Пра­меж­ка­вы стан

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

IV БЕ­ЛА­РУС­КАЕ ТРЫ­ЕНА­ЛЕ СУ­ЧАС­НА­ГА ДЭ­КА­РА­ТЫЎ­НА-ПРЫ­КЛАД­НО­ГА МАС­ТАЦ­ТВА
Для па­чат­ку спы­нім­ся на ста­ноў­чым. Ад­ра­зу хо­чац­ца адзна­чыць у цэ­лым вы­шэй­шы ўзро­вень экс­па­на­ва­ных ра­бот і іх до­сыць уда­лае раз­мяш­чэн­не ў вы­ста­вач­най пра­сто­ры.

Раз­ам з тво­ра­мі, якія пры­цяг­ва­лі ці­ка­васць гле­да­ча тэх­ніч­ным вы­ка­нан­нем або воб­ра­зам, бы­лі і да­стат­ко­ва ба­наль­­ныя па мастацкім вы­ра­шэн­ні, але пра­фе­сій­на вар­тыя, ві­да­воч­ны кітч на гэ­ты раз ад­сут­ні­чаў. Ва ўмо­вах дэ­фі­цы­ту ча­су і ве­лі­зар­най ко­ль­кас­ці і раз­на­пла­на­вас­ці экс­па­на­таў арга­ні­за­та­ры зра­бі­лі ўсё, што змаг­лі. Пра­гляд экс­па­зі­цыі не вы­клі­каў ну­до­ты і ві­зу­аль­най сто­мы, хоць і не па­кі­даў з пер­ша­га пра­гля­ду цэ­ль­на­га ўра­жан­ня, у асноў­ным з пры­чы­ны скла­да­най тра­екто­рыі ру­ху гле­да­ча і мнос­тва пе­ра­га­ро­дак. Па­за­кон­­курс­най час­ткай тры­ена­ле мож­на лі­чыць юбі­лей­ную вы­ста­ву вя­до­ма­га май­стра глад­ка­га ткац­тва Ула­дзі­мі­ра Лі­са­вен­кі, чы­ім фір­мо­вым сты­лем ­з’яў­ля­ецца вы­ка­рыс­тан­не ў га­бе­ле­не джын­са­вай тка­ні­ны, і Між­на­род­ны пра­ект мі­ні-тэк­сты­лю (су­мес­на з укра­інскі­мі мас­та­ка­мі і пад ку­ра­тар­ствам Во­ль­гі Рэ­дні­кі­най).

Дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва цал­кам за­ня­ло пра­сто­ру Па­ла­ца мас­тац­тва, ад­па­вед­на бы­ло прад­стаў­ле­на ве­ль­мі рэ­прэ­зен­та­тыў­на. Бы­лі па­ка­за­ны пра­ктыч­на ўсе яго ві­ды і твор­часць роз­ных па­ка­лен­няў — ад пры­зна­ных май­строў да сту­дэн­таў.

Сё­ле­та ко­ль­касць на­мі­на­цый і лаў­рэ­атаў па­вя­лі­чы­ла­ся: «Гран-пры», «За­ха­ван­не тра­ды­цый» і «На­ва­тар­ства» (у роз­ных ма­тэ­ры­ялах), «Інста­ля­цыя». Вы­бар жу­ры пра­ктыч­на не вы­клі­каў ні­якіх пы­тан­няў. З’яў­лен­не апош­няй на­мі­на­цыі бы­ло за­ка­на­мер­ным, бо пан­яцце «мас­тац­кі аб’­ект», якое на­ра­дзі­ла­ся ў аван­гар­дным мас­тац­тве XX ста­год­дзя, ста­ла ў наш час на­сто­ль­кі ўні­вер­са­ль­ным і ўсё­абдым­ным, што да­зво­лі­ла пры­мя­няць яго і ў сфе­ры дэ­ка­ра­тыў­ных мас­тац­тваў.

