Слу­ха­лі сваё!

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

У Вя­лі­кім тэ­атры
НА ПРА­ЦЯ­ГУ ЎСЯ­ГО 86-ГА ТЭ­АТРА­ЛЬ­НА­ГА СЕ­ЗО­НА БЕ­ЛА­РУС­КІ ВЯ­ЛІ­КІ ЗА­ПРА­ШАЎ ГЛЕ­ДА­ЧОЎ НА КАН­ЦЭР­ТЫ І ПРА­ГРА­МЫ, ПРЫ­СВЕ­ЧА­НЫЯ 200-ГОД­ДЗЮ ГЕ­НІ­ЯЛЬ­НА­ГА КАМ­ПА­ЗІ­ТА­РА СТА­НІС­ЛА­ВА МА­НЮШ­КІ. СА­МЫЯ ЗНА­КА­ВЫЯ ЯГО ТВО­РЫ АСАБ­ЛІ­ВА ЯРКА ГУ­ЧА­ЛІ Ў МАІ І ЧЭР­ВЕ­НІ.

Ма­нюш­ка па­кі­нуў нам вя­лі­кую твор­чую спад­чы­ну: сап­раў­дныя шэ­дэў­ры ў жан­ры опе­ры і ба­ле­та, апе­рэ­ты, ра­ман­сы, кан­та­ты. І, вя­до­ма, пес­ні — на сло­вы Ад­ама Міц­ке­ві­ча, Яна Ча­чо­та, Ула­дзіс­ла­ва Сы­ра­ком­лі, Та­ма­ша За­на. З вя­лі­ка­га ма­сі­ву гэ­тых не­ве­ра­год­ных каш­тоў­нас­цяў бы­ло ве­ль­мі скла­да­на вы­браць са­мыя яскра­выя, але ме­на­ві­та та­кія і ўвай­шлі ў свя­точ­ны кан­цэрт, які пра­йшоў у Вя­лі­кім тэ­атры 16 мая пры пад­трым­цы Поль­ска­га інсты­ту­та ў Мін­ску і Інсты­ту­та Ад­ама Міц­ке­ві­ча.

У тэ­атры бы­лі па­ка­за­ныя сцэ­ны з опер «Страш­ны двор», «Га­ль­ка», «Гра­фі­ня», «Verbum Nobilе». Гле­да­чоў ча­ка­ла аб­са­лют­ная прэм’ера — ды­вер­тыс­мент на му­зы­ку ба­ле­та «Ад­ной­чы на па­стоі, аль­бо Тры­умф ка­хан­ня». У кан­цэр­це пры­ня­лі ўдзел вя­ду­чыя са­ліс­ты опе­ры і ба­ле­та Вя­лі­ка­га тэ­атра. У ро­лі юна­га Ма­нюш­кі на сцэ­ну Вя­лі­ка­га вы­йшаў на­ву­чэ­нец ста­ліч­на­га ка­ле­джа Кі­рыл Бар­та­шэ­віч. Спе­цы­яль­на за­про­ша­най гос­цяй ста­ла вы­дат­ная спя­вач­ка Іво­на Хо­са, са­ліс­тка На­цы­яна­ль­най опе­ры ў Вар­ша­ве, лаў­рэ­атка між­на­род­ных кон­кур­саў, ула­да­ль­ні­ца знач­ных му­зыч­ных уз­на­га­род (ад­на з якіх — прэ­мія «Emmy» — за ўдзел у па­ста­ноў­цы ВВС «Ха­ла­кост»). Рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам дзеі вы­сту­піў Мі­ха­іл Пан­джа­ві­дзэ. За ды­ры­жор­скім пу­ль­там бы­лі тры ма­эстра: Іван Кас­ця­хін, Алег Ля­сун і ды­ры­жор з Поль­шчы Ра­ман Рэ­ва­ко­віч. У якас­ці на­ву­ко­ва­га кан­су­ль­тан­та пра­гра­мы вы­сту­піў Вік­тар Ска­ра­ба­га­таў.

