Та­ямні­ца ка­лек­цыі Ві­ль­ге­ль­ма Ка­тар­бін­ска­га

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

Ахвя­ра­ва­ль­ні­ца рас­па­вя­ла, што ад­ра­зу па­сля вай­ны ў вы­зва­ле­ным Мін­ску са­вец­кія вой­скі вы­яві­лі скла­ды з ма­ёмас­цю, якія немцы не па­спе­лі вы­вез­ці ў Гер­ма­нію. Там зна­хо­дзі­лі­ся прад­укты, адзен­не, фар­фо­ра­вы по­суд і роз­ныя тво­ры мас­тац­тва. Ёй так спа­да­ба­ла­ся кар­ці­на, што яна не ўзя­ла ні­чо­га, акра­мя яе, і амаль па­ло­ву ста­год­дзя за­хоў­ва­ла до­ма.

Па­лат­но бы­ло ў кеп­скім ста­не з вя­лі­кай дзір­кай збо­ку (мас­так ві­да­воч­на пра­ца­ваў не­да­ра­гі­мі фар­ба­мі) і ад­кры­ла­ся ў по­ўнай ме­ры то­ль­кі па­сля рэ­стаў­ра­цыі, ка­лі ўпер­шы­ню дэ­ман­стра­ва­ла­ся на му­зей­най вы­ста­ве «Плынь ча­су» ў 2019 го­дзе. Фар­бы, па­кры­тыя ла­кам, за­зі­ха­це­лі яскра­вы­мі ру­жо­вы­мі ад­цен­ня­мі.

 

На­мес­ні­цу ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це Іры­ну Пань­шы­ну кар­ці­на ад­ра­зу за­ці­ка­ві­ла і не­сум­нен­най пры­на­леж­нас­цю да да­ва­еннай ка­лек­цыі (на­леп­ка «ДКГ» на аб­аро­це кар­ці­ны і ну­мар «2724» свед­чыў, што яна па­хо­дзіць са ста­рых да­ва­енных збо­раў бе­ла­рус­кіх му­зе­яў), не­звы­чай­ным фар­ма­там і якас­ным пра­фе­сій­ным жы­ва­пі­сам. Спа­да­ры­ня Іры­на бес­пас­пя­хо­ва па­каз­ва­ла яе ўсім ста­рым мас­та­кам Мін­ска, спа­дзе­ючы­ся, што хто­сь­ці па­знае ру­ку не­вя­до­ма­га жы­ва­піс­ца. У ча­кан­ні атры­бу­цыі кар­ці­на пра­ля­жа­ла не­ка­ль­кі га­доў, перш чым яе за­рэ­гіс­тра­ва­лі.

 

На па­чат­ку 2000-х но­вае па­ка­лен­не су­пра­цоў­ні­каў му­зея атры­ма­ла дос­туп да ру­ка­піс­на­га інвен­та­ру Са­цы­яль­на-гіс­та­рыч­на­га му­зея 1934 го­да, які за­ха­ваў­ся ў Гіс­та­рыч­ным му­зеі. Па­вод­ле на­яўна­га ну­ма­ра вя­ду­чая на­ву­ко­вая су­пра­цоў­ні­ца Ва­лян­ці­на Вай­ця­хоў­ская знай­шла імя аўта­ра. Ім ака­заў­ся мас­так мя­жы ста­год­дзяў Ві­ль­ге­льм Ка­тар­бін­скі (1849—1921), ура­джэ­нец Не­ба­ро­ва пад Вар­ша­вай.

 

Аўтарства Ка­тар­бін­ска­га пры па­ра­ўнан­ні з іншы­мі яго па­лот­на­мі не вы­клі­кае сум­нен­няў ні па ма­ты­вах — з сель­ска­га ўкра­інска­га ці бе­ла­рус­ка­га жыц­ця, — ні па аб­лю­ба­ва­ным ім бляк­лым ру­жа­ва­та-зя­лё­ным ка­ла­ры­це, ні па ха­рак­тэр­ным фар­ма­це, ні, на­рэш­це, па ад­па­вед­нас­ці бі­ягра­фіі май­стра, які пра­ца­ваў у тыя га­ды ў Бе­ла­ру­сі.

