Спадчыннік За­бэй­ды

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

Беларуска-чэшскі тэнар Валянцін Пралат
Гэты артыкул распавядае пра простага беларускага сялянскага хлопца, які стаў адным з самых значных салістаў оперы ў Чэхіі апошніх трыццаці гадоў.

У ДЗЯ­ЦІН­СТВЕ ВА­ЛЯН­ЦІН ПРА­ЛАТ ПА­СВІЎ КА­РОЎ ПАД РА­ДАШ­КО­ВІ­ЧА­МІ, СПЯ­ВА­ЮЧЫ НА­РОД­НЫЯ ПЕС­НІ, ПА­ЧУ­ТЫЯ АД БА­ЦЬ­КІ. А СЁН­НЯ ЁН АДЗІН З СА­МЫХ ЗА­МОЖ­НЫХ БЕ­ЛА­РУ­САЎ ПРА­ГІ, ПА­СПЯ­ХО­ВЫ СПЯ­ВАК, ЗДО­ЛЕЎ ПА­БУ­ДА­ВАЦЬ АША­ЛАМ­ЛЯ­ЛЬ­НУЮ МІЖ­НА­РОД­НУЮ КАР’ЕРУ (ЧЭ­ХІЯ, АЎСТРЫЯ, ГЕР­МА­НІЯ, ШВЕЙ­ЦА­РЫЯ, ДА­НІЯ, КА­НА­ДА, ЗША, ІЗРА­ІЛЬ, ЯПО­НІЯ, ГАН­КОНГ). ВА­ЛЯН­ЦІН ПРА­ЦА­ВАЎ З ЛЕП­ШЫ­МІ ОПЕР­НЫ­МІ ДЫ­РЫ­ЖО­РА­МІ І РЭ­ЖЫ­СЁ­РА­МІ СУ­ЧАС­НАС­ЦІ, СЯ­РОД ЯГО СЯБ­РОЎ — ЗОР­КІ ПЕР­ШАЙ СУС­ВЕТ­НАЙ ВЕ­ЛІ­ЧЫ­НІ, ЁН СПЯ­ВАЎ ПЕ­РАД КА­РА­ЛЯ­МІ І ІМПЕ­РА­ТА­РА­МІ. ШКА­ДА, ШТО ВА­ЛЯН­ЦІ­НА ЗУ­СІМ НЕ ВЕ­ДА­ЮЦЬ НА РА­ДЗІ­МЕ.

Ва­лян­цін Пра­лат — не­звы­чай­ны спя­вак. Ве­ль­мі сціп­лы. У яго ня­ма хат­ня­га архі­ва. Мнос­тва прэ­сы ў су­пер­ла­ты­вах, мнос­тва ўзна­га­род і рэ­га­лій — ні­чо­га не збі­рае. Ён ве­дае са­бе ца­ну, увесь го­нар за ся­бе — унут­ры яго. У яго до­ма ня­ма ну­ма­ра Le Figaro, дзе фо­та спе­ва­ка бы­ло змеш­ча­на на пер­шай па­ла­се. Ён не па­ве­сіў у чыр­во­ным ку­це бе­не­фіс­ную афі­шу, якой яшчэ па­ўта­ра го­да та­му бы­ла за­ве­ша­на ўся Пра­га. Ён не дае інтэрв’ю, а сус­трэў­шы яго на ву­лі­цы, ні­ко­лі не пад­ума­еце, што пе­рад ва­мі артыст і пра­фе­сар Пра­жскай кан­сер­ва­то­рыі, — Ва­лян­цін імкнец­ца быць «про­стым ча­ла­ве­кам». Ён та­кі й ёсць — шчы­ры, спра­вяд­лі­вы, спа­гад­лі­вы.

