Го­ра­ду і све­ту

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

Музей мастацтва ў Лодзі
15 лютага 1931 года ў Гарадскім музеі ЛОдзі была паказана міжнародная калекцыя сучаснага мастацтва групы «A.R.», сабраная з дарункаў знакамітых аўтараў еўрапейскага мадэрнізму.

Паказальны факт салідарнасці мастакоў сусветнага авангарду, якія шчыра адгукнуліся на ініцыятыву творцаў з Польшчы — Уладзіслава Стрэмінскага, Катажыны Кобры, Хенрыка Стажэўскага, паэтаў Юліяна Пшыбося І Яна Бжэнкоўскага.

Ця­гам на­ступ­ных дзе­ся­ці­год­дзяў ка­лек­цыя па­ста­янна па­шы­ра­ла­ся, і на сён­няш­ні дзень му­зей з’яў­ля­ецца адзі­най поль­скай уста­но­вай, дзе так шы­ро­ка дэ­ман­стру­юцца ра­бо­ты аван­гар­дных плы­няў сус­вет­на­га мас­тац­тва ХХ і ХХІ ста­год­дзяў. У 1945-м уда­ва Ка­ра­ля Хі­ле­ра ад­да­ла му­зею спад­чы­ну гэ­та­га аўта­ра. У тым жа го­дзе Ула­дзіс­лаў Стрэ­мін­скі і Ка­та­жы­на Коб­ра ахвя­ра­ва­лі му­зею свае пра­цы. У 1975-м ула­да­ль­нік лон­дан­скай га­ле­рэі Ма­тэ­вуш Гра­боў­скі пе­рад­аў у дар 230 ра­бот са­мых вя­до­мых прад­стаў­ні­коў ма­ла­до­га бры­тан­ска­га мас­тац­тва. У 1981 го­дзе ад­быў­ся ві­зіт Джо­зэ­фа Бой­са, мас­так ахвя­ра­ваў му­зею час­тку свай­го архі­ва, якая ахоп­лі­вае бо­льш за ты­ся­чу тво­раў. Та­ды ж НСПС «Solidarność» пе­рад­ала ў якас­ці па­ста­янна­га дэ­па­зі­ту збор прац, ство­ра­ных удзе­ль­ні­ка­мі між­на­род­най акцыі «Бу­даў­ніц­тва ў пра­цэ­се». У 1983-м аме­ры­кан­скія мас­та­кі пад­ара­ва­лі ка­лек­цыю сва­іх ра­бот, саб­ра­ную пад­час аб­ме­ну «Échange entre artistes 1931—1982», на 50-год­дзе гур­та «a.r.».

Ця­пер са­мая вя­лі­кая вы­ста­ва тво­раў з ка­лек­цыі зна­хо­дзіц­ца ў ms² — ма­дэр­ні­за­ва­ным бу­дын­ку ткац­ка­га за­во­да ХIХ ста­год­дзя, ад­кры­тым для на­вед­ва­ль­ні­каў з 2008-га. З гэ­та­га ж ча­су му­зей прад­стаў­ляе сваю ка­лек­цыю і звя­за­ную з ёй тра­ды­цыю ў но­вым фар­ма­це. Зме­ны аб­умоў­ле­ны не то­ль­кі но­вым мес­цам экс­па­на­ван­ня, але і іншым спо­са­бам пад­ачы інфар­ма­цыі. Му­зей ад­мо­віў­ся ад хра­на­ла­гіч­на­га па­ра­дку на ка­рысць экс­па­зі­цый, за­ся­ро­джа­ных ва­кол кан­цэп­таў, важ­ных для су­час­най ку­ль­ту­ры, якія вы­раз­на счыт­ва­юцца і ў ка­лек­цыі гру­пы «a.r.» з 1931 го­да. Прад­стаў­ле­ная ў ms2 экс­па­зі­цыя «Атлас су­час­нас­ці» падзе­ле­ная на та­кія раз­дзе­лы, як «Аўта­но­мія», «Ка­пі­тал», «Ма­шы­на», «Го­рад», «Раз­віц­цё», «Экс­пе­ры­мент», «Пра­па­ган­да», «Нор­ма», «Тра­ды­цыя», «Ка­тас­тро­фа», «Я», «Эман­сі­па­цыя», «Рэ­ва­лю­цыя». Тут тво­ры не про­ста ілюс­тру­юць пэў­ны кі­ру­нак мас­тац­тва, але рас­кры­ва­юць тэ­мы, акту­аль­ныя для сён­няш­ня­га гле­да­ча. Дзя­ку­ючы та­ко­му пад­ыхо­ду ад­бы­ва­ецца па­ста­яннае аб­наў­лен­не па­тэн­цы­ялу гэ­тых прац.

