За­мест спа­дзя­ван­няў на леп­шае

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

«КАН­ДЫД, АЛЬ­БО АПТЫ­МІЗМ» ПА­ВОД­ЛЕ ВА­ЛЬ­ТЭ­РА Ў МА­ГІ­ЛЁЎ­СКІМ АБ­ЛАС­НЫМ ТЭ­АТРЫ ЛЯ­ЛЕК
АПО­ВЕСЦЬ ВА­ЛЬ­ТЭ­РА «КАН­ДЫД, АЛЬ­БО АПТЫ­МІЗМ» У СВОЙ ЧАС ЗРА­БІ­ЛА­СЯ САП­РАЎ­ДНЫМ БЭС­ТСЭ­ЛЕ­РАМ. СПЕК­ТАКЛЬ, ПА­СТАЎ­ЛЕ­НЫ ПРАЗ ДВА З ПА­ЛО­ВАЮ СТА­ГОД­ДЗІ Ў МА­ГІ­ЛЁ­ВЕ, ЗДА­ЕЦЦА, ГЭ­ТЫ ПО­СПЕХ УСПАД­КА­ВАЎ: «КАН­ДЫД...» НА­ЗВА­НЫ ПАДЗЕ­ЯЙ МІЖ­НА­РОД­НА­ГА МА­ЛА­ДЗЁЖ­НА­ГА ФО­РУ­МУ «М.АРТ.КАН­ТАКТ» І ТРА­ПІЎ НА ПА­КА­ЗЫ BELARUS OPEN ФО­РУ­МУ «ТЭ­АРТ».

Ма­гі­лёў­скі «Кан­дыд, аль­бо Апты­мізм» мож­на на­зваць уз­орным пры­кла­дам уда­лай ра­бо­ты ўсёй па­ста­но­вач­най гру­пы, ад­мет­на­га па­ра­зу­мен­ня рэ­жы­сё­ра Іга­ра Ка­за­ко­ва, мас­та­ка Аляк­сан­дра Вах­ра­ме­ева, дра­ма­тур­га Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га, што на­пі­саў для спек­так­ля ад­мыс­ло­вую інсцэ­ні­роў­ку, ды артыс­таў — не­ка­то­рых, як Аляк­сан­дра Ку­ля­шо­ва і На­тал­лю Ка­ла­кус­та­ву, за­пра­сі­лі з дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. Знай­шла­ся агу­ль­ная мо­ва і з Ва­ль­тэ­рам. Праз «кру­це­льс­кі ра­ман» су­час­ні­кі фран­цуз­ска­га асвет­ні­ка з лёг­кас­цю па­зна­ва­лі сваю бу­дзён­насць.

Дзя­ку­ючы Іга­ру Ка­за­ко­ву ў да­сціп­ным парт­рэ­це эпо­хі Асвет­ніц­тва на­шы гле­да­чы мо­гуць вы­раз­на ба­чыць ры­сы сён­няш­ня­га дня — то ў сво­еа­саб­лі­вых зон­гах (кам­па­зі­тар Яўген Мі­ль­коў), які­мі за­ме­не­ны доў­гія апі­сан­ні пад­арож­жаў Кан­ды­да, то ў кра­са­моў­ных дэ­та­лях, вы­лу­ча­ных Дзміт­ры­ем Ба­гас­лаў­скім. Тэкст Ва­ль­тэ­ра ўспых­вае іскрын­ка­мі-згад­ка­мі, напрыклад, у пра­цы мер­чан­дай­зе­ра, а з не­вя­ліч­ка­га эпі­зо­ду з суд­дзёй, што ў апо­вес­ці за­ймае лі­та­ра­ль­на не­ка­ль­кі рад­коў, утва­ра­ецца шы­коў­ная сцэ­на, дзе ту­зін штра­фаў Кан­ды­ду пры­зна­ча­ецца яшчэ да та­го, як той па­спеў вы­клас­ці сут­насць спра­вы. Праз сцэ­ніч­ны твор вы­лу­чы­лі­ся ўні­вер­са­ль­ныя сю­жэ­ты і пра­бле­мы, якія вы­раз­на акрэс­лі­ва­юць тэ­му ня­змен­нас­ці све­ту і да­тклі­вас­ці ча­ла­ве­ка. У ХХІ ста­год­дзі, як і ў XVIII, пан­уюць гвалт, хці­васць, па­жад­лі­васць, пад­ман, ча­сам на­ват з фор­мы не змя­ня­юцца, а ча­ла­век гэ­так­са­ма шу­кае стра­ча­ны рай, з апты­міз­мам угля­да­ючы­ся ў бу­ду­чы­ню.