 

Ві­ль­ге­льм Ка­тар­бін­скі — з шэ­ра­гу так зва­ных «за­бы­тых мас­та­коў», хоць у свой час на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя яго імя было на слыху гэ­так жа гуч­на, як імя Рэ­пі­на або Се­мі­рад­ска­га. Яго, што пра­ўда, да­сюль блы­та­юць са стры­ечным бра­там, ака­дэ­міч­ным жы­ва­піс­цам Мі­ла­шам Ка­тар­бін­скім (1854—1944), які скон­чыў Ака­дэ­мію мас­тац­тваў у Санкт-Пе­цяр­бур­гу, і пры­піс­ва­юць яму дэ­та­лі бі­ягра­фіі бра­та. Твор­часць Ві­ль­ге­ль­ма Ка­тар­бін­ска­га на­ле­жыць да мас­тац­т­ва не­ка­ль­кіх кра­ін: Поль­шчы, дзе ён на­ра­дзіў­ся і атры­маў пер­ша­па­чат­ко­вую мас­тац­кую ад­ука­цыю, Іта­ліі, дзе Ка­тар­бін­скі пра­жыў 20 га­доў і пра­сла­віў­ся як мас­так, Укра­іне, дзе ён пра­ца­ваў апош­нія 30 га­доў свай­го жыц­ця як ма­ну­мен­та­ліст, і як ака­за­ла­ся, Бе­ла­ру­сі, дзе творца меў ма­ёнтак на Случ­чы­не ў Ка­льс­ку, у якім час ад ча­су пра­ца­ваў у 1890—1910 га­ды. Най­бо­льш ці­ка­вая для на­шай гіс­то­рыі мас­тац­тваў апош­няя, бе­ла­рус­кая ста­рон­ка яго жыц­ця, амаль не­вя­до­мая. З успа­мі­наў Андры­яна Прахава, сы­на архе­ола­га і гіс­то­ры­ка Мі­ка­лая Пра­ха­ва, вя­до­ма, што ма­ёнтак Ка­льск быў на­бы­ты май­страм па вяр­тан­ні з Ры­ма па­сля сва­ёй жа­ні­ць­бы ў 1888 го­дзе. Ка­тар­бін­скі з ран­ня­га юнац­тва быў за­ка­ха­ны ў сваю ку­зі­ну, але не атры­маў ад­абрэн­ня кас­цё­ла на шлюб з-за бліз­ка­га сва­яцтва. Ка­лі яму бы­ло ўжо амаль 40 га­доў, яго ка­ха­ная за­ў­да­ве­ла і мас­так змог ажа­ніц­ца з ёй. Сам творца на­зы­ваў яе ма­лі­тоў­на ЯНА, а яго сяб­ры-жы­ва­піс­цы, якія пра­ца­ва­лі над рос­пі­сам Ула­дзі­мір­ска­га са­бо­ра ў Кі­еве, так і не ўба­чы­лі яе тва­ру, за­ўсё­ды сха­ва­на­га пад чор­ным вэ­лю­мам. Жон­ка Ка­тар­бін­ска­га ад­да­ва­ла пе­ра­ва­гу жыц­цю ў ма­ёнтку і не ўва­хо­дзі­ла ў ба­гем­нае кі­еўскае ко­ла му­жа. Так і за­ста­ла­ся яна та­ямні­чай ра­ман­тыч­най не­зна­ёмкай. Шлюб быў ня­доў­гім, і жон­ка вяр­ну­ла­ся ў свой ма­ёнтак пад Віль­­няй, а мас­так па­ся­ліў­ся ў двух­па­ка­ёвых апар­та­мен­тах гас­ці­ні­цы «Пра­га» ў Кі­еве.

