Фор­ма сіг­на­лу

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

Ва­лян­цін Нуд­ноў
НЕ­ЗА­ЛЕЖ­НА АД МАР­ФА­ЛА­ГІЧ­НА­ГА АНА­ЛІ­ЗУ СЛО­ВА, У «ІНФАР­МА­ЦЫІ» ВА­ЛЯН­ЦІН НУД­НОЎ ВЫ­ДЗЯ­ЛЯЕ «ФОР­МУ» І НА­СТОЙ­ВАЕ НА ЯЕ ПРЫ­ЯРЫ­ТЭ­ЦЕ. ПА­ЧАЎ­ШЫ Ў КАН­ЦЫ 1980-Х З ЭКС­ПРЭ­СІІ І АБ­СТРАК­ЦЫІ, ЗА­СТА­ЕЦЦА ІМ ВЕР­НЫ, УПЭЎ­НЕ­НА СЫ­ХО­ДЗІЦЬ АД ШТАМ­ПАЎ, ЛІ­ЧА­ЧЫ ІХ МНОС­ТВА ПРА­ФА­НА­ЦЫ­ЯЙ.

Па­ча­так: на­ша мас­тац­тва на­зва­лі «не­тра­ды­цый­ным»

 

У 1987 го­дзе «Фор­ме» да­па­мог з’я­віц­ца на свет НВА «Цэнтр» — тут гру­па мас­та­коў бы­ла за­рэ­гіс­тра­ва­ная, са­ма арга­ні­за­цыя ме­ла на­ват га­ле­рэю, а па­зней — сваю ка­лек­цыю. Яе ды­рэк­та­рам быў ча­ла­век на про­звіш­ча Шап­лы­ка (Ва­ле­рый Іва­на­віч. — рэд.), і жа­дан­не да­па­маг­чы, маг­чы­мас­ці НВА бы­лі не­абход­ны­мі: на­прык­лад, пры тран­спар­тоў­цы ра­бот за мя­жу, дый ва ўсіх арга­ні­за­цый­ных і тэх­ніч­ных пы­тан­нях. Упер­шы­ню «Фор­ма» па­ка­за­ла ся­бе на дзвюх вы­ста­вах не­афі­цый­на­га мас­тац­тва ў Кох­тла Ярве і На­рве (Эсто­нія, 1987, 1988.). Я да­лу­чыў­ся да «Фор­мы» кры­ху па­зней — на вы­ста­вах у Ака­дэм­га­рад­ку ў го­ра­дзе Тро­іцк (РФ), у За­ле Са­юза мас­та­коў, у га­ле­рэ­ях «На Со­лян­ке» і «На Ка­шир­ском шос­се» (Мас­ква, РФ). Да мас­коў­скіх пра­ектаў пра­яві­лі ці­ка­васць ка­лек­цы­яне­ры, по­тым бы­лі яшчэ вы­ста­вы ў Фран­цыі і шмат іншых. А ў Бе­ла­ру­сі пер­шай вы­ста­вай, дзе «Фор­ма» ўдзе­ль­ні­ча­ла, бы­ла двух­дзён­ная «Пан­ара­ма» ў зне­се­ным ця­пер бу­дын­ку на Ня­мі­зе — у ёй та­ды вы­ста­ві­лі­ся Аляк­сей Жда­наў, Артур Клі­наў, Ігар Каш­ку­рэ­віч, Ві­таль Раж­коў (Біс­марк). Не­ўза­ба­ве ад­кры­ла­ся яшчэ ад­на вы­ста­ва — «Скар­бы бе­ла­рус­ка­га аван­гар­ду» на пра­спек­це Ма­шэ­ра­ва,

у за­ле Бел­НДТІ (1989). У 1990 го­дзе пра­йшлі маш­таб­ныя су­мес­ныя вы­ста­вы «Фор­мы» і фран­цуз­скіх мас­та­коў: у Мін­ску, Мас­кве і ў го­ра­дзе Нім у Фран­цыі. Да вы­стаў быў над­ру­ка­ва­ны ка­та­лог. Ця­пер гэ­та ўсё ста­ла ле­ген­дай. Як, зрэш­ты, і па­зней­шыя імпрэ­зы, на­прык­лад у га­ле­рэі «6-я лі­нія» (1992—1998).

З су­час­ных я на­зваў бы рэ­трас­пек­тыў­ную «Су­ма Су­ма­рум» (2014).

