Восеньскі марафон

№ 10 (310) 01.10.2008 - 31.10.2008 г

Здаецца, Беларусь зноў захліснула хваля фестываляў. Нагадаем, што прыканцы дзевяностых іх колькасць дасягнула сямі — і паступова сышла на нішто. Асаблівую ўпартасць выказалі толькі арганізатары брэсцкай «Белай Вежы», якія самааддана трымаюць фармат і за трынаццаць гадоў не прапусцілі ніводнага тэатральнага сезона. Гомельскія «Славянскія тэатральныя сустрэчы», Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек і Міжнародны фестываль монаспектакляў «Я» нагадвалі пра сябе зрэд час. Зніклі «Маладзечанская сакавіца» і гродзенскі Фестываль-агляд тэатральнай моладзі «Надзея»... Некалькі апошніх гадоў здавалася, што тэатральная супольнасць у нас разбураецца, бо прафесійныя кантакты паміж акцёрамі і рэжысёрамі існуюць толькі ў межах уласных труп. Відаць, сцяжынку раз’яднанасці трэба было пратаптаць да канца...

Працяг артыкула чытайце ў нумары