Тра­ды­цыі і на­ва­тар­ства ў ДПМ на пра­ця­гу ўся­го яго шмат­вя­ко­ва­га раз­віц­ця — гэ­та цес­на ўза­емаз­вя­за­ныя, су­па­дпа­рад­ка­ва­ныя пан­яцці. Су­адно­сі­ны тра­ды­цый­ных і акту­аль­ных твор­чых пра­ктык, по­шук но­вых эфек­тыў­ных спо­са­баў рэ­прэ­зен­та­цыі на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны, пе­ра­тва­рэн­не яго ў воб­ра­зы, зра­зу­ме­лыя лю­бо­му гле­да­чу, — гэ­та пы­тан­ні, якія не пер­шы год ста­яць пе­рад су­час­ны­мі мас­та­ка­мі-пры­клад­ні­ка­мі, і не то­ль­кі бе­ла­рус­кі­мі. Сён­ня ме­на­ві­та ДПМ, па­пя­рэд­нік і вы­ток уся­го вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, як і ра­ней, за­ста­ецца сво­еа­саб­лі­вым схо­віш­чам гіс­та­рыч­най па­мя­ці на­ро­да — і ў гэ­тай якас­ці ўсё час­цей з’яў­ля­ецца асно­вай для по­шу­ку этніч­най са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі ў пе­ры­яд інтэр­на­цы­яна­лі­за­цыі сус­вет­най ку­ль­ту­ры. Пры гэ­тым ства­рэн­не ары­гі­на­ль­на­га аб’екта не мае на ўва­зе ты­ра­жа­ван­не не­йкіх тры­ва­лых пры­ёмаў і воб­ра­заў, а на­ва­тар­ства — на­ўпрос­та­вае за­па­зыч­ван­не трэн­да­вых ге­аку­ль­тур­ных уз­ораў. Асаб­лі­вае мес­ца ў су­час­ным ДПМ на­бы­вае сін­тэз роз­ных ма­тэ­ры­ялаў, а так­са­ма вы­ка­рыс­тан­не но­вых тэн­дэн­цый фор­маў­тва­рэн­ня і тэх­на­ло­гій (арт-аб’­екты, ві­дэа-тэх­на­ло­гіі, інста­ля­цыі, энвай­ран­мент). Са­мыя ўда­лыя тво­ры апош­ня­га тры­ена­ле атры­ма­лі­ся там, дзе тра­ды­цыя ста­ла кан­цэп­ту­аль­най асно­вай на­ва­тар­ства, а так­са­ма тыя, у якіх сва­бод­на вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся не­ча­ка­ныя кан­трас­ныя су­па­стаў­лен­ні ма­тэ­ры­ялаў і фак­тур, зроб­ле­ныя на сты­ку роз­ных ві­даў мас­тац­тва.

Гэ­тыя пра­цэ­сы ста­лі на­рэш­це пры­кмет­ны­мі ў мас­тац­кім тэк­сты­лі, які моц­на кры­ты­ка­ваў­ся за кан­сер­ва­тызм і стэ­рэ­атып­насць на пер­шых двух тры­ена­ле і які рап­там, па­сля мно­гіх га­доў за­стою, аб­удзіў­ся ад спяч­кі. На ця­пе­раш­нім кон­кур­се ён быў прад­стаў­ле­ны ве­ль­мі шмат­стай­на як па фор­ме, так і па змес­це, ад­арваў­ся ад сця­ны ў аб’­ёмна-пра­сто­ра­вых аб’­ектах з ужы­ван­нем роз­ных ма­тэ­ры­ялаў і зме­ша­ных тэх­нік і па­ра­да­ваў крэ­атыў­ным пад­ыхо­дам да вы­ба­ру і спа­лу­чэн­ня ма­тэ­ры­ялаў. На­роў­ні з кла­січ­ным глад­кім ткац­твам бы­ла шы­ро­ка прад­стаў­ле­на тэк­сты­ль­ная ма­за­іка, злу­чэн­не ткац­тва і пля­цен­ня, на­ту­ра­ль­ных і сін­тэ­тыч­ных ма­тэ­ры­ялаў, пра­цы з лям­цу і на­ват кан­цэп­ту­аль­ны пра­ект з ужы­ван­нем па­пе­ры ў якас­ці ма­тэ­ры­ялу для ткац­тва. Глад­кі га­бе­лен быў ве­ль­мі раз­на­пла­на­вым па сты­лі і змес­це: ад не­вя­лі­кіх ра­бот Люд­мі­лы Пят­руль, пад­обных да яркай аб­страк­тнай гра­фі­кі, — да га­бе­ле­наў Га­лі­ны Кры­ваб­лоц­кай з тон­кай ма­ляў­ні­чай ню­ансі­роў­кай (2-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «За­ха­ван­не тра­ды­цый»), ад тэк­сты­ль­ных «кар­цін» Ла­ры­сы Гус­та­вай, Люд­мі­лы Пу­цей­ка, Ра­ісы Га­ла­ва­тай да дэ­ка­ра­тыў­ных гра­фіч­ных арна­мен­­таль­­ных ра­бот Алы Не­па­ча­ло­віч, па­бу­да­ва­ных на ха­рак­тэр­ным для на­род­на­га ра­міз­на­га ткац­тва ко­ле­ра­вым і лі­ней­ным ру­ху рыт­маў, ад­нак у су­час­ным пра­чы­тан­ні і аўтар­скай тэх­ні­цы (1-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «За­ха­ван­не тра­ды­цый»).