Ме­на­ві­та Вік­та­ра Ска­ра­ба­га­та­ва, ня­змен­на­га мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка «Бе­ла­рус­кай ка­пэ­лы», мно­гія артыс­ты на­зы­ва­юць на­тхня­ль­ні­кам, ча­ла­ве­кам, які ў свой час ад­крыў для іх свет му­зы­кі Ма­нюш­кі. 19 мая ў ка­мер­най за­ле Вя­лі­ка­га ён раз­ам з пра­фе­сар­кай Ган­най Кар­жа­неў­скай прад­ста­віў тэ­атра­лі­за­ва­ную пра­гра­му «Ма­нюш­ка на Ра­дзі­ме», у ёй пры­ня­лі ўдзел спе­ва­кі Іры­на Ку­чын­ская, Вік­то­рыя Кра­сін­ская, Юрый Га­ра­дзец­кі, Ілля Сі­ль­чу­коў. Пад не­скан­чо­ныя апла­дыс­мен­ты гле­да­чоў амаль у та­кім жа скла­дзе яны па­ўта­ры­лі пра­гра­му, але ўжо ў Ня­сві­жы 15 чэр­ве­ня. А на­пя­рэ­дад­ні, на ад­крыц­ці Ве­ча­роў Вя­лі­ка­га тэ­атра ў за­мку Ра­дзі­ві­лаў, у кас­цё­ле Бо­жа­га Це­ла Ска­ра­ба­га­таў як рэ­жы­сёр пад­рых­та­ваў кан­цэрт «З Ойчам Ад­веч­ным», скла­дзе­ны з рэ­лі­гій­ных тво­раў кам­па­зі­та­ра.

Імя Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі з’яўля­ецца ад­ным з най­вя­лік­шых у гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі і Поль­шчы, яно ад­на­ча­со­ва рэ­прэ­зен­туе гэ­тыя дзве ку­ль­ту­ры і аб’ядноў­вае іх. Ма­нюш­ка на­ра­дзіў­ся і вы­рас на Мін­шчы­не, пра­вёў ма­ла­дыя га­ды ў Мін­ску. Тут ад­бы­ва­лі­ся яго пер­шыя тэ­атра­ль­на-му­зыч­ныя па­ста­ноў­кі, у са­ло­нах мін­скай інтэ­лі­ген­цыі XIX ста­год­дзя гу­ча­ла яго му­зы­ка, пра­сяк­ну­тая бе­ла­рус­кім фа­льк­ло­рам. Па­зней кам­па­зі­тар пра­ца­ваў у Ві­ль­ні. По­тым пе­ра­ехаў у Вар­ша­ву, дзе стаў кла­сі­кам поль­скай опе­ры, ства­рыў­шы там свае са­мыя маш­таб­ныя шэ­дэў­ры…

Яго­ная по­стаць дае нам надзей­нае па­чуц­цё: у нас бы­лі і ёсць вя­лі­кая гіс­то­рыя і вя­лі­кія твор­цы. Ма­нюш­ка — ма­ну­мен­та­ль­ны кла­сік му­зы­кі, які пра­ца­ваў ва ўсіх жан­рах і раз­гар­нуў­ся ў іх на­сам­рэч фе­ерыч­на. Але для кож­на­га з му­зы­кан­таў у гэ­тай ве­ліч­най по­ста­ці Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі ёсць што­сь­ці сваё. Ме­на­ві­та пра гэ­та мы і па­гу­та­ры­лі з ты­мі, хто пра­ца­ваў над но­вы­мі пра­гра­ма­мі, пры­све­ча­ны­мі твор­цу.

 

«Ні­бы кам­па­зі­тар прад­ыкта­ваў ліб­рэ­та…»

— 86-ы тэ­атра­ль­ны се­зон у пер­шую чар­гу за­пом­ніц­ца па­ста­ноў­кай ды­вер­тыс­мен­та на му­зы­ку ба­ле­та «Ад­ной­чы на па­стоі, аль­бо Тры­умф ка­хан­ня», — га­во­рыць харэографка Аляк­сан­дра Ці­ха­мі­ра­ва. — Прэ­м’е­ра ад­бы­ла­ся на сцэ­не тэ­атра 16 мая ў меж­ах га­ла-кан­цэр­та, пры­све­ча­на­га 200-га­до­ва­му юбі­лею кам­па­зі­та­ра. Праз ме­сяц, на за­ключ­ным кан­цэр­це «Ве­ча­роў Вя­лі­ка­га тэ­атра ў Ня­сві­жы», мы па­ўта­ры­лі гэ­ты па­каз — і гле­да­чы не ха­це­лі ад­пус­каць лю­бі­мых артыс­таў, якія ўдзе­ль­ні­ча­лі ў яскра­вай дзеі.