Ка­лі я да­лу­чыў­ся да «Фор­мы», у 1987—1988 га­дах, быў та­кі склад гру­пы: Баб­роў, Бя­лоў, За­баў­чык, Ла­по, Лап­ша, Пят­роў, Хац­ке­віч, Ярмі­лаў. На­тхня­ль­ні­кам і ства­ра­ль­ні­кам гру­пы, без­умоў­на, быў Ва­ле­рый Мар­тын­чык (Мар­цін).

 

Су­пра­ць­пас­таў­ля­лі ся­бе сац­рэ­аліз­му і ка­мер­цыі

Мас­та­коў «Фор­мы» вы­лу­ча­ла імкнен­не да экс­пе­ры­мен­ту. Не то­ль­кі мы, але і Аляк­сей Жда­наў, Артур Клі­наў, Ігар Каш­ку­рэ­віч, Люд­мі­ла Ру­са­ва, Ві­таль Раж­коў ста­лі апа­нен­та­мі сац­рэ­аліз­му — агу­ль­нап­ры­ня­та­му, да­мі­ну­юча­му.

А акра­мя яго ні­чо­га, вя­до­ма, не бы­ло. Усё астат­няе пры­йшло па­зней, то­ль­кі па­сля пе­ра­бу­до­вы. Бы­ло ма­ла інфар­ма­цыі, акра­мя кла­сі­каў, за са­вец­кім ча­сам мы ве­да­лі то­ль­кі ка­на­ні­за­ва­ных ідэ­ало­гі­яй аўта­раў: Пі­ка­са, Ван Го­га. Што­сь­ці чу­лі пра су­час­нае мас­тац­тва, але ўрыў­ка­мі, ка­вал­ка­мі. У «Друж­бе» і ў не­ка­ль­кіх бу­кі­ніс­тыч­ных кра­мах мож­на бы­ло, ка­лі па­шан­цуе, уба­чыць ці ку­піць — за ве­ль­мі не­ма­лыя гро­шы — аль­бо­мы Юке­ра, Мі­ро, Рот­кі.

Пі­кі­ра­ва­лі­ся з рэ­аліз­мам мы жор­стка, але не так, як ця­пер. Ця­пер мас­та­кам су­пра­цьс­та­іць іншы на­пра­мак — ка­мер­цый­ны, і ён асноў­ны. У нас жа бы­ла рэ­дкая ця­пер якасць — не­жа­дан­не ўклю­чац­ца ва ўсе­агу­ль­ную ка­мер­цы­ялі­за­цыю. І ця­пе­раш­няе маё вы­кла­дан­не — якраз для та­го, каб не ўдзе­ль­ні­чаць у та­та­ль­ным за­раб­лян­ні гро­шаў. Ме­на­ві­та гэ­ты за­пал ча­сам да­зва­ляе ча­ла­ве­ку здзяй­сняць «аб­аро­ты» не то­ль­кі на 180, а і на 360 і 720 гра­ду­саў.

Мас­так мо­жа і па­ві­нен мя­няц­ца ў пра­цэ­се раз­віц­ця. Гэ­та ра­бі­лі тыя ж Пі­ка­са і Мі­ро. Ад­нак зме­ны ад­бы­ва­юцца як «знач­ныя пе­ры­яды ў твор­час­ці», з на­пра­цоў­кай якас­ці. На­іўна мер­ка­ваць з’яў­лен­не та­кой якас­ці за адзін «аб­арот»: я ў гэ­та не ве­ру, ад­ра­зу бач­ная ка­н’юн­кту­ра.

 