Іншы бу­ды­нак мас­тац­ка­га му­зея, у якім ка­лек­цыя бы­ла прад­стаў­ле­на на пра­ця­гу 50 га­доў, ms1, вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца для ча­со­вых вы­стаў, пер­фор­ман­саў, май­стар-кла­саў і лек­цый. Там жа мес­ціц­ца «Не­аплас­тыч­ны па­кой», рас­пра­ца­ва­ны Ула­дзіс­ла­вам Стрэ­мін­скім у 1948 го­дзе як мес­ца для прад­стаў­лен­ня дзей­нас­ці гру­пы «a.r.» і мас­та­коў-кан­струк­ты­віс­таў.

Ця­пер экс­па­зі­цыя су­пра­ва­джа­ецца вы­ста­вай ра­бот, ство­ра­ных су­час­ны­мі мас­та­ка­мі, та­кі­мі як Дэ­ні­эль Бю­рэн і Лі­ям Гі­лік, та­кім чы­нам, аван­гар­дная тра­ды­цыя па-ра­ней­ша­му з’яў­ля­ецца прад­ме­там аб­мер­ка­ван­ня і но­вых інтэр­прэ­та­цый і дзя­ку­ючы гэ­та­му за­ста­ецца жы­вой.

Пра мі­ну­лае і су­час­насць Му­зея мас­тац­тва мы раз­маў­ля­ем з Па­ўлі­най Курц-Май, кі­раў­ні­цай ад­дзе­ла збо­раў най­ноў­ша­га мас­тац­тва, і Да­ні­элем Му­зы­чу­ком, кі­раў­ні­ком ад­дзе­ла най­ноў­ша­га мас­тац­тва.

 

Як та­га­час­ная па­ва­енная ўла­да ста­ві­ла­ся да ка­лек­цыі су­час­на­га мас­тац­тва гру­пы «a.r.» і да аван­гар­ду? Як бу­да­ва­лі­ся гэ­тыя ста­сун­кі?

Па­ўлі­на Курц-Май: Ка­лек­цыя, саб­ра­ная пе­рад вай­ной, бы­ла змеш­ча­на на­па­чат­ку ў фор­ме дэ­па­зі­ту, а па­зней пе­рад­адзе­ная га­рад­ско­му му­зею, у той час гэ­та быў Му­зей гіс­то­рыі і мас­тац­тва ў Ло­дзі. Та­ды кан­так­ты па­між су­час­ным мас­тац­твам і га­рад­скі­мі ўла­да­мі ад­бы­ва­лі­ся праз ад­дзел асве­ты, дзе пра­ца­ваў Бжэс­лаў Смо­лік, ама­тар гра­фіч­на­га мас­тац­тва. Мед­ык з аду­ка­цыі, але так­са­ма біб­лі­яфіл, ён усве­дам­ляў, якую вя­лі­кую ро­лю мас­тац­т­ва адыгры­вае ў фар­ма­ван­ні імі­джу го­ра­да. У ад­дзе­ле асве­ты ён ад­каз­ваў ся­род інша­га за му­зей­ную спра­ву, зра­біў да­во­лі шмат: на­прык­лад, падзя­ліў ло­дзскія му­зеі па­вод­ле роз­ных про­фі­ляў, ся­род іх бы­лі му­зей этнаг­ра­фіі, мас­тац­тва, гіс­то­рыі, пры­ро­даз­наў­ства. Ка­му­ні­ка­ваў з аван­гар­дыс­та­мі, у тым лі­ку са Стрэ­мін­скім. Скла­ла­ся ве­ль­мі плён­ная сі­ту­ацыя: у го­ра­дзе бы­лі аван­гар­дыс­ты, якія імкну­лі­ся прэ­зен­та­ваць су­час­нае мас­тац­тва, і бы­ла га­рад­ская ра­да, якая ім спры­яла. У вы­ні­ку су­па­дзен­ня ўсіх гэ­тых чын­ні­каў ка­лек­цыя су­час­на­га мас­тац­тва і бы­ла тут прэ­зен­та­ва­ная ў 1931 го­дзе. Да са­май вай­ны яна па­паў­ня­ла­ся, але яе асно­ву скла­да­лі пра­цы па­чат­ку 1930-х.

