Суп­рэ­ма­тыя но­ва­га

№ 2 (443) 01.02.2020 - 28.02.2020 г

Ма­ла­дыя і чыс­тыя
УНО­ВІС не проста група мастакоў і паплечнікаў. Вучні Казіміра Малевіча ўпісаліся ў ягоную матрыцу, у яго праграму змянення свету і, зусім юныя, у яго інтэлектуальную недасягальнасць. Сама супрэматычная мастацкая мова Малевіча прадстаўлялася як мадэль свету, але і структура аб'яднання УНО­ВІС з'яўляецца ўвасобленай структурай свету, правобразам, клеткай, прынцыпам той аб'ёмнай вялікай мадэлі грамадства, што мроілася ў будучыні.

ВУ­ЧЭ­ЛЬ­НЯ. ПА­ЧА­ТАК

 

У жніў­ні 1918 го­да Марк Ша­гал на­кі­ра­ваў у На­род­ны ка­мі­са­ры­ят асве­ты «Да­клад­ную за­піс­ку». Яна па­чы­на­ла­ся сло­ва­мі «На­род­ная мас­тац­кая ву­чэ­ль­ня ў Ві­цеб­ску для па­трэб уся­го За­ход­ня­га краю з’яўля­ецца на­спе­лай не­абход­нас­цю; тым бо­льш наш рэ­ва­лю­цый­ны час аб­авяз­вае нас уво­гу­ле з асаб­лі­вай сі­лай узяцца за сап­раў­днае раз­віц­цё і вы­ха­ван­не ве­даў і та­лен­таў на­ро­ду, што дра­ма­лі да гэ­тай па­ры». 12 ве­рас­ня 1918 го­да быў пад­пі­са­ны за­гад аб пры­зна­чэн­ні мас­та­ка ўпаў­на­ва­жа­ным па спра­вах мас­тац­тваў Ві­цеб­скай гу­бер­ні. Во­сен­ню 1918-га ў Ві­цеб­ску бы­ла ство­ра­на арга­ні­за­цый­ная ка­мі­сія па ўпа­рад­ка­ван­ні мас­тац­кай шко­лы і ка­му­на­ль­най май­стэр­ні. З ліс­та­па­да Марк Ша­гал рас­па­чаў ства­рэн­не На­род­най мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні. Ва ўмо­вах гра­ма­дзян­скай вай­ны ён здо­леў да­маг­чы­ся, каб для бу­ду­чай на­ву­ча­ль­най уста­но­вы быў вы­дзе­ле­ны бы­лы асаб­няк бан­кі­ра Віш­ня­ка, раз­меш­ча­ны па ад­ра­се Бу­ха­рын­ская, 10.

 

У снеж­ні На­род­ны ка­мі­са­ры­ят асве­ты за­цвер­дзіў вы­клад­чыц­кі склад. Ды­рэк­та­рам на­ву­ча­ль­най уста­но­вы пры­зна­чы­лі Мсціс­ла­ва Да­бу­жын­ска­га. Жы­ва­піс­ную май­стэр­ню ўзна­ча­ліў сам Марк Ша­гал. Ску­льп­тур­най май­стэр­няй кі­ра­ваў Яніс Ты­ль­берг. На ча­ле пад­рых­тоў­чай май­стэр­ні бы­ла Надзея Лю­ба­ві­на. На за­клік Ша­га­ла ад­гук­ну­ла­ся і ста­ліч­ная па­ра мас­та­коў — Іван Пу­ні і Ксе­нія Ба­гус­лаў­ская.

 

28 сту­дзе­ня 1919 го­да Ві­цеб­ская мас­тац­кая ву­чэ­ль­ня ад­кры­ла­ся афі­цый­на. Да па­чат­ку 1919 го­да ў ёй на­ліч­ва­ла­ся 120 вуч­няў. За­піс ва ўста­но­ву быў воль­ны, а на­ву­чан­не — бяс­плат­нае. Пер­ша­па­чат­ко­ва ўзрос­та­вых аб­ме­жа­ван­няў не бы­ло, але па­зней па­сту­паць маг­лі то­ль­кі пад­лет­кі, не ма­ла­дзей­шыя за 15 га­доў.

 

Спа­чат­ку ВНМВ зна­хо­дзі­ла­ся на дзяр­жаў­ным утры­ман­ні, але з кас­трыч­ні­ка 1922 го­да на­ву­чан­не ста­ла плат­ным, і ко­ль­касць на­ву­чэн­цаў ска­ра­ці­ла­ся ў не­ка­ль­кі раз­оў.

 

Асноў­ныя мас­тац­кія кі­рун­кі да пры­езду Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча ў Ві­цебск бы­лі прад­стаў­ле­ныя шко­лай Мар­ка Ша­га­ла і ака­дэ­міч­ным жы­ва­пі­сам Юда­ля Пэ­на з ухі­лам у тра­ды­цыі яўрэй­скай ку­ль­ту­ры. Мсціс­лаў Да­бу­жын­скі і Аляк­сандр Ром прад­стаў­ля­лі рус­кае ака­дэ­міч­нае мас­тац­тва, Пу­ні і Ба­гус­лаў­ская — аван­гар­дыс­ты.

 

У ву­чэ­ль­ні бы­лі во­ль­ная май­стэр­ня жы­ва­пі­су (пад кі­раў­ніц­твам Мар­ка Ша­га­ла), май­стэр­ні ма­ля­ва­ль­на-жы­ва­піс­ныя, ра­ніш­нія і ве­ча­ро­выя (Ве­ра Ерма­ла­ева, Юдаль Пэн), май­стэр­ня гра­фі­кі і архі­тэк­ту­ры (Ла­зар Лі­сіц­кі), май­стэр­ня пры­клад­ных мас­тац­тваў (С. Каз­лін­ская), пад­рых­тоў­чая май­стэр­ня (Ні­на

Коган), ску­льп­тур­ная (Да­від Якер­сон) і фар­мо­вач­ная май­стэр­ня пры ёй (Ліз­даш). Аляк­сандр Ром пра­ца­ваў лек­та­рам.

 

У са­ка­ві­ку 1919 го­да Да­бу­жын­скі па­ехаў у Пет­раг­рад, і за­гад­чы­кам ву­чэ­ль­ні стаў кі­раў­нік ску­льп­тур­най май­стэр­ні Яніс Ты­ль­берг, а ка­лі ён з’ехаў у Ры­гу ў маі 1919-га, мас­тац­кую ву­чэ­ль­ню ўзна­ча­ліў Ша­гал. У чэр­ве­ні 1920 го­да Ша­гал так­са­ма з’язджае — у Мас­кву, і з 19 чэр­ве­ня 1920 го­да май­стэр­ні ўзна­­чаль­­вае Ве­ра Ерма­ла­ева.

 

У маі 1919 го­да Ша­гал за­пра­сіў у Ві­цебск Ла­за­ра Лі­сіц­ка­га для арга­ні­за­цыі май­стэр­ні гра­фі­кі, дру­ку і архі­тэк­ту­ры. У кас­трыч­ні­ку 1919 го­да пад­час ка­ман­дзі­роў­кі ў Мас­кву Лі­сіц­кі сус­трэў­ся з Ма­ле­ві­чам, кі­раў­ні­ком май­стэр­ні ІІ Дзяр­жаў­ных во­ль­ных мас­тац­кіх май­стэр­няў, і пе­ра­ка­наў та­го пе­ра­ехаць у Ві­цебск.

 

Ка­зі­мір Ма­ле­віч пры­няў за­пра­шэн­не і во­сен­ню 1919 го­да пры­ехаў у Ві­цебск у якас­ці вы­клад­чы­ка. Гэ­та кар­ды­на­ль­на змя­ні­ла мас­тац­кае жыц­цё на­род­най ву­чэ­ль­ні. З ліс­та­па­да 1919-га Ма­ле­віч быў пры­зна­ча­ны пра­фе­са­рам-кі­раў­ні­ком ма­ля­ва­ль­на-жы­ва­піс­най май­стэр­ні ВНМВ...

