Пры­ма­дон­на з ха­рак­та­рам

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

ЮБІ­ЛЕЙ ОПЕР­НАЙ ЗОР­КІ МА­РЫІ ГУ­ЛЕ­ГІ­НАЙ
Яе імя па пра­ве маг­ло б стаць сім­ва­лам Бе­ла­ру­сі ў све­це кла­січ­най му­зы­кі, у све­це опе­ры.

Ме­на­ві­та ў Мін­ску па­чы­наў­ся яе пра­фе­сій­ны шлях, ка­лі вы­пус­кні­ца Ад­эскай кан­сер­ва­то­рыі па­сля па­ра­ды свай­го пед­аго­га, муд­ра­га Яўге­на Іва­но­ва, вы­пра­ві­ла­ся спас­ці­гаць асно­вы опер­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва пад кры­ло мас­ці­та­га ды­ры­жо­ра Ярас­ла­ва Ваш­ча­ка. Ме­на­ві­та ў бе­ла­рус­кім Вя­лі­кім яна спя­ва­ла тое, да ча­го по­тым амаль не звяр­та­ла­ся на сус­вет­ных сцэ­нах, — рус­кую опе­ру, іта­ль­янскае бе­ль­кан­та. Ме­на­ві­та з бе­ла­рус­кай сцэ­ны па­ча­ло­ся яе тры­умфа­ль­нае шэс­це па све­це — з дэ­бю­ту ад­ра­зу ў Ла Ска­ла ў 1987-м, ка­лі ма­ла­вя­до­мая са­вец­кая спя­вач­ка вы­сту­пі­ла ў вер­дзі­еўскім «Ба­лі-мас­ка­ра­дзе» ў ад­ным скла­дзе з най­вя­лік­шы­мі ва­ка­ліс­та­мі — Ф’ё­рэн­цай Ка­со­та, Лу­ча­на Па­ва­ро­ці і Рэ­на­та Бру­зо­нам.

Гэ­та быў уні­ка­ль­ны дэ­бют. Як пра­ві­ла, на За­хад, тым бо­льш на та­кія прэс­тыж­ныя пля­цоў­кі, вы­язджа­лі то­ль­кі са­мыя-са­мыя пер­шыя артыс­ты са­вец­кай опер­най сцэ­ны. Га­лоў­ным чы­нам з мас­коў­ска­га Вя­лі­ка­га тэ­атра — Іры­на Архі­па­ва, Але­на Аб­раз­цо­ва, Яўген Не­сця­рэн­ка: на­род­ныя артыс­ты СССР, лаў­рэ­аты Ле­нін­скай прэ­міі, ге­роі Са­цы­яліс­тыч­най пра­цы, вя­лі­кія спе­ва­кі, яны ме­лі по­ўныя рэ­га­ліі, у іх скла­лі­ся ка­р’е­ры; артыс­ты, што за­йма­лі са­мае вы­со­кае ста­но­віш­ча ў та­га­час­най іе­рар­хіі. Ка­р’е­ра за мя­жой для спе­ва­ка не з Мас­квы бы­ла пра­ктыч­на не­маг­чы­мая, і, на­прык­лад, імё­ны Ма­рыі Бі­ешу, Яўге­ніі Мі­раш­ні­чэн­ка або Ні­нэль Тка­чэн­ка — то­ль­кі тыя рэ­дкія вы­клю­чэн­ні, што па­цвяр­джа­юць пра­ві­ла.

На­су­пе­рак уся­му Ма­рыя Гу­ле­гі­на апы­ну­ла­ся там. Яе Аме­лія за­ва­ява­ла ўсіх — Па­ва­ро­ці, вя­лі­ка­га ма­эстра Джа­нан­дрэа Га­ва­дзе­ні, кап­рыз­лі­вую мі­лан­скую пуб­лі­ку і яшчэ бо­льш па­тра­ба­ва­ль­ную іта­ль­янскую кры­ты­ку. Гэ­та бы­ло на­ра­джэн­не су­пер­зор­кі — Ла Ска­ла зро­біц­ца для яе род­ным до­мам, тут яна пра­спя­вае ў шас­нац­ца­ці па­ста­ноў­ках, не­злі­чо­ную ко­ль­касць раз­оў вы­йдзе на ле­ген­дар­ную сцэ­ну, бу­дзе ад­кры­ваць се­зо­ны сла­ву­та­га тэ­атра ў дзень Амбро­зія Мед­ыя­лан­ска­га, апе­ку­на ста­лі­цы Лам­бар­дыі, і да­ваць со­ль­ныя кан­цэр­ты. Та­кой ка­р’е­ры ў гэ­тым тэ­атры, ма­быць, па­куль яшчэ бы­ло ні ў Аб­раз­цо­вай у бы­лыя га­ды, ні ў Ган­ны Ня­трэб­ка ця­пер.

