Чыр­во­ная га­ле­рэя

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

МІ­КА­ЛАЙ МІ­ХА­ЛАП І ПЕР­ШЫ БЕ­ЛА­РУС­КІ МАС­ТАЦ­КІ МУ­ЗЕЙ У ДА­ВА­ЕННЫ ПЕ­РЫ­ЯД (1939—1941)
ПЫ­ТАН­НЕ АБ «СА­МА­СТОЙ­НЫМ БЕ­ЛА­РУС­КІМ МУ­ЗЭІ ВЫ­ЯЎЛЕН­ЧЫХ МАС­ТАЦ­ТВАЎ, ХА­ЦЯ Б ПРЫ ДЗЯР­ЖАЎ­НЫМ ГІС­ТА­РЫЧ­НЫМ МУ­ЗЭІ БССР» УЗ­ДЫ­МА­ЛА­СЯ БЕ­ЛА­РУС­КІ­МІ СКУ­ЛЬП­ТА­РА­МІ (АЗГУ­РАМ, АРЛО­ВЫМ, БРА­ЗЕ­РАМ, ГРУ­БЭ, КАР­ПЕН­КАМ) УЖО Ў КАС­ТРЫЧ­НІ­КУ 1932 ГО­ДА, НЕ­ЎЗА­БА­ВЕ ПА­СЛЯ ЗА­КРЫЦ­ЦЯ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ДЗЯР­ЖАЎ­НА­ГА МУ­ЗЕЯ (БДМ) У МІН­СКУ І АРЫШ­ТУ Ў 1930-М ЯГО ДРУ­ГО­ГА ДЫ­РЭК­ТА­РА — «НА­ЦДЭ­МА» ВАЦ­ЛА­ВА ЛАС­ТОЎ­СКА­ГА. У БДМ, ЯК ВЯ­ДО­МА, МЕЎ­СЯ ВЯ­ЛІ­КІ МАС­ТАЦ­КІ АД­ДЗЕЛ, НА АСНО­ВЕ ЯКО­ГА МОЖ­НА БЫ­ЛО СТВА­РЫЦЬ ГА­ЛЕ­РЭЮ.

Гісторыя музея 

Та­ды пы­тан­не пра асоб­ную Кар­цін­ную га­ле­рэю не вы­ра­шы­ла­ся: му­зей быў вы­се­ле­ны са свай­го бу­дын­ка на Архі­рэй­скім пад­вор’і ў ча­ты­ры па­коі До­ма кал­гас­ні­ка і ў 1934-м атры­маў на­зву Дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на-гіс­та­рыч­на­га му­зея БССР. Але па­ко­ль­кі мес­ца бы­ло ма­ла, то ён не фун­кцы­яна­ваў як пуб­ліч­ная ўста­но­ва. Усе­бе­ла­рус­кія мас­тац­кія вы­ста­вы, што пе­ры­ядыч­на ад­кры­ва­лі­ся з 1925 го­да, пра­хо­дзі­лі ў не­прыс­та­са­ва­ных па­мяш­кан­нях то Ка­му­ніс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, то Клу­ба пра­цаў­ні­коў асве­ты, то До­ма кал­гас­ні­ка ці До­ма Чыр­во­най арміі. Ма­ла­дая бе­ла­рус­кая ста­лі­ца па­тра­ба­ва­ла асоб­най мас­тац­кай пля­цоў­кі: на­сту­па­лі ча­сы гран­ды­ёзных ідэ­ала­гіч­ных юбі­лей­ных экс­па­зі­цый — на­прык­лад, да 20-год­дзя Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі «Ле­нін і Ста­лін — арга­ні­за­та­ры БССР». Упер­шы­ню гэ­тае пы­тан­не раз­гля­да­ла­ся на Бю­ро ЦК КП(б)Б у чэр­ве­ні 1936-га. У 1937 го­дзе пры Інсты­ту­це лі­та­ра­ту­ры, мас­тац­тва і мо­вы АН БССР па­ча­ла пра­цу спе­цы­яль­ная гру­па па арга­ні­за­цыі Кар­цін­най га­ле­рэі БССР.

24 сту­дзе­ня 1939 го­да вы­йшла па­ста­но­ва Сав­нар­ка­ма БССР «Аб арга­ні­за­цыі кар­цін­най га­ле­рэі ў г. Мін­ску»: га­ле­рэя па­він­на бы­ла раз­мяс­ціц­ца ў пя­ці па­ко­ях бы­ло­га бу­дын­ка Ака­дэ­міі на­вук БССР па­сля пе­ра­езду Ака­дэ­міі ў но­выя кар­пу­сы, уз­ве­дзе­ныя Іо­сі­фам Лан­гбар­дам. Увесь фонд кар­цін і ску­льп­тур, акра­мя му­зей­ных экс­па­на­таў з сіс­тэ­мы На­рка­мас­ве­ты ды іншых на­рка­ма­таў, за­гад­ва­ла­ся пе­рад­аць Кі­раў­ніц­тву па спра­вах мас­тац­тваў пры СНК БССР. Ужо праз два тыд­ні па­вод­ле акта ад 8 лю­та­га 1939 го­да ў Кар­цін­ную га­ле­рэю бы­ло пе­рад­адзе­на бо­льш за 400 тво­раў мас­тац­тва з Дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на-гіс­та­рыч­на­га му­зея. Гэ­та ра­бо­ты, што ме­лі мас­тац­кую вар­тасць, — на­цюр­мор­ты, кра­яві­ды, парт­рэ­ты не­гіс­та­рыч­ных асоб, жан­ра­выя кам­па­зі­цыі і пра­цы су­час­ных мас­та­коў. У па­ста­но­ве пра арга­ні­за­цыю Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі про­звіш­ча яе кі­раў­ні­ка яшчэ не на­зы­ва­ецца. Мі­ка­лай Мі­ха­лап быў за­цвер­джа­ны як ды­рэк­тар праз па­ўта­ра ме­ся­ца па­сля па­ста­но­вы асоб­ным рас­па­ра­джэн­нем СНК БССР ад 9 са­ка­ві­ка 1939 го­да. Ня­гле­дзя­чы на тое, што ён не з’яўляў­ся «вы­тры­ма­ным парт­ыйцам», Мі­ха­лап, спе­цы­яліст мас­тац­кай пра­мыс­ло­вас­ці, пра­па­но­ву пры­мае як за­гад: ад­маў­ляц­ца ў тыя га­ды не бы­ло пры­ня­та. Ака­ліч­нас­ці ме­на­ві­та гэ­та­га пры­зна­чэн­ня сён­ня не­вя­до­мыя.

