«Калекцыя» Ірыны Шчаснай у Нацыянальным Цэнтры сучасных мастацтваў

№ 12 (441) 01.12.2019 - 30.12.2019 г

Іры­на Шчас­ная, скон­чыў­шы ў 1997 го­дзе фа­ку­ль­тэт ды­зай­ну i дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва на­шай ака­дэ­міі, мае ў сва­ім акты­ве бо­льш за 30 га­доў мас­тац­кай пра­кты­кі і па­ста­янна­га пра­фе­сій­на­га да­ска­на­лен­ня.

Свед­чан­нем ча­го — удзел у аўта­ры­тэт­ных між­на­род­ных ке­ра­міч­ных сім­по­зі­умах, та­кіх як «Арт-Жы­жаль» у Бе­ла­ру­сі, «Ке­ра­мі­ка Ра­ку» ва Укра­іне, «Вог­нен­ныя пі­сь­мё­ны» ў Рас­іі...

Мас­тац­тва ке­ра­мі­кі, тэх­на­ла­гіч­на скла­да­нае і фі­нан­са­ва за­трат­нае, вы­ма­гае ад твор­цы не то­ль­кі вя­лі­кіх ма­тэ­ры­яль­ных і фі­зіч­ных вы­сіл­каў, але і ад­да­нас­ці ды ма­ты­ва­цыі. Трэ­ба мець сап­раў­дны агонь у сэр­цы, каб вы­лу­чаць во­ль­ны час ад той пра­цы, якая пры­но­сіць срод­кі (Іры­на — гра­фіч­ная ды­зай­нер­ка), вяр­тац­ца ве­ча­ра­мі ў май­стэр­ню дзе­ля ства­рэн­ня кан­цэп­ту­аль­ных, а не ка­мер­цый­ных вы­ра­баў. Каб за­ха­ваць жа­дан­не дзя­ліц­ца імі праз вы­ста­вач­ныя пра­екты з ты­мі, хто здо­ль­ны раз­у­мець. Та­му вы­ста­ва Іры­ны ста­ла доў­га­ча­ка­най падзе­яй і для пра­фе­сій­най су­по­ль­нас­ці, дзе ке­ра­міс­тка ка­рыс­та­ецца за­слу­жа­ным аўта­ры­тэ­там, і для не­за­анга­жа­ва­ных у сак­рэ­ты тэх­на­ло­гіі звы­чай­ных на­вед­ні­каў, якія ўспры­ма­юць вон­ка­вую пры­га­жосць рэ­чаў бо­льш, чым іх тэх­на­ла­гіч­ную да­ска­на­ласць.

Пра­па­на­ва­ная па­сля доў­га­га экс­па­зі­цый­на­га пе­ра­пын­ку «Ка­лек­цыя» ста­ла вы­ве­ра­най квін­тэ­сен­цы­яй фор­маў, тэх­нік, фак­тур, сі­лу­этаў і дэ­та­ляў, на­за­па­ша­ных Іры­най за дзе­вяць га­доў твор­чых по­шу­каў. Па­вод­ле пер­ша­га і са­ма­га моц­на­га ўра­жан­ня «Ка­лек­цыя» ад Іры­ны Шчас­най най­бо­льш бліз­кая да фун­да­мен­та­ль­ных ві­зу­аль­ных і фі­ла­соф­скіх ка­тэ­го­рый мас­тац­тва Усхо­ду. Ад­на­ча­со­ва і ка­мер­ная, і ма­ну­мен­та­ль­ная — ні­чо­га ліш­ня­га і пра­змер­на­га, — экс­па­зі­цыя ва­бі­ла сво­еа­саб­лі­вым дзэн­скім спа­ко­ем, ці­шы­нёй і глы­бі­нёй за­сты­ла­га ча­су, бліз­кіх япон­ска­му Са­ду ка­мя­нёў. Пра­сто­ра за­лы бы­ла мак­сі­ма­ль­на ра­цы­яна­ль­на арга­ні­за­ва­ная праз да­клад­на прад­ума­ную струк­ту­ру. Тво­ры ме­лі ўні­вер­са­ль­ныя фор­мы і про­стыя аб’ёмы: круг, пра­ма­ву­го­ль­нік, квад­рат, куб... Хва­ліс­тыя ўзбу­джэн­ні лі­ній і гар­мо­нія зблі­жа­ных ко­ле­раў у дэ­ко­ры ні­бы за­да­ва­лі вы­со­кую му­зыч­ную но­ту і сва­ёй рыт­мі­кай вы­клі­ка­лі ад­чу­ван­не бяс­кон­цас­ці рэ­за­нан­су (трып­тых «Лан­дшаф­ты»). А ўні­ка­ль­нае ко­ле­ра­вае гу­чан­не кож­на­га з прад­ме­таў яшчэ доў­га не ад­пус­ка­ла гле­да­ча.