Сі­ту­ацыя змя­ні­ла­ся па вай­не раз­ам са зме­най па­лі­тыч­най сіс­тэ­мы ў кра­іне. Спа­чат­ку пе­ра­шкод для экс­па­на­ван­ня аван­гар­дыс­цка­га мас­тац­тва не існа­ва­ла. Ужо ў 1945-м му­зей уз­на­віў сваю дзей­насць. Гэ­та быў арга­ні­за­цый­ны пе­ры­яд, ка­лі трэ­ба бы­ло ўпа­рад­ка­ваць збо­ры. Пер­шая экс­па­зі­цыя ад­кры­ла­ся праз тры га­ды, яна ўтрым­лі­ва­ла і тво­ры аван­гар­дна­га мас­тац­тва, са­бра­­ныя ў 1930-я, і но­выя па­ступ­лен­ні. Усё пе­ра­мя­ні­ла­ся, ка­лі аб­вас­тры­ла­ся па­лі­тыч­ная сі­ту­ацыя, ста­лі актыў­на пра­па­ган­да­вац­ца ідэі са­цы­яліс­тыч­на­га рэ­аліз­му. У кас­трыч­ні­ку 1950 го­да бы­ла за­кры­тая аван­гар­дная час­тка вы­ста­вы, але ў ча­сы ад­лі­гі, па­сля смер­ці Ста­лі­на, ад­кры­ла­ся но­вая экс­па­зі­цыя, якая па­каз­ва­ла ў тым лі­ку і аван­гар­днае мас­тац­тва. Без­умоў­на, па­зней не ўсё бы­ло про­ста і ад­на­знач­на, аднак, у пры­нцы­пе, не ста­ві­ла­ся пе­ра­шкод для экс­па­на­ван­ня най­ноў­ша­га і аван­гар­дна­га мас­тац­тва.

Якія фор­мы пры­ма­юць на­ву­ко­выя да­сле­да­ван­ні ў Му­зеі мас­тац­тва?

Па­ўлі­на Курц-Май: Ка­лек­цыя «a.r.» ста­ла па­чат­кам і да­ла кі­ру­нак на­шым збо­рам і дос­ле­дам. Сяб­ры гэ­тай гру­пы су­пра­цоў­ні­ча­лі з мас­та­ка­мі па­рыж­ска­га ася­род­ка, та­му, на жаль, з-за моц­ных су­вя­зей з гэ­тым ко­лам аўта­раў у ка­лек­цыі не бы­ло тво­раў прад­стаў­ні­коў чэш­ска­га дый уво­гу­ле ўсход­ня­га аван­гар­ду. Атры­маў­ся то­ль­кі вуз­кі зрэз та­га­час­на­га мас­тац­тва.