Я шчас­лі­вая, што ад­кры­ла для ся­бе му­зы­ку Ма­нюш­кі, кам­па­зі­та­ра, які ка­ра­нё­ва звя­за­ны з бе­ла­рус­кай зям­лёй і якім трэ­ба га­на­рыц­ца, а яго твор­часць — ша­на­ваць. Бе­ла­рус­кую на­цыю вы­зна­ча­юць у тым лі­ку пра­цы Ма­нюш­кі — на­роў­ні са Ска­ры­нам, Ку­па­лам, Ко­ла­сам. До­тык да твор­час­ці кож­на­га мас­та­ка — для мя­не гэ­та за­ўсё­ды гу­тар­ка з май­страм. Вось і з Ма­нюш­кам у мя­не ад­бы­ла­ся ме­на­ві­та сус­трэ­ча — ні­бы мы ся­дзе­лі на бе­ра­зе Свіс­ла­чы і раз­маў­ля­лі. Я бы­ла шчас­лі­вая спас­ці­гаць гэ­ты свет му­зы­кі Ма­нюш­кі, па­чуць яго не­ве­ра­год­ную ме­ла­дыч­насць, ад­гад­ваць тыя на­пе­вы, якія ён чуў з дзя­цін­ства, ка­лі рос не­да­лё­ка ад Мін­ска. Ста­віць та­нец на гэ­тую му­зы­ку бы­ло не­ве­ра­год­на пры­емна. Яна аб­са­лют­на да­нсан­тная, лёг­кая, пруг­кая...

Спа­дзя­юся, што гле­да­чы ўба­чаць па­ўна­вар­тас­ны спек­такль «Ад­ной­чы на па­стоі...», як мы і за­дум­ва­лі пер­ша­па­чат­ко­ва. Ка­лі рэ­пер­ту­ар тэ­атра скла­да­ецца пе­ра­важ­на з тво­раў дра­ма­тыч­на­га гу­чан­ня, ча­сам хо­чац­ца ад­клю­чыц­ца ад све­ту, на­поў­не­на­га тра­гіз­мам, і ўба­чыць іншы — на­іўны, смеш­ны, ка­міч­ны. Са­мыя цяж­кія мо­ман­ты да­па­ма­гае пе­ра­жыць ме­на­ві­та гу­мар. Та­ко­га свят­ла, зда­ецца, нам за­ўжды не ха­пае. У му­зы­цы Ма­нюш­кі пры­ха­ва­на ка­ла­са­ль­ная энер­гія, якая за­ха­пі­ла ўсіх: па­ста­ноў­шчы­каў, артыс­таў, гле­да­чоў. Што ні ну­мар — хіт! Ве­ль­мі хо­чац­ца, каб над­алей гля­дач змог аца­ніць усю парт­ыту­ру. Я на­пі­са­ла ўлас­нае ліб­рэ­та на асно­ве гіс­та­рыч­на­га ма­тэ­ры­ялу. Па­ўта­ру­ся: гэ­та не рэ­кан­струк­цыя, а спро­ба па­фан­та­зі­ра­ваць на гіс­та­рыч­ныя тэ­мы. Та­му я за­ха­ва­ла імё­ны га­лоў­ных пер­са­на­жаў і сты­ліс­ты­ку ка­міч­ных спек­так­ляў та­го ча­су. Пад­час на­пі­сан­ня ліб­рэ­та мы су­пра­цоў­ні­ча­лі з Вік­та­рам Ска­ра­ба­га­та­вым, а так­са­ма з му­зы­каз­наў­цам і фа­га­тыс­там Аляк­се­ем Фра­ло­вым. Бы­ло ве­ль­мі пры­емна, ка­лі яны ска­за­лі: «Быц­цам сам Ма­нюш­ка вам на ву­ха прад­ыкта­ваў ліб­рэ­та». Гэ­та быў вя­лі­кі кам­плі­мент! Без­умоў­на, яго­ная му­зы­ка па­він­на гу­чаць у тэ­атры. Не сум­ня­ва­юся: якая-не­будзь з яго опер так­са­ма да­ча­ка­ецца свай­го ча­су, дый мы ажыц­ця­вім па­ста­ноў­ку ба­ле­та «Ад­ной­чы на па­стоі...» у по­ўным аб’­ёме.

