Мна­га­ру­кі пі­яніст

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

ЛЕ­ШЭК МОЖ­ДЖЭР — ЧА­ЛА­ВЕК ШМАТ­ГРАН­НЫ І АКТЫЎ­НЫ. СЁН­НЯ ЁН АДЗІН З ЛІ­ДА­РАЎ ПОЛЬ­СКАЙ ДЖА­ЗА­ВАЙ СЦЭ­НЫ, АСО­БА БА­ГА­ТА Ў ЧЫМ УНІ­КА­ЛЬ­НАЯ. ЯГО­НАЕ ЖЫЦ­ЦЁ НАДЗВЫ­ЧАЙ НА­СЫ­ЧА­НАЕ, ЁН УВЕСЬ ЧАС У РУ­ХУ, ЗА­СПЕЦЬ ЯГО НА МЕС­ЦЫ ВЕ­ЛЬ­МІ СКЛА­ДА­НА. БЕ­ЛА­РУС­КІЯ АМА­ТА­РЫ ДЖА­ЗУ МЕ­ЛІ МАГ­ЧЫ­МАСЦЬ СЛУ­ХАЦЬ ЯГО Ў МІН­СКУ, А ТАК­СА­МА МЫ НЕ ПРА­МІ­НУ­ЛІ ЗА­ДАЦЬ ЛЕШ­КУ КО­ЛЬ­КІ ПЫ­ТАН­НЯЎ, ЯКІЯ РАС­КРЫ­ВА­ЮЦЬ ЯГО­НУЮ АСО­БУ ЧА­САМ З ЗУ­СІМ НЕ­ЧА­КА­НЫХ БА­КОЎ.

Пер­шае ва­ша зна­ёмства з фар­тэ­пі­яна. Гэ­та вы па­йшлі яму на­сус­трач ці інстру­мент сам пра­па­на­ваў па­зна­ёміц­ца з ім?

— Ад са­ма­га па­чат­ку мне ве­ль­мі спа­да­ба­лі­ся кла­ві­шы. Фар­тэ­пі­яна з’яві­ла­ся ў на­шым до­ме дзя­ку­ючы не­йка­му шчас­лі­ва­му збе­гу аб­ста­він, і я па­чаў пра­во­дзіць ка­ля яго на­сто­ль­кі шмат ча­су, што ба­ць­кі апла­ці­лі ўро­кі на інстру­мен­це, ка­лі мне споў­ні­ла­ся пяць га­доў. Ну а па­сля ўжо па чар­зе: му­зыч­ная шко­ла, пер­шыя за­роб­кі і пра­цы ці то арга­ніс­там у кас­цё­ле, ці то акам­па­ні­ята­рам у тэ­атры. І ўсё кро­чы­ла на­пе­рад, я так ду­маю, доб­ра, а та­му, ка­лі я ўжо быў пад­лет­кам, ба­ць­кі на­бы­лі мне фар­тэ­пі­яна. Раз­ві­ваў­ся я па­кут­лі­ва і не без пра­блем, але не­ўза­ба­ве ў мя­не та­кі атры­ма­ла­ся вы­йсці на пра­фе­сій­ны ўзро­вень. Мне ў гэ­тым да­па­ма­га­ла ўся на­ша сям’я: ба­ць­ка, ма­ці, сяс­тра, ба­бу­ля. Вось ча­му ду­маю так: гэ­та не ты вы­бі­ра­еш му­зы­ку, гэ­та му­зы­ка вы­бі­рае ця­бе.

Цал­кам вы­пад­ко­ва я па­гля­дзеў фі­льм «Пі­яна­бі­ягра­фія», які рас­па­вя­дае пра ва­шу пра­цу над спек­так­лем «Сон у лет­нюю ноч» у му­зыч­ным тэ­атры Гды­ні (рэ­жы­сёр Вой­цех Кас­це­ль­няк). Мя­не ве­ль­мі ўзру­шы­ла сцэ­на ва­шай сус­трэ­чы з ба­бу­ляй. Я на­ват пад­азраю, што гэ­та ме­на­ві­та яна ў най­бо­ль­шай ме­ры пра­вя­ла вас да му­зы­кі.

— Ба­бу­ля лю­бі­ла мя­не апан­та­на, і, у пры­нцы­пе, ёй бы­ло ўсё роў­на, чым я там за­йма­юся. Гэ­та бы­ла надзвы­чай муд­рая жан­чы­на. Ця­пер я ве­даю, што дзя­ку­ючы тым ка­рот­кім хві­лі­нам, ка­лі я ад­чу­ваў ся­бе ад­на­знач­на лю­бі­мым дзі­цем, у мя­не з’яўля­лі­ся сі­лы дзе­ля та­го, каб кро­чыць на­пе­рад. У тыя га­ды я ад­на­ча­со­ва вы­сту­паў у скла­дзе ажно трох ка­лек­ты­ваў: у квар­тэ­це Збыш­ка На­мыс­лоў­ска­га, у гур­це Milosc; і ў Quintessence Эры­ка Ку­ль­ма. І яшчэ ву­чыў­ся па кла­се фар­тэ­пі­яна ў гда­ньс­кай Ака­дэ­міі му­зы­кі.