Асо­ба ў фо­ку­се

Мі­ка­лай Мі­ха­лап ад­ыграў вы­ключ­ную ро­лю ў ства­рэн­ні га­ле­рэі. Мін­чук і інтэ­лі­гент у пер­шым па­ка­лен­ні, ва ўсіх шмат­лі­кіх анке­тах ён па­зна­чаў ся­бе бе­ла­ру­сам. Ма­ла­досць яго пра­йшла пад уплы­вам ідэй бе­ла­рус­ка­га ад­ра­джэн­ня.

У 1905 го­дзе ён па­сту­піў у пры­ват­ную пе­цяр­бур­г­скую Цэн­тра­ль­ную ву­чэ­ль­ню тэх­ніч­на­га ма­ля­ван­ня ба­ро­на Шціг­лі­ца. Вуч­ні за­йма­лі­ся па пра­гра­ме Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, за­нят­кі афор­там вёў вы­дат­ны май­стра гра­вю­ры Ва­сі­лій Ма­тэ.

Мі­ха­лап лю­біў згад­ваць ма­ла­досць і ня­лёг­кія, але ці­ка­выя га­ды жыц­ця ў Пе­цяр­бур­гу: бе­ла­рус­кі гур­ток сту­дэн­цкай мо­ла­дзі, які Мі­ка­лай на­вед­ваў ра­з­ам з Янкам Ку­па­лам, удзел у афар­млен­ні пер­шай па­ста­ноў­кі пе­цяр­бур­гскай «Па­ўлін­кі». У гур­тку ён за­ці­ка­віў­ся бе­ла­рус­кім арна­мен­там на каф­лі і слуц­кіх па­ясах, ад­шук­ваў іх у ста­рых вы­дан­нях збо­раў Імпе­ра­тар­скай пуб­ліч­най біб­лі­ятэ­кі.

Па­сля доў­гіх на­зі­ран­няў за жы­вё­ла­мі ў Бе­ла­веж­скай пуш­чы ён зра­біў для дып­ло­ма фа­янса­вую ста­ту­этку «Зуб­ра» (1915). У той жа год упер­шы­ню прад­стаў­ляе свае тво­ры, во­сем ке­ра­міч­ных вы­ра­баў, на мін­скай вы­ста­ве 1915 го­да «Мас­та­кі — воі­нам».

1925—1930-я пры­све­ча­ны пра­цы ў Ві­цеб­скім мас­тац­кім тэх­ні­ку­ме, ку­ды Мі­ха­лап быў за­про­ша­ны Мі­ха­ілам Кер­зі­ным, за­гад­чы­кам на­ву­ча­ль­най час­ткі. Ён уз­на­ча­ль­вае ке­ра­міч­ны ад­дзел, ства­рае ке­ра­міч­ную май­стэр­ню, вы­кла­дае тэх­на­ло­гію ке­ра­мі­кі і кам­па­зі­цыю да тых ча­соў, па­куль ад­дзел «за не­на­доб­нос­тью» не за­кры­ва­юць. У жніў­ні 1930 го­да Мі­ха­ла­пу пра­па­ну­юць но­вую пра­цу ў ста­лі­цы БССР — за­гад­чы­кам ке­ра­міч­най ла­ба­ра­то­рыі ў ад­дзе­ле мі­не­ра­ль­най тэх­на­ло­гіі На­ву­ко­ва-да­след­ча­га інсты­ту­та пра­мыс­ло­вас­ці. Ён уз­на­ча­ль­вае гру­пу па да­сле­да­ван­ні вог­нет­ры­ва­лай і тон­кай ке­ра­мі­кі, вы­ву­чае пы­тан­не вы­ра­бу без­він­зо­вай гла­зу­ры для аб­лі­цо­вач­ных плі­так.

У 1933 го­дзе Мі­ка­лая Мі­ха­ла­па аб­іра­юць дэ­ле­га­там на са­вец­ка-гер­ман­скую кан­фе­рэн­цыю фар­фо­ра­ва-фа­янса­вай пра­мыс­ло­вас­ці, у 1937-м ён член На­ву­ко­вай ра­ды Інсты­ту­та пра­мыс­ло­вас­ці, дзе ад­каз­вае за вы­ву­чэн­не фар­фо­ра­вай ма­сы з бе­ла­рус­кай сы­ра­ві­ны на Ду­леў­скім за­во­дзе, з’яўля­ецца ад­ным з арга­ні­за­та­раў між­на­род­най вы­ста­вы ў Па­ры­жы «Мас­тац­тва і тэх­ні­ка ў су­час­ным жыц­ці» (1937), да якой рых­та­ваў «спе­цы­яль­ныя мас­тац­кія экс­па­на­ты па ке­ра­мі­цы». На ўсіх гэ­тых па­са­дах Мі­ха­лап па­ка­заў ся­бе вы­дат­ным арга­ні­за­та­рам.

Но­вы бу­ды­нак па ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса

Но­ва­му ды­рэк­та­ру акрэс­лі­лі за­да­чу — ства­рыць да 20-год­дзя БССР га­ле­рэю з ад­па­вед­ны­мі са­вец­кі­мі экс­па­на­та­мі і экс­па­зі­цы­яй, што лёг­ка б дэ­ман­та­ва­ла­ся пад маш­таб­ныя ідэ­ала­гіч­ныя вы­ста­вы, пры­зна­ча­ныя ў тым лі­ку і для па­ка­зу ў ста­лі­цы СССР. Ство­ра­ны ў 1938 го­дзе Са­юз мас­та­коў БССР, хоць і меў ся­род сва­іх сяб­роў 100 асоб (40 мас­та­коў пра­жы­ва­ла ў Мін­ску), не мог пра­фе­сій­на вы­кон­ваць та­ко­га кштал­ту за­да­чы. У 1939-м па­ча­ла­ся пад­рых­тоў­ка да вы­ста­вы «Ле­нін і Ста­лін — арга­ні­за­та­ры бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці», пры­мер­ка­ва­най да 30-год­дзя БССР. На па­ся­джэн­ні Бю­ро ЦК КП(б)Б ад 16—17 жніў­ня 1939 го­да бы­ло вы­ра­ша­на арга­ні­за­ваць вы­ста­ву вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва да Дэ­ка­ды бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ў Маск­ве ў чэр­ве­ні 1940-га.

