Храм мас­тац­тва vs. ку­ль­тур­ны мол

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫ МАС­ТАЦ­КІ — НА СЁН­НЯШ­НІ ДЗЕНЬ АДЗІ­НЫ МУ­ЗЕЙ, ЯКІ ПА­КАЗ­ВАЕ ТЫ­СЯ­ЧА­ГА­ДО­ВУЮ ГІС­ТО­РЫЮ, ПА­ЧЫ­НА­ЮЧЫ З КА­ЛЕК­ЦЫІ СТА­РА­ЖЫТ­НА­БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА XII—XVIII СТА­ГОД­ДЗЯЎ І ЗА­ВЯР­ША­ЮЧЫ ПРЭ­ЗЕН­ТА­ЦЫ­ЯЙ ТВО­РАЎ ХХI СТА­ГОД­ДЗЯ. ГЭ­ТА НЕ ТО­ЛЬ­КІ ІНСТЫ­ТУ­ЦЫЯ, ДЗЕ ЗА­ХОЎ­ВА­ЕЦЦА І ПРАД­СТАЎ­ЛЯ­ЕЦЦА ПУБ­ЛІ­ЦЫ КУ­ЛЬ­ТУР­НАЯ СПАД­ЧЫ­НА, АЛЕ І МУ­ЗЕЙ НО­ВА­ГА ТЫ­ПУ — САП­РАЎ­ДНЫ КУ­ЛЬ­ТУР­НЫ ЦЭНТР, ШТО РЭ­АЛІ­ЗУЕ ФУН­КЦЫІ МНО­ГІХ ІНШЫХ СА­ЦЫ­ЯКУ­ЛЬ­ТУР­НЫХ ІНСТЫ­ТУ­ТАЎ.

Тран­сфар­ма­цыя са­цы­яку­ль­тур­най рэ­аль­нас­ці пе­ры­яду пе­ра­бу­до­вы, рас­пад Са­вец­ка­га Са­юза, зда­быц­цё су­ве­рэ­ні­тэ­ту Рэ­спуб­лі­кай Бе­ла­русь у 1991 го­дзе адзна­чы­лі но­вы этап і ў му­зей­ным раз­віц­ці. Пры знеш­ніх не­спры­яль­ных аб­ста­ві­нах стаг­на­цыі ў эка­на­міч­най і вы­твор­чай сфе­рах, якая па­цяг­ну­ла за са­бой ска­ра­чэн­не бю­джэт­на­га фі­нан­са­ван­ня, рэз­кае ска­ра­чэн­не ко­ль­кас­ці на­вед­ва­ль­ні­каў (бо­льш чым у два разы: 1989 г. — 

216 899, 1992 г. — 86 959), гэ­ты пе­ры­яд па­зна­ча­ны шэ­ра­гам ста­ноў­чых мо­ман­таў, што ты­чац­ца зме­наў у агу­ль­най кан­цэп­цыі раз­віц­ця му­зей­най спра­вы.

Ад­на з га­лоў­ных ідэй раз­віц­ця гра­мад­скай свя­до­мас­ці гэ­та­га ча­су — пы­тан­не на­цы­яна­ль­най ку­ль­тур­най са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі, усвя­дом­ле­най не­абход­нас­ці зра­зу­мець ся­бе ў меж­ах сва­ёй ку­ль­ту­ры — ста­ла кра­еву­го­ль­ным ка­ме­нем і му­зей­най ра­бо­ты. Пе­ра­ме­ны ва ўсіх сфе­рах па­ста­ві­лі пе­рад му­зе­ем за­да­чу дэ­ідэ­ала­гі­за­цыі, вяр­тан­ня з за­быц­ця імё­наў мас­та­коў, з вя­до­мых пры­чын вы­не­се­ных на пе­ры­фе­рыю гра­мад­скай ува­гі, ства­рэн­ня інтэг­ра­ль­най кар­ці­ны бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя.

Зва­рот да на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны вы­явіў­ся на роз­ных уз­роў­нях — ад вы­ста­вач­най дзей­нас­ці, на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў, асвет­ніц­кай ра­бо­ты да рэ­стаў­ра­цыі і му­зе­ефі­ка­цыі архі­тэк­тур­ных по­мні­каў. Гуч­ным акор­дам у рэ­алі­за­цыі на­цы­яна­ль­на ары­ента­ва­на­га ком­плек­су ідэй ста­ла па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніс­траў ад 30 ліс­та­па­да 1993 го­да, згод­на з якой му­зей атры­маў сваю трэ­цюю на­зву — На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Ура­чыс­тае ад­крыц­цё ў 1992 го­дзе экс­па­зі­цыі па­ўднё­ва-за­ход­няй ве­жы Мір­ска­га за­мка — по­мні­ка, уз­ята­га на ба­ланс Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР яшчэ ў 1987 го­дзе з іні­цы­яты­вы ды­рэк­та­ра му­зея Юрыя Ка­ра­чу­на, — ме­ла ве­лі­зар­нае сім­ва­ліч­нае зна­чэн­не ў пра­цэ­се ста­наў­лен­ня не­за­леж­най дзяр­жа­вы. У ве­жы бы­лі вы­стаў­ле­ны по­мні­кі, зной­дзе­ныя пад­час архе­ала­гіч­ных да­сле­да­ван­няў, рэ­чы, пад­ора­ныя па­ра­фі­яна­мі, спе­цы­яль­на вы­раб­ле­ныя рэ­кан­струк­цыі зброі, каф­ля, ке­ра­мі­ка і шкло, гра­фі­ка рэ­кан­струк­цый фа­са­даў за­мка. Экс­па­зі­цыя рых­та­ва­ла­ся пад ку­ра­тар­ствам за­гад­чы­цы ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га ад­дзе­ла Надзеі Вы­соц­кай, архі­тэк­та­ра Дзміт­рыя Буб­ноў­ска­га, за­гад­чы­ка ад­дзе­ла «Мір­скі за­мак» Эдвар­да Да­лін­ска­га. У 1995 го­дзе да зна­мя­на­ль­най да­ты — 500-га­до­ва­га юбі­лею пер­шай згад­кі ў ле­та­пі­сах мяс­тэч­ка Мір — бы­ла ад­кры­та Цэн­тра­ль­ная, або Уяз­ная, ве­жа, яру­сы якой вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся як вы­ста­вач­ныя па­мяш­кан­ні. Ажыц­цяў­лен­не сур’ёзных кро­каў па рэ­кан­струк­цыі Мір­ска­га за­мка са­дзей­ні­ча­ла та­му, што ў 2000 го­дзе за­мка­вы ком­плекс быў уне­се­ны ў Спіс по­мні­каў сус­вет­най ку­ль­тур­най і пры­род­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА.

