Клез­ме­ры, джаз ды скры­пач-ру­сал­ка

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

МІЖ­НА­РОД­НЫ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ ЯЎРЭЙ­СКАЙ КУ­ЛЬ­ТУ­РЫ «ВАР­ША­ВА ЗІН­ГЕ­РА»
…Маё зна­ёмства з яўрэй­скай ку­ль­ту­рай па­ча­ло­ся з ся­мей­най гіс­то­рыі. Пра­ба­бу­ля Іры­на Ма­сю­ке­віч, пра­вед­ні­ца на­ро­даў све­ту, вы­ра­та­ва­ла яўрэй­скую ся­м’ю пад­час Дру­гой сус­вет­най вай­ны. І ця­пер я — ця­гам вось ужо двух га­доў — арга­ні­зую вя­лі­кі кан­цэрт да Між­на­род­на­га дня па­мя­ці ахвяр Ха­ла­кос­ту «Жоў­тыя зор­кі» (на­ступ­ны пла­ну­ецца 22 сту­дзе­ня 2020 го­да).

Му­ль­ты­жан­ра­вы, раз­на­стай­ны па­вод­ле сты­ляў, кі­рун­каў і тэм фес­ты­валь «Вар­ша­ва Зін­ге­ра» ўра­зіў сва­ім на­бо­рам ме­рап­ры­емстваў. Для мя­не бы­ло істот­ным зра­зу­мець, як арга­ніч­на спа­лу­чыць та­кія роз­ныя падзеі. Як арга­ні­за­тар­ка кан­цэр­таў і фес­ты­ва­ляў кла­січ­най му­зы­кі я звы­чай­на зна­хо­джу­ся ўнут­ры пра­цэ­су. А на «Вар­ша­ву Зін­гер» мне ўда­ло­ся па­гля­дзець пад іншым вуг­лом: атры­маць важ­ны інсты­ту­цы­яна­ль­ны дос­вед, пра­ана­лі­за­ваць, як па­бу­да­ва­ны і як фун­кцы­януе адзін з най­буй­ней­шых між­на­род­ных фэс­таў яўрэй­скай ку­ль­ту­ры.

 

Кры­ху гіс­то­рыі

Яўрэі жы­вуць на поль­скіх тэ­ры­то­ры­ях бо­льш за ты­ся­чу га­доў. У Польшчы пра­во­дзяц­ца ме­рап­ры­емствы, пры­све­ча­ныя ку­ль­ту­рам на­цы­яна­ль­ных мен­шас­цяў, у пры­ват­нас­ці — яўрэй­скай. «Варшава Зінгера» — адзін з самых важных польскіх фестываляў і адна з нешматлікіх падзей у свеце, што паказвае сучасную яўрэйскую культуру ў такіх маштабах. Гэта сапраўднае свята для прыхільнікаў старажытнай і цікавай культуры. За 9 дзён у Варшаве можна даведацца пра традыцыі і новыя тэндэнцыі ў яўрэйскім мастацтве і музыцы.

Фес­ты­валь на­зва­лі ў го­нар Іса­ака Ба­шэ­ві­са Зін­ге­ра — лаў­рэ­ата Но­бе­леў­скай прэ­міі па лі­та­ра­ту­ры 1978 го­да. Аме­ры­кан­скі пі­сь­мен­нік, знаў­ца і вы­клад­чык лі­та­ра­ту­ры Ке­він Хор­варт адзна­чыў, што Зін­гер «ні­ко­лі не пе­ра­стаў пі­саць на ідыш, як быц­цам ні­ко­лі не ад’­язджаў з Вар­ша­вы».