Гу­ле­гі­на ў Ла Ска­ла — гэ­та цэ­лая эпо­ха, яе зна­хо­джан­не на пер­шай сцэ­не Іта­ліі, у хра­ме бе­ль­кан­та, мож­на па­ра­ўнаць, ба­дай, то­ль­кі з ка­р’е­ра­мі Рэ­на­ты Тэ­ба­ль­дзі або Мі­рэ­лы Фрэ­ні, най­лю­бі­мей­шых іта­ль­янскіх пры­ма­донн. Улю­бё­нае сап­ра­на Ры­кар­да Му­ці, спя­вач­ка на са­мы скла­да­ны, «кры­ва­вы» і за­пат­ра­ба­ва­ны рэ­пер­ту­ар — сап­раў­днае дра­ма­тыч­нае сап­ра­на, го­лас, якіх ні­ко­лі не бы­вае шмат.

Але ўні­ка­ль­ны пра­рыў ні­ко­му не вя­до­май спя­вач­кі з СССР — гэ­та бы­ла сен­са­цыя то­ль­кі на За­ха­дзе. У кра­іне Гу­ле­гі­ну ўжо ве­да­лі. Уся­го ча­ты­ры га­ды мі­ну­ла з яе дэ­бю­ту на пра­фе­сій­най сцэ­не ў Мін­ску, а ама­та­ры опе­ры ўжо пры­кме­ці­лі гэ­тую яркую па­ўднё­вую жан­чы­ну (па ба­ць­ку Ма­рыя — армян­ка, па ма­ці — укра­інка) з рас­кош­ным го­ла­сам. Яна вы­йгра­ла кон­курс Глін­кі — яе за­ўва­жы­ла і аца­ні­ла муд­рая Архі­па­ва, а на кон­кур­се Чай­коў­ска­га Ма­рыя атры­ма­ла то­ль­кі трэ­цюю прэ­мію — тая ж Архі­па­ва ад­да­ла пе­ра­ва­гу сва­ёй ву­ча­ні­цы На­тал­лі Ера­со­вай (пры­го­жае мец­ца, на жаль, вя­лі­ка­га аван­су не апраў­да­ла), што вы­лі­ла­ся ў гран­ды­ёзны скан­дал. Гу­ле­гі­на з та­кім вы­гля­дам атрым­лі­ва­ла ад стар­шы­ні жу­ры сваю ўзна­га­ро­ду, што асаб­лі­ва ад­чу­ва­ль­ныя з пуб­лі­кі асце­ра­га­лі­ся за жыц­цё і зда­роў­е Іры­ны Кан­стан­ці­наў­ны, а вы­йшаў­шы з Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі, дзе ад­бы­ва­ла­ся цы­ры­мо­нія, яна шпур­ну­ла свой мед­аль ку­ды­сь­ці ў кус­ты. Тэм­пе­ра­мен­ту Гу­ле­гі­най не трэ­ба бы­ло па­зы­чаць — яна не про­ста на­ра­дзі­ла­ся, ма­ючы дра­ма­тыч­нае сап­ра­на, яна на­ра­дзі­ла­ся сап­раў­днай тра­гіч­най актры­сай.

Мас­ква яе не пры­ня­ла — афі­цый­ная Мас­ква, важ­ныя лю­дзі са­вец­кай ста­лі­цы, вя­лі­ка­дзяр­жаў­ны Вя­лі­кі тэ­атр. Там бы­лі свае пры­ма­дон­ны і ўлас­ныя пра­ві­лы, і сва­во­ль­ную ад­эсіт­ку не над­та пры­вя­ча­лі. Про­стая ж Мас­ква яе па­лю­бі­ла ад­ра­зу — пуб­лі­ка ча­ка­ла яе кан­цэр­таў, на­сі­ла ёй бу­ке­ты на­ват у ніш­чым­ныя пе­ра­бу­до­вач­ныя га­ды. На жаль, Гу­ле­гі­на па­крыў­дзі­ла­ся на тую, пер­шую Мас­кву, а ў вы­ні­ку па­цяр­пе­ла дру­гая: доў­гія га­ды спя­вач­ка не пры­язджа­ла на гас­тро­лі ў Рас­ію і на­огул у по­стса­вец­кую пра­сто­ру, і ўсе яе зор­ныя ро­лі, тры­умфы і лаў­ры да­но­сі­лі­ся да нас то­ль­кі ў якас­ці тран­сля­цый па ра­дыё або тэ­ле­ба­чан­ні, пе­рад­ру­каў рэ­цэн­зій з за­меж­най прэ­сы або рэ­дкіх свед­чан­няў су­айчын­ні­каў, што чу­лі Гу­ле­гі­ну на за­меж­ных сцэ­нах. Ад­но з тых свед­чан­няў, ве­ль­мі аўта­ры­тэт­нае, на­ле­жыць на­род­ным артыс­там СССР Та­ма­ры Сі­няў­скай і Мус­лі­му Ма­га­ма­еву, яны бо­льш чым эма­цый­на шка­да­ва­лі пра тое, «якую спя­вач­ку мы ўсе стра­ці­лі». Ні­якія аб­яцан­кі, ні­якія кан­трак­ты не маг­лі пе­ра­крэс­ліць тую крыў­ду, так, але, па пра­ўдзе ка­жу­чы, у 1990-я на­шы тэ­атры і не маг­лі пра­па­на­ваць што­сь­ці сап­раў­ды ці­ка­вае — ні ў пла­не рэ­пер­ту­ару, ні ў пла­не га­на­ра­раў.

