Ад­да­насць му­зы­цы

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

РЫ­ГОР ШАР­ШЭЎ­СКІ І ЯГО­НЫЯ ВУЧ­НІ
Пры­клад­на ў адзін час па­ча­лі вы­кла­даць у Бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі і Ся­рэд­няй спе­цы­яль­най му­зыч­най шко­ле-дзе­ся­ці­год­цы, якая існа­ва­ла пры ёй, тры вы­дат­ныя фар­тэ­пі­янныя пед­аго­гі — Мі­ха­іл Бер­гер, Ры­гор Шар­шэў­скі і Іры­на Цвя­та­ева. Сту­дэн­ты і на­ву­чэн­цы лю­боў­на на­зы­ва­лі іх «Мі­ша, Гры­ша і Іры­ша». Не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў яны пра­ца­ва­лі по­руч, ства­ра­ючы ва­кол ся­бе атма­с­фе­ру інтэ­лі­ген­тнас­ці, вы­со­ка­га пра­фе­сі­яна­ліз­му і ад­да­на­га слу­жэн­ня му­зы­цы.

Да­ўно за­ўва­жа­на, што ў вы­ха­ван­ні му­зы­кан­та вя­лі­кае зна­чэн­не мае са­ма асо­ба пед­аго­га, ком­плекс яго ўлас­ці­вас­цей, якія ста­но­вяц­ца пры­кла­дам для вуч­няў. Сап­раў­ды, у гэ­тай пра­фе­сіі ве­ль­мі важ­на не то­ль­кі на­ву­чыць іграць на інстру­мен­це, а і вы­ха­ваць мнос­тва ча­ла­ве­чых якас­цяў, што ад­роз­ні­ва­юць пі­яніс­та-ра­мес­ні­ка ад му­зы­кан­та-інтэ­лі­ген­та.

 

Пры­ро­джа­ныя пед­аго­гі ся­род му­зы­кан­таў рэ­дка сус­тра­ка­юцца, і іх трэ­ба асаб­лі­ва ша­на­ваць. Та­кім вы­дат­ным пед­аго­гам, без­умоў­на, з’яў­ляў­ся пра­фе­сар Бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі Ры­гор Шар­шэў­скі. У яго кла­се лу­наў дух твор­час­ці, на­ту­ра­ль­нас­ці, раз­ня­во­ле­нас­ці ў дум­ках.

 

Гу­тар­кі Ры­гор Іль­іч вёў на роў­ных — і са шко­ль­ні­кам, і з аспі­ран­там. Пры аб­мер­ка­ван­ні пэў­на­га му­зыч­на­га фраг­мен­та пра­фе­сар за­ўсё­ды ся­даў да дру­го­га ра­яля, і яго па­каз ча­сам аказ­ваў­ся бо­льш кра­са­моў­ны, чым сла­вес­ныя тлу­ма­чэн­ні: ад­ра­зу ад­чу­ва­ла­ся ру­ка май­стра! І ко­ль­кі б ні пра­цяг­ваў­ся ўрок, сто­мы ніх­то не за­ўва­жаў, па­ко­ль­кі ў атма­­сфе­ры ўвесь час лу­на­лі доб­ра­зыч­лі­васць, жар­ты і гу­мар, а ста­сун­кі пед­аго­га і вуч­няў атрым­лі­ва­лі­ся про­стыя і на­ту­ра­ль­ныя.

 

Ры­гор Іль­іч, ча­ла­век, за­гар­та­ва­ны жыц­цём (у га­ды Айчын­най вай­ны ён актыў­на ўдзе­ль­ні­чаў у фран­та­вых кан­цэр­тных бры­га­дах), за­ўсё­ды шмат і за­хоп­ле­на пра­ца­ваў, за па­ўста­год­дзя пед­ага­гіч­най дзей­нас­ці да­сяг­нуў сап­раў­дных вы­шынь у пра­фе­сіі. У 1988-м мне да­вя­ло­ся па­гу­та­рыць з па­ва­жа­ным на­стаў­ні­кам пра яго­ны твор­чы шлях.