 

Бі­ягра­фія Ві­ль­ге­ль­ма Ка­тар­бін­ска­га вя­до­мая з рэ­дкіх да­ку­мен­таў і ўспа­мі­наў мас­та­ка, за­пі­са­ных су­час­ні­ка­мі з яго слоў. Ка­тар­бін­скі быў ся­рэд­нім з тра­іх сы­ноў Аляк­сан­дра Ка­тар­бін­ска­га, эка­но­ма ў ма­ёнтку Не­ба­роў пад Вар­ша­вай, які на­ле­жаў кня­гі­ні Аляк­сан­дры Ра­дзі­віл. Скон­чыў­шы гім­на­зію ў Вар­ша­ве, Ві­ль­ге­льм па­чаў ву­чыц­ца ў Ра­фа­ля Ха­дзе­ві­ча ў Вар­шаў­скай мас­тац­кай шко­ле, у 1871 го­дзе па­сту­піў у Вар­шаў­скі ўні­вер­сі­тэт па па­тра­ба­ван­ні баць­­коў, што бы­лі на­стро­ены су­праць яго мас­тац­кай ка­р’е­ры. Ён да­ўно ма­рыў аб Іта­ліі, але ба­ць­ка не пад­трым­лі­ваў за­хап­лен­ні сы­на. Дзя­ку­ючы дзя­дзь­ку, які даў яму гро­шы на пра­езд, Ві­ль­ге­льм ад­пра­віў­ся ў Рым у Ака­дэ­мію св. Лу­кі ву­чыц­ца ў Фран­чэс­ка Пад­эста. Скон­чыў яе з пер­шым мед­алём, быў пры­зна­ны леп­шым ма­ля­ва­льш­чы­кам Ры­ма. Пра­цу­ючы да зня­мо­гі, да­сяг­нуў вя­лі­кіх по­спе­хаў, пра­йшоў­шы не­паз­беж­ны шлях бед­нас­ці. Ён за­ймеў уплы­во­вых за­каз­чы­каў ад ка­лек­цы­яне­раў да ту­рэц­кіх паш, што ахвот­на за­маў­ля­лі яму га­рэм­ныя сцэ­ны з на­лож­ні­ца­мі, ад­крыў у Ры­ме ўлас­ную май­стэр­ню (дзе да­ваў пры­ват­ныя ўро­кі жы­ва­пі­су Ма­рыі Баш­кір­ца­вай). Ка­тар­бін­скі зна­ёміц­ца ў Ры­ме са сва­ім ку­мі­рам Ген­ры­хам Се­мі­рад­скім, га­на­рыц­ца сяб­роў­ствам, пе­ра­ймае яго ака­дэ­міч­ны стыль. Спры­яе яму і час­ты пад­арож­нік у Ры­ме Ула­дзі­мір Ста­саў, вя­до­мы рус­кі кры­тык, на за­мо­ву яко­га Ві­ль­ге­льм Ка­тар­бін­скі год пра­цуе над ка­пі­яван­нем ста­ра­жыт­на­га ма­нус­крып­та з Ва­ты­кан­скай біб­лі­ятэ­кі. «Акра­мя Рэ­пі­на і Анта­ко­льс­ка­га, я ні­ко­га з усіх на­шых мас­та­коў не ве­даю та­ко­га моц­на­га і ары­гі­на­ль­на­га роз­умам!» — пі­саў Уладзімір і лі­чыў яго «раз­умней­шай і не­звы­чай­ней­шай асо­бай». Усім рус­кім мас­та­кам у Ры­ме Ста­саў ра­іў па­зна­ёміц­ца з Ка­тар­бін­скім — цу­доў­ным гі­дам па Ры­ме. Сяб­ры бра­ты Свя­дом­скія рэ­ка­мен­ду­юць яго архе­ола­гу Пра­ха­ву, іні­цы­ята­ру рос­пі­су фрэс­ка­мі Са­бо­ра Свя­то­га Ула­дзі­мі­ра ў Кі­еве. Там саб­ра­ла­ся бліс­ку­чая пле­яда рус­кіх мас­та­коў — Вас­ня­цоў, Не­сце­раў, Уру­бель, так зва­ныя «са­ба­ра­не». Ка­тар­бін­скі ўвай­шоў у іх ка­ман­ду пад мя­нуш­кай «Ка­тарр», Вас­ня­цоў увёў яго парт­рэт — гор­да­га шлях­ці­ца, што пад­круч­вае ву­сы, — у сваю кар­ці­ну «Ца­рэў­на Не­смя­яна». Мі­ка­лай Му­раш­ка ха­рак­та­ры­за­ваў яго як «ве­ль­мі про­ста­га і вя­сё­ла­га спа­да­ра, по­ўна­га вы­тан­ча­ных жар­таў». Як ка­то­лік, Ві­ль­ге­льм пра­ца­ваў пад фір­май Свя­дом­скіх, не ма­ючы пра­ва спа­чат­ку пад­піс­ваць свае тво­ры, хоць цар­ква з за­хап­лен­нем пры­ма­ла яго эскі­зы. Удзел у рос­пі­се са­бо­ра даў усім мас­та­кам усе­ра­сій­скую вя­до­масць, кар­ці­ну Ка­тар­бін­ска­га «Оргія» па­зней ку­піў імпе­ра­тар Мі­ка­лай II для му­зея Аляк­сан­дра III у Пе­цяр­бур­гу.