Упер­шы­ню фэст ад­быў­ся ў 2004-м, ка­лі Поль­шча свят­ка­ва­ла ста­га­до­вы юбі­лей пі­сь­мен­ні­ка, пад га­на­ро­вым па­тра­на­там мэ­ра Вар­ша­вы Ле­ха Ка­­чынь­с­ка­га і мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Поль­шчы. Асноў­ная мэ­та фес­ты­ва­лю — аб’­яднаць артыс­таў і арга­ні­за­та­раў ва­кол яўрэй­скай куль­­ту­ры. Вар­та адзна­чыць, што эмбле­ма фэс­ту ўяў­ляе з ся­бе спа­лу­чэн­не двух зна­каў: яўрэй­ска­га (скры­пач на да­ху) і вар­шаў­ска­га (ру­сал­ка).

За 16 га­доў уз­ро­вень фэс­ту вы­рас, і па­вод­ле свай­го маш­та­бу ён стаў ад­ным з са­мых буй­ных ме­рап­ры­емстваў пад­обна­га кштал­ту ў Поль­шчы. А па­чы­на­ла­ся ўсё з ча­ты­рох кан­цэр­тных дзён. «Мы ра­бі­лі два вя­лі­кія кан­цэр­ты на ву­лі­цы, та­кія ме­рап­ры­емствы пры­цяг­ва­юць лю­дзей, яны бяс­плат­ныя», — згад­вае пра­грам­ная ды­рэк­тар­ка фес­ты­ва­лю Іза­бэ­ла Тэ­адар­ке­віч. На дзя­ся­тым па лі­ку фес­ты­ва­лі бы­ло ўжо дзе­сяць кан­цэр­тных дзён. Сэр­цам дзеі ста­лі плош­ча Гжы­боў­ска­га і ву­лі­ца Пруж­ная, якія на час фэс­ту пе­ра­тва­ры­лі­ся ў Вар­ша­ву 1920-х.

З пер­ша­га ж го­да пра­гра­ма бы­ла яркай і на­сы­ча­най. Мно­гія му­зы­кі вы­сту­па­юць у фес­ты­ва­лях ад са­ма­га па­чат­ку. На­прык­лад, та­кі вя­до­мы ка­лек­тыў, як Kroke, двой­чы пры­няў удзел у фэс­це (у 2011 і 2017 га­дах). Гэ­тыя вы­ка­наў­цы ста­лі яшчэ бо­льш вя­до­мыя па­сля та­го, як на за­пі­се ад­на­го са сва­іх аль­бо­маў сус­трэ­лі Сты­ве­на Спіл­бер­га. Ён за­пра­сіў іх вы­сту­піць на кан­цэр­це Survivors Reunion у Іе­ру­са­лі­ме і ў рам­ках поль­скай прэ­м’е­ры фі­ль­ма «Спіс Шын­дле­ра». У рам­ках ча­тыр­нац­ца­та­га фес­ты­ва­лю, на­прык­лад, вы­сту­піў Да­від д’Ор, ізра­іль­ця­нін, які спя­вае ў пя­ці акта­вах, сап­раў­дны фе­но­мен. А ў юбі­лей­ным, дзя­ся­тым фес­ты­ва­лі браў удзел То­маш Ста­нь­ка, зна­ка­мі­ты тру­бач, які не па­тра­буе прад­стаў­лен­ня ў джа­за­вых ко­лах.

У фэс­ту скла­лі­ся і свае тра­ды­цыі: пэў­ныя падзеі пра­хо­дзяць з го­да ў год, як, на­прык­лад, Ша­бат Ша­лом, ноч клез­ме­раў, Ка­дзіш, му­зыч­ныя экс­кур­сіі. Ша­бат Ша­лом ад­бы­ва­ецца на плош­чы Гжы­боў­ска­га, дзе за вя­лі­кім ста­лом мож­на прад­эгус­та­ваць стра­вы яўрэй­скай кух­ні, гу­чыць му­зы­ка, ла­дзяц­ца тан­цы. «Але гэ­та ўмоў­ны Ша­бат, бо сап­раў­дны за­сту­пае па­зней і пе­ра­но­сіць усіх лю­дзей у сі­на­го­гу», — тлу­ма­чыць Іза­бэ­ла Тэ­адар­ке­віч.