Цэн­тра­ль­ная пра­ектная фор­ма («Ка­лек­цыя»), прэ­зен­та­ва­ная ў экс­па­зі­цыі, да­зва­ляе аўтар­цы ў да­лей­шым па­вя­ліч­ваць ко­ль­касць сег­мен­таў струк­ту­ры да бяс­кон­цас­ці, да­да­ючы но­выя эле­мен­ты — вы­на­ход­лі­выя, тэх­ніч­на без­да­кор­ныя і эстэ­тыч­на за­ча­ра­ва­ль­ныя сва­ім не­ча­ка­ным кам­бі­на­ван­нем ка­мен­ных мас і ша­мо­ту, па­лі­ваў і аксі­даў, роз­ных ві­даў аб­па­лу (дым­лен­не, ад­наў­лен­не, элек­тра і дроў­ны) — з та­го інстру­мен­та­ру ке­ра­міч­на­га мас­тац­тва, якім Іры­на вір­ту­озна ва­ло­дае. У сваю чар­гу, на­вед­нік экс­па­зі­цыі, умоў­на аб­ме­жа­ва­ны ко­ль­кас­цю прад­ме­таў, усту­піў­шы ў ды­ялог з аўтар­кай, да­зво­ліў­шы са­бе лю­бую гуль­­нё­вую кам­бі­на­цыю, так­са­ма здо­ль­ны сва­бод­на па­шы­раць экс­па­зі­цыю ў бок уяў­на­га. Му­зей­ная ка­му­ні­ка­цыя не­прад­ка­за­ль­ная: злу­ча­ючы по­гляд і кам­бі­ну­ючы ў сва­ім уяў­лен­ні роз­ныя бач­ныя ў пра­сто­ры 49 час­так цэн­тра­ль­най кам­па­зі­цыі вы­ста­вы, іх фак­ту­ры і ко­ле­ры, а так­са­ма ад­гад­ва­ючы зна­ка­вую сім­во­лі­ку, звяз­ва­ючы сэн­сы ў кам­бі­на­цыі і ства­ра­ючы свае гіс­то­рыі — кож­ны з нас фар­муе ўлас­нае ўспры­ман­не. У гэ­тым пра­цэ­се про­сты этап на­зі­ран­ня не­паз­беж­на пе­ра­хо­дзіць у этап вы­шэй­ша­га па­ра­дку — інды­ві­ду­аль­най сіс­тэ­ма­ты­за­цыі. І кож­ным на­зі­ра­ль­ні­кам не­паз­беж­на бу­дзе ство­ра­на пры­ват­ная мі­ні-ка­лек­цыя мас­тац­тва Іры­ны Шчас­най, што за­ста­нец­ца ў яго па­мя­ці.

Пэў­ныя раз­ва­гі, якія на­ра­джа­юцца ад зна­ёмства з «Ка­лек­цы­яй», да­зва­ля­юць на­блі­зіц­ца да спас­ці­жэн­ня той да­мі­нан­тнай ідэі, што ў цэ­лым ру­хае твор­чы по­шук Іры­ны на пра­ця­гу апош­ніх год і квін­тэ­сен­цы­яй якой вы­сту­пі­ла гэ­тая вы­ста­ва.