 

— Мая му­зыч­ная ад­ука­цыя рас­па­ча­ла­ся ў 1922 го­дзе, ка­лі ў дзе­вя­ці­га­до­вым уз­рос­це па­чаў за­ймац­ца на фар­тэ­пі­яна. У 1924-м па­сту­піў у му­зыч­ную шко­лу Рас­то­ва-на-До­не, скон­чыў яе праз ча­ты­ры га­ды па кла­се пед­аго­га Го­льд­берг. У тым жа

1928-м па­сту­піў у му­зыч­ную ву­чэ­ль­ню, якая на­зы­ва­ла­ся та­ды му­зыч­ным тэх­ні­ку­мам, у клас пед­аго­га Ва­сі­ля Таў­ба. У свой час ён ву­чыў­ся ў Пет­ра­град­скай кан­сер­ва­то­рыі ў вя­до­май рус­кай пі­яніс­ткі Ма­рыі Ба­ры­на­вай. Па­сля за­кан­чэн­ня ву­чэ­ль­ні ў Рас­то­ве-на-До­не ў 1931-м атры­маў на­кі­ра­ван­не ў Ле­нін­град­скую кан­сер­ва­то­рыю і быў за­лі­ча­ны сту­дэн­там во­сен­ню та­го ж го­да. Па­шан­ца­ва­ла тра­піць у клас вы­дат­на­га пі­яніс­та і пед­аго­га пра­фе­са­ра Са­ма­рыя Саў­шын­ска­га. У яго за­ймаў­ся да за­кан­чэн­ня кан­сер­ва­то­рыі і быў рэ­ка­мен­да­ва­ны ў аспі­ран­ту­ру Ле­нін­град­скай кан­сер­ва­то­рыі. Там на­ву­чаў­ся па 1939 год. Ма­імі кі­раў­ні­ка­мі бы­лі пра­фе­сар Саў­шын­скі і вы­дат­ны пі­яніст ХХ ста­год­дзя Ула­дзі­мір Саф­ра­ніц­кі.

 

Та­кія ле­ген­дар­ныя імё­ны ў гіс­то­рыі фар­тэ­пі­янна­га мас­тац­тва! І вам па­шчас­ці­ла кан­так­та­ваць з імі... Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, пра іх пед­ага­гіч­ныя пры­нцы­пы і ча­ла­ве­чыя якас­ці.

 

— Саў­шын­скі быў пры­ро­джа­ным пед­аго­гам, вы­дат­на ве­даў, як трэ­ба пад­ысці да та­го ці інша­га сту­дэн­та. Як спра­вяд­лі­ва адзна­чае пра­фе­сар Ле­нін­град­скай кан­сер­ва­то­рыі Ха­ль­фін, які ў яго ву­чыў­ся, Са­ма­рый Іль­іч быў бліс­ку­чым ды­ягнос­там, доб­ра ве­даў, што трэ­ба кож­на­му сту­дэн­ту. А калі на­конт Саф­ра­ніц­ка­га, то ў яго шмат ча­су за­йма­ла вы­ка­наль­­ніц­кая, кан­цэр­тная дзей­насць, та­му пе­да­го­гі­кай ён па­чаў за­ймац­ца по­зна. Гэ­та быў ве­ль­мі жы­вы, вя­сё­лы, жыц­ця­ра­дас­ны ча­ла­век, ня­гле­дзя­чы на тое, што ён вы­гля­даў за­ўжды па­глыб­ле­ным у му­зы­ку. Лю­біў ка­лам­бу­ры, жар­ты, анек­до­ты. На­огул на ўро­ках у Саф­ра­ніц­ка­га час­цей гу­ча­ла му­зы­ка, чым сло­вы. Ён ня­шмат раз­ва­жаў, а бо­льш іграў.

