Рэ­аль­насць на гра­ні «рэ­аль­нас­ці»

№ 12 (441) 01.12.2019 - 30.12.2019 г

«Файн-art» Андрэя Рэвякова ў гэлерэі «Мастацтва»
Са­ма­быт­ны, эпа­таж­ны, «не­ты­по­вы». Эстэт, ра­ман­тык і гу­ма­рыст... У твор­час­ці Андрэя Рэ­вя­ко­ва гар­ма­ніч­на спа­лу­ча­юцца тра­ды­цыя, су­час­насць і экс­пе­ры­мент.

У кам­па­зі­цый­на сва­бод­ных, дэ­ка­ра­тыў­ных, са­ка­ві­тых па ко­ле­ры тво­рах май­стра на­ват дэ­таль унут­ра­на пе­ра­жы­тая і ла­гіч­на аб­грун­та­ва­ная. У гэ­тым кан­тэк­сце вя­лі­кае зна­чэн­не на­бы­вае атмас­фе­ра, якая праз дум­кі, па­чуц­ці, эма­цый­ны на­строй пра­ні­кае ў яго­ныя пра­цы. Рэ­ча­існасць, не­аддзе­ль­ная ад гіс­то­рыі мі­ну­лых ста­год­дзяў, на­паў­ня­ецца ад­мет­ным сім­ва­ліч­ным гу­чан­нем, рас­кры­ва­ючы глы­бі­ню і шмат­гран­насць уз­роў­няў успры­ман­ня жыц­ця. Не­вы­пад­ко­ва, што ў кар­ці­нах Рэ­вя­ко­ва гар­ма­ніч­на спа­лу­ча­юцца і су­існу­юць рэ­аль­насць і ірэ­аль­насць, су­час­насць і гіс­то­рыя, ста­ра­даў­няя тэх­ні­ка пі­сь­ма і ўні­ка­ль­насць аўтар­ска­га сты­лю, але­га­рыч­насць сю­жэ­та і сім­во­лі­ка пік­таг­рам.

Ня­гле­дзя­чы на жан­ра­вае ба­гац­це ўлас­най твор­час­ці, ува­га май­стра за­ўсё­ды бы­ла за­ся­ро­джа­ная на жан­ры парт­рэ­та, у якім ён да­сяг­нуў фі­ла­соф­скай трак­тоў­кі і за­вер­ша­нас­ці мас­тац­ка­га воб­ра­за. Кам­па­зі­цый­на ўраў­на­ва­жа­ныя, цэ­ль­ныя па ка­ла­ры­це, тэ­ма­тыч­на раз­на­стай­ныя, парт­рэ­ты ра­бо­ты Рэ­вя­ко­ва рас­па­вя­да­юць пра та­ямні­цы ча­ла­ве­чай ду­шы, чу­лай да пра­ніз­лі­вай пры­га­жос­ці на­ва­ко­ль­на­га све­ту. Асаб­лі­вае зна­чэн­не аўтар над­ае фак­ту­ры па­лот­наў, якая амаль ні­ко­лі не бы­вае глад­кай і роў­най. Усё як у сап­раў­дным жыц­ці. Ад­штур­хоў­ва­ючы­ся ад ака­дэ­міч­най шко­лы жы­ва­пі­су і ста­ра­даў­няй ма­не­ры пі­сь­ма, Андрэй Рэ­вя­коў ства­рае воб­ра­зы, ад­мет­ныя ма­тэ­ры­яль­нас­цю, фі­зіч­най ад­чу­ва­ль­нас­цю, эфек­там пры­сут­нас­ці.

Ня­гле­дзя­чы на рэ­аліс­тыч­ную на­кі­ра­ва­насць ра­бот, «рэ­аль­насць» у іх да­стат­ко­ва ўмоў­ная. Ме­та­фі­зіч­ны па­ча­так, якім пра­сяк­ну­ты кар­ці­ны, над­ае ім асаб­лі­вы ма­гіч­ны ха­рак­тар, ства­рае атмас­фе­ру сак­ра­ль­нас­ці, да­тыч­нас­ці да ад­веч­ных пра­цэ­саў быц­ця. Не­вы­пад­ко­ва, што на мно­гіх па­лот­нах пры­сут­ні­ча­юць пэў­ныя зна­кі — тлу­ма­ча­ль­ныя за­ма­лёў­кі, чар­ця­жы, пік­таг­ра­мы, на­ват укра­пі­ны іншых мас­тац­кіх ма­тэ­ры­ялаў. Іх се­ман­ты­ка звяз­вае ў адзі­нае цэ­лае ня­бач­ныя сэн­са­выя ні­ці, па­глыб­ля­ючы сім­ва­ліч­ны змест.