 

Ад сэр­ца да сэр­ца

— Мая пер­шая сус­трэ­ча з Ма­нюш­кам ад­бы­ла­ся ў да­лё­кім дзя­цін­стве, — згад­вае ды­ры­жор Іван Касцяхін. — У ста­ліч­най фі­лар­мо­ніі му­зы­каз­наў­ца Ана­толь Па­рэц­кі вёў се­рыю лек­цый «Дзі­ця­чыя га­ды лю­бі­мых кам­па­зі­та­раў». І нам, лі­цэ­істам, пад­аба­ла­ся ўдзе­ль­ні­чаць у гэ­тым пра­екце. З ма­лен­ства я спя­ваў, а «За­ла­тую рыб­ку» Ма­нюш­кі, ка­лі лек­цыя бы­ла пры­све­ча­на кам­па­зі­та­ру, яко­га ў той час мы вы­ву­ча­лі яшчэ па кур­се поль­скай му­зы­кі, вы­кон­ваў за­ўсё­ды з асаб­лі­вым за­да­ва­ль­нен­нем.

Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка для мя­не ў пэў­ным сэн­се зна­ка­вы кам­па­зі­тар. У пер­шы год пра­цы ў Вя­лі­кім ма­ім дэ­бю­там у тэ­атры стаў кан­цэрт «Ма­нюш­ка на Ра­дзі­ме», пра­ект Вік­та­ра Ска­ра­ба­га­та­ва, які для мя­не ў той час быў та­кой жа ле­ген­дай, як і сам кам­па­зі­тар. Рых­та­ва­лі мы пра­гра­му ў го­нар 185-год­дзя Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. І гэ­та бы­ла мая пер­шая сус­трэ­ча з яго сім­фа­ніч­най і опер­най му­зы­кай, у пры­ват­нас­ці з сім­фа­ніч­най па­эмай «Бай­ка». Вось з та­го ча­су ён мя­не і су­пра­ва­джае — як сім­вал шчы­рас­ці і чыс­ці­ні. Ме­на­ві­та тво­ры Ма­нюш­кі звя­за­ныя ў мя­не з пан­яццем «Бе­лая Русь». У ка­міч­ных опе­рах яго му­зы­ка мо­жа пад­асца за­над­та про­стай «вы­са­ка­ло­ба­му кры­ты­ку», але га­лоў­нае, што ў ёй ёсць, — шчы­рыя па­чуц­ці ад сэр­ца да сэр­ца. У вы­ка­нан­ні са­чы­нен­няў Ма­нюш­кі ня­ма за што сха­вац­ца. Тут па­він­на «ўклю­чыц­ца» ду­ша, не­абход­на існа­ваць раз­ам з пер­са­на­жа­мі і ме­на­ві­та ў тых сі­ту­ацы­ях, у якіх яны аказ­ва­юцца. У Ма­нюш­кі на­пі­са­на ўсё так та­ле­на­ві­та!.. Ён для мя­не ні­бы лак­му­са­вая па­пер­ка: на­ко­ль­кі шчы­ра ты змо­жаш яго сыг­раць і як бліз­ка ака­жаш­ся да аўтар­скай за­ду­мы?..

