Open’er-2019 і яго­ныя ад­крыц­ці

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

Шчы­ра ка­жу­чы, з уз­рос­там за­рад зу­ха­ва­тас­ці пры­кмет­на змян­ша­ецца. Ажно да та­го, што й на які без­умоў­на ці­ка­вы для ця­бе кан­цэрт не ідзеш. А тут — вы­пра­ва на адзін з най­буй­ней­шых у Еўро­пе му­зыч­ных фес­ты­ва­ляў Open’er-2019 у Гды­ню. Ды кам­па­нія бы­ла, як той ка­заў, не ве­ль­ка, але бар­дзо по­жон­дна. І па­ездка зу­сім не рас­ча­ра­ва­ла…

Па­ча­так Open’er ся­гае 2002 го­да, ка­лі ў Вар­ша­ве ад­быў­ся не­вя­лі­кі ад­на­дзён­ны фэст, што змяс­ціў­ся на тэ­ры­то­рыі ў сціп­лыя тры гек­та­ры. На­зва фес­ты­ва­лю на­ра­дзі­ла­ся ад гу­ль­ні сло­ваў: па-пер­шае, ён ла­дзіў­ся на во­ль­ным па­вет­ры; па-дру­гое, га­лоў­ным спон­са­рам вы­сту­піў бро­вар «Хай­не­кен», тым ча­сам як пры­ста­са­ван­не для ад­крыц­ця піў­ных бу­тэ­лек па-англій­ску пі­шац­ца «opener». Мяр­ку­ючы па ўсім, імпэ­ту ў арга­ні­за­та­раў бы­ло та­ды ажно вы­шэй за бе­ра­гі піў­но­га куф­ля, а та­му праз год Open’er пе­ра­ехаў у Гды­ню, у парк імя Кас­цюш­кі. Але і там не­ўза­ба­ве фэс­ту ака­за­ла­ся цес­на, та­му ад 2006-га ён ад­бы­ва­ецца пад Гды­няй, на тэ­ры­то­рыі вай­ско­ва­га аэ­рад­ро­ма ў Ка­са­ко­ве. За­ўва­жу, што ўжо ў 2011-м фес­ты­ва­ль­ная плош­ча раз­рас­ла­ся да 75 гек­та­раў. Пад­обна, сё­ле­та яна бы­ла яшчэ бо­ль­шай.

За гэ­тыя га­ды на фес­ты­ва­ль­ных сцэ­нах вы­сту­пі­лі амаль усе дзей­ныя, акту­аль­ныя зор­кі сус­вет­най рок-му­зы­кі, элек­трон­най твор­час­ці, па­пу­ляр­на­га, аль­тэр­на­тыў­на­га рэ­пер­ту­ару ды рэ­пу. Зга­даю то­ль­кі вы­ка­наў­цаў рок-му­зы­кі, якія ў роз­ныя га­ды гас­ця­ва­лі на Open’er: гэ­та Massive Attack, Pink, Placebo, Franz Ferdinand, Sonic Youth, Beastie Boys, Muse, Bjork, The Chemical Brothers, Pearl Jam, Kasabian, Coldplay, Nick Cave and the Bad Seeds, Arctic Monkeys, Red Hot Chili Peppers, Foo Fighters, Radiohead. Зрэш­ты, по­ў­ную кар­ці­ну з пе­ра­лі­кам на­зваў гур­тоў і імё­наў асоб­ных вы­ка­наў­цаў мож­на па­ба­чыць на за­йздрос­на інфар­ма­тыў­ным, шы­коў­на рас­пра­ца­ва­ным сай­це opener.pl. Га­лоў­ным арга­ні­за­та­рам з’яўля­ецца фір­ма ALTER ART, а га­лоў­ны­мі спон­са­ра­мі — апе­ра­тар ма­бі­ль­най су­вя­зі Orange, зга­да­ны вы­шэй бро­вар ды mastercard. Стра­тэ­гіч­ны парт­нёр — мэ­рыя Гды­ні, і гэ­та ве­ль­мі істот­на хоць бы для вы­ра­шэн­ня агу­ль­ных арга­ні­за­цый­ных пы­тан­няў. Так што бю­джэт Open’er скла­да­ецца з ліч­баў з мно­гі­мі ну­ля­мі. І ліч­ба гэ­тая за­ста­ецца ка­мер­цый­най та­ямні­цай. Пры­нам­сі, ме­на­ві­та так ад­ка­за­лі мне арга­ні­за­та­ры…