 

Па­сля за­кан­чэн­ня аспі­ран­ту­ры ў Ле­нін­гра­дзе я па­чаў пра­ца­ваць у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі. Ка­лі ў 1939-м пры­ехаў у Мінск, ка­фед­рай за­гад­ваў Мі­ха­іл Бер­гер, і там ме­ла­ся ўся­го ча­ты­ры пед­аго­гі: ён сам, Аляк­сей Клу­маў, пі­яніст і кам­па­зі­тар, за­слу­жа­ны артыст рэ­спуб­лі­кі (да­рэ­чы, ву­чань Ген­ры­ха Не­йгаў­за), Зі­ль­бер­берг, якая за­гі­ну­ла пад­час вай­ны, і я. На ка­фед­ры та­ды існа­ва­ла два ад­дзя­лен­ні — вы­ка­на­ль­ніц­кае і му­зыч­на-педа­га­гіч­нае. Фак­тыч­на я вяр­нуў­ся на ра­дзі­му сва­іх прод­каў, па­ко­ль­кі мае ба­ць­ка, дзед і прадзед бы­лі вы­хад­ца­мі з Бе­ла­ру­сі. Ка­лі ка­заць пра ўзро­вень сту­дэн­таў, які я за­спеў, то ён мя­не пры­вёў у рос­пач. Ця­пе­раш­ні ўзро­вень, вя­до­ма, знач­на вы­шэй­шы, але ха­це­ла­ся б, каб ён яшчэ і яшчэ ўзды­маў­ся. Кан­тын­гент сту­дэн­таў у асноў­ным з роз­ных га­ра­доў Бе­ла­ру­сі, па­мяш­кан­не ма­ле­нь­кае, за­ла так­са­ма не­вя­лі­кая, але там пра­во­дзі­ла­ся шмат ці­ка­вых кан­цэр­таў. Пры­чым, па­ко­ль­кі бу­дын­ка фі­лар­мо­ніі та­ды не бы­ло, бо­ль­шасць гас­тра­лё­раў-му­зы­кан­таў, якія пры­язджа­лі з Мас­квы і Ле­нін­гра­да, вы­сту­па­лі пе­ра­важ­на ў за­ле кан­сер­ва­то­рыі. Ся­род іх згад­ваю Кан­стан­ці­на Ігум­на­ва, Ген­ры­ха Не­йга­уза, Аляк­сан­дра Га­ль­дэн­вей­зе­ра.

 

Па­сля вай­ны кан­сер­ва­то­рыя па­ча­ла ад­на­ўляц­ца ў бы­лым До­ме гу­бер­на­та­ра на плош­чы Сва­бо­ды, тут афі­цый­на ўтва­ры­ла­ся Спе­цы­яль­ная шко­ла-дзе­ся­ці­год­ка. Зна­хо­дзі­лі­ся так­са­ма і му­зыч­ная шко­ла-ся­мі­год­ка, і му­зыч­ная ву­чэ­ль­ня, Са­юз кам­па­зі­та­раў, які ня­даў­на ўзнік, а так­са­ма 42-я агу­ль­на­аду­ка­цый­ная шко­ла. Тут жа ў кла­сах жы­лі і пра­ца­ва­лі пед­аго­гі.

 

Ка­го са сту­дэн­таў, якія скон­чы­лі ў вас кан­сер­ва­то­рыю, вы асаб­лі­ва вы­лу­ча­еце?

 

— За час вы­кла­дан­ня мой клас скон­чы­ла ка­ля 50 ча­ла­век. Бы­лі сту­дэн­ты, якія пры­цяг­ну­лі пі­ль­ную ўва­гу вы­дат­ны­мі здо­ль­нас­ця­мі; бы­лі тыя, хто меў мен­шыя пры­род­ныя да­дзе­ныя, але іх надзвы­чай­ная пра­цаз­до­ль­насць і за­хоп­ле­насць спра­вай пры­му­ша­лі звяр­таць на іх су­р’ёз­ную ўва­гу. Ся­род ма­іх вы­ха­ван­цаў, акра­мя пі­яніс­таў, адзна­чу вя­до­мых бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў Ген­ры­ха Ваг­не­ра, Эдзі Тыр­манд, Іга­ра Лу­чан­ка. Яны за­йма­лі­ся ў мя­не па кла­се фар­тэ­пі­яна. Шмат ма­іх вы­ха­ван­цаў ця­пер з’яў­ля­юцца пед­аго­га­мі кан­сер­ва­то­рыі па­сля за­кан­чэн­ня аспі­ран­ту­ры ў Ле­нін­гра­дзе, у Мас­кве або ў Мін­ску.