У тра­ды­цый­най ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­най эстэ­ты­цы, але ў яе ка­мер­най вер­сіі пра­цяг­ва­юць пра­ца­ваць Ні­на Пі­лю­зі­на, Ва­лян­ці­на Бар­тла­ва, На­тал­ля Су­ха­вер­ха­ва, Тац­ця­на Бе­ла­ву­са­ва-Пят­роў­ская і шэ­раг іншых, у тым лі­ку ма­ла­дых, аўта­раў і аўта­рак.

У па­ра­ўнан­ні з па­пя­рэд­ні­мі га­да­мі, у пра­фе­сій­ным мас­тац­тве бо­льш інтэн­сіў­на раз­ві­ва­ецца та­кі кі­ру­нак, як ва­лян­не лям­цам (фел­цінг), што пе­ра­жы­вае сён­ня сап­раў­дны бум у ама­та­раў. У гэ­тым ма­тэ­ры­яле па­ча­ла ці­ка­ва пра­ца­ваць Анас­та­сія Арайс (3-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «На­ва­тар­ства»), якая злу­чае ля­мец з руч­ным ткац­твам і звяр­та­ецца да раз­на­стай­най тэ­ма­ты­кі: ад стан­ко­ва­га лі­рыч­на­га сю­жэ­ту («Па­кроў») да не­вя­лі­кіх аб’­ектаў — «зна­каў» элек­трон­най эпо­хі («Лінк», «Мэ­сэдж»). Во­ль­га Рэ­дні­кі­на (1-я прэ­мія ў на­мі­на­цыі «На­ва­тар­ства»), вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы гэ­тую тэх­ні­ку, ства­ры­ла се­рыю не­вя­лі­кіх ма­нах­ром­ных ра­бот, што аб’­ядна­лі тэк­стыль, гра­фі­ку і ску­льп­тур­ную фор­му. На­тал­ля Лі­соў­ская (3-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «За­ха­ван­не тра­ды­цыі») вы­ка­рыс­тоў­вае спа­лу­чэн­не лям­цу з іншы­мі ма­тэ­ры­яла­мі («Ча­ты­ры се­зо­ны»), злу­чае ткац­тва і ліч­ба­вы друк («Род­ны дом»), Ні­на Са­ка­ло­ва-Ку­бай («Ад­люс­тра­ван­не») і Свят­ла­на Аме­ль­чан­ка («Фак­ту­ры-на­ту­ры») — раз­на­стай­ныя фак­тур­ныя маг­чы­мас­ці лям­цу і раз­рэ­джа­насць па­лат­на. У га­лі­не тэк­сты­ль­най ску­льп­ту­ры ві­до­віш­чныя тво­ры прад­ста­ві­лі Але­на Об­ада­ва, якая ўжо да­ўно пра­цуе ў гэ­тым кі­рун­ку (2-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «На­ва­тар­ства»), і Хрыс­ці­на Вы­соц­кая (3-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «Інста­ля­цыя»). На жаль, і на гэ­тай вы­ста­ве са­мым стэ­рэ­атып­ным і з воб­раз­на­га бо­ку ма­ла­ці­ка­вым за­ста­ецца ба­тык, хоць ён і амаль цал­кам губ­ляў­ся на фо­не іншых ві­даў тэк­сты­лю.