Ка­лі лі­чыць, што год ад го­да аўды­то­рыя Open’er ня­ўхі­ль­на па­вя­ліч­ва­ецца, пе­ра­езд фэс­ту з цэн­тра Гды­ні на тэ­ры­то­рыю аэ­рад­ро­ма ў Ка­са­ко­ве быў ме­рай вы­му­ша­най. Маш­таб­ны фес­ты­валь вы­ма­гаў і маш­таб­ных плош­чаў. І та­му пер­шае ўра­жан­не бы­ло та­кое: на тэ­ры­то­рыі аэ­рад­ро­ма па­ўстаў сап­раў­дны го­рад, у якім бы­ло пяць кан­цэр­тных сцэн, фуд-кор­ты, раз­на­стай­ныя па­ві­ль­ёны ўключ­на з кі­на-тэ­атра­ль­най за­лай, ку­ды, да­рэ­чы, за­ўсё­ды бы­лі чэр­гі: усе во­сем па­ка­за­ных спек­так­ляў сё­ле­та бы­лі аншла­га­выя. А ле­тась вы­ста­ву «Заў­тра бу­дзе вай­на?» на­ве­да­лі бо­льш за 20 ты­сяч ча­ла­век. І гэ­та на му­зыч­ным фес­ты­ва­лі! Асоб­ны па­ві­ль­ён — гэ­та мас­тац­кі му­зей, а яшчэ пля­цоў­кі для па­ка­зу мо­ды, мнос­тва НДА і г.д. Про­ста на фес­ты­ва­ль­най плош­чы пра­ца­ва­ла FM-ра­дыё ў па­ві­ль­ёне, дзе мож­на бы­ло на­быць ві­ні­ла­выя плыт­кі. Па­ві­ль­ён, у які за­ўсё­ды бы­ла вя­лі­кая чар­га, — гэ­та так зва­нае «ці­хае дыс­ка»: ла­дзіш на га­ла­ве на­вуш­ні­кі, вы­бі­ра­еш адзін з не­ка­ль­кіх ка­на­лаў тран­сля­цыі і тан­цу­еш, асоб­на ці ў кам­па­ніі сяб­роў, ні­ко­му не за­мі­на­ючы гу­кам. Пра тое, што Open’er вы­зна­ча­ецца прад­ума­най да дро­бя­зяў арга­ні­за­цы­яй, свед­чыў і та­кі факт: не­вя­лі­кія чэр­гі, пра­бач­це, у бі­яту­але­ты збі­ра­лі­ся то­ль­кі па­сля за­кан­чэн­ня чар­го­ва­га вы­сту­пу артыс­та на га­лоў­най сцэ­не, пры якой ча­сам сы­хо­дзі­лі­ся ты­сяч 15-20, а то й бо­лей, слу­ха­чоў. Ка­ля кож­най сцэ­ны бы­лі спе­цы­яль­ныя мес­цы для лю­дзей з інва­лід­нас­цю, ім да­па­ма­га­лі ва­лан­цё­ры. І пры гэ­тым ні­дзе не бы­ло ві­даць ні ад­на­го прад­стаў­ні­ка ахо­вы пра­ва­па­рад­ку, што для бе­ла­рус­ка­га во­ка не­йкая не­рэ­аль­ная кар­цін­ка, а вось агу­ль­ны па­ра­дак быў на­ві­да­во­ку.