 

МАТ­РЫ­ЦА УНО­ВІС

 

Ве­чар 6 лю­та­га 1920 го­да стаў клю­ча­вой падзе­яй у тран­сфар­ма­цыі Ві­цеб­скай мас­тац­кай шко­лы, зна­ка­вым сю­жэ­там у яе гіс­то­рыі і — га­лоў­нае — сэн­саў­тва­ра­ль­най з’явай у аб­сар­ба­ван­ні мас­тац­ка­га ася­род­ка Ві­цеб­ска. У цэн­тры го­ра­да ў за­ле Ла­тыш­ска­га клу­ба (бы­лая гас­ці­ні­ца Хай­кін-Куш­нер) да­ва­лі адзі­ны ў сва­ім ро­дзе спек­такль. Яшчэ ў кан­цы сту­дзе­ня бы­ло аб’яўле­на пра свят­ка­ван­не га­да­ві­ны Ві­цеб­скай на­род­най мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні, у меж­ах ча­го анан­са­ва­ла­ся (акра­мя прэ­мі­ра­ван­ня тво­раў на­ву­чэн­цаў, мас­тац­ка­га мі­тын­гу і жы­вых мас­тац­кіх кар­цін) па­ста­ноў­ка «Пе­ра­мо­га над Со­нцам» у вы­ка­нан­ні, «дэ­ка­ра­цы­ях і кас­цю­мах вы­ключ­на на­ву­чэн­цаў Мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні».

 

Тое, што па­ка­за­на бу­дзе не ад­на фу­ту­рыс­тыч­ная па­ста­ноў­ка, рас­кры­лі ў га­зе­це праз ка­рот­кі час: «Гру­па май­строў і вуч­няў Віц<ебскіх> дзярж<аўных> во­льн<ых> мас­тац<кіх> май­стэр­няў пад­рых­та­ва­ла да па­ста­ноў­кі фу­ту­рыс­тыч­ную опе­ру (з тэх­ніч­ных пры­чын му­зы­ка бу­дзе ад­сут­ні­чаць) А. Кру­чо­ных з пра­ло­гам В. Хлеб­ні­ка­ва і по­тым Суп­рэ­ма­тыч­ны ба­лет. Гэ­та бу­дзе пер­шым во­пы­там ба­ле­та, па­бу­да­ва­на­га не на тан­цы, а на ру­ху тэк­та­ніч­ных мас і ко­ле­раў. <...> Усе дэ­ка­ра­цыі, кас­цю­мы і бу­та­фо­рыя па­бу­да­ва­ны па спе­цы­яль­ных эскі­зах і вы­ка­на­на ка­лек­тыў­ны­мі вы­сіл­ка­мі са­міх мас­та­коў» (з арты­ку­ла «Мас­та­кі — Тыд­ню фрон­ту» га­зе­ты «Из­вес­тия» за 5 лю­та­га 1920 го­да). Па­пя­рэ­джан­не бы­ло асаб­лі­вым: крэ­атыў мас­та­коў, іх твор­чая рэ­ва­лю­цый­насць дэк­ла­ра­ва­лі­ся, ад­нак і пы­та­ль­ны пад­тэкст быў ві­да­воч­ны (бо яшчэ ад Кас­трыч­ніц­кай га­да­ві­ны 1918-га ўжо шмат пуб­лі­ка­ва­ла­ся дыс­ку­сій пра но­вае мас­тац­тва).

 

А ў аўто­рак 10 лю­та­га, па­сля вы­ход­на­га, ка­лі гля­дац­кія ўра­жан­ні і эмо­цыі ўжо ўлег­лі­ся, І. Амскі (Аб­рам­скі) у вя­лі­кім ма­тэ­ры­яле «Ві­цеб­скія «бу­дзят­ля­не»» пад­крэс­лі­ваў, што тэ­атраль­­ны ася­ро­дак ажы­віў­ся, і по­бач з Тэ­рэв­са­там (Тэ­атрам рэ­ва­лю­цый­най са­ты­ры) з’яві­лі­ся па­ста­ноў­кі «ле­вых» мас­та­коў і сва­імі но­вы­мі фор­ма­мі пад­тры­ма­лі ба­ра­ць­бу са ста­рым мас­тац­твам. Пра­ў­да, па мер­ка­ван­ні ка­рэс­пан­дэн­та, сцвяр­джэн­ні ма­ла­дых ара­та­раў бы­лі не­пе­ра­ка­наў­чы­мі, і ўво­гу­ле ўсё на мі­тын­гу пе­рад па­ка­зам бы­ло на­ват кры­ху анек­да­тыч­ным. Та­кія яго за­ўва­гі ты­чы­лі­ся і са­мой «Пе­ра­мо­гі над Со­нцам»: маў­ляў, тое, што яна ад­бы­ва­ла­ся по­знім ве­ча­рам, на­ват доб­ра, «бо со­нца маг­ло па­крыў­дзіц­ца на ві­цеб­скіх «бу­дзят­лян» і па­кі­нуць іх ці не на год у цем­ры, каб ад­ву­чыць ад пеў­не­вых кры­каў, што ме­лі мес­ца ў гэ­тай п’есе». Спек­такль быў не­звы­чай­ным і скла­да­ным для ўспры­ман­ня: «Па­ра­ім жа «ле­вым» мас­та­кам не па­гар­джаць на­шай ба­га­тай рус­кай мо­вай», — бо мо­ват­вор­часць ле­вых па­этаў вы­яві­ла­ся за­над­та ра­ды­ка­ль­най.

 

Пер­шая час­тка ве­ча­ра, на­зва­ная мі­тын­гам, ста­ла дыс­ку­сій­ным кат­лом, дзе су­тык­ну­лі­ся «вуч­ні мас­тац­ка­га кла­са мас­та­коў Ма­ле­ві­ча і Ерма­ла­евай, Гаў­рыс, Зу­пер­ман і На­скоў», якія пра­маў­ля­лі пра но­вае мас­тац­тва, а так­са­ма Пус­ты­нін з яго­ным вы­сту­пам «Ня­хай жы­ве «Да­лоў»!» і Па­вел Мя­дзве­дзеў, што па­ра­ўноў­ваў усё но­вае мас­тац­тва з мёр­тва­на­ро­джа­ным га­мун­ку­лам. Рэ­зкую вод­па­ведзь даў гэ­та­му Лі­сіц­кі, які сцвяр­джаў, што ма­ла­дая армія Твор­час­ці — гэ­та бліз­кая бу­ду­чы­ня, а «ві­цеб­скія мас­та­кі — па­пя­рэд­ні­кі бу­ду­чай арміі». Ку­нін так­са­ма сур’ёзна рва­нуў у тэ­арэ­тыч­ную бой­ку, але яму «пе­ра­шко­дзі­ла здрад­ніц­кая за­сло­на», якая бес­цы­ры­мон­на пе­ра­рва­ла «бліс­ку­чую ты­ра­ду слоў пра но­вае мас­тац­тва».

 

Мі­тын­гам гэ­тая спрэч­ка так і за­ста­ла­ся б, ка­лі б не бы­ло дру­гой час­ткі — «Пе­ра­мо­гі на Со­нцам» і трэ­цяй — Суп­рэ­ма­тыч­на­га ба­ле­та, што не про­ста ілюс­тра­ва­лі ці раз­ві­ва­лі вы­каз­ван­ні на­ва­та­раў, а ста­лі адзі­ным сло­вам / дзея­ннем з вы­ступ­лен­ня­мі мі­тын­гоў­цаў.