Важ­най падзе­яй з’яўля­ецца фэст унут­ры фэс­ту — Singer Jazz Festival, які ўпер­шы­ню ад­быў­ся ў 2014 го­дзе. Яго мас­тац­кі кі­раў­нік — Ад­ам Ба­рух.

Сё­ле­та фес­ты­валь «Вар­ша­ва Зін­ге­ра» пра­йшоў ужо ў шас­нац­ца­ты раз. З 9 жніў­ня па 1 ве­рас­ня пуб­лі­цы бы­лі па­ка­за­ны 250 ме­рап­ры­емстваў, пры­чым як у Вар­ша­ве, так і ў іншых га­ра­дах Поль­шчы (Біл­га­рай, Ле­ончын, Ра­дзы­мін), дзе жыў і тва­рыў Зін­гер.

У Вар­ша­ве асноў­ныя мес­цы пра­вя­дзен­ня фэс­ту бы­лі звя­за­ныя з жыц­цём і гіс­то­ры­яй поль­скіх яўрэ­яў. Гэ­та, на­прык­лад, сі­на­го­га імя му­жа і жон­кі За­лма­на і Рыў­кі Но­жык, яўрэй­скі тэ­атр імя Эстэр Ра­хель і Іды Ка­мінь­скай, му­зей гіс­то­рыі поль­скіх яўрэ­яў «Па­лін», плош­ча Гжы­боў­ска­га, тэ­атр «Квад­рат», му­зей Вар­шаў­скай Пра­гі, Цэнтр ку­ль­ту­ры ідыш, Яўрэй­скі гіс­та­рыч­ны інсты­тут, кніж­ныя кра­мы, ка­вяр­ні, рэ­ста­ра­ны, піў­ныя.

 

• Арга­ні­за­та­ры

Арга­ні­за­та­рам фес­ты­ва­лю «Вар­ша­ва Зін­ге­ра» вы­сту­піў фонд «Ша­лом», стар­шы­нёй яко­га з’яў­ля­ецца актры­са тэ­атра, рэ­жы­сёр­ка і па­пу­ля­ры­за­тар­ка ку­ль­ту­ры ідыш Гол­да Тэн­цэр. Яна мас­тац­кая кі­раў­ні­ца фэс­ту, а так­са­ма ды­рэк­тар­ка Яўрэй­ска­га тэ­атра.

Фонд «Ша­лом» быў ство­ра­ны сі­ла­мі вы­пус­кні­коў яўрэй­скай шко­лы ў Поль­шчы. Га­лоў­ная мэ­та фон­ду — за­ха­ваць ку­ль­тур­ныя і гіс­та­рыч­ныя тра­ды­цыі поль­скіх яўрэ­яў.

Важ­ны пра­ект — вы­ста­ва «Я ба­чу за­ўсё­ды іх тва­ры» — быў іні­цы­ява­ны ад­мі­ніс­тра­цый­най ды­рэк­тар­кай тэ­атра Евай Ка­мі­ньс­кай. Яна звяр­ну­ла­ся да гра­мад­скас­ці з ідэ­яй уз­на­віць фо­та­архіў поль­ска­га яўрэй­ства да Дру­гой сус­вет­най вай­ны. Мер­ка­ва­ла саб­раць ка­ля со­тні фа­таг­ра­фій, але іх ста­лі да­сы­лаць ты­ся­ча­мі, пры­чым ка­ля 80% бы­ло не ад яўрэ­яў. Ма­тэ­ры­ялы саб­ра­ны ў фо­та­выс­та­ву, па­ка­за­ную ў 29 га­ра­дах све­ту. Па яе вы­ні­ках бы­ла вы­да­дзе­на кні­га з фо­та­здым­ка­мі і тэк­ста­мі на англій­скай і поль­скай мо­вах.

Мы пла­ну­ем пры­вез­ці гэ­тую вы­ста­ву ў Мінск да кан­цэр­та «Жоў­тыя зор­кі» і па­зней па­ка­заць яе ў ад­ным са ста­ліч­ных му­зе­яў.