А што вам да­ла пра­ца ў скла­дзе Milosсi?

— Яна пры­нес­ла вы­зва­лен­не ад ка­лек­тыў­ных пе­ра­ка­нан­няў ча­ла­ве­ка, які вы­хо­дзіць на шлях аса­біс­та­га раз­віц­ця. У гур­це Milosc; я мог кро­чыць су­праць плы­ні, я ад­чуў смак су­пра­ціў­ляц­ца існу­юча­му па­ра­дку рэ­чаў. І гэ­та быў не­ве­ра­год­на вы­дат­ны дос­вед! Ду­маю, што вы­ка­нан­не му­зы­кі фры па­він­на быць аб­авяз­ко­вым для кож­на­га му­зы­кан­та, яно пры­но­сіць ве­ль­мі ка­рыс­ныя ўмен­ні. Га­лоў­ным жа інстру­мен­там му­зы­кан­та, які грае фры-джаз, з’яўля­ецца ве­ра. А гэ­та­му ця­бе не на­ву­чыць ані­якая шко­ла!

Як вы ду­ма­еце: ву­чо­ба ў Ака­дэ­міі му­зы­кі аб­авяз­ко­вая для му­зы­кан­та, які ма­рыць вы­кон­ваць су­час­ны аўтар­скі джаз?

— Ні­чо­га ня­ма аб­авяз­ко­ва­га. Ака­дэ­мія му­зы­кі да­ла мне пра­фе­сій­ныя здоль­­нас­ці, імі я ка­рыс­та­юся ўвесь час. Дзя­ку­ючы ім я ма­гу ўтрым­лі­ваць ся­бе як му­зы­кант, та­му што ве­даю но­ты і ад­но­ль­ка­ва доб­ра ары­енту­юся ў све­це як кла­січ­най му­зы­кі, так і па­пу­ляр­най. І ўсё гэ­та мне ця­пер ве­ль­мі да­па­ма­гае.

Ка­лі і ча­му вы ад­чу­лі ў са­бе па­трэ­бу вы­кон­ваць джа­за­вую му­зы­ку?

— Мне бы­ло та­ды ва­сям­нац­цаць га­доў. Да­гэ­туль мя­не вы­хоў­ва­лі ў кі­рун­ку вы­ка­нан­ня кла­січ­най му­зы­кі, ад­нак то­ль­кі джаз пра­па­на­ваў мне маг­чы­мас­ці ў по­ўнай сту­пе­ні рэ­алі­за­ваць улас­нае эга. Эга — гэ­та вы­дат­ны інстру­мент, без яго ўсё раз­віц­цё спы­ні­ла­ся б. Раз­ам з да­сяг­нен­нем вы­шэй­шых уз­роў­няў свя­до­мас­ці эга пры­кмет­на за­ці­хае, але ні­ко­лі не зні­кае.

У Поль­шчы шмат ці­ка­вых джа­за­вых пі­яніс­таў. Хто з прад­стаў­ні­коў ста­рэй­шай ге­не­ра­цыі па­ўплы­ваў на вас?

— Пе­рад­усім Ад­ам Ма­ко­віч. У мя­не так­са­ма быў не­пра­цяг­лы пе­ры­яд за­хап­лен­ня Ме­чыс­ла­вам Ко­шам, але з той пры­чы­ны, што ён па­кі­нуў па са­бе ня­шмат за­пі­саў, тое за­хап­лен­не не раз­ві­ла­ся. Та­кім чы­нам, Ма­ко­віч, Кош, Адзік Сэн­дэц­кі, Вло­дэк Па­ўлік, Януш Скоў­ран. У гэ­тых лю­дзей я най­перш і ву­чыў­ся.

Не­ка­ль­кі поль­скіх джа­за­вых пі­яніс­таў за­піс­ва­лі імпра­ві­за­цыі тво­раў Ша­пэ­на. Пер­шым аль­бо­мам, які вы за­пі­са­лі ў 1994 го­дзе, бы­ла пра­гра­ма «Ша­пэн-імпрэ­сіі». Што пры­цяг­ну­ла вас да на­роб­ку гэ­та­га кам­па­зі­та­ра і да якой сту­пе­ні мож­на на­зы­ваць Ша­пэ­на аўта­рам му­зы­кі, што мо­жа быць імпра­ві­за­ва­най?