З пер­шых дзён кі­ра­ван­ня Мі­ка­лай Мі­ха­лап вы­явіў моц­ны арга­ні­за­тар­скі та­лент. Га­ле­рэю пла­на­ва­ла­ся ства­рыць у бы­лым ма­лым бу­дын­ку Інбел­ку­ль­та. Але Мі­ха­лап да­біў­ся бо­ль­ша­га. Га­зе­та «Звяз­да» ад 15 чэр­ве­ня 1939 го­да па­ве­дам­ляе, што для га­ле­рэі пе­рад­адзе­на но­вае па­мяш­кан­не — трох­па­вяр­хо­вы дом бы­лой Вы­шэй­шай ка­му­ніс­тыч­най сель­ска­гас­па­дар­чай шко­лы па ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса. Бу­ды­нак, што да рэ­ва­лю­цыі быў жа­но­чай гім­на­зі­яй, меў 15 вя­лі­кіх па плош­чы і вы­со­кіх па­ко­яў, у ім маг­лі раз­мяс­ціц­ца ка­ля 400 экс­па­на­таў.

Ад­дзел мас­тац­кай пра­мыс­ло­вас­ці

У га­ле­рэі на­па­чат­ку бы­лі ство­ра­ны тры ад­дзе­лы — ста­ра­жыт­на­га, на­род­на­га і су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва. Ды­рэк­тар арга­ні­зуе экс­пе­ды­цыі, пад­час іх ідзе по­шук прад­ме­таў на­род­на­га мас­тац­тва — по­сці­лак, руч­ні­коў, на­род­ных ікон. А по­тым на сваю ры­зы­ку па­шы­рае ўлас­ныя па­ўна­моц­твы: да­бі­ва­ецца асаб­лі­вай па­ста­но­вы (у чэр­ве­ні 1939 го­да) аб ства­рэн­ні ад­дзе­ла мас­тац­кай пра­мыс­ло­вас­ці, у які пра­па­ноў­ва­ла­ся пе­рад­аваць усе ке­ра­міч­ныя вы­ра­бы, шкло, тво­ры з дрэ­ва, тка­ні­ны і мэб­лю з лі­ку тых, што не экс­па­на­ва­лі­ся ў аб­лас­ных му­зе­ях. Мі­ха­лап про­сіць пе­рад­аць з Дзяр­жаў­на­га Эрмі­та­жа па­ўсот­ні ра­бот дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, у тым лі­ку мэб­лю з «Сі­няй спа­ль­ні» Аляк­сан­дра ІІ у Зім­нім па­ла­цы.

Пе­рад­ачы з му­зе­яў СССР

У лі­пе­ні па­ча­лі­ся ра­монт і пры­ста­са­ван­не но­ва­га па­мяш­кан­ня для раз­мяш­чэн­ня экс­па­на­таў. У пер­шай па­ло­ве чэр­ве­ня ў га­ле­рэю ўжо пры­вез­лі ка­ля 600 кар­цін (трэ­ба адзна­чыць пра­фе­сій­ны вы­бар тво­раў), гра­вюр і ску­льп­тур, у тым лі­ку 50 гра­вюр за­ход­ніх май­строў ХVІІ—ХVІІІ ста­год­дзяў. Не­­каль­­кі дзя­сят­каў кар­цін еўра­пей­скіх май­строў з улас­ных фон­даў бы­лі пе­рад­адзе­ны з мас­коў­ска­га Му­зея выяўленчых мас­тац­тваў імя Пуш­кі­на. Вя­до­мы са­вец­кі мас­так Ба­рыс Іа­ган­сон ахвя­ра­ваў мін­скай га­ле­рэі эскіз вя­лі­кай пан­ара­мы «Пе­ра­ход праз Сі­ваш», мас­квіч Фё­дар Ма­до­раў — кар­ці­ну «Ка­нал га­то­вы». Спе­цы­яліс­ты з Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі і «су­пра­цоў­нік-жы­ва­пі­сец» га­ле­рэі Ад­ольф Гу­гель, вы­ха­ва­нец Ві­цеб­скай мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні, па­ча­лі рэ­стаў­ра­цыю тво­раў, якія па­сту­пі­лі.

У жніў­ні 1939 го­да ў га­ле­рэю з му­зе­яў Ві­цеб­ска і Ма­гі­лё­ва да­дат­ко­ва бы­лі пе­рад­адзе­ны дзве кар­ці­ны Рэ­пі­на, пра­цы пе­ра­соў­ні­каў Яка­бі, Ба­шы­ла­ва, Ле­ма­ха, Ка­тар­бін­ска­га, Кле­ве­ра, Пі­ма­нен­кі і Архі­па­ва, а так­са­ма два кра­яві­ды іта­ль­янскай шко­лы, «За­бой­ства св. Стэ­фа­на» Са­ль­ва­то­ра Розы, тры мар­му­ро­выя ста­туі («Ве­не­ра Мед­ыцэй­ская», «Ве­не­ра Га­лі­цы­цэй­ская» і «Мер­ку­рый і Аргос») і дзе­вяць кар­цін Яну­арыя Су­ха­до­льс­ка­га з Го­ме­льс­ка­га гіс­та­рыч­на­га му­зея. У 1939-м агу­ль­ная ко­ль­касць тво­раў, што па­сту­пі­лі з Го­ме­ля, да­сяг­ну­ла 55-ці.

Дзяр­жаў­ны рус­кі му­зей у Ле­нін­гра­дзе пе­рад­ае 30 ве­рас­ня 1939 го­да Кар­цін­най га­ле­рэі 85 эстам­паў рус­кіх мас­та­коў ХІХ—ХХ ста­год­дзяў з дуп­лет­на­га фон­ду. З ары­гі­на­ль­ных до­шак у Пе­цяр­бур­гу бы­лі над­ру­ка­ва­ны гра­вю­ры «Icones» Гір­ша Лей­бо­ві­ча.

