Му­зей-ся­дзі­ба «Дом Ва­нь­ко­ві­чаў»

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

Філіялы
МУ­ЗЕІ-СЯ­ДЗІ­БЫ АД­РОЗ­НІ­ВА­ЮЦЦА АД ІНШЫХ УСТА­НОЎ КУ­ЛЬ­ТУ­РЫ, БО Ў ІХ ПАД­ПА­РАД­КА­ВАН­НІ ЗНА­ХО­ДЗЯЦ­ЦА НЕ ТО­ЛЬ­КІ МУ­ЗЕЙ­НЫЯ ПРАД­МЕ­ТЫ І КА­ЛЕК­ЦЫІ, АЛЕ І НЕ­РУ­ХО­МЫЯ АБ’ЕКТЫ КУ­ЛЬ­ТУР­НАЙ СПАД­ЧЫ­НЫ. ПА­ВОД­ЛЕ СВА­ІХ ФУН­КЦЫЙ МУ­ЗЕІ-СЯДЗІ­БЫ ЗА­КЛІ­КА­НЫ ЗА­ХОЎ­ВАЦЬ І ЎЛАС­НА ГІС­ТА­РЫЧ­НУЮ ТЭ­РЫ­ТО­РЫЮ, У ТЫМ ЛІ­КУ КУ­ЛЬ­ТУР­НЫЯ І ПРЫ­РОД­НЫЯ ЛАН­ДШАФ­ТЫ, ГА­РАД­СКІЯ І СЕЛЬ­СКІЯ ПА­СЕ­ЛІШ­ЧЫ, УКЛАД ЖЫЦ­ЦЯ НА­СЕ­ЛЬ­НІЦ­ТВА, ЯКОЕ ЖЫ­ВЕ НА ГЭ­ТАЙ ЗЯМЛІ.

Бу­да­ва­лі­ся ся­дзі­бы за­ўсё­ды з лю­боў­ю і надзе­яй, што ме­на­ві­та тут бу­дуць жыць дзе­ці, уну­кі, пра­ўну­кі... Не­ка­то­рым з іх бы­ло на­ка­на­ва­на стаць са­мы­мі сап­раў­дны­мі ра­да­вы­мі гнёз­да­мі са шмат­вя­ко­вай гіс­то­ры­яй, іншым — до­мам то­ль­кі для ад­на­го па­ка­лен­ня сям’і.

Прад­стаў­ні­кі вя­до­мых шля­хец­кіх ро­даў Бе­ла­ру­сі — Ва­нь­ко­ві­чы, Агін­скія, Ра­дзі­ві­лы, Са­пе­гі, Храп­то­ві­чы, Чап­скія — па­кі­ну­лі па­сля ся­бе ўні­ка­ль­ную спад­чы­ну, бы­лі збі­ра­ль­ні­ка­мі архіў­ных ка­лек­цый і кар­цін­ных га­ле­рэй, най­ба­га­цей­шых біб­лі­ятэк.

Асаб­лі­вае мес­ца ў гіс­то­рыі за­ймае шля­хец­кі род Ва­нь­ко­ві­чаў. Прад­стаў­ні­кі ро-ду да­лі кра­іне і све­ту ка­ля 200 вы­біт­ных імён. Гэ­та бы­лі не то­ль­кі дзяр­жаў­ныя слу­жа­чыя, але і актыў­ныя гра­мад­ска-па­лі­тыч­ныя дзея­чы, дзея­чы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, ва­енныя, свя­та­ры. Імё­ны вы­дат­на­га мас­та­ка Ва­лен­ція Ва­нь­ко­ві­ча (1800—1842), а так­са­ма пі­сь­мен­ні­ка і жур­на­ліс­та Ме­ль­хі­ёра Ва­нь­ко­ві­ча (1892—1974), у го­нар яко­га на­зва­ная Вы­шэй­шая шко­ла жур­на­ліс­ты­кі ў Вар­ша­ве, пры­нес­лі ро­ду сус­вет­ную вя­до­масць.

Ва­нь­ко­ві­чы ўнес­лі знач­ны ўклад і ў раз­віц­цё бе­ла­рус­кай архі­тэк­ту­ры. Ство­ра­ныя імі на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі бу­дын­кі, для ўзвя­дзен­ня якіх за­пра­ша­лі­ся та­ле­на­ві­тыя і вя­до­мыя дой­лі­ды, з’яўля­юцца по­мні­ка­мі ся­дзіб­най, лан­дшаф­тнай ку­ль­ту­ры і архі­тэк­ту­ры.