Інакш ка­жу­чы, Open’er — гэ­та не то­ль­кі му­зыч­ны фес­ты­валь. Са­мі арга­ні­за­та­ры дэк­ла­ра­ва­лі на­ступ­нае: «Мы лю­бім дзей­ні­чаць, лю­бім пад­гля­даць, лю­бім БЫЦЬ. Ме­на­ві­та та­му ў 2018-м мы вы­сту­пі­лі з пра­ектам Open’er Гра­ма­дзян­скі, ка­лі ў па­ві­ль­ёне «Let’s Talk» на­вед­ні­кі маг­лі дыс­ку­та­ваць ся­род іншых з амбуд­сме­нам, прад­стаў­ні­ка­мі Еўра­ка­мі­сіі і гас­ця­мі та­ва­рыс­тваў НДА». Сё­ле­та там мож­на бы­ло па­гу­та­рыць з прэ­зі­дэн­там су­сед­ня­га Гда­ньс­ка Аляк­сан­драм Дут­ке­ві­чам, амбуд­сме­нам Ад­амам Бод­на­рам. Не­хта мо­жа й за­пя­рэ­чыць: на­вош­та ўсё гэ­та там, ку­ды пры­хо­дзяць слу­хаць му­зы­ку? Ад­ка­зам бу­дуць сло­вы шэ­фа аген­цтва ALTER ART Мі­ка­лая Зюл­коў­ска­га: «Фес­ты­валь не вы­зва­ляе ад маг­чы­мас­ці ду­маць, ён на­ват па­ві­нен аб­уджаць дум­кі». Вось і атрым­лі­ва­ецца, што Open’er — гэ­та свя­та для лю­дзей роз­ных уз­рос­таў ды ці­ка­вас­цяў, на якім кож­ны мае маг­чы­масць вы­браць за­ня­так да ду­шы. Ці не та­му квіт­кі на на­ступ­ны фэст па­чы­на­юць на­бы­ваць ці не за год да яго па­чат­ку, на­ват ка­лі яшчэ не­вя­до­ма, хто з зо­рак з’явяц­ца на фес­ты­ва­ль­ных сцэ­нах.

Да­рэ­чы, пра квіт­кі. Open’er не тан­ны, як, ві­даць, і ўсе пад­обныя яму еўра­пей­скія фэс­ты. Ска­жам, кар­нэт на ўсе ча­ты­ры фес­ты­ва­ль­ныя дні каш­та­ваў 599 зло­тых пры кур­се еўра 1:4,14. Кош­ты на фуд-кор­тах у па­ра­ўнан­ні з кош­та­мі ў го­ра­дзе не­дзе на трэць вы­шэй­шыя, а за ку­фаль пі­ва аб’ёмам у 400 гра­маў трэ­ба бы­ло ад­даць 10 зло­тых. Пра­ўда, «Хай­не­кен» раз­лі­ваў сваю прад­укцыю (га­ту­нак быў спе­цы­яль­на зва­ра­ны для фес­ты­ва­лю — з ніз­кім утры­ман­нем алка­го­лю) у куф­лі шмат­ра­зо­ва­га вы­ка­рыс­тан­ня, зда­ючы якія, мож­на бы­ло вяр­нуць за­ло­га­вую су­му.

Што най­бо­льш для нас ня­звык­ла і ве­ль­мі істот­на: Open’er — гэ­та фес­ты­валь, на якім ад­сут­ні­ча­юць на­яўныя гро­шы. Гэ­та зна­чыць, яны там на­огул не хо­дзяць. За­пла­ціць за тое ж пі­ва ці пе­ра­кус мож­на то­ль­кі кар­ткай. А што та­ды ра­біць та­кім, як я, у ка­го кар­ткі ня­ма? І гэ­та прад­угле­джа­на. На пад­ыхо­дзе да фес­ты­ва­ль­най зо­ны і ўнут­ры яе ў спе­цы­яль­ных кі­ёсках мож­на аб­мя­няць на­яўныя на бран­за­ле­цік і по­тым рас­плач­вац­ца з яго­най да­па­мо­гай. Што я і зра­біў. Зруч­на? Без­умоў­на! А ка­лі ў апош­ні дзень на ім за­ста­ла­ся па­ра зло­тых, у тым жа кі­ёску мне гро­шы вяр­ну­лі, а бран­за­лет па­кі­ну­лі на па­мяць. Ад­сут­насць раз­лі­каў праз на­яўныя — вы­раз­ны плюс. Па-пер­шае, гэ­та хут­чэй і амаль лік­ві­дуе чэр­гі; па-дру­гое, ці не да ну­ля зво­дзіць маг­чы­масць пэў­ных фі­нан­са­вых ма­хі­на­цый.