 У той час ша­на­ва­ла­ся яркая інды­ві­ду­аль­насць

Мы за­хоп­ле­на шу­ка­лі но­вае, спра­ба­ва­лі ўсё са­мі. На­ту­ра­ль­ным чы­нам ад­но вы­ні­ка­ла з інша­га, раз­ві­ва­ла­ся — і гэ­тае ад­чу­ван­не «маё — не маё» на­ват у аб’­яднан­ні бы­ло ў кож­на­га аўта­ра. Кож­ны мэ­та­на­кі­ра­ва­на ішоў сва­ім шля­хам, кож­ны пра­ца­ваў аўта­ном­на. Хоць у чым­сь­ці гру­па бы­ла адзі­ным цэ­лым. У вы­ні­ку ў «Фор­ме» апы­ну­лі­ся аб­са­лют­на роз­ныя аўта­ры: аб’­ядна­лі­ся мас­та­кі не ад­на­го пэў­на­га на­прам­ку, а лю­дзі, бліз­кія па ду­ху, па твор­чых па­мкнен­нях, ла­дзе жыц­ця. Зблі­жаў ася­ро­дак існа­ван­ня: кні­гі, спек­так­лі, фі­ль­мы і іх рэ­жы­сё­ры, му­зы­ка, ко­ла ка­му­ні­ка­цыі. За­хап­лен­ні і мэ­ты гэ­тых лю­дзей бы­лі да­лё­кія ад аб­ыва­це­льс­кіх.

Пры­чым, ка­лі по­тым мно­гія раз’­еха­лі­ся, у роз­ных кра­інах гэ­тыя аўтары так­са­ма за­ста­ва­лі­ся не­звы­чай­ны­мі, не­ча­ка­ны­мі. У пры­клад мож­на пры­вес­ці Ге­на­дзя Хац­ке­ві­ча, мас­та­ка тра­гіч­на­га лё­су, які не­ка­то­ры час жыў у Фран­цыі. Зда­ва­ла­ся б, там сва­бо­да фор­мы, са­ма­вы­яўлен­ня... А ён не пры­жыў­ся, маг­чы­ма, пе­ра­шко­дзі­ла не­жа­дан­не ўпіс­вац­ца ў не­йкія рам­кі.

Усё гэ­та ве­ль­мі інды­ві­ду­аль­на. Пад­час па­ездкі «Фор­мы» ў Фран­цыю нам не ўда­ло­ся сус­трэц­ца з Ба­ры­сам За­бо­ра­вым, а з мас­та­ком Па­ўлоў­скім мы па­гу­та­ры­лі. Ён па­кі­нуў ура­жан­не доб­ра­га, спа­гад­лі­ва­га і тон­ка­га ча­ла­ве­ка. На той мо­мант, пра­жыў­шы ў Фран­цыі 10 га­доў, ён не змог па­ўна­вар­тас­на ўпі­сац­ца ў ку­ль­тур­нае ася­род­дзе кра­іны, але вы­клі­ка­ла па­ва­гу муж­насць гэ­та­га мас­та­ка, які не шу­каў кам­пра­мі­саў.

Та­му скла­да­на звя­заць са­цы­яль­ныя, ку­ль­тур­ныя асаб­лі­вас­ці гра­мад­ска­га жыц­ця — у роз­ных кра­інах — з мас­тац­твам, та­кім, як мы яго раз­уме­лі.

 

 Па­сля ву­чо­бы мы пра­ла­мі­лі сі­ту­ацыю

У 1984 го­дзе я скон­чыў ад­дзя­лен­не ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва Бе­ла­рус­ка­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та. Ма­імі пед­аго­га­мі бы­лі Гаў­ры­ла Ваш­чан­ка, Ула­дзі­мір Ста­ль­ма­шо­нак, Ана­толь Ба­ра­ноў­скі, Іван Ста­се­віч, Вік­тар Ня­мцоў.

Ад­ука­цыя, з пун­кту гле­джан­ня пра­фе­сій­ных на­вы­каў, бы­ла цал­кам пры­стой­най. Ад­нак па­сля за­кан­чэн­ня гэ­тай уста­но­вы па­ўста­ла пы­тан­не пра тое, што з гэ­ты­мі на­вы­ка­мі ра­біць. Бо са­мі па са­бе яны яшчэ не га­ран­тыя твор­чай за­мож­нас­ці. Гіс­то­рыя ве­дае шмат «бліс­ку­чых ма­ля­ва­льш­чы­каў», якія так і не ста­лі мас­та­ка­мі.

З Андрэ­ем Бя­ло­вым мы на­ват па­спе­лі зра­біць адзін вя­лі­кі дзяр­жза­каз, што за­ха­ваў­ся да гэ­та­га ча­су, — вы­со­кую, на пяць па­вер­хаў, ма­за­іку з аб­страк­тны­мі віт­ра­жа­мі ў бу­дын­ку Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Але ўжо па­чы­на­ла­ся пе­ра­бу­до­ва, но­вы час.