 

17 сту­дзе­ня 1920 го­да бы­ла арга­ні­за­ва­на гру­па ма­ла­дых ку­біс­таў, праз два дні на­зва­ная МОЛ­ПОС­НО­ВІС (Ма­ла­дыя па­сля­доў­ні­кі но­ва­га мас­тац­тва), а праз дзе­вяць дзён яна злі­ла­ся са ста­рэй­шай гру­пай і ад­ра­зу атры­ма­ла но­вае імя ПО­СНО­ВІС (Па­сля­доў­ні­кі но­ва­га мас­тац­тва), якая і ства­ра­ла ві­цеб­скі ва­ры­янт «Пе­ра­мо­гі над Со­нцам». А па­сля мі­тын­гу / лек­цыі / пер­фор­ман­су быў аб­веш­ча­ны УНО­ВІС (Сцвяр­джа­ль­ні­кі но­ва­га мас­тац­тва). Гэ­тае но­вае імя, што ўвай­шло ў гіс­то­рыю мас­тац­тва аван­гар­ду, рэ­ва­лю­цы­яна­ва­ла ўсю мас­тац­кую дзей­насць гру­пы, на­кі­ра­ваў­шы яе вас­трыё праз каг­ні­тыў­ную пра­сто­ру ў пра­сто­ру рэ­аль­ную з мэ­тай пе­ра­ўтва­рэн­ня гэ­тай рэ­аль­нас­ці. 14 лю­та­га бы­ла ўста­ноў­ле­на на­зва УНО­ВІС.

 

17 са­ка­ві­ка 1920 го­да «Из­вес­тия Вит­губ­рев­ко­ма и Губ­ко­ма РКП» апуб­лі­ка­ва­ла Зва­рот УНО­ВІ­Са: «Над­ыхо­дзіць час бу­даў­ніц­тва. Гэ­ты час за­ахво­ціў ма­ла­дыя сі­лы мас­та­коў ства­рыць арга­ні­за­цыю, каб рас­па­чаць бу­даў­ніц­тва. <...> і мы па­ста­ві­лі са­бе за­да­чай звяр­жэн­не ста­ро­га све­ту мас­тац­тва, каб вы­йсці да адзі­на­га шля­ху жыц­ця ўсёй твор­час­ці — на эка­на­міч­ны шлях, то-бок на той, па якім ства­ра­ецца кож­ная фор­ма рэ­чы і па якім ру­ха­ецца рэ­ва­лю­цыя жыц­ця. <...> На­ша чар­го­вая за­да­ча — Рэ­ва­лю­цыя тэ­атра, Рэ­ва­лю­цыя архі­тэк­ту­ры, Рэ­ва­лю­цыя му­зы­кі і ства­рэн­не ўты­лі­тар­ных фор­маў све­ту рэ­чаў <...>».

 

Аб’яднан­не на­ліч­ва­ла бо­льш за 30 ча­ла­век, але сам склад па­ста­янна мя­няў­ся, у яго ўва­хо­дзі­лі но­выя вуч­ні. «Из­вес­тия...» пі­са­лі 17 кра­са­ві­ка 1920 го­да: «У су­вя­зі са ства­рэн­нем аб’яднан­ня УНО­ВІС — яго склад: К.С. Ма­ле­віч

(кі­раў­нік), І.Т. Гаў­рыс, В.М. Ерма­ла­ева, Н.І. Ко­ган, Л.М. Лі­сіц­кі, Н.М. Су­эцін, А. Цэй­тлін, І. Чар­він­ка, І.Р. Чаш­нік і іншыя вы­клад­чы­кі, на­ву­чэн­цы на­род­най мас­тац­кай шко­лы — апуб­лі­ка­ва­на па­ве­дам­лен­не: у аб’яднан­не пры­ма­юцца не то­ль­кі вуч­ні, але і «ўсе тыя, хто пра­цуе па сцвяр­джэн­ні но­вых фор­маў у мас­тац­тве»».

 

Пра­гра­ма УНО­ВІ­Са ўяў­ля­ла з ся­бе Шлях адзі­най жы­ва­піс­най аўды­то­рыі для ства­рэн­ня адзі­най арміі мас­тац­тва но­ва­га све­ту: «Мы суп­рэ­ма­тыя но­ва­га, мы ма­ла­дыя і чыс­тыя». Адзі­ная аўды­то­рыя аб’ядноў­ва­ла жы­ва­піс, архі­тэк­ту­ру, ску­льп­ту­ру ў аўды­то­рыю збу­да­ван­няў. Праз ку­бізм і фу­ту­рызм, якія раз­бу­ры­лі ста­ры свет рэ­чаў, уно­ві­саў­цы на­кі­ра­ва­лі­ся да суп­рэ­ма­тыч­на­га ўты­лі­тар­на­га і ды­на­міч­на­га ду­хоў­на­га све­ту рэ­чаў.

 

Экс­пан­сія УНО­ВІ­Са ўяў­ля­ла з ся­бе рух па за­ва­ёўніц­тве шы­ро­кай мас­тац­кай пра­сто­ры, пра­соў­ван­ні сва­ёй га­лоў­най ідэі па пад­чы­нен­ні ўтылі­тар­на­га ася­род­ку і яго арга­ні­за­цыі, сцвяр­джэн­ні пер­шын­ства суп­рэ­ма­тыз­му як но­вай па­бу­до­вы све­ту. Гэ­та бы­ло вы­зна­ча­на ад­ра­зу пры на­ра­джэн­ні су­по­ль­нас­ці, а по­тым пад­крэс­ле­на ў пер­шай улёт­цы Твар­ка­ма, якая вы­йшла ў ліс­та­па­дзе 1920 го­да. Яе вы­дан­не мер­ка­ва­ла­ся як рэ­гу­ляр­нае, а са­ма ўлёт­ка па­він­на бы­ла стаць вы­раз­ні­кам свя­до­мас­ці кож­на­га сяб­ра УНО­ВІ­Са. Аб­вяш­чаў­ся га­лоў­ны дэ­віз УНО­ВІ­Са: «Звяр­жэн­не ста­ро­га све­ту мас­тац­тва хай бу­дзе на­крэс­ле­на на ва­шых да­ло­нях». І за­клік: «На­сі­це Чор­ны квад­рат як знак сус­вет­най эка­но­міі. Чар­ці­це ў ва­шых май­стэр­нях Чыр­во­ны квад­рат як знак сус­вет­най рэ­ва­лю­цыі мас­тац­тваў. Ачыш­чай­це плош­чы сус­вет­най пра­сто­ры ад пан­ую­чай у ёй ха­атыч­нас­ці».

 

Га­лоў­ным пры­нцы­пам пра­цы УНО­ВІ­Са з’яўля­ла­ся ка­лек­тыў­ная твор­часць, што вы­зна­ча­ла­ся і ўнут­ра­ны­мі ўмо­ва­мі: са­лі­дар­нас­цю ўяў­лен­няў пра мас­тац­кі ка­нон, пра за­да­дзе­насць па­ра­мет­раў тво­ра, пра су­мес­нае над­інды­ві­ду­аль­нае бу­даў­ніц­тва афор­мле­на­га на­ва­ко­ль­на­га све­ту. Інды­ві­ду­аль­най за­ста­ва­ла­ся то­ль­кі дэ­та­лі­за­цыя час­ткі ў агу­ль­ным пра­екце. Агу­ль­ны ж пра­ект быў по­ўна­маш­таб­ным, ён ахоп­лі­ваў цал­кам усю са­цы­яль­ную пра­сто­ру, пра­ні­каў ва ўсе сфе­ры дзей­нас­ці.

 

Ка­лек­тыў­ная дзей­насць УНО­ВІ­Са бы­ла пе­ра­важ­на ку­ль­тур­на-мас­тац­ка-асвет­ніц­кай не то­ль­кі ўнут­ры шко­лы, але і за яе меж­амі, у го­ра­дзе.