У 1939 го­дзе ў га­ле­рэю былі пе­рад­адзе­ныя не­­каль­­кі тво­раў з бы­ло­га Му­зея пра­ле­тар­скай куль­­ту­ры ў Ві­цеб­ску і бо­льш за 60 — з рас­фар­міра­ва­на­га ў 1930-м у Ле­нін­гра­дзе Му­зея яўрэй­ска­га гіс­то­ры­ка-этнаг­ра­фіч­на­га та­ва­рыс­тва, у тым лі­ку ма­тэ­ры­ялы этнаг­ра­фіч­ных экс­пе­ды­цый 1928 го­да і та­кія шэ­дэў­ры па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, як «Раз­вод» Юдэ­ля Пэ­на, «Па­ха­ван­не ў мяс­тэч­ку» Аб­ра­ма Ма­не­ві­ча, фар­ма­ль­ныя экс­прэ­сі­яніс­тыч­ныя аква­рэ­лі Іса­ха­ра Бе­ра Ры­ба­ка і Льва Зе­ві­на. Мі­ха­лап, які не­йкі час пра­ца­ваў у Ві­цеб­ску, доб­ра ве­даў мно­гіх там­тэй­шых мас­та­коў. Шка­да, што з доб­ра вы­бра­най ка­лек­цыі за­ха­ва­лі­ся лі­ча­ныя ра­бо­ты. Ця­пер усе яны зна­хо­дзяц­ца ў экс­па­зі­цы­ях му­зе­яў у Мін­ску і Ві­цеб­ску.

Ад­крыц­цё Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі

8 ліс­та­па­да 1939 го­да ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё га­ле­рэі, пры­мер­ка­ва­нае да 22-й га­да­ві­ны Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі і 30-год­дзя БССР. Ты­днё­вік «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва» пад­ра­бяз­на апіс­вае гэ­тую падзею і рас­па­вя­дае пра пер­шых ві­зі­то­раў: «...пры­сут­ні­ча­лі бай­цы і ка­ман­дзі­ры мін­ска­га гар­ні­зо­на, ста­ха­наў­цы, пі­сь­мен­ні­кі-ардэ­на­нос­цы Зміт­рок Бя­ду­ля і Мі­хась Лы­нь­коў, ску­льп­та­ры за­слу­жа­ныя дзея­чы мас­тац­тваў Кер­зін і Гру­бэ... У гэты дзень кар­цін­ную га­ле­рэю на­ве­да­лі сак­ра­та­ры ЦК КП(б)Б т. Пан­ама­рэн­ка, Ма­лін, Грэ­ка­ва».

На час ад­крыц­ця ў га­ле­рэі ме­ла­ся бо­льш за 1200 экс­па­на­таў. Па­ло­ву тво­раў у пер­шыя га­ды скла­да­лі ка­лек­цыі ста­ра­жыт­на­га і пры­клад­но­га мас­тац­тва. Пра ўзро­вень экс­па­зі­цыі мож­на мер­ка­ваць з пад­ра­бяз­на­га арты­ку­ла Мі­ка­лая Мі­ха­ла­па ў «Лі­Ме». Ён ні­бы ве­даў, што гэ­тыя звес­ткі бу­дуць каш­тоў­ны­мі для на­шчад­каў — гіс­то­ры­каў мас­тац­тва. На­прык­лад, у экс­па­зі­цыі рус­ка­га мас­тац­тва ХVІІІ—ХІХ ста­год­дзяў пры­сут­ні­ча­лі: «Муж­чын­скі парт­рэт» Антро­па­ва, «Парт­рэт За­граж­скай» Ро­ка­та­ва, бюст фе­льд­мар­ша­ла Ру­мян­ца­ва-За­ду­най­ска­га Шу­бі­на, «Біт­ва пры Кан­гу­це» Рас­трэ­лі, гра­вю­ры Зу­ба­ва, Чэ­ме­са­ва, Ухтом­ска­га, Са­ка­ло­ва. Да­клад­на вя­до­мы і склад бе­ла­рус­кіх за­лаў: «Май­стар га­дзін­ні­каў» Пэ­на, аўта­пар­трэт і кра­явід Аль­пя­ро­ві­ча, парт­рэ­ты да­чок Вол­ка­ва, «Кал­гас­ны ста­так» Ге­ды, «Апош­ні дзень Ча­па­ева» За­йца­ва, «Уступ­лен­не Чыр­во­най арміі ў Мінск» Ма­нас­зо­на, «Па­ра­не­ны та­ва­рыш» Па­шке­ві­ча, «Па­рыж» і «Ман­мартр» Цу­кер­ма­на.

Праз два га­ды пра­ца бы­ла на­ла­джа­на, га­ле­рэя ме­ла ўлас­ны гру­за­вік з кі­роў­цам і да­стат­ко­вы штат су­пра­цоў­ні­каў. Мі­ха­лап над­аваў кад­ра­вым пы­тан­ням шмат ува­гі, у га­ле­рэі пра­ца­ва­лі на­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі з уні­вер­сі­тэц­кай ад­ука­цы­яй: Аляк­сан­дра Ва­сі­леў­ская, Ган­на Глав­ацкая, Сен­дэр Па­ле­ес, Але­на Ала­да­ва. Аб­авяз­кі на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра па за­ха­ван­ню экс­па­на­таў вы­кон­ваў Дзі­пер­штэйн, за­ха­ва­ль­ні­цай фон­даў бы­ла Зоя Ка­на­пац­кая, мас­та­ком-рэ­стаў­ра­та­рам — Ад­ольф Гу­гель.