Трэ­ба бы­ло зра­зу­мець, на­вош­та та­бе ўсё гэ­та па­трэб­на. І для гэ­та­га асаб­лі­ва важ­нае ася­род­дзе, у якім існуе ча­ла­век, — ася­род­дзе пра­жы­ван­ня. З кім ён ка­му­ні­куе, ку­ды сы­хо­дзіць яго час — ад­сюль вы­ні­кае і мас­тац­тва, і мас­тац­тва жыц­ця. Мне па­шан­ца­ва­ла ў тым, што я тра­піў, а да­клад­ней, свя­до­ма апы­нуў­ся ў тым ду­хоў­ным ася­род­дзі, якое рас­кры­ла пе­рада мной іншыя га­ры­зон­ты, да­зво­лі­ла ўжыць ве­ды і ўмен­ні арга­ніч­на, на­ту­ра­ль­ным чы­нам.

У нас бы­ла «6-я лі­нія»: тут збі­ра­лі­ся лю­дзі, якія ха­це­лі пра­ла­міць сі­ту­ацыю, і спя­ваў та­ды ні­ко­му не вя­до­мы «Ля­піс Тру­бяц­кой». Мы слу­ха­лі Сяр­гея Ку­ро­хі­на, ад­ным з нас быў мас­так і па­эт Аляк­сей Жда­наў. Ве­ль­мі та­ле­на­ві­ты ча­ла­век, са­мы бес­кам­пра­міс­ны, ён лі­та­ра­ль­на жыў гэ­тым. Мно­гае та­ды вы­плюх­ну­ла­ся на эма­цый­ным уз­роў­ні — ча­сам гэ­та блы­та­юць з рэ­ва­лю­цый­ным ру­хам, але гэ­та не так. Про­ста ў лю­дзей ёсць па­трэ­ба да раз­віц­ця, не­пры­ман­не ад­но­ль­ка­вас­ці. Ка­го­сь­ці гэ­та ад­штур­хоў­ва­ла і па­ло­ха­ла, ад­нак бо­льш раз­умныя і бо­льш пры­стой­ныя, да­рэ­чы, мас­та­кі не ад­маў­ля­лі, а імкну­лі­ся вы­ка­рыс­таць і так­са­ма пра­соў­ваць сваё.

А мно­гія ішлі ад ву­чо­бы да ра­мяс­тва: з пэў­ны­мі на­вы­ка­мі, па шаб­лон­ных кам­па­зі­цы­ях мож­на бы­ло пі­саць пей­за­жы, а вы­нік быў ці­ка­вы то­ль­кі ў гра­шо­вым экві­ва­лен­це. Гэ­ты вы­нік ста­віў­ся ў асно­ву, і ка­лі бы­лі там ма­ку­лін­кі твор­час­ці, то то­ль­кі як пры­емны бо­нус. Не­маг­чы­ма або пра­ктыч­на не­маг­чы­ма су­мяс­ціць гэ­тыя дзве па­зі­цыі. Але вы хоць бу­дзь­це шчы­ры­мі ў ды­яло­гу з са­мім са­бой. Вось мне да­гэ­туль ці­ка­ва пра­ца­ваць і жыць, ня­ма гэ­тай усё­паг­лы­на­ль­най сма­гі за­роб­ку.

Па­мя­таю ў 1980-я па­каз фі­ль­ма «Стал­кер» Тар­коў­ска­га: у кі­на­тэ­атры «Кас­трыч­нік» праз 20-30 хві­лін лю­дзі сы­хо­дзі­лі з за­лы су­цэ­ль­ным па­то­кам. Ця­пер яны не да­зво­лі­лі б са­бе сы­хо­дзіць та­кім аб­раз­лі­вым для мас­та­ка чы­нам. Яго кі­на­мо­ва бы­ла скла­да­най і не­зра­зу­ме­лай, а зна­чыць, чу­жой. Для раз­умен­ня па­тра­ба­ваў­ся іншы ўзро­вень успры­ман­ня ку­ль­ту­ры, уз­ро­вень, яко­му не ву­чы­лі.

 

 Дум­кі ў май­стэр­ні: скла­да­ныя пра­сто­ра­ва-сэн­са­выя струк­ту­ры і чыс­ці­ня пра­чы­тан­ня

 

Ка­лі га­вор­ка ідзе пра жы­ва­піс, важ­на, каб кар­ці­на пе­ра­кон­ва­ла твор­ча. Я і ця­пер пра­цую з эскі­за­мі, кож­ны раз спра­бую ко­лер, свят­ло, то­на­выя пля­мы, фак­ту­ры. Мне не ці­ка­ва ты­ра­жа­ваць тое, што ўжо бы­ло ра­ней.