— Про­ста сам Ша­пэн быў імпра­ві­за­та­рам. Тая му­зы­ка, якую ён па­кі­нуў па са­бе, надзвы­чай моц­на арга­ні­за­ва­ная. Ён пры­свя­ціў шмат ча­су і энер­гіі на да­сле­да­ван­не ўлас­най фан­та­зіі і быў ве­ль­мі скру­пу­лёз­ны. Пра гэ­та мо­жа свед­чыць хоць бы той факт, што ён па­кі­нуў па са­бе не так і шмат — уся­го то­ль­кі ка­ля 20 га­дзін му­зы­кі. Ад­нак гэ­та тая му­зы­ка, якая вы­дат­на рас­пла­на­ва­ная і ве­ль­мі пад­ра­бяз­на апі­са­ная. Аб­апі­ра­ючы­ся на та­кі ма­тэ­ры­ял, імпра­ві­за­ваць ня­прос­та, бо гэ­та не­маг­чы­ма ра­біць без па­ру­шэн­ня яго­най унут­ра­най кан­сіс­тэн­цыі. Я вы­ра­шыў­ся на гэ­та то­ль­кі та­му, што атры­маў на тое за­мо­ву, а маё эга ў той час бы­ло га­лод­нае на пра­цу і по­спех.

Ка­лі вы ад­чу­ва­еце ся­бе най­бо­льш сва­бод­на: вы­сту­па­ючы со­ла ці раз­ам з ка­ле­га­мі (пры­кла­дам, з Лар­сам Да­ні­эль­сам і Зо­ха­рам Фрэс­ка)? Як нао­гул на­ра­дзіў­ся са­юз трох му­зы­кан­таў з трох роз­ных кра­ін?

— Сва­бо­да ў му­зы­цы — гэ­та свай­го ро­ду ра­ман­тыч­ны міф. Пра сва­бо­ду ў му­зы­цы шмат раз­ва­жа­юць ма­ла­дыя, не ве­ль­мі спрак­ты­ка­ва­ныя артыс­ты, што пра­гнуць ад­чу­ван­ня той пры­га­жос­ці, якую яны то­ль­кі вы­ву­ча­юць. З ця­гам ча­су я зра­зу­меў: ка­лі жы­веш у фі­зіч­ным це­ле, ты трап­ля­еш у па­лон не­ве­ра­год­най ко­ль­кас­ці аб­ме­жа­ван­няў. Трыа Мож­джэр—Да­ні­эль­сан—Фрэс­ка аб­апі­ра­ецца на зграб­насць, доб­ра­зыч­лі­васць, уз­аем­нае су­па­дзен­не, сін­хра­ні­за­цыю і па­ва­гу. Сва­бо­да без та­кіх якас­цяў пры­во­дзіць то­ль­кі да ба­ла­га­ну і вы­клі­кае мнос­тва пра­блем.

Вы вы­сту­па­лі з мно­гі­мі зор­ка­мі джа­зу. А ці ёсць та­кія му­зы­кі, з які­мі вы ма­ры­це вы­сту­піць ці за­пі­сац­ца?

— Ба­дай што не. Я не па­ві­нен вы­сту­паць з зор­ка­мі. Лі­чу за леп­шае іграць з пры­емны­мі лю­дзь­мі з вя­лі­кі­мі здо­ль­нас­ця­мі.

Апра­ча вы­ка­нан­ня джа­зу, вы пі­ша­це шмат му­зы­кі для тэ­атра і кі­но. Які спек­такль аль­бо фі­льм вы лі­чы­це най­леп­шым твор­чым да­сяг­нен­нем? Маг­чы­ма, гэ­та му­зы­ка Яна Кач­мар­ка да фі­ль­ма «Finding Neverland», адзна­ча­ная «Оска­рам», у за­пі­се якой вы па­ўдзе­ль­ні­ча­лі?

— Да гэ­та­га ча­су най­бо­льш пра­цы я меў у да­чы­нен­ні да фі­ль­ма «Ікар — легенда Метка Коша» ў рэ­жы­су­ры Ма­цея Пеп­шы­ца. Там я на­сам­рэч мог вы­ка­зац­ца на­поў­ні­цу. Пра­цы бы­ла цяж­кая, але я ве­ль­мі за­да­во­ле­ны вы­ні­кам. Акра­мя та­го, гэ­та на­огул доб­рая стуж­ка. Так­са­ма люб­лю му­зы­ку да «Кот­кі на га­ра­чым бля­ша­ным да­ху» ў рэ­жы­су­ры Храп­ке­ві­ча і му­зы­ку да ба­ле­та «Windows» Іза­до­ры Вайс. Не ве­даю, на­ко­ль­кі ўсё гэ­та мож­на на­зваць не­звы­чай­ны­мі твор­чы­мі да­сяг­нен­ня­мі, ад­нак мне гэ­та пры­емна слу­хаць. Маг­чы­ма, га­лоў­ным чы­нам та­му, што сам я граю там ня­шмат, а та­му амаль не маю да ча­го чап­ляц­ца.