 

• Парт­нё­ры і спон­са­ры

На вок­лад­цы пра­грам­на­га ка­та­ло­га па­зна­ча­на ве­лі­зар­ная ко­ль­касць парт­нё­раў (у тым лі­ку інфар­ма­цый­ных) і спон­са­раў. Мож­на то­ль­кі ўя­віць, які шлях быў про­йдзе­ны за гэ­тыя га­ды, бо па­чы­на­лі пра­цу то­ль­кі тры ча­ла­ве­кі. «Вар­ша­ва Зін­ге­ра» пра­хо­дзіць пад га­на­ро­вым па­тра­на­там мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Поль­шчы, аса­біс­та мэ­ра Вар­ша­вы Ра­фа­ла Тшас­коў­ска­га і амба­са­дар­кі Ізра­іля ў Поль­шчы Ган­ны Аза­ры. Да­лей ідуць тэ­атр «Квад­рат», Аўстрый­скі фо­рум ку­ль­ту­ры, му­зей «Па­лін», кі­на­тэ­атр «Ілю­зі­ён», Іта­ль­янскі інсты­тут ку­ль­ту­ры, Яўрэй­ская рэ­лі­гій­ная аб­шчы­на ў Вар­ша­ве, На­цы­яна­ль­ная фі­ль­ма­тэ­ка, па­­сольс­т­ва Люк­сем­бур­га ў Поль­шчы, інсты­тут Сер­ван­тэ­са, га­тэль «Вес­тын».

Ме­цэ­на­там фес­ты­ва­лю з’яў­ля­ецца Зіг­мунд Ро­лат, які пе­ра­жыў Ха­ла­кост. Так­са­ма фэст пад­трым­лі­ва­юць га­рад­скія ўла­ды, ад­мі­ніс­тра­цыя мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, па­со­льс­тва ЗША ў Поль­шчы, мясц­овае кі­ра­ван­не Ма­за­вец­ка­га ва­явод­ства, Фонд поль­ска-ня­мец­ка­га су­пра­цоў­ніц­тва, іспан­ская куль­­тур­ная аса­цы­яцыя, Мі­ністр ку­ль­ту­ры і на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны (з фон­ду са­дзей­ні­чан­ня ку­ль­ту­ры) і інш. Інфар­ма­цый­ных парт­нё­раў на­ват скла­да­на пе­ра­лі­чыць. Гэ­та га­лоў­ныя тэ­ле- і ра­дыё­кам­па­ніі кра­іны, тэ­атры і му­зеі, рэ­ста­ра­ны і ба­ры. І ка­лі ў пер­шыя не­ка­ль­кі га­доў арга­ні­за­та­ры пі­са­лі шмат ліс­тоў у арга­ні­за­цыі ды амба­са­ды і пра­сі­лі аб пад­трым­цы пра­екта, то ця­пер спон­са­ры і парт­нё­ры зна­хо­дзяць іх са­мі.

Кі­ну­ла­ся ў во­чы, што амаль ва ўсіх уста­но­вах, ку­ды б мы ні за­хо­дзі­лі, бы­лі афі­шы ды ўлёт­кі, і та­бе маг­лі дэ­та­лё­ва рас­па­вес­ці пра фес­ты­валь. І ўсё гэ­та — вы­нік ве­лі­зар­най пра­цы лю­дзей на ка­рысць раз­віц­ця і па­пу­ля­ры­за­цыі яўрэй­скай і поль­скай ку­ль­ту­ры, якія спля­та­юцца ў адзі­нае цэ­лае.

 

• Пра­гра­ма

Не­звы­чай­на пры­го­жы ве­чар ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю ад­быў­ся ў сі­на­го­зе імя Зал­ма­на і Рыў­кі Но­жык. Спе­цы­яль­ным гос­цем прэ­м’ер­на­га кан­цэр­та стаў адзін з леп­шых кан­та­раў све­ту Якаў Ле­мер. Так­са­ма ў сце­нах сі­на­го­гі вы­сту­пі­лі кан­та­ры Ёні Роўз і Шму­эль Бар­зі­лай.

