Tsaruk&Ahmadova

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

Каз­кі на дзень і на ноч
Лям­па-птуш­ка «Marina’s Birds» ста­ла фір­мо­вай для брэн­да FajnoDesign. Брэс­цкая ка­ман­да вы­пус­ці­ла ў свет ча­ра­ду пту­шак — драў­ля­нае це­ль­ца з ду­бу, га­лоў­ка з ма­та­ва­га крыш­та­лю, — якія ска­ры­лі ла­ка­ніч­ным гул­лі­вым ды­зай­нам. Аўта­ры тво­ра — Ма­ры­на Ахма­да­ва (1987) і Ігар Ца­рук (1990) — на­ву­ча­лі­ся ў Брэс­цкім дзяр­жаў­ным тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це на спе­цы­яль­нас­ці «архі­тэк­ту­ра».

Ды­зай­не­ры пра­цу­юць раз­ам яшчэ з трэ­ця­га кур­са. Спа­чат­ку — у кам­па­ніі FajnoDesign, а ця­пер — у ды­зайн-бю­ро пад улас­ны­мі про­звіш­ча­мі. «Мы па-ра­ней­ша­му рас­пра­цоў­ва­ем рэ­чы для "Фай­на", але па­кі­ну­лі мар­ке­тынг і вы­твор­часць для пра­фе­сі­яна­лаў і за­ся­ро­дзі­лі­ся на твор­час­ці», — тлу­ма­чаць ды­зай­не­ры. Так­са­ма Ца­рук і Ахма­да­ва з’яўля­юцца арт-ды­рэк­та­ра­мі яшчэ ад­на­го брэс­цка­га бю­ро — Booont.Design.

Сфе­ра твор­чых інта­рэ­саў: прад­мет­ны ды­зайн, ды­зайн інтэр’ераў, 3D-ві­зу­алі­за­цыя.

Клю­ча­вое сло­ва ў іх пра­цы — ду­эт. Па­вод­ле са­міх Ма­ры­ны і Іга­ра, яны ні­чо­га не ма­ні­фес­ту­юць, але ў тан­дэ­ма Tsaruk&Ahmadova ёсць свая ідэ­ало­гія і звыш­мэ­та — раз­бу­рэн­не стэ­рэа­ты­паў і пры­шчэп­ка доб­ра­га гус­ту для за­моў­цаў: «Мы за­ўсё­ды ў по­шу­ку парт­нё­раў, га­то­вых да ры­зы­кі, якія здо­ль­ныя ад­даць гра­мад­скую пра­сто­ру пад ды­зайн-экс­пе­ры­мент».

Кос­мас, Сан­та Му­эртэ, звя­ры і птуш­кі, ста­рыя каз­кі, фан­тас­тыч­ныя істо­ты пе­ра­плаў­ля­юцца ў гул­лі­выя аб’екты з дрэ­ва, шкла, фа­не­ры і льну. Чыс­тыя лі­ніі, ла­ка­ніч­ныя фор­мы — і гіс­то­рыі, якія па­ўста­юць за прад­ме­та­мі мэб­лі і інтэр’еру. Гіс­то­рыі, што да­зва­ля­юць пе­ра­жыць не­звы­чай­ны ку­ль­тур­ны во­пыт. Ды­зай­не­рам важ­на пе­рад­аць на­строй аб’екта, вы­бу­да­ваць су­вязь з гле­да­чом на ўзроў­ні роз­ных па­чуц­цяў і атры­маць эма­цый­ны вод­гук.