Сі­ту­ацыю змог змя­ніць то­ль­кі да­ўні ся­бар Гу­ле­гі­най, бас Па­ата Бур­чу­ла­дзэ, з якім яны ка­лі­сь­ці раз­ам за­йма­лі­ся ў Ад­эсе ў Іва­но­ва і які і па­рэ­ка­мен­да­ваў Ма­рыю ды­рэк­цыі Ла Ска­ла ў ся­рэ­дзі­не 1980-х. Свой важ­ны юбі­лей у 2003-м Па­ата свят­ка­ваў у тым лі­ку і ў Вя­лі­кім і за­пра­сіў на яго Ма­рыю — яму яна ад­мо­віць не змаг­ла. Яе вяр­тан­не бы­ло тры­умфа­ль­ным: мас­коў­ская пуб­лі­ка зла­дзі­ла ёй гран­ды­ёзную ава­цыю, то­ль­кі тая з’я­ві­ла­ся на сцэ­не, яшчэ не пра­спя­ваў­шы ні­вод­най но­ты. Апла­дыс­мен­ты доў­га не змаў­ка­лі, не да­ючы прад­оўжыць кан­цэрт, а Ма­рыя Гу­ле­гі­на, зда­ецца, ста­яла ка­лі не шчас­лі­вая, то цал­кам за­да­во­ле­ная — вось яна, цы­та­дэль, не­ка­лі жа­да­ная ма­ра кож­на­га са­вец­ка­га ва­ка­ліс­та, ля яе ног, апла­дзі­руе ёй, за­хлы­на­ючы­ся ад за­хап­лен­ня.

Ма­рыя Гу­ле­гі­на ад­та­яла і ста­ла пры­язджаць усё час­цей і час­цей. Ад­па­вед­на та­му, як па­сту­по­ва не та­кой гуч­най, як ра­ней, ста­на­ві­ла­ся яе ка­р’е­ра на За­ха­дзе (апош­нія са­мыя яе знач­ныя спек­так­лі — гэ­та се­рыя «Ту­ран­дот» у нью-ёркскай Мет­ра­по­лі­тэн у се­зо­не 2012/13 га­доў і «Тоска» ў 2015-м), Ма­рыя ўсё бо­льш спя­вае ў Рас­іі. Асаб­лі­ва цес­ным ака­за­ла­ся яе су­пра­цоў­ніц­тва з Ма­ры­інскім тэ­атрам — у Гер­гі­ева яна вы­ка­на­ла Лі­зу ў «Пі­ка­вай да­ме» яшчэ на па­чат­ку свай­го шля­ху, ка­лі яе між­на­род­ная зор­ка то­ль­кі за­па­лі­ла­ся. А ў апош­нія га­ды пра­спя­ва­ла шмат ро­ляў са свай­го звык­ла­га рэ­пер­ту­ару (опе­ры Вер­дзі і Пу­чы­ні) і на­ват упер­шы­ню ў ка­р’е­ры за­мах­ну­ла­ся на Ваг­не­ра (Кун­дры ў «Па­рсі­фа­лі»). Ад­быў­ся на­рэш­це ў 2013-м яе дэ­бют і ў мас­коў­скім Вя­лі­кім тэ­атры — для яго Гу­ле­гі­на аб­ра­ла не­ха­рак­тэр­ную для ся­бе (яе час­цей спя­ва­юць мец­ца-сап­ра­на) парт­ыю Эба­лі ў «До­не Кар­ла­се», ка­лі но­вую па­ста­ноў­ку опе­ры для Вя­лі­ка­га ра­біў бры­тан­скі рэ­жы­сёр Эдры­ян Ноўбл.