Тво­ры з За­ход­няй Бе­ла­ру­сі

Па­сля 17 ве­рас­ня 1939 го­да — да­лу­чэн­ня да БССР За­ход­няй Бе­ла­ру­сі і Бе­лас­то­ка — Кар­цін­ная га­ле­рэя па­поў­ні­ла­ся мас­тац­кі­мі каш­тоў­нас­ця­мі з лі­ку на­цы­яна­лі­за­ва­най ма­ёмас­ці шля­хец­кіх ма­ёнткаў і за­мкаў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. Гэ­та бы­лі мэб­ля эпо­хі Лю­до­ві­ка ХІV і май­стэр­ні Жа­коб, ка­мін­ныя га­дзін­ні­кі, ста­ту­эткі са сла­но­вай кос­ці (64 адзін­кі), 480 прад­ме­таў рус­ка­га фар­фо­ру. Збор за­ход­не­еўра­пей­ска­га мас­тац­тва на­ліч­ваў 800 адзі­нак, у тым лі­ку 210 — мей­сен­ска­га фар­фо­ра­ва­га за­во­ду, ме­лі­ся збор кі­тай­ска­га фар­фо­ру, каў­каз­скія ды­ва­ны і фран­цуз­скі га­бе­лен ХVIII ста­год­дзя, 

30 прад­ме­таў урэц­ка­га шкла, 200 по­сці­лак бе­ла­рус­кіх тка­чых, па­ясы фаб­рык «Леа Ма­джар­скі ў Слуц­ку», Па­сха­лі­са ў Ліп­ка­ве, Фран­цыс­ка Мас­лоў­ска­га ў Кра­ка­ве. Асаб­лі­вую каш­тоў­насць уяў­ля­лі мас­тац­кія тво­ры з Ня­свіж­ска­га за­мка. Ся­род уз­я­тых на ўлік 264 кар­цін і парт­рэ­таў спе­цы­яль­най ка­мі­сі­яй адзна­ча­ны як вы­со­ка­мас­тац­кія ка­ля 40 фа­мі­ль­ных парт­рэ­таў ХІV—ХVIII ста­год­дзяў, 20 гу­ашаў і ма­люн­каў Фа­ла­та, 32 слуц­кія па­ясы, мэб­ля, га­дзін­ні­кі і ва­зы. Са шляхецкіх сядзібаў паступілі так­са­ма «Да­жын­кі» Руш­чы­ца, кар­ці­ны Эрас­та Су­коў­ска­га, Зя­но­на Лен­ска­га, Ген­ры­ха Вей­сен­го­фа.

Слуц­кія па­ясы

Мі­ха­лап па­чаў зма­ган­не за пе­рад­ачу ра­дзі­ві­лаў­скіх мас­тац­кіх ба­гац­цяў га­ле­рэі, а не ў мас­коў­скія му­зеі, бо ста­ла вя­до­ма пра арга­ні­за­цыю му­зей­ных экс­пе­ды­цый з га­лоў­ных мас­тац­кіх скар­бніц СССР. Трэ­ба бы­ло дзей­ні­чаць хут­ка. У во­пі­се ма­ёмас­ці за­мка ад 6 кас­трыч­ні­ка 1939 го­да ідзе га­вор­ка пра 32 па­ясы з Ры­цар­скай за­лы, якія ма­юць вы­со­кую мас­тац­кую якасць. Але лёс за­мка яшчэ не быў вя­до­мы. 27 снеж­ня 1939 бы­ло пры­ня­тае ра­шэн­не пра арга­ні­за­цыю ў за­мку му­зея, але ўжо 10 сту­дзе­ня 1940 го­да «во из­ме­не­ние ре­ше­ния» па­ста­на­ві­лі пе­рад­аць за­мак пад Дом ад­па­чын­ку НКУС БССР, «оста­вив вре­мен­но на мес­те ис­то­ри­чес­кие цен­нос­ти». І вось на­рэш­це па­ста­но­ва: 

«...на­ибо­лее цен­ные ху­до­жес­твен­ные кар­ти­ны, кол­лек­цию слуц­ких по­ясов, часть ме­бе­ли и пред­став­ля­ющие цен­ность ску­льп­ту­ры и ва­зы пе­ре­д­ать Управ­ле­нию по де­лам ис­кусств при СНК БССР для Рес­пуб­ли­кан­ской кар­тин­ной га­ле­реи».

Гэ­тыя да­ку­мен­ты да­юць уяў­лен­не пра на­ма­ган­ні ды­рэк­та­ра да­лу­чыць каш­тоў­ныя экс­па­на­ты да фон­даў га­ле­рэі. Без­умоў­на, да­па­маг­ла дэ­кад­ная вы­ста­ва ў Мас­кве, на якой Мі­ка­лай Мі­ха­лап ма­рыў па­ка­заць па­ясы — бе­ла­рус­кую ад­мет­насць, сен­са­цыю, як по­тым пі­са­лі га­зе­ты, «уз­ор вы­дат­най твор­час­ці бе­ла­рус­кіх пры­гон­ных тка­чых». Ён не­здар­ма га­на­рыў­ся гэ­тым збо­рам: «Па сва­ёй паў­на­це, ба­гац­ці і раз­на­стай­нас­ці ры­сун­каў гэ­та ка­лек­цыя адзі­ная ў све­це», — пі­са­ла га­зе­та «Звяз­да» 10 мая 1940 го­да.

На­ву­ко­выя да­сяг­нен­ні

За два з па­ло­вай га­ды ня­стом­най пра­цы збо­ры га­ле­рэі да­сяг­ну­лі трох ты­сяч адзі­нак за­ха­ван­ня. 

Гэ­та быў сап­раў­дны подзвіг му­зей­шчы­каў пер­ша­га па­ка­лен­ня, якія здо­ле­лі за 9 ме­ся­цаў у не­ве­ра­год­ных умо­вах жор­сткай ідэ­ало­гіі, рэ­прэ­сій і ба­ра­ць­бы з рэ­лі­гі­яй на­за­па­сіць у сва­іх фон­дах шмат сап­раў­дных тво­раў мас­тац­тва.

Га­ле­рэя па­спе­ла пра­вес­ці не­ка­ль­кі вя­лі­кіх ста­цы­янар­ных вы­стаў і рых­та­ва­ла пе­ра­соў­ныя для аб­лас­ных га­ра­доў Бе­ла­ру­сі — Брэс­та, Ма­гі­лё­ва і Ві­цеб­ска. Вя­ла­ся асвет­ніц­кая пра­ца. Але­на Ала­да­ва пад­рых­та­ва­ла і зда­ла ў друк ка­рот­кі ка­та­лог-да­вед­нік па га­ле­рэі. Са снеж­ня 1939 го­да па­чаў пра­ца­ваць лек­то­рый па гіс­то­рыі мас­тац­тва ХVIII—ХIХ ста­год­дзяў і са­вец­кім пе­ры­ядзе.

