Уцё­кі не­маг­чы­мыя

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

«ТА­ТА, ТЫ МЯ­НЕ ЛЮ­БІЎ?» ПА­ВОД­ЛЕ ДЗМІТ­РЫЯ БА­ГАС­ЛАЎ­СКА­ГА І «ГО­РАД БА­ГОЎ» ПА­ВОД­ЛЕ СЛАЎ­КА ГРУ­МА Ў КІ­ЕЎСКІМ АКА­ДЭ­МІЧ­НЫМ ТЭ­АТРЫ «ЗА­ЛА­ТЫЯ ВА­РО­ТЫ»
5 ве­рас­ня на экра­ны вы­хо­дзіць стуж­ка «Ад­эса» Ва­ле­рыя Та­да­роў­ска­га. У асно­ве фі­ль­ма, у якім зня­лі­ся зор­кі рас­ійска­га кі­но Ксе­нія Ра­па­порт, Ле­анід Ярмо­ль­нік, Яўген Цы­га­ноў, Іры­на Раз­ана­ва, па­кла­дзе­ны дзі­ця­чыя ўспа­мі­ны рэ­жы­сё­ра.

З 5 па 15 ве­рас­ня ў Та­рон­та бу­дзе пра­хо­дзіць адзін з са­мых уплы­во­вых фес­ты­ва­ляў у све­це кі­но. З ка­над­скіх кі­на­фо­ру­маў то­ль­кі адзін ён ува­хо­дзіць у шэ­раг фэс­таў кла­са «А». Ме­на­ві­та ў Та­рон­та вя­ду­чыя кі­на­выт­вор­цы і дыс­тры­б’ю­та­ры ла­дзяць свае аме­ры­кан­скія прэ­м’е­ры, а прадзю­са­ры шу­ка­юць парт­нё­раў для бу­ду­чых пра­ектаў. Фес­ты­валь так­са­ма вя­до­мы тым, што пра­во­дзіць не­за­леж­ную пра­грам­ную па­лі­ты­ку і не мае акрэ­ды­та­цыі ў Між­на­род­най аса­цы­яцыі кі­нап­ра­дзю­са­раў (FIAPF), бо не мае афі­цый­най кон­кур­снай пра­гра­мы ды тра­ды­цый­на­га пра­фе­сій­на­га жу­ры кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў (за вы­клю­чэн­нем жу­ры FIPRESСI). Га­лоў­ная пра­гра­ма кі­на­фэс­ту ў Та­рон­та — «Га­ла-прэ­м’е­ры».

12 ве­рас­ня ад­бу­дзец­ца рус­ка­моў­ная прэ­м’е­ра стуж­кі «Шчы­гол». Яна зня­тая кі­не­ма­таг­ра­фіс­та­мі ЗША па ад­на­ймен­на­му бэс­тсэ­ле­ру аме­ры­кан­скай пі­сь­мен­ні­цы До­ны Тарт. Рэ­жы­сё­рам экра­ні­за­цыі вы­сту­піў Джон Краў­лі, пе­рад­усім вя­до­мы як су­аўтар па­пу­ляр­на­га тэ­ле­се­ры­яла «Аме­ры­кан­скі дэ­тэк­тыў».

З 13 па 19 ве­рас­ня ва Ула­дзі­вас­то­ку ў сям­нац­ца­ты раз ад­бу­дзец­ца між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь «Ме­ры­ды­яны Ці­ха­га». Ён пры­све­ча­ны кі­не­ма­тог­ра­фу кра­ін ці­ха­акі­янска­га рэ­гі­ёна, а так­са­ма прад­стаў­ляе шэ­раг апош­ніх між­на­род­ных прэм’ер. За час пра­вя­дзен­ня кож­на­га кі­на­фэс­ту дэ­ман­стру­ецца ка­ля 200 фі­ль­маў. Кар­ці­ны лю­бо­га жан­ру, да­ўжы­ні і фар­ма­ту зна­хо­дзяць сваё мес­ца ў роз­ных пра­гра­мах. У кон­кур­сную пра­гра­му ўва­хо­дзяць 10 ка­рот­ка­мет­раж­ных і 10 по­ўна­мет­раж­ных кі­нас­ту­жак, вы­раб­ле­ных у Азі­яцка-Ці­ха­акі­янскім рэ­гі­ёне сё­ле­та. Кож­ны год ко­ль­касць за­яў то­ль­кі па­вя­ліч­ва­ецца, але то­ль­кі 20 фі­ль­маў бу­дуць ад­абра­ны для кон­кур­су. Па-за кон­кур­сам пад­адзе­ны на­він­кі сус­вет­на­га і рас­ійска­га кі­но. Пра­гра­ма «Пан­ара­ма» пры­све­ча­на са­мым яркім кі­на­па­дзе­ям у Рас­іі і све­це. Пра­гра­ма «У фо­ку­се» прад­стаў­ляе шэ­дэў­ры кі­не­ма­тог­ра­фа ад­ной з кра­ін Азі­яцка-Ці­ха­акі­янска­га рэ­гі­ёна ці ад­на­го жан­ру. У роз­ныя га­ды фэст зна­ёміў свай­го гле­да­ча з фі­ль­ма­мі Аўстра­ліі, Ла­оса, КНДР, Рас­іі, Кі­тая і Ка­рэі, са шпі­ёнскі­мі тры­ле­ра­мі і фі­ль­ма­мі жа­хаў. Ве­лі­зар­ная ўва­га над­аец­ца рэ­трас­пек­ты­вам вы­біт­ных кі­на­рэ­жы­сё­раў.

