Музей ХХІ стагоддзя

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

КОЖ­НЫ З ДЫ­РЭК­ТА­РАЎ НА­ША­ГА ГА­ЛОЎ­НА­ГА МУ­ЗЕЯ СТАЎ УВА­САБ­ЛЕН­НЕМ СВА­ЁЙ ЭПО­ХІ. МІ­КА­ЛАЙ МІ­ХА­ЛАП ЯК ПА­ЧЫ­НА­ЛЬ­НІК, АЛЕ­НА АЛА­ДА­ВА ЯК ЗБІ­­РАЛЬ­­НІ­ЦА СТРА­ЧА­НА­ГА, ШТО ПА КРУ­ПІН­КАХ УЗ­НАЎ­ЛЯ­ЛА КА­ЛЕК­ЦЫЮ ПА­СЛЯ ВАЙ­НЫ, І ЮРЫЙ КА­РА­ЧУН, ЯКІ ПЕ­РА­ФАР­МА­ТА­ВАЎ МУ­ЗЕЙ ДЛЯ НЕ­ЗА­ЛЕЖ­НАЙ КРА­ІНЫ.

МОЙ СУ­РАЗ­МОЎ­ЦА УЛА­ДЗІ­МІР ПРА­КАП­ЦОЎ — ТАК­СА­МА ПРАД­СТАЎ­НІК ЦЭ­ЛАЙ ЭПО­ХІ, ШТО АХОП­ЛІ­ВАЕ 20 ГОД НА­ПРУ­ЖА­НАЙ ПРА­ЦЫ З СА­МА­ГА КАН­ЦА ХХ СТА­ГОД­ДЗЯ. ЯКІ ГЭ­ТА БЫЎ ЧАС, У ЯКІМ СТА­ТУ­СЕ МУ­ЗЕЙ СУС­ТРА­КАЕ СВАЁ 80-ГОД­ДЗЕ, КУ­ДЫ РУ­ХА­ЕЦЦА, ЯК ПА­ШЫ­РА­ЛІ­СЯ ПЛОШ­ЧЫ І ЗМЯ­НЯ­ЛІ­СЯ КАН­ЦЭП­ТЫ — ПРА ЎСЁ ГЭ­ТА ГУ­ТА­РЫМ З ДЫ­РЭК­ТА­РАМ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НА­ГА МАС­ТАЦ­КА­ГА МУ­ЗЕЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.

Ваш му­зей сён­ня пе­ра­жы­вае ды­на­міч­ныя транс­фар­ма­цыі, удас­ка­на­ль­ва­ецца інфрас­трук­ту­ра, па­шы­ра­юцца фун­кцыі, за­вяр­ша­ецца бу­даў­ніц­тва му­зей­на­га квар­та­ла… Му­зей мя­ня­ецца, і ад­бы­ваў­ся гэ­ты пра­цэс па­сту­по­ва. Вы бы­лі пры­зна­ча­ны ды­рэк­та­рам у 1998 го­дзе, стаў­шы пе­ра­емні­кам Юрыя Ка­ра­чу­на. Што пра­цяг­ва­лі, а што но­ва­га ўвя­лі ў па­ра­ўнан­ні са сва­ім па­пя­рэд­ні­кам? Як раз­ві­ва­ла­ся стра­тэ­гія му­зея з пры­хо­дам но­ва­га ды­рэк­та­ра?

— Пер­шае, што я зра­біў, ка­лі стаў ды­рэк­та­рам, — уша­на­ваў сва­іх па­пя­рэд­ні­каў. Па­ста­віў бюс­ты Мі­ка­лаю Мі­ха­ла­пу, Але­не Ала­да­вай і Юрыю Ка­ра­чу­ну. На фа­са­дзе га­лоў­на­га бу­дын­ка ўста­ля­ва­лі ме­ма­ры­яль­ную дош­ку, пры­све­ча­ную Ала­да­вай, а так­са­ма ўша­на­ва­лі архі­тэк­та­ра му­зей­на­га бу­дын­ка Мі­ха­іла Бак­ла­на­ва.