Кож­ны на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік вёў улас­ную тэ­му: Ва­сі­леў­ская рых­та­ва­ла да­сле­да­ван­не пра твор­часць За­іра Азгу­ра, Ала­да­ва — пра ста­ра­жыт­нае мас­тац­тва Ма­гі­лёў­шчы­ны, Па­ле­ес — бі­ябіб­лі­ягра­фіч­ны слоў­нік мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі з ХII ста­год­дзя і ма­наг­ра­фію пра трох ста­рэй­шых мас­та­коў Бе­ла­ру­сі — Пэ­на, Кру­ге­ра і Аль­пя­ро­ві­ча. Ён жа склаў і ка­та­лог тво­раў Пэ­на ў га­ле­рэі.

Ідэ­ала­гіч­ныя вы­ста­вы 1940 го­да

Па­сля ад­крыц­ця га­ле­рэі ўсе сі­лы яе су­пра­цоў­ні­каў бы­лі ад­да­дзе­ны пад­рых­тоў­цы вы­ста­вы да Дэ­ка­ды бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ў Мас­кве ў чэр­ве­ні 1940 го­да. Ча­су бы­ло то­ль­кі па­ўго­да. Га­зе­та «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва» ад 23 кра­са­ві­ка 1940 го­да ў арты­ку­ле «Да вы­стаў­кі вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва ў Мас­к­ве» па­ве­дам­ляе, што скон­ча­ны ад­бор экс­па­на­таў, саб­ра­на ка­ля 1000 тво­раў. «У ад­дзе­ле на­род­най твор­час­ці — вы­дат­ныя слуц­кія па­ясы. Саб­ра­ныя тво­ры экс­па­ні­ра­ва­ны ў Кар­цін­най га­ле­рэі БССР». Быў пад­рых­та­ва­ны і вы­да­дзе­ны ка­та­лог «Изо­бра­зи­те­ль­ное ис­кус­ство Бе­ло­рус­ской ССР» з уступ­ны­мі арты­ку­ла­мі Ала­да­вай і Па­ле­еса («Слуц­кія па­ясы»). На вы­ста­ве, акра­мя су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, ме­лі­ся раз­дзе­лы ста­ро­га мас­тац­тва і асоб­на — па­каз слуц­кіх па­ясоў з ра­дзі­ві­лаў­скай ка­лек­цыі. У 1940 го­дзе вы­да­лі ка­та­лог вя­лі­кай вы­ста­вы — «Ле­нін і Ста­лін — арга­ні­за­та­ры БССР» з прад­мо­вай Глав­ацкай. Экс­па­зі­цыя аб’­ядноў­ва­ла 50 ску­льп­тур і 221 твор жы­ва­пі­су. Гэ­та бяс­цэн­ныя для гіс­то­ры­каў Бе­ла­ру­сі да­ку­мен­та­ль­ныя кры­ні­цы на­шых ве­даў пра да­ва­енны пе­ры­яд існа­ван­ня га­ле­рэі.

Дэ­кад­ная вы­ста­ва пра­хо­дзі­ла ў Мас­кве ў вы­ста­вач­ным па­ві­ль­ёне Цэн­тра­ль­на­га па­рка ку­ль­ту­ры і ад­па­чын­ку, архі­тэк­тур­на афор­мле­ным бры­га­дай мас­та­коў пад кі­раў­ніц­твам Ва­ле­рыя Алту­ф’е­ва. Ся­род экс­па­на­таў — ста­ра­жыт­ныя мі­ні­яцю­ры, кні­гі Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, гра­вю­ры Гір­ша Лей­бо­ві­ча, ко­піі на­сцен­ных рос­пі­саў. На­тал­ля Са­ка­ло­ва ў га­зе­це «Чыр­во­ная Зме­на» 12 чэр­ве­ня 1940 го­да пі-ша: «Звер­ху да ні­зу па­ві­ль­ёна спус­ка­юцца шы­ро­кія за­ла­тат­ка­ныя стуж­кі, упры­го­жа­ныя тан­чэй­шым рас­лін­ным арна­мен­там, — гэ­та так зва­ныя слуц­кія па­ясы, вя­до­мыя яшчэ за­доў­га да вы­ста­вы».

У час Дэ­ка­ды бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ў Мас­кве Сен­дэр Па­ле­ес пра­чы­таў цыкл лек­цый па бе­ла­рус­кім мас­тац­тве для су­пра­цоў­ні­каў Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі. Ад гэ­тых лек­цый за­ха­ваў­ся ілюс­тра­цый­ны ма­тэ­ры­ял — здым­кі 32 слуц­кіх па­ясоў з ня­свіж­скіх збо­раў Ра­дзі­ві­лаў, якія тра­пі­лі ў га­ле­рэю.

Па­ча­так вай­ны: ра­баў­ніц­тва

Пер­шыя дні па­чат­ку вай­ны — са­мая цьмя­ная ста­рон­ка гіс­то­рыі му­зея. У га­ле­рэі на той час ме­лі­ся то­ль­кі два на­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі: Ала­да­ва і Мя­дзве­дзе­ва. Па­ле­ес быў у ка­ман­дзі­роў­цы ў Брэс­це, Ва­сі­леў­ская — з пе­ра­соў­най вы­ста­вай у Ма­гі­лё­ве, Глав­ацкая — у ад­па­чын­ку.

Вай­на па­ча­ла­ся не­ча­ка­на. Бам­біць Мінск па­ча­лі ўжо 24 чэр­ве­ня. З ліс­тоў вя­до­ма, што яшчэ 23 чэр­ве­ня Мі­ка­лай Мі­ха­лап тэ­ле­фа­на­ваў бе­ла­рус­кім мас­та­кам, з да­па­мо­гай якіх спа­дзя­ваў­ся ра­та­ваць га­ле­рэю. Але мно­гія бы­лі ма­бі­лі­за­ва­ныя. Та­ды Мі­ха­лап па­йшоў у ЦК КПБ, але за­спеў там то­ль­кі афі­цэ­раў, якія спеш­на па­ка­ва­лі парт­ыйныя архі­вы. Ні­якіх за­га­даў пра эва­ку­ацыю га­ле­рэі не па­сту­па­ла.