Пра­ла­ту споў­ні­ла­ся шэс­ць­дзе­сят, але све­жасць яго го­ла­су ўраж­вае. Дасць фо­ру і ма­ла­дым. Ён пра­ці­віц­ца, але ўсё яшчэ спя­вае Лен­ска­га і Фаў­ста — ня­ма ка­му, вы­ру­чае. Ка­жа, яшчэ мо­жа сха­вац­ца за гры­мам. Яно і так — пе­рад на­мі аб­са­лют­на ма­ла­ды ча­ла­век. Ня­даў­на яму па­тэ­ле­фа­на­ва­лі са сла­вац­кіх Ко­шы­цаў: «Вы­ру­чай­це, Ва­лян­цін, усе па­хва­рэ­лі, трэ­ба спя­ваць Гоф­ма­на». — «Я не ма­гу, мне ўжо 60 га­доў». — «Пра­ўда?» І Ва­лян­цін вы­ру­чае, спя­вае ад­ну з са­мых скла­да­ных парт­ый для тэ­на­ра ў «Каз­ках Гоф­ма­на» Афен­ба­ха.

Пра­лат мі­мік­ры­ра­ваў пад чэ­ха. Valentin Prolat — ну і зда­га­дай­ся, што не чэх. Ён пра­спя­ваў усю чэш­скую кла­сі­ку. Ды­ры­жо­ры пры­во­дзі­лі яго ў пры­клад як за­меж­ні­ка, які ідэ­аль­на спя­вае па-чэш­ску. Май­стар — вы змо­жа­це раз­абраць кож­нае сло­ва, пра­моў­ле­нае і пра­спя­ва­нае ім па-фран­цуз­ску, па-ня­мец­ку ды іншых мо­вах. У раз­мо­ве са мной спа­дар Ва­лян­цін га­ва­рыў на цу­доў­най бе­ла­рус­ка-чэш­скай тра­сян­цы. Ме­на­ві­та, бе­ла­рус­ка-чэш­скай. Ка­жа, што то­ль­кі на ра­дзі­ме, то­ль­кі з ма­май яму ўда­ецца не ўстаў­ляць чэш­скіх сло­ваў і га­ва­рыць ме­на­ві­та на мат­чы­най мо­ве.

Ва­лян­цін штод­ня агля­дае бе­ла­рус­кія мед­ыя. Ка­жа, шчы­ра ба­ліць ду­ша за Бе­ла­русь. Ён што­год пры­язджае на ра­дзі­му, дзе пра­во­дзіць ад­па­чы­нак са ста­­рэнь­кай ма­ці. У Ва­лян­ці­на ве­ль­мі артыс­тыч­ная сям’я — сяс­тра Гла­фі­ра так­са­ма спя­вач­ка, мае сваю пры­ват­ную му­зыч­ную шко­лу ў Мад­ры­дзе. Яго ахоп­лі­вае го­нар, ка­лі ён, унук вяс­ко­ва­га краў­ца, ба­чыць у цэн­тры Мад­ры­да шы­ль­ду са сва­ім про­звіш­чам на бу­дын­ку шко­лы. Сяс­тра Свят­ла­на — дра­ма­тыч­ная артыс­тка, пра­цуе ў Гро­дзен­скім тэ­атры. Сын скон­чыў кан­сер­ва­то­рыю як пі­яніст. Пля­мен­ні­кі ды іншыя ро­дзі­чы так­са­ма пра­фе­сій­на пры­гар­ну­лі­ся да роз­ных мас­тац­тваў.

Вы­тан­ча­ны, да­лі­кат­ны еўра­пе­ец, Ва­лян­цін Пра­лат і сап­раў­ды вы­дат­ны спя­вак. Не­ка­лі ў Пра­зе жыў адзін з най­леп­шых бе­ла­рус­кіх спе­ва­коў, так­са­ма бе­ла­рус да моз­га кас­цей — па свя­до­мас­ці, ма­не­рах, рэ­пер­ту­ары — Мі­хал За­бэй­да-Су­міц­кі. У іх і га­ла­сы пад­обныя. І Ва­лян­цін Пра­лат — лі­рыч­ны тэ­нар, з доб­ры­мі спін­та­вы­мі маг­чы­мас­ця­мі. Аб­одва ва­ло­да­юць вы­ключ­най му­зыч­нас­цю і да­ска­на­лай тэх­ні­кай, а так­са­ма вя­лі­кай унут­ра­най бе­ла­рус­кас­цю. То­ль­кі За­бэй­да вы­сту­паў у Пра­зе ўжо як ка­мер­ны спя­вак, па­кі­нуў­шы за спі­най опер­нае мі­ну­лае. А Пра­лат ска­рыў усіх перш за ўсё як опер­ны вы­ка­наў­ца.