Без­умоў­на, зла­дзіць та­кое ма­гут­нае ме­рап­ры­емства, што на­зы­ва­ецца «з ко­лаў», ад­ра­зу не атры­ма­ецца. Ад­но то­ль­кі пла­на­ван­не тэ­ры­то­рый пад на­мё­та­выя га­рад­кі ды па­ркін­гі для тран­спар­ту на­пэў­на пры­му­сі­ла арга­ні­за­та­раў у свой час па­ла­маць га­ло­вы. За­тое ця­пер з гэ­тым пра­блем ня­ма. На ад­ным то­ль­кі па­ркін­гу мож­на бы­ло на­лі­чыць не­ка­ль­кі со­цень ма­шын, ме­лі­ся і спе­цы­яль­ныя па­ркін­гі для ро­ва­раў. Ці­ка­ва, што для аўто кож­ны ўезд на па­ркінг каш­та­ваў 30 зло­тых, але ж ця­гам ча­ты­рох-пя­ці дзён мож­на бы­ло за­ста­вац­ца на мес­цы за тую ж су­му. А ў на­мё­та­вых га­рад­ках ме­лі­ся ўсе зруч­нас­ці ўключ­на з ду­шам. Мож­на бы­ло на­ча­ваць і ў ма­бі­ль­ных да­мках, раз­лі­ча­ных на ча­ты­рох ча­ла­век. Іншы­мі сло­ва­мі, і ў гэ­тай спра­ве меў­ся да­стат­ко­вы вы­бар.

Не ве­даю, ко­ль­кі аўто­бу­саў бы­ло за­моў­ле­на для рэ­йсаў ад вак­за­ла Гды­ня-га­лоў­ная да Ка­са­ко­ва. Але ха­дзі­лі яны бес­пе­ра­пын­на і за бяс­плат­на. Арга­ні­за­та­ры пад­лі­чы­лі: сё­ле­та на фэс­це пры­сут­ні­ча­ла бо­льш за 110 ты­сяч ча­ла­век, што, ад­нак, для Open’er не з’яўля­ецца рэ­кор­дам. Ды на па­чат­ку кож­на­га кан­цэр­тна­га дня лю­дзі па­кі­да­лі тран­спарт і амаль ад­ра­зу па­чы­на­лі, як і ў нас, «на­строй­ку» на кан­цэр­ты. Гэ­та зна­чыць, да­ста­ва­лі піт­во ды за­кус­кі, бо бы­ло вя­до­ма, што пра­нес­ці ежу і алка­голь у фес­ты­ва­ль­ную зо­ну праз два кар­до­ны пра­вер­кі бу­дзе пра­бле­ма­тыч­на. І ка­лі на пер­шым кар­до­не да­гляд быў хут­чэй сім­ва­ліч­ны, дык на дру­гім усё бы­ло ку­ды бо­льш жор­стка. Пра­ўда, за­ўва­жу, і ве­ль­мі доб­ра­зыч­лі­ва. Сам ба­чыў, як у не­йкай дзяў­чы­ны па­пра­сі­лі да­стаць з за­плеч­ні­ка ўсё да рэ­шты і ў вы­ні­ку не да­зво­лі­лі пра­нес­ці не­йкія таб­лет­кі. Спіс за­ба­ро­не­ных для пра­но­су рэ­чаў ма­ецца на сай­це. А вось я з ім не азна­ёміў­ся і быў ве­ль­мі ўра­жа­ны, ка­лі мне не да­зво­лі­лі пра­йсці з план­шэ­там і па­пра­сі­лі па­кі­нуць яго на за­ха­ван­не. Так ня­ве­дан­не пра­ві­лаў па­лег­чы­ла маю кі­шэ­ню на 20 зло­тых…

Ды на­ват та­кі кан­троль за пра­хо­дам усё ад­но не га­ран­та­ваў алка­го­ль­най чыс­ці­ні фес­ты­ва­ль­най зо­ны, та­му што пад но­гі не­адна­ра­зо­ва трап­ля­ла­ся спе­цы­фіч­ная пус­тая шкля­ная та­ра. Як пра­но­сі­лі алка­голь — для мя­не за­ста­ло­ся за­гад­кай, хоць за ўсе ча­ты­ры дні на во­чы то­ль­кі ад­ной­чы тра­піў­ся ама­тар ро­ку з моц­ным зям­ным пры­цяг­нен­нем.