У чэр­ве­ні ў га­ле­рэі дэ­ман­стра­ва­лі­ся дзве вы­ста­вы. Ад­на з іх — «Ле­нін і Ста­лін — арга­ні­за­та­ры бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці», дру­гая — экс­па­зі­цыя пры­клад­но­га мас­тац­тва (па­лех­скія шка­тул­кі) з За­гор­ска­га му­зея. Увесь асноў­ны фонд зна­хо­дзіў­ся ў схо­віш­чах.

Су­пра­цоў­ні­кі га­ле­рэі і не­ка­то­рыя мас­та­кі (Гу­гель, Бра­зер) саб­ра­лі­ся ў га­зас­хо­віш­чы Кар­цін­най га­ле­рэі. Эва­ку­яваць збо­ры га­ле­рэі сі­ла­мі му­зей­ных су­пра­цоў­ні­каў не­маг­чы­ма: не бы­ло ні тран­спар­ту, ні ра­бо­чай сі­лы. Кі­роў­цу адзі­на­га му­зей­на­га гру­за­ві­ка ма­бі­лі­за­ва­лі, сам гру­за­вік быў пе­рад­адзе­ны ва­енка­ма­ту. І ўсё ж не­шта здо­ле­лі зра­біць. Ала­да­ва і Мі­ха­лап, па­вод­ле па­зней­шых успа­мі­наў, за­па­ка­ва­лі мно­гія экс­па­на­ты, сха­ва­лі збор слуц­кіх па­ясоў спа­чат­ку ў скры­ні, а по­тым у па­ля­ні­цы з дро­ва­мі. Усе яшчэ раз­ліч­ва­лі на хут­кую пе­ра­мо­гу Чыр­во­най арміі, як аб­яца­ла са­вец­кая пра­па­ган­да.

Але парт­ыйным ула­дам, ад якіх ча­ка­лі за­га­ду, бы-ло не да га­ле­рэі. Мінск га­рэў, па­ча­ла­ся пан­іка, жы­ха­ры бег­лі з го­ра­да. Кар­цін­ная га­ле­рэя згі­ну­ла не ад сна­ра­даў і бомб, а ад аб­ыя­ка­вас­ці кі­раў­ніц­тва, яно не здо­ле­ла за­бяс­пе­чыць га­ле­рэю тран­спар­там.

«Мі­ха­лап пе­рад пры­хо­дам не­мцаў за­чы­ніў бу­ды­нак на ключ і скі­ра­ваў­ся з го­ра­да раз­ам з хво­рай жон­кай», — згад­ва­ла мас­тац­тваз­наў­ца Іры­на Яла­там­ца­ва, якая сяб­ра­ва­ла з ды­рэк­та­рам. Мі­ка­лай Мі­ха­лап, як свед­чаць яго пад­ра­бяз­ныя за­пі­сы, пры­няў ра­шэн­не па­кі­нуць го­рад 26 чэр­ве­ня а 4-й га­дзі­не ве­ча­ра. Сем’і Ала­да­вай і Мі­ха­ла­па вы­хо­дзі­лі з ахоп­ле­на­га агнём го­ра­да раз­ам.

Гэ­ты тра­гіч­ны дзень — 26 чэр­ве­ня 1941 го­да — на­заў­сё­ды за­стаў­ся ў па­мя­ці му­зей­шчы­каў. Ён пад­ра­бяз­на за­на­та­ва­ны і Ала­да­вай, і Мі­ха­ла­пам.

«26 чэр­ве­ня пад на­ціс­кам над­ыхо­дзя­ча­га ка­та-не­мца па­кі­ну­лі наш род­ны го­рад. Па­кі­да­ючы яго, я ад­чу­ваў ве­ль­мі пад­аўле­ны стан, бо пе­ра­жы­ваць гэ­ты мо­мант бы­ло ве­ль­мі цяж­ка», — пі­саў Мі­ха­лап у 1943 го­дзе да пля­мен­ні­цы. Той жа стан ад­чаю ад­чу­ва­ецца і ва ўспа­мі­нах Ала­да­вай: «Сы­хо­дзя­чы з раз­бу­ра­на­га Мін­ска ў чор­ныя дні вай­ны, з на­мі сус­трэ­лі­ся на ўскра­іне го­ра­да мас­та­кі Гаў­ры­лен­ка і За­йцаў. Па­мя­таю, як су­ця­ша­лі яны та­ды нас, му­зей­ных ра­бот­ні­каў, што з ад­ча­ем азі­ра­лі­ся на па­ла­ючыя ўскра­іны го­ра­да. Там за­ста­ло­ся на­ша тва­рэн­не — то­ль­кі на­браў­шая сі­лу цу­доў­ная кар­цін­ная га­ле­рэя з цу­доў­най ка­лек­цы­яй ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га, рус­ка­га, за­меж­на­га і пры­клад­но­га мас­тац­тва. З вя­лі­кім збо­рам леп­шых ра­бот мас­та­коў рэ­спуб­лі­кі».

28 чэр­ве­ня 1941 го­да фа­шыс­ты ўвай­шлі ў Мінск. Ня­мец­кія час­ці СС па­ча­лі гвал­тоў­нае ра­ба­ван­не га­ле­рэі (за два дні да гэ­та­га дзве­ры ўжо бы­лі зла­ма­ны ма­ра­дзё­ра­мі-мін­чу­ка­мі, якія па­вы­но­сі­лі ды­ва­ны і шка­тул­кі па­лех­скіх май­строў). 16 жніў­ня ў га­ле­рэі з’явіў­ся рэ­йхсфю­рар СС Ген­рых Гім­лер. Як ні пры­кра, адзі­ныя здым­кі інтэр’ераў га­ле­рэі ў час вайны бы­лі зроб­ле­ны аса­біс­тым фа­тог­ра­фам фю­ра­ра Ва­ль­тэ­рам Фрэн­тцам.