Ад­на­ча­со­ва я пра­ана­лі­за­ваў і пе­ра­гле­дзеў усю гас­па­дар­ку му­зея: мы ме­лі во­сем фі­лі­ялаў у роз­ных рэ­гі­ёнах Бе­ла­ру­сі. У Ма­зыр­скім ра­ёне ў вёс­цы Гу­ры­ны (бы­лы бу­ды­нак 8-га­до­вай шко­лы) зна­хо­дзі­ла­ся кар­цін­ная га­ле­рэя, дзе раз­мяш­ча­лі­ся тво­ры бе­ла­рус­кіх мас­та­коў ХХ ста­год­дзя. У ад­ным з бу­дын­каў ком­плек­су Га­ль­шан­ска­га кас­цё­ла так­са­ма быў фі­лі­ял. Я зра­зу­меў, што гро­шы раз­мы­ва­лі­ся, эфек­ту не бы­ло ні­яка­га. Та­му па­тра­ціў пяць-шэсць га­доў на тое, каб ска­ра­ціць фі­лі­ялы, ад­даць іх на мясц­овае кі­ра­ван­не. На­прык­лад, Му­зей-май­стэр­ня За­іра Азгу­ра пе­рад­адзе­на го­ра­ду Мін­ску, Ло­шыц­кі му­зей­ны бу­ды­нак — так­са­ма сталіцы. Нам, пра­ўда, у спад­чы­ну за­стаў­ся Мір­скі за­мак, у якім мы на пра­ця­гу 12 год ра­бі­лі рэ­стаў­ра­цыю, му­зе­ефі­ка­цыю, а ў 2010 го­дзе ён стаў асоб­най рэс­пуб­лі­кан­скай уста­но­вай. У Га­ль­ша­нах бу­ды­нак быў пе­рад­адзе­ны кас­цё­лу, бо ён пер­ша­па­чат­ко­ва яму на­ле­жаў. Па­кі­ну­лі ў якас­ці фі­лі­ялаў то­ль­кі му­зей Ва­нь­ко­ві­ча ў Мін­ску, Му­зей бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га мас­тац­тва ў Раў­бі­чах і Му­зей В­і­толь­­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі ў Ма­гі­лё­ве. Ка­лі фі­лі­ялаў ста­ла менш, з’яві­ла­ся маг­чы­масць скан­цэн­тра­ваць усе срод­кі на га­лоў­ным кор­пу­се му­зея, дзе так­са­ма бы­ло шмат пра­блем. І ад­на з істот­ных за­клю­ча­ла­ся ў тым, што му­зей — адзін з най­буй­ней­шых на­ву­ко­вых і ку­ль­тур­на-асвет­ных цэн­траў кра­іны, які ў 1993 го­дзе атры­маў па­чэс­нае най­мен­не «на­цы­яна­ль­ны», не мог плён­на раз­ві­вац­ца з-за не­да­хо­пу плош­чаў.

Дзя­ку­ючы на­вед­ван­ню му­зея ў 1999 го­дзе Прэ­зі­дэн­там Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­драм Лу­ка­шэн­кам ад­на­ві­ла­ся ра­ней «за­ма­ро­жа­нае» ўзвя­дзен­не пры­бу­до­вы да га­лоў­на­га бу­дын­ка. Па про­сь­бе кі­раў­ніц­тва му­зея ў 2000-м нам быў пе­рад­адзе­ны су­сед­ні 5-па­вяр­хо­вы дом 1954 го­да па­бу­до­вы на ву­лі­цы Ле­ні­на, 22, дзе раз­мяш­чаў­ся інсты­тут «Ге­асэр­віс».

Ха­чу пад­крэс­ліць важ­ны аспект: на пра­ця­гу гэ­тых двац­ца­ці двух га­доў му­зей з’яўляў­ся за­моў­цам. Мы са­мі ад­каз­ва­лі за ўсе пра­цэ­сы, звя­за­ныя з бу­даў­ніц­твам, за фі­нан­сы, за сво­еча­со­вае іх асва­енне. Гэ­та да­во­лі скла­да­на, і ана­ла­гаў у кра­іне я не ве­даю, але за гэ­тыя га­ды я на­быў яшчэ ад­ну пра­фе­сію: стаў і пра­ра­бам, а не то­ль­кі ад­мі­ніс­тра­та­рам, мас­та­ком, мас­тац­тваз­наў­цам. Та­кім чы­нам мы ўво­дзі­лі пры­бу­до­ву, пра­во­дзі­лі рэ­кан­струк­цыю і му­зе­ефі­ка­цыю Мір­ска­га за­мка, у апош­нія тры га­ды зра­бі­лі ка­пі­та­ль­ны ра­монт і му­зе­ефі­ка­цыю Му­зея Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі ў Ма­гі­лё­ве, і сён­ня гэ­так са­ма бу­ду­ем му­зей­ны квар­тал. Для нас важ­на, што мы не да­ем маг­чы­мас­ці пус­каць пра­цэс на са­ма­цёк.

А вы за­да­во­ле­ны но­вым кор­пу­сам му­зея, які быў ад­кры­ты ў 2006 го­дзе?

— Но­вы кор­пус мае клі­мат-кан­троль, круг­ла­су­тач­нае ві­дэ­ана­зі­ран­не, су­час­ную сіс­тэ­му асвят­лен­ня, плош­ча скла­дае 7130 м2 , у тым лі­ку экс­па­зі­цый­ная — 2640 м2 , дэ­па­зі­та­рый — бо­льш за 1000 м2 з су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем. Ён стаў ла­гіч­ным пра­ця­гам і доў­га­ча­ка­ным да­паў­нен­нем да асноў­на­га бу­дын­ка му­зея 1957 го­да.