 

Ха­цеў на­быць па­лат­но Ві­ль­ге­ль­ма Ка­тар­бін­ска­га ў сваю га­ле­рэю і Па­вел Трац­ця­коў, з умо­вай под­пі­су па-рус­ку, але Ка­тар­бін­скі, як і Се­мі­рад­скі, які пад­піс­ваў кар­ці­ны вы­ключ­на па-поль­ску, ад­мовіўся: «Вы куп­ля­еце маю кар­ці­ну, а не мой аўтог­раф». Ён па­сту­по­ва мя­няе свой іта­ль­янскі ака­дэ­міч­ны са­лон­ны стыль, прад­ыкта­ва­ны Ры­мам і ўплы­вам Се­мі­рад­ска­га, і цал­кам ад­да­ецца мод­на­му міс­ты­цыз­му і сім­ва­ліз­му ма­дэр­ну. У яго твор­час­ці з’яў­ля­юцца но­выя пер­са­на­жы — вам­пі­ры, дэ­ма­ны Су­му, мля­выя ру­сал­кі, на­яды, са­ма­за­бой­цы, та­пе­ль­ні­цы, анё­лы і ле­ту­цен­ныя пан­ны, якія кор­мяць ібі­саў. «Да­лі­кат­ны дэ­ка­данс» Ка­тар­бін­ска­га з рэ­зкім пры­сма­кам Ста­ра­жыт­на­га Егіп­та да­даў яму сла­вы і не­ве­ра­год­най па­пу­ляр­нас­ці ў шы­ро­кай пуб­лі­кі. «Ад уся­го, што ён ро­біць, вее вы­тан­ча­нас­цю, пяш­чо­тай і глы­бо­кім, ша­пэ­наў­скім, поль­скім су­мам», — пі­ша кры­тык Ула­дзі­мір Дэд­лаў. Акра­мя інша­га, Ві­ль­ге­льм Ка­тар­бін­скі ілюс­труе Біб­лію, у 1901 го­дзе вя­дзе пе­ра­піс­ку з Эла­ізай Ажэш­ка ў Грод­не з на­го­ды ілюс­тра­цый яе апо­вес­цей. Ён ста­но­віц­ца мод­ным мас­та­ком у Кі­еве, жы­ве га­да­мі ў да­ра­гіх гас­ці­ні­цах. У 1915 го­дзе Пе­цяр­бур­гская ака­дэ­мія мас­тац­тваў пры­свой­вае яму га­на­ро­вае зван­не ака­дэ­мі­ка «за вя­до­масць на мас­тац­кай ні­ве».