Актыў­ная рэ­акту­алі­за­цыя за­бы­тых і не­вя­до­мых ста­ро­нак бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва ад­бі­ла­ся і ў вы­ста­вач­най дзей­нас­ці му­зея, у мас­тац­кую пра­сто­ру ўры­ва­ецца ма­гут­ны стру­мень вер­ну­тай спад­чы­ны — твор­час­ці бе­ла­ру­саў све­ту. У пе­ры­яд 1992—1996 гг. ад­бы­лі­ся пер­са­на­ль­ныя і ка­лек­тыў­ныя вы­ста­вы мас­та­коў і мас­та­чак за­меж­жа: Га­лі­ны Ру­сак (ЗША), Мі­ка­лая Па­шке­ві­ча (ЗША), Та­ма­ры Ста­га­но­віч «Аме­ры­ка — мая Аме­ры­ка» (ЗША), Яна Ку­зь­міц­ка­га (Шве­цыя), Га­лі­ны Да­ка­льс­кай (ЗША), Ірэ­ны Ра­га­ле­віч-Дут­ко(ЗША), Надзеі Ку­да­са­вай (ЗША), Янкі Сла­ве­ню­ка. Па­вы­ша­ная ці­ка­васць да тра­ды­цый этна­ку­ль­ту­ры аб­умо­ві­ла арга­ні­за­цыю ў 1994 го­дзе Пер­шай на­цы­яна­ль­най вы­ста­вы са­ма­быт­ных на­род­ных мас­та­коў «Мас­тац­тва-INSITUS» пад ку­ра­тар­ствам Во­ль­гі Ла­ба­чэў­скай і Люд­мі­лы Ва­кар.

Да­лей­шы пра­цэс ад­крыц­ця за­бы­тых і не­вя­до­мых ста­ро­нак бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры быў звя­за­ны з акту­алі­за­цы­яй іме­ні вя­лі­ка­га аван­гар­дыс­та, ура­джэн­ца Ві­цеб­ска Мар­ка Ша­га­ла. У 1997 го­дзе ад­бы­ла­ся пер­шая сус­трэ­ча бе­ла­рус­ка­га гле­да­ча з мас­тац­твам май­стра, ка­лі яго на­шчад­кі — унуч­кі Бэ­ла і Ме­рэт Ме­ер — пра­па­на­ва­лі адзна­чыць дзень на­ра­джэн­ня май­стра (6 лі­пе­ня 1887 го­да) у Бе­ла­ру­сі вы­ста­ва­мі яго ра­бот. Услед за вы­ста­вай «Марк Ша­гал. Тво­ры між­зем­на­мор­ска­га пе­ры­яду. Гу­ашы, аква­рэ­лі, лі­таг­ра­фіі. 1949—1985» 1997 го­да бы­лі зла­джа­ны пра­екты «Марк Ша­гал. Пры­свя­чэн­не Па­ры­жу» (2000), «Марк Ша­гал. Пей­за­жы» (2002), «Марк Ша­гал і сцэ­на» (2004). Тво­ры Мар­ка Ша­га­ла (15 лі­таг­ра­фій) бы­лі па­ка­за­ны на вы­ста­ве «Марк Ша­гал і мас­та­кі еўра­пей­ска­га аван­гар­ду» з ка­лек­цыі Му­зея Мар­ка Ша­га­ла ў Ві­цеб­ску ў 2010 го­дзе. Пра­цяг­ну­ла тра­ды­цыю зна­ёмства з на­роб­кам вя­лі­ка­га май­стра ў сце­нах Мас­тац­ка­га ў 2012 го­дзе вы­ста­ва «Марк Ша­гал: жыц­цё і ка­хан­не» з ка­лек­цыі Му­зея Ізра­іля (Іе­ру­са­лім). У гэ­тым жа го­дзе ў сце­нах НММ у рам­ках вы­ста­вы «Мас­та­кі Па­рыж­скай шко­лы з Бе­ла­ру­сі. З кар­па­ра­тыў­най ка­лек­цыі Бел­газ­прам­бан­ка, му­зей­ных і пры­ват­ных збо­раў» ад­бы­ло­ся зна­ёмства гле­да­чоў з мас­та­ка­мі з бе­ла­рус­кі­мі ка­ра­ня­мі, якія пе­ра­ся­лі­лі­ся ў па­чат­ку ХХ ста­год­дзя ў Па­рыж і скла­лі ядро зна­ка­мі­тай Па­рыж­скай шко­лы, — Ха­імам Су­ці­ным, Мі­шэ­лем Кі­ко­іным, Пін­ху­сам Крэ­ме­нем, Во­сі­пам Лю­бі­чам, Сэ­мам Цар­фі­ным і інш. З вя­лі­кім по­спе­хам у 2010 го­дзе пра­йшла вы­ста­ва бе­ла­рус­ка­га і фран­цуз­ска­га жы­ва­піс­ца, гра­фі­ка і ску­льп­та­ра Ба­ры­са За­бо­ра­ва. Та­кім чы­нам, гіс­то­рыя бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ста­ла вы­гля­даць знач­на бо­льш раз­на­стай­най і не та­кой ад­на­род­най, якой яна пад­ава­ла­ся да 1980-х.