У асно­ве — ура­жан­ні ад не­йкіх падзей, сі­ту­ацый. На­прык­лад, «Мас­ты Лі­ёна» або «Мар­скі пей­заж з ад­люс­тра­ван­нем па­ло­вы са­ба­кі»: у іх ёсць сю­жэт­ны пад­тэкст, але я вы­каз­ваю ўсё ў ко­ле­ры, у фор­мах, аб­страк­тна. На­пэў­на, гэ­та экс­прэ­сі­янізм — эмо­цыі на­ра­джа­юцца ў ду­шы, у ча­се. І гэ­та ве­ль­мі скла­да­ны пра­цэс: па­чы­на­ючы пра­цу, я іду крок за кро­кам і не ве­даю вы­ні­ку. У «Пра­цэ­се» (2019) ёсць тры­вож­ны ме­ха­ніч­ны рух кан­ве­ера, а са­ба­ка спіць, і зна­чыць, усё спа­кой­на — у гэ­тым кры­ецца су­пя­рэч­насць, на ёй бу­ду­ецца аб­сур­днасць і страш­ная звык­ласць сі­ту­ацыі. Але гэ­та ўся­го то­ль­кі апі­сан­не, лі­та­ра­ту­ра. А ў «Хва­лях і ма­не­ке­нах» то­ль­кі двое мо­гуць аб­няць ад­но ад­на­го і ўтры­мац­ца, астат­ніх, бед­ных, но­сіць па хва­лях. І гэ­та так­са­ма «лі­та­ра­ту­ра», а мне ці­ка­ва, што пра­цы скла­да­юцца з асоб­ных час­так, і мож­на зра­біць іх аўта­ном­ны­мі, як фар­ма­ль­ныя кам­па­зі­цыі («Га­ры­зан­та­ль­ная пра­сто­ра»).

Ці­ка­ва на­пі­саць так, каб фраг­мен­ты ўспры­ма­лі­ся вер­ты­ка­ль­на і га­ры­зан­та­ль­на. Я шу­каю ад­цен­ні шэ­ра­га, раз­віц­цё дроб­ных і буй­ных фор­маў, рытм і пу­ль­са­цыю, на­рас­та­ючы рух і зга­сан­не. Пра­цую, па­куль не пры­хо­джу да ўнут­ра­на­га пе­ра­ка­нан­ня: знай­шоў тое, што трэ­ба. Кам­па­зі­цыя і мо­ва дык­ту­юць вя­лі­кія фар­ма­ты — ад 3х1,5 м. Та­му пі­шу пад­оўгу, і з пра­ца­мі шка­да рас­ста­вац­ца. Упэў­не­ны, што ства­рэн­не мас­тац­кай ра­бо­ты ма­ла пад­да­ецца ло­гі­цы і раз­лі­ку. Тут усё не­адназ­нач­на, эфе­мер­на і су­пра­цьс­та­іць стан­дар­ты­за­цыі. Хут­чэй, гэ­ты пра­цэс пад­обны да хі­міч­най рэ­акцыі, склад­ні­кі якой нам не­вя­до­мыя. Я інту­ітыў­на, воб­мац­кам спра­бую знай­сці тое ўнут­ра­нае ста­но­віш­ча, ка­лі «за­мы­ка­ецца лан­цуг», «усё зрас­та­ецца» і ад­бы­ва­ецца шчаў­чок на­рэш­це пра­кру­ча­на­га ме­ха­ніз­му.

Твор­чы пра­цэс аб­авяз­ко­ва па­ві­нен пад­ма­цоў­вац­ца шчы­рас­цю па­зі­цыі і пэўнасцю фор­мы яе вы­каз­ван­ня. Інакш про­ста не­зра­зу­ме­лая мэ­та ра­біць пра­цу. Ме­на­ві­та по­шук фор­мы вы­каз­ван­ня — най­бо­льш цяж­кі і жа­да­ны мо­мант. Я — мак­сі­ма­ліст у твор­час­ці: яе вы­нік за­ўсё­ды ві­да­воч­ны, ён аль­бо ёсць — аль­бо ня­ма. Дум­кі ці эмо­цыі аўта­ра мо­гуць быць спрэч­ны­мі, але пры пе­ра­ка­наў­час­ці фор­мы яны ма­юць пра­ва на існа­ван­не, бо­льш за тое — на­бы­ва­юць за­слу­жа­ную знач­насць.