 

Лет­нія ме­ся­цы Ка­тар­бін­скі звы­чай­на пра­во­дзіць у бе­ла­рус­кім Ка­льс­ку ў Па­гос­цкай во­лас­ці Слуц­ка­га па­ве­та, дзе бы­ла аб­ста­ля­ва­ная ве­лі­зар­ная май­стэр­ня. Ве­ра­год­на, гэ­тую адзі­но­ту ў сель­скай глу­шы ён успры­маў як ад­ду­ху, ка­лі амаль што­год пе­ра­адо­ль­ваў амаль 450-кі­ла­мет­ро­вы шлях да Слуц­ка. Тут так­са­ма скла­ла­ся сяб­роў­скае ко­ла мясц­овых па­меш­чы­каў і інтэ­лі­ген­таў, якія за­пра­ша­лі па­гас­ціць у свае ся­дзі­бы, рас­пі­саць кас­цё­лы. Імя Ка­тар­бін­ска­га гу­ча­ла та­ды на­роў­ні з Рэ­пі­ным, што, да­рэ­чы, не пры­маў жы­ва­пі­су мас­та­ка і на­зы­ваў яго мас­тац­тва «пол­ячи­ной», яго са­мо­га — «цы­ні­кам у дум­ках і ў мас­тац­тве», яго кар­ці­ны — «са­май збі­тай арды­нар­най за­езджа­най іта­ль­яншчы­най», жор­стка кры­ты­ку­ючы яго «еван­ге­льс­кія сю­жэ­ты з мля­вым да сле­па­ты, збі­тым ма­люн­кам, з па­хаб­най раз­ма­лёў­кай як ад ся­бе ўсёй кар­ці­ны».

 

Ві­ль­ге­льм Ка­тар­бін­скі ахвот­на вы­кон­вае за­мо­вы бе­ла­рус­кіх шлях­ці­цаў, пі­ша парт­рэ­ты мясц­овай элі­ты. У артыс­тыч­ным гур­тку, які збі­раў­ся ў бліз­кім да Ка­льс­ка ма­ёнтку Кан­стан­ці­на Гек­та­ра Пру­шын­ска­га Устрань пад Слуц­кам, ён зна­ёміц­ца з там­тэй­шы­мі мас­та­ка­мі — Зя­но­нам Лен­скім, Яну­шам Уні­хоў­скім, сту­дэн­там з Кра­каў­скай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў Яўге­нам Ге­пер­там. Ка­тар­бін­скі на­пі­саў па­лот­ны ча­ты­рох еван­ге­ліс­таў для Тра­ецка­га кас­цё­ла ў Стар­чы­цах, пра што свед­чаць фа­таг­ра­фіі, якія за­ха­ва­лі­ся ў кні­зе «На­шы кас­цё­лы» Ёзэ­фа Жыс­ка­ра. Мас­так быў аб­ра­ны га­на­ро­вым вер­ні­кам Тра­ецка­га кас­цё­ла, што, на жаль, не за­ха­ваў­ся.

 

У рэ­ва­лю­цый­ныя га­ды (хут­чэй за ўсё ў 1918-м) Ка­тар­бін­скі пе­ра­вёз у Кальск час­тку сва­іх тво­раў з кі­еўскай май­стэр­ні, ба­ючы­ся за іх за­ха­ва­насць, бо мас­тац­кая спад­чы­на бы­ла адзі­най ма­ёмас­цю і за­бес­пя­чэн­нем ста­рас­ці. Ба­га­ты не­ка­лі жы­ва­пі­сец рап­тоў­на пе­ра­тва­рыў­ся ў бед­ня­ка.