Інтэн­сі­фі­ка­цыя вы­ста­вач­най дзей­нас­ці бы­ла звя­за­ная і з пры­хо­дам у мас­тац­тва но­ва­га па­ка­лен­ня аўта­раў. На пра­ця­гу не­ка­ль­кіх га­доў пад ку­ра­тар­ствам за­гад­чы­цы ад­дзе­ла су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва Во­ль­гі Ка­ва­лен­ка за­хоў­ва­ла­ся тра­ды­цыя дэ­ман­стра­цыі твор­час­ці ма­ла­дых та­ле­на­ві­тых экс­пе­ры­мен­та­та­раў. У рам­ках вы­ста­вач­ных пра­ектаў «На га­ле­рэі» гле­да­чы па­зна­ёмі­лі­ся з твор­час­цю На­тал­лі За­лоз­най, Іга­ра Ці­шы­на, Андрэя За­до­ры­на, Руслана Ваш­ке­ві­ча, Аляк­сан­дра Вах­ра­ме­ева, Ула­дзі­мі­ра Цэс­ле­ра, Сяр­гея Вой­чан­кі, Юрыя Да­раш­ке­ві­ча і інш.

Важ­най за­да­чай у пра­цы му­зея з’яўля­ла­ся арга­ні­за­цыя і пра­вя­дзен­не між­на­род­ных вы­ста­вач­ных пра­ектаў, зна­ёмства бе­ла­ру­саў і гас­цей ста­лі­цы з за­меж­ны­мі мас­та­ка­мі. За гэ­тыя га­ды ў му­зеі пра­йшлі пер­са­на­ль­ныя вы­ста­вы Дэ­ві­да Хок­ні (1994), Мак­са Эрнста (1998), ка­лек­тыў­ныя вы­ста­вы ня­мец­кіх не­аэк­спрэ­сі­яніс­таў Кар­ла Хёр­ста Хе­ды­ке, Ёрга Імен­дор­фа, Хе­ль­му­та Мі­дэн­дор­фа, Са­ла­мэ, Мар­ку­са Лю­пер­ца (1994), су­час­ных фран­цуз­скіх гра­фі­каў Андрэ Ма­со­на і Ра­бер­та Ма­та (1994), бры­тан­скіх ску­льп­та­раў (1993). Гэ­тая тра­ды­цыя пра­цяг­ва­ецца і сён­ня. За апош­нія 10 га­доў у му­зеі ад­бы­лі­ся вы­ста­вы та­кіх яркіх імё­наў сус­вет­на­га мас­тац­тва, як Рэ­мбрант, Фран­сіс­ка Гоя, Ні­ко Пі­рас­ма­ні, Па­бла Пі­ка­са, Эрнст Бар­лах, Кё­тэ Ко­ль­віц, Са­ль­ва­дор Да­лі і інш.

Раз­ам са знач­ны­мі пра­екта­мі ка­лек­тыў му­зея пра­цуе і над не­вя­лі­кі­мі і пер­са­на­ль­ны­мі вы­ста­ва­мі бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, якія не менш важ­ныя для нас; му­зей прад­стаў­ляе свае тво­ры на вы­ста­вах у рэ­гі­яна­ль­ных му­зе­ях, арга­ні­зуе ўні­ка­ль­ныя вы­ста­вы за мя­жой. Апош­нім ча­сам стра­тэ­гія вы­ста­вач­най дзей­нас­ці скан­цэн­тра­ва­ла­ся і на прэ­зен­та­цыі на­шых най­ба­га­цей­шых ка­лек­цый бе­ла­рус­ка­га, рус­ка­га і за­меж­на­га мас­тац­тва, асаб­лі­ва ўліч­ва­ючы той факт, што ў па­ста­яннай экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­на то­ль­кі ка­ля 4% збо­ру. Та­му ад­ной з га­лоў­ных мэт апош­ніх га­доў ста­ла ства­рэн­не буй­ных тэ­ма­тыч­ных вы­ста­вач­ных пра­ектаў, якія дэ­ман­стру­юць на­шы фон­ды і аб’ядноў­ва­юць на­шы ка­лек­цыі, як на­прык­лад, у 2016 — «Мас­тац­тва су­ве­рэн­най Бе­ла­ру­сі»; у 2017 — «Го­рад. Архі­тэк­ту­ра. Мы», пры­све­ча­ны 950-год­дзю Мін­ска; у 2018 — «RELAX, або 6 пра­ктык рас­слаб­лен­ня ва­чы­ма мас­та­коў», «Су­час­ні­кі ХХ. Ста­год­дзе бе­ла­рус­ка­га парт­рэ­та», «Equos. Koń. Ло­шадь»; у 2019 — «Гу­ль­ні. Игры. Games» (пры­све­ча­ны II Еўра­пей­скім гу­ль­ням у Мін­ску) і мно­гія іншыя.