Што ты­чыц­ца архі­тэк­тур­на­га вы­ра­шэн­ня: там ёсць пы­тан­ні… Але пра­ект быў зроб­ле­ны да мя­не, і на яго бы­лі вы­дат­ка­ва­ны вя­лі­кія гро­шы. Не­шта я змог змя­ніць па хо­дзе спраў. Ка­лі б ад мя­не за­ле­жа­ла, я б зра­біў пра­ект іншым. Уз­яў бы за асно­ву бак­ла­наў­скі бу­ды­нак, скам­па­на­ваў бы яго на­адва­рот: уста­ля­ваў вя­лі­кую лес­ві­цу, за­ка­ль­ца­ваў га­ле­рэю. На жаль, атры­ма­ла­ся шмат во­ль­на­га мес­ца, але ўсё з ця­гам ча­су пе­ра­фар­ма­ту­ем. Дэ­ко­ру не бу­дзе, іта­ль­янска­га дво­ры­ка — так­са­ма, бу­дзе нар­ма­ль­ны му­зей­ны інтэр’ер, спа­дзя­юся.

Вы не­ка­лі ка­за­лі, што тры разы мя­ня­лі свой штат…

— Не штат, а сва­іх на­мес­ні­каў. Тры разы, та­му што той аб’ём ра­бот і ад­па­вед­ную ад­каз­насць не ўсе вы­трым­лі­ва­лі. Кож­ны год з’яўля­лі­ся но­выя пра­бле­мы, іх трэ­ба бы­ло вы­ра­шаць што­дзён­на, што­дзень кан­крэт­най спра­вай да­каз­ваць сваё пры­зна­чэн­не. Не ўсе гэ­та мо­гуць вы­тры­маць, му­зею трэ­ба ад­да­вац­ца цал­кам, бо гэ­та не то­ль­кі тваё ра­бо­чае мес­ца, а фак­тыч­на — і твой род­ны дом. Я гэ­та аса­біс­тым пры­кла­дам да­каз­ваю сва­ім пад­на­ча­ле­ным. Так­са­ма я тры разы пе­ра­фар­ба­ваў за­лы рус­ка­га мас­тац­тва ў ста­рым кор­пу­се, сам вы­бі­раў ко­ле­ры і ў астат­ніх за­лах му­зея. Сё­ле­та бы­лі вы­му­ша­ны па ўсім бак­ла­наў­скім бу­дын­ку ра­біць аб­сле­да­ван­не з экс­пер­ты­зай сцен, сто­лі, пад­ло­гі. На пра­ця­гу трох ме­ся­цаў гэ­ты бу­ды­нак быў за­кры­ты, кар­ці­ны — вы­не­се­ны. Па­сля экс­пер­ты­зы шмат­лі­кія ні­шы ў сце­нах бы­лі за­шпак­ля­ва­ны, пар­кет­ная пад­ло­га так­са­ма шмат дзе ад­ноў­ле­на. Усё бы­ло па­фар­ба­ва­на зноў, і я за­стаў­ся за­да­во­ле­ны гэ­тай вя­лі­кай ра­бо­тай — за­лы му­зея сён­ня вы­гля­да­юць як но­выя і ад­па­вя­да­юць тым ко­ле­рам, якія я ха­цеў ба­чыць. На­рэш­це і пер­шая за­ла на­бы­ла сап­раў­д­ны ко­лер «бар­до», як я і ха­цеў.

Вы пры­йшлі па­сля сур’ёзна­га фі­нан­са­ва­га кры­зі­су: зра­зу­ме­ла, гас­па­дар­чыя пы­тан­ні па­тра­ба­ва­лі не­адклад­на­га вы­ра­шэн­ня. А якія ад­бы­лі­ся пра­грам­ныя зме­ны ў му­зей­най па­лі­ты­цы?

— Па-пер­шае, я ад­ра­зу па­ста­віў кроп­кі над «і» ў вы­ста­вач­най дзей­нас­ці. Ка­лі ра­ней, у ча­сы БССР, му­зей быў амаль адзі­ным мес­цам, дзе мож­на бы­ло арга­ні­зоў­ваць вы­ста­вы, то сён­ня ма­юцца Па­лац мас­тац­тва, раз­на­стай­ныя га­ле­рэі, НЦСМ, та­му аўта­ры з су­час­ны­мі пра­екта­мі мо­гуць вы­стаў­ляц­ца ў іншых мес­цах. Бо на­пра­мак му­зея — кла­січ­ны. Не ака­дэ­міч­ны. Пра­ўда, мы арга­ні­зу­ем экс­пе­ры­мен­та­ль­ную ла­ба­ра­то­рыю ў арт-ка­фэ для ма­ла­дых аўта­раў, так­са­ма пад­час Но­чы му­зе­яў мя­ня­ем фар­мат на бо­льш во­ль­ны.