Мы пад­обныя ў сва­ім раз­умен­ні пры­га­жос­ці і з па­ўсло­ва раз­уме­ем ад­но ад­на­го. Не­ль­га ска­заць, што зу­сім не спра­ча­емся, су­пя­рэч­нас­ці ўзні­ка­юць, вя­до­ма, але ў тым і сэнс. У ды­зай­не­ра-адзі­ноч­кі ёсць не­бяс­пе­ка за­цык­ліц­ца вы­ключ­на на ўлас­ным ба­чан­ні, на сва­ім «я». Мы не ста­вім са­бе аб­ме­жа­ван­няў і ні­чо­га не ма­ні­фес­ту­ем. Экс­прэ­сіў­ныя, ад­кры­тыя све­ту, мы заў­сё­ды ў по­шу­ку і гля­дзім ва ўсе ба­кі. На­тхнен­не са­мо нас зна­хо­дзіць. На­ват у сне. Кад­ры кі­нас­ту­жак, архі­тэк­тур­ны эле­мент на фа­са­дзе, ды­зайн-кан­цэп­ты іншых аўта­раў... Мы не за­га­ня­ем ся­бе ў рам­кі і сло­га­ны. Га­лоў­нае — каб у аб­одвух га­рэ­лі во­чы і мы атрым­лі­ва­лі за­да­ва­ль­нен­не ад скла­да­нас­цей, ад маг­чы­мас­ці аб­ду­маць, аб­мер­ка­ваць, асэн­са­ваць.

У нас шмат «не­рас­кру­ча­ных» на­пра­цо­вак, а ёсць пра­екты, якія «ўспых­ва­юць» і рэ­алі­зу­юцца хут­ка. Апош­ні та­кі пра­ект — інтэр’ер бю­ро Booont.Design. Мы на­поў­ні­лі пра­сто­ру офі­са на­шы­мі прад­ме­та­мі, вы­ка­рыс­та­лі кан­цэп­цыю «Invisible Animals» («Ня­бач­ныя звя­ры»). Гэ­та ша­фы, на фа­са­дах якіх у за­леж­нас­ці ад пун­кту гле­джан­ня з’яўля­ецца аль­бо зні­кае ані­ма­ліс­тыч­ны рэ­ль­еф.

Нас ці­ка­віць тэ­ма ка­лек­цый­на­га ды­зай­ну — прац, што ства­ра­юцца ве­ль­мі ма­лым ты­ра­жом, лі­та­раль­­на ў двух-трох экзэм­пля­рах, і вы­стаў­ля­юцца по­тым у га­ле­рэ­ях, на­бы­ва­юцца пры­ват­ны­мі ка­лек­цы­яне­ра­мі. Ха­це­ла­ся б па­экспе­ры­мен­та­ваць, зра­біць у Брэс­це якія-не­будзь арт-аб’екты. Пра­гу да мас­тац­тва на­та­ля­ем у экс­пе­ры­мен­тах з прэ­зен­та­цы­ямі рэ­чаў у фо­та­сэ­тах. На­прык­лад, для крэс­ла «Wilds Chair» пе­ра­пра­ца­ва­лі кам­па­зі­цыю «Сня­да­нак га­лан­дскай дзяў­чы­ны» Жа­на Эць­ена Лі­ята­ра. Су­час­ны прад­мет у інтэр’ерах мі­ну­ла­га грае зу­сім па-інша­му. Тут і гу­ль­ня, і інтэр­прэ­та­цыя, і атмас­фе­ра.

Для нас важ­на, што ў кож­на­га аб’екта ёсць свая бі­ягра­фія, улас­нае жыц­цё. Штур­шком для гэ­та­га ро­біц­ца на­зва, ва­кол якой мо­жа бу­да­вац­ца цэ­лая гіс­то­рыя. Ка­лі мы рых­та­ва­лі прэ­зен­та­цыю лям­пы-птуш­кі для інвест-уі­кэн­ду, трэ­ба бы­ло вы­зна­чыц­ца з на­звай. І пер­шае, што Ма­ры­на на­пі­са­ла пад­час брэй­нстор­мін­гу, — «Marina’s Birds». І спра­ва тут не то­ль­кі ў дзя­во­чым іме­ні. Ма­ры­на — гэ­та і мар­скі пей­заж, і ад­цен­не сі­ня­га ко­ле­ру. Мнос­тва трак­то­вак за­ўсё­ды ства­рае да­дат­ко­вую інтры­гу. Лю­дзі мыс­ляць гіс­то­ры­ямі. І трэ­ба на­зы­ваць аб’екты так, каб гэ­та чап­ля­ла і за­па­мі­на­ла­ся. Не­ці­ка­ва ства­раць ба­за­выя рэ­чы, рэ­чы без аб­ліч­ча, ад­но­ль­ка­выя і ха­лод­ныя, як кі­тай­скія па­лач­кі для ежы.