Ся­род іх — фі­лі­ял На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь му­зей «Дом Ва­нь­ко­ві­чаў. Ку­ль­ту­ра і мас­тац­тва пер­шай па­ло­вы XIX ста­год­дзя», што зна­хо­дзіц­ца ў Мін­ску па ву­лі­цы Інтэр­на­цы­яна­ль­най, 33а. Іні­цы­яты­ва ад­крыц­ця му­зея-ся­дзі­бы ў га­рад­ской мя­жы на­ле­жа­ла Юрыю Ка­ра­чу­ну і Іры­не Пань­шы­най. Па­сля пра­цяг­лай рэ­кан­струк­цыі за­лы му­зея ад­кры­лі­ся для на­вед­ва­ль­ні­каў 25 мая 2000 го­да. Ура­чыс­тая падзея бы­ла пры­мер­ка­ва­ная да 200-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня мас­та­ка Ва­лен­ція Ва­нь­ко­ві­ча.

У аўта­раў пра­екта бы­ла мэ­та ад­ра­дзіць ся­дзі­бу, зра­біць яе, як і ў XIX ста­год­дзі, цэн­трам му­зыч­на­га і ку­ль­тур­на­га жыц­ця, якой яна бы­ла пры жыц­ці Эдвар­да Ва­нь­ко­ві­ча. У той час у ся­дзі­бе гас­ця­ва­лі мно­гія прад­стаў­ні­кі мін­скай два­ран­скай інтэ­лі­ген­цыі, збі­ра­лі­ся мас­та­кі, му­зы­кан­ты. Дом Эдвар­да Ва­нь­ко­ві­ча на­вед­ваў яго бліз­кі сва­як кам­па­зі­тар Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка. Тут час­та гас­ця­ваў пі­сь­мен­нік Він­цэнт Ду­нін-Мар­цін­ке­віч.

Ва­нь­ко­ві­чы жы­лі ў ся­дзі­бе да 1920 го­да. Апош­нім яе ўла­да­ль­ні­кам быў унук Эдвар­да Пётр Ва­нь­ко­віч, які эміг­ра­ваў у Поль­шчу, па­кі­нуў­шы ўсю сваю ма­ёмасць. У 1920-я ўсе бу­дын­кі ся­дзі­бы пры­ста­са­ва­лі пад ка­му­на­ль­ныя ква­тэ­ры.

Бу­дын­кі ўтва­ра­юць за­мкнё­ны па­ра­дны двор. Акра­мя ад­на­па­вяр­хо­ва­га пан­ска­га до­ма з ман­сар­дай і 8-ка­лон­ным по­рці­кам, у якім раз­мяш­ча­ецца му­зей­ная экс­па­зі­цыя, у ком­плекс ува­хо­дзяць і гас­па­дар­чыя флі­ге­лі. Так, вя­лі­кая вы­цяг­ну­тая сядзіба — бы­лая стай­ня і ка­рэт­ная Ва­нь­ко­ві­чаў, флі­гель з по­рці­кам на 4 ка­ло­ны, дзе на пер­шым па­вер­се зна­хо­дзі­ла­ся кух­ня, а на дру­гім — ква­тэ­ра кі­раў­ні­ка, флі­гель зле­ва за до­мам — шкля­ная зі­мо­вая ацяп­ля­ль­ная аран­жа­рэя. Ця­пер на яе пад­мур­ку ста­іць цаг­ля­ны бу­ды­нак.

Ра­ней ся­дзі­бу акру­жаў сад, а пад’язная алея да до­ма бы­ла аб­са­джа­на пі­ра­мі­да­ль­ны­мі та­по­ля­мі. Вя­ліз­ны ста­ры вяз у цэн­тры му­зей­на­га два­ра — свед­ка мно­гіх гіс­та­рыч­ных падзей, што за­ха­ваў­ся да на­шых дзён. Дэн­дро­ла­гі вы­зна­чы­лі ўзрост дрэ­ва — яму бо­льш за 100 га­доў. З 2010-га двор ся­дзі­бы ўпры­гож­вае ску­льп­тур­ная кам­па­зі­цыя «Ра­ні­ца мас­та­ка» ра­бо­ты Ула­дзі­мі­ра Сла­бод­чы­ка­ва, які ўве­ка­ве­чыў воб­раз мас­та­ка-ра­ман­ты­ка Ва­лен­ція Ва­нь­ко­ві­ча.