Апош­нім ча­сам рэ­гу­ляр­на чы­таю ва­шу аўтар­скую ка­лон­ку на ста­рон­ках ча­со­пі­са Jazz Forum, дзе вы вы­сту­па­еце як пуб­лі­цыст. А што дае вам за­ня­так жур­на­ліс­ты­кай?

— Ды я сам не ве­даю! Я про­ста ад­ной­чы вы­ра­шыў падзя­ліц­ца ўлас­ны­мі дум­ка­мі, якіх у мя­не шмат, бо пра­цую на сцэ­не ад сё­ма­га го­да жыц­ця. Я ста­ра­юся быць ка­рыс­ным. Га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са Jazz Forum Па­вел Бра­доў­скі вы­ра­шыў, што ў мя­не ма­ецца па­тэн­цы­ял пуб­лі­цыс­та, і пра­па­на­ваў мне су­пра­цоў­ніц­тва. І я раб­лю гэ­та не та­му, каб не­шта ўзяць для ся­бе, а то­ль­кі для та­го, каб не­шта сваё ад­даць.

А ці пра­ўда гэ­та, што вы, як у свой час Ула­дзі­мір Го­ра­віц, вы­язджа­еце на вы­ступ­лен­не з улас­ным кан­цэр­тным ра­ялем?

— Так, я да­жыў да тых га­доў, ка­лі езджу на кан­цэр­ты з улас­ным інстру­мен­там. Але не за­ўсё­ды і не аб­авяз­ко­ва. Ча­сам та­кое ра­шэн­не з’яўля­ецца бо­льш вы­гад­ным. Як для арга­ні­за­та­раў кан­цэр­та, так і для мя­не.

Вось ужо не­ка­ль­кі га­доў вы так­са­ма вы­кон­ва­еце фун­кцыі артыс­тыч­на­га ды­рэк­та­ра «Enter Music Festival» у По­зна­ні. Ці ёсць у бе­ла­рус­кіх му­зы­каў шан­цы вы­сту­піць на яго­най сцэ­не?

— О, гэ­та вы­дат­ная ідэя! І ча­му я пра гэ­та не пад­умаў ра­ней?! Маг­чы­ма, з-за та­го, што на­цы­яна­ль­насць ча­ла­ве­ка не мае для мя­не ані­яка­га зна­чэн­ня.

Пад­час ва­ша­га апош­ня­га ві­зі­ту ў Мінск вы за­йгра­лі на двух ра­ялях ра­з­ам з бе­ла­рус­кім пі­яніс­там Кі­ры­лам Ке­ду­кам. А імпра­ві­за­цыю на тэ­му на­род­най ме­ло­дыі «Ку­па­лін­ка» вы пад­рых­та­ва­лі за­га­дзя аль­бо вы­ка­на­лі яе спан­тан­на? Што вам за­пом­ні­ла­ся па­сля кан­цэр­таў у Мін­ску? І мя­не ці­ка­віць ва­ша дум­ка, на­ко­ль­кі ўплы­вае на джаз фа­льк­лор, не то­ль­кі сла­вян­скі?

— Пе­рад кан­цэр­там Кі­рыл на­пеў мне ў гар­дэ­ро­бе гэ­тую ме­ло­дыю, я ўзяў асад­ку і ху­це­нь­ка на­кі­даў аран­жа­ван­не для аркес­тра. Атры­ма­ла­ся гэ­так жа хут­ка раз­мно­жыць но­ты на ксе­рак­се, і мы гэ­тую тэ­му вы­ка­на­лі на «біс». Надзвы­чай пры­го­жая ме­ло­дыя! Што да фа­льк­ло­ру, дык ён мае на джаз вы­ра­ша­ль­ны ўплыў хоць бы та­му, што ўся му­зы­ка вы­во­дзіц­ца з за­ко­наў пры­ро­ды, а лю­дзі на вёс­цы ве­да­юць пра пры­ро­ду ку­ды бо­льш, чым жы­ха­ры га­ра­доў. Мы ця­пер жы­вём у за­хап­ля­ль­ныя ча­сі­ны, ка­лі му­сім аб­авяз­ко­ва зра­зу­мець: гас­па­дар­ка — гэ­та час­тка ку­ль­ту­ры, а ку­ль­ту­ра, у сваю чар­гу, — час­тка пры­ро­ды.

Аўтар: Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ
намеснік галоўнага рэдактара