Для мя­не та­кой фор­май слу­жаць скла­да­ныя пра­сто­ра­ва-сэн­са­выя струк­ту­ры. Я лі­чу, што раз­ва­жан­ні і па­чуц­ці не па­він­ны быць вы­ка­за­ныя пры­мі­тыў­на про­ста. Ды, раз­ам з тым, пры скла­да­най струк­ту­ры са­мо­га тво­ра ве­ль­мі важ­ныя про­стасць і чыс­ці­ня яго пра­чы­тан­ня. Важ­на, каб яго сэн­са­вы склад­нік не пе­ра­ва­жаў над фор­май. Праз на­зву ра­бо­ты я па­зна­чаю ўлас­ную інтэр­прэ­та­цыю, свай­го ро­ду пад­тэкст, але маг­чы­мыя ва­ры­яцыі. Та­му што, ка­лі за­ду­ма апра­ну­тая ў аб­страк­тную фор­му ка­ля­ро­вых плям, рыт­маў, про­ці­пас­таў­лен­няў і су­пя­рэч­нас­цяў, сло­ва мо­жа і пе­ра­шко­дзіць. Сва­ёй ка­ля­нас­цю і ад­на­знач­нас­цю яно не тлу­ма­чыць, а вя­дзе ўбок ад на­ту­ра­ль­на­га пра­чы­тан­ня пра­цы. Сло­ва ства­рае межы, акрэс­ле­ныя сэн­сам, за якія цяж­ка і ча­сам не­маг­чы­ма вы­рвац­ца.

 

 Усё ха­рас­тво вы­кла­дан­ня ў тым, што не­ль­га рас­тлу­ма­чыць

За­нят­кі «чыс­тым мас­тац­твам» у сі­ту­ацыі мно­гіх мас­та­коў — рэч ма­ла­рэ­аль­ная. Мне так­са­ма да­во­дзіц­ца за­ймац­ца тым, што пры­но­сіць га­ран­та­ва­ны за­ро­бак. Вы­кла­дан­не ў дзі­ця­чай мас­тац­кай шко­ле ста­ла ма­ёй аб­аро­най ад не­абход­нас­ці «ла­маць ся­бе». Я не ха­чу ісці на дзея­нні, про­ці­лег­лыя май­му ўнут­ра­на­му ўкла­ду.

Пра­ца­ваць з дзе­ць­мі ці­ка­ва, але цяж­ка і ад­каз­на. Твор­чы пра­цэс — з’я­ва асаб­лі­ва інды­ві­ду­аль­ная, тут скла­да­на да­ваць рэ­ка­мен­да­цыі і сцвяр­джаць што­сь­ці ад­на­знач­на.

Ха­рас­тво сі­ту­ацыі ме­на­ві­та ў тым, што «не­ль­га па­тлу­ма­чыць». Ду­маю, і «на­ву­чыць», па вя­лі­кім ра­хун­ку, так­са­ма не­ль­га. Хут­чэй, мож­на вес­ці раз­мо­ву аб пры­ёмах, тэх­на­ло­гі­ях і не­йкіх агу­ль­ных, імгліс­тых за­ко­нах, якія дзей­ні­ча­юць у пэў­ных кі­рун­ках мас­тац­тва. Хоць увесь сэнс твор­ча­га пра­цэ­су па­ві­нен ад­маў­ляць лю­быя за­ко­ны.

Я спра­бую, у ме­ру сва­іх маг­чы­мас­цяў, на­ву­чыць дзя­цей не­йкім ба­за­вым на­вы­кам у ма­люн­ку, жы­ва­пі­се, кам­па­зі­цыі. Рас­кры­ваю пе­рад імі маг­чы­мас­ці роз­ных ма­тэ­ры­ялаў, але га­лоў­нае — ста­ра­юся пры­шча­піць ку­ль­ту­ру ўспры­ман­ня мас­тац­тва як яркай пра­явы вы­шэй­ша­га ду­хоў­на­га жыц­ця ча­ла­ве­ка, па­важ­лі­вае і тра­пят­кое стаў­лен­не да вы­ні­каў твор­чых по­шу­каў.