Сё­ле­та на кан­цэр­це ў Вя­лі­кім тэ­атры ў го­нар юбі­лею кам­па­зі­та­ра па­сол Поль­шчы ў Бе­ла­ру­сі Артур Мі­ха­льс­кі ве­ль­мі трап­на ска­заў: «Ма­нюш­ка быў сы­нам Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Хоць ён яе ўжо не ве­даў, але ўсё жыц­цё на­сіў у сва­ім сэр­цы». Ме­на­ві­та та­му Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка — сім­вал дзвюх на­цы­я­на­ль­­ных ку­ль­тур. Ён, на шчас­це, не адзі­ны кам­па­зі­тар, чые тво­ры па­він­ны гу­чаць на бе­ла­рус­кай сцэ­не, але Ма­нюш­ка ста­іць ля вы­то­каў, з якіх уз­нік­ла су­час­ная бе­ла­рус­кая му­зы­ка.

 

«Му­зы­ка Ма­нюш­кі — мая му­зы­ка»

— У юныя га­ды мя­не ска­ры­лі ма­зу­ры Ма­нюш­кі, іх не­ве­ра­год­ная энер­ге­ты­ка, сі­ла, фан­та­зія. І скла­да­насць вы­ка­нан­ня. Да гэ­та­га ча­су не­ка­то­рыя аркес­тры ад­чу­ва­юць раз­губ­ле­насць, ка­лі су­ты­ка­юцца з яго­ны­мі тво­ра­мі. Пе­ра­даць яркасць і цэ­лас­насць поль­ска­га тан­ца пры тым, што акцэн­ты ў му­зы­цы па­ста­янна змяш­ча­юцца, ня­прос­та, — ка­жа поль­скі ды­ры­жор Ра­ман Рэ­ва­ко­віч. — Па­зней я за­ка­хаў­ся ва ўвер­цю­ры Ма­нюш­кі. Яго «Каз­ка» — про­ста цуд! А по­тым я па­чуў опе­ру «Га­ль­ка». Гэ­та вя­лі­кі кам­па­зі­тар уні­ка­ль­на­га та­лен­ту. Якая пя­ву­часць і ме­ла­дыч­насць! Шчас­лі­вы, што маю маг­чы­масць да­кра­нуц­ца да гэ­тай му­зы­кі.

Кож­ны вы­ка­наў­ца — свай­го ро­ду ад­ва­кат. Му­зы­кант, як бя­рэц­ца за пэў­нае са­чы­нен­не, па­ві­нен да­нес­ці да пуб­лі­кі ўсю пры­га­жосць гэ­та­га тво­ра. На па­пе­ры му­зы­ка спіць. І ажы­вае то­ль­кі та­ды, ка­лі вы­ка­наў­ца да­ты­ка­ецца да нот сва­імі сэр­цам і ду­шой. Ма­нюш­ка — адзін з тых кам­па­зі­та­раў, які, як ніх­то, за­слу­гоў­вае та­кіх па­чуц­цяў. На жаль, яго са­чы­нен­ні мож­на па­чуць не так час­та, як яны та­го за­слу­гоў­ва­юць. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што юбі­лей — 200 га­доў з дня на­ра­джэн­ня кам­па­зі­та­ра — дасць штур­шок, каб яго му­зы­ка час­цей гу­ча­ла ў кан­цэр­тных за­лах све­ту.

Важ­на і тое, што асо­ба кам­па­зі­та­ра аб’­ядноў­вае дзве кра­іны — Бе­ла­русь і Поль­шчу. Пры­га­жосць тва­рэн­няў Ма­нюш­кі — у спеў­нас­ці, у гар­мо­ніі ме­ло­ды­кі і рыт­му, яна пра­сяк­ну­тая фа­льк­ло­рам як бе­ла­рус­кім, так і поль­скім. Гэ­та спа­лу­чэн­не ўні­ка­ль­ных му­зыч­ных якас­цяў і глы­бін­на­га сэн­су.