Асноў­ная пра­бле­ма айчын­на­га ДПМ апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя — гэ­та тое, што маш­таб­ныя тво­ры і буй­ныя за­ка­зы пе­ра­ста­лі быць ру­ха­ві­ком яго па­сту­па­ль­на­га раз­віц­ця. Сён­ня не­маг­чы­ма ўя­віць і ажыц­ця­віць гран­ды­ёзныя пра­екты, па­ра­ўна­ль­ныя з «Га­бе­ле­нам ста­год­дзя» Аляк­сан­дра Кіш­чан­кі, яны ве­ль­мі за­трат­ныя і пры гэ­тым не за­пат­ра­ба­ва­ныя. Ад­бы­ва­ецца ад­на­ча­со­вая стан­ка­ві­за­цыя і кан­цэп­ту­алі­за­цыя ДПМ, пры­чым пра­цэс гэ­та не роз­нас­кі­ра­ва­ны. Ад­сут­насць за­ка­заў і ад­па­вед­най тэх­ніч­най ба­зы для іх рэ­алі­за­цыі пе­ра­ары­ентоў­вае мас­та­коў у воб­ласць «чыс­та­га мас­тац­тва», вы­ста­вач­ных аб’­ектаў і экс­па­зі­цый­ных пра­ектаў. Фор­ма во­ль­най твор­час­ці, з ад­на­го бо­ку, дае маг­чы­масць для бо­льш шы­ро­кіх экс­пе­ры­мен­таў не то­ль­кі з на­ту­ра­ль­най сы­ра­ві­най, а з сін­тэ­ты­кай, по­лі­эты­ле­нам і по­лі­пра­пі­ле­нам, дро­там, дэ­ка­ра­тыў­ны­мі ва­лок­на­мі (На­тал­ля Лі­соў­ская, Анта­ні­на Гур­шан­ко­ва, На­тал­ля Кім­стач, Тац­ця­на Ко­зік і іншыя). Мно­гія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць вы­раз­ныя маг­чы­мас­ці, ха­рак­тэр­ныя для элек­трон­най эпо­хі, як воб­раз­ныя, так і тэх­ніч­ныя (ві­дэа, ліч­ба­вы друк). З інша­га бо­ку, гэ­та спа­лу­ча­ецца з ма­тэ­ры­яль­ны­мі цяж­кас­ця­мі і аб­ме­жа­ван­ня­мі тэх­ніч­на­га ха­рак­та­ру, што ча­сам не леп­шым чы­нам ад­бі­ва­ецца на якас­ным уз­роў­ні вы­ка­нан­ня (і да­ты­чыць гэ­та не то­ль­кі тэк­сты­лю). Шэ­раг ма­ла­дых мас­та­коў, маг­чы­ма, у по­шу­ках бо­льш да­ступ­ных тэх­ніч­ных ра­шэн­няў звяр­нуў­ся да тэк­сты­ль­най ма­за­ікі, якая вы­гля­да­ла за­над­та кан­сер­ва­тыў­на (Ні­коль За­до­ра, Ві­яле­та Не­сця­рук, Ула­дзіс­лаў Ула­сік, Але­на Та­ра­се­віч), і аплі­ка­цыі, знач­на бо­льш су­час­най па сты­ліс­ты­цы, але вы­ка­нан­не ві­да­воч­на не да­цяг­ва­ла да за­дум­кі (Ма­рыя Лось, Але­на Швай­бо­віч, яе «Маё пла­то», тым не менш, бы­ло адзна­ча­на спе­цы­яль­ным дып­ло­мам).