Пра­цую з 10-15-га­до­вы­мі, з ма­лод­шы­мі да­во­дзіц­ца вы­клад­вац­ца бо­льш. Ча­сам ба­чу вы­со­кую сту­пень та­лен­ту, ба­чу за­ціс­ну­тасць ці раз­ня­во­ле­насць. А па­сля мас­тац­кай шко­лы дзі­ця ідзе сва­ім шля­хам, важ­на, у які бок яно бу­дзе ру­хац­ца.

 

 Дзіў­на, ка­лі мас­так вя­дзе лад жыц­ця бур­жуа

Раз­ві­ва­ючы­ся, мас­так му­сіць мя­няц­ца, пры­чым не­ка­ль­кі раз­оў за жыц­цё. Пры­кла­ды мы ба­чым у ге­ні­яль­ных мас­та­коў, якім бы­ло да­дзе­на доў­гае жыц­цё. Та­кім быў Пі­ка­са, але і да роз­ных уз­роў­няў та­лен­ту гэ­та ад­но­сіц­ца. Хоць На­бо­каў ка­заў, што ёсць толь­кі ад­на сту­пень ацэн­кі ў мас­тац­тве: пер­шая, яна ж — адзі­ная, а астат­няе — ама­тар­ства. Да­пус­цім, мож­на пра­ца­ваць для ся­бе, для ду­шы, ды як то­ль­кі вы спра­бу­еце фар­ма­ваць не­йкія пра­цэ­сы, гэ­та праду­гле­джвае пэў­ную ад­каз­насць. Не пры­га­жосць — па­кі­нь­це яе для раз­моў на лаў­цы! — а пе­ра­ка­наў­часць, вас­тры­ню по­гля­ду, не­паў­тор­насць. Па­вод­ле яго слоў, тое, што не прэ­тэн­дуе за­стац­ца ў гіс­то­рыі, ёсць хо­бі і яго трэ­ба сус­тра­каць «апла­дыс­мен­та­мі». Але як то­ль­кі анан­су­ецца «ве­лі­чы­ня да­сяг­нен­ня», па­він­на з’я­віц­ца і ад­каз­насць, і га­тоў­насць атры­маць не­пра­ду­зя­тую кры­ты­ку.

Як мо­жа быць, што мас­так вя­дзе жыц­цё па­спя­хо­ва­га бур­жуа або чы­ноў­ні­ка, а ў твор­час­ці спра­буе вы­гля­даць зу­сім інакш?! Пры гэ­тым ён як бы пад­ыма­ецца на не­йкі ду­хоў­ны ўзро­вень і на­ват асвой­вае пэў­ныя пры­ёмы; ці хо­ча быць яркай зор­кай эпа­та­жу, як Да­лі ці Уор­хал! Пад­ма­нуць гэ­та мо­жа то­ль­кі аб­ыва­це­ля. Най­час­цей, ка­лі ёсць унут­ра­ны по­шук, ад­бы­ва­ецца над­лом, і ча­ла­век сы­хо­дзіць у дэп­рэ­сію ці са­ма­раз­бу­рэн­не — п’ян­ства, на­рко­ты­кі. Та­кія пры­кла­ды, да ня­шчас­ця, так­са­ма ёсць, пры­чым у ве­ль­мі та­ле­на­ві­тых лю­дзей. Гэ­та ве­лі­зар­ная тра­ге­дыя.

Па-свой­му шчас­лі­вы пры­клад — вя­до­мы ця­пер бе­ла­рус­кі мас­так Ізра­іль Ба­саў. Так, ён не быў пры­зна­ны пры жыц­ці. Але, жы­ву­чы ў той сіс­тэ­ме, змог стаць ма­гут­най інды­ві­ду­аль­нас­цю па-за ідэ­ало­гіямі, са сва­ёй фор­май пе­рад­ачы ду­мак і па­чуц­цяў. І ён па­кі­нуў свой след.

 

 Мас­тац­тва не вы­ра­шае ні­якіх са­цы­яль­ных пра­блем

І яно не па­він­на аб­слу­гоў­ваць са­цы­яль­ны або ідэ­ала­гіч­ны за­каз. Яго за­да­ча — зра­біць жыц­цё ча­ла­ве­ка асэн­са­ва­ным і ад гэ­та­га бо­льш лёг­кім і шчас­лі­вым. Бо раз­умен­не сэн­су твор­час­ці, а тым бо­льш пра­ца ў мас­тац­тве, і ёсць вы­шэй­шая пра­ява роз­уму ча­ла­ве­ка.