Зме­ны ў му­зеі за­кра­ну­лі так­са­ма і сфе­ру на­ву­ко­ва-асвет­ніц­кай ра­бо­ты. По­бач з кла­січ­ны­мі фор­ма­мі (экс­кур­сіі агляд­ныя і тэ­ма­тыч­ныя) зна­ёмства на­вед­ва­ль­ні­каў з ка­лек­цы­ямі му­зея з’яві­лі­ся іна­ва­цый­ныя, у іх асно­ве ля­жа­лі інтэ­рак­тыў­ныя, тэ­атра­лі­за­ва­ныя і за­баў­ля­ль­ныя пад­ыхо­ды. Мен­тар­ская мі­сія па­ча­ла ад­ыхо­дзіць на дру­гі план, сас­ту­па­ючы да­ро­гу мі­сіі парт­нёр­ства — умен­ню вес­ці ку­ль­тур­ны ды­ялог, што ства­рае но­вую ка­му­ні­ка­тыў­на-па­зна­­валь­ную су­по­ль­насць у му­зей­най пра­сто­ры.

Пер­шым кро­кам у раз­віц­ці му­зея як ка­му­ні­ка­цый­най сіс­тэ­мы ста­ла ства­рэн­не ў 1991 го­дзе клу­ба для да­шко­ль­ні­каў і іх ба­ць­коў «У гос­ці да Цю­бі­ка» (кі­раў­ні­ца Во­ль­га Бры­гад­ная). У ра­бо­це сту­дыі з пер­шых дзён яе існа­ван­ня па­ча­лі вы­ка­рыс­тоў­вац­ца інтэ­рак­тыў­ныя фор­мы пра­цы: гу­тар­кі на тэ­мы мас­тац­тва ў фор­ме ды­яло­гу, ад­люс­тра­ван­не на па­пе­ры ўра­жан­няў ад­ра­зу па­с­ля аб­мер­ка­ван­ня, пе­ра­ўва­саб­лен­не ў ге­ро­яў кар­цін, так­ты­ль­нае вы­ву­чэн­не пом­ні­каў архі­тэк­ту­ры ў па­ездках па Бе­ла­ру­сі. На­за­па­ша­ны во­пыт не­адна­ра­зо­ва прад­стаў­ляў­ся на рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных се­мі­на­рах.

З 2006 го­да ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі па­чаў пра­ца­ваць сек­тар му­зей­най пед­аго­гі­кі. Пад кі­раў­ніц­твам за­гад­чы­цы сек­та­ра Надзеі Кра­суц­кай (аўтар­ка і на­ву­ко­вая кі­раў­ні­ца) бы­ло рас­пра­ца­ва­на і ўка­ра­нё­на бо­льш за 20 му­зей­ных ка­му­ні­ка­тыў­ных пра­грам для дзя­цей і мо­ла­дзі, што ста­ла асно­вай сён­няш­няй шы­ро­кай дзей­нас­ці му­зея па ра­бо­це з ма­ла­ды­мі лю­дзь­мі. Пра­гра­мы падзя­ля­юцца на ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­ныя і за­баў­ля­ль­ныя і рэ­алі­зу­юцца ў раз­на­стай­ных фор­мах: тэ­ма­тыч­ных сус­трэ­чах, ся­мей­ных імпрэ­зах, вя­се­ль­ных му­зей­ных пад­арож­жах, свец­кіх ві­зі­тах у ся­дзі­бу Ва­нь­ко­ві­чаў. Рэалі­за­цыя гэ­тых пра­ектаў вы­яві­ла каш­тоў­насць ды­яло­гу ў му­зей­най пра­сто­ры, да­зво­лі­ла пе­ра­ста­віць акцэн­ты з ву­чэб­на-інфар­ма­цый­ных ад­ука­цый­ных пад­ыхо­даў на но­выя спо­са­бы спас­ці­жэн­ня мас­тац­кай ку­ль­ту­ры, за­сна­ва­ныя на су­пе­ра­жы­ван­ні, да­лу­чэн­ні, пе­ра­адкрыц­ці, саў­дзе­ле, ува­саб­лен­ні.

У 2005 го­дзе му­зей пры­няў іні­цы­яты­ву Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і ка­му­ні­ка­цыі Фран­цыі па пра­вя­дзен­ні між­на­род­най акцыі «Ноч му­зе­яў» і пер­шым у кра­іне за­пра­сіў мін­чан і гас­цей па­ўдзе­ль­ні­чаць у арт-экс­пе­ры­мен­це, які стаў што­га­до­вай са­май па­пу­ляр­най акцы­яй, раз­лі­ча­най на мо­ладзь.