 

Але па­лі­тыч­ныя падзеі ў Бе­ла­ру­сі раз­ві­ва­лі­ся імклі­ва: у са­ка­ві­ку 1918-га бы­ла аб­веш­ча­ная Бе­ла­рус­кая на­род­ная рэ­спуб­лі­ка, 1 сту­дзе­ня 1919 го­да — Са­цы­яліс­тыч­ная Са­вец­кая Рэ­спуб­лі­ка Бе­ла­русь, якая ў хут­кім ча­се злу­чы­ла­ся з Літ­вой. Літ­Бел пра­існа­ваў ка­ля го­да і рас­паў­ся ў час поль­скай аку­па­цыі 1919—1920 го­да. Ме­на­ві­та ў час гэтага палітычнага ліхалецця тра­пі­ла на Беларусь ка­лек­цыя не­ма­ла­до­га і ўжо хво­ра­га мас­та­ка — і за­ста­ла­ся без­наг­ляд­най. Ва ўкра­інскім мас­тац­тваз­наў­стве лі­чыц­ца, што ка­лек­цыя Ка­тар­бін­ска­га бы­ла стра­ча­ная па да­ро­зе з Кі­ева ў Ка­льск. Гэ­та ака­за­ла­ся то­ль­кі зда­гад­кай. Кар­ці­ны да­еха­лі да Ка­льс­ка, але за­ста­ва­лі­ся там ня­доў­га.

 

У кар­та­тэ­цы «Мас­та­кі Бе­ла­ру­сі кан­ца ХІХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзя» бе­ла­рус­ка­га кра­язнаў­цы Сэн­да­ра Па­ле­еса (БДАМ ЛіМ) 1950-х за­ха­ва­ла­ся згад­ка пра да­лей­шы лёс гэ­тай ка­лек­цыі. Па­ле­ес, спа­сы­ла­ючы­ся на ча­со­піс «Шко­ла і ку­ль­ту­ра Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі» (№ 1 за кра­са­вік 1919 го­да), зра­біў ка­рот­кую вы­піс­ку з на­тат­кі «У Мін­скім Аб­лас­ным му­зеі»: «Ня­даў­на са Слуц­ка бы­ла вы­ве­зе­на інструк­та­рам му­зея т. Кас­тэ­лян­скім вя­лі­кая га­ле­рэя кар­цін мас­та­ка В.А.Ка­тар­бін­ска­га ў ко­ль­кас­ці 282 па­лот­наў, якія за­хоў­ва­юцца ў па­мяш­кан­ні му­зея» (с. 74).

 

Гэ­та бы­ла ад­на з пер­шых экс­пе­ды­цый На­рка­мас­ве­ты (На­род­на­га ка­мі­са­ры­ята асве­ты), якая вы­кон­ва­ла па­ста­но­ву Ча­со­ва­га Ра­бо­ча-ся­лян­ска­га ўра­да Бе­ла­рус­кай рэ­спуб­лі­кі ад 30 снеж­ня 1919 го­да «Аб пе­рад­ачы ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей на­ву­кі і мас­тац­тва, якія зна­хо­дзяц­ца ў ма­ёнтках і роз­ных уста­но­вах ка­мі­са­ры­ята па асве­це і арга­ні­за­цыі іх улі­ку, ахо­вы і збі­ран­ня», пад­пі­са­ную Жы­лу­но­ві­чам, Чар­вя­ко­вым і Кно­ры­ным. Па­ста­но­ва прад­піс­ва­ла пе­рад­аць «усе ка­лек­цыі і асоб­ныя прад­ме­ты, якія ма­юць зна­чэн­не для на­ву­кі і мас­тац­тва, усе біб­лі­ятэ­кі, усе на­ву­ко­выя і мас­тац­кія да­па­мож­ні­кі, му­зыч­ныя інстру­мен­ты, пры­ла­ды тэ­атра, мас­тац­кую і ста­ра­даў­нюю мэб­лю» На­рка­мас­ве­ты для арга­ні­за­цыі му­зе­яў. У ка­мі­сію па пры­ёмцы ўва­хо­дзі­лі кан­су­ль­тан­ты. Ад­ным з іх стаў 27-га­до­вы «адзін з са­мых ку­ль­тур­ных мін­скіх мас­та­коў» Арон Кас­тэ­лян­скі, ро­дам з Баб­руй­ска, які вярнуўся на радзіму па­сля ву­чо­бы ў мас­тац­кіх сту­ды­ях Мас­квы. Ён і да­ста­віў ка­лек­цыю ў Мінск.