 

У 1920 го­дзе гэ­та рос­пі­сы сцен і тры­бун, шы­ль­ды і пла­ка­ты. Над эскі­за­мі і аздаб­лен­нем шчы­тоў на трам­ва­ях пра­ца­ва­лі ка­лек­ты­вам (Цэй­тлін, Ко­ган, Су­эцін і інш.). А па­ліг­ра­фіч­ныя пра­екты УНО­ВІ­Са бы­лі звя­за­ныя з май­стэр­няй Лі­сіц­ка­га і асвет­ле­ныя пер­шы­мі ві­цеб­скі­мі пра­екта­мі Ма­ле­ві­ча. Ад­ра­зу па пры­ездзе Ма­ле­ві­ча ў Ві­цебск во­сен­ню 1919 го­да бы­ла лі­таг­ра­фіч­ным спо­са­бам вы­да­дзе­на яго пра­ца «Пра но­выя сіс­тэ­мы ў мас­тац­тве». У сту­дзе­ні 1920 го­да ў ліс­це да Мі­ха­іла Гер­шэн­зо­на Ма­ле­віч пі­саў: «Хут­ка да­шлю вам кні­жач­ку «Суп­рэ­ма­тызм». Між іншым не­шта на­пі­са­лі ў Гер­ма­ніі пра яго, аб­яца­лі да­слаць пе­ра­клад. З Суп­рэ­ма­тыз<мам> так­са­ма астра­но­мія атрым­лі­ва­ецца».

 

Сяб­ры УНО­ВІС скан­стру­ява­лі ў чэр­ве­ні 1920 го­да пер­шы свой аль­ма­нах «УНО­ВІС» №1. Жон­ка Ма­ле­ві­ча Соф’я Ра­фа­іло­віч над­ру­ка­ва­ла яго на ма­шын­цы ў пя­ці экзэм­пля­рах (сто­ль­кі арку­шаў мож­на бы­ло за­клас­ці раз­ам з ка­пі­ра­ва­ль­най па­пе­рай у та­га­час­ную дру­кар­ку). Аль­ма­нах скла­даў­ся з дэк­ла­ра­цый, арты­ку­лаў, ма­люн­каў уно­ві­саў­цаў і быў сап­раў­дным кніж­на-архі­тэк­тур­ным збу­да­ван­нем. Гэ­ты вы­пуск рых­та­ваў­ся для Пер­шай Усе­ра­сій­скай кан­фе­рэн­цыі на­ву­чэн­цаў дзяр­жаў­ных во­ль­ных мас­тац­кіх май­стэр­няў.

 

6 чэр­ве­ня 1920 го­да «Из­вес­тия Вит­губ­рев­ко­ма и губ­ко­ма РКП» раз­мяс­ці­лі на­тат­ку «Мас­тац­кая экс­кур­сія»: «Учо­ра вы­еха­ла ў Мас­кву экс­кур­сія з на­ву­чэн­цаў Ві­цеб­скай на­род­най мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні з 60 ча­ла­век на ча­ле са сва­імі кі­раў­ні­ка­мі. Экс­кур­сія возь­ме ўдзел у мас­тац­кай кан­фе­рэн­цыі ў Мас­кве, а так­са­ма на­ве­дае ўсе му­зеі і агле­дзіць мас­тац­кія сла­ву­тас­ці ста­лі­цы». У гэ­ты ж час УНО­ВІС удзе­ль­ні­чаў у вы­ста­ве на вы­шэй­зга­да­най кан­фе­рэн­цыі, што бы­ло адзна­ча­на як па­спя­хо­вае ме­рап­ры­емства. Так­са­ма там бы­ла пры­ня­тая і Рэ­за­лю­цыя пра Адзі­ную шко­лу.

 

На Пер­шай Усе­ра­сій­скай кан­фе­рэн­цыі на­стаў­ні­каў і на­ву­чэн­цаў акты­ві­за­ва­ла­ся ідэя ства­рэн­ня сет­кі. Ве­ль­мі хут­ка Ма­ле­віч па­чаў ства­раць уно­віс­цкі са­юз з фі­лі­яла­мі ў га­ра­дах Рас­іі. Га­лоў­ным цэн­трам з’яўляў­ся Ві­цеб­скі УНО­ВІС на ча­ле з Ма­ле­ві­чам, але са­ма ідэя суп­рэ­ма­тыч­най сі­лы / імкнен­ня / амбі­цый­нас­ці раз­га­лі­ноў­ва­ла­ся. Фі­лі­ялы на ба­зе СВО­МА­Сов (Во­ль­ных мас­тац­кіх май­стэр­няў) уз­нік­лі ў Пяр­мі, Ека­ця­рын­бур­гу, Са­ра­та­ве, Са­ма­ры, Сма­лен­ску, Ад­эсе. У Мас­кве гэ­та бы­лі мас­та­кі Се­нь­кін і Клу­цыс, у Пет­раг­ра­дзе — вуч­ні Мі­ха­іла Ма­цю­шы­на. СВО­МА­Сы, утво­ра­ныя вуч­ня­мі Ма­ле­ві­ча па май­стэр­нях у Мас­кве, та­ва­ры­ша­мі па мас­тац­кіх аб’яднан­нях і су­мес­ных пра­ектах, ста­лі цэн­тра­мі ўплы­ву суп­рэ­ма­тыч­най ідэі. У Ві­цеб­ску ў гру­поў­кі існа­ваў ста­тут, пя­чат­ка, рэ­гіс­тра­цыя. СВО­МА­Сы ў іншых га­ра­дах не рэ­гіс­тра­ва­лі­ся ў якас­ці сцвяр­джа­ль­ні­каў но­ва­га мас­тац­тва, але бы­лі імі ў сва­ёй яскра­вай, аван­гар­д­на на­стой­лі­вай дзей­нас­ці.

 

За­вяр­шаў па­ліг­ра­фіч­ны цыкл УНО­ВІ­Са трак­тат «Бог не скі­ну­ты. Мас­тац­тва. Цар­ква. Фаб­ры­ка», які па­зней увай­шоў у фі­ла­соф­скую пра­цу Ма­ле­ві­ча «Суп­рэ­ма­тызм. Свет як бес­прад­мет­насць» (у лю­тым 1922 го­да твор быў на­пі­са­ны ў Ві­цеб­ску, роў­на праз 40 га­доў вы­да­дзе­ны ў Кё­ль­не ў ня­мец­кім пе­ра­кла­дзе). Тэкст быў пра­сяк­ну­ты ге­ге­леў­скай ідэ­яй ру­ху да сус­вет­на­га ду­ху; гэ­та ў 1920-я ўспры­ма­ла­ся як ідэя рэ­акцый­ная яшчэ і та­му, што Ма­ле­віч ры­зык­нуў вы­ка­рыс­таць у на­зве пан­яцце, якое су­пя­рэ­чы­ла дзяр­жаў­на­му атэ­ізму, і да­зво­ліў са­бе аб­са­лют­ную сва­бо­ду мыс­лен­ня і пуб­ліч­на­га вы­каз­ван­ня. Ідэя, су­аднос­ная з ідэ­яй на­асфе­ры, ідэя кас­міз­му зве­да­ла асмя­янне, а Ма­ле­віч быў аша­ль­ма­ва­ны яшчэ і як са­ліп­сіст (кан­ты­янства і ге­ге­ль­янства сыш­лі­ся ў асно­ве аб­ві­на­вач­ван­няў).

