­ла, мы ад­но ад­на­го раз­уме­лі і сяб­ра­ва­лі. Ву­чэ­ль­ня та­ды про­ста кі­пе­ла, сту­дэн­ты і мы за­ста­ва­лі­ся па­сля за­нят­каў, рых­та­ва­лі не­йкія вы­ста­вы, акцыі, спек­так­лі. Ця­пер, успа­мі­на­ючы тыя га­ды, мно­гія сы­хо­дзяц­ца ў мер­ка­ван­ні, што гэ­та быў за­ла­ты час.

 

Не на­вяз­ваць, а пад­ла­дзіц­ца

 

Пад­ка­заць вуч­ням маг­чы­мы шлях раз­віц­ця, да­па­маг­чы ўсвя­до­міць не­ўсвя­дом­ле­нае, падзя­ліц­ца фор­му­ла­мі, якія за­бяс­пе­чаць пад­му­рак, — гэ­та не­па­руш­ны кар­кас, ад яго мож­на сы­хо­дзіць і вяр­тац­ца. Пра­фе­сій­ная ба­за, што да­па­мо­жа не кі­дац­ца ў ба­кі, а экс­пе­ры­мен­та­ваць. Пра­ца ў мас­тац­кай шко­ле рас­кры­ла для мя­не ве­ль­мі важ­ныя рэ­чы. Перадусім ні ў якім разе не пры­ні­жаць асо­бу дзі­ця­ці, за­ня­та­га мас­тац­кай твор­час­цю. Ні­якіх кеп­скіх адзнак за вы­нік, то­ль­кі за­ахвоч­ван­не. За­ўсё­ды зной­дуц­ца сло­вы і ме­та­ды ў доб­ра­га пед­аго­га, каб пад­тры­маць вуч­ня, каб крыл­цы пад­рас­лі. Гэ­та ні з чым не па­ра­ўна­ль­нае па­чуц­цё, ка­лі ка­жаш «ма­лай­чы­на!» ад­на­му, дру­го­му, трэ­ця­му і ба­чыш, як гэ­та пра­цуе на ўвесь ка­лек­тыў дзя­цей. Як кож­ны імкнец­ца да­сяг­нуць вяр­шы­ні. І агу­ль­ны вы­нік не­ве­ра­год­ны! Пры­чым дзе­ці за­хоў­ва­юць свае не­па­доб­нас­ці! Гэ­та цал­кам шчас­лі­выя мо­ман­ты.

 

Дзе­ці ў мас­тац­кай шко­ле за­над­та ма­лыя, каб за­сво­іць твае ве­ды раз і на­заў­жды. А по­тым яны, як пра­ві­ла, трап­ля­юць да іншых пед­аго­гаў і час­та ад да­сяг­нен­няў не за­ста­ецца і сле­ду. Так ву­чыш­ся ша­на­ваць «тут і ця­пер», ка­лі атрым­лі­ва­ецца і ёсць кан­такт вуч­ня і на­стаў­ні­ка. Уз­ні­кае та­кі не­ве­ра­год­ны ўздым, які і фік­су­ецца ў па­мя­ці, за­ста­ецца ў та­бе. Спа­дзя­юся, гэ­та ёсць і ў ма­іх ка­лег. Та­кі вось сэнс пра­цы на­стаў­ні­ка. Яшчэ я час­та лаў­лю ся­бе на тым, што ўяў­ляю па­спя­хо­вую бу­ду­чы­ню дзі­ця­ці. І як мож­на да­зва­ляць са­бе па­блаж­лі­васць або дэс­па­тыч­насць, ка­лі спра­ва то­ль­кі ва ўзрос­це, у ча­се?

 

Пры­га­даў­ся эпі­зод. Я вя­ла ўрок па гіс­то­рыі мас­тац­тва, тэ­ма — жы­ва­піс Англіі, XVIII ста­год­дзе. І ад­на дзяў­чын­ка пы­та­ецца: «Ска­жы­це, а ця­пер мож­на ку­піць Рэ­йна­льд­са?» «Ве­да­еш, — ка­жу, — вось вы­рас­цеш, ста­неш па­спя­хо­вай, ад­ука­ва­най біз­нэс-лэ­дзі і ад­ной­чы ска­жаш му­жу: “Да­ра­гі, а ці не ку­піць нам Рэ­йна­льд­са?”» Трэ­ба бы­ло ба­чыць гэ­тую дзяў­чын­ку — вы­раў­ня­ла­ся спін­ка, вы­пра­ва ста­ла про­ста цар­скай, у по­гля­дзе з’я­ві­ла­ся та­кая год­насць!

 

Ці­ка­ва, як па­сля пры­хо­ду да гэ­та­га раз­умен­ня і шчас­ця жыц­цё пад­ае но­вы па­ва­рот падзей. Улет­ку 2013 го­да ў шко­ль­ны ад­па­чы­нак вы­па­дак пры­вёў мя­не на кі­нас­ту­дыю.

 

Леп­шае атрым­лі­ва­ецца гу­ля­ючы, але не вы­пад­ко­ва

 

Пра са­мае га­лоў­нае рас­па­вес­ці скла­да­на... Ка­лі ў двух сло­вах, то, на­пэў­на, ко­лер як па­трэ­ба. Я ўвесь час пра яго ду­маю. Ён як му­зы­ка ў ма­ёй га­ла­ве, днём і ноч­чу. Па сут­нас­ці, я — аб­страк­цы­яніс­тка: пля­ма здо­ль­ная ўтрым­лі­ваць та­кую ко­ль­касць інфар­ма­цыі, што пе­ра­тва­раць яе ў фор­му ча­сам зда­ецца пра­змер­ным. Да пра­цэ­су пра­цы за­ўсё­ды стаў­лю­ся як да экс­пе­ры­мен­ту, і я не ўпэў­не­ная, што ў мя­не ў вы­ні­ку атры­ма­ецца... Люб­лю ра­біць не­вя­лі­кія ра­бо­ты на без­адказ­ным ма­тэ­ры­яле — па­пе­ры, кар­до­не. Люб­лю фар­бы, якія со­хнуць хут­ка: іх мож­на тут жа пе­ра­крыць, зра­біць скла­да­ныя плас­ты або ад­вес­ці ў іншы ка­ла­рыт. Са­мае леп­шае для мя­не тое, што атрым­лі­ва­ецца вы­пад­ко­ва, гу­ля­ючы, рап­там. По­тым ад­су­неш­ся і ба­чыш: вы­пад­ко­вае не вы­пад­ко­ва — там за­кла­дзе­на тое, што пе­ра­жы­ва­еш.

 

Ра­ней свае аб­страк­тныя пра­цы я на­зы­ва­ла шыф­роў­ка­мі, ця­пер, на­пэў­на, гэ­так жа не­зра­зу­ме­ла вы­каз­ваю дум­кі.

 

Я пра­фе­сі­янал, але ду­маць пра­екта­мі — гэ­та не маё. Я не на­шу свае пра­цы ў га­ле­рэі. І амаль не па­каз­ваю ў інтэр­нэ­це. Спа­дзя­юся, гэ­та ча­со­вае са­ма­адчу­ван­не, і яно вы­пра­віц­ца. Ве­ль­мі люб­лю мно­гіх сва­іх ка­лег і сяб­роў-мас­та­коў, але яны ж свае пра­цы па­каз­ва­юць све­ту. Доб­ра, што не ўсе мас­та­кі та­кія пад­по­льш­чы­кі!