Пер­шыя ня­мец­кія час­ці то­ль­кі час­тко­ва па­гас­па­да­ры­лі ў га­ле­рэі. За­тым у Мін­ску з’яўля­юцца Ганс Па­сэ — ды­рэк­тар Дрэз­дэн­скай га­ле­рэі і асо­ба, упаў­на­ва­жа­ная па ства­рэн­ні аса­біс­та­га му­зея Гіт­ле­ра на яго ра­дзі­ме, у Лін­цы, — і Кай Мю­ль­ман, упаў­на­ва­жа­ны па ўлі­ку ку­ль­тур­ных і мас­тац­кіх каш­тоў­нас­цей на ўсход­ніх тэ­ры­то­ры­ях.

Ме­лі­ся ў го­ра­дзе і прад­стаў­ні­кі та­ва­рыс­тва «Спад­чы­на», якое ўзна­ча­ль­ваў сам Гім­лер. Жа­да­ючых пры­сво­іць мін­скія ка­лек­цыі ака­за­ла­ся шмат, і па­між імі існа­ва­ла су­пер­ніц­тва. Леп­шыя прад­ме­ты пры­клад­но­га мас­тац­тва і па­лот­ны, як свед­чаць да­ку­мен­ты, бы­лі кан­фіс­ка­ва­ныя Ган­сам Па­сэ, каш­тоў­ныя ка­лек­цыі ад­праў­ле­ны ў Рэйх і ў Кё­ніг­сберг. Да ве­рас­ня 1941 го­да збор мас­тац­кай га­ле­рэі быў пра­ктыч­на стра­ча­ны. У гэ­ты час гаў­ляй­тар Вай­сру­тэ­ніі (так зва­ла­ся Бе­ла­русь) 

Ві­ль­ге­льм Ку­бэ скар­дзіц­ца Альф­рэ­ду Роз­енбер­гу, што го­рад па­зба­віў­ся мі­ль­ённых каш­тоў­нас­цей, бо не­ацэн­ныя «па­лот­ны, мэб­ля XVIII—XIX стст., ва­зы, вы­ра­бы з мар­му­ру, га­дзін­ні­кі і г.д. СС ад­дае на раз­ра­ба­ван­не вер­мах­ту». Шмат ча­го бы­ло вы­ве­зе­на ў не­вя­до­мым кі­рун­ку, не­шта за­ста­ло­ся ў ня­мец­кіх арга­ні­за­цы­ях у Мін­ску.

Вай­на рас­кі­да­ла мін­скіх га­ле­рэй­шчы­каў па роз­ных кут­ках кра­іны: Ала­да­ва тра­пі­ла ў Са­ра­таў, дзе скон­чы­ла кур­сы ва­дзі­це­ля гру­за­ві­ка, а по­тым бы­ла пры­зна­ча­ная на­мес­ні­цай па на­ву­ко­вай част­цы му­зея імя Ра­дзіш­ча­ва, Па­ле­ес — у Фрун­зэ, дзе ўзна­ча­ль­ваў Кар­цін­ную га­ле­рэю Кір­гіз­скай ССР. 7 лі­пе­ня 1941 го­да Мі­ка­лай Мі­ха­лап з жон­кай зна­хо­дзіў­ся ў па­сёл­ку Краж пад Куй­бы­ша­вам, дзе ўлад­ка­ваў­ся пра­ца­ваць у шко­лу на­стаў­ні­кам чар­чэн­ня і ма­ля­ван­ня.

У жніў­ні 1944 го­да, па­сля вы­зва­лен­ня Мін­ска, Мі­ха­лап звяр­нуў­ся да Пан­ама­рэн­кі, Стар­шы­ні Са­ве­та на­род­ных ка­мі­са­раў, з про­сь­бай пра вяр­тан­не на пра­цу ў Мінск. У ліс­це ад 22 жніў­ня 1944 го­да да да­чкі Мі­ка­лай Мі­ха­лап яшчэ спа­дзя­ецца на пра­цяг ранейшай дзей­нас­ці. 19 жніў­ня ён не­ча­ка­на атры­маў ліст ад За­рэ­мы Ка­на­пац­кай, у якім яна пі­ша, што каш­тоў­ныя экс­па­на­ты ня­мец­кі вы­лю­дак вы­вез, але бу­ды­нак за­ха­ваў­ся.

То­ль­кі ў кас­трыч­ні­ку 1944 го­да Мі­ха­лап да­ве­даў­ся: ды­рэк­та­рам га­ле­рэі пры­зна­ча­ная Але­на Ала­да­ва. Па­ве­да­мі­ла пра гэ­та За­рэ­ма Ка­на­пац­кая, якую но­вая кі­раў­ні­ца за­пра­сі­ла пра­ца­ваць за­ха­ва­ль­ні­цай фон­даў. Мі­ка­лай Мі­ха­лап пі­ша ў ад­каз: «Ва­ша пра­ца ў Га­ле­рэі пры­ня­се шмат ка­рыс­ці, і Вы бу­дзе­це там ад­ным з асноў­ных ра­бот­ні­каў. Так што вы­бар т. Ала­да­вай, па-мой­му, ве­ль­мі ўда­лы. Пра ся­бе ма­гу па­ве­да­міць, што пе­ра­жы­ваю, як ні­ко­лі, ту­гу па род­ных мясц­інах і лю­дзях увесь час зна­хо­джан­ня ў Кра­жы... І не мо­жаш пра­ца­ваць так, як гэ­та­га па­тра­буе сён­няш­ні дзень. А пра­цы ў нас не­па­ча­ты край! Пе­рад­айце пры­ві­тан­не... усёй ва­шай ся­м’і, а так­са­ма ўсім мас­та­кам і ра­бот­ні­кам га­ле­рэі». Мі­ха­лап спа­кой­на і год­на па­ста­віў­ся да пры­зна­чэн­ня энер­гіч­най і ма­ла­дой Але­ны Ала­да­вай; акра­мя та­го, пер­ша­му кі­раў­ні­ку га­ле­рэі споў­ні­ла­ся ўжо 59 га­доў.

З 1944-га па­чы­на­ецца но­вы пе­ры­яд існа­ван­ня му­зея — ад­ра­джэн­не, вяр­тан­не ста­рых і збор но­вых экс­па­на­таў пад кі­раў­ніц­твам Але­ны Ала­да­вай, дру­го­га ле­ген­дар­на­га ды­рэк­та­ра га­ле­рэі.