Жа­дан­не ад­па­вя­даць за­пы­там на­вед­ва­ль­ні­ка пры­вя­ло сён­ня да ўка­ра­нен­ня ў му­зей­ную пра­кты­ку пра­вя­дзен­ня свя­точ­ных ка­ляд­ных і на­ва­год­ніх ме­ра­пры­емстваў, та­кіх экза­тыч­ных форм, як мед­ыта­цыі ў му­зеі, пра­гля­ды мас­тац­кіх фі­ль­маў з аб­мер­ка­ван­нем, кан­цэр­ты, па­ка­зы мод, па­ка­зы тэ­атра­ль­ных па­ста­но­вак, арт-пра­екты, якія аб’ядноў­ва­юць роз­ныя ві­ды мас­тац­тва: на­прык­лад, «Ча­ты­ры вы­мя­рэн­ні», му­зыч­ныя ка­ляд­ныя ве­ча­ры, май­стар-кла­сы, на­чныя экс­кур­сіі і г.д.

За­баў­ля­ль­ныя фор­мы му­зей­на-пед­ага­гіч­най ра­бо­ты ахоп­лі­ва­юць шы­ро­кі спектр аўды­то­рыі, у тым лі­ку і гле­да­чоў з інва­лід­нас­цю. Фар­мі­ра­ван­не без­бар’ерна­га ася­род­дзя ста­ла пры­яры­тэт­най за­да­чай му­зея ў ХХI ста­год­дзі. Ства­рэн­не пан­ду­саў, актыў­нае вы­ка­рыс­тан­не ліф­таў, а так­са­ма на­быц­цё но­ва­га аб­ста­ля­ван­ня: пад’ёмні­ка для ва­зоч­ні­каў, які з’явіў­ся ў рам­ках Пра­гра­мы Ура­да Япо­ніі «Ка­ра­ні тра­вы — гран­та­вая да­па­мо­га для пра­ектаў у сфе­ры ку­ль­ту­ры і спорту», да­зво­лі­ла рэ­зка па­вя­лі­чыць на­вед­ван­не на­ша­га му­зея лю­дзь­мі з інва­лід­нас­цю на ваз­ках.

Па­чы­на­ючы з 2003 го­да ў му­зеі па­ча­лі актыў­на рэ­алі­зоў­вац­ца інклю­зіў­ныя пра­екты, на­кі­ра­ва­ныя на пры­цяг­нен­не лю­дзей з інва­лід­нас­цю ў сфе­ру му­зея, а ме­на­ві­та — цыкл за­нят­каў для дзя­цей са сла­бым слы­хам «Крок на­сус­трач» (2003—2005), што­га­до­выя так­ты­ль­ныя вы­ста­вы і інклю­зіў­ныя фэс­ты, вы­ста­вы аўта­раў з інва­лід­нас­цю, аўды­ядэс­крып­цыя не­ка­ль­кіх кар­цін для на­вед­ва­ль­ні­каў са сла­бым зро­кам (2015), ві­дэ­асур­да­гід «Кар­ці­ны, якія ажы­лі» для лю­дзей са сла­бым слы­хам (2016—2019). У 2017—2019 га­дах у му­зеі і яго фі­лі­ялах (у тым лі­ку і Ма­гі­лё­ве) бы­лі пра­ве­дзе­ны ча­ты­ры экс­пе­ры­мен­та­ль­ныя між­на­род­ныя Ла­ба­ра­то­рыі са швед­скай гра­мад­скай арга­ні­за­цы­яй «ShareMusic @ PerformigArts», іх мэ­та — пры­ва­біць ма­ла­дых лю­дзей з інва­лід­нас­цю, да­сяг­нуць «пра­жы­ван­ня» тво­ра мас­тац­тва праз му­зей­ны пер­фор­ман­с.

За­ко­ны рын­ку, но­вая са­цы­яль­на-ку­ль­тур­ная пра­сто­ра гра­мад­ства ма­са­ва­га спа­жы­ван­ня аб­умо­ві­лі і з’яўлен­не ў та­кой кан­сер­ва­тыў­най уста­но­ве, як му­зей, цал­кам но­вых форм ды­яло­гу з гле­да­чом, якія но­сяць ха­рак­тар пры­емна­га і за­баў­ля­ль­на­га во­ль­на­га ча­су. У му­зей­ных за­лах ста­ла маг­чы­мым уба­чыць вя­се­ль­ныя пра­цэ­сіі, пра­вес­ці кар­па­ра­тыў­ны бан­кет, арга­ні­за­ваць фо­та­се­сію або зняць ві­дэ­акліп. Але сі­ту­ацыя сён­ня та­кая, што му­зей па­ві­нен і аб­авя­за­ны за­раб­ляць гро­шы, му­сіць, як май­стэр­скі ка­на­та­хо­дзец, ба­лан­са­ваць на мя­жы па­між тра­ды­цый­ным прад­стаў­лен­нем «хра­ма мас­тац­тва» і му­зе­ем-за­ба­вай, гэт­кім мо­лам ку­ль­ту­ры.