 

«Ёнтак мя­не па­лю­біў, а гле­да­чы па­лю­бі­лі май­го Ёнта­ка»

— Ад снеж­ня мі­ну­ла­га го­да мя­не ўвесь час су­пра­ва­джае му­зы­ка Ма­нюш­кі. У ма­ім рэ­пер­ту­ары з’я­ві­лі­ся но­выя тво­ры кам­па­зі­та­ра, на­прык­лад з «Хат­ня­га спеў­ні­ка», я пад­рых­та­ваў ро­лю Ёнта­ка з «Га­ль­кі», за­пі­саў парт­ыю Іда­мо­ра з опе­ры «Па­рыя». Пры­кла­даю ўсе на­ма­ган­ні, каб гэ­та му­зы­ка «кла­ла­ся» на мой го­лас. Спа­дзя­юся, атрым­лі­ва­ецца пры­го­жа, — усмі­ха­ецца тэ­нар Юрый Га­ра­дзец­кі. — Ле­там 2018-га да што­га­до­ва­га фес­ты­ва­лю ва Вроц­ла­ве, пры­све­ча­на­му Ста­ніс­ла­ву Ма­нюш­ку, му­зы­каз­наў­ца Свят­ле­на Не­ма­гай пад­рых­та­ва­ла пра­гра­му ду­хоў­най му­зы­кі кам­па­зі­та­ра і за­пра­сі­ла мя­не яе вы­ка­наць. Я з за­да­ва­ль­нен­нем па­га­дзіў­ся. Па­сля вы­сту­пу па­клі­ка­лі пры­няць удзел і ў га­ла-кан­цэр­це. А по­тым арга­ні­за­та­ры пра­па­на­ва­лі пад­умаць над яшчэ ад­ной ідэ­яй — пра­спя­ваць Ёнта­ка ў па­ста­ноў­цы «Га­ль­кі» на сцэ­не Вроц­лаў­скай опе­ры. Але я доў­га не ду­маў — па­га­дзіў­ся ад­ра­зу. Скла­ла­ся ўсё ве­ль­мі ўда­ла: Ёнтак мя­не па­лю­біў, а гле­да­чы па­лю­бі­лі май­го Ёнта­ка. У апош­ніх ча­ты­рох спек­так­лях у Вроц­ла­ве тую парт­ыю спя­ваў я. У тым лі­ку ў па­чат­ку траў­ня, ка­лі му­зыч­ны свет адзна­чаў 200-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Ма­нюш­кі. На­пэў­на, па­шан­ца­ва­ла...

 

«Гэ­та час­тка май­го ДНК»

 

— Ме­на­ві­та з імем Ма­нюш­кі звя­за­ны па­ча­так май­го твор­ча­га лё­су як ака­дэ­міч­на­га спе­ва­ка, — пры­знаў­ся Ілля Сі­ль­чу­коў. — У 1999-м я ўпер­шы­ню ўдзе­ль­ні­чаў у кон­кур­се «Убе­льс­кая лас­таў­ка». У той год «вы­ле­цеў» ад­ра­зу па­сля пер­ша­га ту­ра. Праз год я вяр­таў­ся з гэ­та­га кон­кур­су, уз­яўшы Пер­шую прэ­мію «Лас­таў­кі». Зра­зу­меў, што ў мя­не атрым­лі­ва­ецца, — і пра­цяг­нуў за­й­мац­ца ва­ка­лам пра­фе­сій­на.

З тых ча­соў з му­зы­кай Ма­нюш­кі і не рас­ста­юся. А 2019 год ака­заў­ся ве­ль­мі на­сы­ча­ным: мы зра­бі­лі шмат пра­грам з Аляк­се­ем Фра­ло­вым, прэ­зен­та­ва­лі са­чы­нен­ні з «Хат­ня­га спеў­ні­ка» ў Го­ме­лі і ў Мін­ску, прад­ста­ві­лі кан­цэрт у фі­лар­мо­ніі, раз­ам з Вік­та­рам Ска­ра­ба­га­та­вым пад­рых­та­ва­лі пра­гра­му «Ма­нюш­ка на Ра­дзі­ме». Ка­лі па­чы­на­еш пра­ца­ваць з тво­ра­мі кам­па­зі­та­ра, зда­ецца, яны зу­сім не зруч­ныя для вы­ка­нан­ня. Але па­сту­по­ва яго му­зы­ка ста­но­віц­ца ні­бы час­цін­кай твай­го ДНК. Яна вы­дат­ная — шчым­лі­вая, дзе­сь­ці на­іўная і не­пас­рэд­ная, але га­лоў­нае — чап­ляе і зна­хо­дзіць вод­га­лас унут­ры мя­не, у ма­ім сэр­цы.