 

Адзін з ва­шых са­мых зна­ка­мі­тых вуч­няў Эду­ард Мі­янса­раў стаў лаў­рэ­атам Між­на­род­на­га кон­кур­су імя Чай­коў­ска­га — рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, пра за­нят­кі з ім.

 

— Эдзік Мі­янса­раў па­сту­піў да мя­не ву­чыц­ца ў 1946-м. Хлоп­чы­ку ў той час споў­ні­ла­ся 12 га­доў. Яго не­ве­ра­год­ная лю­боў да му­зы­кі, здо­ль­насць бес­пе­ра­пын­на ўдас­ка­на­ль­вац­ца зра­бі­лі сваю спра­ву. Ён скон­чыў на­шу адзі­нац­ца­ці­год­ку ў 1954-м і па­сля гэ­та­га за­ймаў­ся ў Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі ў кла­се вы­дат­на­га пі­яніс­та Льва Аб­оры­на. Сту­дэн­там 4 кур­са кан­сер­ва­то­рыі ён за­ва­яваў зван­не лаў­рэ­ата 1-га кон­кур­су імя Чай­коў­ска­га. Так што ў да­чы­нен­ні да гэ­та­га хлоп­чы­ка мой пра­гноз, мож­на ска­заць, цал­кам апраў­даў­ся. Бу­ду­чы вуч­нем,

Эдуард на пра­ця­гу лі­та­ра­ль­на па­ўта­ра га­доў зра­біў та­кія зру­хі ў сва­ім вы­ка­на­ль­ніц­тве, што на­ват му­зы­кан­ты не па­ве­ры­лі, па­куль не па­чу­лі, як ён іграў пры па­ступ­лен­ні ў шко­лу — і па­зней. У 14 га­доў ён з бляс­кам вы­кон­ваў Мі-бе­моль-ма­жор­ны кан­цэрт Ліс­та, у шко­ле іграў Пер­шы кан­цэрт Рах­ма­ні­на­ва і «Іспан­скую рап­со­дыю» Ліс­та. Так што ў Мас­коў­скую кан­сер­ва­то­рыю ён пры­йшоў уз­бро­еным. Вя­до­ма, з та­кі­мі вуч­ня­мі звя­за­ныя пры­емныя мо­ман­ты ў жыц­ці, а пед­ага­гіч­ны пра­цэс пры­но­сіць вя­лі­кае за­да­ва­ль­нен­не.

 

Ка­го з вя­до­мых пі­яніс­таў і за што вы ша­ну­еце?

 

— Мне ве­ль­мі імпа­ну­юць, ка­лі мож­на так вы­ка­зац­ца, най­буй­ней­шыя рас­ійскія пі­яніс­ты Свя­тас­лаў Рых­тэр, Эміль Гі­ле­льс, Якаў Флі­эр; ца­ню здо­ль­нас­ці Дзміт­рыя Баш­кі­ра­ва. Ве­лі­зар­нае ўра­жан­не па­кі­дае Тац­ця­на Ні­ка­ла­ева, вы­со­ка­інтэ­лек­ту­аль­ны му­зы­кант, ад­на з ня­мно­гіх знаў­цаў і інтэр­прэ­та­та­раў твор­час­ці Ба­ха. З за­меж­ных пі­яніс­таў ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня на­за­ву Арту­ра Ру­бін­штэй­на, Альф­рэ­да Кар­то.

 

Ці лю­бі­лі вы іграць на эстра­дзе і якім аўта­рам ад­да­ва­лі пе­ра­ва­гу?

