Му­зей Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га- Бі­ру­лі ў Ма­гі­лё­ве

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

Філіялы
Ра­шэн­не аб ад­крыц­ці ў Ма­гі­лё­ве фі­лі­яла Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР, пры­све­ча­на­га най­буй­ней­ша­му пей­за­жыс­ту пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя, ура­джэн­цу Ма­гі­лёў­скай гу­бер­ні Ві­то­ль­ду Ка­ята­на­ві­чу Бя­лы­ніц­ка­му-Бі­ру­лю (1872—1957), пры­ня­тае ў 1977 го­дзе, бы­ло звя­за­на з тым, што дом у ма­ёнтку Крын­кі ка­ля Бя­лы­ні­чаў, дзе на­ра­дзіў­ся мас­так, не за­ха­ваў­ся.

Для раз­мяш­чэн­ня му­зея быў вы­зна­ча­ны двух­па­вяр­хо­вы асаб­няк з ман­сар­дай — по­мнік архі­тэк­ту­ры по­зня­га ба­ро­ка і ран­ня­га кла­сі­цыз­му кан­ца XVII — па­чат­ку XVIII ст.

Па ад­ной з вер­сій, дом на­ле­жаў ма­гі­лёў­ска­му бур­міс­тру За­ха­ру Анташ­ке­ві­чу, па дру­гой — куп­цам Анош­кам, про­звіш­ча якіх вя­до­ма ў Ма­гі­лё­ве з па­чат­ку XVII ст. Прад­стаў­ні­кі ро­ду згад­ва­юцца ў ма­гі­лёў­скіх інвен­та­рах на пра­ця­гу не­ка­ль­кіх ста­год­дзяў як ба­га­тыя ган­для­ры, яны шмат раз­оў вы­бі­ра­лі­ся чле­на­мі ма­гіс­тра­та. Да­клад­на вя­до­ма, што гу­бер­нскія ўла­ды да­лі гэ­ты дом як адзін з леп­шых у го­ра­дзе для пра­жы­ван­ня аўстрый­ска­му імпе­ра­та­ру Іо­сі­фу ІІ, які пры­быў у Ма­гі­лёў для сус­трэ­чы з рас­ійскай імпе­рат­ры­цай Ка­ця­ры­най ІІ у маі 1780 го­да.

Па­зней, з 1815 да 1917 го­да, у бу­дын­ку раз­мяш­чаў­ся Ма­гі­лёў­скі два­ран­скі сход. З архіў­ных да­ку­мен­таў вя­до­ма, што ў пе­ры­яд па­між 1804 і 1893 га­да­мі прад­стаў­ні­кі ро­ду Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі звяр­та­лі­ся ў Сход для па­цвяр­джэн­ня до­ка­заў свай­го шля­хец­тва. У да­ку­мен­тах згад­ва­ецца і Ка­ятан Ві­та­віч, дзед мас­та­ка. З 1918-га і да аку­па­цыі го­ра­да ў 1941-м у бу­дын­ку зна­хо­дзі­ла­ся га­рад­ская цэн­тра­ль­ная біб­лі­ятэ­ка імя Кар­ла Мар­кса. Па­сля вы­зва­лен­ня Ма­гі­лё­ва ў 1944 го­дзе дом быў прад­стаў­ле­ны пед­ага­гіч­на­му інсты­ту­ту і вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся пад ква­тэ­ры для вы­клад­чы­каў.

У 1978—1980-я ад­бы­ва­ла­ся рэ­кан­струк­цыя бу­дын­ка, у хо­дзе якой быў над­бу­да­ва­ны трэ­ці па­верх.

Ме­ма­ры­яль­ны му­зей В.К. Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі як фі­лі­ял Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР быў ура­чыс­та ад­кры­ты 24 снеж­ня 1982 го­да. Да ча­су яго ства­рэн­ня мас­тац­кі му­зей меў у сва­іх фон­дах амаль пя­ць­сот жы­ва­піс­ных тво­раў Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, саб­ра­ных ды­рэк­тар­кай Але­най Ала­да­вай.

У экс­па­зі­цыю ма­гі­лёў­ска­га му­зея ўвай­шлі ўні­­каль­­ныя экс­па­на­ты: прад­ме­ты плас­ты­кі, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, мэб­ля, аса­біс­тыя рэ­чы жы­ва­піс­ца, пе­рад­адзе­ныя яго ўда­вой Але­най Аляк­се­еўнай.