На сва­ёй но­вай вы­ста­ве «Файн-Art», якая ла­дзі­ла­ся ў меж­ах Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў «Арт-Мінск-2019», Андрэй Рэ­вя­коў прэ­зен­та­ваў, апроч іншых, кар­ці­ны, вы­ка­на­ныя ў ані­ма­ліс­тыч­ным жан­ры. Пры бо­льш глы­бо­кім ана­лі­зе тво­раў ста­но­віц­ца ві­да­воч­на, што «сап­раў­днае мас­тац­тва ка­ра­ніц­ца ў пры­ро­дзе: хто ўмее вы­явіць яго, той ва­ло­дае ім» (Дзю­рэр). Упер­шы­ню да ані­ма­ліс­тыч­най тэ­ма­ты­кі аўтар звяр­нуў­ся ў 2018 го­дзе пад­час экс­пе­ры­мен­та­ль­най пра­цы над се­ры­яй вы­яў па­пу­га­яў («Індзей­скі», «Га­тыч­ны», «Па­ляр­ны», «Зор­ны»). Мас­так свя­до­ма змяш­чае пту­шак у не­ты­по­выя для іх умо­вы, тым са­мым па­каз­ва­ючы кур’ёзнасць і не­прад­ка­за­ль­насць са­мой сі­ту­ацыі. Фор­ма ко­ла, да якой май­стар звяр­та­ецца ў гэ­тай се­рыі па­лот­наў, сім­ва­лі­зуе су­вязь ня­бес­на­га і зям­но­га, мі­ну­ла­га і су­час­на­га, рэ­аль­нас­ці і ма­ры. У гэ­тым кан­тэк­сце па­пу­гай, што ў мно­гіх ку­ль­ту­рах лі­чыў­ся па­срэд­ні­кам па­між ма­тэ­ры­яль­ным і звыш­на­ту­ра­ль­ным све­там, вы­дат­на рас­кры­вае фі­ла­соф­скую кан­цэп­цыю тво­раў.

Мас­так праз вы­явы жы­вёл здо­ль­ны рас­крыць цэ­лы спектр ча­ла­ве­чых па­чуц­цяў. У кар­ці­нах «Ка­пу$та», «Бе­лы дзень», «Кот­кін дом», «Двое пад ме­ся­цам» пра­чыт­ва­юцца збян­тэ­жа­насць, здзіў­лен­не, рэ­ўнасць...

На вы­ста­ве ў га­ле­рэі «Мас­тац­тва» Андрэй Рэ­вя­коў прад­ста­віў кар­ці­ны, на­пі­са­ныя пе­ра­важ­на ў жан­ры ню, а так­са­ма пра­грам­ны ма­ну­мен­та­ль­ны твор «Пры­свя­чэн­не Дзю­рэ­ру» (2019). Тра­пят­лі­васць, пра­яўле­ная ў да­чы­нен­ні да ге­ро­яў сва­іх па­лот­наў, зна­хо­дзіць яркае ўва­саб­лен­не ў гар­ма­ніч­най на­поў­не­нас­ці воб­ра­заў, прад­ума­нас­ці кам­па­зі­цыі, яснас­ці ка­ла­ры­ту, ад­мет­най свят­ла­нос­нас­ці. У ра­бо­це ўва­со­бі­лі­ся раз­ва­жан­ні бе­ла­рус­ка­га май­стра пра зям­ное і ўзнёс­лае, жыц­цё і смерць, шчы­рае і ня­змен­нае слу­жэн­не мас­тац­тву. Трып­ціх, які аўтар пры­свя­ціў зна­ка­мі­та­му ня­мец­ка­му май­стру эпо­хі Ад­ра­джэн­ня, рас­кры­вае асо­бу Альб­рэх­та Дзю­рэ­ра не то­ль­кі ў якас­ці рэ­фар­ма­та­ра жы­ва­пі­су і гра­фі­кі XVI ста­год­дзя, а най­перш як фі­ло­са­фа.

Твор­чы свет Андрэя Рэ­вя­ко­ва — раз­на­стай­ны і не­адназ­нач­ны, по­ўны па­ра­док­саў і сэн­са­вай глы­бі­ні. Сты­ліс­тыч­ная, кам­па­зі­цый­ная, ка­ла­рыс­тыч­ная да­ска­на­ласць, вір­ту­ознае ва­ло­дан­не ма­люн­кам над­аюць усім па­лот­нам май­стра пад­крэс­ле­ную ары­гі­на­ль­насць, гар­ма­ніч­насць гу­чан­ня, ро­бяць іх акту­аль­ны­мі ў су­час­ным жыц­ці. Ра­ман­тыч­насць, вы­тан­ча­насць, арыс­так­ра­тыч­насць жы­ва­пі­су Андрэя Рэ­вя­ко­ва — на­го­да для да­лей­шых да­сле­да­ван­няў твор­час­ці май­стра ў кан­тэк­сце раз­віц­ця бе­ла­рус­ка­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва XXI ста­год­дзя. 

Ксе­нія Ся­ліц­кая-Тка­чо­ва