Ува­саб­лен­нем гэ­тай ня­спын­най ван­дроў­кі па­ўстае аске­тыч­ная сцэ­наг­ра­фія Аляк­сан­дра Вах­ра­ме­ева: ча­ты­ры ру­хо­мыя ра­мы раз-по­раз пе­ра­тва­ра­юцца ся­род інша­га і ў ка­ра­бель, на якім пад­арож­ні­чае са сва­ім та­ва­рыс­твам Кан­дыд. Мас­так і рэ­жы­сёр да­лі­кат­на і сты­лё­ва аб­азна­ча­юць эпо­ху Асвет­ніц­тва — пры­кла­дам, асоб­ны­мі дэ­та­ля­мі кас­цю­маў. Але па­ры­кі, што ў ад­ной са сцэн ро­бяц­ца час­ткай це­ла, ды­ямет­ра­ль­на су­пра­ць­лег­лай га­ла­ве, аб­ло­кі бе­лай пуд­ры ды іншыя «пры­кме­ты ча­су», кштал­ту каў­па­коў па­ма­га­тых Інкві­зі­та­ра, ма­ды­фі­ка­ва­на­га ва­ры­янта па­пя­ро­вых міт­раў ерэ­ты­коў, — хут­чэй анту­раж, які пад­крэс­лі­вае па­за­ча­са­васць пра­блем, за­кра­ну­тых Ва­ль­тэ­рам, ня­змен­насць ча­ла­ве­чае пры­ро­ды і «са­ма­га леп­ша­га са све­таў». І гэ­тую пры­ро­ду, да­клад­ней, яе най­гор­шыя пра­явы, шчод­ра вы­кры­вае сва­ім спек­так­лем Ігар Ка­за­коў.

У ха­лод­най гра­фі­цы чор­на-шэ­рай сцэ­ніч­най пра­сто­ры — та­го са­ма­га най­леп­ша­га і надзі­ва ня­доб­ра­зыч­лі­ва­га да ча­ла­ве­ка све­ту — усё, што і так до­сыць пра­зрыс­та чы­та­ла­ся ў Ва­ль­тэ­ра, уз­буй­ня­ецца, да­во­дзіц­ца ці не да ка­ры­ка­тур­нас­ці, ро­біц­ца дзе­сь­ці яшчэ бо­льш смеш­ным, а дзе — страш­ным. «Ня­він­ны па­ца­лу­нак» з Ку­ні­гун­дай — пры­чы­на вы­гнан­ня Кан­ды­да з яго «зям­но­га раю», за­мка ба­ро­на Тун­дэр-тэн-Трон­ка, — пе­ра­кі­да­ецца доў­гай і за­ўзя­тай лю­боў­най гу­ль­нёй ге­ро­яў, а зма­ган­не Інкві­зі­та­ра і Яўрэя за пры­га­жу­ню — у за­цяг­ну­тае ме­ран­не, так бы мо­віць, сва­імі муж­чын­скі­мі фі­зіч­ны­мі асаб­лі­вас­ця­мі.

У «Кан­ды­дзе» пан­уе жы­вы план, але са­мыя пі­кан­тныя мо­ман­ты вы­ра­ша­юцца пры да­па­мо­зе срод­каў тэ­атра ля­лек, што ў фар­са­вай сты­хіі спек­так­ля пе­ра­тва­рае сцэ­ны на мя­жы пры­стой­нас­ці і гус­ту... у смеш­ныя да слёз, як гэ­та ад­бы­ва­ецца з за­ба­ва­мі маж­ной Ку­ні­гун­ды ды Кан­ды­да, так­са­ма ства­ра­юцца аб­агу­ль­не­ныя і кра­са­моў­ныя воб­ра­зы гвал­ту, ва­еннай мя­са­руб­кі, інкві­зі­тар­скіх звер­стваў. Вы­тыр­ка­юцца з дзі­ра­вае дош­кі ма­ле­нь­кія, ня­зграб­ныя, без­абліч­ныя ча­ла­веч­кі, аку­рат «гар­мат­нае мя­са», а па іх лу­пяць ма­лат­ка­мі — як у па­пу­ляр­най гу­ль­ні-на­стол­цы. Ля­ль­кі ля­цяць праз сцэ­ну, за­сы­па­ючы план­шэт, іх рас­ціс­кае ка­ток інкві­зі­цыі, ад­нак аўта­да­фэ і ка­та­ван­ні ве­ль­мі хут­ка на­бы­ва­юць ры­сы вя­сё­лай за­ба­вы — гэт­ка­га бар­бе­кю з па­ўа­го­ле­ны­мі дзяў­ча­та­мі.