Па­ко­ль­кі сап­раў­днае аб­ста­ля­ван­не до­ма Ва­нь­ко­ві­чаў не за­ха­ва­ла­ся, прад­стаў­ле­ныя ў му­зеі экс­па­на­ты — мэб­ля, люс­тры, ды­ва­ны, га­дзін­нік, ство­ра­ныя ў XVIII — пер­шай па­ло­ве XIX ста­год­дзя, пе­рад­адзе­ны з фон­даў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У ме­ма­ры­яль­ных за­лах экс­па­ну­юцца ко­піі архіў­ных да­ку­мен­таў пра Ва­лен­ція Ва­нь­ко­ві­ча, яго род, фа­таг­ра­фіі, ка­ля­ро­выя рэ­пра­дук­цыі і жы­ва­піс­ныя ко­піі парт­рэ­таў пэн­дзля мас­та­ка з ка­лек­цый На­цы­яна­ль­на­га му­зея ў Вар­ша­ве, Лі­тоў­ска­га мас­тац­ка­га му­зея і Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь (на­прык­лад, ко­пія «Аўта­пар­трэ­та» Ва­лен­ція Ва­нь­ко­ві­ча, ка­ля 1840 го­да, вы­ка­на­ная поль­скім мас­та­ком Ры­шар­дам Пры­мке ў 1990-м).

Ад­нак сап­раў­дная каш­тоў­насць му­зей­най экс­па­зі­цыі — у прад­стаў­ле­ных ары­гі­на­ль­ных жы­ва­піс­ных тво­рах мас­та­коў пер­шай па­ло­вы XIX ста­год­дзя, су­час­ні­каў Ва­лен­ція Ва­нь­ко­ві­ча. Парт­рэ­ты «Аляк­сандр Ма­нюш­ка» (1816) Яна Рус­тэ­ма, «Ма­рыя Міц­ке­віч» (1856) Та­дэ­ву­ша Га­рэц­ка­га, «Зі­на­іда Дзі­ва­ва» (1841) Кса­ве­рыя Ка­неў­ска­га; на­цюр­мор­ты Іва­на Хруц­ка­га (1830-я), кар­ці­ны «Вер­бні­ца» (1847) Ка­ну­ція Ру­сец­ка­га і «Па­вел I вы­зва­ляе Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­ку з тур­мы» (1824) Яна Да­ме­ля, а так­са­ма прад­ме­ты дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва: кніж­ная ша-фа, люс­тра і мар­му­ро­выя га­дзін­ні­кі ХVIII — па­чат­ку ХIХ ст.

Ад­ноў­ле­на пер­ша­па­чат­ко­вая ка­лі­дор­на-анфі­лад­ная сіс­тэ­ма бу­дын­ка і інтэр’еры не­ка­то­рых па­мяш­кан­няў у сты­лі ампір. Грун­ту­ючы­ся на вы­яўлен­чым і лі­та­ра­тур­ным ма­тэ­ры­яле, атры­ма­ла­ся ўзна­віць аб­ста­ля­ван­не ка­бі­не­та, па­ра­днай гас­цёў­ні, «чай­на­га» па­коя.

На­прык­лад, у гас­цёў­ні ўсе прад­ме­ты — тво­ры мас­тац­тва: на­бор­на­га дрэ­ва ка­мода і ава­ль­ны сто­лік, лям­па ХIХ ста­год­дзя, але­бас­тра­выя ску­льп­ту­ры «Да­нтэ Аліг’еры» пра­цы іта­ль­янска­га май­стра па­чат­ку ХIХ ста­год­дзя і «Амур і Псі­хея» — сва­бод­ная рэ­плі­ка фран­цуз­ска­га ску­льп­та­ра ся­рэ­дзі­ны ХIХ ста­год­дзя са зна­ка­мі­та­га тво­ра Анто­ніа Ка­но­вы. Гэ­тая ску­льп­тур­ная гру­па мае не­пас­рэд­нае да­чы­нен­не да до­ма Ва­нь­ко­ві­чаў, бо бы­ла зной­дзе­на ў зям­лі на тэ­ры­то­рыі ся­дзі­бы.

У астат­ніх па­ко­ях пан­ска­га до­ма дэ­ман­стру­юцца разь­бя­ная мэб­ля з каш­тоў­ных па­род дрэ­ва, крыш­та­ль­ныя люс­тры і кан­дэ­ляб­ры, тво­ры з фар­фо­ру, мар­му­ро­вая ску­льп­ту­ра і ся­дзіб­ныя парт­рэ­ты XVIII — пер­шай па­ло­вы XIX ста­год­дзя. Прад­ме­ты, якія скла­лі му­зей­ную экс­па­зі­цыю, бы­лі за­куп­ле­ны ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу ў 1980—1990-х.

Парт­рэт­ная га­ле­рэя, хоць і не ад­но­сіц­ца не­пас­рэд­на да сям’і Ва­нь­ко­ві­чаў, уклю­чае 20 ся­дзіб­ных парт­рэ­таў. Прад­стаў­ні­кі роз­ных сла­ёў шлях­ты, ад маг­на­таў да дроб­на­па­мес­ні­каў, іх жон­кі і дзе­ці на­заў­жды за­сты­лі на гэ­тых па­лот­нах. Парт­рэ­ты ла­гіч­на ўбу­да­ва­ны ў кан­цэп­цыю му­зея і істот­на да­паў­ня­юць уяў­лен­не пра кас­цюм, пры­чос­кі, по­быт кан­ца ХVIII — пер­шай па­ло­вы ХIХ ст.