За­раз мы ўво­гу­ле пе­ра­гля­да­ем вы­ста­вач­ныя фор­мы пра­цы з мас­та­ка­мі. Бо наш му­зей з ця­гам ча­су пе­ра­тва­рыў­ся ў кар­цін­ную га­ле­рэю, стаў пля­цоў­кай, дзе вы­стаў­ля­юцца ўсе юбі­ля­ры. Ме­на­ві­та та­му мы вы­ра­шы­лі ла­дзіць экс­па­зі­цыі то­ль­кі кла­сі­каў бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва: на­прык­лад, да 95-год­дзя Вік­та­ра Гра­мы­кі, да 100-год­дзя Ві­та­ля Цвір­кі, пла­ну­ем у на­ступ­ным го­дзе адзна­чыць 90 га­доў Мая Да­нцы­га, Арлена Кашкурэвіча і Леаніда Дударэнкі. Каб да­рас­ці да вы­ста­вы ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі, трэ­ба мець ад­па­вед­нае імя, да­стат­ко­ва вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень. Не­ка­то­рых мас­та­коў на­ват са зван­ня­мі мы не рэ­ка­мен­ду­ем на ву­чо­най ра­дзе. Бо не па­він­ны пе­ра­тва­рац­ца ў пра­хад­ную га­ле­рэю.

У нас вя­лі­кія му­зей­ныя збо­ры, якія нам важ­на па­ка­заць гле­да­чу, і мы ла­дзім на асно­ве ка­лек­цый тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы. Ле­тась па­ка­за­лі «RELAX, або 6 пра­ктык рас­слаб­лен­ня ва­чы­ма мас­та­коў» — вы­ста­ву на асно­ве на­шых фон­даў. Два разы па­ка­за­лі тво­ры Айва­зоў­ска­га. Пер­шы раз пад­алі яго як ма­ры­ніс­та. Па за­яўках па­ўта­ры­лі, але ўвя­лі іншых мас­та­коў, звя­за­ных з тэ­май мо­ра. Та­кія вы­ста­вы звы­чай­на доў­жац­ца тры ме­ся­цы, і гэ­та дае нам маг­чы­масць арга­ні­зоў­ваць інтэ­рак­тыў­ныя пра­гра­мы — лек­цый­ныя, му­зыч­ныя, экс­кур­сій­ныя. Ся­род уда­лых экс­па­зі­цый зга­даю «Гу­ль­ні. Игры. Games» пры­све­ча­ную спорту, дзе бы­лі па­ка­за­ны тво­ры і са­вец­ка­га пе­ры­яду з на­шых фон­даў, ста­рое кі­но і пра­цы су­час­ных мас­та­коў. Кан­траст рас­крыў но­выя аспек­ты тэ­мы. Та­му на­ша пер­спек­ты­ва — не про­ста раз­ве­сіць ра­бо­ты на сце­нах, а ства­рыць свай­го ро­ду ад­кры­ты пад­руч­нік, ка­рыс­ны для сту­дэн­таў. Сён­ня, на жаль, зні­жа­ецца ўзро­вень вы­кла­дан­ня ва ўста­но­вах мас­тац­тваў, та­му важ­на па­ка­заць, як пра­ца­ва­лі на­шы ста­рыя май­стры. Вель­­мі важ­ная час­тка на­шай дзей­нас­ці — за­меж­ныя вы­ста­вы. Не ўсе гле­да­чы мо­гуць на­ве­даць Ліх­тэн­штэйн ці не­йкую іншую кра­іну.

Так­са­ма пла­ну­ем па­каз­ваць сва­іх кла­сі­каў, чые тво­ры апы­ну­лі­ся за меж­амі Бе­ла­ру­сі. У на­ступ­ным го­дзе ў рам­ках ЮНЕС­КА бу­дзем адзна­чаць 150 га­доў Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца. Актыў­на вя­дзём пе­ра­мо­вы з поль­скі­мі і лі­тоў­скі­мі му­зе­ямі на­конт вы­стаў і кан­фе­рэн­цый. Пла­ну­ецца га­шэн­не мар­кі, вы­пуск ма­не­ты, пры­све­ча­най мас­та­ку. Арга­ні­зу­ем мы і вы­ста­вы з іншых му­зе­яў. На­прык­лад, у рам­ках свят­ка­ван­ня ста­год­дзя УНО­ВИ­Са вя­дзём пе­ра­мо­вы з уста­но­ва­мі бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа.

Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры да­во­дзіць нам план плат­ных па­слуг. Мы гэ­ты план па­він­ны вы­кон­ваць: чым бо­льш бу­дзе інтэ­рак­тыў­ных пра­ектаў, у тым лі­ку і за­меж­ных, тым бо­льш на­вед­ва­ль­ні­каў, тым бо­льш срод­каў, з якіх вы­плач­ва­ем су­пра­цоў­ні­кам прэ­міі, з па­за­бю­джэт­ных гро­шаў аплач­ва­ем час­тко­ва ка­му­на­ль­ныя па­слу­гі і тры­ма­ем аўтат­ран­спарт.

На якія вы­ста­вач­ныя кам­пра­мі­сы вы га­то­вы пай­сці ў по­шу­ку фі­нан­са­вых срод­каў?

— Ні на якія. На­прык­лад, я ўпэў­не­ны, што ка­мер­цый­ны мас­так Ні­кас Саф­ро­наў не бу­дзе ў нас вы­стаў­ляц­ца, а рас­ійскія мас­та­кі, та­кія як Ва­лян­цін Сі­да­раў, Та­ір Са­ла­хаў, Зу­раб Цэ­ры­тэ­лі, бра­ты Тка­чо­вы, Дзміт­рый Жы­лін­скі і іншыя, бу­дуць, бо гэ­та сап­раў­ды вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень. Та­кая вы­ста­ва, да­рэ­чы, пла­ну­ецца ў на­ступ­ным го­дзе.

Якраз вось ха­це­ла спы­таць: вы не­ка­лі ска­за­лі, што па­він­ны ра­біць пра­екты з та­кі­мі зна­ка­вы­мі му­зе­ямі, як Трац­ця­коў­ка, Эрмі­таж. Ча­му не з еўра­пей­скі­мі му­зе­ямі? Вя­лі­кіх сус­вет­ных па­ка­заў хра­ніч­на тут не ха­пае.

— Каб арга­ні­за­ваць та­кі еўра­пей­скі пра­ект, па­трэб­ныя вя­лі­кія гро­шы, бо ве­ль­мі вы­со­кія стра­хоў­кі. Гэ­та мы ве­да­ем па на­шых му­зей­ных вы­ста­вах Мар­ка Ша­га­ла. За­раз вось з Фран­цы­яй бу­дзе су­мес­ная вы­ста­ва, пры­све­ча­ная Надзі Ле­жэ, але там гра­фі­ка, яе тан­ней пры­вез­ці. Пы­тан­не тут то­ль­кі ў фі­нан­сах. Мы ста­ра­емся браць тво­ры з іншых му­зе­яў, але гэ­та га­лоў­ным чы­нам аб­мен­ныя вы­ста­вы. На­прык­лад, гра­фі­ка вы­біт­на­га швей­цар­ска­га мас­та­ка з Ліх­тэн­штэй­на Іа­га­на Люд­ві­га Блой­ле­ра «Пад­арож­жа па Рэ­йне» экс­па­на­ва­ла­ся сё­ле­та ў ад­каз на на­шу вы­ста­ву аб­ра­зоў (ХVII—XX ста­год­дзяў). Пры­чым яна ўпер­шы­ню за два ста­год­дзі па­кі­ну­ла сце­ны му­зея Ліх­тэн­штэй­на. У на­ступ­ным го­дзе ад­бу­дзец­ца вы­ста­ва Кар­нэ­лія Ба­ба з Бу­ха­рэс­цка­га на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея. Ёсць да­мо­вы з Арме­ні­яй, Уз­бе­кіс­та­нам, Укра­інай…

Якім чы­нам арга­ні­зу­юцца ў вас вы­ста­вы? Хто іні­цы­ятар?

— Ву­чо­ная ра­да раз­гля­дае за­яўкі бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, якія вы­кон­ва­юцца то­ль­кі на 15-20 ад­сот­каў. Вы­ста­вы з фон­даў ла­дзяць су­пра­цоў­ні­кі, па між­на­род­ных — да­маў­ля­емся са сва­імі ка­ле­га­мі. Рас­стаў­ля­ем на­ступ­ныя пры­яры­тэ­ты: на­па­чат­ку між­на­род­ныя вы­ста­вы, а тыя плош­чы, што за­ста­юцца, ад­да­ём бе­ла­рус­кім кла­сі­кам.

Са­мае знач­нае ва­ша да­сяг­нен­не на па­са­дзе ды­рэк­та­ра.

— За гэ­тыя два дзе­ся­ці­год­дзі на­бы­ты пэў­ны аўта­ры­тэт му­зея не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і за яе ме­ж­а­мі. А са­мае га­лоў­нае — рас­па­ча­та бу­даў­ніц­тва му­зей­на­га квар­та­ла, у ажыц­цяў­лен­не яко­га ма­ла хто ве­рыў на­ват з ма­іх ка­лег.