 

Праз не­йкі час, у кас­трыч­ні­ку 1924 го­да, Чаш­нік і Су­эцін на­пі­шуць Ма­ле­ві­чу: «Мы мяр­ку­ем, што кож­ны сяб­ра УНО­ВІ­Са, з’яўля­ючы­ся ва­шым вуч­нем у вуз­кім сэн­се сло­ва, па­ра­ле­ль­на быў і па­ві­нен быць у пан­яцці шы­ро­ка­га сэн­су як ву­чань Ва­шай шко­лы. Нам ду­ма­ецца, што актыў­насць кож­на­га сяб­ра УНО­ВІ­Са бы­ла ў по­ўнай за­леж­нас­ці ад Вас. По­ўная ва­ша аўта­ры­тэт­насць да­зва­ля­ла за­ўсё­ды ўся­ля­кую іні­цы­яты­ву ў дзея­нні гру­пы і як бы з’яўля­ла­ся га­лоў­ным стрыж­нем УНО­ВІ­Са, пры­чым уся­кае кан­чат­ко­вае ра­шэн­не, як ба­чы­лі час­та і Вы, звы­чай­на грун­та­ва­ла­ся на Ва­шым по­гля­дзе. <...> мы ад­чу­ва­ем знак роў­нас­ці, — што зра­зу­ме­ла: УНО­ВІС = Вам. Ва­шае па­ста­яннае па­тра­ба­ван­не ад сяб­роў УНО­ВІ­Са зво­дзі­ла­ся да ажыц­цяў­лен­ня Ва­шай ідэі, інакш ка­жу­чы, за­ўсё­ды Ва­шай іні­цы­яты­вы».

 

«ВЫ БУ­ДЗЕ­ЦЕ СТА­РЫ­МІ, Я БУ­ДУ ЗРА­ЗУ­МЕ­ЛЫ…»

 

Ка­зі­мір Ма­ле­віч — га­лоў­ная дзей­ная асо­ба, ха­рыз­ма­тыч­ны лі­дар, ства­ра­ль­нік но­ва­га кі­рун­ку ў мас­тац­тве, арга­ні­за­тар УНО­ВІ­Са, за­сна­ва­ль­нік на­ва­тар­скай пед­ага­гіч­най сіс­тэ­мы, на­ву­коў­ца, да­след­чык, фі­ло­саф. І гэ­та пад­крэс­лі­вае ў ліс­це Пят­ру Мі­ту­ры­чу Ні­на Ко­ган: «Да­вай­це да­мо­вім­ся раз і на­заў­сё­ды, што Ве­лі­мір І — ка­роль ча­су, а Ка­зі­мір І — ка­роль (за­воб­лач­ных) пра­сто­раў, і пе­ра­ста­нем спра­чац­ца».

 

У Ві­цебск Ма­ле­віч пры­ехаў 25 кас­трыч­ні­ка 1919 го­да і ад­ра­зу ж уклі­ніў­ся ў мас­тац­кае жыц­цё го­ра­да. Свай­му ка­рэс­пан­дэн­ту ў Мас­кву ён пі­саў: «<...> Ві­цебск — го­рад, што не дае спа­кою, — зда­ва­ла­ся, што глуш пра­він­цый­ная ёсць глуш, мес­ца, дзе ні рэ­ха, ні гу­ку, ні шо­ра­ху, ні шэп­ту. <...> але глуш пра­він­цый страш­на чул­лі­вая, як мед­ны таз, як ці­хае ба­ло­та, па­кры­тае ва­дой, па­кры­ва­ецца зы­бам ад ма­ле­нь­ка­га вет­ры­ку. <...> на трэ­ці дзень да мя­не пры­йшла дэ­ле­га­цыя з про­сь­бай пра­чы­таць лек­цыю пра ку­бізм і фу­ту­рызм. <...> І вось па­ля­це­ла мая «зна­ка­мі­тая» муд­расць, пра ку­бізм, пра фак­ту­ру, пра рух жы­ва­пі­су, пра кан­струк­цыю, пра па­бу­до­вы пра­мой, кры­вой, аб’ёму, плос­кас­ці, пра ўзгод­не­насць су­пя­рэч­нас­цяў <...>».

 

Яшчэ ў 1916 го­дзе ў ча­сы свай­го су­пра­цоў­ніц­тва з май­страм Надзея Уда­ль­цо­ва кан­ста­та­ва­ла: «Ма­гу ска­заць ад­но: ка­лі б Ма­ле­віч за­стаў­ся ў Мас­кве на два ме­ся­цы, усю Мас­кву мы пе­ра­вяр­ну­лі б. І зра­бі­лі з ні­чо­га ўсё, і шэ­раг лек­цый, і ча­со­піс, і клуб і тэ­атр. І пра нас да­ве­да­ла­ся ўся Мас­ква, а за ёй і Пет­раг­рад, та­му што там так­са­ма бы­ла б вы­ста­ва. З ім [Ма­ле­ві­чам] пра­ца­ваць ад­но за­да­ва­ль­нен­не. Мы схоп­лі­ва­ем дум­кі ад­но ад­на­го на ля­ту».

 

З 1 ліс­та­па­да 1919 го­да Ма­ле­віч па­чаў вы­кла­даць у ВНМВ. Па ўспа­мі­нах Мі­ка­лая Хар­джы­ева, ка­лі ша­га­лаў­скія вуч­ні пе­ра­йшлі да Ма­ле­ві­ча, гэ­та быў цэ­лы га­рад­скі скан­дал, што вы­ба­чыць бы­ло не­маг­чы­ма і што Ша­гал так і не да­ра­ваў: «У Ша­га­ла ха­рак­тар быў, дай Бо­жа. Ма­ле­віч быў усё ж та­кі ад­нос­на з гу­ма­рам, а гэ­ты быў страш­на зла­пом­ны. <...> Але Ма­ле­віч быў не ві­на­ва­ты — усе вуч­ні са­мі ад­ра­зу да яго пе­ра­йшлі. Ды і ча­му іх мог на­ву­чыць Ша­гал — ён быў зу­сім не на­стаў­нік. Яны пе­ра­йма­лі яго­ных ля­та­ючых яўрэ­яў. На­ват Лі­сіц­кі быў спа­чат­ку пад уплы­вам Ша­га­ла. Але Ма­ле­віч яго аца­ніў ад­ра­зу».

 

21 сту­дзе­ня 1920 го­да Ма­ле­віч па­ве­дам­ляў: «Аб­вяш­чаю парт­ыю Суп­рэ­ма­тыс­таў у Мас­тац­тве». Сам май­стра пры­маў актыў­ны ўдзел у дэ­ман­стра­цы­ях роз­на­га кштал­ту і ў дыс­пу­тах, вы­сту­паў з дэк­ла­ра­цы­ямі но­ва­га мас­тац­тва. Лек­цыі Ма­ле­ві­ча — гэ­та сап­раў­ды і ёсць са­мыя пер­шыя ўно­ві­саў­скія дзея­нні, бо ўсё астат­няе бу­дзе пра­хо­дзіць у рэ­чыш­чы, пра­кла­дзе­ным гэ­ты­мі вы­сту­па­мі як пра­гра­май, як мат­ры­цай.

 

Моц­ны, ся­рэд­ня­га рос­ту, упэў­не­ны ў са­бе, яшчэ ма­ла­ды. Аўта­ры­тэт май­стра зра­біў­ся ў шко­ле аб­са­лют­ным. Ла­зар Лі­сіц­кі сцвяр­джаў: «За гэ­тыя па­ўго­да ў Ві­цеб­ску мы пра­су­ну­лі­ся на ста­год­дзі, і Ка­зі­мір Се­вя­ры­на­віч па­ўстаў пе­рада мной пла­нет­най сіс­тэ­май пры­ро­да­на­ту­ра­ль­най сі­лы і аб­са­лют­на­га хо­ду. Тут я ўба­чыў воб­раз чыс­ці­ні інту­ітыў­на­га слы­ху і вас­тры­ню сля­по­га ясна­га ба­чан­ня. Я ўба­чыў мас­та­ка, які пра­йшоў праз пры­ро­ду жы­ва­пі­су да пры­ро­ды ўся­го све­ту. Тут пе­рад на­мі ўзы­хо­джан­не, якое за­вяр­шыц­ца суп­рэ­ма­там Ду­ху — рэ­лі­гіі».