У адзін з ве­ча­роў Ва­лян­цін дэ­ман­стра­ваў па­лкую жарсць у На­цы­яна­ль­ным тэ­атры Чэ­хіі. Яго Ха­зэ ў за­ключ­най сцэ­не пры­го­жа за­бі­вае Кар­мэн (Яна Сі­ко­ра­ва, са­лод­ка­га­ло­сае мец­ца), а за­біў­шы, кі­дае-кла­дзе яе маж­ное це­ла на студ­ню, з якой цур­чыць ва­да. А ў на­ступ­ны дзень — мы да­мо­ві­лі­ся праз мэйл за ме­сяц — без да­дат­ко­вых на­гад­ван­няў, без уся­кай су­вя­зі, пун­кту­аль­на пры­хо­дзіць на сус­трэ­чу ў ка­вяр­ні якраз на­суп­раць На­цы­я­на­ль­на­га тэ­атра, дзе ён доб­ра­сум­лен­на пра­цуе трыц­цаць га­доў. Тут і ва ўсіх тэ­атрах Чэ­хіі. І све­ту. Мы сус­трэ­лі­ся з іншай на­го­ды, але я пе­ра­ка­наў яго, што вар­та ад­крыц­ца, каб яго про­звіш­ча на­огул гуг­лі­ла­ся па-бе­ла­рус­ку. Ва­лян­цін та­кую аргу­мен­та­цыю з лёг­кас­цю пры­няў. Вось вы­трым­кі з на­шае гу­тар­кі.

 

Пра чэш­скі вы­бар

— За­кан­чваў кан­сер­ва­то­рыю я ў Пе­цяр­бур­гу. І там ужо спя­ваў у тэ­атры кан­сер­ва­то­рыі, ад­на­ча­со­ва ў Ма­лым опер­ным тэ­атры — у мя­не бы­ло не­ка­ль­кі сур’ёзных парт­ый. Ха­цеў спя­ваць на ра­дзі­ме. Пры­ехаў пра­слу­хац­ца ў Мінск, у тэ­атр. Пра­спя­ваў спек­такль, «Тра­ві­яту», пры­чым доб­ра пра­спя­ваў. 1988 год. Ды­ры­жор Ярас­лаў Ваш­чак ха­цеў мя­не ўзяць, але не­йкія інтры­гі не да­зво­лі­лі. Да­мо­ві­лі­ся на на­ступ­ны спек­такль, я ўжо ку­піў кві­ток на цяг­нік. Тэ­ле­фа­ную: «На жаль, не мо­жам вас пры­няць». Так мая бе­ла­рус­кая гіс­то­рыя скон­чы­ла­ся.

Ні­ко­лі ў сва­ім жыц­ці не меў ні­яка­га бла­ту. Ні там, ні тут, у Чэ­хіі. Про­ста пра­ца­ваў. За­пра­сі­лі сю­ды. За ка­рот­кі час да­лі гра­ма­дзян­ства. Пры­зна­лі. Тут я пра­спя­ваў усё. Усё, што ха­цеў. Усю чэш­скую му­зы­ку. Усю — Двор­жак, Сме­та­на, Яна­чак, Мар­ці­ну. «Ру­сал­ку» Двор­жа­ка спя­ваў па ўсім све­це, на­ват у Япо­ніі. Чу­жы­нец спя­ваў чэш­скую му­зы­ку.

