Фор­му­ла дзя­цін­ства

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

«2Х2» У МУ­ЗЕІ-МАЙ­СТЭР­НІ ЗА­ІРА АЗГУ­РА
ПРА­ЕКТ «2Х2» НЕ МАЕ ПРЫ­ВЯЗ­КІ ДА ПЭЎ­НАЙ ПЛЯ­ЦОЎ­КІ; ЯГО МІ­СІЯ — ДАЦЬ ПРА­СТО­РУ І МАГ­ЧЫ­МАСЦЬ ВЫ­КАЗ­ВАН­НЯ МА­ЛА­ДЫМ МАС­ТА­КАМ, ЯКІЯ ПРА­ЦУ­ЮЦЬ НА ТЭ­РЫ­ТО­РЫІ СУ­ЧАС­НАЙ ФА­ТАГ­РА­ФІІ, ПА-ЗА ЗА­ЛЕЖ­НАС­ЦЮ АД ФА­ТАГ­РА­ФІЧ­НА­ГА СТА­ЖУ АЛЬ­БО ВЫ­СТА­ВАЧ­НА­ГА ДОС­ВЕ­ДУ.

Фор­му­ла пра­екта — дзве падзеі, два аўта­ра ў кож­най. Пер­шая час­тка «2х2» бы­ла па­ка­за­ная ў маі ў Му­зеі гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но. Ку­ра­тар­ка і аўтар­ка пра­екта Але­на Пра­та­се­віч прад­ста­ві­ла се­рыю ра­бот Ры­ты Но­ві­ка­вай «Aqua», якая ў да­лей­шым экс­па­на­ва­ла­ся ў па­ві­ль­ёне га­ле­рэі ZNYATA на «Во­се­ньс­кім са­ло­не Бел­газ­прам­бан­ка». Ры­та вы­ву­чае пры­сут­насць эле­мен­та «ва­да», не­абход­на­га і да­стат­ко­ва­га, у што­дзён­ным жыц­ці ча­ла­ве­ка.

У па­ры з пра­ектам «Aqua» быў прад­стаў­ле­ны пра­ект-ты­па­ло­гія Але­ны Яра­шэ­віч «Про­ста лю­дзі». Се­рыя парт­рэ­таў, зня­тая на пра­ця­гу не­ка­ль­кіх га­доў, кан­стру­юе воб­ра­зы жы­ха­роў вё­сак і ма­ле­нь­кіх га­ра­доў Бе­ла­ру­сі. Ге­роі зна­хо­дзяц­ца ў звык­лым ася­род­дзі, але зна­ро­чыс­ты эле­мент, уве­дзе­ны аўтар­кай, — фо­на­вае чор­нае па­лат­но, ства­рае амаль тэ­атра­ль­ную мі­зан­сцэ­ну для парт­рэ­таў.

Дру­гая, во­се­ньс­кая час­тка «2х2» — су­мес­ная вы­ста­ва пра­ектаў Андрэя Но­ві­ка­ва і Ма­рыі Кар­не­енка, аб’­ядна­ных агу­ль­най тэ­май пра­цы з па­мяц­цю. Ку­ра­та­ры Але­на Пра­та­се­віч і Ула­дзі­мір Па­рфя­нок, што са­мі за­хоп­ле­на пра­цу­юць з архі­ва­мі як мас­та­кі, злу­чы­лі ў ад­ной пра­сто­ры два пра­екты, адзін з якіх па­бу­да­ва­ны на ўжо існу­ючым ся­мей­ным архі­ве, а дру­гі па сут­нас­ці з’яў­ля­ецца па­чат­кам но­ва­га су­час­на­га архі­ва.

