«Я вы­бі­раю Мас­тац­кі!»

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

Мар­ке­тын­га­выя стра­тэ­гіі
За сваю доў­гую гіс­то­рыю Мас­тац­кі му­зей звяр­таў­ся да роз­ных форм асве­ты і па­пу­ля­ры­за­цыі. На­бы­ваў па­лот­ны мас­та­коў з сус­вет­ным імем, якія пры­цяг­ва­юць ува­гу і да гэ­та­га ча­су. На­ла­джваў ку­ль­тур­ныя су­вя­зі з вя­ду­чы­мі му­зе­ямі све­ту. Арга­ні­зоў­ваў «гас­тро­ль­ныя ту­ры» ка­лек­цый з улас­ных фон­даў. Мас­тац­кі за­яўляў пра ся­бе на між­на­род­най пра­сто­ры. Ад­каз быў гас­цін­ным і це­шыў бе­ла­ру­саў шмат­лі­кі­мі вы­ста­ва­мі най­вя­лік­шых твор­цаў усіх ча­соў — за­ход­не­еўра­пей­ска­га мас­тац­тва, аме­ры­кан­ска­га жы­ва­пі­су, усход­няй ку­ль­ту­ры.

На па­чат­ку XXI ста­год­дзя сі­ту­ацыя істот­на змя­ні­ла­ся. Сён­ня ўжо ні­ко­га не здзі­віш му­зей­най ка­лек­цы­яй, май­стэр­ствам мас­та­ка або пры­ве­зе­най за­меж­най вы­ста­вай. Каб уба­чыць тво­ры Шыш­кі­на або Пі­ка­са, на­ве­даць экс­па­зі­цыю Мет­ра­по­лі­тэн-му­зея або Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, не аб­авяз­ко­ва на­бы­ваць ува­ход­ны бі­лет і не­ку­ды ісці. Інфар­ма­цый­ны час дык­туе свае пра­ві­лы: му­зеі на­бы­ва­юць вя­до­масць і па­пу­ляр­насць дзя­ку­ючы не сто­ль­кі ка­лек­цы­ям, ко­ль­кі яркім пра­ектам і ўда­лым рэ­клам­ным кам­па­ні­ям у СМІ.

Су­час­на­га ча­ла­ве­ка, рас­пеш­ча­на­га ба­гац­цем пра­па­ноў і маг­чы­мас­цяў, не­абход­на па­ста­янна здзіў­ляць, за­хап­ляць і за­клі­каць вы­браць. У рэ­шце рэшт, і му­зеі, і мас­та­кі хо­чуць ад­на­го: каб мас­тац­тва не то­ль­кі па­каз­ва­лі, але і каб на яго гля­дзе­лі.

А як му­зею, які жа­дае знай­сці вод­гук у на­вед­ва­ль­ні­ка, за­ха­ваць тра­ды­цыі, веч­ныя каш­тоў­нас­ці і сме­ла кро­чыць у бу­ду­чы­ню? Скла­да­ная за­да­ча. Тым не менш На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей з ёй спраў­ля­ецца, ня­хай і не за­ўсё­ды лёг­ка.

Фар­ма­ван­не ка­му­ні­ка­тыў­най ма­дэ­лі ў Мас­тац­кім ад­бы­ва­ецца з да­па­мо­гай не то­ль­кі тра­ды­цый­ных форм ра­бо­ты (экс­кур­сій і лек­цый), але і іна­ва­цый­ных ме­та­даў: рас­пра­цоў­ва­юцца інтэ­рак­тыў­ныя пра­гра­мы; пра­во­дзяц­ца май­стар-кла­сы, кан­фе­рэн­цыі; ства­ра­юцца му­зей­ныя свя­ты, інклю­зіў­ныя і між­на­род­ныя пра­екты, вір­ту­аль­ныя ту­ры па экс­па­зі­цыі.

Сён­ня акцэнт ро­біц­ца на ства­рэн­не му­зей­ных пра­ектаў, так зва­ных «спе­цы­яль­ных падзей», якія ўклю­ча­юць у ся­бе ўлас­на са­му вы­ста­ву і арга­ні­за­ва­ныя ў меж­ах яе роз­ныя ме­рап­ры­емствы (лек­цыі, се­мі­на­ры, сус­трэ­чы, кан­цэр­ты).