Там, дзе мас­та­ку ўда­ло­ся пры­мі­рыць не то­ль­кі тра­ды­цыі і на­ва­тар­ства, але і эстэ­ты­ку з эка­но­мі­кай, уз­ні­ка­лі ці­ка­выя, ве­ль­мі вы­на­ход­лі­выя тво­ры: на­прык­лад, кам­па­зі­цыі Хрыс­ці­ны Вы­соц­кай з ужы­ван­нем маг­ніт­най стуж­кі і плас­ты­ку, Ма­рыі Ба­ры­сен­ка, якая прад­ста­ві­ла пра­цу на сты­ку ДПМ і жы­ва­пі­су («Мне сніў­ся Пі­цер...»), спа­лу­чэн­не рос­пі­су і ву­зял­ко­ва­га пля­цен­ня ў Тац­ця­ны Фа­мі­ной («Ме­ся­цо­вы шлях»), Тац­ця­ны Ко­зік, чыя інста­ля­цыя аб’­ектаў з ме­та­ліч­най сет­кі «Мя­жа ча­су» атры­ма­ла 1-е мес­ца ў ад­па­вед­най на­мі­на­цыі. Кры­ху не­зра­зу­ме­лым за­ста­ло­ся ўзна­га­ро­джан­не Мі­ка­лая Ку­зь­мі­ча, ад­на­го з ня­мно­гіх май­строў, што пра­цу­юць з ме­та­лам, за на­ва­тар­ства, бо, пры ўсіх без­да­кор­ных пра­фе­сій­ных якас­цях, яго твор быў лі­та­ра­ль­на тра­ды­цый­ны як па фор­ме, так і па змес­це.

Гран-пры за­слу­жа­на атры­маў фі­ла­соф­ска-але­га­рыч­ны пра­ект Свят­ла­ны Ба­ран­коў­скай і Тац­ця­ны Мак­ля­цо­вай-Якаў­ле­вай «Бе­лы шум»: гэ­та гру­па тэк­сты­ль­ных па­лот­наў роз­ных пра­пор­цый, струк­ту­ры і тэк­сту­ры, вы­ка­на­ных з сет­кі і вы­ка­рыс­та­най ка­пі­ява­ль­най па­пе­ры, ру­ка­піс­ных і га­зет­ных ста­ро­нак, што бы­лі сва­бод­на пад­ве­ша­ны кас­ка­дам у пра­сто­ры і пра­свеч­ва­лі адзін скрозь адзін. Тэ­ма пра­екта — по­шук са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі ў cусве­це за­ліш­няй вір­ту­аль­най інфар­ма­цыі праз зва­рот да ста­ра­жыт­на­га мас­тац­тва ткац­тва, су­пра­ць­пас­таў­лен­не веч­на­га і імгнен­на­га. Гэ­та пры­клад вы­ключ­на прад­ума­на­га і кан­цэп­ту­аль­на­га пры­мя­нен­ня змяс­тоў­ных і тэх­ніч­ных ха­рак­та­рыс­тык ма­тэ­ры­ялу як струк­тур­най асно­вы мас­тац­ка­га воб­ра­за. І акра­мя та­го, гэ­та без­умоў­на эстэ­тыч­ная і тэх­ніч­на без­да­кор­на вы­ка­на­ная пра­ца.

У мас­тац­тве ке­ра­мі­кі на вы­ста­ве пе­ра­ва­жа­лі аб’­екты, якія ўмоў­на мож­на ад­нес­ці да «ску­льп­ту­ры» ма­лой фор­мы. Раз­ам са скла­да­ны­мі, пад­крэс­ле­на ру­кат­вор­ны­мі кам­па­зі­цы­ямі Ва­лян­ці­ны Іва­нь­ко­вай і Лі­ліі Ніш­чык, Іры­ны Фін­клер, Ва­ле­рыя Кал­ты­гі­на, што злу­ча­юць фі­гу­ра­тыў­ную плас­ты­ку з мо­вай аб­страк­тна­га мас­тац­тва, са­мае шы­ро­кае рас­паў­сю­джван­не атры­ма­лі спрош­ча­ныя ма­на­літ­ныя фор­мы, якія прэ­тэн­да­ва­лі на не­йкае се­ман­тыч­нае на­паў­нен­не воб­ра­за і яго зна­ка­васць, ла­ка­ніч­ныя па дэ­ко­ры — у ду­ху кры­ху без­абліч­на­га аб­страк­тна­га ды­зай­ну (Андрэй Кня­жэ­віч, Вік­то­рыя Ерма­ко­віч, Во­ль­га Ко­ле­са­ва і інш.). На гэ­тым фо­не спра­вяд­лі­ва бы­лі адзна­ча­ны ла­ка­ніч­ныя і гар­ма­ніч­ныя па срод­ках тво­ры ке­ра­міс­таў ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня — Фа­іны Ха­ме­ніч (3-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «Тра­ды­цыя») і Тац­ця­ны Ку­ра­чыц­кай (спе­цы­яль­ны дып­лом). Да­стат­ко­ва ці­ка­ва бы­лі прад­стаў­ле­ны роз­ныя ві­ды над­гла­зур­на­га і пад­гла­зур­на­га рос­пі­су (Эмі­лія Фо­кі­на, Алег Ба­ры­чэў­скі (спе­цы­яль­ная прэ­мія), Во­ль­га Угры­но­віч і інш.).