Хіс­тан­не па­між ты­мі ма­да­ль­нас­ця­мі, пе­ра­ход ад пля­ца­ва­га, смеш­на­га, «ніз­ка­га» да тра­гіч­на­га, страш­на­га, пра­цве­ра­жа­ль­на кры­тыч­на­га вы­зна­чаюць па­ста­ноў­ку Іга­ра Ка­за­ко­ва, у якой бес­па­мыл­ко­ва ўгад­ва­ецца твор­ца, які ко­ль­кі год та­му ўра­зіў гра­ма­ду ад­мет­ным «Гам­ле­там». Па­сля раз­мо­вы з Кан­ды­дам, дзе Ку­ні­гун­да ўзгад­вае мяк­кую, бя­ля­вую ску­ру бал­гар­ска­га афі­цэ­ра, фак­тыч­на свай­го гвал­таў­ні­ка (і гэ­та чар­го­вы раз вы­клі­кае шчы­ры гля­дац­кі смех), не­ль­га не за­ўва­жыць: і ў ро­лі, якую сыг­ра­ла Во­ль­га Яфрэ­ма­ва-Ку­ха­ра­ва, і ў пад­крэс­ле­на сэк­су­алі­за­ва­ным воб­ра­зе Па­ке­ты На­стас­сі Лап­цін­скай, і ў вы­раз­на акцэн­та­ва­най гіс­то­рыі Ста­рой у вы­ка­нан­ні На­тал­лі Ка­ла­кус­та­вай ад­люс­троў­ва­ецца ста­тус жан­чы­ны вы­ключ­на як аб’екта, чыя адзі­ная каш­тоў­насць — пры­га­жосць ды ма­ла­досць як умо­вы муж­чын­ска­га зда­ва­ль­нен­ня. Та­му смех гля­дзе­ль­ні вы­бу­хае быц­цам праз ня­бач­ныя слё­зы. Рэ­фрэ­нам гу­чаць кры­кі сум­не­ву, бо­лю і рос­па­чы Кан­ды­да, блаз­на­ва­та­га ў сва­ім апты­міз­ме, але ве­ль­мі хут­ка да яго вяр­та­ецца на­іўная ве­ра, маў­ляў, «усё да леп­ша­га ў гэ­тым най­леп­шым са све­таў». І то­ль­кі ў фі­на­ле гіп­са­вы бюст фі­ло­са­фа Пан­гло­са, апос­та­ла рэ­лі­гіі апты­міз­му, раз­ля­та­ецца на дру­зач­кі, а ге­рой Аляк­сан­дра Ку­ля­шо­ва з дур­не­нь­ка­га, інфан­ты­ль­на­га хлап­чу­ка, якім зда­ваў­ся ця­гам дзея­ння, пе­ра­тва­ра­ецца ледзь не ў па­кут­ні­ка, чый твар усё яшчэ асвят­ляе ўсмеш­ка, але ўжо не апты­міс­тыч­ная, а сар­да­ніч­ная.

У ма­гі­лёў­скім «Кан­ды­дзе...», зда­ецца, зной­дзе­на апты­ма­ль­ная сту­пень раў­на­ва­гі па­між лі­та­ра­тур­ным ма­тэ­ры­ялам і яго сцэ­ніч­най інтэр­прэ­та­цы­яй, акту­алі­за­цы­яй сэн­саў без іх ві­да­воч­най пад­ме­ны. Ды ў сва­ім ба­чан­ні све­ту Ігар Ка­за­коў пад­аец­ца бо­льш кры­тыч­ным за Ва­ль­тэ­ра. На­ват кра­іна ўсе­агу­ль­на­га да­бра­бы­ту Эль­да­ра­да ў вы­ра­шэн­ні рэ­жы­сё­ра вы­дае хут­чэй на доб­ра за­ка­муф­ля­ва­ную антыў­то­пію, але ні­як не на «зям­ны рай»: над­та ўжо за­ву­ча­на, як дзе­ці на ра­ніш­ні­ку, яго­ныя жы­ха­ры ўсхва­ля­юць свой цу­доў­ны край, «дзе ня­ма ні бан­ка­ма­таў, ні ва­енка­ма­таў». Ад­нак пры ўсёй кры­тыч­нас­ці ды іро­ніі «Кан­дыд, аль­бо Апты­мізм» Іга­ра Ка­за­ко­ва ўсё ж пра­сяк­ну­ты ве­рай у ча­ла­ве­ка. Так, Эдэм стра­ча­ны і вяр­нуц­ца ў яго не­маг­чы­ма, аж то­ль­кі чар­го­вы раз стра­ціў­шы ўсё — раз­ам з апты­міз­мам, — Кан­дзід з за­ця­тай упар­тас­цю пра­цяг­вае сваё пад­арож­жа-жыц­цё.

Ца­ля­ючы ў на­іўны, па­сіў­ны апты­мізм, ства­ра­ль­ні­кі спек­так­ля са­мі яго сіл­ку­юць — у да­чы­нен­ні да айчын­на­га тэ­атра. За­мест пус­тых спа­дзя­ван­няў на леп­шае аль­бо по­шу­каў раю за мо­рам яны дэ­ман­стру­юць вы­нік актыў­ных дзея­нняў, да­гля­да­юць свой сад, ро­бяць су­час­ны, акту­аль­ны тэ­атр тут і ця­пер.

Ка­ця­ры­на Яро­мі­на