За апош­нія не­ка­ль­кі га­доў у На­цы­яна­ль­ным му­зеі быў ство­ра­ны шэ­раг уні­ка­ль­ных мас­тац­кіх пра­ектаў. Зга­да­ем між­на­род­ны вы­ста­вач­ны пра­ект «Саль­­ва­дор Да­лі», вы­ста­ву кар­цін вя­до­ма­га му­зы­кі, лі­да­ра гур­та «Аква­ры­ум» Ба­ры­са Гра­бен­шчы­ко­ва «Та­тэ­мы Зі­ма­го­раў», пра­ект «Айва­зоў­скі і ма­ры­ніс­ты», пры­мер­ка­ва­ны да 200-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня мас­та­ка, яркі, сты­ль­ны арт-пра­ект «RELAX. Жы­ва­піс. Ску­льп­ту­ра. Гра­фі­ка», на­поў­не­ны гар­мо­ні­яй, па­чуц­цё­вас­цю, спа­ко­ем і ці­ха­мір­нас­цю. Вы­ста­ва «Ад­крыц­цё су­час­нас­ці» пры­адчы­ні­ла гле­да­чу та­ямні­цы мас­тац­тва рэ­стаў­ра­цыі. Са­май яркай падзе­яй Ку­ль­тур­най пра­гра­мы II Еўра­пей­скіх гу­ль­няў 2019 го­да ста­ла экс­па­зі­цыя НММ «Гу­ль­ні. Игры. Games». Не­звы­чай­ная экс­кур­сія «Гоя — рэ­жы­сёр тэ­атра це­няў» да­зво­лі­ла гас­цям му­зея ад­чуць атмас­фе­ру мя­жы XVIII—XIX ста­год­дзяў і ўба­чыць сап­раў­дныя міс­тыч­ныя тво­ры Фран­сіс­ка Гоі так, як гэ­та ра­бі­лі ама­та­ры мас­тац­тва дзвес­це га­доў та­му — ве­ча­рам, пры свеч­ках або лям­пе... Кож­ную з пе­ра­лі­ча­ных вы­стаў су­пра­ва­джа­лі лек­цыі, кан­цэр­ты, май­стар-кла­сы, сус­трэ­чы з мас­та­ка­мі або ства­ра­ль­ні­ка­мі пра­екта.

На­цы­яна­ль­ны му­зей пра­кты­куе «Збор­ныя экс­кур­сіі» або «Пра­гул­кі з ку­ра­та­рам»: у пры­зна­ча­ны час кож­ны жа­да­ючы мае маг­чы­масць не то­ль­кі пра­гу­ляц­ца па вы­ста­ве, але і сус­трэц­ца з яе ку­ра­та­рам, да­ве­дац­ца бо­льш пад­ра­бяз­на пра кан­цэп­цыю і эта­пы па­бу­до­вы экс­па­зі­цыі.

Па­пу­ляр­нас­цю ў на­вед­ва­ль­ні­каў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га ка­рыс­та­юцца між­на­род­ныя пра­екты і акцыі. Не­сум­нен­на, па­ль­ма пер­шын­ства тут на­ле­жыць Но­чы му­зе­яў. Раз на год ка­ля дзвюх ты­сяч му­зе­яў у све­це «не спяць», ад­кры­ва­ючы свае дзве­ры для ўсіх, ка­му ці­ка­ва ўба­чыць «храм муз» у ня­звык­лы час.