У за­ле пры­сут­ні­чаў і га­лоў­ны ме­цэ­нат фэс­ту Зіг­мунд Ро­лат. Ён ад­ным з пер­шых па­чаў рас­пра­цоў­ваць пра­ект ства­рэн­ня му­зея гіс­то­рыі поль­скіх яўрэ­яў «Па­лін» (не­ка­то­рыя ме­рап­ры­емствы ў рам­ках фес­ты­ва­лю пра­хо­дзі­лі ў му­зеі) і ў інтэр­в’ю The New York Times пад­крэс­лі­ваў, што «гэ­та не му­зей Ха­ла­кос­ту, гэ­та му­зей жыц­ця».

«Вар­ша­ва Зін­ге­ра» сё­ле­та ў чар­го­вы раз здзі­ві­ла вя­лі­кай ко­ль­кас­цю ка­ла­рыт­ных і раз­на­стай­ных пра­ектаў. Жы­ха­ры Вар­ша­вы і гос­ці го­ра­да змаг­лі ўба­чыць са­мыя вя­до­мыя спек­так­лі вар­шаў­ска­га Яўрэй­ска­га тэ­атра і тэ­атра­ль­ных ка­лек­ты­ваў з Іта­ліі і Іспа­ніі. Ад­бы­ло­ся шмат важ­ных кі­на­па­ка­заў, у тым лі­ку аб Пра­вед­ні­ках на­ро­даў све­ту. Ха­чу адзна­чыць фі­льм «Кра­са­вік» 1961 го­да Ві­та­ль­да Ля­се­ві­ча па­вод­ле сцэ­на­рыя і кні­гі Ёзэ­фа Хе­на, па­каз яко­га ад­быў­ся ў кі­на­тэ­атры «Ілю­зі­ён».

У спі­се ме­рап­ры­емстваў фес­ты­ва­лю бы­лі і ку­лі­нар­ныя май­стар-кла­сы з дэ­гус­та­цы­ямі, і му­зыч­ныя пра­гул­кі, і аўтар­скія сус­трэ­чы, і лек­цыі, і па­зна­ва­ль­ныя экс­кур­сіі, і ме­рап­ры­емствы для дзя­цей, і, вя­до­ма, плат­ныя ды бяс­плат­ныя кан­цэр­ты, лі­та­ра­тур­ныя і па­этыч­ныя чы­тан­ні.

Важ­най час­ткай фэс­ту ста­лі ме­рап­ры­емствы па­мя­ці ахвя­раў Ха­ла­кос­ту.

У мой агляд па­тра­пі­лі га­лоў­ным чы­нам му­зыч­ныя падзеі. Так, на­прык­лад, вель­мі не­звы­чай­ным быў вы­ступ ка­лек­ты­ву з Ве­ны Roman Britschgi quartett. Му­зы­кан­ты ўжо не ў пер­шы раз пры­ма­юць удзел у фес­ты­ва­лі. «Бо­ль­шая час­тка на­шай му­зы­кі чэр­пае сваё на­тхнен­не ў яўрэй­скай, ту­рэц­кай, імпра­ві­за­ва­най джа­за­вай і ка­мер­най му­зы­цы, якая на­пі­са­на мной. Мы так­са­ма тро­хі інтэг­ру­ем не­ка­то­рыя элек­трон­ныя гу­кі і сэм­плы ста­рых він­таж­ных плас­ці­нак, пра­ўда, гэ­та му­зыч­ная ка­лаж­ная пра­ца, ка­лі слу­ха­чы на на­шым кан­цэр­це як быц­цам пры­сут­ні­ча­юць у ма­ле­нь­кім кі­на­тэ­атры», — ка­жа сам Ра­ман Брычгі. Му­зы­кі з’яў­ля­юцца вя­ду­чы­мі вы­ка­наў­ца­мі аўстрый­ска­га джа­зу/клез­ме­ру/кла­сі­кі. Яны на­тхня­юцца Мар­дэ­ха­ем Ге­бір­ці­гам, Джо­нам Зор­нам, Анто­ніа Ві­ва­ль­дзі, Жа­кам Офен­ба­хам, Да­ні­элем За­мі­рам. Спа­дзя­емся не­ўза­ба­ве ўба­чыць і па­чуць му­зы­каў у Мін­ску.