 

— Та­кія вы­ступ­лен­ні бы­лі ма­ёй за­па­вет­най ма­рай. Вы­сту­паць на эстрад­най сцэ­не бы­ло хва­лю­юча і раз­ам з тым ці­ка­ва. Пы­тан­не пра лю­бі­мых аўта­раў да­во­лі скла­да­нае. На­зваць ад­но імя не­маг­чы­ма. Лю­бі­мы­мі кам­па­зі­та­ра­мі з’яў­ля­юцца Бах, Бет­хо­вен. З ра­ман­ты­каў — Шу­берт, Шу­ман і Ша­пэн. З рус­кіх аўта­раў — Чай­коў­скі і Рах­ма­ні­наў.

 

Час ідзе, гус­ты мя­ня­юцца, але гэ­тыя аўта­ры па-ра­ней­ша­му за­ста­юцца ма­імі лю­бі­мы­мі, да іх мож­на да­даць так­са­ма Сяр­гея Пра­коф’ева і Дзміт­рыя Шас­та­ко­ві­ча.

 

Ры­гор Іль­іч, што мо­жа­це ска­заць пра ўлас­ныя пед­ага­гіч­ныя пры­нцы­пы?

 

— Ка­лі пры­ехаў у Мінск, дык быў ма­ла­дым і не над­та во­пыт­ным пед­аго­гам. Та­ды вы­ра­шыў, што мне трэ­ба пра­йсці гэ­ты шлях як ма­га хут­чэй і стаў да­ваць сва­ім вуч­ням тво­ры, якія сам ні­ко­лі не іграў. Тым са­мым маё ўяў­лен­не пра рэ­пер­ту­ар зра­бі­ла­ся знач­на шы­рэй­шым, і да гэ­тай дум­кі мя­не пад­штур­хну­лі сту­дэн­ты. Так што яны — так­са­ма мае на­стаў­ні­кі...

 

***

 

З кла­са Ры­го­ра Шар­шэў­ска­га вы­йшла ня­ма­ла яркіх му­зы­кан­таў: уда­лыя со­ль­ныя ка­р’е­ры зра­бі­лі лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Эду­ард Мі­янса­раў і за­слу­жа­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Іры­на Шу­мі­лі­на, вя­до­мы­мі кан­цэр­тмай­стра­мі ста­лі за­слу­жа­ныя артыс­ткі Бе­ла­ру­сі Ла­ры­са Тал­ка­чо­ва і Ла­ры­са Мак­сі­ма­ва, знач­ных по­спе­хаў на пед­ага­гіч­най ні­ве да­сяг­ну­ла пра­фе­сар Ва­лян­ці­на Рах­лен­ка, ня­ма­ла каш­тоў­на­га зра­біў Ула­дзі­мір Куз­мен­ка на па­са­дзе ды­рэк­та­ра Гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Ака­дэ­міі му­зы­кі. Не­ка­то­рыя бы­лыя сту­дэн­ты дзе­ляц­ца ўспа­мі­на­мі пра свай­го пед­аго­га.

 

Уз­гад­вае на­род­ны артыст СССР, вя­до­мы кам­па­зі­тар Ігар Лу­ча­нок. Яго­ны ма­на­лог за­пі­са­ны так­са­ма ў 1988 го­дзе.

 

— Му­зы­кай я па­чаў за­ймац­ца по­зна. У шос­тым кла­се тра­піў у шко­лу-адзі­нац­ца­ці­год­ку пры кан­сер­ва­то­рыі, дзе ву­чыў­ся на цым­ба­лах, а так­са­ма на агу­ль­ным фар­тэ­пі­яна. На цым­ба­лах за­ймаў­ся руп­лі­ва і ра­біў по­спе­хі, а з фар­тэ­пі­яна ака­за­ла­ся бо­льш скла­да­на. Ве­ль­мі лю­біў гэ­ты інстру­мент і ха­цеў да­гнаць тых юна­коў і дзяў­чат, якія за­йма­лі­ся раз­ам са мной, але ігра­лі лепш за мя­не. Па­мя­таю, Ры­гор Іль­іч ве­ль­мі цёп­ла да мя­не ста­віў­ся і ска­заў, што я ма­гу да­гнаць астат­ніх, ад­нак для гэ­та­га трэ­ба яшчэ раз па­зай­мац­ца ў 9-м кла­се. Та­му стаў «дру­га­год­ні­кам» і пе­ра­йшоў у клас Шар­шэў­ска­га.