На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Бе­ла­ру­сі ўпер­шы­ню пры­няў удзел у Но­чы ў 2005-м. На пра­ця­гу ўсёй гіс­то­рыі між­на­род­най акцыі ў вя­ду­чым му­зеі кра­іны мож­на бы­ло апы­нуц­ца «ў све­це Пі­ка­са», раз­га­даць та­ямні­цы «Усход­няй но­чы», пра­ба­віць «Ве­чар у фран­цуз­скім сты­лі», тра­піць у «Пра­сто­ры Жан­чы­ны», пе­ра­ка­нац­ца ў тым, што «Апа­ка­ліп­сі­су не бу­дзе», знай­сці не­шта но­вае і ці­ка­вае, не раз­га­да­нае ў бе­ла­рус­кіх тра­ды­цы­ях пад­час «Бе­ла­рус­кай но­чы, або Му­зея ў фан­тас­тыч­ных апа­вя­дан­нях», не за­блу­каць у «Ла­бі­рын­це ча­су», атры­маць аса­ло­ду ад маў­клі­вас­ці «Ці­хай но­чы», па­ра­ўнаць «Му­зей учо­ра + за­ўтра», пры­няць удзел у «Гу­ль­ні ў кла­сі­кі», па­глы­біц­ца ў на­сы­ча­насць ко­ле­ра­ва­га спек­тру і вы­зна­чыць сваю «Фор­му ко­ле­ру». Сё­ле­та пад­час між­на­род­най акцыі «Ноч му­зе­яў» Мас­тац­кі за­клі­каў сва­іх гас­цей: «Ад­чу­ваць!».

З кож­ным го­дам ува­га да Но­чы му­зе­яў уз­рас­тае, а НММ імкнец­ца пры­дум­ваць ці­ка­вую тэ­ма­ты­ку і здзіў­ляць сва­іх гас­цей. Ма­быць, та­му Мас­тац­кі не змог спы­ніц­ца то­ль­кі на ад­ной «но­чы» ў год, арга­ні­за­ваў­шы «Ве­рас­нё­вую ноч» — тра­ды­цый­ную акцыю, пры­мер­ка­ва­ную да свят­ка­ван­ня Дня го­ра­да Мін­ска. У ад­роз­нен­не ад Но­чы му­зе­яў, «Ве­рас­нё­вая» мае бо­льш інтэ­лек­ту­аль­ны фар­мат — дзе­ля та­кіх падзей ства­ра­юцца вы­ста­вы, чы­та­юцца лек­цыі, вя­дуц­ца дыс­ку­сіі. І між­на­род­ная акцыя «Ноч му­зе­яў», і «Ве­рас­нё­вая ноч» — маш­таб­ныя свя­ты, зла­джа­ныя ў му­зей­най пра­сто­ры.

Уво­гу­ле свя­ты ка­рыс­та­юцца ў му­зеі по­спе­хам. Сё­ле­та ці­ка­васць у гас­цей на­быў свя­точ­ны ве­чар «На­ва­год­ні джаз у Мас­тац­кім!», а на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га, 2019 го­да му­зей за­пра­сіў ма­ле­нь­кіх і да­рос­лых на­вед­ва­ль­ні­каў на «Ёлку ў Мас­тац­кім». «Вес­на­вое свя­та — 2019» ад­бы­ло­ся ў лю­тым і ўзна­ві­ла атмас­фе­ру свят­ка­ван­ня Усход­ня­га Но­ва­га го­да па ме­ся­цо­вым ка­лен­да­ры. Вяс­ну сус­тра­ка­лі па со­неч­ным ка­лен­да­ры: свя­точ­най пра­гра­май для дзя­цей «Дзень доб­ры, Мас­ле­ні­ца!».

Асноў­най мэ­та­вай аўды­то­ры­яй свят у Мас­тац­кім з’яўля­юцца сем’і з дзе­ць­мі. Му­зей над­ае вя­лі­кую ўва­гу арга­ні­за­цыі во­ль­на­га ча­су пад­рас­та­юча­га па­ка­лен­ня. З 1991 го­да ў На­цы­яна­ль­ным му­зеі пра­цуе мас­тац­ка-ад­ука­цый­ная сту­дыя «У гос­ці да Цю­бі­ка». У сту­дыі дзяў­чат­кі і хлоп­чы­кі ву­чац­ца ўваж­лі­ва гля­дзець і ба­чыць тво­ры, раз­умець за­ду­му аўта­ра, фар­му­ля­ваць свае па­чуц­ці і ўра­жан­ні сло­ва­мі, а па­сля — вы­каз­ваць іх на па­пе­ры ў ма­люн­ку. Для юных ама­та­раў так­са­ма ства­ра­юцца дзі­ця­чыя інтэ­рак­тыў­ныя пра­гра­мы «Ге­роі ма­іх кар­цін...», «У ко­ле­ры ёсць ду­ша, га­то­вая рас­крыц­ца...», «Архан­гел Мі­ха­іл, сіл гроз­ных ва­яво­да», «Пыш­ная рас­ко­ша па­ра­дна­га парт­рэ­та» і ня­даў­на ство­ра­ныя гу­ль­ні-квэс­ты «Дзе­ці ў му­зеі» (пры­мер­ка­ва­на да свят­ка­ван­ня Дня аб­аро­ны дзя­цей) і «Пад­арож­жа ў свет спорту» (арга­ні­за­ва­на ў меж­ах вы­ста­вач­на­га пра­екта «Гу­ль­ні. Игры. Games»).