Як і кож­ны год, на фес­ты­ва­лі «Вар­ша­ва Зін­ге­ра» гу­ча­лі клез­мер­скія і джа­за­выя ма­ты­вы.

Як мы ўжо адзна­ча­лі, Singer Jazz Festival з’яўля­ецца фэс­там унут­ры фэс­ту і мае сваё ад­крыц­цё. У гэ­тым го­дзе бы­лі прад­стаў­ле­ны роз­ныя ві­ды джа­зу: ад кла­січ­на­га і блю­зу да экс­пе­ры­мен­та­ль­ных фор­маў.

Моц­нае ўра­жан­не на мя­не зра­біў кан­цэрт Kuba Stankiewicz quartet, які вы­кон­ваў му­зы­ку Ра­ма­на Стат­коў­ска­га. Май­стэр­ства му­зы­кан­таў спа­лу­ча­ла­ся з та­ле­на­ві­ты­мі апра­цоў­ка­мі Ку­бы Стан­ке­ві­ча.

Ад­ной з най­буй­ней­шых падзей фес­ты­ва­лю стаў кан­цэрт «Hammond Summit». Экс­пе­ры­мен­та­ль­ны джаз не па­кі­нуў слу­ха­чоў аб­ыя­ка­вы­мі. Гу­чан­не інстру­мен­таў і га­ла­сы пе­ра­пля­та­лі­ся ў адзі­нае му­зыч­нае па­лат­но. Мож­на на­зваць гэ­ты кан­цэрт вы­дат­ным пры­кла­дам інтэ­лек­ту­аль­на­га джа­зу.

Так­са­ма ха­це­ла­ся б адзна­чыць ці­ка­вы му­зыч­ны ве­чар — «Тэ­хо­ра». Моц­ны го­лас Ад­ры­ен Ха­ан і яе артыс­тызм над­ава­лі вы­ступ­лен­ню яркую тэ­атра­ль­насць і вы­раз­насць. Гэ­та быў апо­вед пра вай­ну, смерць, надзею, лю­боў і пра­ба­чэн­не. Пес­ні вы­кон­ва­лі­ся на ня­мец­кай, іўры­це і ідыш.

 

• Клез­мер на фес­ты­ва­лі

Асаб­лі­вай па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­та­лі­ся кан­цэр­ты клез­мер­скіх ансам­бляў. Сё­ле­та жанр быў прад­стаў­ле­ны ве­ль­мі раз­на­стай­на. Ся­род са­мых яркіх ме­рап­ры­емстваў — кан­цэрт ка­лек­ты­ву Klezmersi ў на­ступ­ным скла­дзе: Дам’ян Арлоў­скі (скрып­ка), Ро­берт Кус­мер­скі (акар­дэ­он), Мі­хал Лям­жа (кан­тра­бас) і Ро­берт Сма­дэ­рэк (клар­нет). Усе му­зы­кі ма­юць ака­дэ­міч­ную ад­ука­цыю вы­со­ка­га ўзроў­ню. Сам кан­цэрт ака­заў­ся вы­дат­на па­стаў­ле­ным му­зыч­на-тэ­атра­ль­ным дзей­ствам, ува­соб­ле­ным з пры­го­жым па­чуц­цём гу­ма­ру.