Які пла­ну­ецца адкрыць ужо ў на­ступ­ным го­дзе… У чым яго ўні­ка­ль­насць?

— Гэ­та бу­дзе адзі­ны му­зей­ны ком­плекс з пя­ці бу­дын­каў, злу­ча­ных па­між са­бой пе­ра­ход­ны­мі га­ле­рэ­ямі і пры­бу­до­ва­мі. Та­кім чы­нам мы за­да­во­лім на­шы ўзрос­лыя па­трэ­бы, ста­нем сап­раў­дным му­зе­ем ХХІ ста­год­дзя. За­йме­ем на­леж­ныя ўмо­вы для за­ха­ван­ня тво­раў мас­тац­тва дзе­ля бу­ду­чых па­ка­лен­няў. Сён­ня ў му­зеі ўтрым­лі­ва­ецца бо­льш за 33 ты­ся­чы адзі­нак за­ха­ван­ня, ся­род іх шмат сап­раў­дных шэ­дэў­раў — як бе­ла­рус­кіх, так і сус­вет­ных.

Важ­на раз­умець, што за­ха­ван­не му­зей­ных прад­ме­таў ідзе по­руч з іх рэ­стаў­ра­цы­яй, гэ­та рэ­чы цал­кам уз­ае­маз­вя­за­ныя. Сфар­мі­ра­ваць упер­шы­ню ў Бе­ла­ру­сі буй­ны рэ­стаў­ра­цый­ны цэнтр, за­бяс­пе­чыць яго най­ноў­шым аб­ста­ля­ван­нем і ква­лі­фі­ка­ва­ны­мі кад­ра­мі — надзён­ная па­трэ­ба, і яна, упэў­не­ны, дасць штур­шок раз­віц­цю айчын­най му­зей­най рэ­стаў­ра­цыі.

Мы на­рэш­це змо­жам па­ка­заць мно­гія скар­бы, які­мі ва­ло­дае му­зей. Агу­ль­ная экс­па­зі­цый­ная плош­ча па­вя­лі­чыц­ца на 3263 м2, ці на 43% у па­ра­ўнан­ні з ця­пе­раш­няй, і наш му­зей змо­жа па­ка­заць ка­ля 8% свай­го збо­ру пры сён­няш­ніх 3%. А гэ­та азна­чае, што на­вед­ва­ль­ні­кі змо­гуць па­ба­чыць шмат­лі­кія тво­ры, не­ка­то­рыя з якіх ра­ней экс­па­на­ва­лі­ся толь­­кі на ча­со­вых вы­ста­вах, а мно­гія ўво­гу­ле ні­ко­лі не па­каз­ва­лі­ся пуб­лі­цы. Най­перш гэ­та, вя­до­ма, да­ты­чыц­ца на­цы­яна­ль­най мас­тац­кай спад­чы­ны. Гле­да­чы ўба­чаць бе­ла­рус­кае мас­тац­тва та­кім, якім яны яго яшчэ не ба­чы­лі, у той па­ўна­це і раз­на­стай­нас­ці, у якой яно ні­ко­лі ні­дзе не экс­па­на­ва­ла­ся.

І гэ­та да­лё­ка не ўсе на­шы за­ду­мы. У дру­гой па­ло­ве 2020 го­да пла­ну­ецца ад­крыц­цё пер­шай чар­гі — бу­дын­ка па ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса, 24, дзе бу­дуць пра­хо­дзіць са­мыя роз­ныя вы­ста­вач­ныя пра­екты на плош­чы 845 м2, з раз­ві­тай інфрас­трук­ту­рай: арт-ка­вяр­няй, кра­май су­ве­нір­най прад­укцыі. Па­ра­ле­ль­на з гэ­тым вя­дуц­ца ра­бо­ты па ўво­дзе ў экс­плу­ата­цыю му­зей­на­га бу­дын­ка па ву­лі­цы Кі­ра­ва, 25, што ўваб­раў у ся­бе эле­мен­ты архі­тэк­ту­ры XIX—XX стст. Тут за­пла­на­ва­на раз­мяс­ціць рэ­стаў­ра­цый­ныя май­стэр­ні, архіў і біб­лі­ятэ­ку, па­мяш­кан­ні пад за­ха­ван­не асоб­ных фон­да­вых ка­лек­цый.

У да­лей­шым бу­дуць рэ­кан­стру­ява­ныя ця­пе­раш­нія ад­мі­ніс­тра­цый­ны і га­лоў­ны бу­дын­кі му­зея. У цэн­тры ком­плек­су па­сля аб’яднан­ня га­ле­рэ­ямі ўсіх аб’ектаў му­зея з’явіц­ца ўту­ль­ны ўнут­ра­ны дво­рык, які ста­не па­ркам ску­льп­ту­ры.