Па­сля вай­ны ад­бы­ва­ла­ся сур’ёзная пра­ца па збо­ры твор­час­ці поль­скіх мас­та­коў, па ад­лі­зе мы пра­цяг­ва­лі ка­лек­цы­яна­ваць пра­цы акту­аль­на­га арту, ня­гле­дзя­чы на тое што наш му­зей доў­гі час быў уста­но­вай, якая дэ­ман­стра­вала мас­тац­тва ад Ся­рэд­ня­веч­ча да су­час­нас­ці і то­ль­кі ў 2007-м бо­льш вы­раз­на за­ся­ро­дзілася на ХХ і ХХІ ста­год­дзях.

У Ло­дзі ад­бы­ва­лі­ся ве­ль­мі важ­ныя мас­тац­кія з’явы, вы­дат­ным пры­кла­дам тут з’яўляец­ца вы­ста­ва «Кан­струк­цыя ў пра­цэ­се», што пра­йшла ў 1981 го­дзе і ме­ла свае роз­ныя вы­пус­кі, але най­важ­ней­шая ме­на­ві­та тая, пер­шая. Там дэ­ман­стра­ва­лі­ся пра­цы, звя­за­ныя з мі­ні­ма­ліс­тыч­ным мас­тац­твам, яны бы­лі ад­да­дзе­ны нам на ча­со­вае за­ха­ван­не. У той час афі­цый­на яны не маг­лі быць пад­ара­ва­ны, бо бы­лі зроб­ле­ны ў вы­ні­ку су­пра­цы з «Са­лі­дар­нас­цю». На па­чат­ку 2000-х тво­ры пе­ра­йшлі ў дар. Сён­ня мы актыў­на вы­ву­ча­ем акту­аль­нае і рэ­флек­су­ем над гіс­то­ры­яй су­час­на­га мас­тац­тва, над ты­мі з’ява­мі, якія да­сюль не бы­лі па­ка­за­ны ў на­шай ка­лек­цыі. Та­му сён­ня ў нас шмат на­быт­каў, звя­за­ных, на­прык­лад, з фе­мі­ніс­тыч­ным мас­тац­твам, гэ­та роз­ныя пра­цы — ад фі­ль­маў да аб’ектаў. Год за го­дам мы пра­цяг­ва­ем акту­алі­за­ваць на­шу ка­лек­цыю.

Да­ні­эль Му­зы­чук: Ка­ля­жан­ка да­клад­на апі­са­ла асноў­ныя кі­рун­кі на­шай дзей­нас­ці. Сён­ня пад­трым­ка з бо­ку гран­таў На­цы­яна­ль­на­га інсты­ту­та куль­­ту­ры і нацыянальнай спад­чы­ны да­зва­ляе нам па­шы­раць збо­ры, ад­нак мы па­він­ны раз­ві­вац­ца ў ад­па­вед­нас­ці з ду­хам на­ша­га му­зея. І тут ядро ран­няй ка­лек­цыі і этас, звя­за­ны з аван­гар­дны­мі па­чы­нан­ня­мі ася­род­ка «a.r», дзей­нас­цю Стрэ­мін­ска­га і Коб­ры, з’яўля­юцца ве­ль­мі ці­ка­вай інтэ­лек­ту­аль­най спад­чы­най, але так­са­ма — гру­зам, бо мы па­він­ны быць вер­ны­мі гэ­та­му ду­ху. Та­му тыя рэ­чы, якія мы шу­ка­ем і на­бы­ва­ем, па­він­ны ўва­хо­дзіць у ды­ялог з мі­ну­лым на­шых збо­раў. Па­він­ны да­па­ма­гаць вы­бу­доў­ваць но­вую ві­зію гэ­та­га му­зея і яго бу­ду­чы­ні, а так­са­ма пад­трым­лі­ваць ды­ялог, звя­за­ны з аван­гар­дам і аб­страк­тным мас­тац­твам. Кож­ным раз­ам, ро­бя­чы за­ку­пы, мы ста­ра­емся ду­маць пра тое, што гэ­тае но­вае па­паў­нен­не мо­жа па­ве­да­міць нам пра ка­лек­цыі, якія фар­му­юць то­еснасць на­ша­га му­зея. Та­му пра­ца па па­паў­нен­ні ка­лек­цыі ве­ль­мі важ­ная. На­шы па­пя­рэд­ні­кі час­та не ме­лі маг­чы­мас­цяў да на­быц­ця пэў­ных важ­ных час­так збо­ру, ча­сам не­йкія важ­ныя з’явы існа­ва­лі па-за га­ры­зон­там іх ба­чан­ня. Ці, на­прык­лад, гэ­та бы­лі з’явы, якія то­ль­кі сён­ня пад­аюц­ца нам істот­ны­мі, бо гіс­то­рыя мас­тац­тва скі­ра­ва­ла­ся та­кім, а не іншым чы­нам.