 

Ві­цеб­ская гіс­то­рыя УНО­ВІ­Са не бы­ла лёг­кай. Для ўсіх вуч­няў і па­плеч­ні­каў, і для Ма­ле­ві­ча так­са­ма. І кож­ны раз вуч­ні за­хап­ля­лі­ся яго цвёр­дас­цю і сі­лай ду­ху. Леў Юдзін пі­саў у дзён­ні­ках: «На­ко­ль­кі К. С. цвёр­ды. Ка­лі на­шы па­чы­на­юць хны­каць і скар­дзіц­ца на да­ра­гоў­лю, сап­раў­ды па­чы­нае зда­вац­ца, што свет кан­ча­ецца. Пры­хо­дзіць К.С., і ад­ра­зу трап­ля­еш у іншую атмас­фе­ру. Ён ства­рае ва­кол ся­бе іншую атмас­фе­ру. Гэ­та сап­раў­ды пра­ва­дыр».

 

Ма­ле­віч, Су­эцін, Чар­він­ка, Ро­як і Юдзін з-за ад’езду цэн­тра­ль­на­га твор­ча­га ка­мі­тэ­та ў Пет­раг­рад па­кі­да­лі Ві­цеб­скі твор­чы ка­мі­тэт як пра­цоў­ны орган, што бы­ло адзна­ча­на 11 жніў­ня на схо­дзе тых, хто за­стаў­ся. Ле­там 1922 го­да па­чаў­ся но­вы пе­ры­яд твор­час­ці Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча і яго вуч­няў. У Ві­цебск яны бо­льш не вер­нуц­ца. Праз не­ка­то­ры час ле­нін­град­скі ву­чань май­стра Кан­стан­цін Раж­дзес­твен­скі бу­дзе пі­саць Льву Юдзі­ну: «Хо­чам быць змя­ша­ныя з Ма­ле­ві­чам. Гэ­тым мож­на бу­дзе га­на­рыц­ца. Ба­ло­та ва­кол за­смок­твае — Ка­зі­мір — у на­шыя дні — Ма­раль мас­тац­тва».

 

Ма­ле­ві­ча­ва сіс­тэ­ма, за­сна­ва­ная на апра­ба­ва­най яшчэ ў Мас­кве схе­ме, да­паў­ня­ла яе сур’ёзным ад­роз­нен­нем — асаб­лі­вай пед­ага­гіч­най ба­зай. Гэ­та ты­чы­ла­ся ме­на­ві­та УНО­ВІ­Саў, і гэ­тым яны вы­лу­ча­лі­ся з ма­ле­ві­ча­вай пе­ра­кры­жа­ва­най струк­ту­ры: мас­коў­скі Суп­рэ­мус — ві­цеб­скі УНО­ВІС — пет­раг­рад­скі / ле­нін­град­скі ГІН­ХУК — сту­пе­ні Ма­ле­ві­ча­вай суп­рэ­ма­тыч­най пі­ра­мі­ды.

 

У ад­роз­нен­не ад Суп­рэ­му­са, УНО­ВІС грун­та­ваў­ся на цэ­ха­вай дыс­цып­лі­не і вы­явіў­ся цэн­тра­імклі­вай су­по­ль­нас­цю. Ві­цеб­скія май­стэр­ні ў асаб­ня­ку Віш­ня­ка зра­бі­лі­ся ка­му­най, мес­цам жыц­ця і мес­цам саў­дзе­ль­нас­ці. Кроп­кай,

з якой вы­ры­ваў­ся імпу­льс / энер­гія / пра­кты­ка, з якой раз­ыхо­дзі­лі­ся кру­гі блі­жэй, да­лей і ўжо амаль не ад­чу­ва­ль­ныя, але ўсё ж кру­гі ідэі. Ма­ле­віч ства­раў цэ­лае як маш­таб­ную сет­ку, дзе ла­ка­ль­ныя пра­сто­ры бы­лі б звя­за­ныя, як вуз­лы.

 

ГІН­ХУК струк­ту­ра­ваў во­пыт УНО­ВІ­Са і з ві­цеб­скай уно­ві­саў­скай ла­ба­ра­то­рыі раз­віў на­ву­ко­ва-да­след­чы інсты­тут но­ва­га ўзроў­ню аб’яднан­ня. У жніў­ні 1923 го­да ў Пет­раг­ра­дзе Ма­ле­віч ро­біц­ца ды­рэк­та­рам Му­зея мас­тац­кай ку­ль­ту­ры, праз год у ліс­та­па­дзе му­зей быў пе­ра­тво­ра­ны ў Інсты­тут мас­тац­кай ку­ль­ту­ры (ІНХУК), які ў са­ка­ві­ку 1925 го­да стаў Дзяр­жаў­ным інсты­ту­там мас­тац­кай куль­­ту­ры — ГІН­ХУ­Кам. Та­кім чы­нам, яго гіс­то­рыя пра­цяг­ва­ецца з ле­та 1923 го­да да кан­ца 1926 го­да. ГІН­ХУК скла­даў­ся з шас­ці ад­дзе­лаў з амаль трыц­цац­цю на­ву­ко­вы­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі. У за­піс­ных кніж­ках Да­ні­іла Хар­мса за 1926 год ёсць за­піс пра маг­чы­масць на­звы «УНО­ВІС» і ўдзе­лу Ма­ле­ві­ча ў кі­ра­ван­ні но­вым аб’яднан­нем па­сля за­вяр­шэн­ня гіс­то­рыі ГІН­ХУ­Ка.

 

КЛІ­НАМ ЧЫР­ВО­НЫМ...

 

Ад­ным з са­мых вя­до­мых тво­раў Лі­сіц­ка­га з’яўля­ецца пла­кат «Кли­ном крас­ным бей бе­лых», над­ру­ка­ва­ны ў 1920 го­дзе. Ён лі­чыц­ца ку­ль­та­вай ра­бо­тай суп­рэ­ма­тыз­му, а так­са­ма ад­ным са зна­каў ві­цеб­ска­га УНО­ВІ­Са.

 

У Му­зеі гіс­то­рыі ВНМВ гэ­ты пла­кат раз­меш­ча­ны на гра­ніт­най плос­кас­ці ў са­мым цэн­тры бу­дын­ка і на­зва­ны «Сэр­ца Лі­сіц­ка­га», бо ён — цэнтр до­ма, цэнтр УНО­ВІ­Са і яго сэн­саў, цэнтр пла­кат­най твор­час­ці Лі­сіц­ка­га ў Ві­цеб­ску.

 

Пер­шы суп­рэ­ма­тыч­ны штурм ад­быў­ся ў Ві­цеб­ску ў снеж­ні 1919 го­да, ша­лё­на і «кли­но­образ­но». Раз­ам з Ма­ле­ві­чам Ла­зар Лі­сіц­кі ўзяў­ся ства­раць эскі­зы да дру­гой га­да­ві­ны Ка­мі­тэ­та па ба­ра­ць­бе з бес­пра­цоў­ем. І іх мас­тац­кая пра­па­но­ва ка­тэ­га­рыч­на ад­роз­ні­ва­ла­ся ад пра­екта гру­пы Ша­га­ла, які быў ство­ра­ны го­дам ра­ней да га­да­ві­ны Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі.

