Аса­біс­ты ка­бі­нет Дзміт­рыя Пад­бя­рэз­ска­га

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г


 

МОЎ­ЧКІ ПРА МУ­ЗЫ­КУ

 

Ка­лі апы­таць лю­дзей роз­ных уз­рос­таў на тэ­му лю­бі­ма­га ві­ду мас­тац­тва, дык му­зы­ка на­пэў­на на­бя­рэ бо­ль­шасць га­ла­соў. Ды ра­біць на гэ­тай пад­ста­ве не­йкія вы­сно­вы бы­ло б, на маю дум­ку, за­ўчас­на. Бо шмат што ў рэ­аль­ным жыц­ці свед­чыць пра зу­сім іншае.

Да­стат­ко­ва звяр­нуц­ца да раз­дзе­ла «Му­зы­ка» на фо­ру­мах парт­ала

tut.by, на які штод­ня за­хо­дзіць ку­ды бо­льш за мі­ль­ён на­вед­ні­каў. Дык вось, ця­гам пер­ша­га тыд­ня 2020-га ў гэ­тым раз­дзе­ле, дзе га­вор­ка ідзе амаль вы­ключ­на пра па­пу­ляр­ныя сты­лі му­зы­кі, з’я­віў­ся то­ль­кі адзін (!) но­вы до­піс. Ня­прос­та тлу­ма­чыць пры­чы­ны, але, ві­даць, ша­ра­го­выя ама­та­ры му­зы­кі дый са­мі му­зы­кан­ты стра­ці­лі ці­ка­васць да пра­гля­ду і вы­кла­дан­ня інфар­ма­цыі на фо­ру­мах, а пе­ра­нес­лі сваю ўва­гу ў са­цы­яль­ныя сет­кі. Вось там мож­на вы­чы­таць ку­ды бо­льш раз­на­стай­нас­цяў, а так­са­ма па­слу­хаць-па­гля­дзець на­він­кі. Інакш чым іншым мож­на па­тлу­ма­чыць той факт, што не­ка­то­рыя бе­ла­рус­кія вы­ка­наў­цы, пра якіх парт­алы амаль не згад­ва­юць, збі­ра­юць на кан­цэр­тах не ад­ну ты­ся­чу слу­ха­чоў?

Ты­мі ж пры­чы­на­мі мож­на рас­тлу­ма­чыць і сі­ту­ацыю з му­зыч­ны­мі сай­та­мі. Іх у кра­іне край­не ма­ла. Згод­на з сай­там list.1k.by, іх на­огул менш за дзя­ся­так, жы­вых і мёр­твых. Пра­ўда, ча­му­сь­ці не згад­ва­юцца tuzinfm.by, experty.by (апош­ні сё­ле­та ўзяў пе­ра­пы­нак, вар­та спа­дзя­вац­ца, што ча­со­вы). 31 са­ка­ві­ка 2015-га спы­ніў існа­ван­не сайт ultra-music.com, які над­аваў шмат ува­гі айчын­най па­пу­ляр­най му­зы­цы роз­ных сты­ляў ды жан­раў. У той жа час та­кія рэ­сур­сы, як guitar.by, metalmap.by, belmusic.by, classicalmusic.by, з’яўля­юцца аль­бо за­над­та вуз­кас­пе­цы­ялі­за­ва­ны­мі, аль­бо про­ста ма­ла­інфар­ма­цый­ны­мі і прэ­тэн­да­ваць на шы­ро­кае асвят­лен­не му­зыч­на­га жыц­ця ў Бе­ла­ру­сі не ў ста­не. Зга­дзі­це­ся, агу­ль­ная кар­ці­на не ве­ль­мі ра­дас­ная. Ёсць, пра­ўда, шэ­раг бло­ге­раў, якія мэ­та­на­кі­ра­ва­на і до­сыць рэ­гу­ляр­на пі­шуць пра бе­ла­рус­кую му­зы­ку, ад­нак зноў жа іх до­пі­сы не прэ­тэн­ду­юць на шы­ро­кі ахоп аўды­то­рыі.

Так, ука­ра­нен­не но­вых інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій істот­на па­ўплы­ва­ла на пе­радзел кры­ніц інфар­ма­цыі. Але вось што ці­ка­ва: у свой час, яшчэ ў 1990-я,

у Бе­ла­ру­сі па­ча­лі па­ўста­ваць дру­ка­ва­ныя му­зыч­ныя вы­дан­ні. Да­стат­ко­ва зга­даць га­зе­ты «Не­ми­га», «Нью-мью­зикл Со­ро­ка», ча­со­піс «Уши», не­ка­то­рыя іншыя. У 1996-м пры­ват­ная фір­ма «Не­стор» вы­йшла на ры­нак з но­вым вы­дан­нем «Му­зы­ка­ль­ная га­зе­та», пер­ша­па­чат­ко­ва тыд­нё­ві­кам, па­зней — двух­тыд­нё­ві­кам. Га­зе­та рас­паў­сю­джва­ла­ся, акра­мя Бе­ла­ру­сі, ва Укра­іне і Рас­іі і ў леп­шыя ча­сы яе на­клад ся­гаў амаль 20 ты­сяч асоб­ні­каў. У рэ­дак­цыі згур­та­ваў­ся да­стат­ко­ва пра­фе­сій­ны склад жур­на­ліс­таў. Ды з ця­гам ча­су ты­раж па­чаў з роз­ных пры­чын пад­аць, і ў снеж­ні 2007-га апош­ні ну­мар га­зе­ты па­ба­чыў свет на­кла­дам уся­го ў 2500 асоб­ні­каў.