Пра­ект Андрэя Но­ві­ка­ва «Ма­наг­ра­ма» — гэ­та спро­ба вяр­нуц­ца ў мі­ну­лае і ўпі­саць ся­бе ў ся­мей­ную за­да­ку­мен­та­ва­ную гіс­то­рыю. Андрэй па­чаў пра­ца­ваць з архі­вам ба­ць­кі не так да­ўно, ад­нак бо­ль­шас­ці здым­каў ужо бо­льш за трыц­цаць га­доў. У той час ся­м’я Андрэя жы­ла ў не­вя­лі­кім рас­ійскім га­рад­ку, і ба­ць­ка быў ад­ным з не­ка­ль­кіх ама­та­раў, якія ме­лі свой фо­та­апа­рат. Гэ­та зра­бі­ла яго па­ста­янным хра­ні­кё­рам усіх знач­ных падзей: ён зды­маў вя­сел­лі, па­ха­ван­ні, спар­тыў­ныя свя­ты, юбі­леі су­пра­цоў­ні­каў, пра­яўляў плён­кі і дру­ка­ваў фо­та­здым­кі ў імпра­ві­за­ва­най сту­дыі ў ся­бе до­ма. На здым­ках — су­се­дзі, ка­ле­гі, сяб­ры, зна­ёмыя, але, як ні дзіў­на, на іх ня­ма Андрэя. Гэ­та ка­жа нам пра тое, што фа­таг­ра­фія для аўта­ра вы­кон­ва­ла вы­ключ­на ўты­лі­тар­ную фун­кцыю, аб­мя­жоў­ва­ючы змест здым­каў фік­са­ван­нем фар­ма­ль­ных падзей, а іх та­на­ль­насць — рэ­пар­таж­на-не­йтра­ль­ная.

Ад­нак для Андрэя падзеі та­го ча­су эма­цый­на афар­ба­ва­ныя, гэ­та яго дзя­цін­ства, і яго па­мяць спра­ча­ецца з па­мяц­цю да­ку­мен­та­ль­най. Ён вяр­та­ецца ў род­ны го­рад і праз се­рыю аўта­пар­трэ­таў і ка­ла­жаў уз­наў­ляе фа­таг­ра­фіі з ба­ць­коў­ска­га архі­ва, змяш­ча­ючы ся­бе ў кам­па­зі­цыю. Імкнен­не ўпі­саць ся­бе ў фа­таг­ра­фіч­ную па­мяць ся­м’і бліз­кае і зра­зу­ме­лае. Але, як і лю­бая спро­ба пе­ра­пі­саць гіс­то­рыю, асу­джа­на на ня­ўда­чу — вяр­нуц­ца ў мі­ну­лае не­маг­чы­ма, і ві­да­воч­ная не­абме­жа­ва­насць пры­сут­нас­ці воб­ра­за аўта­ра ў здым­ках па­цвяр­джае гэ­ты тэ­зіс.

Андрэй аб­раў акту­аль­ную фор­му для прэ­зен­та­цыі пра­екта: раз­дру­ка­ва­ныя вы­явы ўяў­ля­юць з ся­бе імгнен­ны зды­мак экра­на камп’юта­ра, на якім ад­кры­ты ад­ска­на­ва­ныя архіў­ныя фо­та­кар­ткі ба­ць­кі і яго ўлас­ныя, адзня­тыя на­ноў. Та­кая фор­ма пад­ачы пры­ўно­сіць ад­чу­ван­не ня­скон­ча­нас­ці, «work-in-progress» — пра­ект, як і стаў­лен­не аўта­ра да ўспа­мі­наў дзя­цін­ства, усё яшчэ ў пра­цэ­се па­ста­янных зме­наў.

Пра­ект Ма­рыі Кар­не­енка «На раз­ло­ме ча­су» так­са­ма гу­ляе з успа­мі­на­мі дзя­цін­ства, але гэ­тым раз­ам тое хут­чэй спро­ба над­аць ім ма­тэ­ры­яль­нае існа­ван­не. Пяць па­ка­лен­няў ся­м’і вы­рас­ла на да­чы, і ця­пер кож­нае ле­та там пра­во­дзіць да­чка Ма­рыі.

Тран­слю­ючы праз яе ўлас­ныя кар­ці­ны мі­ну­ла­га, аўтар­ка вы­клі­кае з ня­бы­ту воб­ра­зы, які­мі бы­ло на­поў­не­на яе да­чнае дзя­цін­ства: міс­тыч­ныя ша­ра­выя ма­лан­кі, да­чныя ле­ген­ды, за­рос­лае ча­ро­там воз­ера — лю­бы мо­жа пра­чы­таць гэ­ты код, гэ­та ба­за­вая «пра­шыў­ка» кож­на­га дзі­ця­ці з па­ка­лен­ня аўтар­кі. Мі­ну­лае ў су­час­нас­ці — та­кое спра­жэн­не ча­соў вы­бі­рае аўтар для ства­рэн­ня сво­еа­саб­лі­вай спад­чы­ны, архі­ва ўспа­мі­наў, які мо­жа стаць час­ткай ся­мей­най гіс­то­рыі.

Але­на Ся­мё­на­ва