 

У ша­га­лаў­скім афар­млен­ні го­ра­да на тран­спа­ран­тах у ча­ла­ве­чы рост і на пла­ка­тах у 2-3 ча­ла­ве­чых рос­ты вы­ява з дэ­фар­ма­цы­ямі фі­гур/фор­маў пры моц­ным па­ве­лі­чэн­ні маш­та­баў уплы­ва­ла ма­гут­на і экс­прэ­сіў­на. Ша­гал ла­маў звык­лыя ўяў­лен­ні, бо быў апа­на­ва­ны рэ­ва­лю­цый­ным па­ры­вам у мас­тац­тве і пе­ра­нёс гэ­ты па­рыў у мес­тач­ко­вую рэ­аль­насць, каб рэ­ва­лю­цы­яна­ваць і яе. Гэ­ты пра­цэс ака­заў­ся доў­гім, скла­да­ным, рас­цяг­ну­тым у Ві­цеб­ску на сто га­доў, не­адназ­нач­ным. Пла­кат жа за­ўсё­ды раз­лі­ча­ны на імгнен­нае і ка­рот­ка­ча­со­вае ўздзе­янне, а зна­чыць, акты­ву­ецца пад­свя­до­мы ўдзел, ка­лі не па­тра­бу­ецца і не мо­жа па­тра­ба­вац­ца інтэ­лек­ту­аль­нае ўклю­чэн­не, доў­гае раз­гля­дан­не і ды­ялог.

 

Ма­ле­віч і Лі­сіц­кі па­йшлі ме­на­ві­та гэ­тым шля­хам: яны па­ча­лі пра­ца­ваць з гра­ніч­ны­мі фор­ма­мі і фор­му­ла­мі, што для пла­ка­таў і пано кід­ка, про­ста, вы­раз­на і дзей­сна. Суп­рэ­ма­тыч­ныя фор­мы пра­ца­ва­лі на ўзроў­ні ка­лек­тыў­на­га не­свя­до­ма­га, архе­ты­паў. Яны імгнен­на ўклю­ча­лі ўсю стра­лу ўспры­ман­ня з пер­ша­га по­зір­ку праз усве­дам­лен­не і ў са­мую глыб. Тут не па­тра­ба­ваў­ся пра­цяг­лы ды­ялог з тво­рам, тым бо­льш не па­тра­ба­ва­ла­ся спрэч­ка з мас­та­ком.

 

По­тым фор­мы суп­рэ­ма­тыч­на­га пла­ка­та бы­лі па­кла­дзе­ны ў асно­ву пла­ка­таў са­вец­кіх. Ме­на­ві­та іх імгнен­нае ўспры­ман­не і ўздзе­янне вы­яві­лі­ся ідэ­ала­гіч­на пры­ма­ль­ны­мі ў са­вец­кай са­цы­яль­най рэ­ча­існас­ці. Ад­нак вар­та звяр­нуць ува­гу на ра­ды­ка­ль­нае ад­роз­нен­не са­цы­яль­ных за­дач са­вец­ка­га рэ­жы­му ад мас­тац­кіх за­дач Ма­ле­ві­ча і Лі­сіц­ка­га. Ма­ле­віч шу­каў ба­за­выя асно­вы мыс­лен­ня (мас­тац­ка­га і фі­ла­соф­ска­га), і яго суп­рэ­ма­тыч­ныя фор­мы вы­зна­ча­юцца як фор­му­лы асва­ення і асэн­са­ван­ня све­ту. Са­вец­кая са­цы­яль­насць зды­мае то­ль­кі і вы­ключ­на вер­хні пласт, ві­зу­аль­ную на­гляд­насць фор­му­лы, ад­кі­да­ючы яе як раз­умо­вую дзей­насць ці як рух у сут­насць све­ту.

 

У эпо­ху гэ­та­га суп­рэ­ма­тыч­на­га штур­му і па­чаў­ся УНО­ВІС. Юнац­кі, ра­ман­тыч­ны стан, уз­вы­ша­насць па­чуц­ця і раз­умен­не сва­ёй аб­ра­нас­ці, уклю­ча­нас­ці во­ляю лё­су ў ко­ла Ма­ле­ві­ча пад­сіл­коў­ва­ла спа­бор­насць, жа­дан­не ўнік­нуць у сут­насць суп­рэ­ма­тыз­му, пра­нес­ці яе і «ўрэ­заць» у жыц­цё. Клі­нам чыр­во­ным — су­мес­ным, адзі­ным, ма­гут­ным, ма­ла­дым.

 

Ла­зар Лі­сіц­кі пры­ехаў у Ві­цебск у 1919 го­дзе. Гэ­ты го­рад быў для яго зна­ёмым і род­ным (Во­сіп Цад­кін успа­мі­наў, як яны з Лі­сіц­кім, які пры­ехаў з Да­рмшта­та ў 1910 го­дзе, ма­ля­ва­лі ў ві­цеб­скім па­ві­ль­ёне ў цэн­тры са­ду ся­мей­ства Ру­бін­штэй­наў з на­ту­ры). Тут да­ўні та­ва­рыш Марк Ша­гал пра­па­на­ваў яму кі­раў­ніц­тва архі­тэк­тур­най май­стэр­няй у ВНМВ, і з ве­рас­ня 1919-га да во­се­ні 1920-га Лі­сіц­кі вы­кла­даў у май­стэр­ні, што праз не­ка­то­ры час зра­бі­ла­ся архі­тэк­тур­на-тэх­ніч­ным фа­ку­ль­тэ­там. Вуч­ні Ма­ле­ві­ча па­ра­ле­ль­на на­ву­ча­лі­ся ў Лі­сіц­ка­га і сцвяр­джа­лі, маў­ляў, ме­на­ві­та гэ­ты фа­ку­ль­тэт з’яўля­ецца ла­ба­ра­то­ры­яй, дзе тыя, хто пра­йшоў усе жы­ва­піс­ныя фа­ку­ль­тэ­ты, ста­но­вяц­ца на шлях твор­час­ці, «вы­во­дзя­чы суп­рэ­ма­тызм з на­чар­та­ль­на­га ста­но­віш­ча ў арга­ніз­мы ўты­лі­тар­ных фор­маў но­вых рэ­чаў». Ме­на­ві­та дзя­ку­ючы Лі­сіц­ка­му ў Ві­цебск пры­ехаў Ма­ле­віч.

 

У 1921—1925 га­дах мас­так жыў у Гер­ма­ніі і Швей­ца­рыі. Псеў­да­нім Эль Лі­сіц­кі (ад яго­на­га імя Элі­эзэр на ідыш) ён упер­шы­ню вы­ка­рыс­таў у 1922-м. У тым жа го­дзе раз­ам з Іллёй Эрэн­бур­гам яны за­сна­ва­лі ча­со­піс «Вещь»,

у 1925-м — су­мес­на з Шта­мам і Шмі­там — ча­со­піс «АВС», а раз­ам з Арпам у Цю­ры­ху Лі­сіц­кі вы­даў кні­гу-ман­таж «Кун­стизм». Усту­піў у га­лан­дскую гру­пу «Дэ Стэйл», якую і сам Ма­ле­віч успры­маў як мер­ка­ва­ную адзін­ку ўсе­сус­вет­на­га УНО­ВІ­Са. З 1926 го­да вы­кла­даў у ВХУ­ТЕ­ІНе і ўсту­піў у ІНХУК.

 

Эль Лі­сіц­кі — мас­так асаб­лі­вы, на­ва­тар і ўні­вер­сал, ства­ра­ль­нік про­ўнаў, аўтар фо­та- і тэ­атра­ль­ных пра­ектаў. Га­лі­на­мі яго дзей­нас­ці бы­лі і па­ліг­ра­фія, і архі­тэк­ту­ра. Ён пра­екта­ваў ма­гут­ныя вы­ста­вач­ныя пра­сто­ры. Увесь роз­на­ба­ко­вы яго наробак ураж­вае ад­крыц­ця­мі і не­ча­ка­ны­мі ра­шэн­ня­мі. Па мер­ка­ван­ні Се­лі­ма Хан-Ма­га­ме­да­ва, Лі­сіц­кі, які не меў улас­най вы­яўле­най кан­цэп­цыі фор­маў­тва­рэн­ня, та­кой, як у Ма­ле­ві­ча, апы­нуў­ся «над схват­кай», і гэ­та да­ло яму вы­йгрыш у твор­час­ці, бо ён меў «шмат­ва­лен­тны та­лент», вы­тан­ча­ны густ і не­звы­чай­нае мас­тац­кае май­стэр­ства.