Кож­ны з нас, на­ват не ўсве­дам­ля­ючы гэ­та­га, з’яў­ля­ецца ка­лек­цы­яне­рам. Бо са­мо жыц­цё ёсць ка­лек­цы­яй — імгнен­няў, се­кунд, га­дзін, дзён, ме­ся­цаў, га­доў; не­паў­тор­ных і важ­ных для нас падзей і ўра­жан­няў ад іх. Бо жыц­цё — гэ­та па­ста­янны рух, і тое, што бы­ло істот­ным учо­ра, сён­ня мо­жа стра­ціць у на­шых ва­чах уся­ля­кую знач­насць.

Ця­пер, у час та­та­ль­най тэх­ніч­най уз­наў­ля­ль­нас­ці, для нас як ні­ко­лі важ­ная каш­тоў­насць існа­ван­ня «ары­гі­на­лу» — не­ча­га сап­раў­дна­га, пер­ша­род­на­га, не­паў­тор­на­га, пры­на­леж­на­га мас­тац­тву.

Ке­ра­мі­ка, адзін з са­мых ста­ра­жыт­ных ві­даў твор­час­ці, па-ра­ней­ша­му здо­ль­ная мак­сі­ма­ль­на на­блі­зіць нас да гэ­та­га ары­гі­на­лу, бо, як і ў мі­ну­лыя эпо­хі, ня­се ў са­бе ма­гут­ную мі­фа­ла­гі­за­ва­ную ме­та­фа­ру, адзі­ную для ўсіх ку­ль­тур. У акце вы­ра­бу лю­бо­га з яе аб’­ектаў за­дзей­ні­ча­ны та­кія ма­гіч­ныя пер­ша­эле­мен­ты, як Зям­ля і Агонь, Ва­да і Па­вет­ра. Кож­ны прад­мет утрым­лі­вае ў са­бе ілю­зор­ную тры­ва­ласць і да­лі­кат­насць рэ­аль­нас­ці. Ён ва­ло­дае і ўні­ка­ль­най эстэ­тыч­най якас­цю — пры­га­жос­цю як звыш­за­да­чай лю­бо­га ства­рэн­ня. Пры­га­жосць не­паз­беж­на пры­сут­ні­чае і ў ары­гі­на­ль­ным тво­ры ке­ра­мі­кі.

Мас­так па сва­ёй пры­ро­дзе — вы­на­ход­нік но­вых сус­ве­таў. Яго і сён­ня лёг­ка мож­на ўя­віць як мі­фа­ла­гіч­на­га ган­ча­ра, здо­ль­на­га з ні­чо­га ўзна­віць лю­бую рэч і «ўдых­нуць» у яе жыц­цё. Маг­чы­ма, ме­на­ві­та та­му сён­ня, у акру­жэн­ні ха­лод­най тэх­на­ген­най рэ­аль­нас­ці, тво­ры мас­тац­тва ва­ло­да­юць здо­ль­нас­цю пры­цяг­ваць да ся­бе на­сто­ль­кі моц­на, што мно­гія з нас лі­та­ра­ль­на не ў сі­лах па­зба­віц­ца ад дзі­ця­ча­га жа­дан­ня да­кра­нуц­ца да прад­ме­та, які так яўна ўсхва­ля­ваў сэр­ца, — каб ад­чуць яго спрад­веч­насць, уні­ка­ль­насць, ня­змен­насць.

«Мяк­ка». «Вос­тра». «Па­лос­кі». «Ма­за­іка». «Ланд­шаф­ты». «Між­зем­нае». «Ба­та­ніч­ны сад». «Кам­плі­мен­ты»... По­лі­фа­нія на­зваў прад­ме­таў «Ка­лек­цыі» ад Іры­ны Шчас­най хва­люе на­шае ўспры­ман­не не то­ль­кі ві­зу­аль­на — вон­ка­вай вы­тан­ча­най пры­га­жос­цю. На­ві­да­во­ку іра­ніч­нае аўтар­скае гу­ль­нё­вае су­пра­цьс­таў­лен­не — сім­бі­ёз ідэі і яе ўва­саб­лен­ня ў фор­ме і ма­тэ­ры­яле («Мяк­ка», «Вос­тра»).