Су­ця­шае тое, што так ро­біц­ца ва ўсім све­це. Бо дзя­ку­ючы гэ­та­му на­пра­цоў­ва­юцца кан­так­ты, з’яўля­ецца спон­сар­ская да­па­мо­га і па­паў­ня­ецца збор. Асаб­лі­ва важ­ным гэ­та ста­ла ў апош­ні час, ка­лі існу­ючая сіс­тэ­ма фі­нан­са­ван­ня дзяр­жаў­ных му­зе­яў не прад­угле­джвае вы­дзя­лен­ня аб’ёму срод­каў, не­абход­ных для па­ўна­вар­тас­на­га па­паў­нен­ня ка­лек­цыі. Важ­ны фак­тар у гэ­тай сі­ту­ацыі — да­ры са­міх мас­та­коў і іх сва­якоў, дып­ла­ма­таў, вы­да­вец­тваў, ка­лек­цы­яне­раў, пе­рад­ачы мыт­на­га ка­мі­тэ­та і іншых арга­ні­за­цый.

З 1991 го­да му­зей атры­маў у дар бо­льш за 5000 прад­ме­таў, што скла­дае ка­ля 30 % ад агу­ль­най ко­ль­кас­ці тво­раў, якія па­сту­пі­лі ў збор. Ся­род най­бо­льш знач­ных бы­лі два аб­ра­зы «Ма­ці Бо­жай Адзі­гіт­рыі» XVIII ста­год­дзя і «Хрыс­та Усе­дзяр­жы­це­ля» 1861 го­да ад жы­ха­ра Мін­ска Ле­ані­да Но­ва­ка ў 2012 го­дзе; пей­за­жа «К вяс­не» (1943) кла­сі­ка бе­ла­рус­ка­га пей­заж­на­га жы­ва­пі­су Ві­­толь­­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі ад Н.А. Ку­зь­мі­ной; двух аква­тын­таў Мар­ка Ша­га­ла ад Бел­газ­прам­бан­ка; па­лот­наў Сэ­ма Цар­фі­на з ся­мей­най ка­лек­цыі яго ўну­ка Іва Дзю­ла­ка; двац­ца­ці ад­ной аўта­лі­таг­ра­фіі Ро­бер­та Ге­ні­на ад пры­ват­ных ка­лек­цы­яне­раў з Санкт-Пе­цяр­бур­га Аляк­сея і Ма­ры­ны Ра­дзі­во­на­вых; 290 ра­бот вя­до­ма­га гра­фі­ка Ана­то­ля Кап­ла­на ад ня­мец­кіх ка­лек­цы­яне­раў і сяб­роў май­стра Ру­до­ль­фа Ма­ера і Анна­лі­зы Ма­ер-Мей­нчэль; тво­раў мас­та­коў Па­рыж­скай шко­лы Мі­шэ­ля Кі­ко­іна, Во­сі­па Лю­бі­ча, Надзі Ха­да­се­віч-Ле­жэ, Пін­ху­са Крэ­ме­ня ад Ганаровага консула Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Лазане Анд­рэя Нажэскіна; тво­раў Ба­ры­са За­бо­ра­ва ад Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Са­мы вя­лі­кі ўклад у гіс­то­рыю му­зей­най ка­лек­цыі ты­раж­най гра­фі­кі ажыц­ця­віў у 2011 го­дзе вя­до­мы дру­кар Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў Дзміт­рый Ма­лат­коў, які пад­арыў му­зею сваю аса­біс­тую ка­лек­цыю — 887 эстам­паў су­час­ных бе­ла­рус­кіх, рас­ійскіх і еўра­пей­скіх гра­фі­каў. Каш­тоў­ны­мі да­ра­мі ста­лі і цэ­лыя ма­наг­ра­фіч­ныя ка­лек­цыі, пе­рад­адзе­ныя мас­та­ка­мі Аляк­сан­драм Са­лаў­ёвым, Ула­дзі­мі­рам Пра­ві­до­хі­ным, Аляк­сан­драм Ме­му­сам, Фе­лік­сам Гу­ме­нам і іншы­мі.

У пра­цэ­се па­паў­нен­ня ка­лек­цыі вар­та кан­ста­та­ваць і не­ка­то­рыя сум­ныя фак­ты. У пры­ват­нас­ці, на сён­няш­ні дзень у збо­ры му­зея ад­сут­ні­ча­юць шмат­лі­кія важ­ныя мас­тац­кія тво­ры кла­сі­каў сус­вет­най ве­лі­чы­ні, ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі (жы­ва­пі­с Мар­ка Ша­га­ла, тво­ры Ха­іма Су­ці­на, ску­льп­туры Во­сі­па Цад­кі­на), і са­вец­ка­га пе­ры­яду (ні­вод­най ра­бо­ты на­род­на­га мас­та­ка СССР Яўсея Май­се­енкі), а так­са­ма пра­цы су­час­ных мас­та­коў пе­ры­яду «дру­го­га аван­гар­да», або андэг­раў­нду 1980-х. У ка­лек­цыі ня­ма ра­бот Арту­ра Клі­на­ва, Вік­та­ра Пят­ро­ва, Ва­ле­рыя Мар­тын­чы­ка, Ула­дзі­мі­ра Аку­ла­ва, Аляк­сея Жда­на­ва, тво­раў по­зня­га пе­ры­яду твор­час­ці Ізра­іля Ба­са­ва і мно­гіх іншых аб’ектаў. Ака­за­ла­ся, што ка­ла­са­ль­ны пласт айчын­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва апы­нуў­ся вы­клю­ча­ным з кан­тэк­сту на­ту­ра­ль­най кан­вы яго гіс­то­рыі па агу­ль­на­вя­до­мых гіс­та­рыч­ных аб­ста­ві­нах, якія гэ­та­му спры­ялі. Вы­зна­чэн­не па­зі­цый НММ на­конт мас­тац­тва нон­кан­фар­міз­му ад­бы­ло­ся са спаз­нен­нем пры­клад­на на трыц­цаць га­доў. Час­тко­ва па­поў­ніць ла­ку­ны сён­ня да­па­ма­га­юць са­мі мас­та­кі-нон­кан­фар­міс­ты. Так, за апош­нія га­ды на­ша ка­лек­цыя па­поў­ні­ла­ся тво­ра­мі Ві­та­ля Чар­наб­ры­са­ва, Ула­дзі­мі­ра Ла­по, Аляк­сан­дра Ма­лея, Ула­дзі­мі­ра Ад­амчы­ка (Ад­ама Гло­бу­са), Ва­ле­рыя Пе­сі­на, Аляк­сан­дра Да­су­жа­ва, Ула­дзі­мі­ра Цэс­ле­ра.