У ад­па­вед­нас­ці з сус­вет­ны­мі тэн­дэн­цы­ямі, бе­ла­рус­кіх мас­та­коў хва­лю­юць пра­бле­мы сін­тэ­зу ке­ра­мі­кі з іншы­мі ма­тэ­ры­яла­мі, што ажыц­цяў­ля­ецца па-роз­на­му. У на­мі­на­цыі «За­ха­ван­не тра­ды­цыі» пер­шае мес­ца бы­ло ад­да­дзе­на вы­раз­ным кам­па­зі­цы­ям Та­ма­ры Ва­сюк у зме­ша­най тэх­ні­цы, вы­ра­ша­най на кан­трас­це не­апра­ца­ва­ных пол­ых спі­лаў дрэ­ва і глі­ня­ных фі­гур, дэ­ка­ра­ва­ных аксі­да­мі («Жыц­цё сус­ве­ту»). Вы­лу­ча­лі­ся сты­ліс­тыч­най тон­кас­цю і не­звы­чай­ным спа­лу­чэн­нем «ка­рун­ка­вай» фак­ту­ры шкла і гру­ба­ва­тай па­вер­хні ша­мо­ту па­этыч­ныя ра­бо­ты На­тал­лі Яўглеў­скай. Тац­ця­на Ма­лы­ша­ва так­са­ма прад­ста­ві­ла дэ­ка­ра­тыў­ныя та­лер­кі, у якіх злу­чае шкло і ке­ра­мі­ку («Тран­сфар­ма­цыя ле­та»).

Ве­ль­мі ці­ка­ва на­зі­раць за раз­віц­цём бе­ла­рус­ка­га аўтар­ска­га шкла. Яно мае ў асно­ве інтэр­на­цы­яна­ль­ныя вы­то­кі і ста­но­віц­ца ўсё бо­льш кан­цэп­ту­аль­ным і ды­на­міч­ным ві­дам твор­час­ці. У по­шу­ках но­вай эстэ­ты­кі шкла ў айчын­най пра­кты­цы пры­кмет­ныя тэн­дэн­цыі, што ха­рак­та­ры­зу­юць і сус­вет­ны пра­цэс у цэ­лым: сва­бод­нае стаў­лен­не да ма­тэ­ры­ялу, сін­тэ­тыч­насць мыс­лен­ня, ства­рэн­не арт-аб’­ектаў на сты­ку роз­ных ві­даў мас­тац­тва. Па­пу­ляр­ным, як і ў ке­ра­мі­цы, ста­но­віц­ца ску­льп­тур­ны прын­цып, унут­ры яко­га пе­ра­ва­га ад­да­ецца ў пер­шую чар­гу бяс­ко­лер­на­му шклу: яно ўжы­ва­ецца ў ад­па­вед­нас­ці з аўтар­скай за­ду­май у зу­сім роз­най якас­ці. Гэ­та мо­жа быць ця­ку­чы ма­тэ­ры­ял ма­та­вай фак­ту­ры для ге­амет­ры­за­ва­ных аб’­ёмна-плас­тыч­ных ра­шэн­няў (Іры­на Пер­ку­са­ва) або плос­кія ліс­та­выя плас­ці­ны, з якіх ства­ра­юцца ску­льп­тур­ныя аб’­екты (Жан­на Ма­ро­за­ва, 3-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «На­ва­тар­ства»). Па-роз­на­му аб­ыгры­ва­юцца про­стыя фор­мы пляш­кі, саб­ра­ныя ў пра­сто­ра­выя антыў­ты­лі­тар­ныя кам­па­зі­цыі. Тац­ця­на Ма­лы­ша­ва (2-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «За­ха­ван­не тра­ды­цыі») вы­ка­рыс­тоў­вае іх для су­па­стаў­лен­ня вы­ве­ра­ных па пра­пор­цы­ях і ко­ле­ру ла­ка­ніч­ных сі­лу­этаў («Уся зе­ля­ні­на ле­та»). Во­ль­га Са­зы­кі­на (2-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «На­ва­тар­ства») ігна­руе дэ­ка­ра­тыў­ны па­ча­так шкла, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы ад­сут­насць ко­ле­ру як інтэ­лек­ту­аль­ную ме­та­фа­ру, кам­бі­нуе бяс­ко­лер­нае шкло з ме­та­лам («Кіс­ла­род», «Па­слан­ні», «Інша­зем­ныя гос­ці»). Але­на Чэ­пе­ле­ва су­пра­ць­пас­таў­ляе плас­тыч­насць шкла і ста­тыч­насць гру­ба­га ша­мо­ту («Ад­но­сі­ны»). Іры­на Куз­ня­цо­ва су­пра­ва­джае кам­па­зі­цыю з пра­зрыс­тых са­су­даў ві­дэа аб пра­цэ­се іх ства­рэн­ня («Імкнен­не», 2-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «Інста­ля­цыя»). Спе­цы­яль­ны прыз Да­ні­лу Гра­ко­ві­чу за пра­цу з ка­ля­ро­вым шклом у тэх­ні­цы ф’ю­зін­гу («Га­дзін­нік "Кан­дзін­скі"») стаў, хут­чэй за ўсё, за­ахвоч­ван­нем для да­лей­ша­га раз­віц­ця ў гэ­тым на­прам­ку, бо са­ма­стой­на­га сты­лю мас­так па­куль не на­пра­ца­ваў.