Шмат хто так і не зра­зу­меў, што мас­та­кі-аван­гар­дыс­ты 80-х—90-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя «лю­бі­лі Ра­дзі­му» не менш за іншых. Про­ста са­ма пры­ро­да твор­час­ці не­су­вы­мер­на вы­шэй­шая, і яе мэ­ты ля­жаць зу­сім у іншай плос­кас­ці. Гэ­тыя мэ­ты — па-за меж­амі і ідэ­ало­гі­ямі.

Хоць так, пла­не­ту за­смеч­ва­юць, і па­лі­тыч­ныя пра­бле­мы ёсць ва ўсім све­це. Усё гэ­та мож­на рас­ка­заць у дзвюх фра­зах, і не трэ­ба ра­біць з іх прад­мет мас­тац­тва. На­пэў­на, кан­цэп­ту­аль­ныя мас­та­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­юць іншую мо­ву, гэ­та іх вы­бар, але хі­ба мож­на мар­на­ваць на гэ­тую надзён­насць твор­чае жыц­цё?

Ёсць не­йкія гра­ні агу­ль­ныя, але фор­ма вы­каз­ван­ня па­він­на быць іншай, не про­ста­лі­ней­най, бо­льш тон­кай. Я б ска­заў на­адва­рот: ка­лі ў мас­тац­тве ёсць тлу­ма­чэн­не пра­бле­мы, гэ­та бу­дзе по­ўная су­пра­ць­лег­ласць мас­тац­тву. У пер­шую чар­гу важ­ная фор­ма і тое, чым мас­так ды­хае. Гэ­та як ду­хоў­ная ежа і ду­хоў­нае зда­роў­е. Для гле­да­ча так­са­ма: ка­лі на­ват ён не раз­умее твор мас­тац­тва, хай пад­ыхае, па­кра­тае, пан­юхае, у рэ­шце рэшт. І то­ль­кі по­тым па­чы­тае ана­та­цыю. Ка­лі не «чап­ляе», ня­ма жы­во­га вод­гу­ку, а ёсць рэ­акцыя на тое, што ця­пер на­зы­ва­ецца вы­клі­ка­мі ча­су, — гэ­та дроб­нае ася­род­дзе, гэ­та пра­фа­на­цыя мас­тац­тва і на­ват «за­ка­зу­ха». То­ль­кі ў са­вец­кія ча­сы ідэ­ало­гія і рэ­алізм бы­лі са­цы­яліс­тыч­ны­мі, а ця­пер гэ­та не­шта іншае, на­прык­лад трэн­ды. Ве­ль­мі мя­не аб­ура­юць гэ­тыя «мас­та­кі ў трэн­дзе»! Не­ль­га за­га­няць у гэ­тыя гу­ль­ні мас­та­ка! Эпа­таж бо­льш зра­зу­ме­лы, ка­лі ён апраў­да­ны мас­тац­твам. Але ці­ка­васць з’яў­ля­ецца та­ды, ка­лі ча­ла­век уяў­ляе з ся­бе інды­ві­ду­аль­насць і ка­лі ў яго ёсць улас­ная фор­ма вы­каз­ван­ня.

 

 А свет усё ж доб­ры

Ця­пер, да 60-ці га­доў, я не стаў бо­льш гнут­кім. Мя­не шмат што раз­драж­няе, з мно­гім не ма­гу мі­рыц­ца, але цэ­ласць і муж­насць у твор­час­ці па-ра­ней­ша­му слу­жаць для мя­не вы­шэй­шай адзна­кай жыц­ця ў мас­тац­тве.

Усё бо­льш я пе­ра­кон­ва­юся: наш свет так улад­ка­ва­ны, што трэ­ба про­ста стаць яго час­ткай і дрэй­фа­ваць. Як эма­цый­ны ў ацэн­ках і дзея­ннях ча­ла­век я ба­чу, што жа­дан­не зма­гац­ца і да­каз­ваць вы­лі­ва­ецца ў да­рэм­на вы­дат­ка­ва­ныя час і сі­лы, скра­дзе­ныя ў твор­час­ці. Не­за­леж­на ад на­шых на­ма­ган­няў, усё ўлад­ку­ецца, і ўлад­ку­ецца муд­ра.