Іншай, не менш важ­най для На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея пра­бле­май з’яўля­ецца на­быц­цё ра­бот су­час­ных, акту­аль­ных май­строў. Ня­гле­дзя­чы на тое што ў арт-су­по­ль­нас­ці час­та гу­чаць па­про­кі ў кан­сер­ва­тыў­нас­ці, за­кры­тас­ці му­зея для су­час­на­га мас­тац­тва, мы ўсве­дам­ля­ем, што ў на­шы дні важ­на па­ка­заць не то­ль­кі гіс­то­рыю мас­тац­тва, але і тэн­дэн­цыі, па­ва­ро­ты, плы­ні сён­няш­ня­га дня. Ця­пер час збі­раць іх пра­цы, па­ко­ль­кі сён­ня пе­ра­ход з ка­тэ­го­рыі «су­час­нае мас­тац­тва» ў ка­тэ­го­рыю «кла­сі­ка» ажыц­цяў­ля­ецца ве­ль­мі хут­ка ў па­ра­ўнан­ні з іншы­мі эпо­ха­мі. Ад­нак яшчэ не вы­пра­ца­ва­на стра­тэ­гія, па якіх кры­тэ­ры­ях за­куп­ляць акту­аль­нае мас­тац­тва за дзяр­жаў­ныя гро­шы. Та­му фар­мі­ра­ваць да­дзе­ную ка­лек­цыю мож­на па но­вай доб­рай тра­ды­цыі: мас­та­кі мо­гуць пад­арыць нам свой твор. У 2018 го­дзе та­кі жэст зра­біў За­хар Ку­дзін. Мас­та­кі ўсве­дам­ля­юць, на­ко­ль­кі важ­на, каб іх пра­цы бы­лі ў На­цы­яна­ль­ным му­зеі, па­ко­ль­кі ця­пер зра­зу­ме­ла, што contemporary art мо­жа цу­доў­на жыць і на ба­зе вя­лі­кіх му­зе­яў. Спа­дзя­емся, што, ка­лі ў на­ступ­ным го­дзе па­чне сваю пра­цу но­вы кор­пус му­зея па ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса, гэ­ты на­пра­мак бу­дзе раз­ві­вац­ца ў по­ўнай ме­ры. Бо, ад­каз­ва­ючы на вы­клі­кі ча­су і за­пы­ты су­час­на­га на­вед­ва­ль­ні­ка, вы­лу­чэн­не пэў­най кво­ты мас­тац­кай пра­кты­кі сён­няш­ня­га дня ў кла­січ­ным му­зеі ста­ла ўжо нор­май у на­шых су­се­дзяў.

Не­абход­на адзна­чыць, што му­зей мя­няў­ся і мя­ня­ецца на пра­ця­гу гэ­тых не­ка­ль­кіх дзе­ся­ці­год­дзяў не то­ль­кі кан­цэп­ту­аль­на, але і фі­зіч­на. Ёсць пэў­ная сім­ва­ліч­насць, што жыц­цё му­зея ў пе­ры­яд не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі па­ча­ло­ся з уз­вя­дзен­ня но­ва­га бу­дын­ка. Да кан­ца 1980-х ужо вос­тра ста­яла пы­тан­не аб па­шы­рэн­ні экс­па­зі­цый­ных плош­чаў, ства­рэн­ні пры­бу­до­вы да бу­дын­ка му­зея. Важ­най пра­бле­май ста­ла раз­рас­тан­не ка­лек­цый, з пры­чы­ны ча­го пер­шы па­верх га­лоў­на­га кор­пу­са (дзе сён­ня рэ­алі­зу­юцца буй­ныя вы­ста­вач­ныя пра­екты) стаў па сут­нас­ці за­пас­ні­кам. У 1989 го­дзе му­зею быў пе­рад­адзе­ны бу­ды­нак па ву­лі­цы Кі­ра­ва, 25, дзе раз­мяс­ці­лі­ся лек­то­рый і на­ву­ко­выя ад­дзе­лы. У 1993 го­дзе па­ча­ло­ся бу­даў­ніц­тва но­ва­га кор­пу­са му­зея — пры­бу­до­вы да асноў­на­га бу­дын­ка. У 1999 го­дзе для ад­мі­ніс­тра­цый­най служ­бы быў пе­ра­дадзе­ны бу­ды­нак па ву­лі­цы Ле­ні­на, 22. Ча­ты­рох­па­вяр­хо­вы кор­пус пры­бу­до­вы, за­вер­ша­ны ў 2006 го­дзе, да­зво­ліў знач­на па­шы­рыць па­ста­янныя экс­па­зі­цыі, а так­са­ма вы­да­ліць з экс­па­зі­цый­най за­лы пер­ша­га па­вер­ха асноў­на­га кор­пу­са фон­дас­хо­віш­чы ў су­час­ны дэ­па­зі­та­рый. Ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кае мас­тац­тва, мас­тац­тва За­ход­няй Еўро­пы, мас­тац­тва кра­ін Усхо­ду і бе­ла­рус­кае мас­тац­тва XX—XXI стст. раз­мяс­ці­лі­ся ў бу­дын­ку з най­ноў­шы­мі тэх­на­ло­гі­ямі: клі­мат-кан­тро­лем, свят­лом і г.д.