Што да­ты­чыць іншых служ­баў, дык пры­сут­ні­ча­лі і па­жар­ныя ма­шы­ны, і ка­рэт­кі хут­кай да­па­мо­гі. На са­мой тэ­ры­то­рыі іх ві­даць не бы­ло, ад­нак па­ру раз­оў быў свед­кам, як мед­ыкі з’яўля­лі­ся ні­бы­та з-пад зям­лі, каб ака­заць не­абход­ную да­па­мо­гу ка­му-не­будзь з на­вед­ні­каў, хто рап­там ад­чуў ся­бе не леп­шым чы­нам. Па­зней мне па­ве­да­мі­лі, што без улі­ку су­пра­цоў­ні­каў да­дат­ко­вых служ­баў ды кі­роў­цаў аўто­бу­саў на Open’er-2019 пра­ца­ва­лі бо­льш за 7800 ча­ла­век.

Без­умоў­на, пра­вес­ці цэ­лы дзень на на­гах фес­ты­ва­ль­ны, які па­чы­наў­ся пад­вя­чор­кам і за­кан­чваў­ся ча­сам а 3-4-й уна­чы, ве­ль­мі ня­прос­та. Ад­па­чыць мож­на бы­ло ці на ла­вах на тэ­ры­то­рыі фуд-кор­таў, ці на спе­цы­яль­ных плас­ты­ка­вых мат­ра­цах, якія надзі­ма­лі­ся шля­хам за­бе­гу су­праць вет­ру. Яны вы­дат­на вы­трым­лі­ва­лі на­ват не ад­на­го ча­ла­ве­ка і да­зва­ля­лі пры­сес­ці-пры­лег­чы дзе за­ў­год­на, па­збя­га­ючы ад­па­чын­ку на мок­рай тра­ве.

Так, з ча­ты­рох дзён то­ль­кі адзін вы­даў­ся без да­жджу. Бал­ты­ка па­ка­за­ла ха­рак­тар: ка­лі ўдзень ня­бла­га пры­пя­ка­ла со­нца, дык уве­ча­ры не­вя­до­ма ад­куль на­паў­за­лі на­бры­ня­лыя ва­дой хма­ры. Да та­го ж Open’er-2019 ака­заў­ся ці не са­мым ха­лод­ным за, як ка­жуць, усю гіс­то­рыю на­зі­ран­няў. А да­свед­ча­ныя лю­дзі па­пя­рэ­джва­лі: гу­мо­вы аб­утак браць аб­авяз­ко­ва! Як і па­ра­сон ці да­жджа­вік, як і цёп­лы швэ­дар. Бо ка­лі ты ў да­жджы не ска­чаш пры якой сцэ­не, вы­ступ­лен­не ня­хай і са­ма­га лю­бі­ма­га артыс­та ўсё ж пры­му­сіць ця­бе, мок­ра­га ды змер­зла­га, па­цяг­нуц­ца ў бок аўто­бус­на­га пры­пын­ку.

І яшчэ пра арга­ні­за­цыю. Я як адзі­ны жур­на­ліст з на­шай чац­вёр­кі за­га­дзя за­поў­ніў анке­ту на акрэ­ды­та­цыю. Ча­каў ад­ка­зу не­ка­ль­кі дзён. І ад­каз той рас­ча­ра­ваў: у акрэ­ды­та­цыі мне ад­мо­ві­лі. Ужо на мес­цы ў прэс-цэн­тры мы спра­ба­ва­лі вы­свет­ліць, ча­му так атры­ма­ла­ся, але звы­чай­ныя яго­ныя су­пра­цоў­ні­кі ні­чо­га тол­кам рас­тлу­ма­чыць не змаг­лі. Не атры­ма­ла­ся на­ват тра­піць на прэс-кан­фе­рэн­цыю з ды­рэк­та­рам фес­ты­ва­лю, дзе мож­на бы­ло да­ве­дац­ца пра тое, што не за­ўсё­ды трап­ля­ла ў поле зро­ку. І то­ль­кі ўжо ў Мін­ску ста­ла вя­до­ма: ні­яка­га прад­узя­та­га стаў­лен­ня да жур­на­ліс­та з-за Бу­га не бы­ло. Про­ста сё­ле­та бы­ло атры­ма­на сто­ль­кі за­явак ад СМІ з роз­ных, на­ват не еўра­пей­скіх, кра­ін, ажно не­дзе дзён за дзе­сяць да па­чат­ку фэс­ту прэс-цэнтр на­огул спы­ніў акрэ­ды­та­цыю. Для ўсіх!