Ад­нак дзей­насць му­зея ці­ка­віць не то­ль­кі сем’і, дзя­цей і мо­ла­дзе­вую аўды­то­рыю. Ама­та­ра­мі і на­вед­ва­ль­ні­ка­мі Мас­тац­ка­га з’яўля­юцца лю­дзі ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня. Прад­стаў­ні­кам «трэ­ця­га ўзрос­ту» пра­па­ну­ецца як са­ма­стой­нае на­вед­ван­не му­зея, так і раз­на­стай­ныя тэ­ма­тыч­ныя экс­кур­сіі, «Пра­гул­кі з ку­ра­та­рам» па экс­па­зі­цыі.

Твор­часць не мае меж­аў. Не мае пе­ра­шкод і на­вед­ва­ль­нік Мас­тац­ка­га. Дзя­ку­ючы інклю­зіў­ным пра­ектам, та­кім як бе­ла­рус­ка-швед­ская інклю­зіў­ная ла­ба­ра­то­рыя «ArtIncLab», так­ты­ль­ныя арт-пра­екты «І ад­чу­ва­ючы, ба­чыць...» і «Мас­тац­тва на кон­чы­ках па­ль­цаў», рас­пра­ца­ва­ным у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім, лю­дзі з інва­лід­нас­цю мо­гуць не то­ль­кі на­вед­ваць му­зей, але і быць актыў­ны­мі ўдзе­ль­ні­кам твор­ча­га пра­цэ­су.

Мас­тац­кі за­ва­ёўвае га­рад­скую пра­сто­ру. Пад­час свай­го 75-га­до­ва­га юбі­лею му­зей «вы­йшаў у на­род»: на фа­са­дзе асноў­на­га бу­дын­ка па ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса, 24, з’яві­лі­ся во­сем рэ­пра­дук­цый з жы­ва­піс­ны­мі шэ­дэў­ра­мі Ста­ніс­ла­ва Жу­коў­ска­га, Апа­лі­на­рыя Га­раў­ска­га, Іва­на Хруц­ка­га, Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца, Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, Ві­та­ля Цвір­кі, Іо­сі­фа Аляш­ке­ві­ча і Ва­ле­рыі Жол­так. Кры­ху па­зней — у ве­рас­ні 2014 го­да — рэ­пра­дук­цыі вя­до­мых кар­цін з На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га ўпры­го­жы­лі сце­ны двух ва­го­наў Мін­ска­га мет­ра­па­лі­тэ­на. І сён­ня на га­лоў­ных пра­спек­тах бе­ла­рус­кай ста­лі­цы мін­ча­не і гос­ці го­ра­да мо­гуць ба­чыць зна­ка­выя тво­ры са збо­ру На­цы­я­на­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея.

Мас­тац­кі не за­стаў­ся ў ба­ку і ад знач­ных між­на­род­ных пра­ектаў, якія звяр­та­юць ува­гу на роз­ныя пра­бле­мы ча­ла­вец­тва. Так, ужо не­ка­ль­кі раз­оў му­зей да­лу­чаў­ся да Між­на­род­най эка­ла­гіч­най акцыі Сус­вет­на­га фон­ду дзі­кай пры­ро­ды «Га­дзі­на зям­лі». У 2018 го­дзе ў пад­трым­ку акцыі му­зей на 60 хві­лін ад­мо­віў­ся ад асвят­лен­ня і пра­па­на­ваў на­вед­ва­ль­ні­кам, уз­бро­іўшы­ся ліх­та­ры­ка­мі, па­гу­ляць па цём­ных экс­па­зі­цый­ных за­лах. Пад­час «Га­дзі­ны зям­лі — 2019» ад­бы­лі­ся «эка­ла­гіч­ныя» экс­кур­сіі па па­ста­яннай экс­па­зі­цыі. Кож­ны меў маг­чы­масць уба­чыць зна­ка­мі­тыя пей­за­жы Іва­на Шыш­кі­на, Архі­па Ку­інджы, Іва­на Айва­зоў­ска­га, Апа­лі­на­рыя Га­раў­ска­га і іншых твор­цаў з не­звы­чай­на­га ра­кур­су — з пун­кту гле­джан­ня су­час­на­га ста­ну на­ва­ко­ль­на­га ася­род­дзя.