А 31 жніў­ня на плош­чы Гжы­боў­ска­га ад­быў­ся вя­лі­кі бяс­плат­ны кан­цэрт вя­до­ма­га ка­лек­ты­ву Kapela Brodow. Ня­гле­дзя­чы на тое што му­зы­кам да­вя­ло­ся вы­сту­паць пад пя­ку­чым со­нцам, яны бы­лі ў вы­дат­най фор­ме. Вы­ка­наў­цы «Ка­пэ­лы» прад­эман­стра­ва­лі цал­кам іншую ма­не­ру ігры на інстру­мен­тах. І гэ­та не вы­пад­ко­ва, бо Kapela Brodow — збі­ра­ль­ні­кі і вы­ка­наў­цы тра­ды­цый­най му­зы­кі. Яны гра­юць раз­ам з 1992 го­да. Рэ­пер­ту­ар скла­да­юць свец­кія і рэ­лі­гій­ныя пес­ні і тан­цы з роз­ных тэ­ры­то­рый бы­лой Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Кі­раў­нік ка­лек­ты­ву Ві­тэк Бро­да, скры­пач і этна­му­зы­ко­лаг, за доў­гія га­ды этна­г­ра­фіч­ных экс­пе­ды­цый саб­раў вя­лі­кую ко­ль­касць яўрэй­скіх ме­ло­дый, якія за­ста­лі­ся ў па­мя­ці поль­скіх му­зы­каў. Да­рэ­чы, у ліс­та­па­дзе Kapela Brodow пры­едзе ў Мінск на пер­шы ў Бе­ла­ру­сі Klezmer Fest, які про­йдзе 7—8 ліс­та­па­да ў «Ок16».

Адзна­чым і кан­цэрт «Noc Klezmerów», на якім вы­сту­паў юнац­кі Orkiestra klezmerska teatru sejneńskiego, ство­ра­ны пад­час пра­цы над тэ­атра­ль­най па­ста­ноў­кай п’е­сы Шы­мо­на Ан-Скі «Дзіб­бук». Прэ­м’е­ра спек­так­ля ад­бы­ла­ся ў 1996 го­дзе. І ка­лек­тыў існуе і пра­цяг­вае раз­ві­вац­ца.

 

***

Не­ка­ль­кі вы­сноў на­пры­кан­цы. Фес­ты­валь «Вар­ша­ва Зін­ге­ра» з’яў­ля­ецца вы­дат­ным пры­кла­дам та­го, як трэ­ба па­пу­ля­ры­за­ваць яўрэй­скую ку­ль­ту­ру, ку­ль­ту­ру ідыш. Як ска­за­ла ў сва­ім інтэр­в’ю пра­грам­ная ды­рэк­тар­ка Іза­бэла Тэ­адар­ке­віч: «Трэ­ба па­ка­заць, што яўрэй­ская ку­ль­ту­ра пры­сут­ні­чае ва ўсіх га­лі­нах: тэ­атр, му­зы­ка, кі­но, лі­та­ра­ту­ра, ку­лі­на­рыя і г.д. Яна ве­ль­мі звя­за­на з поль­скай, гэ­та ты­ся­ча­га­до­вая гіс­то­рыя поль­скіх яўрэ­яў. Та­му так важ­на яе за­ха­ваць». Мне зда­ецца, вар­та па­чаць гэ­тую важ­ную пра­цу і ў Бе­ла­ру­сі, бо гіс­то­рыі бе­ла­ру­саў і яўрэ­яў так­са­ма цес­на пе­ра­пля­та­юцца. І на­ша за­да­ча — ад­крыць на­ноў ку­ль­ту­ру ідыш бе­ла­ру­сам, асаб­лі­ва ма­ла­до­му па­ка­лен­ню. На­сен­не за­кі­ну­та ў зям­лю, і з яго на­ро­дзіц­ца цу­доў­ны фес­ты­валь яўрэй­скай ку­ль­ту­ры, які пры­ва­біць шмат за­ці­каў­ле­ных лю­дзей і су­по­ль­нас­цяў ды кан­са­лі­дуе ўсіх.

Ган­на Ля­нь­ко­ва