Сён­ня му­зей «Дом Ва­нь­ко­ві­чаў. Ку­ль­ту­ра і мас­тац­тва пер­шай па­ло­вы XIX ста­год­дзя» пра­цяг­вае ку­ль­тур­ныя тра­ды­цыі шля­хец­кай ся­дзі­бы. Тут пра­хо­дзяць вы­ста­вы, ве­ча­ры ста­ра­даў­няй, ка­мер­най, ду­хоў­най му­зы­кі, гу­чаць ра­ман­сы. Ла­дзяц­ца вы­ступ­лен­ні ка­лек­ты­ваў кла­січ­най му­зы­кі, прэ­зен­та­цыі і кан­фе­рэн­цыі, твор­чыя сус­трэ­чы з па­эта­мі, пі­сь­мен­ні­ка­мі, мас­та­ка­мі.

Ме­рап­ры­емствы ў му­зеі Ва­нь­ко­ві­чаў уяў­ля­юць з ся­бе «свец­кія ве­ча­ры» для не­вя­лі­ка­га ко­ла гас­цей, з тан­ца­мі, са­лон­ны­мі гу­ль­ня­мі, дэк­ла­ма­цы­яй і іншы­мі за­баў­ка­мі, ха­рак­тэр­ны­мі для той эпо­хі. Пра­ві­лы эты­ке­ту, кас­цю­мы, за­ба­вы ўзнаў­ля­юцца на пад­ста­ве на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў, лі­та­ра­тур­ных і вы­яўлен­чых кры­ніц, зной­дзе­ных у біб­лі­ятэ­ках, му­зей­ных і архіў­ных збо­рах.

Кан­цэр­ты ў два­ры ся­дзі­бы, ся­мей­ная пра­гра­ма «Ка­ляд­кі ў Ва­нь­ко­ві­чаў», ме­рап­ры­емства «Ча­роў­ная ноч у Ва­нь­ко­ві­чаў», пры­мер­ка­ва­нае да акцыі «Ноч му­зе­яў», «Дзень на­ра­джэн­ня Ва­лен­ція Ва­нь­ко­ві­ча» пра­во­дзяц­ца на ад­кры­тым па­вет­ры на тэ­ры­то­рыі ся­дзіб­на­га ком­плек­су

Дом Ва­нь­ко­ві­чаў стаў пля­цоў­кай і для між­на­род­ных пра­ектаў. Най­бо­льш знач­ныя з іх — вы­ста­ва «Воб­ра­зы эпо­хі ў тво­рах Чэс­ла­ва і Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­каў», пры­мер­ка­ва­ная да 200-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня кам­па­зі­та­ра; прэ­зен­та­цыя се­рыі збор­ні­каў «Зна­ка­мі­тыя мін­ча­не XIX—XX стст.»; прэ­зен­та­цыя кні­гі Сяр­гея Пя­сец­ка­га «Гля­ну я ў акон­ца» з удзе­лам поль­скіх і бе­ла­рус­кіх да­след­чы­каў жыц­ця і твор­час­ці пі­сь­мен­ні­ка, арга­ні­за­ва­ная су­мес­на з Поль­скім інсты­ту­там у Мін­ску. Зга­да­ем і му­зыч­на-твор­чы ве­чар «Да­мей­ка ў Ва­нь­ко­ві­чаў», які быў зла­джа­ны ў рам­ках ві­зі­ту ў Рэ­спуб­лі­ку Бе­ла­русь на­шчад­каў Ігна­та Да­мей­кі — пра­ў­нуч­кі Пас Да­мей­ка (аўтар­кі кні­гі «Ігна­цы Да­мей­ка: з Мя­дзвед­кі — у Сант’яга-дэ-Чы­лі»), яе да­чкі і двух уну­каў, адзін з якіх, Джэймс Да­мей­ка, — му­зы­кант.

Но­выя камп’ютар­ныя тэх­на­ло­гіі па­шы­ра­юць маг­чы­мас­ці му­зея. Вір­ту­аль­ная экс­кур­сія з да­клад­ным вы­кла­дам пра раз­мяш­чэн­не за­лаў і экс­па­на­таў да­зва­ляе пра­во­дзіць за­нят­кі ў роз­ных аўды­то­ры­ях па-за сце­на­мі му­зея. На­вед­ва­ль­нік мо­жа са­ма­стой­на па­зна­ёміц­ца з му­зе­ем, яго ка­лек­цы­ямі і ро­дам Ва­нь­ко­ві­чаў з да­па­мо­гай інфар­ма­цый­на­га кі­ёска.

Свят­ла­на Яцэ­віч