Мы не лю­дзі тэк­сту, але са­мі скла­да­ем апі­сан­ні пра­ектаў на сва­ім сай­це, шмат над імі пра­цу­ем, каб вы­гля­да­ла пра­фе­сій­на і год­на. Ве­ль­мі хо­чац­ца да­клад­на пе­рад­аць атмас­фе­ру, каб у лю­дзей за­стаў­ся по­смак і ім за­ха­це­ла­ся раз­гля­дзець аб’ект пад­ра­бяз­на, пад­умаць пра яго.

На сай­це прад­стаў­ле­ны як рэ­алі­за­ва­ныя пра­екты (на­прык­лад, ра­га­тае крэс­ла «Branch Chair», се­рыя кас­міч­ных бе­тон­ных свя­ці­ль­няў «Arrival» аль­бо га­дзін­нік «Ва­кол Ме­ся­ца за 60 хві­лін»), так і кан­цэп­ты («Wilds Chair», лям­па-вей­ка). Кан­цэп­ты пуб­лі­ку­юцца ў спе­цы­ялі­за­ва­ных вы­дан­нях сус­вет­на­га ўзроў­ню, кштал­ту «Elle Decoration», і гэ­та да­па­ма­гае ў пра­соў­ван­ні ўлас­на­га брэн­да. Ства­раць іх ве­ль­мі важ­на, бо мы не ве­да­ем, як за­ўтра зме­ніц­ца вы­твор­часць, якія тэх­на­ла­гіч­ныя рэ­ва­лю­цыі ад­бу­дуц­ца. Мы спа­кой­на ста­вім­ся да та­го, што на­шы аб’екты па­куль не вы­раб­ля­юць ма­са­ва, бо на­ват на пры­кла­дзе лям­пы-птуш­кі ве­да­ем: ня­ма ні­чо­га не­маг­чы­ма­га.

За­ўва­гі ад айчын­ных вы­твор­цаў — асоб­ная тэ­ма. Хто­сь­ці ка­жа пра «за­над­та яркую эстэ­ты­ку», але ра­біць сас­туп­кі і змя­няць ды­зайн не ва­ры­янт. Мы бу­дзем то­ль­кі ра­ды, ка­лі да нас звер­нец­ца буй­ны бе­ла­рус­кі вы­твор­ца з пра­па­но­вай рас­пра­ца­ваць кру­ты ды­зайн-кан­цэпт. На жаль, па­куль што прад­пры­емствы не ве­раць у мясц­овы ды­зайн. У іх ужо ад­ла­джа­ны пра­цэс, ёсць га­ран­та­ва­ныя про­да­жы, і браць у вы­твор­часць не­йкую сум­неў­ную ку­ру (так лас­ка­ва аб­азваў «Marina’s Birds» адзін з ды­рэк­та­раў мэб­ле­вай фаб­ры­кі) ім не хо­чац­ца. А для по­спе­ху трэ­ба, каб кі­раў­нік прад­пры­емства ве­рыў у та­кі пра­ект, га­рэў ім, ве­даў сус­вет­ныя трэн­ды і тэн­дэн­цыі.