Пад­во­дзя­чы вы­нік уся­му вы­шэй­ска­за­на­му, мож­на кан­ста­та­ваць, што дзе­ся­ці­год­дзе па­між пер­шай і апош­няй тры­ена­ле ста­ла пе­ры­ядам ад­нос­на­га на­кап­лен­ня сіл, ідэй, на­вы­каў для тых твор­цаў, хто на­су­пе­рак уся­му за­стаў­ся вер­ны свай­му не за­над­та пры­быт­ко­ва­му, але фі­зіч­на і фі­нан­са­ва за­трат­на­му мас­тац­тву. На су­час­ным эта­пе фор­ма маш­таб­най вы­ста­вы-кон­кур­су за­ста­ецца для іх амаль адзі­ным твор­чым сты­му­лам, ад­нак ба­га­тыя маг­чы­мас­ці гэ­та­га ві­ду вы­ста­вач­най дзей­нас­ці ў чар­го­вы раз не бы­лі вы­ка­рыс­та­ныя. Аб не­абход­нас­ці грун­тоў­най пад­рых­тоў­кі, яснай кан­цэп­ту­аль­най і пра­ектнай ідэі, пра­гра­мы, інфар­ма­цый­на­га асвят­лен­ня, якія су­пра­ва­джа­юць тры­ена­ле як асаб­лі­вы від экс­па­зі­цый­най пра­кты­кі, га­во­рыц­ца з мо­ман­ту пер­ша­га та­ко­га ме­рап­ры­емства. На жаль, да гэ­та­га ча­су яшчэ ніх­то не за­ха­цеў — або не змог — на­ват кры­ху па­пра­ца­ваць у па­трэб­ным кі­рун­ку. І па­куль гэ­тая за­да­ча не бу­дзе хоць бы час­тко­ва вы­ра­ша­на, бе­ла­рус­кае дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва не змо­жа стаць у по­ўнай ме­ры кан­ку­рэн­таз­до­ль­ным у сус­вет­най арт-пра­сто­ры, пра­цяг­ва­ючы ня­выз­на­ча­на доў­га тап­тац­ца ў звык­лай за­ба­ло­ча­най пра­сто­ры па­шы­ра­най спра­ваз­дач­най вы­ста­вы не­ка­ль­кіх сек­цый Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў. 

Марына Эрэнбург