У раз­мо­ве пра ло­дзскую сцэ­ну ве­ль­мі важ­на адзна­чыць, што, ня­гле­дзя­чы на вя­лі­кую до­лю лі­бе­ра­ліз­му ў ад­но­сі­нах да мас­тац­кай ку­ль­ту­ры ў 1960-я, наш му­зей быў уста­но­вай афі­цый­най. Та­му кож­ная гру­па мас­та­коў, якая збі­ра­ла­ся зра­біць не­шта, што не ўпіс­ва­ла­ся ў афі­цый­ны ка­нон, му­сі­ла дзей­ні­чаць пад­по­ль­на, і ў лю­бым вы­пад­ку — па-за сце­на­мі му­зея. Сён­ня мы ста­ра­емся вяр­нуць гэ­тыя з’явы, прэ­зен­та­ваць і на­бы­ваць тво­ры гэ­тых аўта­раў. Тым бо­льш но­выя з’явы ў той час фар­ма­ва­лі­ся ў за­ціш­шы, раз­ві­ва­лі­ся ў вы­раз­най апа­зі­цыі ў ад­но­сі­нах да та­го, чым за­ймаў­ся му­зей.

Та­му сён­ня пры па­паў­нен­ні ка­лек­цыі аван­гар­да вы­плы­ва­юць са­мыя роз­ныя зна­ход­кі, якія аказ­ва­юцца каш­тоў­ны­мі. Мы ста­ра­емся па­ка­заць як ма­га шы­рэй пра­цы та­га­час­ных мас­та­коў і мас­та­чак, але пра­гра­ма Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і нацыянальнай спад­чы­ны мае сваю спе­цы­фі­ку, бо яна скі­ра­ва­ная най­перш на між­на­род­ныя за­ку­пы. Та­кім чы­нам бо­льш за па­ло­ву артэ­фак­таў, якія ста­ра­емся на­бы­ваць за меж­амі Поль­шчы, гэ­та ве­ль­мі час­та но­выя тво­ры. У год звы­чай­на на­бы­ва­ем ад пят­нац­ца­ці да двац­ца­ці ра­бот роз­ных аўта­раў. Ве­ль­мі роз­ныя пра­цы як па ча­се па­ўстан­ня, так і па кош­це.

 

Ва­ша экс­па­зі­цыя ўжо не бу­ду­ецца па­вод­ле хра­на­ла­гіч­на­га па­ра­дку?