 

Скон­чыў шко­лу як цым­ба­ліст і як пі­яніст, у кан­сер­ва­то­рыю па­сту­піў па кам­па­зі­цыі ў клас Ана­то­ля Ба­га­ты­ро­ва, а па фар­тэ­пі­яна да Ры­го­ра Шар­шэў­ска­га. Лі­чу, што Ры­гор Іль­іч — адзін з ня­мно­гіх му­зы­кан­таў, якія да­лі мне шмат. Як кам­па­зі­тар сва­бод­на ва­ло­даю фар­тэ­пі­яна, час­та вы­сту­паю пе­рад слу­ха­ча­мі, іграю не то­ль­кі пес­ні, але і сваю інстру­мен­та­ль­ную му­зы­ку — Са­на­ту для фар­тэ­пі­яна, Прэ­лю­дыі для фар­тэ­пі­яна. Так што я шчас­лі­вы: лёс па­зна­ёміў з та­кім вы­дат­ным му­зы­кан­там і ча­ла­ве­кам. Удзяч­ны Ры­го­ру Іль­ічу за сяб­роў­ства і за ўсё, што ён мне даў як пра­фе­сі­яна­лу.

 

***

 

Най­бо­льш по­ўна по­спе­хі пед­ага­гіч­най сіс­тэ­мы Ры­го­ра Шар­шэў­ска­га вы­яві­лі­ся ўсё-та­кі не ў кам­па­зі­та­раў, а ў пі­яніс­таў. Да­лё­ка не кож­ны пра­фе­сар мо­жа па­хва­ліц­ца, што з яго кла­са вы­йшаў лаў­рэ­ат прэс­тыж­на­га Між­на­род­на­га кон­кур­су імя Чай­коў­ска­га, а Ры­гор Іль­іч даў старт ме­на­ві­та та­ко­му му­зы­кан­ту.

 

Інтэр­в’ю з Эду­ардам Мі­янса­ра­вым бы­ло за­пі­са­на­га ў 1995-м, ка­лі ён пры­язджаў у Мінск на свят­ка­ван­не 60-га­до­ва­га юбі­лею род­най шко­лы:

 

— Я на­ра­дзіў­ся ў му­зыч­най ся­м’і: ба­ць­ка — дра­ма­тыч­ны тэ­нар, ма­ці — вя­до­мы бе­ла­рус­кі кан­цэр­т­май­стар, за­слу­жа­ная артыс­тка рэ­спуб­лі­кі Та­ма­ра Вар­та­наў­на Мі­янса­ра­ва, якая ўсё жыц­цё пра­ца­ва­ла з ва­ка­ліс­та­мі. Зда­ва­ла­ся, я па­ві­нен быў на­брац­ца ў іх роз­уму, але ба­ць­кам не ха­па­ла ча­су за­ймац­ца са мной, я быў прад­стаў­ле­ны са­бе. Ка­лі па­сту­піў у Мін­ску ў му­зыч­ную шко­лу-дзе­ся­ці­год­ку пры кан­сер­ва­то­рыі, не ве­ль­мі ха­це­ла­ся іграць на ра­ялі.