 

«Глы­бі­ня, якая ска­рае…»

— У 2013-м я па­еха­ла на кон­курс ва­ка­ліс­таў імя Ма­нюш­кі ў Вя­лі­кі тэ­атр Вар­ша­вы. Не ча­ка­ла, што атры­маю ад удзе­лу ве­лі­зар­нае за­да­ва­ль­нен­не і шмат ура­жан­няў. Мож­на ска­заць, упер­шы­ню па­чу­ла сто­ль­кі тво­раў кам­па­зі­та­ра, па­зна­ёмі­ла­ся з яго му­зы­кай, — ка­жа Іры­на Ку­чын­ская. — Па­сля, дзя­ку­ючы Вік­та­ру Ска­ра­ба­га­та­ву, я за­ка­ха­ла­ся ў ка­мер­ны рэ­пер­ту­ар Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. Мне пад­аба­ецца про­стасць і да­ход­лі­васць гэ­тай му­зы­кі. Тут па­між спе­ва­ком і слу­ха­чом ня­ма ні­якай дыс­тан­цыі. Гэ­тыя пес­ні мож­на вы­кон­ваць у кан­цэр­тных за­лах гэ­так жа, як і до­ма. Та­му што ў ёй шмат на­род­на­га. У пра­гра­ме «Ма­нюш­ка на Ра­дзі­ме» я спя­ваю «Ах, да­лё­ка за­муж ад­да­ла ма­ту­ля...», і лёг­ка ўя­віць, як гэ­тую пес­ню пя­юць пад­час за­стол­ля на два га­ла­сы. Гэ­та на­ша му­зы­ка — у ёй сто­ль­кі род­на­га, бе­ла­рус­ка­га! Яна пя­ву­чая, ме­ла­дыч­ная — лі­ецца ні­бы з тва­ёй ду­шы. Асаб­лі­ва гэ­та за­ўва­жа­еш у па­во­ль­ных са­чы­нен­нях.

Асоб­на ў яго спад­чы­не для мя­не ста­іць рэ­лі­гій­ная му­зы­ка. Яна дзі­вос­ная! Ко­ль­кі ні спя­ва­ла, кож­ны твор ад­кры­ва­ецца па-но­ва­му. І па­ра­ўнаць Ма­нюш­ку з кім­сь­ці не ма­гу. А як ён ка­рыс­та­ецца му­зыч­ны­мі гар­мо­ні­ямі ў опе­рах! Яны так не­ча­ка­на мя­ня­юцца, што сум­ня­ва­ешся: гэ­та сап­раў­ды на­пі­са­лі ў па­чат­ку XIX ста­год­дзя?..

Для мя­не Ма­нюш­ка — кам­па­зі­тар з не­ка­ль­кі­мі аб­ліч­ча­мі. У опе­ры ён адзін, у ка­мер­най му­зы­цы — зу­сім іншы. Па­слу­хай­це яго не­ча­ка­ны «Цы­ган­скі ра­манс» на рус­кай мо­ве ці га­рэз­лі­вую пес­ню Зо­сі. А ў рэ­пер­ту­ары Юрыя Га­ра­дзец­ка­га ёсць надзвы­чай­ная кам­па­зі­цыя «Domine», рэ­лі­гій­ны твор, глы­бі­ня яко­га за­хоп­лі­вае ця­бе цал­кам — і ты ско­ра­ны гэ­тай му­зы­кай, хо­чаш яе слу­хаць і слу­хаць... У Ма­нюш­кі ве­лі­зар­ная ко­ль­касць ра­ман­саў і пе­сень. Мы ў сва­іх пра­гра­мах вы­кон­ва­ем то­ль­кі не­вя­лі­кую час­тку.

Мне хо­чац­ца, каб гэ­тую му­зы­ку слу­ха­лі, а лю­дзі ве­да­лі, што ёсць кам­па­зі­тар, якім варта га­на­рыц­ца.

Але­на Ба­ла­ба­но­віч