 

Пра ня­мец­кую мо­ву

— Не ве­ры­лі, што не не­мец, ка­лі там спя­ваў. Пы­та­лі­ся та­ды, дзе ву­чыў ня­мец­кую. Ка­жу: «У шко­ле». — «У вас у шко­ле вы­кла­да­лі ня­мец­кую мо­ву, ды яшчэ так доб­ра?» — «Так, — ка­жу, — у на­шай вёс­цы».

 

Пра ва­ка­ль­ную фор­му і сак­рэ­ты май­стэр­ства

— Я ад­чу­ваю ся­бе ва­ка­ль­на ле­пей, чым пе­рад па­чат­кам кар’еры. Со­рак год на сцэ­не. Ніш­то так не да­па­ма­гае спе­ва­ку, як во­пыт. Та­лент — доб­ра, шко­ла — яшчэ лепш. Але сцэ­ніч­ны, пра­фе­сій­ны во­пыт ро­біць сваю спра­ву. У мя­не шмат на што па­ўплы­ва­ла ге­не­ты­ка. Ба­ць­ка быў ве­ль­мі му­зыч­ны ча­ла­век, спя­ваў да смер­ці, меў не­йкі пры­род­ны дар. Вя­лі­кі го­лас меў. Граў на інстру­мен­тах. Ад яго я ўсё пе­ра­няў. Спя­ваю з ма­лен­ства. Ка­роў па­свіў — спя­ваў. Бе­ла­рус­кія пес­ні. Бе­ла­рус­кая пры­ро­да на­тхні­ла моц­на. Ве­ль­мі моц­на. Я та­кі ле­ту­цен­нік бе­ла­рус­кі... Сы­мон-му­зы­ка.

Спя­вак му­сіць быць асо­бай, са­мім са­бой. Му­сіць унут­ра­на быць інтэ­лек­ту­алам. Кож­ны спя­вак мае ўлас­ны, не­паў­тор­ны го­лас — тэмбр, тэх­ні­ку. Але то­ль­кі асо­ба ро­біц­ца артыс­там. Ня­бож­чык Хва­рас­тоў­скі, мой та­ва­рыш (мы па­зна­ёмі­лі­ся яшчэ за Са­ве­та­мі на кон­кур­се Глін­кі), ка­заў: «Ня­ма фаб­ры­кі спе­ва­коў».

Дэль Мо­на­ка пі­саў: «Го­лас я маю. А фі­зі­кі не ха­пае». Так і ў мя­не бы­ло не­й­кі час. Це­ла му­сіць быць зда­ро­вым. Спя­вак му­сіць быць фі­зіч­на моц­ным. На жаль, праз усё жыц­цё па­ку­тую на міг­рэ­ні. Спек­такль, трэ­ба спя­ваць, а тут... Не­як даю ра­ды. Тэх­ні­ка, шко­ла. Плюс вы­кла­даю, за­ўж­ды па­каз­ваю сту­дэн­там. За­ўсё­ды ў фор­ме.

 

Пра бе­ла­руш­чы­ну і боль

— Я хлоп­чык з бе­ла­рус­кай вёс­кі. Ву­чыў­ся ў бе­ла­рус­кай шко­ле. Доў­гі час раз­маў­ляў то­ль­кі па-бе­ла­рус­ку, не ўмеў іна­чай. Вы­рас у ку­па­лаў­скіх мясц­інах, на Ма­ла­дзе­чан­шчы­не. Я бе­ла­рус да моз­га кас­цей. Сэр­ца ба­ліць па Бе­ла­ру­сі. Пры­язджаю на бе­ла­рус­кую мя­жу — і ўжо па­чы­нае ба­лець. З дзя­цін­ства ездзіў вер­хам. Лю­біў ко­ней. Ця­пер маю то­ль­кі са­бак. У дзя­цін­стве ўтрох, на­ват дзе­ць­мі, са­дзі­лі­ся на ка­ня.