Кож­ны твор дэ­ман­струе нам не то­ль­кі сваё існа­ван­не ў вы­гля­дзе час­ткі агуль­­най струк­ту­ры, пад­па­рад­ка­ва­най ідэі экс­па­зі­цыі, але і та­кі са­ма­дас­тат­ко­вы ма­ну­мен­та­лізм, дзя­ку­ючы яко­му лёг­ка мож­на ўя­віць асоб­ныя з іх — «Бяс­кон­цасць», «Ва­кан­тнае мес­ца», «Ва­ша Вя­лі­касць» — як па­ўна­вар­тас­ныя аб’екты, здо­ль­ныя ўпэў­не­на арга­ні­зоў­ваць архі­тэк­тур­ную пра­сто­ру. На­ша­му га­рад­ско­му ася­род­дзю, дзе да­мі­ну­юць тры­ві­яль­ныя (так зва­ныя «рэ­аліс­тыч­ныя») ску­льп­тур­ныя вы­ра­шэн­ні, ве­ль­мі не стае та­ко­га кштал­ту экс­пе­ры­мен­таў.

Ад­на з кам­па­зі­цый на вы­ста­ве ме­ла на­зву «Кам­плі­мен­ты». Ці­ка­ва, што, акра­мя ўсім вя­до­ма­га, гэ­ты тэр­мін мае яшчэ ад­но зна­чэн­не. У фран­цуз­скай гас­тра­на­міч­най тра­ды­цыі «кам­плі­мент» — гэ­та бяс­плат­ны па­час­ту­нак ад шэф-ку­ха­ра тым з гас­цей, хто най­бо­льш аца­ніў яго май­стэр­ства. Та­кім чы­нам, су­час­ны гля­дач, зна­ёмы са шмат­знач­нас­цю ку­ль­тур­ных сэн­саў, атрым­лі­вае яшчэ ад­ну маг­чы­масць успры­маць уба­ча­нае як уні­ка­ль­ны во­пыт роз­ных ура­жан­няў, а іх ства­ра­ль­ні­ка — як на­стаў­ні­ка-ма­ты­ва­та­ра, што шчод­ра ад­орвае но­вы­мі вы­тан­ча­ны­мі ню­анса­мі ад­цен­ні на­ша­га густу.

«Ка­лек­цыю» ад Іры­ны Шчас­най без пе­ра­больш­­ван­ня мож­на адзна­чыць як ад­ну з дзвюх най­­больш ці­ка­вых падзей для бе­ла­рус­ка­га мас­тацт­ва ке­ра­мі­кі ў гэ­тым вы­ста­вач­ным се­зо­не. Яе ад­крыц­цё саб­ра­ла не то­ль­кі тых пры­хі­ль­ні­каў твор­час­ці мас­тач­кі, якія да­ўно ча­ка­лі ад яе но­вую вы­ста­ву, але і ка­лег Іры­ны па цэ­ху.

Вя­до­мы па­пу­ля­ры­за­тар і падзвіж­нік ке­ра­міч­на­га мас­тац­тва, па­ва­жа­ны ў пра­фе­сій­най су­по­ль­нас­ці арга­ні­за­тар зна­ка­мі­та­га пле­нэ­ру «Арт-Жы­жаль» (што сё­ле­та адзна­чыў 15-год­дзе вы­ні­ко­вай экс­па­зі­цы­яй леп­шых тво­раў з усіх пле­нэ­раў у кра­са­ві­ку ў Па­ла­цы мас­тац­тва) Ва­ле­рый Кал­ты­гін ва ўступ­ным сло­ве вы­со­ка аца­ніў пра­фе­сі­яна­лізм і твор­чыя по­шу­кі аўтар­кі.

Гэ­тая вы­ста­ва яшчэ раз па­цвер­дзі­ла: Іры­на Шчас­ная — ад­на з вя­ду­чых бе­ла­рус­кіх ке­ра­міс­так, здоль­ная за­да­ваць но­выя на­прам­кі раз­віц­ця. 

Андрэй Янкоў­скі