З 13 па 21 ве­рас­ня ў трэ­цім па па­ме­рах вен­гер­скім го­ра­дзе Міш­­кальц про­йдзе між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь. Jameson Cinefest пра­па­нуе стуж­кі, якія ўжо бы­лі па­ка­за­ны на буй­ных фо­ру­мах, та­му гэ­та доб­рая на­го­да па­гля­дзець на вя­лі­кім экра­не леп­шае фес­ты­ва­ль­нае кі­но се­зо­на. У пра­гра­ме ка­ля па­ўсот­ні ігра­вых ды ані­ма­цый­ных фі­ль­маў.

У меж­ах фэс­ту про­йдзе ад­на­дзён­ная на­ву­ко­вая кан­фе­рэн­цыя, пры­све­ча­ная кі­нак­ла­сі­цы, а так­са­ма мнос­тва іншых сус­трэч, май­стар-кла­саў на тэ­му кі­нас­пад­чы­ны май­строў з Цэн­тра­ль­най Еўро­пы.

Да­ку­мен­та­ль­ная стуж­ка «Ка­пі­тал у ХХІ ста­год­дзі» на­ва­зе­лан­дска­га рэ­жы­сё­ра Джас­ці­на Пэм­бер­то­на вы­хо­дзіць на рус­ка­моў­ныя экра­ны 12 ве­рас­ня. Ад­ным з су­аўта­раў сцэ­на­рыя з’яў­ля­ецца То­мас Пі­ке­ці — па­пу­ляр­ны фі­ло­саф-не­амар­ксіст, чыя кні­га з та­кой жа на­звай пра су­час­ныя ад­но­сі­ны ў све­це буй­но­га ка­пі­та­лу які год зна­хо­дзіц­ца ў то­пе про­да­жаў кні­га­рань па ўсім све­це.

19 ве­рас­ня ў рус­ка­моў­ны пра­кат вы­хо­дзіць но­вая кар­ці­на бры­тан­ска­га рэ­жы­сё­ра, ула­да­ль­ні­ка прэ­міі «Оскар» Дэ­ні Бой­ла. «Yesterday» рас­па­вя­дае фан­тас­тыч­ную гіс­то­рыю хлоп­ца, які за­ста­ецца адзі­ным ча­ла­ве­кам на Зям­лі, хто по­мніць пес­ні «Бітлз».

Аб­сур­дыс­цкая ка­ме­дыя з эле­мен­та­мі дра­мы ад аме­ры­кан­ска­га рэ­жы­сё­ра, акцё­ра і спе­ва­ка Джэй­мса Фран­ка «Зе­ра­віль» вы­хо­дзіць у рус­ка­моў­ны пра­кат 19 ве­рас­ня. У стуж­цы, якая рас­каз­вае пра про­ста­га хлоп­ца, які вы­ра­шыў ска­рыць Га­лі­вуд, апра­ча са­мо­га Фран­ка, зды­ма­лі­ся га­лі­вуд­скія зна­ка­мі­тас­ці Сэт Ро­ген, Ме­ган Фокс ды Уіл Фа­рэл.

Пя­тая час­тка зна­ка­мі­тай се­рыі кар­цін пра ве­тэ­ра­на вай­ны ў В’ет­на­ме Джо­на Рэ­мба вы­йдзе на экра­ны ўся­го све­ту 19 ве­рас­ня. Га­лоў­ную ро­лю ў фі­ль­ме «Рэ­мба: Апош­няя кроў», гэ­так­са­ма як і ў па­пя­рэд­ніх час­тках ад­на­го з фе­но­ме­наў ма­са­вай ку­ль­ту­ры, сыг­раў Сі­ль­вестр Ста­ло­нэ.

Прэ­зен­та­ва­ны зі­мой на фес­ты­ва­лі «Сан­дэнс» у аме­ры­кан­скім шта­це Юта да­ку­мен­та­ль­ны фі­льм «З лю­боў­ю, Анто­ша» рас­каз­вае пра жыц­цё і ка­р’е­ру Анто­на Ель­чы­на, га­лі­вуд­ска­га акцё­ра рас­ійска­га па­хо­джан­ня, які па­йшоў з жыц­ця па­сля ня­шчас­на­га вы­пад­ку 19 чэр­ве­ня 2016 го­да. Рус­ка­моў­ная вер­сія стуж­кі вы­йдзе на вя­лі­кі экран 19 ве­рас­ня.

19 ве­рас­ня вы­хо­дзіць кар­ці­на ад­ной з лі­да­рак су­час­на­га рас­ійска­га арт-хаў­зу Свят­ла­ны Пра­ску­ры­най «Ня­дзе­ля». Фі­льм стаў ад­ным з са­мых за­ўваж­ных на па­чат­ку гэ­та­га ле­та на фес­ты­ва­лі «Кі­на­таўр» у Со­чы. У стуж­цы сыг­ра­лі рас­ійскія акцё­ры Аляк­сей Вяр­ткоў, Ве­ра Ален­та­ва, Ула­дзі­мір Іль­ін, Аляк­сан­дра Ра­бя­нок.

Но­вая кар­ці­на фран­цуз­ска­га рэ­жы­сё­ра Арно Дзюп­ле­шэ­на «Ру­бэ, маё ка­хан­не» ўба­чы­ла свет сё­ле­та ў маі ў кон­кур­снай пра­гра­ме Кан­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю. 26 ве­рас­ня пад на­звай «Бо­жа мой!» кар­ці­на, у га­лоў­ных ро­лях у якой сыг­ра­лі Леа Сей­ду і Рош­дзі Зем, вы­хо­дзіць на рус­ка­моў­ныя экра­ны