Пра­гра­ма па пе­рад­ачы му­зею да­дат­ко­вых бу­дын­каў пра­цяг­ну­ла­ся і ў ХХI ста­год­дзі: у 2010 го­дзе быў ад­да­дзе­ны бу­ды­нак па вул. Кар­ла Мар­кса, 24. І як вы­нік — му­зей атры­маў но­вы архі­тэк­тур­ны пей­заж, які ўжо за­раз на­зы­ва­юць «Му­зей­ным квар­та­лам». Ця­пер ідзе актыў­нае ўзвя­дзен­не но­вых бу­дын­каў, у му­зея з’явяц­ца да­дат­ко­выя вы­ста­вач­ныя плош­чы і Цэнтр рэ­стаў­ра­цыі (май­стэр­ні), па­мяш­кан­ні для асвет­ніц­кай ра­бо­ты і фо­та­ла­ба­ра­то­рыі, су­ве­нір­ная кра­ма, артыс­тыч­ная ка­вяр­ня. Усё гэ­та вы­дат­ныя і па­трэб­ныя но­ва­ўвя­дзен­ні.

Ёсць у нас і па­ра­ле­ль­ны ва­ры­янт па­шы­рэн­ня пра­сто­ры му­зея, ары­ента­ва­ны на іншы тып аўды­то­рыі — вір­ту­аль­ны, бо ве­ль­мі вя­лі­кая ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў за­хо­дзяць на элек­трон­ны сайт му­зея, які ўвесь час па­паў­ня­ецца інфар­ма­цы­яй, вір­ту­аль­ны­мі экс­кур­сі­ямі і вы­ста­ва­мі і мно­гім іншым. За апош­нія га­ды рэ­зка ўзрас­ла ко­ль­касць лю­дзей, якія ка­му­ні­ку­юць з му­зе­ем дзя­ку­ючы яго пры­сут­нас­ці ў Instagram, Facebook, Telegram, Twitter, «Вкон­так­те», што вы­во­дзіць яго дзей­насць у но­вую пра­сто­ру.

Сён­ня му­зей стаў не то­ль­кі вы­ста­вач­най пля­цоў­кай, але ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­ным, за­баў­ля­ль­ным цэн­трам, ары­ента­ва­ным на роз­ную аўды­то­рыю, экс­пе­ры­мен­та­ль­най ла­ба­ра­то­ры­яй для су­меж­ных дыс­цып­лін — тэ­атра, ды­зай­ну, му­зы­кі і кі­но, мес­цам пра­фе­сій­на­га рос­ту твор­чай мо­ла­дзі, па­пу­ля­ры­за­та­рам на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры за мя­жой. Ён імкнец­ца пры­цяг­ваць, за­баў­ляць, інфар­ма­ваць, быць пры­емным, пры­ваб­ным і мод­ным мес­цам сус­трэ­чы і ў той жа час за­хоў­ваць вы­со­кі ку­ль­тур­ны ста­тус. Аб на­рош­чван­ні «аб­аро­таў» за апош­ні час свед­чыць не то­ль­кі раз­на­стай­насць да­дат­ко­вых ме­рап­ры­емстваў і па­слуг, але і па­ста­янны рост ко­ль­кас­ці на­вед­ва­ль­ні­каў. Мы раз­уме­ем, што му­зей па­чы­нае ад­ыгры­ваць усё бо­льш пры­кмет­ную са­цы­яль­ную ро­лю, пе­ра­тва­ра­ючы­ся ў мес­ца пры­цяг­нен­ня вя­лі­кіх мас лю­дзей і мес­ца іх эма­цы­яна­ль­най, эстэ­тыч­най і гра­мад­скай ад­ука­цыі. На­ша за­да­ча сён­ня скла­да­ецца ў пад­трым­цы раз­умен­ня му­зея як ком­плек­сна­га, між­дыс­цып­лі­нар­на­га фе­но­ме­ну, які, па сло­вах Аляк­сан­дра Дор­не­ра, уяў­ляе з ся­бе Kraftwerk — свай­го ро­ду элек­трас­тан­цыю, здо­ль­ную ды­на­міч­на рэ­ага­ваць на змен­лі­выя за­пы­ты.

Кацярына Ізафатава