Той жа «Не­стор» у 1997-м за­сна­ваў ча­со­піс «Jazz-квад­рат», тэ­ма­ты­кай яко­га бы­лі джаз, блюз і этна-му­зы­ка. На тыя га­ды ён стаў пер­шым у све­це пе­ры­ядыч­ным дру­ка­ва­ныя вы­дан­нем та­ко­га кі­рун­ку на рус­кай мо­ве. Па­зней пе­ра­йшоў на двух­ме­сяч­ны гра­фік і, ня­гле­дзя­чы на рас­паў­сюд ці не ў шас­ці кра­інах, на пры­бы­так так і не вы­йшаў, што пры­вя­ло да за­крыц­ця вы­дан­ня ў 2009-м. Ця­пер, пра­ўда, спад­ка­емцам, і да­во­лі жы­вым, з’яўля­ецца сайт jazzquad.ru. Пра­ктыч­на та­кі ж са­мы лёс на­пат­каў яшчэ ад­но вы­дан­не «Не­сто­ра» — ча­со­піс «НОТ-7-7», які па­ўстаў у 2003-м. Ён быў ад­ра­са­ва­ны ама­та­рам рок-му­зы­кі і скон­чыў сваё існа­ван­не зноў жа пе­ра­важ­на з фі­нан­са­вых пры­чын у той жа год, што і «Jazz-квад­рат».

Яшчэ раз пад­крэс­лю: усе тры вы­дан­ні па­ўста­лі дзя­ку­ючы пры­ват­най іні­цы­яты­ве і ні­якай пад­трым­кі з бо­ку дзяр­жа­вы не ме­лі. У вы­ні­ку кра­іна з амаль 10-мі­ль­ённым на­се­ль­ніц­твам апы­ну­ла­ся без ані­вод­на­га пе­ры­ядыч­на­га вы­дан­ня на­огул! Для па­ра­ўнан­ня: поль­скі ча­со­піс Jazz Forum ужо шмат га­доў мае ста­бі­ль­ны дру­ка­ва­ны на­клад 8000 асоб­ні­каў пры ве­ль­мі доб­ра рас­пра­ца­ва­ным сай­це і час­тко­ва фі­нан­су­ецца дзяр­жа­вай у рам­ках пад­трым­кі вы­дан­няў для дзя­цей, па пы­тан­нях на­ву­кі, зда­роў­я і мас­тац­тва.

Так што, мяр­ку­ючы па ўсім, на гэ­тым збо­ль­ша­га не­пра­цяг­лую гіс­то­рыю існа­ван­ня бе­ла­рус­кай дру­ка­ва­най му­зыч­най прэ­сы мож­на лі­чыць скон­ча­най, бо за­над­та ма­ла шан­цаў на тое, каб у блі­жэй­шы час на рын­ку з’яві­ла­ся не­йкае но­вае спе­цы­ялі­за­ва­нае вы­дан­не…

Я не за­кра­наю на­шыя ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­не — гэ­та тэ­ма для асоб­най гу­тар­кі. Але тое, што ад­бы­ло­ся з му­зыч­най прэ­сай ця­гам апош­ніх не­дзе 25 га­доў, на­во­дзіць на роз­ныя, збо­ль­ша­га не­вя­сё­лыя дум­кі. Што бу­дзе ў бу­ду­чы­ні — пра­гна­за­ваць скла­да­на: інфар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі раз­ві­ва­юцца ве­ль­мі імклі­ва, му­зыч­ны ры­нак пад­хоп­лі­вае на­він­кі з ахво­таю і актыў­на ўклю­чае іх у аб­ыхо­дак. Упэў­не­ны ў ад­ным: нас ча­ка­юць та­кія зме­ны, пра якія ця­пер мож­на то­ль­кі фан­та­зі­ра­ваць…

 

ЗНА­КА­ВЫ ЮБІ­ЛЕЙ

 

50 га­доў мі­ну­ла з та­го ча­су, як у пят­ні­цу, 13 лю­та­га 1970 го­да, свет уба­чыў дэ­бют­ны аль­бом гур­та Black Sabbath. Вы­дан­не чар­го­вых кру­жэ­лак ка­лек­ты­ву ў 13-ы дзень ме­ся­ца зра­бі­ла­ся над­алей фір­мо­вай «фіш­кай» гэ­та­га ансам­бля. Ад­нак рэ­ліз па­ўве­ка­вой да­ўні­ны за­свед­чыў не то­ль­кі вы­хад на сус­вет­ную му­зыч­ную арэ­ну надзвы­чай зна­ка­вай ка­ман­ды, але й тое, што дзя­ку­ючы той плыт­цы ў тэр­мі­на­ло­гіі рок-му­зы­кі па­ўстаў но­вы тэр­мін: хэ­ві-мью­зік, які тлу­ма­чыў цяж­кае, за­сна­ва­нае на ўстой­лі­вых гі­тар­ных ры­фах гу­чан­не. Ужо праз па­ру га­доў на му­рах бу­дын­каў, пла­тах у Бе­ла­ру­сі па­ча­лі з’яўляц­ца лі­та­ры HMR, а са­вец­кая ідэ­ало­гія рас­па­ча­ла чар­го­вае без­на­дзей­нае зма­ган­не з но­вай «пра­ва­ка­цы­яй» за­ход­ня­га ла­ду жыц­ця. Чым тое скон­чы­ла­ся — агу­ль­на вя­до­ма. А між тым лі­дар Black Sabbath Озі Осбарн пра­цяг­вае вы­сту­паць з кан­цэр­та­мі, па-ра­ней­ша­му збі­ра­ючы вя­лі­кія аўды­то­рыі. Усё ж 50 га­доў на сцэ­не — вы­дат­ны до­каз жыц­цяў­стой­лі­вас­ці на­ро­джа­на­га ў мі­ну­лым ста­год­дзі но­ва­га сты­лю рок-му­зы­кі.