У ХХI ста­год­дзі не­маг­чы­ма па­кі­нуць без ува­гі тэ­ле­ві­зій­ны фар­мат і вір­ту­аль­ную пра­сто­ру. Так, да 80-год­дзя Мас­тац­ка­га на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 3» ад­бы­ла­ся прэм’ера ва­сь­мі­се­рый­на­га да­ку­мен­та­ль­на­га фі­ль­ма «Дом, дзе жы­ве мас­тац­тва», які ад­люс­троў­вае гіс­то­рыю га­лоў­на­га му­зея кра­іны. Дзей­нас­ці Мас­тац­ка­га му­зея пры­све­ча­ныя, на­прык­лад, цыкл пе­рад­ач «Арт-гіс­то­рыі» пра яго шэ­дэў­ры, тэ­ле­праг­ра­мы «Ку­льт­прас­вет» на ка­на­ле «Бе­ла­русь 3», «АРТі­ШОК» на ка­на­ле «Бе­ла­русь 24» і іншыя.

Му­зей уста­ля­ваў не­фар­ма­ль­ны кан­такт з аўды­то­ры­яй на інтэр­нэт-пля­цоў­ках. Штод­ня па­вя­ліч­ва­ецца ко­ль­касць пад­піс­чы­каў афі­цый­ных ста­ро­нак НММ у са­цы­яль­ных сет­ках. Інтэр­нэт-ка­рыс­та­ль­ні­кі актыў­ныя і раз­ня­во­ле­ныя ў рэ­акцы­ях на пуб­лі­ка­цыі і падзеі му­зея, у вод­гу­ках, ка­мен­та­ры­ях. Імгнен­ныя рэ­акцыі да­зва­ля­юць на­вед­ва­ль­ні­ку ад­чуць, што іх мер­ка­ван­не па­чу­тае, а гэ­та сты­му­люе згад­ваць му­зей час­цей.

На­цы­яна­ль­ны му­зей не аб­мя­жоў­ва­ецца ства­рэн­нем пра­ектаў ва ўлас­ных сце­нах, а за­ва­ёўвае гла­ба­ль­ную пра­сто­ру. У 2018 го­дзе Мас­тац­кі да­лу­чыў­ся да між­на­род­на­га Дня сэл­фі і пра­па­на­ваў на­вед­ва­ль­ні­кам зра­біць аўта­пар­трэ­ты на смар­тфон у му­зеі і падзя­ліц­ца імі ў са­цы­яль­ных сет­ках.

Спе­цы­яль­ны курс «Арт-азарт» (бло­гінг у сфе­ры мас­тац­тва для дзя­цей) аб’ядноў­вае рэ­аль­нае і вір­ту­аль­нае на­вед­ван­не Мас­тац­ка­га. Пад­лет­кі зна­ёмяц­ца з экс­па­зі­цы­яй му­зея і па­пу­ля­ры­зу­юць яго ў се­ці­ве.

На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей кро­чыць у на­гу з ча­сам: змя­няе па­ра­дыг­му пад­ачы інфар­ма­цыі пра ўлас­ныя ка­лек­цыі і падзеі, ства­рае ўні­ка­ль­ныя пра­екты, рас­соў­вае межы му­зей­най пра­сто­ры, ідзе на­сус­трач на­вед­ва­ль­ні­ку і зна­хо­дзіць вод­гук у сва­іх гас­цей.

Ме­на­ві­та та­му ў кні­зе вод­гу­каў усё час­цей з’яўля­ецца за­па­вет­ны сказ: «Я вы­бі­раю Мас­тац­кі!».

Алёна Машчонак