 

Ка­лек­цыя Ка­тар­бін­ска­га ад­ной з пер­шых тра­пі­ла ў Аб­лас­ны му­зей, у са­ка­ві­ку 1919 го­да. Уз­на­ча­ль­ваў ма­ла­ды му­зей, які быў арга­ні­за­ва­ны ў снеж­ні 1918 го­да, га­лоў­ны інструк­тар не­хта Л. За­мкаў. На арга­ні­за­цыю му­зея бы­ло вы­дзе­ле­на 6 ты­сяч руб­лёў. У му­зей сця­ка­лі­ся ўсе тво­ры з на­цы­яна­лі­за­ва­ных два­ран­скіх ма­ёнткаў і ква­тэр бур­жу­азіі. На кра­са­вік 1919 го­да ўжо бы­ло саб­ра­на ка­ля 300 кар­цін, 200 тво­раў гра­фі­кі, срэб­ра, ста­ра­даў­ні фар­фор, га­дзін­ні­кі, ды­ва­ны, тка­ні­ны, сты­ль­ная мэб­ля, мас­тац­кія аль­бо­мы з гра­вю­ра­мі роз­ных эпох, біб­лі­ятэ­ка ў 500 та­моў і іншае. З-за ад­сут­нас­ці мес­ца ў му­зеі не­апі­са­ныя тво­ры за­хоў­ва­лі­ся ў скры­нях у трох па­ко­ях ніж­ніх па­вер­хаў бы­ло­га Два­ран­ска­га схо­ду. Але гэ­тая пра­ца бы­ла пе­ра­пы­не­ная поль­скай інтэр­вен­цы­яй.

 

8 жніў­ня 1919 го­да поль­скія вой­скі ўвай­шлі ў Мінск. На за­хоп­ле­най тэ­ры­то­рыі быў уста­ноў­ле­ны жор­сткі аку­па­цый­ны рэ­жым, ад­ноў­ле­ная ўла­да па­меш­чы­каў. Ба­гац­ці Бе­ла­ру­сі рас­кра­да­лі і пе­ра­праў­ля­лі ў Поль­шчу. У ве­рас­ні 1919 го­да Мінск на­ве­даў на­ча­ль­нік дзяр­жа­вы Юзэф Піл­суд­скі, які не знай­шоў у ім «поль­ска­га ду­ху». Вы­ра­ша­на бы­ло ства­рыць у Мін­ску поль­скі му­зей, іні­цы­ята­рам яко­га вы­сту­піў Ві­ль­ге­льм Ельс­кі з Ігна­ты­чаў, буй­ны ка­лек­цы­янер поль­скіх мас­та­коў. Мас­та­ку Ігна­ту Уруб­леў­ска­му быў да­ру­ча­ны архі­тэк­тур­ны пра­ект бу­ду­ча­га му­зея, які і быў вы­ка­на­ны. Але да бу­даў­ніц­тва спра­ва не дай­шла: у снеж­ні 1919 го­да Ві­ль­ге­льм Ельс­кі рап­тоў­на па­мёр. Поль­ская ўла­да ў Мін­ску пра­тры­ма­ла­ся ка­ля го­да. Ка­лек­цыі і Ві­ль­ге­ль­ма Ельс­ка­га, і Ві­ль­ге­ль­ма Ка­тар­бін­ска­га, хут­чэй за ўсё, бы­лі вы­ве­зе­ны ў Поль­шчу. Та­емнае знік­нен­не гэ­тых тво­раў так і за­ста­ло­ся за­гад­кай.