Сён­ня, у век ка­рот­кіх ва­ка­ль­ных ка­р’ер, ка­лі зор­кі ўспых­ва­юць хут­ка — па ўзма­ху аген­таў і інтэн­дан­таў — і гэ­так жа хут­ка зга­са­юць, над­арваў­шы­ся на не­адпа­вед­ным іх га­ла­сам рэ­пер­ту­ары і не ва­ло­да­ючы на­леж­най ва­каль­­най тэх­ні­кай, Ма­рыя Гу­ле­гі­на — пры­клад доў­га­га і ста­бі­ль­на­га слу­жэн­ня опер­на­му мас­тац­тву. На сцэ­не яна без ма­ло­га со­рак га­доў — і яе рас­кош­ны інстру­мент і сён­ня ў фор­ме, дзі­віць яркас­цю, гуч­нас­цю, тэм­бра­ль­най на­сы­ча­нас­цю, сі­лай. Жа­лез­ная тэх­ні­ка і артыс­тызм да­зва­ля­юць ёй мік­шы­ра­ваць не­да­хо­пы, якія не­паз­беж­на пры­хо­дзяць раз­ам з ва­ка­ль­най во­сен­ню да кож­на­га спе­ва­ка. На па­ро­зе са­ма­ві­та­га юбі­лею Гу­ле­гі­на не пе­ра­стае ад­кры­ваць но­выя парт­ыі-ро­лі, ву­чыць тво­ры, якіх ра­ней не вы­кон­ва­ла: лі­та­ра­ль­на за ме­сяц да свай­го жні­ве­ньс­ка­га дня на­ра­джэн­ня яна ўпер­шы­ню ў ка­р’е­ры пра­спя­ва­ла ве­ль­мі ня­прос­тую парт­ыю Мі­ні ў «Дзяў­чы­не з За­ха­ду» Пу­чы­ні, пры­чым дэ­бю­та­ва­ла з ёй не дзе-не­будзь, а на зна­ка­мі­тым пу­чы­ні­еўскім фес­ты­ва­лі ў Та­рэ-дэль-Ла­га (Іта­лія).

Зна­ка­мі­ты опер­ны слоў­нік Яўге­на Цо­да­ка­ва (1999) у арты­ку­ле пра артыст­ку ха­рак­та­ры­зуе яе ні бо­льш ні менш як «ад­ну з най­буй­ней­шых спя­ва­чак на­ша­га ча­су». Што ж, азна­чэн­не ве­ль­мі аб­авяз­вае, але па сут­нас­ці яно ве­ль­мі-ве­ль­мі да­клад­нае. Ве­лі­зар­ны рэ­пер­ту­ар, пра­ктыч­на ўвесь — сап­раў­дны «пры­ма­дон­скі», зор­ны, шмат­га­до­выя вы­ступ­лен­ні на ўсіх са­мых знач­ных сцэ­нах све­ту, пры­чым на та­кіх пля­цоў­ках, як Ла Ска­ла і Мет­ра­по­лі­тэн.

Ну а што ж Бе­ла­русь? Ня­гле­дзя­чы на раз­лу­ку да­ўжы­нёю ў трыц­цаць га­доў, ні­ко­лі не по­зна ад­даць да­ні­ну па­ва­гі вя­лі­кай спя­вач­цы і, да­рэ­чы, бе­ла­рус­кай гра­ма­дзян­цы — ня­гле­дзя­чы на тое, што Гу­ле­гі­на спя­вае па ўсім све­це, а па­ста­янна пра­жы­вае ў Люк­сем­бур­гу, ван­друе яна ўсе гэ­тыя га­ды з адзі­ным бе­ла­рус­кім па­шпар­там. Мно­гія вя­лі­кія артыс­ты ра­бі­лі гуч­ную ка­р’е­ру не ў ся­бе до­ма, а за мя­жой: ні­чо­га га­неб­на­га ў тым ня­ма, бо ме­на­ві­та вя­ду­чыя му­зыч­ныя цэн­тры све­ту да­юць та­кія маг­чы­мас­ці, шан­цы для буй­ных та­лен­таў. І бе­ла­рус­кая дзяр­жа­ва ні ў чым не схі­біць, ка­лі зга­дае пра юбі­лей вы­дат­най су­айчын­ні­цы і адзна­чыць яго з на­леж­ным раз­ма­хам.

Аляксандр Матусевіч