 

Пад уплы­вам Ма­ле­ві­ча Лі­сіц­кі ства­рыў у Ві­цеб­ску суп­рэ­ма­тыч­ныя пла­ка­ты і стаў кан­струк­та­рам / інжы­не­рам кніг («Суп­рэ­ма­тыч­ны сказ пра два квад­ра­ты», 1922).

 

У 1919 го­дзе Эль Лі­сіц­кі рас­па­чаў улас­ны ары­гі­на­ль­ны пра­ект — про­ўны (пра­екты сцвяр­джэн­ня но­ва­га — на­зва, якая цес­на пры­мы­ка­ла да бу­ду­чых Сцвяр­джа­ль­ні­каў но­ва­га мас­тац­тва). Проўн — гэ­та ві­зу­аль­нае вы­яўлен­не архі­тэк­тур­ных і ску­льп­тур­ных ідэй мас­та­ка, якое зна­хо­дзіц­ца ў ды­на­міч­най раў­на­ва­зе. З гэ­тым пра­ектам су­адно­сіц­ца і пра­ект Лі­сіц­ка­га «Пе­ра­мо­га над Со­нцам» 1922 го­да, пра­па­на­ва­ны ў аль­бо­ме фі­гу­рын, дзе яны, ува­соб­ле­ныя ў рэ­аль­най сцэ­ніч­най пра­сто­ры, па­він­ны бы­лі дзей­ні­чаць як ме­ха­ніч­ныя акцё­ры / ро­ба­ты.

 

Ад­роз­нен­не про­ўнаў ад фі­гу­рын на­ступ­нае: пер­шыя ста­тыч­ныя (ды­на­мі­ка па­тэн­цый­ная і ла­тэн­тная), а ў дру­гіх ды­на­мі­ка з’яўля­ецца асноў­ным струк­тур­ным па­каз­чы­кам. Агу­ль­най для іх ста­ла гра­ніч­ная ску­пасць мас­тац­ка­га вы­яўлен­ня фор­мы і яе аб­са­лют­ная пры­га­жосць. Про­ўны ўяў­ля­юць з ся­бе су­куп­насць суп­рэ­ма­тыч­на­га і кан­струк­ты­віс­цка­га пра­ектаў. Ге­амет-

­рызм + архі­тэк­тур­ная кан­струк­цыя спа­лу­чы­лі­ся ў гэ­тай «пе­ра­са­дач­най стан­цыі ад жы­ва­пі­су да архі­тэк­ту­ры». Гэ­та не про­ста аб’ёмны суп­рэ­ма­тызм, гэ­та арга­ні­за­цыя пра­сто­ры на пры­нцы­пах суп­рэ­ма­тыз­му з ды­на­міч­ным унут­ра­ным па­чат­кам.

 

Лі­сіц­кі грун­та­ваў­ся на ма­тэ­ма­ты­цы, ці­ка­васць да якой за­хоў­ваў усё жыц­цё, і фар­ма­ваў пры­нцы­пы ўлас­най твор­час­ці вы­ключ­на на сут­нас­ці на­ву­ко­вых уяў­лен­няў пра па­бу­до­ву све­ту. Ён ішоў услед за Тэ­оры­яй пры­ба­вач­на­га эле­мен­ту Ма­ле­ві­ча ў пла­не раз­віц­ця пра­сто­ры і ча­су і кан­цэн­тра­ваў­ся на ідэі ча­су і маг­чы­мас­цях яе ўва­саб­лен­ня ў мас­тац­тве. І дзя­ку­ючы та­кой за­ся­ро­джа­нас­ці ён пры­йшоў да вы­сно­вы пра тое, як ме­на­ві­та час цэн­труе твор: ла­тэн­тная ды­на­мі­ка суп­рэ­ма­тыз­му ці ды­на­міч­ны кі­не­ма­тызм аб’ектаў.

 

Мі­ка­лай Хар­джы­еў пад­крэс­лі­ваў: «Ма­ле­віч аца­ніў яго ад­ра­зу. Ён зда­быў з Лі­сіц­ка­га яго архі­тэк­тур­ную асно­ву і пра­па­на­ваў яму за­няц­ца аб’ёмным суп­рэ­ма­тыз­мам. Сам ён ра­біў во­пы­ты ў гэ­тым кі­рун­ку, але па-сап­раў­дна­му гэ­тым амаль не за­ймаў­ся. У арты­ку­ле Хан-Ма­га­ме­да­ва на­пі­са­на, што гэ­та Лі­сіц­кі на яго па­ўплы­ваў. Ні­чо­га пад­обна­га, гэ­та ён даў гэ­тую за­да­чу Лі­сіц­ка­му. Яго са­мо­га плос­кас­ныя фор­мы за­да­ва­ль­ня­лі, яны ў яго пра­ца­ва­лі як аб’ёмныя, рух свят­ла за­да­ваў гэ­тую ілю­зію. А Лі­сіц­кі быў дзі­вос­ным гра­фі­кам, фе­на­ме­на­ль­ным».

 

У чэр­ве­ні 1920 го­да сяб­ры УНО­ВІ­Са скан­стру­ява­лі свой пер­шы аль­ма­нах «УНО­ВІС» № 1. У кан­цы аль­ма­на­ха Лі­сіц­кі (кан­струк­тар / інжы­нер / бу­даў­нік вы­дан­ня) за­пі­саў: «Гэ­тая кні­га па­бу­да­ва­ная ка­лек­ты­вам гра­фіч­най май­стэр­ні Уно­ві­са на стан­ках Віт­сво­ма­са». Ме­на­ві­та гэ­тае вы­дан­не з’яўля­ецца по­ўным збо­рам усёй дзей­нас­ці УНО­ВІ­Са ў яе шма­тас­пек­тнас­ці і цэ­лас­нас­ці. Аль­ма­нах стаў рэ­флек­сі­яй і са­ма­рэф­лек­сі­яй сяб­роў аб’яднан­ня, ка­та­ло­гам сэн­саў ві­цеб­скай суполкі.

 

Архі­тэк­тур­ныя пра­екцыі Лі­сіц­ка­га зна­хо­дзяц­ца ў асно­ве пры­ёмаў яго вы­ста­вач­ных ды­зай­нер­скіх за­дум / інста­ля­цый, якія ста­лі аб’ёмным ува­саб­лен­нем плос­кас­ных вы­яў про­ўнаў. У па­чат­ку 1920-х бы­ла па­бу­да­ва­ная ты­па­гра­фія ча­со­пі­са «Ого­нёк», спра­екта­ва­ная Лі­сіц­кім па ана­ло­гіі з га­ры­зан­та­ль­ны­мі хма­ра­чо­са­мі.

 

Лёс Лі­сіц­ка­га, слаў­ны і ка­рот­кі, за­вяр­шыў­ся ў 1941-м. Ён, як і Ма­ле­віч з жон­кай, пе­ра­нёс ту­бер­ку­лёз, пра­ца­ваў да зно­су. Двое яго­ных сы­ноў апы­ну­лі­ся ў ла­ге­рах — адзін у ня­мец­кім, дру­гі ў са­вец­кім, жон­ка і ма­лод­шы сын бы­лі рэ­прэ­са­ва­ныя, але за­ха­ва­лі і тво­ры, і да­ку­мен­ты, і пе­ра­піс­ку...