 

Сам мас­так пра гэ­та ўжо не ве­даў: у апош­нія га­ды, па ўспа­мі­нах Пра­ха­ва, ён па­ку­та­ваў на ўз­рос­та­вы атэ­рас­кле­ро­з і з 1919-га жыў у до­ме ўда­вы Пра­ха­ва Эмі­ліі, куды былі перавезеныя творы з кіеўскай майстэрні. Па­мёр ён у 1921 го­дзе ў Кі­еве.

 

У лі­та­ра­ту­ры ёсць ня­пэў­ныя зда­гад­кі пра тое, што ні­бы­та Піл­суд­скі ад­даў цэ­лы ва­гон пад ка­лек­цыі кар­цін Ка­тар­бін­ска­га. Пра­ўда, апіс­ва­ла­ся гэ­та як кі­еўская гіс­то­рыя. Хут­чэй за ўсё, так і ад­бы­ло­ся: і ў кан­цы 1919 — па­чат­ку 1920 го­да ка­лек­цыя з Мін­ска бы­ла пе­ра­ве­зе­на ў Поль­шчу, бо сля­доў яе ў 1920-я ўжо ня­ма. Но­вы на­ступ вой­скаў За­ход­ня­га фрон­ту пад кі­раў­ніц­твам Ту­ха­чэў­ска­га па­чаў­ся 4 лі­пе­ня 1920 го­да, а 11 лі­пе­ня 1920 го­да быў уз­яты Мінск. Аб­лас­ны му­зей быў раз­ра­ба­ва­ны. Уз­нік­шы на рэ­штках яго ка­лек­цый Бе­ла­рус­кі Дзяр­жаў­ны му­зей (БДМ) ў 1924 го­дзе пры­няў у свае фон­ды дзве кар­ці­ны Ка­тар­бін­ска­га — «Пей­заж» і «Уцё­кі ў Егі­пет». Яны па­хо­дзі­лі з кал­га­са «Труд» у мяс­тэч­ку Шы­пя­ны пад Сма­ля­ві­ча­мі — бы­ло­га ба­га­та­га ма­ёнтка Ва­нь­ко­ві­чаў. Ве­ра­год­на, Ка­тар­бін­скі па за­пра­шэн­ні гас­па­да­роў пры­язджаў у іх ма­ёнтак. Маг­чы­ма, ме­на­ві­та ён на­пі­саў «Парт­рэт ма­ла­дой Ва­нь­ко­віч ва ўкра­інскім убо­ры» (Кла­ры Са­фіі Фокс-Па­тоц­кай), бліз­кі па ну­ма­ры па­ступ­лен­ня ў БДМ.

 

У фон­дах На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея праз 70 гадоў во­ляй вы­пад­ку апы­ну­ла­ся то­ль­кі ад­на з амаль трох соцень кар­цін, якія былі ў музеях Беларусі, — гэты самы «Пей­заж», зной­дзе­ны та­кім не­звы­чай­ным чы­нам. Па­лот­ны Ка­тар­бін­ска­га ёсць у Рыме, Кі­еве, Су­мах, Пе­цяр­бур­гу, Мас­кве, Вар­ша­ве. З’яў­лен­не не­вя­до­ма­га тво­ра Ві­ль­ге­ль­ма Ка­тар­бін­ска­га ў мін­скіх збо­рах — сап­раў­дная ўда­ча, што вяртае ў гісторыю мастацтваў краіны яшчэ адно імя. Кар­цін гэ­та­га мод­на­га жы­ва­піс­ца эпо­хі ма­дэр­ну ня­ма ні­дзе ў Бе­ла­ру­сі, хоць ён звя­за­ны з ёй не­ка­ль­кі­мі дзе­ся­ці­год­дзя­мі жыц­ця.