 

Пра ба­ль­ша­ві­коў і за­ход­не­бе­ла­руш­чы­ну

— Ба­ль­ша­візм — страш­ная рэч. Усіх ма­іх дзя­доў рэ­прэ­са­ва­лі. Ад­на­го дзе­да на сем га­доў сас­ла­лі, вяр­нуў­ся па­сля вай­ны. А дру­го­га, што быў краў­цом, шыў адзе­жу, ён быў ку­ль­га­вы, яго на вай­ну не ўзя­лі, — на тры га­ды за­бра­лі, там атры­маў ту­бер­ку­лёз. Рас­ка­заў не­йкі анек­дот пра Ста­лі­на.

Па­мя­таю гэ­тыя кал­га­сы. Ма­ці мая пра­ца­ва­ла — ка­тар­жная пра­ца. Пра­ца­ва­ла да ся­мі­дзе­ся­ці га­доў, па­куль ушчэнт тая гас­па­дар­ка не раз­ва­лі­ла­ся. Па­ло­ла не­шта, не­йкую ку­ку­ру­зу, не­шта пры­мі­тыў­нае. Па­лі — на­сі­лі, ка­сі­лі. І сам па­мя­таю — жаў сна­пом ма­лы ў кал­га­се. Дык мая ма­ці да­ста­ла са­мую ма­лую пен­сію. А по­бач жон­кі бры­га­дзі­раў, якія ні­ку­ды не ха­дзі­лі, атры­ма­лі са­мую вя­лі­кую пен­сію ў вёс­цы. Та­кая сіс­тэ­ма бы­ла. Ба­ль­ша­візм на­ват у Чэ­хіі жы­вы, дык тут ён быў ка­рот­кі час, а ў нас — больш за 70 гадоў! Што і ка­заць...

 

Пра Чэ­хію

— Гэ­тая рэ­спуб­лі­ка, ня­гле­дзя­чы ні на што, а я ўвесь свет аб’ехаў, — ад­на з най­леп­шых. Тут спа­кой­на. Так, чэ­хі не­сла­быя ксе­на­фо­бы. І на са­бе ад­чу­ваю. Я да­сюль не свой. Хоць і мо­ву вы­дат­на за­сво­іў, а ўсё роў­на я ве­даю, як мя­не ўспры­ма­юць. Мен­та­ль­на чэ­хі пад­обныя да бе­ла­ру­саў. Так­са­ма ўвесь час бы­лі пад пры­гнё­там. Так і Бе­ла­русь — па­гля­дзі­це, як бы­ло ў ча­сы Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га і як по­тым. Хоць у чэ­хаў кры­ху леп­шая гіс­то­рыя. Рас­ійская імпе­рыя ўсё ж не Габ­сбур­гі. Ад­нак ча­сам ду­маю, што за ца­ром рас­ійскім бы­ло лепш, чым за ба­ль­ша­ві­ка­мі.

 

Пра сям’ю

— Жон­ка мая пі­яніс­тка. Пра­ца­ва­ла ў Бе­ла­ру­сі кан­цэр­тмай­страм у му­зыч­ным ву­чы­ліш­чы. Сын скон­чыў кан­сер­ва­то­рыю ў Пра­зе як пі­яніст, але не па­йшоў гэ­тай да­ро­гай, хоць і му­зыч­ны ча­ла­век. Ён мае свой біз­нэс — рэ­ста­ра­ны.

 

На­конт пра­цы

— Мне ўжо до­сыць. Бу­ду спя­ваць, але трэ­ба па­сту­по­ва сы­хо­дзіць. Пра ма­тэ­ры­яль­нае я ні­ко­лі не ду­маў. Про­ста рэ­пе­та­ваў, вы­хо­дзіў на сцэ­ну. Ця­пер маю ква­тэ­ры ў Пра­зе і дом не­да­лё­ка ад ста­лі­цы. Лес бліз­ка. Люб­лю фі­зіч­на пра­ца­ваць, гэ­та леп­шае. Працую ў сваім садзе — даглядаю яго, сяку, палю, абрабляю. Між іншым, сярод маіх вучняў у кансерваторыі ажно тры беларусы. 

Сяргей Русецкі