Да­ні­эль Му­зы­чук: На­шы па­пя­рэд­ні­кі прад­стаў­ля­лі ў экс­па­зі­цыі му­зей­ныя збо­ры, па­чы­на­ючы ад Ся­рэд­ня­веч­ча і да су­час­нас­ці, ме­на­ві­та ў хра­на­ла­гіч­ным па­ра­дку, праз роз­ныя эта­пы раз­віц­ця мас­тац­тва. З 2008 го­да фар­мат сап­раў­ды змя­ніў­ся на не­хра­на­ла­гіч­ны. Сён­ня на­ша ка­лек­цыя дэ­ман­стру­ецца ў дзвюх экс­па­зі­цы­ях, у двух роз­ных мес­цах. У гіс­та­рыч­ным бу­дын­ку, які му­зей за­ймае з кан­ца Дру­гой сус­вет­най вай­ны, прэ­зен­ту­юцца пра­цы з ка­лек­цыі і спе­цы­яль­ныя вы­ста­вы, якія су­пра­ва­джа­юць экс­па­зі­цыю Не­аплас­тыч­най за­лы. Гэ­тая за­ла спра­екта­ва­ная мас­та­ком для прэ­зен­та­цыі ра­бот іншых твор­цаў. Пад­час пан­аван­ня сац­рэ­аліз­му яна бы­ла за­кры­тая, пе­ра­фа­ба­ва­ная, у ёй па­каз­ва­лі­ся гіс­та­рыч­ныя пра­цы. Бы­ла ўзноў­ле­ная ў 1960-м і сён­ня вы­сту­пае ў не­йкім сэн­се як бры­ль­янт усёй на­шай ка­ро­ны — най­бо­льш важ­нае мес­ца, дзе сус­тра­ка­юцца роз­ныя сцеж­кі інтэ­лек­ту­аль­на­га пад­арож­жа на­шых па­пя­рэд­ні­каў. Да 1968 го­да там мес­ці­ла­ся гіс­та­рыч­ная экс­па­зі­цыя, сён­ня там прэ­зен­ту­юцца пра­цы, якія тэ­ма­тыч­на, свя­до­ма аль­бо пад­свя­до­ма апе­лю­юць да Не­аплас­тыч­най за­лы. Там зна­хо­дзяц­ца ра­бо­ты, якія не па­ўста­лі з ува­гі да ды­яло­гу са Стрэ­мін­скім ці з Коб­рай, але, раз­меш­ча­ныя ў не­пас­рэд­най бліз­кас­ці да іх, па­чы­на­юць ад­гу­кац­ца, пад­ы­маць пад­обныя пра­бле­мы і тэ­мы. Раз­ам з тым рэ­шта ка­лек­цыі прэ­зен­та­ва­ная на ча­со­вай вы­ста­ве, што на­зы­ва­ецца «Атлас су­час­нас­ці», гэ­та бо­льш за 2000 квад­рат­ных мет­раў, на трох па­вер­хах, дзе мы па­каз­ва­ем пра­цы, якія па­ру­ша­юць пры­нцып хра­на­ла­гіч­на­га падзе­лу. Саб­ра­ныя па­вод­ле роз­ных тэ­маў, яны пад­ыма­юць най­бо­льш істот­ныя пра­бле­мы, звя­за­ныя як з гра­мад­ска-па­лі­тыч­ным воб­ра­зам све­ту ХХ і ХХІ ста­год­дзяў, так і з раз­віц­цём мас­тац­тва.

Там ёсць раз­дзе­лы, пры­све­ча­ныя та­кой з’яве, як аўта­но­мія мас­тац­тва. Ці «ка­пі­тал» — ад­но з най­бо­льш істот­ных пан­яццяў ма­дэр­ніз­му, якое мас­та­кі да­зва­ля­юць уба­чыць у іншым свят­ле. Та­кім чы­нам, тут су­ты­ка­ецца мі­ну­лае з бу­ду­чы­няй. Пра­цы 1920-х за­йма­юць тую ж пра­сто­ру, што і су­час­ныя, пя­ці­га­до­вай да­ўні­ны. Для нас важ­ны пе­рад­усім інтэ­лек­ту­аль­ны ды­ялог. Мы ства­ра­ем кан­стэ­ля­цыі ўза­ема­да­чы­нен­няў па­між гэ­ты­мі ра­бо­та­мі, і гэ­тая мэ­та тва­рэн­ня кры­тыч­най гіс­то­рыі мас­тац­тва мо бо­льш важ­ная, чым пра­вя­дзен­не гле­да­ча праз чар­го­выя эта­пы раз­віц­ця мас­тац­тва ХХ і ХХІ ста­год­дзяў.