Та­кім чы­нам, праз не­ка­то­ры, спа­дзя­юся, не­пра­цяг­лы час бу­дзе скон­ча­на рэ­стаў­ра­цыя і пры­ста­са­ван­не ўсіх аб’ектаў му­зей­на­га ком­плек­су На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, які і знеш­не, і вон­ка­ва бу­дзе ад­па­вя­даць вы­со­ка­му зван­ню апі­рыш­ча муз. Для са­мых роз­ных на­вед­ва­ль­ні­каў, у тым лі­ку і для лю­дзей з інва­лід­нас­цю, бу­дзе спе­цы­яль­ны ліфт, бу­дуць прад­стаў­ле­ны вы­со­ка­мас­тац­кія экс­па­зі­цыі, што рас­кры­юць гіс­то­рыю на­цы­яна­ль­на­га і за­меж­на­га мас­тац­тва, між­на­род­ныя вы­ста­вач­ныя пра­екты, а так­са­ма пра­сто­ра для іншых форм му­зей­най актыў­нас­ці. І ўсё гэ­та з вы­ка­рыс­тан­нем най­ноў­ша­га му­ль­ты­ме­дый­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

Мяр­кую, праз не­йкі час но­вая ге­не­ра­цыя му­зей­ных экс­кур­са­во­даў бу­дзе га­ва­рыць на­вед­ва­ль­ні­кам: «Яшчэ на па­чат­ку XXІ ста­год­дзя па­ста­янная экс­па­зі­цыя му­зея за­йма­ла ўся­го пяць за­лаў…»

Што з за­пла­на­ва­на­га не ўда­ло­ся рэ­алі­за­ваць на па­са­дзе ды­рэк­та­ра?

— Усё ўда­ло­ся, і са­мае га­лоў­нае — атры­ма­ла­ся раз­віц­цё му­зей­най інфрас­трук­ту­ры. Ка­лі б я на пра­ця­гу сва­ёй дзей­нас­ці не за­ймаў­ся гэ­тым стра­тэ­гіч­ным пы­тан­нем — па­шы­рэн­нем му­зей­най плош­чы, — то за­ўтра ў май­го пе­ра­емні­ка не вы­й­дзе ні­чо­га. Урэш­це ўсё мож­на ку­піць — і Ша­га­ла, і Кі­ко­іна. Важ­на, каб сце­ны і му­зей­нае аб­ста­ля­ван­не ад­па­вя­да­лі ўзроў­ню ХХІ ста­год­дзя.

На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей — ві­зі­тоў­ка кра­іны, ён пад­вы­шае яе імідж. Мы па­він­ны год­на па­ка­заць на­шы на­быт­кі за­меж­ным ту­рыс­там, каб яны ме­лі ўяў­лен­не, што ў кра­іне раз­ві­ва­ецца не то­ль­кі рэ­аль­ны сек­тар эка­но­мі­кі, але і мас­тац­тва, а пра яго за мя­жой ма­ла ве­да­юць. Важ­на вы­хоў­ваць па­чуц­цё го­на­ру за на­шу ку­ль­ту­ру, гіс­то­рыю, мас­та­коў у на­шых гле­да­чоў, асаб­лі­ва мо­ла­дзі.

На­ша мі­сія — на­ву­ко­ва-асвет­ніц­кая, ад­ука­цый­ная, эстэ­тыч­ная — па­пу­ля­ры­за­цыя мас­тац­тва, у тым лі­ку і бе­ла­рус­кіх аўта­раў, не то­ль­кі праз вы­ста­вы. Мы вы­да­ём ка­та­ло­гі, аль­бо­мы, вы­хо­дзіць се­рыя кніг «На­шы сла­ву­тыя мас­та­кі з Бе­ла­ру­сі», за 9 га­доў вы­пус­ці­лі бо­льш за 30 на трох мо­вах — бе­ла­рус­кай, рус­кай, англій­скай, так зва­ны бе­ла­рус­кі іка­нас­тас на­шых ура­джэн­цаў.

Гіс­то­рыя му­зея да­во­лі тра­гіч­ная, пер­ша­па­чат­ко­вая ка­лек­цыя бы­ла амаль цал­кам стра­ча­на. Якім чы­нам па­паў­ня­юцца му­зей­ныя збо­ры сён­ня, ёсць свай­го ро­ду звы­ші­дэя — кам­пен­са­ваць стра­ту зна­ка­вых рэ­чаў для бе­ла­рус­кай ку­ль­­туры?

— Мы па­ста­янна шу­ка­ем на гэ­та срод­кі. Слуц­кіх па­ясоў у нас то­ль­кі два, а бы­ло да вай­ны 48. 