За 30-га­до­вы пе­ры­яд ка­му­ні­ка­цыі бу­дын­ка пры­йшлі ў не­пры­год­насць, ма­ра­ль­на і фі­зіч­на сас­та­рэ­ла му­зей­нае аб­ста­ля­ван­не. У 2013-м па­чаў­ся ка­пі­та­ль­ны ра­монт. У пра­цэ­се рэ­стаў­ра­цыі за­ха­ва­ны струк­ту­ра і эле­мен­ты кан­струк­цый бу­дын­ка, ад­нак унут­ра­ная пра­сто­ра бы­ла пе­ра­асэн­са­ва­на з улі­кам спе­цы­фі­кі су­час­на­га му­зей­на­га пра­екта­ван­ня. На пер­шым па­вер­се раз­мяс­ці­ла­ся вы­ста­вач­ная за­ла для ча­со­вых экс­па­зі­цый, у су­та­рэн­ні — гар­дэ­роб, тэх­ніч­ныя і служ­бо­выя па­мяш­кан­ні. У за­лах дру­го­га па­вер­ха ство­ра­на ме­ма­ры­яль­ная экс­па­зі­цыя мас­та­ка. На трэ­цім па­вер­се — ка­бі­не­ты су­пра­цоў­ні­каў му­зея, служ­бо­вае па­мяш­кан­не і яшчэ ад­на вы­ста­вач­ная за­ла.

Ад­крыц­цё но­вай экс­па­зі­цыі ад­бы­ло­ся 1 ве­рас­ня 2018 го­да. Му­зей на­быў су­час­ны ды­зайн, ва ўсіх за­лах бы­лі ўста­ноў­ле­ныя но­вая мэб­ля, му­ль­ты­ме­дый­нае аб­ста­ля­ван­не, сіс­тэ­ма клі­мат-кан­тро­лю і пы­лаў­лаў­лі­ван­ня, пан­ду­сы. Му­зей­ная пра­сто­ра фар­муе ў гле­да­ча раз­умен­не ха­рак­тэр­ных асаб­лі­вас­цей мас­тац­ка­га по­чыр­ку Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, дае ўяў­лен­не пра асноў­ныя эта­пы яго жыц­ця, якія пры­йшлі­ся на дзве эпо­хі — час існа­ван­ня Рас­ійскай імпе­рыі і СССР. У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны жы­ва­піс­ныя тво­ры Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі — вя­лі­кія па­лот­ны і эцю­ды, аса­біс­тыя рэ­чы мас­та­ка, што зна­хо­дзі­лі­ся ра­ней на яго да­чы «Чай­ка» ў Цвяр­ской гу­бер­ні і ў мас­коў­скім до­ме, да­ку­мен­ты, уз­на­га­ро­ды, ра­бо­ты плас­ты­кі і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва.

Му­зей з уту­ль­ным унут­ра­ным пан­адвор­кам стаў пля­цоў­кай для пра­вя­дзен­ня роз­ных ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў — фес­ты­ва­ляў, кан­цэр­таў, лек­цый, май­стар-кла­саў, тэ­атра­ль­ных спек­так­ляў, інтэ­рак­тыў­ных вы­ста­вач­ных арт-пра­ектаў («Хо­ван­кі», «Свет ва­чы­ма ма­ла­дых») і інклю­зіў­ных пра­грам, якія пры­цяг­ва­юць мес­ці­чаў і гас­цей го­ра­да.

Му­зей­ная пля­цоў­ка ста­ла мес­цам, дзе пра­во­дзяц­ца і кан­цэр­ты кла­січ­най му­зы­кі, і тан­ца­­валь­­ныя ве­ча­ры, і кі­на­се­ансы шэ­дэў­раў сус­вет­на­га кі­но. Сён­ня му­зей Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі — сап­раў­д-

ны ку­ль­тур­ны і ад­ука­цый­ны цэнтр з інтэ­рак­тыў­ным ася­род­дзем, ён ад­па­вя­дае сус­вет­ным стан­дар­там раз­мяш­чэн­ня вы­ста­вач­ных пра­ектаў са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню. Му­зей шу­кае і зна­хо­дзіць но­выя ва­ры­янты раз­віц­ця і ўдас­ка­на­лен­ня, фар­муе эстэ­тыч­ную да­ска­на­ласць і доб­ры густ на­вед­ва­ль­ні­каў.

Святлана Строгіна