Та­кім трэн­дам з’яўля­юцца пі­ль­ны по­зірк на мясц­овы ка­ла­рыт, інспі­ра­цыя тра­ды­цый­ны­мі ра­мёс­тва­мі ды іх інтэг­ра­цыя ў су­час­ную вы­твор­часць. Пры­клад та­го, як інтэр­прэ­та­ваць на­цы­яна­ль­ную ку­ль­ту­ру ў ды­зай­не, інтэг­ра­ваць на­цы­яна­ль­ны стыль у мо­ду, па­ка­заць ку­ль­тур­ную спад­чы­ну све­ту, — хус­ткі, інспі­ра­ва­ныя ма­ля­ван­ка­мі Але­ны Кіш (Ма­ры­на Ахма­да­ва рас­пра­цоў­ва­ла ма­люн­кі, якія дру­ку­юцца на зна­ка­мі­тых шаў­ко­вых хус­тках Muraška Adziennie. — рэд.).

Яшчэ адзін трэнд — про­стасць, ла­ка­ніч­насць, на­ват пу­рызм. Чым менш дэ­ко­ру, тым лепш. І чым менш рэ­чаў, тым лепш. Усе за­дум­ва­юцца пра спа­жы­ван­не, пра тое, ко­ль­кі мес­ца мы за­йма­ем у гэ­тым све­це. Да гэ­та­га трэн­ду ад­но­сіц­ца і ства­рэн­не ген­дар­на-не­йтра­ль­ных рэ­чаў. На­вош­та існуе гра­да­цыя «для хлоп­чы­каў бла­кіт­нае, для дзяў­чы­нак ру­жо­вае»? Мож­на зра­біць усё бэ­жа­вым ці чор­ным, каб гу­ляц­ца маг­лі аб­одва...

Адзін з га­лоў­ных гла­ба­ль­ных трэн­даў — эты­ка і эка­ло­гія, устой­лі­вы ды­зайн. У вы­твор­час­ці вы­ка­рыс­тоў­ва­юць пе­ра­пра­ца­ва­ны плас­тык (на­ват у дзі­ця­чай мэб­лі), шкло і не­звы­чай­ныя ма­тэ­ры­ялы — во­да­рас­ці, соль, гры­бы... Ке­ра­міч­ныя вы­ра­бы дру­ку­юць на 3D-пры­нта­ры. Вя­до­ма, ёсць пэў­ныя пра­бле­мы: на­прык­лад, не ве­да­юць па­куль, што ра­біць з па­хам пе­ра­пра­ца­ва­на­га плас­ты­ку, а яшчэ ён не ве­ль­мі пры­емны на­воб­ма­цак.

Ла­ка­ль­ная вы­твор­часць з ту­тэй­шых прад­уктаў — у экат­рэн­дзе. FajnoDesign імкнец­ца пры­трым­лі­вац­ца кан­цэп­цыі produce locally, то-бок вы­ка­рыс­тоў­ваць мясц­овыя ма­тэ­ры­ялы. Але зра­біць бе­ла­рус­кі ды­зайн прад­уктам ма­са­вай вы­твор­час­ці скла­да­на. Як і ства­рыць год­ны інтэр’ер ква­тэ­ры цал­кам з бе­ла­рус­кіх прад­уктаў. Так, мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем дрэ­ва мясц­овых па­род, крыш­таль, які ро­бяць на Нё­ман­скім за­во­дзе, але з клас­ны­мі шпа­ле­ра­мі, фар­бай сі­ту­ацыя не леп­шая. Ка­лі б у нас з’яві­ла­ся пе­ра­пра­цоў­ка смец­ця сус­вет­на­га ўзроў­ню, нам бы ве­ль­мі ха­це­ла­ся па­экспе­ры­мен­та­ваць з тым жа плас­ты­кам. Але ад­на­ча­со­ва на­шы прад­ме­ты — да­ўга­веч­ныя, не «фас­тфуд­ныя», і ў тым так­са­ма кло­пат пра эка­ло­гію.