Мяр­ку­ючы па змеш­ча­ным вы­шэй пе­ра­лі­ку зор­ных вы­ка­наў­цаў, Open’er ад са­ма­га па­чат­ку ўзняў ве­ль­мі вы­со­кую план­ку. Гэ­тым раз­ам ся­род яўных хэд­лай­не­раў зна­чы­лі­ся Vampire Weekend, The Strokes, The Smashing Pumpkins, Трэ­віс Скот, Дар’я За­ўя­лаў, Кай­лі Мі­ног, Ла­на дэль Рэй, якія вы­сту­па­лі на Orange Main Stage. Не­спа­дзя­ва­на на гэ­тай жа сцэ­не з’явіў­ся ра­ней не за­яўле­ны Стор­мзі — ці не вя­ду­чы вы­ка­наў­ца хіп-хо­пу ды грай­му ў Бры­та­ніі. Ля аль­тэр­на­тыў­най сцэ­ны я з за­да­ва­ль­нен­нем па­слу­хаў вы­ступ гур­та Greta van Fleet, які пры­хі­ль­ні­кі сап­раў­дна­га ро­ку на­зы­ва­юць ма­ла­ды­мі пе­ра­емні­ка­мі сла­ву­тых Led Zeppelin. Спа­да­ба­лі­ся сэ­ты бры­тан­ца То­ма Уол­ке­ра і аме­ры­кан­ска­га сак­са­фа­ніс­та Ка­ма­сі Ва­шын­гто­на: ён не­ве­ра­год­ным чы­нам мя­шае ў сва­ёй му­зы­цы джаз з эле­мен­та­мі хіп-хо­пу ды кла­січ­на­га со­ўлу. За­пом­ні­лі­ся пры­джа­за­ва­ныя па­ля­кі з гру­пы EABS — Listy do Komedy. А вось сцэ­ну, дзе вы­сту­па­лі вы­ка­наў­цы элек­трон­най му­зы­кі, па­ба­чыў то­ль­кі зда­ля: усё ж прад­укцыя ды­джэ­яў у мя­не аса­біс­та за­хап­лен­ня не вы­клі­кае. Хоць, маг­чы­ма, сэт ка­ман­ды Swedish House Mafia і мя­не пры­му­сіў бы па­йсці ў ско­кі, каб атрэс­ці з ся­бе кроп­лі да­жджу… Да­спа­до­бы пры­йшла­ся і му­зы­ка поль­ска­га ка­лек­ты­ву P.Unity, які, цал­кам маг­чы­ма, мож­на бу­дзе з ча­сам па­чуць і ў Бе­ла­ру­сі. У той час як му­зы­ка ўжо амаль ле­ген­дар­ных The Smashing Pumpkins — яўна не мая. Ды пра­ста­яў я на вы­сту­пе гэ­та­га гур­та амаль да кан­ца ў здзіў­лен­ні ад энер­ге­ты­кі, што вы­плёс­ква­ла­ся са сцэ­ны, ад не­ве­ра­год­на­га ўмен­ня му­зы­каў тры­маць у ру­ках шмат­ты­сяч­ную аўды­то­рыю і пры гэ­тым амаль не ра­біць ані­яка­га шоу. То­ль­кі му­зы­ка!

На за­кан­чэн­не пра тое, якія шан­цы ма­юць айчын­ныя ка­лек­ты­вы, каб тра­піць на ад­ну са сцэн Open’er у бу­ду­чы­ні. Усё ў цэ­лым про­ста: да­стат­ко­ва за­поў­ніць на фес­ты­ва­ль­ным сай­це спе­цы­яль­ную анке­ту і про­ста ча­каць ра­шэн­ня сяб­раў аргка­мі­тэ­ту, што за­йма­юцца скла­дан­нем твор­чай пра­гра­мы фэс­ту. Зрэш­ты, ча­му б і не па­спра­ба­ваць?

 

Аўтар: Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ
намеснік галоўнага рэдактара