 

Па­чаў «пра­чы­нац­ца», то­ль­кі ка­лі тра­піў у клас Ры­го­ра Іль­іча. Дзі­вос­най ку­ль­ту­ры ча­ла­век, не­ве­ра­год­най чу­лас­ці, вы­со­кай інтэ­лі­ген­тнас­ці. У яго не­маг­чы­ма бы­ло не за­ймац­ца як след! Ду­маю, у іншых умо­вах мне не ўда­ло­ся б да­сяг­нуць та­кіх вы­ні­каў: зра­біў тое, што зра­біць пра­ктыч­на не­маг­чы­ма, бо пра­лі­кі пі­яніс­тыч­на­га дзя­цін­ства — су­р’ёз­ная рэч. І я па­чаў на­га­няць упуш­ча­нае. Ма­ці з цяж­кас­цю ад­цяг­ва­ла мя­не ад ра­яля, бо ча­сам за­бы­ваў пад’есці. Па­ста­віў за мэ­ту сыг­раць Бет­хо­ве­на ў 13 га­доў, у 14 га­доў — Ліс­та, у 15 — Другі кан­цэрт Рах­ма­ні­на­ва. Ка­лі Шар­шэў­скі ска­заў, маўляў, Рах­ма­ні­на­ва іграць ра­на­ва­та, я ад­ка­заў, што бу­ду, і зра­біў гэ­та. За ўсё, ча­му ён мя­не на­ву­чыў, — бяс­кон­цая падзя­ка да­ра­го­му і ша­ноў­на­му пед­аго­гу.

 

***

 

Не ад­но дзе­ся­ці­год­дзе па­спя­хо­ва пра­цуе са­ліст­кай ста­ліч­най фі­лар­мо­ніі за­слу­жа­ная артыс­тка Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Іры­на Шу­мі­лі­на. Вось што яна ўспа­мі­нае:

 

— Ста­сун­кі з та­кім му­зы­кан­там, як Ры­гор Іль­іч, ма­гу на­зваць пад­арун­кам лё­су. Ён — ча­ла­век у са­мым пра­ўдзі­вым і вы­со­кім зна­чэн­ні сло­ва. Не­звы­чай­на інтэ­лі­ген­тны, мяк­кі, тон­кі, доб­ра­зыч­лі­вы, але і вель­­мі па­тра­ба­ва­ль­ны да вуч­няў. З вя­лі­кай ці­ка­вас­цю і ве­лі­зар­най ка­рыс­цю для ся­бе на­вед­ва­ла яго ўро­кі. Яго пед­ага­гіч­нае май­стэр­ства за­клю­ча­ла­ся ў тым, што ён умеў рас­крыць інды­ві­ду­аль­насць кож­на­га вуч­ня, раз­віць яго твор­чую са­ма­стой­насць. У на­шым кла­се пан­ава­ла цёп­лая атмас­фе­ра, за­сна­ва­ная на ўза­емнай па­ва­зе ад­но да ад­на­го. Усе, хто за­йма­лі­ся ў мой час у Ры­го­ра Іль­іча, імкну­лі­ся як ма­га лепш пад­рых­та­ваць свае пра­гра­мы і не пад­вес­ці пед­аго­га.

 

Клас у Шар­шэў­ска­га быў ве­ль­мі моц­ны, пра­гра­мы скла­да­ныя. Ры­гор Іль­іч рых­та­ваў нас, раз­ліч­ва­ючы, што бу­дзем за­ймац­ца вы­ка­на­ль­ніц­твам. Мы час­та вы­сту­па­лі на кан­цэр­тнай эстра­дзе, вы­язджа­лі ў іншыя га­ра­ды, ігра­лі на клас­ных ве­ча­рах, вы­сту­па­лі на шмат­лі­кіх кон­кур­сах. Ка­лі я скон­чы­ла кан­сер­ва­то­рыю і па­ча­ло­ся маё гас­тро­ль­нае жыц­цё, не­адной­чы ўспа­мі­на­ла пра тое, што ба­чы­ла і чу­ла на ўро­ках у свай­го вы­дат­на­га пед­аго­га. Гэ­та і ця­пер да­па­ма­гае мне ў кан­цэр­тнай дзей­нас­ці. Да свай­го на­стаў­ні­ка стаў­лю­ся з вя­лі­кай па­ва­гай, вя­лі­кай лю­боў­ю і дзя­кую за ўсё, што ён для мя­не зра­біў.

 

Іры­на Мі­ль­то

Аляк­сандр Мі­ль­то