 

Так, вы пра­па­ну­еце на­вед­ні­кам сап­раў­ды ці­ка­вае пад­арож­жа, але ў якіх яшчэ фор­мах ад­бы­ва­ецца ка­му­ні­ка­цыя? Як вы іх пры­ваб­лі­ва­еце ў му­зей, як імкня­це­ся спа­лу­чыць асве­ту і за­баў­ля­ль­насць?

Да­ні­эль Му­зы­чук: У гэ­тай спра­ве мы ста­ра­емся вы­ка­рыс­тоў­ваць то­ль­кі ле­га­ль­ныя срод­кі. Ка­лі сур’ёзна, то з та­го, што я рас­па­вёў, ві­да­воч­на: мы не скі­ра­ва­ныя на за­баў­ля­ль­ны фар­мат. За­йма­емся тым мас­тац­твам, якое не на­ле­жыць да са­мых лёг­кіх, а пры­зна­ча­на для ства­рэн­ня ды­яло­гу па­між гле­да­чом і твор­цам. Мы вя­дзём апо­вед пра ка­лек­цыі мас­тац­тва ХХ—ХХІ ста­год­дзя ў за­лах на­шай экс­па­зі­цыі. І па­ста­янныя, і ча­со­выя вы­ста­вы ла­дзім та­кім чы­нам, каб яны трак­та­ва­лі роз­ныя мо­ман­ты аль­бо фар­ма­ва­лі ды­ялог з га­лоў­ны­мі інта­рэ­са­мі на­шых за­сна­ва­ль­ні­каў. Ці з на­мі, якія па­з­ней раз­ві­ва­лі гэ­тую ўста­но­ву. У та­кім ды­яло­гу мы звяр­та­емся як да па­чат­каў, так і да най­ноў­шай мас­тац­кай прад­укцыі. Ча­сам мы за­маў­ля­ем у аўта­раў но­выя пра­цы, но­выя рэ­а­лі­за­цыі, яны пра­цяг­ва­юць раз­мо­ву з мі­ну­лым. Вы­ву­ча­ем на­шу ка­лек­цыю, ад­кры­ва­ем мак­сі­­маль­­на шы­ро­ка збо­ры і архі­вы для да­сле­да­ван­ня. Мы ства­ры­лі парт­ал, дзе іх па­каз­ва­ем, ён па­ві­нен зра­біць да­ступ­ны­мі ўсе ве­ды, саб­ра­ныя ў гэ­тых сце­нах. Каб па­ўста­ла сво­еа­саб­лі­вая інтэ­лек­ту­аль­ная кар­та, дзе мо­гуць ад­бы­вац­ца сус­трэ­чы, іншым шля­хам скла­да­на да­ся­га­ль­ныя, та­му што тво­ры зна­хо­дзяц­ца ў архі­вах. Акра­мя та­го, мы пра­во­дзім раз­на­стай­ныя ад­ука­цый­ныя пра­гра­мы, скі­ра­ва­ныя на пра­па­ган­ду су­час­на­га мас­тац­тва, у фор­ме лек­цый, кан­фе­рэн­цый, сус­трэч, рых­ту­ем на­ву­ко­выя пуб­лі­ка­цыі. Важ­на адзна­чыць, што мы з’яўля­емся ўста­но­вай, якая мае ста­тус на­ву­ко­ва-да­след­чай. Та­му імкнём­ся, каб на­шы пуб­лі­ка­цыі ад­па­вя­да­лі стан­дар­там на­ву­ко­вас­ці, пад­вы­ша­лі наш рэ­йтынг. Так­са­ма рас­пра­цоў­ва­ем ад­ука­цый­ныя пра­гра­мы, скі­ра­ва­ныя на мо­ладзь і дзя­цей, май­стар-кла­сы, сус­трэ­чы, экс­кур­сіі. Усі­мі гэ­ты­мі дзея­ння­мі мы ста­ра­емся пра­цяг­нуць жыц­цё на­шай экс­па­зі­цыі, тво­раў, што цяр­плі­ва ча­ка­юць свай­го гле­да­ча.

Яна Ка­рыц­кая