З тво­раў ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі — адзін Руш­чы­ца. З мас­та­коў Па­рыж­скай шко­лы ма­ем два гра­фіч­ныя арку­шы Мар­ка Ша­га­ла, якія пад­арыў Бел­газ­прам­банк. Спон­са­ры на­бы­ва­юць па на­шай за­мо­ве той ці іншы твор, до­раць яго нам. Бе­ла­рус-ка­лек­цы­янер з Мас­квы Аляк­сандр Ва­лад­чын­скі пад­ара­ваў ра­бо­ту Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, два на­цюр­мор­ты ўра­джэн­ца Грод­на, мас­та­ка Па­рыж­скай шко­лы Во­сі­па Лю­бі­ча на­бы­тыя Га­на­ро­вым кон­су­лам Бе­ла­ру­сі ў Цю­ры­ху Анас­та­сі­асам Акра­та­сам, тры тво­ры Надзі Ха­да­се­віч-Ле­жэ («Аб­страк­тная кам­па­зі­цыя з чыр­во­ным ша­рам», 1928 год, «Парт­рэт», 1935 год, «Мір», 1948 год), ра­бо­та Кі­ко­іна, кар­ці­на Крэ­ме­ня і твор Глюк­ма­на на­быў Га­на­ро­вы кон­сул Бе­ла­ру­сі ў Ла­за­не Андрэй На­жэс­кін.

Рас­ійскі біз­нэс­мен, бе­ла­рус па па­хо­джан­ні Гео­ргій Ха­цан­коў пры па­срэд­ніц­тве Па­со­льс­тва Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі пад­ара­ваў 12 прац су­час­ных бе­ла­рус­кіх мас­та­коў з улас­най ка­лек­цыі: тры тво­ры на­род­на­га мас­та­ка Аляк­сан­дра Кіш­чан­кі, адзін — Аляк­сея Ма­рач­кі­на, а так­са­ма скульп­­та­раў Га­лі­ны Га­ра­вой (ча­ты­ры тво­ры), Ула­дзі­мі­ра Сла­бод­чы­ка­ва, Ле­ані­да Да­вы­дзен­кі і Ста­ніс­ла­ва Лар­чан­кі.

Нам не трэ­ба, на­прык­лад, за­куп­ляць па­лот­ны Шыш­кі­на ці іншых рус­кіх мас­та­коў, акра­мя, ка­неш­не, пад­арун­каў му­зею, бо кож­ны з іх каш­туе ка­ля мі­ль­ёна до­ла­раў. За гэ­тыя гро­шы мож­на ку­піць, ска­жам, тры пра­цы Руш­чы­ца ці Май­сен­кі.

Мы ве­да­ем, ча­го ў нас не ха­пае, ад­нак на ўсё не стае фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цей. Так­са­ма мы па­він­ны збі­раць тво­ры і су­час­ных мас­та­коў — зна­ка­вых аўта­раў. Але звы­чай­на атрым­лі­ва­ем та­кія ра­бо­ты ў дар.

Ку­ль­та­вы твор, які б я ха­цеў вы­стаў­ляць у на­шым му­зеі і на які б пры­язджа­лі на­ват за­меж­ныя ту­рыс­ты, — гэ­та «Га­бе­лен ста­год­дзя» Аляк­сан­дра Кіш­чан­кі.

Блі­жэй­шыя пла­ны ты­чац­ца, ве­ра­год­на, ад­крыц­ця квар­та­ла.

— Так, за­цвер­дзіць у на­ступ­ным го­дзе па­ло­ву му­зей­на­га квар­та­ла, а за­тым і дру­гую. Мне і ка­лек­ты­ву му­зея пад сі­лу ад­крыць і квар­тал, і на­ват му­зей­ны мік­ра­ра­ён.

Аса­біс­та я атрым­лі­ваю на сва­ёй па­са­дзе аса­ло­ду, та­му што ўсё сыш­ло­ся ў ма­ёй пра­цы: мас­так, мас­тац­тваз­наў­ца, арга­ні­за­тар, доб­рая шко­ла ў апа­ра­це Са­ве­та Мі­ніс­траў. Вы­дат­ная ба­за­вая ад­ука­цыя і на­бы­ты во­пыт да­зва­ля­юць мне сён­ня на роў­ных раз­маў­ляць з лю­бым мас­та­ком, са сва­імі за­меж­ны­мі ка­ле­га­мі, вес­ці пе­ра­мо­вы дзе­ля род­на­га му­зея Бе­ла­ру­сі.

Та­ды бу­дзем ча­каць ад­крыц­цяў у аб­ноў­ле­ным му­зеі.

Гу­та­ры­ла Але­ся Бе­ля­вец.